nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Навошта Расеі дзяржаўная ідэалогія? (частка 1)

6 верасня, 2007 | Няма каментараў

Аляксандр Клюшнікаў (паводле www.russ.ru/politics/reakcii/zachem_nuzhna_rossiya)

Гэты артыкул аднаго зь ідэолагаў расейскай “дзяржаўнасьці”, а на справе – расейскага імперыялізму, мы друкуем з нагоды набліжэньня нашага вялікага сьвята – Дня беларускай вайсковай славы. Артыкул дазваляе нам – беларусам – ужыцца ў сьветагляд нашых ворагаў, даведацца пра іх плапы і хутчэй прачнуцца пасьля летняга расслабона. Вельмі карыснае чытаньне для паляпшэньня арыентацыі ў рэчаіснасьці. Тым больш што ідэалогіяй, пададзенай ніжэй, карыстаецца сучаснае кіраўніцтва г.зв. “Расеі”.

Рэдакцыя.

1.

Так здарылася [бач ты, “так здарылася”, а пра аб’ектыўнасьць працэсаў гістарычнага разьвіцьця мы, вядома ж, і ня чулі… – Рэд.], што сёньня Расея тэрытарыяльна адкінутая ў сваёй усходне-еўрапейскай частцы да межаў XVII стагоддзя. Супадзеньне працэсаў дэструкцыі дзяржавы з распадам ідэалогіі, якая панавала 70 гадоў, паставіла перад краінай пытаньні [няўжо перад краінай? а, можа, перад падонкамі-імперастамі? – Рэд.], без адказу на якія немагчыма існаваньне дзяржаўнасьці: хто мы? навошта мы? як нам цяпер жыць? [вось, аказваецца, перад кім пытаньні – перад тымі, хто кажа “мы”. – Рэд.] да чаго імкнуцца? як будаваць зносіны з новаўтворанымі краінамі? як будаваць сваю палітыку ў стасунках з вядучымі дзяржавамі сьвету?

Ды і пэўны час пасьля распада СССР агульным месцам стала ідэя, што асноўнае – гэта дамагчыся матэрыяльнага дабрабыту, так як цяпер, пасьля завяршэньня “халоднай вайны”, наступіць эпоха ўсеагульнай роўнасьці, братэрства і нас хутка, літаральна на днях, прымуць у “еўрапейскую сям’ю народаў” [паколькі ідэя цывілізаванасьці, дабрабыту ва ўмовах “Расеі” аказалася недасягальнай, імперасты тут як тут – зноў сталі прапанаваць старую імперскую ідэю; гэтаму і будзе ў далейшым прысьвечаны артыкул… – Рэд.]. Нацыянальныя эліты саюзных рэспублік, жадаючы захаваць высокае становішча, якое ўжо было, і верачы ў тое, што толькі залежнасьць ад цэнтру перашкаджае дасягнуць іх рэгіёнам вышыняў разьвіцьця і дабрабыту, а камуністычная ідэалогія не дае Захаду аказаць ім бескарысьлівую дапамогу, – развалілі краіну [аўтар хлусіць, бо ня можа ня ведаць, што першай з СССР выйшла Расейская Федэрацыя, – Рэд.]. Але найноўшая гісторыя ў далейшым паказала ( у тым ліку і на прыкладзе нядаўніх “аранжавых рэвалюцый”), што ўсё гэта ня больш, чым міф. Але тады грамадства знаходзілася ў эйфарыі чаканьня “прыгожай і сытнай” будучыні. Маючы законнае жаданьне і права забясьпечыць сабе сваёй працай годнае жыцьцё, яно забыла, што падобнае магчыма толькі ў моцнай, абароненай дзяржаве, якая праводзіць вонкавую і ўнутраную палітыку, у першую чаргу, у сваіх інтарэсах, у інтарэсах сваіх грамадзян [аўтар зноў хлусіць, бо ня можа ня ведаць, што ў расейскай імперыі – царскай ці камуністычнай – так ніколі не было і не магло быць, бо ва ўмовах імперыі людзі – гэта заўсёды ня мэта, а сродак для дасягненьня імперскіх мэтаў; ва ўмовах расейскай імперыі (у любой яе форме, у т.л. такой, як цяпер) ўсе людзі – гэта рабы і салдаты імперыякратыі; апісаныя аўтарам прынцыпы арганізацыі агульнаграмадскага жыцьця – гэта рысы ўнітарных нацыянальных дэмакратычных краін, якія толькі і могуць узьнікнуць на тэрыторыі сучаснай РФ пасьля яе распаду. – Рэд.]. Усе паверылі ў прыгожую казку пра добразычлівасьць і адкрытасьць заходняга грамадства, лічачы, што галоўнае – стаць як яны, пачаць зарабляць, прыняць “каштоўнасьці свабоднага сьвету”, а іншае, маўляў, само прыкладзецца. Што нам цяпер не патрэбная армія, выведка і контрвыведка – бо мы цяпер такія ж, як яны. І весела, з захапленьнем сталі разбураць гэтыя структуры. З высокіх трыбун неаднаразова заяўлялася, што ў нас цяпер няма ворагаў. Але, як паказаў час, гэта не зусім так – бо геапалітычных інтарэсаў вялікіх краін ніхто не адмяняў. Паступова прыйшла цьвярозасьць, якая суправаджалася пошукам новых мэты і сэнсу. Ліхаманкавы перабор старых ідэй нічога ня даў, яны аказаліся малапрыймальнымі ў новых, моцна зьмененых умовах сучаснага сьветаўладкаваньня.

Вынікам ідэалагічнага вакуму, які ўтварыўся, стала шакуючае пытаньне: а навошта яна патрэбная, гэтая Расея? [класнае патаньне; асабліва класны адказ: нафіг не патрэбная! – Рэд.]. Бо калі браць за аснову задачу падвышэньня дабрабыту грамадзян, бясьпекі й да т.п., – для гэтага не патрэбная менавіта Расея. Гэтыя задачы вырашальныя, можа быць нават больш вынікова, й іншымі спосабамі – напрыклад, так, як гэта зрабілі мільёны нашых былых суграмадзян, якія зьехалі ў замежжа менавіта ў пошуках асабістага шчасьця, дабрабыту і бясьпекі. Альбо варта раздрабніць краіну эдак на часткі тры: пры гэтым заходняя частка адыдзе ЕЗ, сярэдняя – Кітаю, а ўсходняя – Японіі [вось гэты план бліжэй да сутнасьці, бо РФ павінна распасьціся на нацыянальныя – дзясяткі – дзяржавы! – Рэд.].

Сьмешна? Канешне [не, гэта вельмі сур’ёзна! – Рэд.]. Але падобныя сьхемы ўсур’ёз абмяркоўваюцца ў друку як магчымыя сцэнары разьвіцьця падзей! Але ўсе мы, хто жыве цяпер на тэрыторыі нашай краіны [імперыі! – Рэд.], падсьвядомасна адчуваем, што такая прычына ёсьць, яна важная і вельмі важкая [адзінай “прычынай” усё яшчэ існаваньня расейскай імперыі зьяўляецца суб’ектыўны інтарэс расейскай імперскай бюракртыі – скарочана, імперыякратыі. – Рэд.]. відаць, менавіта гэта падсьвядомаснае разуменьне [такога “разуменьня” не бывае. – Рэд.] і не дало разваліць краіну далей.

Дык для чаго ж існуе Расея? Бо зразумела, што ад адказу на гэтае пытаньне залежыць усё: як гаворыцца ў вядомай прымаўцы: “калі ня ведаеш, куды плывеш, ніякі вецер ня будзе спадарожным”.

2. Нямнога з гісторыі ідэй.

У цэлым можна сказаць, што ў падставе любой дзейнасьці ляжыць ідэя, якая зьяўляецца асноўнай сілай зьмены сьвету [гэта, вядома, ня так; бо ў падставе любой дзейнасьці ляжыць пачуцьцё; ідэі маюць значэньне для таго, каб дзейнасьць была арыентаваная, суб’ектная. – Рэд.]. Часта, нават калі яна зыходна памылковая і зьяўляецца свайго роду міфам, зьмены, праведзеныя пад яе ўзьдзеяньнем людзьмі, робяць яе ісьцінай [зноў ня так; бо калі ідэя будзе памылковай, яе значэньне будзе гістарычным (гістарычны факт, а ня ісьціна) і ня больш; каштоўнымі зьяўляюцца правільна арыентаваныя ідэі, дзякуючы рэалізацыі якіх адбываецца прагрэсіўнае разьвіцьцё людскай цывілізацыі. – Рэд.]. У сувязі з гэтым успамінаюцца кнігі гуру сучаснай рэкламы Джэка Траўта. У адной зь іх ён апісаў барацьбу двух вялікіх кампаній. Адна зь іх кантралявала каля 60% рынка, канкурэнт, адпаведна, каля 40%. Тая, што была меншай, вырашыла пачаць барацьбу за перадзел. Яна падала ў рэкламе, што ім належыць 51% рынка, што трэба карыстацца прадукцыяй лідара, што, калі людзі аддалі ім сваю перавагу, – іх прадукцыя лепш. Даныя пра памер долі рынка былі адкрытай хлусьнёй [як, дарэчы, і ўсе размовы пра перавагі жыцьця ў расейскай імперыі. – Рэд.], але пра гэта ня ведалі спажыўцы. Супрацоўнікі кампаніі-канкурэнта, наадварот, выдатна ўяўлялі сапраўднае становішча рэчаў і толькі пасьмейваліся над наіўнымі, як ім здавалася, патугамі канкурэнта. Але, як гаворыцца, сьмяееца той, хто сьмяецца апошнім. У канцы рэкламнай кампаніі цьверджаньне пра 51% рынка перастала быць хлусьнёй. Люді любяць лідараў [гэты прыклад паказавае, што людзьмі лёгка маніпуляваць, і толькі; а ніяк ня тое, што праз хлусьню можна дасягнуць нечага прагрэсіўнага ў гуманістычнай сьферы; дарэчы, людзі больш рэагуюць на паводзіны масы, а не на лідара, на тое, што ім (у выніку арыентацыі на масу) падаецца больш якасным. – Рэд.].

Справядлівы і іншы падыход: ўся гісторыя чалавецтва – гэта барацьба ідэі са здаровым сэнсам [зноў хлусьня; усё наадварот, уся гісторыя чалавецтва – гэта барацьба за здаровы сэнс супраць яго скажэньня сацыяльнымі паразітамі! – Рэд.]. Як пісаў яшчэ Генры Форд: “Калі я захачу згубіць канкурэнта, я найму для яго лепшых сьпецыялістаў у патрэбным яму пытаньні, таму што яны заўсёды выдатна патлумачаць, чаму вы ня можаце зрабіць тое, што вам трэба” [на справе гэта так і ня так. – Рэд.].

Так што любое дзеяньне мае сваім падмуркам ідэю дзеяньня [зноў памылка, а можа, і чарговы сьвядомы падман: хіба гэтых разважаньняў у тым, што галоўнае ня дзеяньне, а яго кірунак – дакладней тое, наколькі ён адпавядае кірунку правільнаму, прагрэсіўнаму… – Рэд.]. Калі пастаўлена мэта – іншае ўжо заканамерны рух па азначаным шляху, у залежнасьці ад задач, якія дасягаюцца. Чалавек, які мае мэту, заўсёды перагуляе чалавека, які мэты ня мае [гэта так; як верна і далейшае: чалавек, які мае правільную, прагрэсіўную мэту, заўсёды перагуляе чалавека, які ставіць перад сабой мэту бессэнсоўную ці памылковую… – Рэд.]. ён ведае, што для яго важнае, а што другаснае, чым у выпадку неабходнасьці можна ахвяраваць. І калі ідэя надасабовая, дык людзі лёгка ахвяруюць і жыцьцём для дасягненьня мэты.

Магчымасьці, якія дае ўлада над розумамі, немагчыма перабольшыць. Яркім прыкладам гэтага зьяўляецца дзяржава Ватыкан. У эканамічных і ваенных адносінах яна, без сумневу, самая нязначная дзяржава сьвету, але пры гэтым ёй няма роўных па ўплыве і магчымасьцям. Нягледзячы на тое, што час найбольшай улады гэтай рэлігіі ў мінулым, сотні мільёнаў шчыра веруючых каталікоў і сёньня ў любы момант зробяць усё, да чаго іх пакліча “намесьнік божы”. У недалёкім жа мінулым было дастаткова аднаго слова патрыярха, каб пачыналіся і спыняліся войны, тысячы людзей адпраўляліся ў крыжовыя паходы, імем бога і з дабраслаўленьня папы па ўсёй Еўропе гарэлі вогнішчы інквізіцыі, ім прызначаліся і зьвяргаліся каралі [мы ведаем гэты перыяд; ён завецца рэлігійнае цемрашальства сярэдневечча; вось якія ўзоры бяруць расейскія імперасты. –Рэд.]. І такое становішча рэчаў не зьяўляецца выключнай манаполіяй хрысьціянства. Мусульманская рэлігія – як больш маладая – і сёньня захавала вельмі высокі экспансіянісцкі патэнцыял, які выкарыстоўваецца некаторымі яе прадстаўнікамі далёка не ў мірных мэтах, што па ўсім сьвеце выяўляецца ў спраўна пастаўляемых сьмертніках для зьдзяйсьненьня тэрактаў [што зробіш, калі розныя імперыі агрэсіўна нападаюць на мусульманскія краіны, а тыя з-за тэхналагічнай адсталасьці могуць змагаца ў асноўным партызанска-дыверсійнымі метадамі, якія агрэсары-тэрарысты завуць “тэрарызмам”. –Рэд.].

Моц ідэй можна ўбачыць і зь нядаўняй гісторыі. Крыніцай пануючых цяпер на Захадзе ідэалогій “грамадства спажываньня” і ліберальнай дэмакратыі [перашае – не ідэалогія, а другае – палітычная форма. – Рэд.], бясспрэчна, зьяўляюцца ЗША, што разам з атрыманай дзякуючы Другой сусьветнай вайне эканамічнай моцай дазволіла ім заняць вядучыя пазіцыі ў пасьляваенным сьвеце.

У пачатку галодная і разбураная Еўропа ўспрыняла новыя ідэі на “хура”. Бо яны несьлі ім росквіт і сытнае жыцьцё. Але паступова, праз дзесяцігоддзі, стала наступаць ацьвярозаньне, і ня толькі ў Еўропе, але і ў крыінцы новай ідэалогіі – ЗША. Многім сталі бачныя пралікі ідэолагаў грамадства спажываньня. Яны заключацца ў неразуменьні таго факту, што чалавеку неабходна да чагосьці імкнуцца акрамя сытасьці і матэрыяльнага дабрабыту [а вось гэта – так. – Рэд.]. Як высьветлілася, пакланеньне “залатому цяльцу” недастатковае для душы, яна хоча большага. Вера ва ўсемагутнасьць грошай прывяла да імклівай дэградацыі маральных установак – бо калі вышэйшая мэта жыцьця быць “добра ўпакаваным”, дык можна ўсё, што дазваляюць грошы, і ўсё, на чым гэтыя грошы можна зарабіць. Як сказаў Дастаеўскі вуснамі Івана Карамазава, “калі Бога няма, дык усё дазволена” [зь якой такой стаці? тут няма лагічнай сувязі. – Рэд.].

А між тым усе вялікія розумы мінулага і сёньняшняга сыходзіліся ў тым, што чалавеку трэба ведаць, для чаго жыць, жыцьцёва неабходнай ёсьць звышідэя [і гэта так. – Рэд.]. Нешта, што вышэй за грошы, матэрыяльны дабрабыт, нарэшце, вышэй жыцьця [ды не “вышэй жыцьця”, а нешта, што проста надасьць жыцьцю сэнс! – Рэд.]. Толькі гэтым можна патлумачыць пераможнае шэсьце ва ўсе часы рэлігій па планеце, існаваньне мастацтва, навукі, менавіта таму людзі ідуць на подзьвіг. Усё гэта яны робяць “у імя”. Бо нават сям’я, як асноўная ячэйка існаваньня грамадства, трымаецца на самаахвяраваньні ў імя дзяцей [аўтару невядома, у такім інстынктыўным “самаахвяраваньні” на справе схаваны своеасаблівы “вышэйшы эгаізм” – працягнуць сваё існаваньне ў сваіх дзецях пасьля ўласнай сьмерці; самыя свае вялікія таямніцы прырода хавае настолькі глыбока, што павярхоўная логіка іх ня бачыць; у выніку атрымліваюцца парадоксы, якіх на справе не існуе… – Рэд.]. А сучасная масавая культура, арыентаваная, у першую чаргу, на асабісты дабрабыт, ня здольна задаволіць патрэбу чалавека ў “высокім”. Адсюль унутраная пустэча, рост колькасьці таталітарных сектаў, экстрэмісцкіх палітычных рухаў, арганізаванай злачыннасьці [гэта так; і адным з такіх “палітычных рухаў”, заснаваных на пустэчы – бо памылковай, дэструктыўнай ідэалогіі – зьяўляецца арганізавана-злачынны імперскі. – Рэд.]. Вакум у душы прымушае людзей выкарыстоўваць сурагаты, такія як алкагалізм і наркаманія, у выглядзе сродкаў уцяканьня ад рэчаіснасьці. Каштоўнасьці “свабоднага грамадства” ў сваёй большасьці аказаліся міфам, які разбурае асноўныя маральныя імператывы, такія як сям’я, доўг, гонар, патрыятызм. А гэта ўжо пагроза існаваньню самой дзяржаўнасьці [гэта зноў так, але ў ЗША такой небясьпекай не турбуюцца, таму што іх межы ахоўваюць ад агрэсіўных імперый, тыпу расейскай, два вялікія акіяны! – Рэд.], што заканамерна прыводзіць, як кажуць цяпер і самі ідэолагі грамадства спажываньня, да крызісу западнага грамадства. Ліхаманкавыя спробы заходніх ідэолагаў тэрмінова знайсьці замену ідэалогіі “грамадства спажываньня” ў рамках гэтага ж грамадства [як і ідэолагі расейскага імперыялізму, якія таксама ніколі ня знойдуць вырашэньня сваіх “вечных расейскіх праблем” “у рамках” ідэалогіі расейскага імперыялізму; такое вырашэньне заўсёды знаходзіцца за рамкамі… – Рэд.] пакуль ні да чаго добрага не прыводзяць, спараджаючы толькі рост нацыяналізма і ксенафобіі [а вось гэта ўжо вельмі цікавая заўвага, на якую варта зьвярнуць асаблівую ўвагу; праігнаруем псеўда-алігархічную PR-лаянку – “нацыяналізм”, “ксенафобія” – а зьвернем увагу на зьмест: фінансавая алігархія Захаду зь яе ідэалогіяй псеўда-лібералізму і прапагандэмамі “грамадства спажываньня”, “адкрытага, касмапалітызаванага грамадства” і да т.п. само спараджае сваіх ворагаў-пахавальшчыкаў – нацыянальную дэмакратыю! гэтая заўвага цікавая ня тым, што новая (мы пра такое кажам увесь час), а тым, што сказаная ідэалогам расейскага імперыялізму. – Рэд.].

Не прамінула чаша сія і нас: успрыняўшы з энтузіязмам неафітаў “каштоўнасьці свабоднага заходняга грамадства”, мы, да нашага гонару, даволі хутка выявілі яго праблемы, чым у тым ліку, відаць, і тлумачыцца наш цяперашні пошук “нацыянальнай ідэі” [ах, імперыялюгі, каб вы шукалі “нацыянальную ідэю”, гэта было б цудоўна; а так, што вы не шукаеце, заўсёды знаходзіце кандовы расейскі імперыялізм! – Рэд.].

3. Актуальныя ідэалагемы сёньняшняга дня

Асноўных ідэй, якія ва ўсіх на слыху (як у нас у Расеі, так і ў іншым сьвеце), ня так шмат: гэта нацыяналізм, камуністычная ідэалогія (і сацыялізм, які зь ёй змыкаецца), еўразійства і глабалізм [тут варта падаць пазіцыю нашай рэдакцыі. Асноўныя ідэалогіі – гэта тэрытарыяльна-імперская ідэалогія, якая адлюстроўвае суб’ектыўныя інтарэсы, напрыклад, расейскай імперскай бюракратыі (у аўтара – еўразійства); псеўда-ліберальная ідэалогія фінанасавай алігархіі (у аўтара – глабалізм); сацыял-камуністычная ідэалогія лева-камуністычнай бюракартыі (у аўтара – камуністычная ідэалогія); рэлігійная ідэалогія, напрыклад, ісламскіх клерыкалаў (у аўтара пра яе ні слова); ідэалогія эгаістычнага нацыяналізму (у аўтара – нацыяналізм); ёсьць яшчэ ідэалогія анархізму; сустракаюцца таксама ідэалагічныя мяшанкі – напрыклад, правячая кліка ў Кітаі накачвае свае 1,5 млрд. грамадзян імперска-шавіністычна-камунячай ідэалагічнай мяшанкай. У нашай рэдакцыі мы распрацоўваем навуковую ідэалогію сістэмнага гуманізму (ці соцыя-канструктывізму) і ўжо ў яе межах фармулюем пад’ідэалогію зьмястоўнай дэмакратыі (цісьні на адпаведныя кнопкі сайта). – Рэд.].

Нацыяналізм, нягледзячы на яго папулярнасьць у некаторых колах, усё ж, відаць, непрыймальны як дзяржаўная, а тым больш міждзяржаўная ідэалогія [па-першае, бачна, як аўтар замест нацыяналізму нахабна падсоўвае нам шавінізм; а, па-другое, бачна, што ён адчувае, што рускі нацыяналізм можа разваліць гэтую паганую ўсходнюю імперыю, затое захавае рускі народ – вось ён, рускі выбар! – Рэд.]. Так, вядома ж, менавіта дзякуючы абуджэньню нацыянальнай самасьвядомасьці зьявіліся сучасныя нам еўрапейскія дзяржавы, але скрайнія формы яго, такія як нацызм, страшэзныя і вядуць у тупік, да жахлівых ахвяр і іншых, абсалютна непрыймальных для любога нармальнага чалавека наступстваў [вось і прыехалі; класічная зьмястоўная падмена, якую культывуюць і прапагандуюць імперасты, псеўда-лібералы і г.д. – нацыяналізм стаў нацызмам; усім вядома, што нацызм – скрайняя форма шавінізму! Відаць, аўтар проста прыкідваецца, бо ня ведаць, што паміж нацыяналізмам і нацызмам значна больш розьніцы, чым паміж нацызмам і імперыялізмам – ёсьць праявай поўнай грамадазнаўчай неадукаванасьці. – Рэд.]. Гэта з усёй відавочнасьцю прадэманстравала Другая сусьветная вайна [ня трэба трымаць нас за лохаў! Гітлер быў тыповым імперыялістам і шавіністам, такім як і аўтар (“жыцьцёвая прастора”, “дранх на Остэрн” і ўсё такое), і менавіта гэтым тлумачыцца Другая сусьветная вайна! – Рэд.]. І хаця ў многіх краінах назіраецца рост прыхільнікаў нацыяналістычных рухаў, а Партыя свабоды Ёрга Хайдара (нэанацысцкага кшталту) у Аўстрыі і Нацыянальны Фронт Лё Пэна ў Францыі нават увайшлі ва ўладу, застаецца спадзявацца, што справа там ня зойдзе у такой ступені далёка, як у перадваеннай Германіі ды Італіі [хутка псеўдалібералы могуць давесьці свае краіны да такога стану, калі прыход ва ўладу фашыстаў стане заканамерным… – Рэд.]. У нашай жа, самай шматнацыянальнай краіне сьвету нацыяналізм нагадвае запалку ў бочцы з порахам – нават ашмёткаў не застанецца [і правільна! і даўно пара! – Рэд.].

Камуністычная ідэалогія яшчэ занадта сьвежая ў памяці, да таго ж паказала сваю недзеяздольнасьць [затое ў здольнасьці забіваць людзей камунізм паказаў сваю значна большую дзеяздольнасьць, чым усе фашызмы, нацызмы, расізмы разам узятыя. – Рэд.] у дадзеных эканамічных і палітычных абставінах (што цалкам адпавядае тэорыі К.Маркса, дзе ён пісаў: “павінны сасьпець эканамічныя перадумовы”, а сучасны нам сьвет гэтым крытэрам яшчэ не адпавядае). Акрамя таго, як ідэалогія яна, відаць, усё ж не падыходзіць – не для таго распрацоўвалася. Гэта ўсё-ткі ня больш, чым эканамічная тэорыя, такая ж, як і праславутае “грамадства спажываньня” [ну, вось цяпер аўтар і сам прызнаў, што “грамадства спажываньня” – гэта не ідэалогія. – Рэд.], а спроба выкарыстоўваць эканамічныя тэорыі як ідэалогію, падобна, заканамерна заканчываецца крахам. Бо і краіны, якія прапаведуюць ідэалогію “грамадства спажываньня”, і тыя, што спавядалі камуністычную, у выніку аднолькава зайшлі ў тупік.

Еўразійства [нагадаем, пад гэтай дзівачнай назвай аўтар хавае стары, да болі знаёмы ўсё той жа расейскі імперыялізм! – Рэд.] карыстаецца ўсё большай папулярнасьцю і мае велізарны патэнцыял [пакуль будуць паступаць шалёныя нафта-даляры і пакуль яны будуць выкарыстоўвацца расейскай імперыякратыяй на піяраньне “еўразійства”. – Рэд.]. На грунце гэтай ідэалогіі (праўда, некалькі перапрацаванай) цяпер у Расеі і Казахстане [?! – Рэд.] створана нават некалькі палітычных партый ды рухаў.

Тэорыя еўразійства была распрацаваная ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя ў асяроддзі рускай пасьлярэвалюцыйнай эміграцыі. Асноўныя працы: Савіцкі П.Н. – геаграфія, князь Трубяцкі Н.С. – палітычная дактрына, культуралогія (кніга “Европа и человечество”), філолаг Якабсон Р.О. – “еўразійская версія” тэорыі моўных саюзаў, Аляксееў М.М. – арыгінальная тэорыя дзяржавы. Рэлігійным базісам еўразійскай дактрыны зьяўляецца традыцыйнае праваслаўе [удакладнім, РПЦ МП, якой наўпрасткі кіруе ФСБ. – Рэд.]. Вядома ж, каштоўнасьць еўразійства для мэтаў аднаўленьня Расеі бясспрэчная [вось ён, зьмест “еўразійства”!; акрамя таго, тая гіганцкая імперыя – РФ – якая ёсьць, на думку аўтара павінна яшчэ больш аднавіцца! – Рэд. ], але ўсё ж сьвет моцна зьмяніўся з часоў распрацоўкі гэтай тэорыі, што не дазваляе сёньня выкарыстаць яе ў поўнай меры. Сьветагляд людзей таксама стаў іншы. Калі ў часы яе стварэньня большасьць насельніцтва былі людзьмі веруючымі, дык сёньня мы назіраем карціну, хутчэй, адваротную. У той жа час цяжка сабе ўявіць, каб людзі іншай веры прынялі сьветагляд, які базуецца на падставе канкуруючай рэлігіі.

Глабалізм [глабалізм – гэта не ідэалогія, а заканамернасьць разьвіцьця сьвету людзей, зьвязаная са скарачэньням адлегласьцяў (калі іх вымяраць часам), магчымасьцю кантактавацца людзям з самых розных куткоў нашай планеты, нібы яны жывуць у адным горадзе ці доме (Е-пошта, тэлефоны і г.д.), іншымі зьменамі ў жыцьці людзей, абумоўленымі тэхналагічным прагрэсам; Зусім іншая справа, іншае пытаньне – якімі грамадскімі пераўтварэньнямі будзе суправаджацца глабалізацыя: касмапалітызацыяй-хаатызацыяй грамадстваў і усяго чалавецтва? ці яго дасканалячым структураваньнем? Першае – гэта відавочны гуманістычны рэгрэс, другое – прагрэс!; але, як бачым, у наш час назіраецца яўны PR на ідэалагічным узроўні – гуманістычнаму рэгрэсу цывілізацыі, зьвязанаму зь яе касмапалітызацыяй, хочуць надаць імя аб’ектыўнага (і ў чыстым выглядзе станоўчага) працэсу – глабалізацыі; робіцца так наўмысна (па законах PRу – масіравана, нахабна, явачным парадкам) для таго, каб заблытаць людзей. – Рэд.] выстаўляецца сёньня як адзіна магчымая альтэрнатыва чарговаму вітку супрацьстаяньня нацыянальных дзяржаў [адкуль аўтар узяў пагрозу такога супрацьстаяньня; у будычым глабалісцкім сьвеце дамінуючай прычынай супрацьстаяньня будзе ідэалагічая супярэчнасьць! відаць, такая з пальца высмактаная праблема патрэбная яму, каб чарговы раз паспрабаваць адмовіцца ад абсалютна відавочнай і адзіна сэнсоўнай ідэі ўладкаваньня людскай цывілізацыі ў будучыні, як сістэмы нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў, што расейскаму імперыялісту ўпоперак усяго… – Рэд.], які непазьбежна вядзе да чарговых канфрантацыяў і войнаў [толькі ў трызьненьнях аўтара. – Рэд.]. З таго, што сучасная нацыянальная дзяржава ўжо не забясьпечвае патрэбы ў разьвіцьці цывілізацыі, становіцца бар’ерам на шляху сусьветнай гаспадарчай інтэграцыі [але і лажа; нацыянальныя дзяржавы толькі і могуць забясьпечыць выніковую інтэграцыю з уліках усіх асьпектаў жыцьцядзейнасьці й разьвіцьця сваіх грамадстваў! – Рэд.], ідэолагі глабалізму робяць выснову, што ўвогуле дзяржава як такая зжыла сябе [ці ня дзіўна? пра “адміраньне дзяржавы” таксама казалі, здавалася б, альтэрнатыўшчыкі псеўда-лібералаў – камунякі…; супрацьлегласьці сыходзяццца, ці нешта іншае? – Рэд.]. Як альтэрнатыву яны прыводзяць магчымасьць стварэньня грамадства (Жак Аталі), у якім асноўную ролю будуць выконваць буйныя карпарацыі [ну, цяпер ясна, хто заказвае такія “тэорыі”. – Рэд.], якія возьмуць на сябе некаторыя функцыі дзяржавы [відаць, самыя “смачныя”. – Рэд.], якая будзе паступова адміраць [дзяржаўны механізм аб’ектыўна патрэбны не карпарацыям, а людзям, народам! Калі ўсё аддаць карпарацыям, за якімі на справе хаваецца фінансавая алігархія, сіянакратыя са сваімі мэтамі захопу ўлады ў глабальным маштабе, за “адміраньнем” дзяржавы абавязкова настане час “адміраньня” і… людзей. – Рэд.]. Пры гэтым узмоцнена насаджаецца ўяўленьне, што на чале працэсаў глабалізацыі павінны стаць, і цалкам безальтэрнатыўна, ТНК [ну, вядома…; дзякуй аўтару хаця б што ён раскрыў нам планы міжнароднай фінансавай алігархіі. – Рэд.], прыватныя фінансавыя структуры і да т.п. [вось, вось; а яшчэ б было добра, каб аўтар раскрыў нацыянальнасьць гэтых “прыватных фінансавых структур” . – Рэд.]

Але думаецца, што тут ёсьць месца спробам выдаць жаданае за сапраўднае [дакладна ў такой жа ступені, як і ў папярэдніх спробах аўтара крытыкаваць пад заказ “нацыяналізм” і пазітыўна піярыць г.зв. “еўразійства”. – Рэд.]. Ня цяжка зразумець, што адбываецца некаторая падмена паняцьцяў. Па-першае, монанацыянальная дзяржава – гэта еўрапейскае вынаходніцтва, якое мала распаўсюджана на астатняй тэрыторыі планеты [менавіта гэтае “вынаходніцтва” і запясьпечыла росквіт Еўропы ў апошнія стагоддзі; а іншыя краіны не монанацыянальныя толькі з-за таго, што вымушаныя жыць ва ўмовах таго ці іншага імперыялізму, найпершым сярод якіх па злачыннасьці зьяўляецца расейскі. – Рэд.]. Па-другое, неяк дзіўна адміраюць дзяржавы ў наш час. Хутчэй наадварот – узмацняюцца, выкарыстоўваючы для роста сваёй магутнасьці і тыя ж ТНК як інструмант уплыву, а не наадварот (хаця пытаньне, вядома, спрэчнае).

Але што бясспрэчна, дык гэта тое, што да гэтай пары – усю сваю гісторыю – чалавецтва разьвівалася ў рамках інстытута дзяржавы [гэта, канешне, перабор; чалавецтву 2 мільёны гадоў, інстытуту дзяржавы – некалькі тысячаў. – Рэд.]. Ніякай іншай структуры, якая здольна яго замяніць, прыдумана не было [чаму? прыдумаць (!) можна што заўгодна; вунь, анархісты абклеілі ўсю Гародню нашлёпкамі “Закрыць міністэрствы, адкрыць межы!” – Рэд.]. Адсюль заканамернае пытаньне: ці патрэбны нам такія глабалісцкія эксперыменты па замене дзяржавы на ТНК і да чаго яны прывядуць? [гэта вядома; яны прывялі б да сусьветнага ядзернага катаклізму, магчыма, апошняга для чалавецтва – армагедону. – Рэд.].

Пакуль у гісторыі чалавецтва не было ніводнага сацыяльнага эксперымента, які абыйшоўся б без крыві й пакутаў. А гэты, калі паспрабаваць яго рэалізаваць, будзе самым буйным, адкуль можна зрабіць адпаведную выснову і пра лёсы людзей, уцягнутых у працэс яго правядзеньня. Да ўсяго іншага, калі паглядзець наступствы, да якіх можа прывесьці перамога падобнай ідэалогіі, дык валасы ўстаюць дыбам – фашыстоўская Германія ў параўнаньні з гэтым пакажацца раем. Сучасная гісторыя поўная прыкладаў, як карпарацыі прыносяць у ахвяру сваім прыбыткам ўсё, што заўгодна [і гэта так!!! – Рэд.]. гэта могуць быць і правы чалавека, у тым ліку і права на жыцьцё, і сацыяльная дапамога, і экалогія [правільна казаць, асяроддзе жыцьця. – Рэд.] і г.д., і да т.п. У чалавека будзе толькі адно права – працаваць на карпарацыю [недакладна, яшчэ будзе права памерці за карпарацыю, якое з часам стане абавязкам… – Рэд.]. Цяжка такую персьпектыву лічыць пажаданай для чалавецтва.

Але ўсё ж працэсы глабалізацыі й інтэграцыі рэальна існуюць і, відаць, зьяўляюцца правобразам той ідэі, якая так неабходная ўсяму чалавецтву, і яна ўжо бродзіць у розумах. Бо цяпер у сьвеце падспудна ідзе барацьба ўжо не за тое, ці трэба альбо ня трэба аб’ядноўвацца, а за тое, хто інтэграцыю ўзначаліць [зноў істотная падмена зьместу гісторыі!; галоўная праблема ня ў тым, хто ўзначаліць далейшую інтэграцыю чалавецтва, а ў тым, якой павінна быць гэтая інтэграцыя; дык вось, агульны кібернетычны аналіз любых формаў прагрэсу паказвае, што ён заўсёды адбываецца на аснове ўзаемадзеяньня дзьвюх зьяваў: дыферэнцыяцыі й інтэграцыі!; прагрэса на аснове адной толькі інтэграцыі не бывае і быць ня можа, гэта ў лепшым выпадку будзе банальны экспансіўны рост, праз агрэсію і захоп, а ў горшым – павелічэньне памераў пры памяньшэньні ўзроўню разьвіцьця, узроўню арганізацыі – г.зн. дэградацыя сістэмы… – Рэд.]. Таму, калі адкінуць у бок небясьпечныя сацыяльныя эксперыменты, якія прапануюць нам ідэолагі “глабалізма”, мы прыходзім да высновы, што на чале працэсаў усепланетнай інтэграцыі будзе стаяць усё ж нейкая краіна [ай да ідэолаг! Поўны алес! Дарэчы, яго тэарэтычныя правалы характэрныя для імперастаў. – Рэд.]. Паспрабуем прааналізаваць, хто тэарэтычна больш за ўсё падыходзіць на гэтую ролю [вось і ключавая, і, дарэчы, тыповая падмена. Пытаньні: куды рухацца, да якой мэты, падмяняюцца пытаньнем: хто будзе начальнікам; давайце трымаць гэтую падмену ў памяці, калі будем далей чытаць аўтарскі тэкст. – Рэд.].


Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы