nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Тысячагоддзе Казані і барацьба за самастойнасьць татарскага народу

Кастрычнік 15, 2007 | 3 каментарыя

Гульнара Хасанава, радыё “Азатлык” (паводле www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/08/31/37248.shtml)

�азан�, к��мл�.JPG

Сімбалічным стаў сам пачатак урачыстасьцяў, прысьвечаных 1000-годдзю галоўнага горада Татарстана: мясцовыя ўлады пад ціскам татарскай грамадскасьці адмовіліся ад усталяваньня помніка Пятру І – любімаму імператару Ўладзіміра Пуціна.

Месца для манумента было адведзена на Пецярбугскай вуліцы, якая была рэканстуяваная на грошы паўночнай сталіцы Расеі за 164 млн. рублёў і падарана ў такім выгляде юбіляру. Ужо пасьля таго, як бюст Пятра быў адліты і дастаўлены ў Казань, татары запярэчылі ўвекавечаньню памяці цара, які запомніўся ім сваёй палітыкай па зьнішчэньні нацыянальных меншасьцяў імперыі. Яго месца на заранёў падрыхтаваным пастаменце заняў Леў Гумілёў – пясьняр Залатой Арды і ставаральнік тэорыі пасіянарнасьці. Гумілёў казаў пра сябе так: “Я – рускі, які ўсё сваё жыцьцё прысьвяціў абароне татараў ад паклёпу”.

Ня менш паказальная гісторыя адбылася і з вуліцай Маскоўскай, якая павінна была быць адрэстаўраваная падобным чынам. Паверыўшы абацаньню Юрыя Лужкова ўкласьці ў праект 300 млн., казанскія ўлады прыняліся разбураць старыя пабудовы. Сталічны гораданачальнік, аднак, у выніку ня выдзеліў ні капейкі. Дні Масквы ў Казані давялося адмяніць, а Маскоўская вуліцы сустрэла юбілей горада ў… руінах.

Некаторыя казанцы ўжо прапануюць перайменаваць гэтую вуліцу. Напрыклад, назваць яе “Азатлык” у гонар радыё, якое “неймаверна шмат зрабіла для захаваньня самасьвядомасьці татарскага народу”. Прапануецца таксама назваць яе прасьпектам Вашынгтона, улічваючы яго роль у разьвіцьці ідэяў свабоды, альбо нават папы рымскага Яна Паўла ІІ, які вярнуў гораду сьпісак Казанскай іконы Боскай Маці.

Тэма фінансаваньня сьвята ўвогуле стала аб’ектам жывейшай цікавасьці. Адзнакі, як бывае, былі дыяметральна супрацьлеглымі. Некаторыя маскоўскія каментатары лічаць юбілей Казані чарговай хітрасьцю татар, якія такім чынам зноў прымусілі Русь плаціць сабе даніну. Лічбы пры гэтым называюцца міфічныя, якія ў некалькі разоў пераўзыходзяць тыя 50 млрд. рублёў, якія, па словах кіраўнікоў рэспублікі, былі рэальна выдзеленыя. У адпаведнасьці зь федэральнай праграмай, прынятай у 2000 годзе, агульнае фінансаваньне юбілею з усіх крыніц павінна было скласьці 65 млрд. рублёў. Федэральныя ўлады ў выніку выдзелілі 7,1 млрд. рублёў замест запланаваных амаль 20 млрд., г.зн. прафінансавалі сваю частку менш чым на 40%.

На думку прадстаўнікоў татарскага нацыянальнага руху, грошы, якія былі атрыманыя на юбілей зь федэральнага Цэнтра – усяго толькі крохі з тых 70-90% валавага даходу рэспублікі, які яна пералічае ў Маскву.

Такім чынам, пясьяр пасіянарнасьці заняў сваё месца ў цэнтры абноўленай Казані. Але ці стаў 1000-гадовы ўбілей горада выразам пасіянарнага пад’ёму рэабілітаванага Гумілёвым татарскага народу?

Вось меркаваньне старшыні Усетатарскага грамадскага цэнтру (УТГЦ) Талгата Барэева: “Тысячагоддзе Казані ёсьць пацьверджаньнем старажытных дзяржаўных традыцый татарскага народу і нашых сёньняшніх прэтэнзіяў на адраджэньне дзяржаўнасьці татараў”.

Па ацэнцы Барэева, “у выніку правядзеньня палітыкі ўнітарызма і цэнтралізма, якая арыентаваная на ўчорашні дзень, у Расеі няма персьпектываў дзяржаўнага разьвіцьця. Посьпехі Татарстана дасягаюцца не дзякуючы, а насуперак агульнай палітыцы Расеі, у якой існуе маса дэпрэсіўных рэгіёнаў, а ў той час як Масква жыруе. Па гэтай прычыне, а не па нашай віне, Расея разваліцца, і татарам трэба быць падрыхтаванымі, каб падхапіць сваю дзяржаўнасьць”.

Аднак татарам не была дадзеная магчымасьць рэалізаваць свой патэнцыял у сувязі са сьвятам, – кажа Барэеў. Насупраць, падрыхтоўка да ўбілею Казані азнаменавалася наступленьнем на правы татарскага народу. Прыкладамі гэтага могуць служыць: забарона пераводу татарскай мовы на лацінкую графіку, адмена прамых выбараў прэзідэнта рэспублікі й сталы рост налогавых адлічэньняў. Грошы ад продажу нафты, якая здабываецца ў Татарыі, адыходзяць у Маскву, а выдаткі застаюцца цяжарам на рэспубліцы, лічыць лідар УТГЦ [нічога, татары, затое вашыя начальнікі жывуць добра, а таксама вам можна ганарыцца тым, што жывёце ў “Вялікай Расеі” (прабачце за горкую іронію). – Рэд.].

Іншае крыло УТГЦ, якое ўзначальвае Юнус Камалутдзінаў, выказала заклапочанасьць тым, што за юбілеем Казані аказалася забытай яшчэ адна дата – 15-годдзе Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Татарстана, якая павінна была адзначацца 30 жніўня. У звароце УТГЦ, які быў прыняты па гэтай прычыне ў дні юбілею, гаворыцца: “15-годдзе Дэкларацыі аб дзяржаўным сувернітэце і 1000-годдзе Казані мы сьвяткуем ва ўмовах, калі ад суверэнітэта нічога не засталося, а Расея будуе ўнітарную, каланіяльную дзяржаву, якая ня мае нічога агульнага зь федэралізмам”.

Незадавальненьне нацыянальнай грамадскасьці выклікаў і “перакос у бок праваслаўя” ў перыяд падрыхтоўкі да юбілею – яе прадстаўнікі лічаць, што Рускай праваслаўнай царкве ўдалося атрымаць ад сьвята больш, вярнуць у Казань ікону Казанскай Божай Маці і адрадзіць мноства манастыроў і цэркваў.

Ісламскі фактар “быў паказаны недастаткова добра”, – кажа Талгат Барэеў, указваючы, што міжрэлігійны баланс і так ужо парушаны ў бок праваслаўя, якое ёсьць часткай дзяржаўнай структуры. На яго меркаваньне, арганізатары сьвяткаваньня перабольшылі з рускай гісторыяй горада. Усяго 20% вуліц Казані маюць назвы, якія зьвязаныя з татарскай гісторыяй, хаця непасрэдна перад юбілеем некалькім вуліцам горада і далі імёны татарскіх дзеячаў [нагадаем, у Беларусі пераіменоваўваць вуліцы ў адпаведнасьці зь гісторыяй беларускага народу забаронена з 1994 году! – Рэд.].

Гэты дысбаланс дадаткова падкрэсьліваюць рэпрэсіўныя меры ў адносінах да мусульманаў і лідараў нацыянальнага руху, якія ўзмацніліся ў апошні час у Казані і па ўсёй рэспубліцы. Старшыня Татарскай нацыянальнай рады Рашыт Ягфараў паведаміў казанскаму бюро радыё “Свабода” пра візіт да яго дахаты супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў. Госьці цікавіліся, ці ёсьць ён мусульманінам, ці наведвае мячэць і сябрам якой ісламскай секты ён зьяўляецца. Кватэру Талгата Барэева ў дні ўрачыстасьцяў прадстаўнікі сілавых структураў наведвалі кожную гадзіну, патрабуючы ад яго не выходзіць з дому. Радыкальны лідар аддзяленьня УТГЦ у Наберэжных Чаўнах Рафіс Кашапаў паведаміў “Свабоде”, што колькасьць мусульман-актывістаў, арыштаваных у рэспубліцы па сфабрыкаваных справах, перавышае 300 чалавек, а сам ён атрымаў папярэджаньне, што будзе затрыманы, калі паедзе на тысячагоддзе Казані.

Ня стаў юбілей Казані “зорнай гадзінай” і для лаяльных уладам татарскіх грамадскіх арганізацый. У ценю ўрачыстасьцяў застаўся Сусьветны Кангрэс татар (СКТ), які праходзіў у юбілейныя дні і на правядзеньне якога кабінет міністраў рэспублікі не выдзеліў грошаў. Форум арганізацыі, якая створаная кіраўніцтвам рэспублікі й існуе на бюджэтныя сродкі, на гэты раз ня быў ўганараваны ўвагай прэзідэнта Татарстана М.Шайміева. На думку эксьпертаў, Шайміеў упершыню праігнараваў паседжаньне СКТ па настойлівай просьбе Масквы [не “Масквы” (Масква – гэта горад), а кіраўнікоў расейскай імперыякратыі. – Рэд.], якая незадаволеная імкненьнем Казані ўплываць на татараў усёй Расеі і вызначаць іх палітычныя пазіцыі.

Неапраўданым аказаўся і спадзеў на падпісаньне дамовы аб разьмежаваньні паўнамоцтваў паміж Масквой і Казаньню ў час візіту Пуціна ў Казань на юбілейныя ўрачыстасьці. Тэрмін дзеяньня старой дамовы скончыўся месяц таму [гэта было яшчэ ў 2005 годзе. – Рэд.]. Прычынай для нязгоды стаў пункт пра тое, у чыёй кампетэнцыі павінны быць праблемы разьвіцьця татарскай мовы як дзяржаўнай у рэспубліцы. Казань настойвае, што ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй РФ, гэта ёсьць правам Татарстана, у той час як Маскве за гэтымі радкамі мроіцца жупел лацінскага алфавіту, які стаў для яе начным жахам. Ня згодныя федэральныя ўлады і на палажэньне дамовы пра тое, што кандыдаты ў прэзідэнты Татарстана павінны ведаць татарскую мову.

Зрэшты, затрымка з падпісаньнем новай дамовы толькі на руку Татарстану, – лічыць былы дэпутат Дзяржаўнай думы, кіраўнік Татарскага лацінскага фронту Фандас Сафіулін. На думку лідара нацыянальнага руху, дамова ёсьць адзіным дакументам, які зьвязвае Татарстан, які не падпісаў Федэральную дамову, з Расеяй. І з заканчэньнем яго тэрміну рэспубліка юрыдычна становіцца незалежнай [падкрэсьлім яшчэ раз: Татарстан на сёння юрыдычна незалежны ад Расеі! – Рэд.].

Ад рэдакцыі:

Калі абагуліць толькі што пададзеныя артыкулы пра асноўныя праблемы жыцьця якуцкага, татарскага і ўгра-фінскіх народаў у складзе расейскай імперыі, становіцца бачным, што гэтыя народы сутыкаюцца ў асноўным з тымі ж праблемамі, што і наш беларускі народ.

Расейская імперская бюракратыя рабуе іх багацьці (у асноўным нетры), выкарыстоўвае іх рабскую працу, а наўзамен нібы жабракам на паперці абяцае датацыі “з цэнтру”. Дадаткова імпербюракратыя імкнецца зьнішчыць нацыянальную сьвядомасьць карэнных народаў, якім “пашчасьціла” апынуцца ў межах г.зв. “Расеі”.

У сваю чаргу народы РФіі змагаюцца за захаваньне сваіх мовы, культуры, гістарычнай памяці, сваіх рэлігійных асаблівасьцяў. І менавіта ў гэтым бачаць магчымасьць захаваць персьпектыву раней ці пазьней здабыць нацыянальна-дзяржаўную незалежнасьць.

Адрозьніваюць станы пералічаных народаў і нашага беларускага толькі некаторыя выпадкова-гістарычныя асаблівасьці. Так, у адносінах да Беларусі расейскую імперыякратыю цікавяць ня столькі нетры, колькі наша геапалітычнае становішча ў сэрцы Еўропы. Акрамя таго, у нас у адрозьненьне ад пералічаных народаў значна горшы стан у захаваньні й разьвіцьці культурна-гістарычных каштоўнасьцяў. У нас назіраецца агалцелы этнацыд! І гэта нягледзячы на, здавалася б, стратэгічную нашу перавагу: фармальна мы жывем у незалежнай дзяржаве.

Прычына такіх кардынальных адрозьненьняў заключаецца ў тым, што мясцовыя бюракратычныя кланы на тэрыторыі “Расеі” аказваюцца значна больш пранароднымі, патрыятычнымі, дэмакратычнымі. І, наадварот, гэта ж усё паказвае, наколькі на іх фоне “нашыя” цяперцы-этнацыдчыкі (у значнай ступені дзякуючы персанальна вядомаму “правадыру”) выглядаюць поўнымі быдлякамі. Мы ў чарговы раз пераконваемся, што нездарма прылічылі іх да ворагаў беларускага народу з калісьці біркай № 3 на вялікім пальцы нагі.

Асабліва непрыемна, што дэгенератыўны ўплыў быдлякоў-цяперцаў паступова распаўсюджваецца і на “аб’яднаную апазіцыю”. Напрыклад, нас, сябраў рэдакцыі, непрыемна ўразіла вялікая колькасьць рускамоўных лозунгаў на апошнім г.зв. “Эўрапейскім маршы”.

Няўжо некаторыя так і зьбіраюцца ісьці ў Еўропу: абыдлена-дэгенератыўнымі рускамоўнымі калёнамі з абасцанымі джынсамі над галавой (у якасьці сьцягоў) ды яшчэ на чале з аб’яднаным кіраўніцтвам цяперцаў-этнацыдчыкаў і лідарамі г.зв. “апазіцыі” ў якасьці іх прыслугі?

3 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Трэба распрацаваць пэўныя правілы паводзін каб супрацьстаяць абыдлячванню.
    Прапаную:
    – не чытаць, не слухаць, не глядзець цэнзураваныя СМІ (сродкі прапаганды)
    – не ўжываць алкаголь
    – карыстацца сваёй мовай у штодзённам жыцці
    ……

  2. Актывіст кажа:

    З алкаголям усё ж такі Вы не правы. Нельга забараніць ужываць яго, трэба выхоўваць у людзей культуру піцьця.

  3. Алесь кажа:

    Актывісту.
    А я ўсё жыцьцё імкнуся карыстацца культурай НЕпіцьця (не адключаць мазгі самому сабе) і раю ўсім нармальным людзям карыстацца тым жа.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы