nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Навошта Расеі дзяржаўная ідэалогія? (частка 2)

7 верасня, 2007 | Каментары (1)

Аляксандр Клюшнікаў

4. Хто

На дадзены момант у сьвеце, як мне думаецца, існуюць толькі тры рэальныя сілы, здольныя выступіць у такой ролі. Гэта ЗША, Кітай і Расея [лажа; галоўная сілай, якая будзе з часам станавіцца ўсё больш моцнай, будзе садружнасьць (сістэма) нацыянальных дзяржаў, кіруемых на дзяржаўным узроўні нацыянальнай элітай, а на ўзроўні ўсёй садружнасьці – інтэрнацыяналам нацыянальных элітаў. – Рэд.].

ЕЗ наўрад ці можна разглядаць у дадзенай якасьці па прычыне яго палітычнай аморфнасьці і няздольнасьці (прынамсі, на дадзены момант) на самастойныя крокі на сусьветнай арэне. Акрамя таго, з-за адсутнасьці адзінага аб’яднаўчага цэнтру ў самім ЕЗ можна назіраць, як ўсё больш разыходзяцца інтарэсы краін, якія ў яго ўваходзяць, выклікаючы цэнтрабежныя тэндэнцыі, што прадэманстраваў нядаўні правал рэферэндуму аб прыняцьці канстытуцыі ЕЗ [“правал рэферэндуму” ў ЕЗ прадэманстраваў, што большасьць еўрапейцаў, у адрозьненьне ад аўтара, здаровыя на галаву людзі й не пакутуюць ад ніякіх комплексаў непаўнавартасьці – ні імперскіх, ні неімперскіх – і жадаюць жыць у сваіх нацыянальных дзяржавах. – Рэд.]. Таму ЕЗ на дадзены момант хутчэй эканамічнае, чым палітычнае аб’яднаньне.

Да таго ж нядаўні мусульманскі бунт ў Францыі выразна паказаў натуральныя абмежаваньні цывілізацыйнай мадэлі ЕЗ [гэты “бунт” паказаў дэмаграфічныя міны, якія ўжо дзесяцігоддзі як падкладзены пад еўрапейскія нацыі сіянакратыяй з мэтай іх касмапалітызацыі. – Рэд.]. Гэты бунт можна інтэрпрэтаваць як непрыняцьце мусульманамі правілаў гульні і еўрапейскага менталітэту, які склаўся на падставе хрысьціянскіх каштоўнасьцяў [а гэта часткова так. – Рэд.]. У Еўропе няма навыка ўзаемадзеяньня з мусульманамі [затое “Расея” на прыкладзе Чачні на ўвесь сьвет паказала свае “навыкі”. – Рэд.], што азначае толькі адно: тое, што адбываецца ў Францыі, пачынаючы з вымушанай забароны хеджабаў у школе да нядаўніх беспарадкаў, – гэта пачатак працэсу ўзаемнай прыціркі культур. (Пры гэтым пакінем у баку сілы, якія спрабуюць маніпуляваць і выкарыстоўваць сітуацыю ў сваіх мэтах, – гэта фактар, без сумневу, істотны, але ў дадзеным выпадку не асноўны.) І пакуль прыцірка не закончыцца, будуць адбывацца сутыкненьні, ініцыяваныя ня толькі мусульманамі, але затым і хрысьціянамі [вельмі цікава было б даведацца, што канкрэтна мае на ўвазе аўтар пад тэрмінам “прыцірка”. – Рэд.]. І ў бліжэйшай будучыні можна чакаць толькі ўзмацненьне напружанасьці ў еўрапейскіх дзяржавах і распаўсюджаньне яе на ўсё большую колькасьць краін [гэта будзе таксама “прыцірка”, ці ўжо нешта іншае? – Рэд.], што прывядзе да яшчэ большай радыкалізацыі насельніцтва Еўропы [гэта так; “Косаўскі прыклад” усім паказвае, да чаго можа прыйсьці сітуацыя, калі народы Еўропы і далей будуць пасіўна паддавацца на сацыяльныя касмапалітызуючыя тэхналогіі, актыўна накідваемыя міжнароднай фінансавай алігархіяй. – Рэд.], узмацненьня нацыяналістычных тэндэнцый, зьяўленьня хрысьціянскіх тэрарыстычных арганізацый [а гэта ўжо падказка і правакаваньне. – Рэд.] – па ўзору ірландскіх, але накіраваных супраць мусульман. Вынікам падобнага сцэнару непазьбежна стане скатваньне адносінаў паміж грамадамі на такі ўзровень, які мае месца ў Ірдландыі [Паўночнай. – Рэд.] паміж каталіцкай і пратэстанцкай грамадамі [і гэта таксама будзе “прыцірка”? – Рэд.].

Існуе яшчэ Брытанская Супольнасьць нацыяў, у якую ўваходзяць 44 дзяржавы з сумарным насельніцтвам каля 1 млрд. чалавек. Але гэта таксама хутчэй эканамічнае, чым палітычнае ўтварэньне, перажытак эпохі імперскага мінулага Англіі [сказаў бы: дакладна, як СНД. – Рэд.], утворанае Вялікабрытаніяй у спробах хоць у нейкім выглядзе захаваць уплыў на свае былыя калоніі, які марнее.

Агульнапрызнана, што ЗША зьяўляюцца на дадзены момант адзінай звышдзяржавай сьвету. Але ці дастаткова гэтага для ролі лідэра працэсаў глабалізацыі? Відавочна, не. Уся гісторыя ЗША была гісторыяй генацыду і прыгнечаньня іншых народаў [уся гісторыя “Расеі” была дакладна такой жа, калі ня горшай, асабліва калі ўлічваць працягласьць часу, разнастайнасьць формаў генацыду і прыгнечаньня, колькасьць пакрыўджаных народаў!!! – Рэд.]. І нават цяпер пад маскай барацьбы з таталітарызмам і тэрарызмам яна працягваецца [гэта праўда! толькі гэта ня значыць, што з-за гэта расейская імперыя становіцца бялейшай і больш людскай… – Рэд.]. Практычна дзяржаўнай стала ідэалогія “нэакаланіялізму”, якая мае на ўвазе, што існуе толькі адна метраполія – ЗША, а ўвесь астатні сьвет ёсьць яе калоніямі. І на прыкладзе дзеяньняў на міжнароднай арэне бачна, наколькі гэтая геапалітычная дактрына праводзіцца ў жыцьцё. Падобныя дзеяньні могуць весьці толькі да аднаго выніку: утворацца паступова яшчэ некалькі цэнтраў сілы (што ўжо адбываецца), супрацьстаялыя блокі, і мір зноў пакоціцца на нахіленай плоскасьці – да новых войнаў за перадзел сьфераў уплыву, рэсурсы і да т.п. А ўлічваючы амаль паўсюдную прысутнасьць у сучасным сьвеце ЗМЗ (Збр.Мас.Зьнішч.), наступствы такой палітыкі могуць быць самыя катастрафічныя [вельмі добра, што і аўтар гэта разумее! – Рэд.]. Акрамя таго, нядаўнія стыхійныя бедствы на тэрыторыі ЗША агалілі для ўсяго сьвету міжканфесійныя, расавыя і міжнацыянальныя праблемы гэтай краіны. Паказалі, што яны ня толькі не памяншаюцца, як гэта хоча паказаць кіраўніцтва краіны, а, наадварот, нарастаюць [і гэта так. – Рэд.], нягледзячы на “палітэс”, узьведзены ў абсалют (калі, як сказаў нехта з амерыканскіх журналістаў, “прасьцей за ўсё вам зрабіць кар’еру ў ЗША, калі вы жанчына, каляровая, лесьбіянка, да таго ж яшчэ і інвалід”, так як наўрад ці нехта рызыкне адмовіць вам, не рызыкуючы пры гэтым сесьці ў турму) [гэта не “палітэс” – гэта элемент тэхналогіі касмапалітызацыі-хаатызацыі грамадства, якая гвалтам навязваецца амерыканскай фінансавай алігархіяй Амерыцы, каб не дапусьціць натуральнага структураваньня, арганізацыі амерыканскага грамадства, што абавязкова прывяло б да рэструктурызацыі саміх ЗША і, аўтаматычна, да абмежаваньня ўлады гэтай паразітнай сілы – фінансавай алігархіі. – Рэд.]

Кітаю заўсёды была ўласьцівая (бадай што ў найбольшай ступені, чым іншым краінам) дэкларуемая монанацыянальнасьць. Паходжаньне гэтага феномену ня ёсьць сакрэт. Яшчэ на сьвітанку гісторыі, у пачатку ўтварэньня Кітайскай імперыі [аўтар прызнае Кітай імперыяй. – Рэд.], было абвешчана, што ўвесь сьвет на восем частак сьвета ёсьць Кітай і ўсе людзі – кітайцы. Таму ўсе карэнныя народы аўтаматычна станавіліся кітайцамі, нягледзячы на нацыянальную прыналежнасьць. Так як усе назіральнікі адзначаюць рост мясцовага нацыяналізму [зьвярніце ўвагу, беларусы, мы не адзіныя такія. – Рэд.], дык цяжка сабе ўявіць, каб увесь сучасны сьвет пагадзіўся стаць кітайскім, забыць сваю мову і гісторыю.

Застаецца Расея [вядома, як жа без яе, радзімай?! – Рэд.]. Відаць, гэта найбольш удалы выбар [яшчэ б… – Рэд.], асабліва ўлічваючы тыя абставіны, што на працягу стагоддзяў ёй належыць традыцыйная роля [зь неба звалілася. – Рэд.] лідэра Еўразіі [па такіх паказьніках, як агрэсіўнасьць, сквапнасьць, генацыдныя войны і г.д. – без сумневу, гэта лідэр Еўразіі. – Рэд.]. Вядома, для таго, каб быць сусьветным цэнтрам крышталізацыі [вось чаго жадае аўтар, усё іншае было падводкай пад гэта. – Рэд.], мы павінны стаць (у першую чаргу ва ўяўленьні людзей іншых краін) краінай з самай моцнай эканомікай, навукай і самай прывабнай культурай [але ў імперыі такога набору ніколі быць ня можа, па аб’ектыўных прычынах – з-за таго, што гэта імперыя; акрамя таго, дазволіць расейскай імпербюракратыі стаць “лідэрам Еўразіі” – гэта ўсё роўна, што ўваскрэсіць Гітлера ці Сталіна і даручыць ім канчаткова вырашыць, напрыклад, праблему “аб’яднаньня ўсіх славян”. – Рэд.]. Але, нягледзячы на нашу сёньняшнюю адносную слабасьць, у нас ёсьць і несумніўныя плюсы, частка зь якіх абсалютна ўнікальныя. Адным з галоўных зьяўляецца тое, што асноўнымі ідэямі Расеі заўсёды былі ідэі аб’яднаньня, зьбіраньня земляў [імперская агрэсія, захоп чужых земляў, падпарадкаваньне іншых, пераўтварэньне іх у рабоў заўсёды было вашымі ідэямі, пачынаючы ад казачак пра канька-Гарбунка і жар-птушку. – Рэд.]. Як сказаў у свой час Ламаносаў: “Расея прырастаць будзе Сібір’ю” [а з чаго ты, аўтар, узяў, што Сібір – гэта “Расея”? – Рэд.], і яна прырастала – Сібір’ю, Сярэдняй Азіяй, Аляскай, Каліфорніяй [а таксама Беларусьсю, Украінай, Прыбалтыкай, Закаўказьзем, Аўганістанам… – Рэд.]. І хаця Аляска была страчана яшчэ ў ХІХ стагоддзі, гэта тлумачыцца хутчэй адсутнасьцю добрых сродкаў сувязі, неабходных для выніковага кіраваньня [нічога страшнага, эскімосы не скардзяцца. – Рэд.], чым слабасьцю расейскай дзяржаўнасьці й цывілізацыйнай мадэлі [зьвярніце ўвагу, расейскіх імперастаў нічога ня вучыць: ні кроў, ні пакуты мільёнаў і мільёнаў, ні распады, ні гістарычныя заканамернасьці – нічога; яны гатовыя навязваць сваё трызьненьне сьвету і паўтараць напады, забойствы, захопы, агрэсію зноў і зноў…; увесь шматсотгадовы гістарычны досьвед – гэта, аказваецца, “не слабасьць цывілізацыйнай мадэлі”! такую імперскую мразь здольна выправіць толькі Пекла; будзем гэта ўлічваць. – Рэд.].

Гісторыя паказвае, што ідэя “зьбіраньня земляў” у Расеі заўсёды была асноўнай [гэтая паранаяльная ідэя асноўная ва ўсіх тэрытарыяльных імперыях, таму што яна забясьпечвае суб’ектыўна выдатнае жыцьцё такой соцыя-паразітнай групы, як імперская бюракратыя! – Рэд.], прадугледжваючы ў пачатку аб’яднаньне ў межах адной дзяржавы рускіх, затым усіх славян, затым усіх праваслаўных. І ў працах еўразійцаў [параноікаў, як мінімум, калі не шызікаў. – Рэд.] мы бачым далейшае разьвіцьцё ідэі – аб’яднаньне ў адзінай дзяржаве ўсёй Еўразіі! [вось ён, імперскі дух, у чыстым выглядзе, ва ўсё сваёй “красе”! Перачытайце гэтае трызьненьне яшчэ раз і атрымайце асалоду, ад усьведамленьня таго, адкуль расейскія імперасты бяруць энэргію на сваю агрэсію, сваё імперскае нахабства, свой вялікадзяржаўны рускі шавінізм… “Гісторыя таксама дакладна паказвае”, што ад імперскіх мрояў маскалі хутка пазбаўляюцца толькі, калі добра атрымліваюць па мардасах! – Рэд.]. Мяркуецца, што сваёй мяжой “зьбіраньне земляў” мае стварэньне адзінай сусьветнай дзяржавы [поўны алес! усё! далей няма куды… – Рэд.]. Такой дзяржавы, у якой усе рэлігіі й канфесіі будуць існаваць на ўмовах балансу інтарэсаў, які дае магчымасьць максімальнай рэалізацыі патэнцыялу і попыту любой групы свайго насельніцтва [і гэтую сьветлую будучыню нам забясьпечаць паганыя імперасты-маскалі…; у гэтым месцы мы ўсёй рэдакцыяй добра парагаталі – трагі-камічна, праўда, ведаючы пра наш беларускі досьвед “максімальнай рэалізацыі патэнцыяла нашага бларускага народу” і г.д. у гэтай гнюснай імперыі пад кіраўніцтвам паганых маскалёў… – Рэд.].

Так, многія абвінавачвалі й абвінавачваюць СССР і нават цяпер Расею ў “імперскіх амбіцыях”, у тым, што саюзныя рэспублікі нібыта былі расейскімі калоніямі. Але ўважлівы аналіз паказвае, што гэта ня больш, чым міф [ні фіга сабе міфік, коштам у мільёны загубленных жыцьцяў адных толькі беларусаў! – Рэд.], накіраваны на стварэньне негатыўнага вобразу нашай дяржавы ў вачах сусьветнай супольнасьці. Цяпер амаль любую дзяржаву сьвету можна абвінаваціць у гэтым з большай на тое падставай [Беларусь і шмат толькі навакольных краін – нельга! – Рэд.]. А асабліва распаўсюджвальнікаў гэтага міфа – Англію і ЗША [зьвярніце ўвагу, далей будзе чарговая спроба абяліць сябе, прыцягнуўшы на дапамогу іншае зло! Няўжо аўтар разьлічвае хоць якога чытача ў здаровым розуме перацягнуць на яго бок такой дзікунскай, бязглуздай логікай. – Рэд.].

Як можна назваць краіну [краіну?! а, можа, кіроўную групу людзей? – Рэд.], карэннае насельніцтва якой было бязьлітасна зьністожана, а астаткі сагнаныя ў рэзервацыі й нават цяпер заканадаўча ўціскаюцца? Краіну, якая акупавала незалежную дзяржаву (Ірак) пад надуманым прэтэкстам? А як можна назваць краіну, якая з дапамогай ваеннай сілы ўтрымлівае ў сваім складзе сувярэнную астраўную дзяржаву (Ірландыю) і працягвае ўтрымліваць, не выконваючы рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН №1514 ад 14 сьнежня 1960 года “Аб ліквідацыі каланіялізму”, свае заморскія ўладаньні (Мальдзіўскія астравы, Гібралтар)? Адразу ўспамінаецца прымаўка: “На вару і шапка гарыць”.

У любой каланіяльнай дзяржавы ў гісторыі калоніі служылі толькі яе сыравінным дадаткам. Багацьці калоніі цынічна выкачваліся і адпраўляліся ў метраполію [так, як напрыклад, цяпер газ, нафта, лес, вугаль, алмазы, металічныя руды і г.д., якія належаць народам сёньняшняй “Расеі”Ю, “выкачваюцца” і прадаюцца за мяжу, а грошы ідуць у Маскву. – Рэд.], жыхары калоніяў былі пазбаўлены правоў, кідаліся ў жабрацтва [дакладна так, як цяпер наўмысна вынішчаюцца ў “Расеі” народы Поўдня, Поўначы, Усходу, Сібіры. – Рэд.]. Ні пра якія праграмы дапамогі і гаворкі быць не магло.

У Расеі такога не было ніколі [наглая, подлая, гнюсная, сатанінская прапагандысцкая блявоціна!.. – Рэд.]. Любая з частак, якая цяпер адлучылася, была часткай адзінай дзяржавы. Гэтыя рэспублікі вярхоўная ўлада разьвівала [касмапалітызавала, падвяргала этнацыду і генацыду. – Рэд.] часта за кошт і на шкоду цэнтру. У якой каланіяльнай дзяржаве пра гэта можна было б нават падумаць? Гэтую тэзу пацьвярджае падзеньне ўзроўню жыцьця, якое наступіла пасьля распаду СССР у большасьці былых саюзных рэспублік [няўжо гаворка пра Прыбалтыку, Беларусь? А яшчэ, уявіце, што было б, калі б не было шалёнага, штучнага ўзьвінчваньня цэнаў на газ, нафту ды іншых формаў эканамічнага, палітычнага, ідэалагічнага ціску і шантажу… – Рэд.]. Ці было б магчымым гэта, калі б яны былі калоніямі? Паглядзіце на любую з былых калоній іншых краін. Ва ўсіх іх без выключэньня пасьля вызваленьня ад улады метраполіі, вядома, не наступала ўсеагульнага росквіту, але эканамічнае становішча заўсёды адназначна паляпшалася, хаця б за кошт памяншэньня адлічэньняў у метраполію. Такім чынам, Расейская імперыя ў літаральным сэнсе гэтага слова імперыяй не была, яна была нейкім кангламератам роўных народаў. Больш за ўсё структура Расейскай імперыі, а затым і СССР, нагадвала структуру сёньняшняй аб’яднанай Еўропы. Але без яе недахопаў [па меры таго, як адміраюць папярэднія пакаленьні людзей – жывыя сьведкі жахлівых гістарычных падзей, па меры таго, як факты сапраўднай гісторыі выдаляюцца зь інфармацыйнай прасторы, вось гэта хлусьня паступова пераўтвараецца ў галоўную прапагандысцкую тэзу расейскіх імперастаў. –Рэд.].

Як кажуць самі еўрапейцы, асноўным мінусам ЕЗ, які перашкаджае стаць рэальнай палітычнай сілай у сьвеце, зьяўляецца адсутнасьць адзінага цэнтру аб’яднаньня [галоўным недахопам ЕЗ зьяўляецца нежаданьне ўзяць на ўзбраеньне ідэалогію сістэмнага гуманізму, якая распрацоўваецца нашай рэдакцыяй. – Рэд.]. Цяпер за ролю гэтага цэнтру ў Еўропе змагаюцца дзьве прыкладна роўныя краіны [калі будуць змагацца “краіны”, Еўропа ніколі не падвысіць свой узровень сістэмнай, гуманістынай уладкаванасьці. – Рэд.] – Францыя ды Германія. У СССР такім цэнтрам зыходна была Расея [а цяпер зноў прачытайце, што выдзелена ў папярэднім абзацы пра “кангламерат роўных народаў”; бачыце прыныповую супярэчнасьць? так выглядае прапаганда, а не навука; а мы – сайт навуковы. – Рэд.]. Трэба ўлічваць і той факт, што наша краіна нават цяпер, пасьля страты сваіх ускрайкавых тэрыторый [дык усё ж такі чые гэта тэрыторыі?! – Рэд.] і паловы свайго насельніцтва [зьвярніце ўвагу, гэта аўтар-імпераст лічыць “сваімі” тэрыторыі й народы 14 незалежных дзяржаў, якія ўтварыліся пасьля распаду СССР. – Рэд.], геапалітычна нашмат больш значая, чым Францыя і Германія [а як выглядае па крытэрах аўтара Кітай? якая яго “значнасьць”? – Рэд.]. Нават цяпер наша краіна зьўляецца самай шматнацыянальнай дзяржавай сьвету [гэта азначае толькі адно: распад Расейскай імперыі яшчэ далёка не завершаны! – Рэд.]. І ніводная нацыянальнасьць не зьнікла, не была зьнішчана, не ўціскаецца і не пазбаўлена правоў [сатанінская хлусьня; а як быць са шматлікімі карэннымі народамі Поўначы, Далёкага Ўсходу, Сібіры? Акрамя таго, нават цяпер, як астатак каланіяльнага мінулага ў Беларусі, незалежнай дзяржаве, пры падтрымцы з Масквы працягваюцца этнацыд і татальная дыскрымінацыя беларусаў. – Рэд.].

Многія з рэспублік і тэрыторый (і тыя, што ўваходзяць цяпер, і тыя, што ня так даўно ўваходзілі ў склад нашай дзяржавы) самі пажадалі ўвайсьці ў склад Расейскай імперыі – напрыклад, Грузія, Арменія (калі б Расея тады ня ўзяла іх пад сваё крыло, яны былі б зьнішчаныя) і г.д. І хаця былі выключэньні – Чачня, частка сярэднеазіяцкіх тэрыторыяў [а Прыбалтыка, Украіна, Беларусь?!.. Што гэта: невуцтва аўтара? Ці нешта іншае? – Рэд.], але гэта хутчэй тыя выключэньні, якія пацьвярджаюць правіла [гэта такія “выключэньні” й іх столькі, што праўдай зьяўляецца супрацьлеглае правіла: практычна ўсе (!) тэрыторыі, нават сучаснай Расеі, некалі гвалтам былі захопленыя, падпарадкаваныя Маскве! – Рэд.]. Іх гвалтоўнае далучэньне было абумоўлена безальтэрнатыўнасьцю – інакш тэрыторыя дзяржавы нагадвала б дзіравую коўдру, а не тэрыторыю краіны [як бачым, імперскую агрэсію можна апраўдаць чым заўгодна – нават дзіркамі ў коўдры… – Рэд.]. Але нават у гэтым выпадку прыгнечаньня народаў не было [мільёны і мільёны зьнішчаных; этнацыд, дыскрымінацыя; шматлікія паўстаньні й іх крывавыя падаўленьні; генацыд чачэнскага народу, які адбываецца нават на нашых вачах, аўтар не заўважае; як жа з такім разуменьнем падзей можна рот адчыняць, а тым больш пісаць артыкулы; але, як бачым, імперыяліст і адчыняе, і піша; як кажуць, хоць с*ы ў вочы, будзе казаць: “Божая раса”… – Рэд.].

Краінамі працягвалі кіраваць тыя ж палітычныя эліты, што і раней [пасьля Другой сусьветнай вайны ўсё начальства ў Беларусь, за вельмі рэдкім выключэньнем, было прывезенае з Расеі… – Рэд.], рэлігія і культура не насаджаліся [асабліва культура, мова… – Рэд.], вобраз жыцьця заставаўся традыцыйным і г.д. [здаецца, як жа можна так хлусіць? усё гэта азначае толькі адно: гэтыя паганыя імперасты зноў рыхтуюцца пайсьці на любую хлусьню, а г.зн. на любыя злачынствы і кроў… – Рэд.]. І калі ў Еўропе йшлі рэлігійныя войны, скораныя народы прымушалі прыймаць іншую веру, як у Гішпаніі, культывавалася рэлігійная нецярпімасьць, дык у Расеі такіх абмежаваньняў не было і няма [нават папярэдняга Папу рымскага, якога калісьці аб’явяць сьвятым, пабаяліся ўпусьціць у РФ. – Рэд.] – наадварот, існуе гістарычна сфармаваная расейская мусульманская культура. Зь цягам часу склаліся правілы ўзаемаадносін паміж хрысьціянскай і мусульманскай расейскімі грамадамі, асновай якіх зьяўляюцца ўзаемаадносіны і часткова нават узаемны ўплыў гэтых рэлігійных культур [асновай існаваньня і хрысьціянства, і мусульманства ў Расеі зьяўляецца іх падпарадкаванасьць Крамлю, на сёньня – праз ФСБ. – Рэд.]. Такія ж адносіны зьвязваюць дадзеныя грамады і з расейскай грамадой трэцяй сусьветнай рэлігіі – буддысцкай. Акрамя таго, мясцовыя эліты ўраўноўваліся ў правах з прадстаўнікамі эліты метраполіі. Аналагаў падобнаму не было нідзе ў сьвеце! Нават імам Шаміль, які доўгі час быў ворагам Расеі №1, пасьля “замірэньня” Чачні [дзьвюкосьсі аўтарскія. – Рэд.] быў з гонарам паселены ў падараваным яму імператарам маёнтку й пражыў там да самай старасьці, наказваў нашчадкам “не ваяваць больш у Расеяй” і прызнаў пад старасьць памылковасьць сваіх дзеяньняў [напэўна, ад такой хлусьні імам Шаміль у магіле верціцца, як прапелер. – Рэд.]. Ці ёсьць яшчэ хоць адна дзяржава ў сьвеце, у якой падобнае было б магчыма?! [такое магчымае толькі ў трызьненьні аўтара, які ўвесь час падае пажаданае (для яго) за сапраўднае. – Рэд.]. Таму толькі ў Расеі ўваходжаньне ў дзяржаву іншых народаў заўсёды давала ім магчымасьць найбольш поўнай нацыянальнай самарэалізацыі [вось ён – прапагандыскі сатанізм, у чыстым выглядзе. – Рэд.], бо яны атрымлівалі бясьпеку, доступ да недасягальных для іх раней магчымасьцяў – такіх, як, напрыклад, адукацыя, матэрыяльныя рэсурсы і тэхналогіі. Часта менавіта грамадзяне іншых нацыянальнасьцяў выконвалі значную альбо нават вядучую ролю ў дзяржаве (прыкладаў таму ў нашай гісторыі бясконца) [проста таму, што расейская імперыякратыя – структура ў значнай ступені безнацыянальная; у тым сэнсе, што ёй напляваць ня толькі на рускі народ, а і на ўсе іншыя народы імперыі. – Рэд.], так што ні пра якое прыгнечаньне і гаворкі ня можа быць [рэдкасная хлусьня; а, мо, гэта трызьненьне. – Рэд.].

Але былі, канешне, і памылкі. Так адбылося ў канцы ХІХ стагоддзя ў Польшчы, калі яе паспрабавалі русіфікаваць пад уплывам ідэй еўрапейскага нацыяналізма [тут ужо аўтар зусім нешта нам ня тое ўпарывае; нацыяналізм мае на ўвазе, як мінімум, трапяткое стаўленьне да нацыянальнай мовы. – Рэд.], заканамерным вынікам чаго стала польскае паўстаньне [а паколькі паўстаньні беларусаў удалося здушыць, русіфікацыя беларусаў памылкай не была; вось яна – логіка тыповага расейскага імпераста! – Рэд.]. Так адбылося і ў Савецкай Расеі пры спробе стварыць “новую агульнасьць – савецкі народ”, якая была ўспрынятая не інакш як спроба русіфікаваць карэннае насельніцтва рэспублік, якая мала таго, што правалілася, але і заканамерна выклікала антырускія і нацыяналістычныя настроі ў інстынктыўнай спробе [ну, зразумела, “інстынктыўнай”, як у жывёл. – Рэд.] захаваць сваю самабытную культуру і гістарычную спадчыну.

Тое ж адбылося ва Ўсходняй Еўропе, дзе штучнае насаджэньне савецкай улады было ўспрынятае як насаджэньне нашай культуры [важны прагавор; у аўтара – тыповага імпераста, ёсьць “наша культура”, натуральна, руская. – Рэд.], што, цалкам натуральна, не магло выклікаць нічога іншага, акрамя антырускіх настрояў, якія назіраюцца як астатковая зьява і сёньня [этнацыд беларускага народу – гэта зьява не гістарычная, а абсалютна актуальная! але аўтар пра гэта, натуральна, забыў. – Рэд.].

Але думаецца, што ўсё гэта можна выправіць, працэс ужо ідзе ў патрэбным кірунку, галоўнае – не дапусьціць падобных памылак у далейшым [тады скажыце гэта свайму галоўнаму халую ў Беларусі, хай спыніць этнацыд! мы пільна сочым і зь нецярпеньнем чакаем; бо пасьля таго, як сатанізм у Беларусі спынім мы самі, будзе ўжо абсалютна позна!!! – Рэд.]. Тут патрэбныя толькі воля, розум, адданасьць і выкананьне тых нормаў нацыянальнай і рэлігійнай цярпімасьці ды адкрытасьці [у выглядзе той тэхналогія татальнага этнацыду, якая адпрацаваная на прыкладзе Беларусі?.. – Рэд.], якія дазволілі ў мінулыя стагоддзі стварыць самую вялікую як у прасторы, так і ў часе дзяржаву сьвету [ну, ня трэба завірацца – Кітай, усё ж такі, больш працяглая па часе імперыя. – Рэд.]. А ўсё іншае прыкладзецца.

І гэты досьвед, які назапашаны за тысячагоддзе Расеяй [ну, няма ў “Расеі” тысячагоддзя! – Рэд.], кажа пра ўнікальнасьць нашай цывілізацыйнай мадэлі, пра яе безальтэрнатыўнасьці для мэтаў дасягеньня ўсеагульнага міру і росквіту на планеце. Таму прэтэнзіі любой іншай краіны, АКРАМЯ РАСЕІ, на лідарства ў аб’ядноўваючым народы сьвету працэсе заранёў наканаваныя на правал [!!! – Рэд.], з-за ўнікальнасьці гістарычна складзенага вера- і нацыянальна-цярпімага расейскага менталітэту, які зьяўляецца плодам калектыўнай творчасьці ўсіх нацыянальнасьцяў, якія ўваходзяць і ўваходзілі раней [аўтар на поўным сур’ёзе разлічвае ўсё вярнуць. – Рэд.] у склад дзяржавы. І ў той альбо іншай ступені яго носьбітамі зьяўляюцца ўсе грамадзяне былой Расейскай імперыі, СССР і затым Расейскай Федэрацыі. Нехта ў большай, нехта ў меншай ступені. Цалкам натуральна, што, як у стваральнікаў дзяржавы, менавіта ў рускіх гэтыя якасьці праяўляюцца найбольш выразна [як бачым, ня можа расейскі імперыялізм без рускага шавінізму. – Рэд.]. З-за гэтага любая іншая краіна ня толькі замарудзіць працэс інтэграцыі, але, хутчэй за ўсё, паверне яго назад – да адраджэньня выключна нацыяналістычнага погляду на сьвет (ілюстрацыяй якраз да гэтага працэсу служыць узмацненьне нацыяналістычных тэндэнцыяў у еўрапейскіх краінах). Улічваючы асаблівасьці гісторыі і быту Расейскай дзяржавы [асаблівасьці крывавыя, сьмяротныя, этна- і генацыдныя. – Рэд.], толькі пад эгідай нашай дзяржаўнасьці магчыма аб’яднаньне на правах шырокай аўтаноміі [ведаем мы вашыя “шырокія аўтаноміі”. – Рэд.] такіх розных народаў, якія маюць даўнюю гісторыю канфліктаў і ўзаемных прэтэнзій, як армяне – азербайджанцы, курды – туркі, немцы – французы і да т.п. [калі вы ня верыце сваім вачам, пацьвярджаем: вы сапраўды чытаеце аўтарскі тэкст; там дакладна так і напісана… – Рэд.] І, як паказавае наш досьвед, толькі так могуць ацалець малыя народы, без боязі асіміляцыі й ганеньняў, разьвіваючы культуру свайго ўнікальнага этнасу, жывучы ў вялікай дзяржаве, здольнай абараніць іх ад вонкавых пагрозаў.

Такім чынам, можна прыйсьці да высновы, што гістарычны лёс і прызначэньне Расеі ў тым, каб стаць цэнтрам крышталізацыі для інтэграцыйных працэсаў, якія адбываюцца цяпер у сьвеце і вядуць да ўтварэньня адзінай сусьветнай дзяржавы, якая адна можа пакласьці канец войнам і прыгнечаньню ў сучасным сьвеце.

Акрамя таго, цяжка прыдумаць іншы спосаб для вырашэньня праблемаў, якія пазначаны ў працы С.Хантынгтана “Сутыкненьне цывілізацыяў” [цяжка – ня значыць немагчыма; паўтараем, напрыклад, мы ў рэдакцыі хоць заўтра гатовыя падрабязна і ў прамым TV-эфіры распавесьці аўтару артыкула пра падыходы да вырашэньня галоўных праблем сучаснай людскай цывілізацыі на падставе разьвіцця ўяўленьняў аб сьветлай будучыні чалавецтва, як сістэме самастойных нацый, адна зь якіх беларуская; але ўся справа ў тым, што менавіта гэтага (нашага канструктыўнага адказу на пытаньні) якраз больш за ўсё і баяцца нашыя ворагі – найперш, расейская імперыякратыя і заходняя фінансавая алігархія… – Рэд.]. А мы як-ніяк маем у гэтым доўгі, больш чым тысячагадовы досьвед [і не “тысячагадовы”, і крывавы, выключна негатыўны, сатанінскі, пра што мы па ходу тэкста шмат разоў нагадалі. – Рэд.].

20 ліпеня 2007 г.


Каментары (1)

  1. Siarhiej кажа:

    Гэты Клюшнікаў – ідыёт. І пісаў ён “Навошта Расеі дзяржаўная ідэалогія?” на падпітку, бо цвярозы ідыёт
    мусіць быць больш лагічным і праўдзівым. Калі ў Маскве такіх клюшнікавых шмат, то пачынаеш разумець
    Луку з яго цыгынскімі мазгамі ў яго дачыненні з Масквой.
    А Рэд. ня трэба было траціць столькі часу на каментары да артыкулаў такага узроўню.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы