nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Зварот да правых арганізацый і Белых народаў Еўропы

16 жніўня, 2007 | Каментары (1)

С�мвал ��.JPG

Выстаўляючы гэты зварот Паўночнага брацтва Расеі (аўтарскія памылкі ў знаках, а таксама вылучэньні вялікімі літарамі й тоўстым шрыфтам захаваныя – усё гэта іх вылучэньні), рэдакцыя перасьледуе дзьве мэты: даказаць, што расейская імперыякратыя не дарма баіцца руху рускіх нацыяналістаў (гл. папярэдні артыкул), і паказаць, што ў некаторых рускіх нацыяналістычных арганізацыяў ня толькі прачынаюцца антыімперскія настроі, а і пачынаюць зьяўляцца элементы інтэрнацыяналізму – скажонага, канешне, але тым ня менш. Апошняе надзвычай важна ў сувязі з магчымасьцю значна падвысіць верагоднасьць (праз інтэграцыю з тактычнымі саюзьнікамі) і нашай перамогі над рознымі соцыяпаразітнымі монстрамі – найперш, расейскай імперыякратыяй. Пры гэтым, адначасова, давайце не забываць, што мы – усё-ткі зьмястоўныя беларускія дэмакраты, сапраўдныя інтэрнацыяналісты, сістэмныя гуманісты, а не расісты…   

Рэдакцыя.

 

Appeal to the right organizations and White nations of the Europe (http://nordrus.org/tactics/detail.php?ID=1632)

Зварот да правых арганізацый і Белых народаў Еўропы

Рускія радыкальныя нацыяналісты зьвяртаюцца да вас з тлумачэньнем сваёй пазіцыі, адносна будучыні Русі й Белай Цывілізацыі ў Цэлым.

Паўночнае Брацтва – гэта Рускі Нацыянальны Рух, які ставіць сваёй мэтай прыход да дзяржаўнай улады ва ўмовах наступаючага крызісу і страты расейскім урадам магчымасьці кіраваньня.

Мы не палітычная партыя і не грамадская арганізацыя. Мы – проста рускія нацыяналісты, без усялякіх іншародных дамешкаў, найперш – у сваёй ідэалогіі, якая выцякае з Родавай Традыцыі нашага Роду і ніякага іншага. Мы супраць усялякага таталітарызму і якой бы там ні было формы імперскага дзяржаўнага строю, у якім чалавек заўсёды прыціснуты як асоба і эксплуатуецца як жывёла. Мы супраць усялякай г.зв. “вертыкалі ўлады”, якая бязьлітасна рабуе рэгіёны й імкнецца рэгуляваць усё і ўся, нават там, дзе ёй увогуле няма чаго рабіць. Мы нікога ня хочам перамагчы; мы жадаем аднавіць парадак, зыходна заведзены Творцам і нашымі славутымі Продкамі на нашай Зямлі. І ня больш за тое.

Ні для каго з Вас не сакрэт, што цяперашні сьвет стаіць на парозе глабальнага крызісу. Вычэрпваюцца прыродныя рэсурсы, запасы карысных выкапняў. Мы ня толькі ведаем гэта, але і рыхтуемся да дзеяньняў ва ўмовах крызісу, у тым ліку, сілавых і палітычных. Мы выкарыстоўваем дасьледваньні Рускіх навукоўцаў, якія сьпецыялізуюцца на праблемах у галіне энэргетыкі, газа- і нафтаздабычы, а таксама ўлічваем прагнозы заходніх вучоных Форэстэра і Медоўза, выкладзеныя імі ў працы “Межы росту”.

Нашы навукоўцы і сьпецыялісты кажуць нам і ўсяму сьвету, што дзякуючы драпежніцкай палітыцы крамлёўскіх здабываючых кампаній і агульнаму развалу ў эканоміцы інфраструктура здабываючых галінаў зношана на 70-90%. У бліжэйшыя гады нас чакае крызіс, дзякуючы якому Расея ня здолее выконваць свае абавязацельствы перад краінамі Еўропы па пастаўках газу і нафтапрадуктаў. Нагадваем, што брацкая нам, Белая Фінляндыя на 100 адсоткаў залежыць ад паставак расейскага газу. Дык вось – газа ня будзе. Проста ў адзін з дзён расейскі ўрад перакрые трубу. Пра гэта крычаць рускія навукоўцы, але ім пагражаюць і прымушаюць маўчаць. Газпрам і здабываючыя кампаніі ўжо маюць уласныя ўзброеныя фармаваньні, каб мець магчымасьць адстаяць забраныя ў народа [якога? якіх? – Рэд.] рэсурсы, якія застануцца, калі ў гарадах Расеі наступіць энэргетычны і рэсурсовы голад.

Спыніць адключэньне газа ў Еўропу ўжо няма ніякай магчымасьці. Расейскі эканамічны і рэсурсна-сыравінны крызіс непазьбежны, гэты крызіс ударыць па ўсёй Еўропе. Мы папярэджваем пра гэта цяпер, заранёў, і хочам сказаць, што ня трэба асацыяваць брацкі Рускі народ з расейскай ублюдучнай дзяржавай [уладамі. – Рэд.], якая мэтанакіравана зьнішчае ўласны народ, спойвае яго і зьністажае наркотыкамі, спрыяе запаўненьню тэрыторыі Расеі мігрантамі. Рускі народ, іншыя Славянскія народы Еўропы – гэта частка Белай Расы. Расы, якая зьяўляецца стваральнікам цывілізацыі. Усе дасягненьні навукі, усе сучасныя тэхналогіі й шэдэўры культуры створаны прадстаўнікамі Белых народаў [мы ў рэдакцыі канешне ня можам цалкам прыняць гэтую тэзу. – Рэд.]. На ўсіх нас скіравана вастрыё ўдара. І глабальны рэсурсна-экалагічы крызіс толькі частка праблем, якія паўстаюць перад намі. Усе гэтыя працэсы ідуць на фоне этнадэмаграфічнай агрэсіі з Поўдня.

У краінах Еўропы ўсё больш і больш мігрантаў, якія выціскаюць карэннае насельніцтва, нясуць сваю, чужую для Белых людзей, культуру і менталітэт. Яны запаўняюць гарады Еўропы. Яны жывуць па сваіх законах у сваіх абшчынах. Нараджальнасьць імігрантаў у разы перавышае нараджальнасьць Белых людзей. Белая Еўропа імкліва старэе і вымірае. Татальны распад, наркотыкі, этнічная злачыннасьць, ачмурэньне сьвядомасьці масаў пры дапамозе сродкаў масавай інфармацыі. Так званая талерантнасьць і хлусьлівая хрысьціянская пакорлівасьць перашкаджае Белым еўрапейцам адкрыта заявіць пра свае правы. Пры гэтым дзяржавы [уладары. – Рэд.] Еўропы не заўважаюць альбо не жадаюць заўважаць усе гэтыя праблемы і з упартасьцю бараноў цьвердзяць пра талерантрасьць, асіміляцыю ды іншыя паліткарэктныя трызьненьні.

У Расеі адбываецца тое ж самае. Толькі дзякуючы мярзотнай цэнтралізаванай карумпаванай чыноўніцка-бюракратычнай дзяржаўнай машыне [карацей, імперыякратыі. – Рэд.] шанцаў захаваць кіраваньне ва ўмовах будучага крызісу ў расейскага ўраду няма. Мы ведаем, што Расея як дзяржавы прызначана загінуць. Мы ведаем гэта. Так атрымліваецца па разьліках вядучых рускіх навукоўцаў. Але нам яе не шкада. Нам не шкада вампірскую дзяржаву-імперыю, якая стагоддзямі зьдзеквалася над Рускім народам і ўсімі навакольнымі Белымі народамі. На Рускіх костках імперска-дзяржаўная свалота ўмацоўвала сваю, а ня рускую ўладу, бясконца ўмешвалася ў палітыку краін-суседзяў, і заслужыла мянушку “Жандар Еўропы”. СССР таксама быў імперыяй і працягнуў справу супраць краін Белага сьвету, распачатую крывасмокамі, за кошт уціску правоў, жабрацтва і прамога вынішчэньня Рускага народу.

Русь – не Расея! Запомніце гэта, еўрапейцы. Стагоддзямі мы змагаліся за вызваленьне ад гэтага спрута, гісторыя Расеі – гэта гісторыя бясконцых сялянскіх бунтаў і паўстаньняў за свабоду Рускага народа. Шмат разоў мы бачылі край Свабоды, здавалася, да яго можна дастаць рукой, але кожны раз Перамога ўцякала з рук. Так, Расеі наканавана загінуць. І гэта наш адзіны шанец. Мы чакаем яго. Гэта шанец узяць уладу ў Расеі, якая гіне, і пабудаваць, нарэшце, Белую Свабодную Сьветлую Русь – дзяржаву Рускага народа.

Мы будзем жыць, дзейнічаць і змагацца на пострасейскай прасторы, якая будзе аказваць уплыў на ўсё далейшае існаваньне Белай расы. У гэтай барацьбе мы ня маем стратэгічных саюзьнікаў унутры краіны, іх няма і ня можа быць. Усе іншыя сілы ў Расеі прама зацікаўлены ў захаваньні імперскай мадэлі дзяржаўнага ладу [нагадаем, гэта аўтарскае выдзяленьне. – Рэд.]. Мы ж хочам накіраваць вектар разьвіцьця Русі ўнутр – на адраджэньне асноваў разьвіцьця ўласнага народу. І мы гэта зробім.

Нашымі адзінымі вонкавымі стратэгічнымі саюзьнікамі могуць быць толькі краіны, названыя намі “Белым Захадам”. Але не кіраўніцтва гэтых краін, а ўсе заходнія грамадскія і палітычныя сілы, арганізацыі, элітныя і інтэлектуальныя групоўкі, якія адстойваюць інтарэсы выжываньня Белай Расы на аснове вяртаньня да цывілізацыйных мадэляў Белай сярэдняй класы.

Тактычнымі зьнешнімі саюзьнікамі для нас зьяўляюцца любыя цэнтры сілы, у інтарэсах якіх альбо дэмантаж, альбо ціск на расейскія імперскія дзяржаўныя структуры.

У будучым сьвеце Белая Раса будзе пастаўленая перад жорсткім выбарам: быць зьнішчанай у агні глабальных крызісаў і катаклізмаў, распусьціцца ў агрэсіўным натоўпе мігрантаў з чорнага Поўдню і жоўтага Ўсходу альбо, аб’яднаўшы высілкі з Русьсю, выжыць, ачысьціцца і стаць гаспадарамі на сваёй Зямлі.

02.08.2007 г. 

 

 

Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Па якіх крытэрыях будзе адбывацца адбор у “Белую Расу”?
    Хто будзе рабіць гэты адбор?
    Што зробяць з тымі каго не “адбяруць”, куды іх пашлюць?
    А якім чынам Паўночнае Брацтва мяркуе прыйсці да ўлады? Можа праз адкрытыя і свабодныя выбары?
    У звароце ёсць добрыя памкненні якія падыйдуць для будайўніцтва гасцінца ў Пекла.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы