У працяг папярэдняга артыкула (як у ім і абяцалася) падаем цікавую інфармацыю, перададзеную зь нетраў Крамля ў выглядзе выступу Глеба Паўлоўскага на канферэнцыі “Новыя выбарчыя тэхналогіі” (канферэнцыя праходзіла летам). Гэты выступ мы падаем у пераказе паліттэхнолага Алёны Токаравай, які яна разьмясьціла на сваім сайце (http://elena-tokareva.livejournal.com/101409.html). Уражаньне такое, што расейская імперыякратыя бачыць магчымае разьвіцьцё падзей у кірунку, паказаным у папярэднім артыкуле, і рыхтуецца да іх. Імперыякратыя як быццам гатовая ахвяраваць інтарэсамі расейскіх алігархаў і, нават, часткі мясцовых бюракратаў, каб ратаваць свае… Няўжо ў “Расеі”, нягледзячы на прапагандысцкую браванаду, усё настолькі кепска? Калі так, наш чытач павінен быць аб гэтым паінфармаваны.
Рэдакцыя.
Як абяцала, паспрабую зьвязна адлюстраваць выступ Глеба Паўлоўскага на канферэнцыі. Уласна, Паўлоўскі выступае не як паліттэхнолаг ужо шмат гадоў, а як намесьнік Госпада Бога на зямлі. Думаю, што ён ужо “ў полі” працаваць ня можа і любую выбарчую кампанію заваліў бы ў тры прыёмы. Так што выступ Паўлоўскага быў не тэхналагічным, а ўстановачным. Асноўнае пытаньне, якое паставіў Паўлоўскі: “Якімі прыладамі будзе рабіцца палітыка [ў Расеі ў бліжэйшыя гады. – Рэд.]?”
Мы ж дык ведаем, прылада гэтая заўсёды адна – гэта МАНІПУЛЯЦЫЯ СЬВЯДОМАСЬЦЮ МАСАЎ і нават больш навучанай жыцьцём эліты. Маніпуляцыя – гэта калі вам ня кажуць канчатковы пункт шляху [а толькі спакушаюць ісьці па ім; мэта застаецца вядомай толькі таму, хто вядзе; пазнаёце беларускую і грамадскую, і ўнутрыапазіцыйную сітуацыі?.. – Рэд.]. Таму так важна зрэдку слухаць бурчаньне Глеба, бо ён зрэдку прагаворваецца.
І тут ён, вядома ж, надзьмуў шчокі і сказаў, што… аказваецца, гэтая “прылада” – так званы “сацыяльны аўтамат”.
Што гэта такое? У нашым расейскім выпадку гэта – калі рост дабрабыту апярэджвае рост вытворчасьці працы. І ўсе прывыкаюць жыць добра, працуючы пры гэтым кепска [“сацыяльны аўтамат” – гэта проста жыцьцё не па сродках, растратнае жыцьцё, ва ўмовах якога для падтрыманьня іміджу ФСБшнага рэжыму Пуціна цяпер жыве “Расея”. – Рэд.]. Пакуль гэты аўтамат не затрымаецца, нічога правячаму рэжыму не пагражае.
Паўлоўскі лічыць, што гэты аўтамат пабудавалі ліберальныя менэджэры. Паразітная парадзігма гэтага “сацыяльнага аўтамата” прапісана і ў бюджэце трох бліжэйшых гадоў, пра які нядаўна шырока абвясьцілі – Пуцін забясьпечыў сабе на бліжэйшыя тры гады надзейнае месца. Што будзе ў 2010 годзе – ніхто ня ведае. І Глебушка таксама ня ведае, але чакае горшанькага…
Паўлоўскі сказаў: “Пасьля 2010 года гэты “сацыяльны аўтамат” затрымліваецца. Далей уступяць у справу іншыя механізмы. Якія – невядома (хрэнова ў іх са стратэгічым планаваньнем). Паўлоўскі сказаў, што, магчыма, пасьля спыненьня “сацыяльнага аўтамата” ў справу ўступяць іншыя прывабныя для грамадзянаў “фальш-панэлі” (вызначэньне маё), магчыма, у форме нацыянальных праектаў.
Галоўны інвестар у нашай кріане на сёньняшні дзень – дзяржава. І ня трэба будаваць ілюзіяў што да прыватнага інвеставаньня і замежнага ўдзелу. Таму прыватныя і групавыя амбіцыі НІКОГА (асабліва паўтараю для нафтавых баронаў – нікога) улічвацца ня будуць. Яны ІГНАРУЮЦЦА прэзідэнтам і тымі, хто бярэцца выконваць яго ролю на палітычнай сцэне.
Увага інвестараў і буйных уласьнікаў: “улада ня будзе лічыцца з прыватнымі і групавымі амбіцыямі, не фіксуе права ўласнасьці, бо ўласнасьць перашкаджае выкананьню дамоваў унутры пуцінскай кааліцыі”. Пры гэтым словы “пуцінская кааліцыя” гучалі як “300 гадоў тут кіраваць будзем”.
Давайце трохі патопчамся на гэтым цьверджаньні (гэта ня Глеб прапануе – ён разважаць на гэтую тэму не прапанаваў; гэта я вам прапаную, каб асэнсаваньне прыйшло). Яно шмат тлумачыць. Напрыклад, лаяльнае стаўленьне да рэйдарства і бандыцкага захопу прадпрыемтсваў. Па суці, Закон аб банкруцтве пісаўся яшчэ ў 1992-93 гг. з прыцэлам на тое, што ўласнасьць ніколі ня будзе замацаваная ў Расеі, і права спадкаваньня ўласнасьці (сьвяшчэннае права, якое, аднак, кансервуе неэфектыўнага ўласьніка), у Расеі ніколі ня будзе функцыянаваць асабліва ў адносінах да буйной стратэгічнай уласнасьці. Ня будзе ў нас прыняты “напалеонаўскі кодэкс”, а ўласьніку ня будуць гарантаваныя яго правы. Пайшоў уласьнік у ж*пу.
Паколькі тое, што здарылася з Хадаркоўскім ды іншымі грамадзянамі, якія ўявілі сабе, што жывуць у Заходняй Еўропе, паказвае на сур’ёзнасьць намераў улады і далей працягваць гульню з уласнасьцю ў тым жа духу, варта ўлічыць, што і на ўзроўні сярэдняга бізнэсу тое ж будзе паўтарацца, толькі ўжо з удзелам мянтуры і рэгіянальных ці мясцовых уладароў.
А далей ужо класік прапануе формулу: “абмежаваньне права на ўласнасьць”.
Нехта з прысутных выдатна сфармуляваў на гэтую тэму: “у труне кішэняў няма – таму на гэтым сьвеце ўсё даецца толькі ў карыстаньне”.
Ну, я думаю, што кожны з нас, са старэйшага пакаленьня, гэта ўсё выдатна разумее і ня раз бачыў, як усё робіцца. Найбольш яркай дэманстрацыяй гэтага прынцыпу ў быце ёсьць правіла: пакуль ты ва ўладзе – мы табе даем дачу ў Горках-10, а як пайшоў у адстаўку – калі ласка ў сваю родную вёску Мухасранкіна. Выключэньне – дзядуля Ельцын, якога хавалі, як цара, і падаравалі яго сям’і нерухомай маёмасьці на вялізную суму, спадзеючыся, здаецца, калі-небудзь сакралізаваць яго царскі труп і павесьці новую дынастыю нейкім хітрым чынам, перакінуўшы мосьцік на Пуціна. Магчыма, гэта будзе кітайскі досьвед з Дэн Сяопінам, які сядзіць у двары на лавачцы, але трымае зубамі ўсю мудрасьць жыцьця.
Такім чынам, Расея [імперыякратыя. – Рэд.] сёньня адмаўляецца як ад дэмакратыі, так і ад прынцыпу аховы прыватнай уласнасьці як на вышэйшых, так і на ніжэйшых паверхах жыцьця. Яна адмаўляецца ад закона, як безасабовага рэгулятара жыцьця, і аддае перавагу закулісным дамоўленасьцям.
Паўлоўскі, зыходзячы са сваёй папярэдняй тэзы пра тое, што ўлада ня будзе прымаць да ведама нічые прыватныя і групавыя інтарэсы [імперыякратыя ня здольная ўлічваць інтарэсы ўсяго грамадства, а тут яны яшчэ будзе ўлічваць нейкія “прыватныя і групавыя інтарэсы”. – Рэд.], пафасна пытаецца: “Ці апынецца палітычны клас у жабрацтве пасьля выбараў 2008 года?” І адказвае сам сабе: “Адзін мільён 200 тысячаў чалавек – гэта асноўнае асяроддзе, зь якім заключаюцца зьдзелкі. Гэты клас падтрымліваў абмежаваныя правы ўласнасьці. Наступны прэзідэнт ёсьць прэзідэнтам 2007-10 гг. яго задача – згортваньне таго самага сацыяльнага аўтамата паразітаваньня на нафце [на чужой нафце; ведаюць пра паразітаваньне. – Рэд.] і прывядзеньне грамадства да той сітуацыі, калі прыйдзецца жыць у адпаведнасьці са сваімі рэальнымі даходамі”.
Касандра казала мутна. Кожны мог зрабіць сваю выснову са сказанага. Я зрабіла наступную: усё лепшае ў адпаведнасьці з сусьветнай кан’юнктурай цэнаў выпала на долю пуцінскага тэрміну кіраваньня. ДАЛЕЙ БУДЗЕ ХРЭНОВА. Пуцін пастараўся нават бюджэт прыняць на тры гады наперад, не пакінуўшы пераемніку ніякай магчымасьці для манэўра, паказаў, што пераемнік – гэта марыянетка ў чыстым выглядзе [марыянэтка каго? хто рэжысёр? аўтар ня кажа; адказваць даводзіцца самім – марыянетка крэмлядзяўскай імперыякратыі. – Рэд.]. Магчыма, ёй будзе баба альбо, на худы канец, Мядзьведзеў (ён таксама ўяўляе жаночы тып).
Паехалі далей – пагаворым пра тое, на што можа разьлічваць сярэдняя і мясцовая бюракратыя.
“Улада ня робіць прапаноў сярэдняй і мясцовай бюракратыі. Чаму? – пытаецца Глебушка. – і адказвае: “таму што яна, гэтая бюракратыя, ня ёсьць папулярная”. Яна не напрацавала перамоўны фон (правінцыялы, вы ў задніцы). Яна, гэтая сярэдняя і мясцовая бюракратыя “займае папулярнасьць у Пуціна”. І гэта так: яна стала трэ языком Пуціна і спасылаецца на яго.
Магчыма, пасьля Пуціна інтарэсы гэтай бюракратыі (маёнткавага дваранства, кажучы мовай Ключэўскага) будуць улічвацца. Але толькі тых, хто будзе вырабляць вартасьць. Г.зн. выступаць на Маскву са сваім немалым баблом, бо да 2010 году ўзьнікне пытаньне пра інвестыцыйны голад.
Тут дазволю сабе затрымацца. На мой погляд, нашая краіна [вашая, вашая. – Рэд.] ўсе гэтыя гады пуцінскага кіраваньня цалкам не разьвівалася тэхналагічна і сацыяльна, а проста жыравала на нафтавыя грошы. Пражрала і прас*ала [так у аўтара. – Рэд.] усё, што можна. А цяпер вуснамі Глеба Паўлоўскага цьвердзіць: “Рабяты, сыны нашыя і дшчэры, мы – вашыя бацькі, усё прас*алі, не пакінулі вам, блін, нічога. Зацягніце пасы мацней і вучыцеся жыць на свае маленькія грошыкі, як дзяды нашыя і прадзеды. А нас ужо прабачце вялікадушна! Мы пасідзім у цяньку і будзем вам парадамі дапамагаць!”
Наведаўшы Кітай, я ўбачыла, што такое інвестыцыі, што такое разьвівацца і што такое ісьці наперад. Тое, што ў нас тут – гэта сьмешна і па-дурному. Якімі б словамі гэта не прыкрываць.
Пайшлі далей. “Ва ўяўленьні будучых беспрацоўных з палітычнага класа (Глеб мае на ўвазе пуцінскую бюракратыю [мы так і думалі, што гаворка пра крамлядскую імперыякратыю – сталы суб’ект усіх гістарычных падзей г.зв. “Расеі”. – Рэд.], якая разраслася, зь яе чадамі, дамачадцамі, дзяцьмі, жонкамі й цешчамі) яна, гэтая бюракратыя, павінна атрымаць прыз за добрыя паводзіны – вечнае знаходжаньне ва ўладзе і каля кармушкі, замацаваць свае сувярэнныя правы”.
Але хрэн – сказаў Глеб. Пуцін нібы-та зьбіраецца ўсіх кінуць. У Паўлоўскага гэта прагучала так: “Прыз у бюджэце на тры гады не закладзены. Будучыня бюракратыі не гарантаваная. Яе, гэтай будучыні, няма нават у амбіцыйнай праграме Сяргея Іванова”. [а вось тут, мы не пагодзімся; імперыя можа кіравацца толькі імперскай бюракратыяй, і таму тая, як клас, зьверху зрынутая быць ня можа; яе персанальны склад могуць памяняць, але гэта будуць тыя ж бюракраты, толькі, напрыклад, у пагонах афіцэраў ФСБ, што паразітных уласьцівасьцяў расейскай імперыякратыі, як такой, ніяк не памяняе; гэта мы бачылі ў расейскай гісторыі на прыкладзе і больш радыкальных кадравых замен імперыякратыі; нічога гэта ня дасьць – людзі, грамадзяне “Расеі”, як мучыліся, так і будуць мучыцца, іншым народам й іх дзяржавам “Расея”, як пагражала, так і будзе пагражаць…; таму выраз “будучыня бюракратыі не гарантаваная” раім нашым чытачам успрымаць толькі так: “будучыня цяперашняга кадравага складу бюракратыі не гарантаваная”. – Рэд.]
І вось тут, хлопцы, мы будзем назіраць цікавую карціну. У які раз яна завецца “Адыходзіць апошні параход”. Мастак, дапусьцім, Дзіма Ўрубель. Стаіць параход, капітана няма. Параход перапоўнены. Ужо асеў па самыя барты. А ў яго закідваюцца розныя бабкі – землі, банкі, а зь яго выкідаюцца людзі, прамысловыя прадпрыемствы – яны на хрэн нікому не патрэбныя, мы ўжо нічога не вырабляем… Гэта канец пуцінскай эпохі.
Паўлоўскі туманна сказаў на гэтую тэму: “конашне, палітычны клас паспрабуе свой апошні прыбытак зафіксаваць…”
Далей ён нічога не сказаў, але я думаю, сюжэт просты: карабель з барахлом патоне…
Тут нейкі песымістычны погляд на будучыню Расеі. А калі параўнаць сеняшнюю Расею з Расеяй часоў Чынгіз-Хана ці Івана
Жахлівага? Прагрэс уражвае, ня толькі эканамічны і тэхналагічны, але і ў галіне дэмакратыі і правоў чалавека.