nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Дэградацыя Заходняй Еўропы: факты і каментары (частка ІІ).

2 ліпеня, 2007 | Няма каментараў

АРАБСКІЯ СПРАВЫ Ў ЭЎРОПЕ

31 сакавіка 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” публікуе паведамленьне свайго рымскага рэпарцёра пад тытулам “Імам заклікае да забойстваў”. Падчас казаньняў на багаслужбах у мячэцях Італіі ісламскія сьвятары кажуць пра талерантнасьць, мір і дружбу. Але журналіст італьянскага тэлеканала RAI (араб па нацыянальнасьці) прабраўся на нефармальны сход мусульманскіх вернікаў у прыватным доме. Імам мячэці вялікага горада Турына Хахайла нібыта арганізаваў там каранічныя чытаньні. Журналіст здолеў, аднак, зазьняць “чытаньні” на схаваную камэру. Цяпер італьянскія СМІ цытуюць выступ Хахайлы: “Не інтэгруйцеся зь людзьмі Захаду, не супрацоўнічайце з хрысьціянамі і габрэямі. З нявернымі ня можна ісьці на кампрамісы. Іх трэба забіваць і баста…” На падпольнай кватэры было поўна літаратуры Аль-Каэды.

Наш камэнтар: Газэта зазначае таксама, што даволі часта імамамі ў мячэцях на тэрыторыі Эўропы служаць асобы, якім у іхных мусульманскіх краінах уладамі забаронена служыць і выступаць у мячэцях. Гэта, мабыць, найбольш цікавы аспэкт праблемы. Эўропа са сваімі “адкрытымі дзьвярыма” і “правамі чалавека” у рэдакцыі сацыялістаў-лібэралаў усё больш ператвараецца ў зону актыўнага дзеяньня чужынскіх дэмагогаў, тэрарыстаў, злодзеяў і іншага кшталту ненавісьнікаў эўрапейскай цывілізацыі. Паспрабаваў бы нехта з эўрапейцаў у азіяцкай або афрыканскай краіне ляпнуць нешта падобнае пра мясцовую рэлігійную традыцыю, культуру, аўтарытэтаў або пра мясцовы люд. Добра,  калі б паліцыя пасьпела выратаваць яго ад імгненнай рэакцыі абражаных аўтахтонаў. Днямі, напрыклад, у Бангкоку суд паслаў за краты на 10 гадоў аднаго швэда, які пакпіў з караля Тайланда. У той жа час на тэрыторыі Швэцыі можна тварыць што-заўгодна. Абсурд!

Валеры Буйвал

 

“СВОІ РЕБЯТА”

12 красавіка 2007 г. Румынская газэта “Adevarul” піша пра адбор баўгарскіх дэпутатаў, абраных у Эўрапарлямант. Днямі прынята рашэньне, што іхныя справы будзе правяраць не люстрацыйная камісія, а дзяржаўныя спэцслужбы.

Наш камэнтар: Справа ў тым, што амаль усе баўгарскія эўрадэпутаты – гэта былыя камуністы (цяперашнія сацыялісты), бо сацпартыя цяпер кіруе Баўгарыяй. Мы ўжо пісалі на старонцы pbpf.org пра псэўдалюстрацыю ў Баўгарыі, якую наладжваюць “над самымі сабой” былыя камуністы. Няма ніякай розьніцы – сацыялісты сядзяць і ў люстрацыйнай камісіі, і ў баўгарскіх спэцслужбах. Усяроўна ў Брусэль паедуць “своі ребята”. Вось такая новая краіна Эўразьвязу, такія яе прадстаўнікі. Хаця ў ружовым і карупцыйным цырку-шапіто ў Брусэлі новыя артысты зусім ня будуць выбівацца з масоўкі.

Валеры Буйвал

 

ЗНАЁМЫЯ ПРАВАКАТАРЫ З “AFTENPOSTEN”

19 красавіка 2007 г. Нарвэжская газэта “Aftenposten” піша пра рэакцыю амэрыканскага боку на рэдакцыйны артыкул у гэтай газэце. Амэрыканскі дыплямат Кэвін Джонсан заявіў у Осла: “Рэдакцыйны артыкул у “Афтэнпостэн” пра ракетны шчыт у Чэхіі і Польшчы, а таксама пра паводзіны ЗША ў НАТО непакоіць нас, бо прадстаўляе фальшывую трактоўку нашай палітыкі”. Далей дыплямат абвяргае абвінавачваньні нарвэжскай газэты. Урад ЗША вядзе адкрытую палітыку ў Эўропе і НАТО, абмяркоўвае з урадамі Чэхіі, Польшчы і нават Расеі справу ўсталяваньня ракетнага шчыта.

Наш камэнтар: Памятаеце правакацыю, наладжаную дацкай газэткай у 2005 г.? Рэдактары надрукавалі тады блюзьнерскія карыкатуры антымусульманскага сэнсу. Гэта выклікала хвалю крывавых антыхрысьціянскіх пагромаў па ўсім ісламскім сьвеце. Масква пацірала ручкі і набівалася ў міратворцы. А потым высьветлілася, што дацкія рэдактары на працягу шэрагу гадоў вучыліся і стажыраваліся ў маскоўскіх інстытутах, працавалі там у карпунктах. Гэтыя кліенты Крамля арганізоўвалі ў дацкай прэсе гнюсныя правакацыі супраць чачэнскіх барацьбітоў за незалежнасьць, усхвалялі расейскіх эсэсаўцаў, якія “змагаюцца супраць тэрарызму на Каўказе”. Сёлета ў Масквы ўзьніклі цяжкасьці з амэрыканскім шчытом у Польшчы і Чэхіі. Агентура была рыпнулася ў гэтых дзьвюх краінах, але “дэманстрацыі антыамэрыканскіх пратэстаў” аказаліся такімі малалікімі і кволымі (бо грамадзтва не падтрымала іх), што Маскве зноў давялося мабілізаваць сваіх “друзей” у скандынаўскіх краінах. Цяпер у нарвэжскай газэтцы ўзьнялася хваля “справедлівого гнева” наконт справы, якая зусім не датычыцца краіны фьёрдаў.

Юрка Марозаў

 

ЗВЫКЛЫ ВЫПАДАК

17 красавіка 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” публікуе чарговую гісторыю ў стылі “Бураціны ў краіне дурняў”. Стала вядома, што паліцэйскі патруль яшчэ ў сьнежні 2003 г. затрымаў у Мадрыдзе мараканца Джамала Ахмідана. Ён вельмі нэрваваўся, калі палісмэны абшуквалі ягоную машыну. А калі яны знайшлі ў аўтамабіле некалькі вялікіх нажоў і адну тоўстую палку, то мараканец закрычаў, што яны прыстаюць да яго, бо расісты. Патруль засмуціўся і адпусьціў крыкуна пасьля ўплаты невялікага штрафу. Праз тры месяцы гэты Ахмідан выступіў адным з арганізатараў выбухаў у цягніках 11 сакавіка 2004 г. у Мадрыдзе (191 забіты, больш за 1800 параненых). Праз тры тыдні яго атачылі спэцчасткі ў прыгарадзе Мадрыда. “Антырасіст” падарваўся гранатай.

Наш камэнтар: Вось такі вам савецкі саюз на заходні манэр, анэкдоты пра чукчу і дзядзю Сцёпу-міліцыянта ў тым жа стылі. І трэба было гішпанцам на працягу 800 гадоў сярэднявечча весьці Рэканкісту – вызвольную вайну супраць арабскіх захопнікаў, каб вось так бяздарна сесьці ў лужыну з лібэральнымі “адкрытымі дзьвярыма” і сацыялістычным інтэрствам?

Валеры Буйвал

 

Ў БРУСЭЛІ  ПРАГАЛАСАВАЛІ

20 красавіка 2007 г. Латвійская газэта “Diena” піша, што міністры юстыцыі краінаў Эўразьвязу сабраліся ў Брусэлі і прагаласавалі за прыняцьце аблегчаных правілаў атрыманьня шангенскіх візаў грамадзянамі Расеі. З 1 чэрвеня сёлета расейцы будуць плаціць за візы ў Шангенскую зону 30 эўра. Значна спросьціцца працэдура афармленьня і скароціцца сьпіс даведак для расейскіх кліентаў. Студэнтам, журналістам, прадпрымальнікам і іншым будзе дадзена “зялёнае сьвятло”.

Наш камэнтар: Нагадаем, што беларусы будуць стаяць на ўзбочынах сваіх транзітных дарогаў і з зайздрасьцю глядзець, як у Эўропу едуць вясёлыя натоўпы расейскіх жулікаў, гэбістаў і іншых. І гэта ўсё адбываецца на фоне дэкляраванага Брусэлям і Мілінкевічам “збліжэньня Эўразьвязу з Беларусяй”. Зразумела, што яны мелі на ўвазе збліжэньне з антыбеларускім рэжымам і адначасовую яшчэ больш шчыльную ізаляцыю беларускага народу, нашых культурных людзей. Подлая палітыка.

Валеры Буйвал

 

ЭЎРАЗЬВЯЗ ПАКРЫВАЕ СТАЛІНСКІ ГЕНАЦЫД

21 красавіка 2007 г. Славацкая газэта “Pravo” паведамляе з Люксэмбурга. Тамака сабраліся міністры юстыцыі краінаў Эўразьвязу і заявілі, што ў ЭЗ будуць цьверда карацца выпадкі адмаўленьня факту галакосту, а таксама распальваньне расавай, нацыянальнай і этычна матывававнай нянавісьці. Цяпер ў ЭЗ за такія злачынствы будуць даваць да трох гадоў турмы. Але асобным краінам дазваляецца прымаць яшчэ больш суровыя захады супраць злачынцаў.

Наш камэнтар: Трэба, безумоўна, вітаць гэтае рашэньне. Але ў Эўрапарляманце і вакол яго падчас люксэмбургскага абмеркаваньня гучалі галасы аб дзіўнай абмежаванасьці тэмы злачынстваў. Некаторыя эўрадэпутаты (у асноўным з постсавецкіх краінаў), грамадзкія дзеячы і шмат простых грамадзянаў пыталіся: “А чаму адмаўленьне факту галакосту ёсьць злачынствам, а публічнае адмаўленьне факту сталінскіх забойстваў ня ёсьць злачынствам? Чаму дагэтуль не пакараны многія злачынцы, не забаронена антычалавечая камуністычная ідэалёгія?” На гэтых людзей зашыкалі з Брусэля і Люксэмбурга і зрабілі выгляд, што ня чуюць іх. І зразумела, чаму ўсё так. У без таго ружовы Эўрапарлямант падключыліся дэпутаты з новых краінаў. Сярод іх шэраг носьбітаў згаданай антылюдскай ідэалёгіі (толькі яны цяпер называюцца не камуністамі, а сацыялістамі). Напрыклад, баўгарская дэлегацыя амаль цалкам сшыхтавана пад чырвоным сьцягам. Ня трэба забывацца таксама, што скарумпаваная брусэльская эліта знаходзіцца на ўтрыманьні Масквы, дзе, як вядома, адбываецца імклівая рэстаўрацыя клясічнага гэбізму-бальшавізму. Такім чынам, пакуль існуе гэтая мафійная “змычка” Брусэля і Крамля, пакуль у Эўропе кіруюе расейская кліентура, усхваленьне “камуністычнага раю” ня будзе лічыцца злачынным актам.

Юрка Марозаў

 

ЯНЫ ЗНОЎ ЗА СВАЁ

21 красавіка 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” паведамляе з Босьніі-Герцэгавіны. Урад краіны загадаў пакінуць краіну замежнікам, актывістам агрэсіўнага вахабізму (іх у Босьніі каля 300). Гэтыя актывісты ваявалі супраць сэрбаў падчас апошняй югаслаўскай вайны. Вядома, што Саўдаўская Аравія і іншыя ісламскія краіны падтрымлівалі грашыма і зброяй басьнійскіх мусульманаў, якія баранілі сваю зямлю ад сэрбскіх агрэсараў. На баку басьнійцаў ваявалі цэлыя палкі замежных дабраахвотнікаў. Яны паўплывалі на зьмену традыцыйнага культурна-рэлігійнага становішча ў Босьніі, дзе раней не было ісламскага экстрэмізму. Цяпер па ўсёй краіне дзейнічаюць вахабісцкія цэнтры. Паўсюль можна пабачыць барадатых фанатыкаў (гэта ўжо мясцовыя мужчыны, выхаваныя на непрыняцьці эўрапейскіх каштоўнасьцяў). У некаторых мясцовасьцях людзі баяцца выходзіць з дому, каб фанаты не “скарэктавалі” гвалтоўным чынам іхныя “нетрадыцыйныя” паводзіны. Вахабіты пагражаюць жанчынам, якія апрануты па-эўрапейску. Адзін з юнакоў забіў сваю маці, калі яна адмовілася выконваць абрад ранішняй малітвы. Ён абмазаўся ейнай крывёю і зьявіўся ў сараеўскую мячэць, каб паведаміць пра “пакараньне адступніцы”. Такога ніколі не было ў мусульманскай абшчыне Босьніі, дзе мусульманаў ёсьць 55% насельніцтва. Самае цікавае зьмешчана ў канцы артыкула. Увага! “Фінансаваньне і падтрымка вахабізму ў Босьніі ў асноўным адбываецца з вахабісцкага цэнтру, што знаходзіцца ў Вене”.

Наш камэнтар: Крывадушны лібэральны Захад (у першую чаргу немцы) нясе адказнасьць за крывавую трагедыю 1991-95 гадоў на Балканах. Нямеччына, а потым і Эўразьвяз падтрымалі тады не народы, якія змагаліся за сваю незалежнасьць, а белградскіх агрэсараў, што ратавалі сваю камуністычную імпэрыю. У выніку – сотні тысячаў ахвяраў, зьнішчаныя каштоўнасьці, ўзаемная нянавісьць народаў і да таго ж укараненьне агрэсіўнай ідэалёгіі вахабізму на поўдні Эўропы. А немцам зусім ня сорамна за ўсё гэта. У немцаў – брусэльская дэмакратыя і “адкрытыя дзьверы”. Антыэўрапейскую, чалавеканенавісьніцкую ідэалёгію і практыку (забароненую законам ў шэрагу ісламскіх краінаў) аплочвае і культывуе, аказваецца, легальны вахабісцкі цэнтар, што знаходзіцца ў сталіцы аўстрыйскіх немцаў. Вось так. Ня трэба зьдзіўляцца, што Аўстрыйскі Банк аплочвае праграму “усталяваньня расейскіх элітаў і захаваньня расейскіх інтарэсаў у Беларусі”, якую будзе выконваць прамаскоўскі “вахабіт” М. Марыніч (мы пісалі пра гэта на старонцы pbpf.org). Немцы і расейцы зноў за сваё.

Валеры Буйвал

 

БЛЫТАНЫЯ ПРАМОВЫ Ў ВІЛЬНІ.

19 красавіка ў Вільні адбылося паседжаньне групы дэпутатаў Сэйму Летувы. Радыё Свабода назвала гэтую групу “зацікаўленымі ў супрацоўніцтве з Беларусяй”. Выступіў дэпутат Вацлаў Станкевіч (у асяроддзі беларусаў прыкідваецца беларусам): “Наша група зацікаўлена дачыненьнямі не зь беларускім парлямантам, не зь беларускай апазыцыяй, а зь Беларусяй як з краінай”. На гэтае паседжаньне група запрасіла таксама амбасадара РБ у Летуве тав. Дражына. Тав. Дражын сказаў: “Неабходна паляпшаць дачыненьні Беларусі з эўраструктурамі. Аднак немагчыма зрабіць гэта так хутка, як хочуць Эўразьвяз і Рада Эўропы”.

Наш камэнтар:  Беларусы добра памятаюць, як у драматычныя 1989-91 гады дэпутаты Вярхоўнага Савету Беларусі ад Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, сотні беларускіх патрыётаў прыязджалі ў Вільню, каб падтрымаць барацьбу летувісаў за незалежнасьць ад крамлёўскай імпэрыі. Дзеяньні беларусаў вызначаліся сапраўднай чалавечай і нацыянальнай салідарнасьцю. Прамовы лідэра беларускага Адраджэньня Зянона Пазьняка і іншых дэпутатаў-фронтаўцаў былі зразумелымі і адназначнымі – дэмакратычная Беларусь падтрымлівала змаганьне летувіскіх суседзяў. На паседжаньні БНФ “Адраджэньне” патрыёты не запрашалі прадстаўнікоў антылетувіскага рэжыму: камуністычнага генсека Буракявічуса або генэрала Усхопчыка. У пытаньнях незалежнасьці братняй Летувы беларусы мелі дачыненьні з патрыётамі, якія змагаліся супраць Масквы. Яны не кідалі туманных выразаў кшталту “наша група зацікаўлена дачыненьнямі не з “Саюдзісам”, а з Летувой як з краінай…”

Чаму такая блытанасьць і туманнасьць у выказваньнях сп. Станкевіча? Што ён мае на ўвазе пад “Беларусяй як краінай”? Можа лукашэнкаўскага пасла Дражына? Куды сп. Станкевіч і ягоная група без назвы зьбіраюцца завесьці дачыненьні Летувы з Беларусяй? Мы назіраем на працягу апошніх гадоў, як у Вільні камфортна пачуваюцца бонзы грантаўскай псэўдаапазыцыі з Менска, як яны праводзяць там свае канфэрэнцыі, як іх прыгрэлі некаторыя дзеячы летувіскага эстэблішмэнту. Гэтыя дзеячы раптам забыліся пра беларускіх патрыётаў, якія падтрымалі іх у цяжкія часы. Яны забыліся, што рабіла і на чыім баку была ў 1989-91 гадах грантаўская публіка, зь якой яны нядаўна абымаліся. Але цяпер яны ўжо ня хочуць знацца нават з гэтай “апазыцыяй”.

Падобна, што некаторыя летувіскія дэпутаты атрымалі выгадны заказ з Брусэля. Ім загадалі наладжваць паляпшэньне адносінаў паміж Эўразьвязам і антыбеларускім рэжымам. Яны кінуліся выконваць гэты загад з энтузіязмам “новых эўрапейцаў”. Якая мітусьлівая дзейнасьць, якая кручаная схалястыка фальшывых выказваньняў! Зноў чуецца рыпеньне бляшаных летувіскіх танкаў, якія парадам едуць на Вільню, падораную тав. Сталіным “хорошім союзнікам СССР”, у кастрычніку 1939 года. Трэба б нагадаць сёньняшнім “танкістам” зь віленскага Сэйма, чым скончылася словаблуддзе і выкананьне чужых загадаў для Летувы ўсяго праз колькі месяцаў, у чэрвені 1940 года.

Янка Базыль

 

СУМНІЎНАЕ РАШЭНЬНЕ

1 траўня 2007 г. Румынская газэта “Evenumentul Zilei” піша пра справаздачу міжнароднай праваабарончай арганізацыі “Amnesty International”. Арганізацыя заявіла, што падрыхтоўка да наступных Алімпійскіх Гульняў, якія павінны прайсьці ў Кітаi, “паслужыла каталізатарам для рэпрэсіяў”. Камуністычныя ўлады перасьледуюць вядомых адвакатаў і людзей, якія спрабуюць абараніць свае правы.

Наш камэнтар: З часам стане вядома, чаму ўдзельнікі міжнароднага камітэту прагаласавалі за правядзеньне гульняў менавіта ў таталітарным чырвоным Кітаі. Яны раптам “забыліся” пра моладзь, якую пекінскі рэжым раздушыў танкамі на плошчы Цянь-аньмэнь у 1989 годзе, пра масавыя растрэлы людзей, пра таталітарызм і здушэньне свабодаў, пра трагедыю паняволеных народаў (цібэтцаў, уйгураў, манголаў і г.д.). Магчыма, што стануць вядомымі і памеры хабару, які пералічылі на рахункі міжнародным чыноўнікам ад спорту “кітайскія товарішчы”. Трэба зазначыць, што кітайскае начальства творчы пераняло і разьвіла досьвед папярэдніх “алімпійцаў” Гітлера і Брэжнева. Перад Алімпіядамі 1936 г. у Берліне і 1980 г. у Маскве таксама праводзіліся масавыя зачысткі алімпійскай тэрыторыі ад палітычных апанэнтаў і іншых “ненадзейных”, узмацняліся палітычныя рэпрэсіі. Чарговая ганьба лібэральнага Захаду.

Юрка Марозаў  

 

ПРЫСУД

1 траўня 2007 г. Аўстрыйская газэта “Die Presse” паведамляе пра прысуд пажыцьцёвага турэмнага зьнявольваньня, вынесены ў Лёндане пяцём “брытанцам пакістанскага паходжаньня”. Двое з гэтай групы былі апраўданы. Група рыхтавала бомбавыя тэракты ў Брытаніі, у выніку якіх павінны былі загінуць сотні людзей.

Наш камэнтар: Некаторыя заходнія газэты публікуюць гэтае паведамленьне пад тытулам “Пяцёра брытанцаў атрымалі прысуд…” Сапраўды, дэ юрэ няма ніякай розьніцы, у каго якое паходжаньне. З фотаздымкаў, апублікаваных у газэтах глядзяць змрочныя твары прадстаўнікоў абсалютна чужой Эўропе цывілізацыі. Але ў кішэнях у гэтых “іншапланецянаў” легальныя брытанскія пашпарты. Некаторыя зь іх нават ніколі не былі ў Пакістане, народжаныя і вырасьлі ў пакістанскіх паселішчах на тэрыторыі Брытаніі. З усяго пражываньня яны (і сотні тысячаў іншых чужынцаў) вынесьлі лютую нянавісьць да хрысьціянскай культуры, эўрапейскіх людзей, да краіны, дзе яны камфортна атабарыліся. Замыкаецца кола фальшыўкі пад назовам “шматрасавае грамадзтва” [цяпер больш папулярны выраз “мультыкультурнае грамадства”. – Рэд.].

Валеры Буйвал

 

ПАКРЫВАЛЬШЧЫКІ ЗЛАЧЫНЦАЎ

2 траўня 2007 г. Польская газэта “Rzeczpospolita” публікуе артыкул пад тытулам “Новае, спакойнае жыцьцё тэрарыстаў”. Расказваецца пра лёс адной з тэрарыстак левай баявой групоўкі “Фракцыя Чырвонай Арміі” (RAF), якая нарабіла шмат бяды ў Заходняй Нямеччыне ў 1970-80-х гадах. Сюзана Альбрэхт удзельнічала ў некалькіх тэрактах. У 1977 г. тэрарысты выкарысталі яе ў якасьці “нажыўкі”. Сямья Альбрэхт сябравала з сямьёй дырэктара “Dresdner Bank” Юргена Понта. Сюзана пазваніла ў дзьверы ягонага дома і гукнула: “Гэта я, дзядзька Юрген”. А калі банкір зьявіўся на парозе, сябручкі расстралялі яго. Потым Сюзана ўдзельнічала ў няўдалай спробе замаху на генсека НАТО ў Нідэрляндах і некалькіх іншых справах. Урэшце яна ўцякла ў ГДР пад прыкрыцьцё Штазі. Усходненямецкае гэбэ пасяліла яе ў Котбусе, дала пашпарт на новае імя. Але ў 1990 годзе пільны сусед апазнаў Сюзану, паглядзеўшы дакумэнтальны фільм пра дзейнасьць тэрарыстаў. Яе арыштавалі і засудзілі на 12 гадоў турмы. Цяпер Сюзана Альбрэхт жыве ў Брэмэне, працуе настаўніцай у малодшых класах школы. Яна зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем, каб ніхто не бянтэжыў яе, не абзываў тэрарысткай і ня згадваў былых справаў. Яе падтрымаў сэнатар ад Брэмэна Лемкэ, сказаў: “Гэта добра, што яна рэсацыялізавалася…” Польская газэта робіць з усяго адэкватную выснову: Нямеччына дагэтуль па-сапраўднаму не разабралася з фашыстоўскай мінуўшчынай, з мінуўшчынай ГДР і са сваімі тэрарыстамі.

Наш камэнтар: Зразумела і беларусам, чаму цяперашняя Нямеччына працягвае ў хаўрусе з Масквой антыбеларускую палітыку, чаму дзяржаўныя прадстаўнікі ФРГ рэгулярна робяць антыбеларускія заявы. Жыве традыцыя. Чаму можа навучыць малодшых школьнікаў тэрарыстка з RAF – арганізацыі, што была створана і дзейнічала пад кіраўніцтвам КГБ СССР. Былыя тэрарысты нават судзяцца на тэму “чысьціні свайго імя”. І гэтая краіна дамінуе ў Эўразьвязе, хоча камандваць усім кантынэнтам, дзяліць народы з “другом Путіным”, якога немцы сэнтымэнтальна ўспамінаюць па дрэздэнскай рэзідэнтуры Лубянкі.

Янка Базыль 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы