nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

МОВА

10 жніўня, 2007 | 2 каментарыя

Зянон Пазьняк (паводле http://pazniak.com)

Гэты артыкул – істотны ўнёсак ў дыскусію аб значэньні беларускай мовы для беларускай дэмакратыі. Гл. https://nashaziamlia.org/2007/03/06/561; https://nashaziamlia.org/2007/03/06/562.

Рэдакцыя.

 

“Там, дзе зьнішчаюць нацыю, там абавязкова зьнішчаюць альбо людзей (генацыд), альбо мову (этнацыд, лінгвацыд).

Мова – гэта нацыя. Мова – чалавек. Большай каштоўнасьці, чым мова, у культуры, нацыі і чалавецтва не існуе.

Мэтады вынішчэньня беларускай мовы расейскімі акупантамі маюць доўгую макабрычную гісторыю і пачварную факталёгію.

Мне падаецца, што беларусы, выхаваныя за саветамі, яшчэ не да канца ўсьвядомілі добрасьць жыцьця ў сваім доме, у незалежнай вернутай Беларускай дзяржаве. Гэтаму перашкодзіў прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі. Аднак маладзейшае пакаленьне, ня гледзячы на разбурэньне і прыдушанасьць беларускага нацыянальнага жыцьця, адчувае інакш.

Трэба аднак маладым беларусам зразумець, што калі б маскоўцам удалося вынішчыць беларускую мову, то беларусы маглі б страціць тады незалежнасьць Бацькаўшчыны і дзяржаву.

Сутнасьць акупацыйнай палітыкі Расеі на Беларусі і галоўнае акупацыйнае дзеяньне заключаецца ў русіфікацыі. Як толькі беларусы страцілі б сваю мову, пытаньне аб беларускім народзе, і тым больш аб дзяржаве, зьнікла б з ужытку. Пэрспэктыва скончылася б.

Цяпер, ва ўмовах унутранай акупацыі Беларусі, Расея праз рэжым Лукашэнкі прадаўжае тую ж агрэсіўна-тупіковую разбуральную палітыку, што і раней. Рускія імпэрцы і цяпер думаюць зрабіць тое, чаго ня здолелі зрабіць іхныя папярэднікі за 200 гадоў. З улікам абставінаў, яны прыдумалі нават новае апраўданьне русіфікацыі, маўляў, нічога страшнага, беларуская нацыя і дзяржава будуць існаваць і на рускай мове.

Тым часам зразумела, што “беларуская” дзяржава з рускай мовай і адпаведна (бо інакш тады ня можа быць) з рускай культурай існаваць у прынцыпе ня можа. У яе існаваньні побач з імпэрскай Расеяй (і яе прэтэнзіямі) не было б ніякага сэнсу і ніякага абгрунтаваньня. Яна тут жа зрабілася б часткай Расеі. Прытым “па ўласным жаданьні” (пасьля інсьпірацыі з Масквы).

Так мусіла б запасьці вечка дамавіны. Крамлёўцы гэта добра разумеюць. Таму – перасьлед за беларускую мову і вынішчэньне вузлавых пазыцыяў мовы ў беларускім грамадзтве цяпер (як і заўсёды) доўжыцца безупынна.

Тым часам на справе змагацца з русіфікацыяй проста, я б сказаў, зусім проста. Трэба беларусам усюды і з усімі ў сваёй краіне размаўляць, пісаць і гаварыць – па-беларуску. Гэта тым больш проста, што беларуская мова – адна з найбольш дасканала распрацаваных, багатых і прыгожых моваў на сьвеце, у якой стварылася і сцьвердзілаля вялікая духоўная культура беларускага народу.

Зянон Пазьняк, кастрычнік, 2005 г.

 

 

 

2 каментарыя

  1. Монро кажа:

    Фактически Позняк отказывает русскоязычным белорусам, коих большинство, в праве:

    1. Называться белорусами
    2. Право на сохранение своей русской белорусскости в этой стране.

    Вывод: это чистейшей воды радикальный национализм, близкий к фашизму против русскоязычных белорусов.

    Что ж, господин Позняк, спасибо за откровенность. А уж мы постараемся чтобы Вы к власти так никогда и не пришли со своими ставленниками.:))

  2. Рэдакцыя кажа:

    Робім чарговую заўвагу сп-ру пад нікам Манро ў сувязі з перакручваньнем зьместу аўтарскіх артыкулаў.
    Пазьняк, вядома ж, не адмаўляе “рускамоўным беларусам” у праве называцца беларусамі. Беларус – паняцьце значна глыбейшае, чым такі фармальны крытэр, як мова, на якой чалавек у дадзены час гаворыць. Размова ідзе пра зусім іншае – пра тое, якія ўмовы павінны быць выкананыя, каб кожны беларус і ўвесь беларускі народ У БУДУЧЫНІ (бо сёньня гэтага няма) сапраўды сталі ГАСПАДАРАМІ НА ЎЛАСНАЙ ЗЯМЛІ. Наступствам гэтага стану, што відавочна, зьяўляецца ШЧАСЬЦЕ ПАЎНАВАРТАСНАГА ЖЫЦЬЦЯ ва ўласнай дзяржаве, абумоўленае рэальнай магчымасьцю зрэалізаваць свой жыцьцёвы патэнцыял. Такім чынам, Зянон Пазьняк у дадзеным выпадку, як і ў абсалютнай большасьці іншых, у мадэляваньні будучыні Беларусі й беларускага народу зыходзіць з глыбокага жаданьня ДАБРА свайму народу. У дадзеным артыкуле ён сьцьвярджае (прычым, абсалютна верна), што без вяртаньня такой сьвятой агульнанацыянальнай каштоўнасьці беларусаў, як беларуская мова, дасягнуць усяго пералічанага будзе немагчыма. І тлумачыць, што ў адваротным выпадку беларускі народ падпадзе пад поўную ўладу самага паганага за ўсю гісторыю чалавецтва соцыяпаразітнага монстра – расейскай імперскай бюракратыі (нагадаем, апошняя ніколі не ўспрымала нават свой рускі народ як мэту ўлады; толькі як сродак!). Гэта азначае, што Пазьняк ня ёсьць “радыкальны нацыяналіст, блізкі да фашызму”, а самы, што ні ёсьць, сапраўдны дэмакрат (нагадаем, дэмакратыя – гэта ўлада, скіраваная на зьдзяйсьненьне аб’ектыўных інтарэсаў народу, у дадзеным выпадку нашага, беларускага). Пры адваротным (аўтарскім) мысьленьні трэба будзе прызнаць, што ў Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Украіне, Грузіі, Арменіі, Малдове, Расеі, Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Баўгарыі, Сербіі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Румыніі, Грэцыі, Турцыі, Азербайджане, Іране, Славеніі, Гішпаніі, Францыі і г.д., г.д. ужо сёньня кіруюць “радыкальныя нацыяналісты, блізкія да фашыстаў”, бо ва ўсі пералічаных краінах (і ў яшчэ большай колькасьці непералічаных) дзяржаўнай мовай зьяўляецца мова карэнага народу – гаспадара дзяржавы. Шматлікасьць прыкладаў ёсьць відавочным доказам таго, што характар мысьленьня Пазьняка адлюстроўвае тое, як павінна быць ва ўмовах здаровай нормы, зыходзячы ня толькі з рацыянальна-лагічных разьлікаў, а і з факталагічных дадзеных!
    У вас – нік Манро – з логікай, факталогіяй і тэрміналогіяй, як бачым, выразныя праблемы. Рэчаіснасьць і законы яе арганізацыі і разьвіцьця для вас неістотныя. Можа, Вам пракунсультавацца ў якога-небудзь сьпецыяліста? (апошняе раім выключна з пачуцьця міласэрнасьці).
    А цяпер – пра працу сайта.
    У сувязі з тым, што нік Манро ў другі раз дапусьціў грубае перадзёргіваньне, скажэньне фактаў і, што на шмат важней, аўтарскіх інтэнцый; у сувязі з тым, што ён у чарговы раз прыўнёс у працу нашага сайта нахабны маскальскі стыль ды імперскую мову (што разбуральна і нецярпіма), робім яму другое папярэджаньне.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы