nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Якуты: Мы на сваёй зямлі й зь яе ня сыдзем

10 кастрычніка, 2007 | Няма каментараў

Як��� п�а��������.JPG

Больш за год таму ў рэдакцыю “Каўказ-Цэнтар” прыйшоў ліст ад журналістаў апазіцыйнай “Якуцкай газеты” (г.Якуцк) Андрыяна і Леаніда Мікалаевых (гл. www.kavkazcenter.com/russ/content/2006/01/27/41368.shtml). Ліст дапамагае дадаткова зарыентавацца ў падзеях, якія адбываюцца ў Якуціі. На фота ўверсе: жыхары Якуцка пратэстуюць у час прыезда Пуціна.

Рэдакцыя.

1.

Паважаныя калегі з “Каўказ-Цэнтра”!

Хочам паведаміць, што пасьля публікацыі на вашым сайце ў красавіку летась нашага артыкула зь “Якуцкай газеты” нас з братам сталі прэсаваць так, што думалі – усё. Прыязджалі гэбісты з Масквы, аж два месяцы ад нас не адыходзілі – як гэта мы з вамі зьвязаліся, адкуль у нас такія знаёмствы і да т.п. Уражвальна, але яны нават ня могуць сабе ўявіць, што чалавек можа проста дайсьці да стану кіпеньня і пажадаць выказацца. А для таго, каб папасьці на “Каўказ-Цэнтар”, дастаткова і электроннай пошты. Усё гэта для іх роста недасягальна!

Распрацоўка была доўгая і гарачая. Выратавала нас тое, што ў нашым парламенце і ўрадзе ўсё ж ёсьць некалькі сумленных і ўплывовых людзей [у адрозьненьне ад Беларусі. – Рэд.], якія сваю Бацькаўшчыну любяць і гатовыя ісьці да канца. Яны нас ня здалі і “Якуцкая газета” працягвае выходзіць, хаця з Масквы бесперапынна ідуць указаньні, каб нас прыхлопнуць. Але ня ўсё яшчэ страчана!

Нас падтрымалі і ўжо шмат людзей гатовыя да барацьбы. Створаны Народны фронт “Якуція-АЛРОСА”, які не дазваляе пуцінскаму рэжыму абрабаваць наш народ. Гэтая арганізацыя стала сапраўды народнай і Масква яе панічна баіцца. Яны проста ня ведаюць, што з намі рабіць.

Прыклад гераічнага супраціву Чачні прымушае пуцінскі рэжым пакрывацца халодным потам ад страха і ўтрымлівае яго ад сілавых дзеяньняў у Якуціі, хаця на пагрозы яны не скупяцца. Усе цэнтральныя тэлеканалы і газеты воюць пра “якуцкі нацыяналізм і сепаратызм”, імкнуцца зьмяшаць з гразёй нашых лідараў, называюць іх “якуцкімі князькамі”. Акрамя таго, тут у Якуцку мясцовае ФСБ стварыла г.зв. “рускую грамаду г. Якуцка”, у якую запраглі дзясятак мясцовых агентаў-алкаголікаў і паднялі гвалт тыпу “якуты рускіх крыўдзяць” на сайтах адмарожаных фашыстоўскіх арганізацый накшталт ДПНІ (можаце пераканацца тут: http://www.dpni.org/index.php?0++2242).

І пасьля гэтага яны яшчэ сьмеюць казаць пра “распальваньне міжнацыянальнай варожасьці”!

Пуцін з аграмаднай сьвітай прыляцеў у Якуцк 6 студзеня (2006 г.) для “канчатковага рашэньня” пытаньня па нашых алмазах. Але ня ўсё так проста! Прагінацца перад ім ня сталі – паляцеў назад ні з чым. Уся барацьба яшчэ наперадзе, і галоўнае – трэба аб’ядноўвацца. Гэта з кожным днём разумеюць усё больш і больш людзей.

Мы на сваёй зямлі й зь яе ня сыдзем. Апошнія месяцы паказалі, што ў нас хопіць сілаў і сродкаў, каб утыкнуць пуцінскую “вертыкаль улады” туды, дзе ёй самае месца.

Дзякуй вам за дапамогу. Мы пераканаліся, што “Каўказ-Цэнтар” чытае шмат сумленных людзей, для якіх не абыякавыя словы “свабода і незалежнасьць”. Чытаюць ня толькі прадстаўнікі чачэнскага народу і народаў Каўказу, але ўсе, для каго свая зямля, своя мова, свой народ, свае гонар і годнасьць – вышэй за ўсё на сьвеце.

Просім вас апублікаваць зварот Народнага фронту “Якуція-АЛРОСА”. Яно надрукавана 26.01.2006 г. у “Якуцкай газеце”. У вас вялікая аўдыторыя і мы спадзяемся, што знойдзем саюзьнікаў у нашай барацьбе.

Падпісана: Андрыян і Леанід Мікалаевы, журналісты “Якуцкай гезуты”, Якуцк.

2.

У Звароце Народнага фронту “Якуція-АЛРОСА” ў адрас Пуціна, у прыватнасьці, гаворыцца –

“Жыхары рэспублікі спадзяваліся, што прыезд прэзідэнта РФ у Якуцк канчаткова вырашыць праблему, якая ўзьнікла ў АК “АЛРОСА” (ЗАТ). На жаль, 6 студзеня гэтага 2006 году для рэспублікі стаў відавочным юр’евым днём расейскай рэчаіснасьці. У матэрыялах рэгіянальных СМІ гаворыцца, што прэзідэнтам Пуціным будзе праведзена “дакладнае разьбіральніцтва” па маёмасным комплексе былога ПНА “Якуталмаз” і будзе прынятае рашэньне пра тое, “што павінна быць перададзена ў федэральную ўласнасьць, а што застанецца ва ўласнасьці Рэспублікі Саха (Якуція)”.

Цяжка паверыць, што гэта сказана прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі пра маёмасьць, якая на падставе Пагадненьня, падпісанага ў 1992 годзе таксама Прэзідэнтам РФ, ёсьць уласнасьцю Рэспублікі Саха (Якуція). Вы, як прэзідэнт РФ, самі адмянілі ўсе прэтэнзіі дзяржавы па маёмасных спрэчках, датычных прыватызацыі ў Расейскай Федэрацыі, якія маюць тэрмін даўніны тры гады. А гэта Пагадненьне было падпісана 13 гадоў таму. Як запэўнівае нас Прэзідэнт РС(Я) Штыраў В.А., вы абяцаеце рэспубліцы выплату кампенсацый па ўсіх выпадаючых даходах [тыповы падман рэгіянальных лохаў крэмлядзямі. – Рэд.], а калі спатрэбіцца, дык падпішаце адпаведны Указ прэзідэнта РФ.

Вы з такой лёгкасьцю закрэсьліваеце падпіс Б.Ельцына ў дакуменце, які мае прынцыповае значэньне для федэральнай дзяржавы, і ўзаконьваеце такімі дзеяньнямі бязьмежжа ўлады ў Расеі, упэўніваеце, што праз тры гады Ваш подпіс будзе мець нейкую каштоўнасьць і моц…

… На зыходзе пяты год барацьбы грамадскасьці рэспублікі са свавольствам цэнтральных чыноўнікаў. З кожным годам шэрагі прыхільнікаў абароны інтарэсаў насельніцтва ў АК “АЛРОСА” становяцца шырэй. З лютага па карсавік 2004 году было сабрана 71 тысяча подпісаў СУПРАЦЬ рэарганізацыі кампаніі з закрытай у адкрытую [увага! эканамічная частка нашай Дактрыны вельмі карэлюе з дадзеным палажэньнем, сфармуляваным якуцкімі дэмакратамі абсалютна незалежна ад нас. – Рэд.]. У 2005 годзе толькі за адзін месяц было сабрана 67 тысяч подпісаў СУПРАЦЬ захопу ўрадам РФ маёмаснага комплексу алмазаздабычы. У красавіку г.г. наш рух набыў назву Народны фронт “Якуція-АЛРОСА”. У канцы года акцыі пратэсту, г.зн. правядзеньне мітынгаў і пікетаў, перакінуліся ва ўлусы рэспублікі. У дадзены момант практычна ўсё насельніцтва рэспублікі ведае, што адбываецца вакол АК “АЛРОСА” і разумее схаваную падаплёку.

Калі вы ажыцьцявіце такія дзеяньні, якія прывядуць да захопу часткі альбо ўсяго маёмаснага коплексу былога ПНА “Якуталмаз” урадам РФ, альбо арбітражны суд Расеі прыме падобнае рашэньне…, мы пяройдзем да рашучых мераў – будзем дамагацца поўнага спыненьня дзейнасьці акцыянернай кампаніі “АЛРОСА” на тэрыторыі Якуціі. Мы скажам: “Не – здабачы алмазаў для алігархаў ва ўрон здароўю і генафонду народа Рэспублікі Саха!” Гэта будзе адказам на “рэформы” прэзідэнта РФ, накіраваныя на ўціск правоў народу Якуціі на прыродныя рэсурсы, маёмасны комплекс АК “АЛРОСА”, арэндныя плацяжы, на мэтанакіраваную палітыку па зьнішчэньні генафонду народу шляхам атручаньня нашых рэк, ядзерных падземных выбухаў у мірны час пад выглядам вывучэньня нетраў і будаўніцтва дамбаў!

Народ даражэй за алмазы!

Грамадская рада руху

Народны фронт “Якуція-АЛРОСА”

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы