nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

АДЭКВАТНАЯ СЬХЕМА НАШАЙ РЭЧАІСНАСЬЦІ (частка 3)

24 кастрычніка, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

2.4. Пра беларускую і ўніверсальную нацыянальныя ідэі

Бадай, галоўнай кнігай, прысьвечанай дадзенай праблеме, зьяўляюцца матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі на тэму «Беларуская нацыянальная ідэя». Канферэнцыя адбылася 18-19 красавіка 1999 году ў Горадні (так, што яшчэ ў ХХ стагодзьдзі наша нацыянальная эліта выказала асноўныя палажэньні беларускай нацыянальнай ідэі). Кніга матэрыялаў дадзенай канферэнцыі ёсьць ва ўсіх абласных і цэнтральных менскіх бібліятэках, а таксама на руках у большасьці яе ўдзельнікаў.

На канферэнцыі, разгледзеўшы азначаную тэму з самых розных ракурсаў – філасофскага, гістарычнага, кібернетычнага, біялагічнага, культуралагічнага, рэлігійнага, сацыяльна-псіхалягічнага, паліталагічнага, футуралагічнага, з пазіцыі параўнаньня з нацыянальнымі ідэямі іншых народаў – было даказана: беларускі народ мае поўнае права на ўласную дзяржаву! Беларуская дзяржава ёсьць інструментам забесьпячэньня дабрабыту беларускага народа і рэалізацыі ім сваёй гістарычнай місіі! Такая беларуская дзяржава, характарызуючы яе ў агульных рысах, павінна быць самастойнай, нацыянальна адметнай, эфектыўнай. Яе заканамернасьці павінны быць упісана ў заканамернасьці гуманістычнага прагрэсу агульналюдскай цывілізацыі.

Такім чынам, беларускую нацыянальную ідэю можна прадставіць як ідэю фармаваньня і развіцьця паўнавартаснай беларускай нацыі – з яе ўнікальнымі гісторыяй, мовай, культурай, генетычнымі рысамі, ментальнасьцю і г.д. – праз станаўленьне паўнавартаснай беларускай дзяржавы.

Лёзунгава цяпер заўсёды можна казаць: «Мы – беларусы – адзіная сямья, а Беларусь – наша зямля і наш дом!» Але найбольш актуальнай лёзунгавай формулай беларускай ідэі на час канферэнцыі была прызнана наступная: “Беларусь – наш еўрапейскі дом!”

На канферэнцыі было таксама заяўлена, што на сёньня галоўным ворагам у зьдзяйсьненьні права беларускага народа на ўласную дзяржаву зьяўляецца расейская імпэрская бюракратыя…

Важным крокам, які быў зроблены дзякуючы дадзенай канферэнцыі, было тое, што на аснове яе матэрыялаў аказалася магчымым сфармуляваць шэраг палажэньняў, якія могуць быць пакладзены ў аснову ня толькі беларускай, але і больш шырокай універсальнай нацыянальнай ідэалогіі. Такое сталася магчымым у першую чаргу з-за таго, што асноўныя прынцыпы беларускай нацыянальнай ідэі супалі са “здаровымі” нацыянальнымі ідэамі іншых народаў. Узьнікла разуменьне таго, што ёсьць пэўныя больш універсальныя прынцыпы, рэалізацыя якіх можа значна лепш гарманізаваць агульналюдскую прастору ў параўнаньні з сёньняшнім станам. Пры гэтым адмысловыя нацыянальныя ідэі (беларуская, украінская, іншыя) ёсьць нібы прыклады, прыватныя выпадкі канкрэтнай рэалізацыі дадзеных універсальных прынцыпаў.

Некаторыя асноўныя палажэньні ўніверсальнай нацыянальнай ідэалогіі могуць гучаць прыкладна так:

этнасы (народы) зьяўляюцца натуральнымі бія-сацыяльнымі адзінкамі, на якія аб’ектыўна падзяляецца чалавецтва. Этнасы дзеляцца на розныя сацыяльныя групы, якія разам ствараюць нацыянальныя грамадствы. Кожны этнас, дасягнуўшы пэўнай стадыі разьвіцьця, можа набыць сваю дзяржаву і стаць нацыяй-дзяржавай – галоўнай структурнай часткай сучаснай агульналюдскай цывілізацыі. Разам нацыі-дзяржавы ўтвараюць нацыянальна-дзяржаўны ўзровень арганізацыі людскай цывілізацыі й сваёй разнастайнасьцю забяспечваюць яе прагрэсіўнае развіцьцё;

нацыянальная ідэя, выяўленая ва ўніверсальнай форме – гэта ідэя аптымізацыі ўмоў для раскрыцьця прагрэсіўнага патэнцыялу этнасу і ўсіх яго кампанентаў (ад сацыяльных груп да кожнага асобнага чалавека) ва ўмовах максімальнай гарманізацыі адносін паміж чалавекам, грамадствам і чалавецтвам; мінулым, сучаснасьцю і будучыняй; прыродай, чалавецтвам і сусьветам. Нацыянальная дзяржава – галоўны інструмент рэалізацыі дадзенай ідэі;

сьпецыфіка нацыянальных ідэй асобных народаў абумоўлена розніцай паміж універсальнай нацыянальнай ідэяй, пададзенай у ідэальнай форме, і той аб’ектыўнай рэчаіснасьцю, у якой знаходзіцца этнас у адпаведны гістарычны перыяд. На сьпецыфіку нацыянальных ідэй уплываюць таксама генетычныя, гістарычныя, культурныя, рэлігійныя й іншыя асаблівасьці канкрэтных народаў;

асноўнымі сацыяльнымі групамі, здольнымі фармуляваць і зацікаўлена рэалізоўваць нацыянальныя ідэі розных народаў, з’яўляюцца ня столькі іх прыўладныя, колькі нацыянальныя эліты. Ад колькасьці, якасьці і арганізаванасьці апошніх залежыць як прагрэсіўнае развіцьцё адпаведнага этнаса, так і посьпех у рэалізацыі функцыянальнага прызначэння ўсяго нацыянальна-грамадскага ўзроўню арганізацыі чалавецтва;

адна з прычын цяжкасьці практычнай рэалізацыі ўніверсальнай нацыянальнай ідэі ў глабальным маштабе заключаецца ў яе пярэчаньні інтарэсам разнастайных соцыяпаразітычных груп, сярод якіх адна з асноўных – безнацыянальная праімпэрская бюракратыя [а другая – глабалісцкая фінансавая алігархія. – Рэд.].

Завяршаючы дадзены раздзел, варта з’акцэнтаваць увагу на наступнай акалічнасьці. Паколькі беларуская і ўніверсальная нацыянальныя ідэі гарманічна ўпісваюцца адна ў адну, і паколькі ўніверсальная нацыянальная ідэя больш адпавядае тым крытэрам, якія мы прынялі для ідэалогіі, якую імкнемся выпрацаваць (у прыватнасьці, яна больш шырокая, агульналюдская), далей, у якасьці асновы для параўнаньня зь іншымі ідэалогіямі, будзе выкарыстоўвацца менавіта ўніверсальная нацыянальная ідэалогія, “дух” якой можна адчуць з пералічаных вышэй палажэньняў.


2.5. Параўнаньне ўніверсальнай нацыянальнай ідэалогіі зь іншымі ідэалогіямі.

Кожная зь ідэалогій, якія былі адзначаны раней (гл. малюнак 2.7), прапануе ўладкоўваць чалавецтва і грамадства па-свойму. Адсюль узьнікае магчымасьць выкарыстаць другі падыход для праверкі слушнасьці нашай ідэалогіі – параўнаць яе зь іншымі ідэалогіямі. Такое параўнаньне будзе эфектыўным толькі на фоне апісаных крытэраў, пададзеных у раздзеле 2.3.5.


2.5.1. Асаблівасьці арганізацыя грамадства на аснове рэлігійных ідэалогій.

Тыя, у каго сфармуляваны рэлігійны сьветагляд, як прыярытэтны, глядзяць на людскі сьвет праз Бога, як вышэйшую каштоўнасьць (на мал. 2.7 пазначаны лічбай 1). Такі сьветагляд найбольш старажытны, на аснове якога першапачаткова ўладкоўвалась грамадская рэчаіснасьць.

Уяўленьне пра тое, што ёсьць “бог” ці “богі” за прайшоўшыя сотні тысячаў гадоў (!) істотна эвалюцыянавала. У апошнія 3-4 тысячагоддзі гісторыі чалавецтва найбольш папулярнымі сталі монатэістычныя рэлігійныя ўяўленьні. Праўда, у іх межах “богі надыктавалі” розныя “сьвяшчэнныя кнігі”, у якіх абяцаецца рай розным людзям і за розныя заслугі (дарэчы, гэта важкі доказ таго, што ўсе гэтыя кнігі пісалі… людзі). Аднак, як бы там ні было, сёньня з пазіцый рэлігійнага сьветагляду глыбока веруючыя людзі вымушаны падзяляць агульналюдскую рэчаіснасьць на хрысьціянскі, мусульманскі, будысцкі, язычніцкі ды іншыя сьветы.

У сваю чаргу, напрыклад, хрысьціяне падзяліліся і застаюцца падзеленымі на праваслаўных, каталікоў, пратэстантаў, мармонаў, іншых. А, напрыклад, пратэстанты – на баптыстаў, пяцідзесятнікаў, адвентыстаў, іншых. У адпаведнасьці з дадзеным падыходам лагічна выдзяліць таксама няверуючых і атэістаў, якіх, відаць, трэба разьмяшчаць на тым жа ўзроўні (пры дадзеным падыходзе), што і прадстаўнікоў асноўных рэлігій. Сацыяльныя, нацыянальныя, палавыя, тэрытарыяльныя адрозьненьні прадстаўнікі рэлігійнага сьветагляду лічаць меньш істотнымі, другаснымі.

Адной з галоўных перавагаў рэлігійнага сьветагляду зьяўляецца магчымасьць вельмі жорсткага “ўпарадкаваньня” грамадства. У самых цяжкіх умовах, калі ў гэтым сэнсе не спраўляюцца іншыя ідэалогіі, рэлігійная звычайна спрацоўвае. Адзін з нядаўніх прыкладаў – феномен руху Талібан у Аўганістане. Другі сучасны прыклад – выкарыстаньне чачэнцамі ісламскай ідэалогіі ў барацьбе за вызваленьне свайго народу з-пад улады расейскай імперскай бюракратыі. Шкада, што так адбываецца. Але, відаць, у гэтых надзвычай цяжкіх умовах ім не ўдалося знайсьці нічога больш надзейнага (“дэмакратыі” заходняга сьвету іх цалкам здрадзілі), каб дадаць да ідэі нацыянальнай незалежнасьці… І, як бачым, сіла Духа (у прамым і пераносным сэнсах) здольна даволі эфектыўна супрацьстаяць нават магутнай узброенай навале…

Дадзеная ўласьцівасьць рэлігійнага сьветагляду (магчымасьць быць дастаткова жорсткім) абумоўлена тым, што ён абапіраецца на самыя глыбокія пласты людскай псіхікі (пра гэта пазьней, разд.5).

Другая перавага рэлігійнага сьветагляду бачыцца ў тым, што ў яго межах могуць вельмі ўстойліва падтрымлівацца маральна-этычныя нормы, якія ў большасьці ўсясьветных рэлігій маюць выразна гуманістычныя рысы (што, несумненна, ёсьць зьявай станоўчай).

Відаць, па дзьвух пералічаных вышэй прычынах выкарыстаньне рэлігійнага сьветагляду для арганізацыі соцыюму мае самую даўнюю гісторыю, застаецца актуальнай і цяпер.

Аб’ектыўнымі недахопамі рэлігійнага сьветагляду зьяўляюцца:

кансерватызм, з-за якога рэлігійны сьветагляд сістэматычна апынаецца ў канфранцыі з развіцьцём жыцьця. Успомніце, колькі трагедый адбылося, пакуль, напрыклад, каталіцкая царква прызнала, што Зямля верціцца вакол Сонца? Ці як можна ставіцца да таго, што яшчэ зусім нядаўна, ужо ў ХХІ стагодзі, афганскія талібы прымушалі жанчын насіць паранджу?;

у большасьці рэлігій Бог аддзяляецца ад рэчаіснасьці. Пры гэтым там “Бог важней за рэчаіснасьць”. Атрымліваецца, калі чалавек моліцца Богу, ён павернуты сьпіной да рэчаіснасьці. У выніку рэлігійная вера і навуковыя веды, якія ідуць ад рэчаіснасьці, весь час апынаюцца ў супярэчнасьці паміж сабой. Рэлігійная вера – гэта вера без ведаў;

нягледзячы на тое, што прадстаўнікі ўсіх “монатэістычных” рэлігій заяўляюць, што “Бог адзіны”, у кожнай зь іх свае сімвалы веры, кнігі, рытуалы. У рэлігійнай літаратуры розныя тэксты, якія фармулююць розныя маральна-этычныя нормы. Так, напрыклад, у мусульман можна мець да 4 жонак, а ў хрысьціян мнагажэнства лічыцца вялікім грахом… У выніку, атрымліваецца, што прадстаўнікі розных рэлігій, маючы розныя, шмат ў чым альтэрнатыўныя этыкі, могуць не прымаць адзін на аднаго, у лепшым выпадку тайна лічаць сябе слугамі сапраўднага Бога, а прадстаўнікоў іншых рэлігій – непаўнавартаснымі людзьмі (нявернымі, кафірамі, гоямі, і г.д.). На такой аснове немагчыма сфарміраваць узаемаадносіны паміж рознымі рэлігійнымі групамі на прынцыпах раўнапраўнага супрацоўніцтва. Аднастайнасьць можна навязаць толькі гвалтоўна. У выніку, напрыклад, альбо Крыжовыя паходы, альбо сёньняшняя актыўнасьць некаторых прадстаўнікоў Ісламу, скіраваная на тое, каб усіх зрабіць мусульманамі… А дзе ж мір?

Але найбольш непрыемнае для любых рэлігійных ідэалогій – гэта сустрэча з будучыняй. Праблема ў тым, што рэлігійная вера ёсць своеасаблівая формы веры – веры без ведаў. Тады як навуковы прагрэс заканамерна вядзе да павелічэньня аб’ёму ведаў пра нашу рэчаіснасьць. У выніку грамадская вера ўсё больш становіцца заснаванай на навуковых ведах. Гэтая вера ёсьць альтэрнатывай рэлігійнай веры (гл. малюнак 2.8).

Будучыня – гэта стратэгічны фактар на карысьць веры, заснаванай на аб’ектыўных, навуковых ведах.

�ал. 2.8.GIF

Мал. 2.8. “Выеданьне” верай, заснаванай на ведах, рэлігійнай веры.


2.5.2. Арганізацыя грамадства на аснове тэрытарыяльнай ідэалогіі.

Тэрытарыяльны сьветагляд – другі ў гістарычнай пасьлядоўнасьці, якім карысталася чалавецтва для ўладкаваньня ўласнага грамадскага жыцьця (на мал. 2.7 пазначаны лічбай 2).

Для прыхільнікаў тэрытарыяльнага сьветагляду галоўнай каштоўнасьцю зьяўляецца тэрыторыя іх дзяржавы (яны – бескарысныя ці карысныя патрыёты). Таму пры аналізе чалавецтва яны прапануюць дзяліць яго на часткі, адпавядаючыя насельніцтву, якое пражывае на тэрыторыях розных дзяржаў.

Раней дзяржавы ўзьнікалі праз захоп якім-небудзь “правадыром” пэўнай тэрыторыі. Ён аб’яўляў яе сваёй, а далей заяўляў, што “і яго тэрыторыя, і яго дзяржава”, – гэта важнейшыя каштоўнасьці, і што ўсе людзі, якія жывуць у яго дзяржаве, – яго падданыя. І кропка… Так і сёньня банды маладзёнаў, узначаленыя адпаведнымі верхаводамі-завадатарамі, “дзеляць” горад на “свае” кварталы ці вуліцы...

Натуральна, што сучасныя прадстаўнікі дадзенага падыходу працягваюць архаічна лічыць у значнай ступені так, як й іх далёкія папярэднікі, і як прадстаўнікі сучасных моладзевых банд. Асноўная прычына – ім выгадна так лічыць. Тэрытарыяльныя дзяржаўнікі выпячваюць каштоўнасьць “сваёй тэрыторыі” і памяньшаюць значэньне ўсіх іншых падыходаў, калі структуруюць сацыяльную прастору ўнутры сваіх дзяржаў. Такі падыход ідэяльна адпавядае інтарэсам тэрытарыяльнай бюракратыі, якая нярэдка пераўтвараецца ў паразітычную. Выкарыстоўваючы яго, яны імкнуцца падпарадкаваць бюракратычна-дзяржаўніцкай ідэалогіі, якая становіцца схаваным зьместам “тэрытарыяльнай ідэалогія”, інтарэсы народаў, рэлігійных ды іншых сацыяльных груп (а, па-сутнасьці, сваім інтарэсам), патрабуюць лічыць усе іншыя інтарэсы й ідэі нечым другасным. Успомніце, як намаўлялася пачуцьцё “патриотической верности” ў дачыненьні да “твоей родине – Советскому Союзу”. Дарэчы, тэхналёгія намаўленьня была практычна такой жа, якая выкарыстоўваецца цяпер для тых жа мэтаў у дачыненьні да “Великой России”.

Сёньня рэальным уладаром у межах дзяржавы, як тэрыторыі (!), у большасьці выпадкаў зьяўляецца бюракратыя. Пры гэтым ня так важна, існуе дадзеная бюракратыя ва ўмовах адносна дэмакратычных формаў дзяржаўнага кіраваньня, ці ва ўмовах, калі дзяржаўна-тэрытарыяльная ўлада архаічна перадаецца ў спадчыну (у межах манархіі, арыстакратыі). Важней іншае, што тэорытарыяльна-дзяржаўніцкая ідэалогія зьяўляецца любімай ідэалогіяй тэрытарыяльнай бюракратыі.

Паколькі для чыстых дзяржаўнікаў тэрыторыя зьяўляецца каштоўнасьцю сама па сабе, яны імкнуцца яе максімальна павялічваць. Аднак ёсьць эканамісты, якія сьцьвярджаюць, што ў тэрыторыяў дзяржаў ёсьць аптымальныя памеры, выйшаўшы за якія эканоміка і кіраваньне аб’ектыўна становяцца малавыніковымі (гл. артыкул В.Арцішэўскага ў кнізе “Беларуская нацыянальная ідэя” ці на нашым сайце). Гэта мяжа знаходзіцца на ўзроўні каля 500 тыс. км2 (тут дарэчы будзе нагадаць, што плошча Беларусі калі 208 тыс. км2, а тэрыторыя так званай Расейскай Федэрацыі – 17.200 тыс.км2).

Разьвіваючы тэрытарыяльны прынцып у якасьці галоўнага за межы “сваіх” тэрыторый, “дзяржаўнікі” могуць аб’ядноўваць краіны ў пэўныя кангламераты па геаграфічнай (“краіны Афрыкі”, “еўрапейскія краіны”), нацыянальнай (“арабскія, славянскія краіны”), рэлігійнай адзнаках (“хрысьціянскі сьвет”, “ісламскія краіны”), альбо ў адпаведнасьці з сацыяльна-палітычнай блізкасьцю (“краіны НАТО”, “краіны Варшаўскай дамовы”, “краіны Еўразьвязу”).

Калісьці тэрытарыяльны сьветагляд адносна добра спрацоўваў і часта аказваўся больш прагрэсіўным, чым рэлігійны. Выйгрышам у сутыкненьні паміж рэлігійным і тэрытарыяльным сьветаглядамі тлумачыцца зьяву секулярызацыі (гэта зьява паступовага вызваленьня розных сфэраў грамадскага жыцьця і людскай сьвядомасьці з-пад ўплыву і ўзьдзеяньня рэлігіі й царквы.), акая пачалася ў сярэднявеччы, працягваецца і цяпер. Па-першае, тэрытарыяльны сьветагляд матэрыялістычны (г.зн. больш рэалістычны), а не ідэялістычны, не дагматычна-кансерватыўны. А, па-другое, страх непасрэднага фізычнага ўзьдзеяньня Ўладара і ад імя ўладароў, відаць, зьяўляецца ня меньш надзейным фактарам “арганізацыі” грамадскага жыцьця, чым страх магчымага “боскага пакараньня”.

Але сёньня, калі для структураваньня чалавецтва існуюць відавочна лепшыя ідэалогіі, тэрытарыяльна-дзяржаўніцкі сьветагляд варта лічыць, як мінімум, састарэлым. Так, напрыклад, ва ўмовах сучаснай расейскай імпэрыі “российский патриотизм” – фасад рускай тэрытарыяльнай імпэрскай ідэалогіі – часта становіцца ні чым іншым, як прыкрыцьцём шавіністычных пачуцьцяў у прадстаўнікоў дамінуючай у імпэрыі рускай нацыі. Практычная рэалізацыя гэтага пачуцьця можа набываць нават адкрыта фашыстоўскія формы. Адлюстраваньнем дадзенай сітуацыі зьяўляцца вядомы выраз: «Патриотизм – последнее прибежище негодяев». Выдатная формула для характарыстыкі, напрыклад, усіх тых, хто і ў ХХІ-м стагодзьдзі перацягвае выкарыстоўваць метады непрыкрытага генацыду, як сродак утрыманьня ў межах імпэрыі народаў, якія жадаюць жыць самастойна. Вілавочнае злачынства…

Акрамя таго, тэрытарыяльная ідэалогія ідэалогія бюракратыі, не зьяўляецца моцнай сама па сабе. Каштоўнасьці “тэрыторыі дзяржавы”, як правіла, не хапае для вырашэньня ўсяго комплексу пытаньняў, якія ўзьнікаюць пры арганізацыі грамадскага жыцьця (нават ў сучаснай “Расейскай Федэрацыі” дадзеная каштоўнасьць недастаткова вялікая). Таму для ўзмацненьня свайго ўплыву тэрытарыяльная ідэалогія, як правіла, патрабуе хаўрусу зь іншымі ідэалогіямі: рэлігійнай (Расея да 1917 г.), лева-сацыяльнай (Савецкі Саюз), шавіністычнай (Германія 1930-40-х, сучасны Кітай), ці рэлігійнай разам з шавіністычнай (РФ пасьля 1999 году)…

Лёс жыхароў імпэрыяў і дзяржаў, арганізаваных на прынцыпах тэрытарыяльнай ідэалогіі, незайздросны. Усе сокі высмоктвае амаль неабмежаваная і неканталюемая бюракратыя, кожны прадстаўнік якой у сваю чаргу жыве па прынцыпах сьветагляду індывідуаліста-дачасьніка. У выніку грамадства ўвесь час знаходзіцца на ўзроўні мяжы цярпімасьці. Узамен яму ўводзяць у вушы штучныя пачуцьці “велічы” ці “патрыятызму”, якія трохі кампенсуюць пачуцьцё асабістай непаўнавартасьці, прыніжанасьці.

У гэтым сэнсе ўзорам была і застаецца Расейская імпэрыя. Перад яе грамадствам сёньня (бо імпэрыя ў фазе распаду) стаіць незайздросны выбар: альбо распасца на нацыянальныя дзяржавы (у тым ліку і для таго, каб выратаваць рускі народ, які зьядае яго “Матушка-Россия), альбо паступова дэградаваць далей з усімі вынікаючымі наступствамі – жыцьцё на мінімальным матэрыяльным і культурным узроўні; пад ціскам сталых страхаў і бедаў; усьведамляць, што ўсё больш людзей у сьвеце цябе ненавідзяць; усьведамляць, што грамадства з рускага становіцца ўсё больш касмапалітызаваным; і кампенсавацца штучным гонарам, што жывеш у складзе “Великой России!” (больш падрабязна гл. кн. “Беларуская нацыянальная ідэя”).

Наша праблема ў тым, што расейскія імперскія сілы ўвесь час хочуць уцягнуць нас у дадзены ганебны, бессэнсоўны і невырашальны клубок іх уласных супярэчнасьцяў. І Лукашэнка, як яскравы прыклад карыстальніка тэрытарыяльнай ідэалогіі, дапамагае ім у гэтым – навязвае нам выбар учорашняга дня: аб’яднацца з Расеяй ці застацца адносна незалежнымі пад яго персанальным кіраўніцтвам. Тады як галоўнай аб’ектыўнай праблемай сёньняшняга дня для беларускага грамадства зьяўляецца выбар паміж кірункамі разьвіцьця, якія адпавядаюць правасацыяльнай (іначай, ліберальнай) ідэалогіі ці ўніверсальнай нацыянальнай ідэалогіі.

Але натуральна, што апошні значна больш сьветлы выбар беларускае грамадства будзе рабіць толькі калі захавае сваю галоўную каштоўнасьць – незалежнасьць сваёй Беларускай Дзяржавы.

2.5.3. Асаблівасьці арганізацыі грамадства на аснове сацыяльна-клясавых ідэалогій.

Нацыянальныя і сацыяльна-клясавыя ідэалогіі зьявіліся амаль адначасова. Велькая француская рэвалюцыя ў канцы XVIII ст. скідвала тэрытарыяльную ўладу каралёў ды феадалаў (тэрытарыяльных дзяржаўнікаў) і ўсталёўвала ўладу французскай нацыі. Парыжская камуна (1871 г.) скідвала ўладу “эксплуататараў” і ўсталёўвала ўладу “працоўных”. Таму тут гістарычную пасьлядоўнасьць апісаньня мы завяршаем, і проста спачатку разгледзім асаблівасьці сацыяльна-клясавага сьветагляду.

Тыя, хто мае сацыяльна-класавы сьветагляд, дзеляць чалавецтва на сацыяльныя групы, у сваю чаргу ігнаруючы ці памяньшаючы значэньне нацыянальнага, рэлігійнага і тэрытарыяльнага прынцыпаў дыскрэтызацыі чалавецтва. Але рабіць гэта яны могуць прынцыпова па-рознаму ў залежнасьці ад таго, “левасацыяльнага” ці “правасацыяльнага” сьветаглядаў яны прытрымліваюцца.

2.5.3.1. Так, прадстаўнікі лева-сацыяльнай ідэалогіі (напрыклад, марксісцкай ці мааісцкай) глядзяць на сьвет праз прызму інтарэсаў “бяднейшых слаёў грамадства” (на мал. 2.7 пазначаны лічбай 4).

Таму яны дзеляць чалавецтва на рабочых, сялян, эксплуататараў-капіталістаў, інтэлігенцыю. Такую “цікавую” групу, як дзяржаўныя чыноўнікі й іншыя дзяржаўныя служачыя – вайскоўцы, міліцыянты, прадстаўнікі сьпецслужбаў, – “лева-сацыяльнікі” хаваюць у “інтэлігенцкай праслойцы”. Далей, напрыклад, сялян, яны дзеляць на кулакоў-эксплуататараў, сярэднякоў і мала- ці беззямельных беднякоў. Пазакласавым элементам аб’яўляюцца крымінальнікі. У межах дадзенага падыходу лагічна таксама выдяліць групы хатніх гаспадыць і тых, хто працуе ў сьферы паслугаў (а як паставіцца да такіх сацыяльных груп, як жанчыны, дзеці, пенсіянеры, інваліды?).

Пры гэтым марксісты-ленінцы перадавым класам лічаць пралетарыят (бяднейшую частку рабочых), а марксісты-мааісты – бяднейшых сялян.

Адразу бачна, што недахопам дадзенай ідэалогіі зьяўляецца тое, што яна прымушае іншыя сацыяльныя групы (капіталістаў-наймальнікаў, у некаторых выпадках нават інтэлігенцыю, як у Камбоджы) лічыць варожымі, эксплуататарскімі, а г.зн., такімі, што падлягаюць вынішчэньню. Некаторыя гісторыкі сьцьвярдаюць, што камуністычная ідэалогія зьнішчыла значна больш нявінных людскіх жыцьцяў (Савецкі Саюз, Кітай, Камбоджа і г.д.), чым нават фашызм… Наша Беларусь, як мала яшчэ хто, мае глыбокія шрамы як ад аднаго (бальшавізм), так і ад другога (нямецкі нацызм)

Але пакінем убаку эмоцыі гісторыі. Будзе яшчэ час разабрацца з камунізмам у судзе. У тэрмінах жа навукі адзначым: бальшавікі й мааісты “зьбяднялі” сацыяльны склад грамадства. Прычым рабілі яны гэта ў значнай ступені за кошт тых, хто здольны найбольш вызначаць грамадскі прагрэс. Гэта плюс знакамітая “ураўнілаўка” заканамерна вялі грамадствы, заснаваныя на левасацыяльных ідэалогіях, да стагнацыі і дэградацыі – як матэрыяльнай, так і маральна-культурнай (СССР, Куба, Паўночная Карэя…).

Нібы велькія дасягненьні (у войнах, узбраеньнях, касманаўтыцы) дасягаліся вялікай канцэнтрацыяй людскіх і прыродных рэсурсаў. Таталітарныя рэжымы, якія ўсталёўваюцца на базе максісцкай ідэалогіі, апошняе рабіць могуць. Натапырыцца ракетамі – так, здольныя, але забясьпечыць агульны грамадскі прагрэс – не.

Яшчэ аднім недахопам левасацыяльных ідэалогій (пра недахоп тут гаворыцца нібы з пазіцый “інтарэсаў” самой ідэалогіі) зьяўляецца тое, што яны вельмі хутка перараджаюцца ў тэрытарыяльна-бюракратычныя. Прычына – далёка не прадстаўнікі “пралетарыяту і бяднейшага сялянства” ўкараняюць іх у жыцьцё. У выніку, вельмі хутка месца левасацыяльнай ідэалогіі займае тэрытарыяльна-бюракратычная. Так, праз пэўны час на тэрыторыі Савецкага Саюзу галоўнай каштоўнасьцю сталі не “інтарэсы рабочага класа”, а сам Савецкі Саюз.

2.5.3.2. У сваю чаргу, прыхільнікі правасацыяльнай ідэалогіі (напрыклад, лібералы) “найбольш прагрэсіўнай” лічыць правую частку сацыяльнага сьпектра, таму адстойваюць каштоўнасьці яго прадстаўнікоў (на мал. 2.7 іх ідэалогія пазначана лічбай 3).

Фактычна застаючыся прыхільнікамі падзелу чалавецтва на складовыя часткі на аснове сацыяльна-клясавага прынцыпу, яны прапануюць выдзяляць наймальнікаў – г.зн. тых, хто маючы дастаткова велькі капітал, прапануе працу іншым, і тых, хто наймаецца на працу. Па логіцы такога сьветагляду, відаць, варта выдзяліць прамежкавую групу – г.зн. тых, хто, маючы невялікі капітал і ўласную справу, нікога не наймае і ні да кога не наймаецца (напрыклад, фермеры, уладальнікі невялічкіх майстэрняў, рэстаранчыкаў, крамаў, і г.д.). Можна меркаваць, што далейшае структураваньне сацыяльных груп лібераламі павінна адбывацца ці ў залежнасьці ад памераў капіталу (для наймальнікаў), ці ў залежнасьці ад памераў заробка, якія атрымліваюць тыя, хто наймаецца.

Перавагай дадзенай ідэалогіі зьяўляецца тое, што яна забясьпечвае найбольш хуткі матэрыяльна-тэхналягічны прагрэс грамадства (найперш, у эканамічнай сьферы). Выразна “паважаючы” стваральную дзейнасьць (ва ўсіх формах, асабліва арганізацыйнай, мэнэджэрскай) і беручы на ўзбраеньне навуку, прыхільнікі правасацыяльнай ідэалогіі здольны адносна хутка ня толькі вырашаць матэрыяльныя праблемы, але і дасканаліць механізмы грамадскага ўладкаваньня. У прыватнасьці, паўторнае адкрыцьцё і развіцьцё дэмакратыі (пасьля старажытных грэкаў) – гэта сумесная заслуга іх, лібералаў, ды “нацыяналістаў”. Акрамя таго, “правыя” сацыяльныя групы найлепей кантралююць бюракратыю, якой яны “давяраюць” рэялізоўваць іх ідэалогію.

У цэлым, аддаючы належнае большай прагрэсіўнасьці правацыяльных ідэалогій у параўнаньні з левасацыяльнымі й тэрытарыяльнымі (а тым больш з рэлігійнымі), нельга не адзначыць іх пэўныя недахопы.

Так, паўстаюць пытаньні адносна ўласьцівасьцяў таго, хто абраны “Богам” правасацыяльных груп, – адносна капітала, а таксама адносна правасацыяльных прынцыпаў справядлівасьці.

Самае вялікая тэарэтычная праблема правасацыяльнай ідэалогіі ў суразмернасьці ў стварэньні сумеснага прадукта ініцыятывы, ведаў, досьведу, высілкаў, працы (з аднаго боку) і капіталу ды рызыкі яго згубіць (з другога), а затым у разьмеркаваньні выгады ад такой сумеснай дзейнасьці. Такое ўзаемадзеяньне прагрэсіўнае па двух кібернетычных крытэрах – стварэньне і ўзаемадзеяньне. Дый тая карысьць, якую атрымае кожны (карысьць кожнаму!), ня можа быць дасягнутая ні адным, ні другім бокам паасобку. Аднак, наяўнасьць “Бога капіталу” ў руках тых, хто мае капітал, як правіла, стварае яму перавагі. Гэта стварае перадпаразітычную сітуацыю. У прыватнасьці, атрыманьне працэнтаў ад банкаўскага ўкладу на капітал вышэй за працэнт інфляцыі – гэта тыповы даход ранцье…

Такая справядліваць (атрыманьне выгады ад апісанага ўзаемадзеяньня двух) – гэта неўраўнаважаная справядлівасьць. Атрымаць долю з выгады, прапарцыйную ўкладу кожнага ў агульную справу, – вось ідэяльная, гарманізаваная справядлівасьць. Аднак, такая задача ў межах правасацыяльнай ідэалогіі нават не ставіцца. Судзьдзёй аб’яўляецца свабодны рынак (суадносіны попыту і прапановы) – гэты аналаг натуральнага адбору ў прыродзе. Сапраўды, рынак – добры рэгулятар справядлівасьці (ёсьць шмат горшых, якія выкарыстоўваюцца), але, напэўна, ёсьць і лепшыя (напрыклад, рынак, які рэгулюецца вышэйшымі каштоўнасьцямі, чым капітал, якія за грошы не набудзеш)…

Зьдзяйсьняючы інтарэсы “вялікага капіталу”, правасацыяльная ідэалогія часта ігнаранцкі ставіцца да інтарэсаў іншых сацыяльных груп, “як не да сваіх”. У выніку, праз пэўны час у грамадстве зноў могуць узьняцца лёзунгі, тыпу: “Мір халупам, вайна палацам!”

Практычнае дасканаленьне механізмаў рэалізацыі правасацыяльнай ідэалогіі й яе эвалюцыя ў бок правага цэнтру прывялі да таго, што супярэчнасьць, якая яшчэ некалькі дзясяцігодзьзяў таму была галоўнай унутры адпаведных краін – паміж правымі й левымі сацыяльнымі групамі – на сёньня значна аслабла. Затое паўстала іншая актуальная супярэчнасьць – паміж краінамі багатай Поўначы і бедным Поўднем. Грамадскія дзеячы краін “Поўдня” сёньня вельмі часта скардзяцца, што прычынай такой супярэчнасьці зьяўляецца няроўны (негарманізаваны) абмен. Відавочна, што аслабленьне гэтай новай супярэчнасьці сапраўды можа быць зьвязана з выраўноўваньнем абмену (разьвіцьцём раўнапраўнага супрацоўніцтва). Але ня толькі. Яшчэ трэба, каб былыя калоніі забылі абразы сваёй былой каланіяльнай залежнасьці, а дэмакратычная “Поўнач” дапамагла пабудаваць ім дэмакратычныя дзяржавы.

У грамадстве, якое жыве па рэцэптах скрайне правай ідэалогіі, распаўсюджваецца індывідуалізм, бездухоўнасьць. У выніку ў здавалася б матэрыяльна квітнеючых краінах шмат людзей пакутуе ад пачуцьця адзіноты, страты сэнсу жыцьця. Гэта стварае сітуацыю, калі правасацыяльныя ідэалогіі так, як і тэрытарыяльныя, ня могуць абысьціся без падтрымкі рэлігійнай ідэалогіі (пратэстантызм, каталіцызм). У ЗША, дзе сітуацыя ў дадзеным плане аб’ектыўна горшая, дадатковым механізмам, які ў дадзеных абставінах забясьпечвае захаваньне “сэнсу жыцьця”, застаецца падзел грамадства на больш вузкія групы, чым уяўляе сабой “уся амерыканская нацыя”, а менавіта на нацыянальныя абшчыны – афра-амерыканцы, гішпанамоўныя амерыканцы, англа-саксы, ірландцы, габрэі, італьянцы, палякі, украінцы, рускія, армяне, беларусы і г.д.

Але важней за ўсё яшчэ адна непрыемная зьява, якая бярэ пачатак з правасацыяльнага сьветагляду. Гаворка пра гістарычна новую зьяву – фінісавы імперыялізм. Пры ім, у адрозьненьні ад класічнага тэрытарыяльнага імперыялізму, вонкавая экспансія дасягаецца ня столькі з дапамогай вайсковай сілы, колькі з дапамогай капіталу (для подкупу бюракратыі ў іншых краінах) і касмапалітычнай ідэалогіі ды практыкі (дарэчы, фармальна касмапалітызм – гэта «ўсясьветнасьць», а па зьместу – гэта ідэалогія і практыка, скіраваная на прыніжэньне значэньня ў сьвядомасьці людзей полавых, узроставых, нацыянальных, рэлігійных й іншых асаблівасьцяў для таго, каб шляхам разбурэньня структураванай сьвядомасьці, дэструктураваць і аслабляць грамадствы).

Па-сутнасьці, фінанасавы імпэрыялізм – гэта псеўда-лібералізм, які выйшаў за свае нацыянальныя межы, а касмапалітызм – гэта яго ідэалагічная і палітычная прылада. У адпаведнасьці зь ёй ня важна, якой ты нацыянальнасьці, полу, веравызнаньня, паходжаньня, узросту і г.д. Ня маюць значэньня таксама твае карані, нацыянальныя культурныя традыцыі, гісторыя, твой народ і г.д. Важна толькі твая “грамадзянскасьць”, сацыяльнае становішча і адпаведнасьць “агульналюдскай культуры” (якая псеўда-лібераламі падаецца, як абстрактнае паняцьце).

Касмапалітызм мае дадзеныя ўласьцівасьці не выпадкова. Яго функцыя – размываньне, заціраньне нацыянальна-дзяржаўных і культурных межаў, традыцыйных форм арганізацыі грамадства і г.д. за кошт аслабленьня крытэраў, на падставе якіх адбываецца адасабленьне (вычляненьне, дыскрэтызацыя) і структураваньне грамадстваў і ўсяго чалавецтва. Натуральна, што чым больш будуць “разбураны, аслаблены і перамешаны” пералічаныя грамадскія каштоўнасьці, тым лягчэй будзе глабалісцкаму капіталу (інтарэсы якога ўнутры нацыянальных межаў прадстаўляе правасацыяльная ідэалогія, а за межамі – касмапалітычная) рэялізоўваць свае мэты.

Першапачаткова выклікае пэўнае зьдзіўленьне нечаканае канвергентнае супадзеньне ў форме сучаснага прапагандысцкага ўплыў на Беларусь як з боку сучаснай імпэрска-тэрытарыяльнай Расеі, так і з боку “права-сацыяльнага” Захаду. Гэты ўплыў у сваіх галоўных фармах супадае, і ў цэлым гэта разбуральна-касмапалітычны ўплыў [пяць гадоў таму пададзенае супадзеньне здавалася выпадковым, сёньня – не. – Рэд.].

У час глабалізацыі супярэчнасьць паміж касмапалітызмам і ўніверсальным нацыяналізмам (якія мае патэнцыял прагрэсіўна эвалюцыянаваць ў кірунку сістэмнага гуманізму) будзе нарастаць, і ў персьпектыве можа стаць нават большай, чым супярэчнасьць паміж тэрытарыяльным імпэрыялізмам і нацыяналізмам. Больш таго, касмапалітызм можа расхістаць агульнацывілізацыйную стабільнасьць, справакаваўшы рэанімацыю як эгаістычна нацыянальных (Хайдар у Аўстрыі, Лё Пэн у Францыі, а таксама Галяндыя, Нарвегія і г.д.), так і левасацыяльных (антыглабалісцкі рух) ідэалогій. Хачу адмыслова падкрэсьліць, гэтыя негатыўна-радыкальныя праявы нашай рэчаіснасьці апошніх гадоў цалкам “на сумленьні” правасацыяльнай, касмапалітычнай ідэалогіі, а дакладней на сумленьні яе ініцыятараў – глабалісцкіх фінанасавых алігархічных груп

У заключэньні дадзенай часткі ўсё ж варта адзначыць станоўчае. Калі адбываецца зрух сацыяльных ідэалогій са скрайне правых ці скрайне левых сацыяльна-палітычных пазіцый у цэнтар, калі ўнутры іх пачынае выяўляцца ўсё большы клопат ня толькі пра каштоўнасьці сваёй сацыяльнай групы, а і пра іншыя грамадскія групы, калі ўзрастае жаданьне гарманізаваць адносіны паміж імі, такія больш “цэнтрысцкія” сацыяльныя ідэалогіі ўсё больш набываюць рысы нацыянальных ідэалогій (гл. артыкулы С.Багданкевіча і М.Патрэбы ў кн. “Беларуская нацыянальная ідэя; гэтыя артыкулы цяпер ёсьць і на сайце).


2.5.4. Асаблівасьці арганізацыі грамадства на аснове агульнанацыянальных ідэалогій.

У адпаведнасьці з нацыянальна-этнічным сьветаглядам вышэйшай каштоўнасьцю ёсьць этнас (дарэчы, такія тэрміны, як “этнас, народ, нацыя”, характарызуюць розныя ступені разьвіцьця прынцыпова адной і той жа якасьці).

Прыхільнікі дадзенага сьветагляду падзяляюць усё чалавецтва на складаючыя яго народы. Апошнія могуць далей дыскрэтызавацца па дэмаграфічнай адзнацы на радЫ (там, дзе гэтыя катэгорыі захавалі сваю ролю, напрыклад, як у чачэнцаў), семьі, альбо па сацыяльнай, рэлігійнай ці іншай адзнаках. Пры поглядзе вонкі – усе народы могуць быць аб’яднаныя ў групы блізкіх народаў (славяне, англа-саксы, угра-фіны, іншыя), а затым і ў расы (еўрапеоідная, негроідная, мангалоідная, іншыя).

Нацыянальна-этнічны сьветагляд, які будуецца на аснове ідэалогіі, у цэнтры якой этнас, мае шэраг пераваг, якія ў іншых сьветаглядах могуць адсутнічаць.

Такі сьветагляд аб’ектыўны, г.зн., што ён адлюстроўвае тую рэчаіснасьць, якая аб’ектыўна складваецца. Народы і этнасы існавалі на працягу шмат тысячагодзьдзяў вядомай гісторыі чалавецтва, існуюць зараз і будуць існаваць у неабмежаванай персьпектыве. На гэтым фоне бачна суб’ектыўнасьць іншых сьветаглядаў (напрыклад, рэлігійнага ці таго ж тэрытарыяльнага), якая можа быць наступствам пэўнай грамадска-палітычнай каньюнктурнасьці (ад чаго, у сваю чаргу, нельга чакаць нічога добрага). Нехта ў свой час правёў па мапе рысу, і паўстала мяжа… паміж Арменіяй і Нагорным Карабахам – а ў выніку, гістарычная міна, якая ўжо прынесла велізарныя людскія трагедыі. Ці стрэльнула нешта некаму ў галаву і паўсталі межы паміж Беларусьсю і Беласточчынай, паміж Беларусьсю і Смаленшчынай з Браншчынай, падзяліўшы па-жывому адзіны этнас…

Нацыянальны сьветагляд натуральны. Усіх прадстаўнікоў аднаго народа зьвязваюць натуральныя роднасныя сувязі: генетычныя, гістарычныя, моўна-культурныя, ментальныя. На гэтым фоне відавочна слабасьць, напрыклад, таго ж тэрытарыяльнага сьветагляду, які фарміруецца ў значнай ступені выпадкова, штучна.

Устойлівасьць нацыянальна-этнічнага сьветагляду абумоўлена тым, што чалавек сваю нацыянальную прыналежнасьць, як правіла, ня толькі не мяняе на працягу жыцьця, а і перадае ў спадчыну. З гэтых пазіцый такія рысы, як адносіны да рэлігіі, грамадзянства, прыналежнасьць да пэўнай сацыяльнай групы, аказваюцца значна меньш устойлівымі. Чалавек хутчэй можа зьмяніць канфесію і нават рэлігію, можа памяняць грамадзянства, можа разбагацець ці наадварот разарыцца (сёньня, нават, пол можа памяняць), а вось нацыянальную прыналежнасьць не памяняе…

Дадзены сьветагляд таксама зьяўляецца комплекснасным. У тым сэнсе, што нясе ў сябе патэнцыйную магчымасьць вырашэньня (вядома ж, ва ўніверсальнай форме) ня толькі міжнацыянальных праблем, а і самых розных сацыяльных, рэлігійных, тэрытарыяльных праблем, праз падпарадкаваньне іх нацыянальным каштоўнасьцям.

Нацыянальны сьветагляд больш, чым нават левасацыяльны, можа несьці ў сябе моцны элемент рэлігійнай веры (памятаеце, бальшавікі зьнішчалі рэлігійную веру, імкнучыся замяніць яе верай у “камунізм ва ўсім Сьвеце”). У гэтым сэнсе яго можа пераўзысьці толькі чыста рэлігійны сьветагляд.

Справа ў тым, што рэлігійны сэнс жыцьця чалавека можа быць зьвязаны ня толькі з Богам, але і з тым, што таксама зьяўляецца творчым, велькім і патэнцыйна неўміручым – з народам, да якога належыць чалавек. Больш таго, народ у азначанай рэлігійнай якасьці мае пэўныя перавагі. Ён, з аднаго боку, дакладна рэальны (а ў існаваньне Бога сумненьні могуць перыядычна ўзьнікаць нават у глыбока веруючага чалавека), а з другога боку, народ – гэта тое самае блізкае, самае роднае, часткай чаго зьяўляецца чалавек, што, у адрозьненьні ад яго самога, зьяўляецца патэнцыйна бессьмяротным. У выніку, чалавек можа сфармуляваць рэлігійны сэнс свайго зямнога і абмежаванага жыцьця, як удзел (сваёй стваральнай дзейнасьцю і сваім змаганьнем) у існаваньні й разьвіцьці чагосьці сапраўды больш велічнага і патэнцыйна неўміручага – у гісторыі свайго народу. Як толькі чалавек пачынае так ацэньваць сваё жыцьцё, яго адразу перапаўняе пачуцьцё глыбокай сэнсоўнасьці яго, здавалася б, звычайнага, простага існаваньня: “Я ёсьць мой народ. А мой народ і велічны, і вечны!”

Рэлігійная вера ў свой народ, удзел чалавека ўласным жыцьцём у прагрэсе свайго этнасу таксама адрозьніваецца ад веры ў Бога больш высокім узроўнем рацыянальнасьці (як любоў адрозьніваецца ад каханьня; магчыма, з-за большай рацыянальнасьці любоў зьяўляецца больш прагрэсіўным, стваральным, працяглым пачуцьцём). Станоўчай рысай такой веры таксама зьяўляецца меншы ўзровень страху перад магчымасьцю “боскага пакараньня” (дадаткова на дадзеную тэму гл. артыкулы А.Астапенкі ў кн. “Беларуская нацыянальная ідэя”).

Але заўсёды трэба ўлічваць, што нацыянальны сьветагляд можа выступаць у двух істотна розных формах – эгаістычнага нацыянальнага сьветагляду і ўніверсальнага нацыянальнага сьветагляду (ці блізкага да яго; гл. малюнак 2.9).

�ал. 2.9.GIF

Мал. 2.9. Віды нацыяналізмаў адносна ўніверсальнага нацыяналізму (здаровая норма). Нацыяналізм народа, які ставіць сябе вышэй за іншых, – гэта шавінізм, які заслугоўвае асуджэньня. Нацыяналізм народа, які змагаецца за тое, каб быць ня горш за іншых, заслугоўвае падтрымкі.

Так званы “беларускі нацыяналізм” адпавядае нацыяналізму народу, які змагаецца за вызваленьне з-пад імперскага панаваньня, за права “людзьмі звацца” (па-праўде, беларускі народ знаходзіцца сёньня пад двайным ціскам: з боку расейскай імпербюракартыі – нацыянальны ўціск, і з боку мясцовай кампрадорскай бюракратыі – сацыяльны ўціск; але першы важней), а таму з пазіцый гуманістычнай філасофіі й універсальнай нацыянальнай ідэалогіі заслугоўвае павагі й усялякай міжнароднай падтрымкі. Больш за тое, ступень разуменьня і міжнароднай падтрымкі барацьбы за свабоду нашага беларускага народа зьяўляецца крытэрам “цывілізаванасьці” ўсёй сучаснай агульналюдскай цывілізацыі й тых, хто лічыць сябе яе лідарамі…

2.5.4.1. Эгаістычны нацыянальны сьветагляд (шавінізм).

Нацыянальная ідэалогія – гэта вельмі моцная зброя, якая, калі апынецца ў нядобрых руках, можа стаць вельмі небясьпечнай для грамадства. Такая небясьпека ўзрастае, калі нацыянальная ідэалогія пачынае канцэнтраваць увагу толькі на каштоўнасьцях свайго народу, ігнаруючы інтарэсы іншых народаў. Тады на такой глебе могуць вырасьці эгаістына-нацыянальны ідэалогіі й сьветагляды, якія завуцца шавінізмам і фашызмам (яны на мал. 2.7 пазначаны лічбай 5).

Шавінізм – гэта такія ідэалогія і сьветагляд, пры якіх прадстаўнікі аднаго народа (толькі з-за сваёй нацыянальнай прыналежнасьці да яго) эгаістычна лічаць сябе вышэйшымі, маючымі нейкія дадатковыя правы ў параўнаньні з прадстаўнікамі іншых народаў, правы над імі (малюнак 2.9).

Бываюць сітуацыі, калі шавінізм не спыняецца толькі на думках і пачуцьцях, а пачынае дзейнічаць, практычна ўкаранаючы свае “перакананьні” у жыцьцё, фізічна паказваючы прадстаўнікам іншых народаў “іх месца”. Тады такі шавінізм пераўтвараецца ў практыку фашызму.

Слава Богу, што ў палітычнай практыцы і шавінізм, і фашызм, якія вырастаюць з-за неабмежаванай гіпертрафіі эгаістычна-нацыянальных каштоўнасьцяў, выяўляюць галоўную сваю слабасьць – самотнасьць. Бо на глебе таго, што “ты вышэй за ўсіх іншых”, цяжка знайсьці хаўрусьнікаў…

У сувязі з узьнятай праблемай варта разгледзець найбольш актуальныя сучасныя прыклады ўзьдзеяньня эгаістычна-скажонага нацыянальнага сьветагляду на разьвіцьцё грамадскіх падзей.

Так, усім вядомы гістарычны прыклад нямецкага шавінізму і германскага фашызму 30-х – першай паловы 40-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Немцы вось ужо 6 дзесяцігодзьдзяў каюцца за яго перад усім сьветам – за тое, што яны зрабілі, падпарадкаваўшыся шавіністычнай ідэалогіі. Аднак на сёньня ёсьць некалькі сучасных прыкладаў, якія паказваюць, што шавіністычны сьветагляд працягвае рабіць сваю чорную справу.

Найперш, гэта – шавінізм і фашым рускіх, якія спрабуюць фізічна падпарадкаваць чачэнскі народ сабе (для ілюстрацыі чытайце матэрыялы хаця б на інтэрнэт-сайтах: www.kavkaz.org, chechenpress.com. Праўда, улічвайце, што сьпецслужбы Расеі стала вядуць барацьбу зь імі, таму гэтыя сайты могуць то зьяўляцца, то зноў зьнікаць…). Мяне не перастае ўражваць ня столькі маўчаньне грамадзян РФ (тут хоць нейкая прычына ёсьць – страх), колькі маўчаньне так званага “цывілізаванага сьвету”. Канешне, у сьвеце ёсьць прыклады пратэстаў супраць генацыду чачэнскага народу (асабліва ў Еўропе, асабліва зьвязаныя з дзейнасьцю Транснацыянальнай Радыкальнай Партыі). Але ў суме яны застаюцца настолькі слабымі, што не аказваюць істотнага ўплыву на паводзіны рэальнага рускага фашызму…

На гэтым фоне рускі шавінізм, які знаходзіцца ў падмурку гэтак званай “беларуска-расейскай інтэграцыі” (а на справе – расейскага тэрытарыяльнага імпэрыялізму ў адносінах да ўласнасьці беларускага народу, імкненьня зьдзейсьніць тыповы аншлюс Беларусі), выглядае менш пачварным. Але ўсё роўна ён таксама дастаткова подлы – з усімі гэтымі штучкамі, тыпу, прызначэньня свайго агента на пасаду прэзідэнта – разбуральніка Беларусі; PR-уплывамі на масавую сьвядомасьць; захопам уласнасьці “братняга” народа і г.д. Таму беларусы таксама маюць права спадзявацца на рэакцыю “ўсясьветнай супольнасьці”, але яе няма…

Сапраўды, не здае яшчэ наш сёньняшні сьвет экзамен на гуманістычнасьць і цывілізаванасьць…

Больш тонкі шавінізм – кітайскі. Гэтая нацыя-імпэрыя з гісторыяй у некалькі тысячагодзьдзяў і тэрытарыяльна-шавіністычнай ідэалогіяй выпрацавала даволі дасканалы механізм імперскага пашырэньня (за кошт захопу і ўціску суседніх народаў). У кітайскай імперскай стратэгіі два дадатковых прынцыпы – паступовасьць і выкарыстаньне этнічнай зброі. Кітай захоплівае ці выкупляе адносна невялікія тэраторыі, а потым масава засяляе іх вялікай колькасьцю этнічных кітайцаў з мэтай асіміляцыі, касмапалітызацыі і затапленьня мясцовага этнасу (праз актыўнае спрыяньне мяшаным шлюбам). У выніку, па кітайскай імперскай тэхналёгіі праблема праз пэўны час нібы перастае існаваць, а Кітай можа працягваць пашырацца далей… Прыкладамі такіх паводзін толькі ў апошнія дзесяцігодзьдзі служаць: Тыбет, уйгурскія тэрыторыі, унутраная Манголія, зусім нядаўні выкуп (?) зямлі ў кіргізаў і туркмен, спроба забраць у Савецкага Саюза востраў Даманскі на Амуры… [на сёньня праз выкуп гэтая спроба зрэсалізаваная. – Рэд.]. У выніку атрымліваецца, што з-за шэрагу рысаў (паступовасьць, тэхналягічнасьць і, у выніку, нібы меньшая актуальнасьць для сьвету) кітайскі шавіністычны імпэрыялізм у даволі блізкай будучыні можа аказацца нават больш небясьпечным для агульналюдскай цывілізацыі, чым расейскі…

Найбольш эмоцыяў у сьвеце выклікае сёньня праблема з габрэйскім шавінізмам. Складанасьць пытаньня часткова абумоўлена тым, што ёсьць два кірункі габрэйскага нацыяналізму, якія маюць адну назву – сіянізм.

З аднаго боку, сіянізм – гэта здаровы нацыяналізм, у падставе якога высокая ацэнка каштоўнасьцяў свайго (габрэйскага) народу. А адной з галоўных каштоўнасьцяў габрэйскага народу на працягу стагодзьдзяў было імкненьне набыць сваю тэрыторыю для ўтварэньня нацыянальнай дзяржавы. Таму сіянізм часта спрабуюць фармальна прадставіць як імкненьне габрэяў вярнуцца на сваю гістарычную радзіму – у Ізраіль, дзе яны павіны, нарэшце, стаць гаспадарамі “ў сваім уласным доме”. Такую форму габрэйскага нацыяналізму можна ня толькі зразумець, але і вітаць. Ідэалагічным лідэрам дадзенай плыні ў сіянізьме лічыцца Жабацінскі.

Другая форма сіянізму мае выразна шавіністычныя рысы і наўпрасткі ці па кантэксьце зьвязана з такой непрыймальнай рэччу, як намаўленьне габрэям іх уяўных “перавагаў” над прадстаўнікамі іншых народаў. Свая нацыянальная тэрыторыя ў такой інтэрпрэтацыі мае другаснае значэньне. Ідэолагам дадзенага кірунку сіянізму, які можна вызначыць, як шавіністычна-паразітны, лічыцца Герцль.

Доказаў існаваньня сіянізму ў форме габрэйскага шавінізму хоць адбаўляй…

Так, калі я:

чытаю ў Ветхім Запавеце Бібліі (!), што “Израиль есть сын мой, первенец мой. Ты народ святой у Господа Бога твоего; тебя избрал Господь Бог твой, чтобы ты был собственным Его народом из всех народов, которые на земле” (Исход, IV, 22; Второзаконие, VII, 6); “Когда же введет тебя Господь Бог твой в ту землю, которую он клялся отцам твоим, Аврааму, Исааку и Иакову, дать тебе с большими хорошими городами, которых ты не строил, и с домами, наполненными всяким добром, которых ты не наполнял, и с колодезями, высеченными из камней, которых ты не высекал, с виноградниками и маслинами, которых ты не садил, – ты будешь есть и насыщаться” (Второзаконие, VI, 10 и 11); “И будут цари питателями твоими и царицы их – кормилицами твоими; лицом до земли будут кланяться тебе и лизать прах ног твоих” (Исайи, XLIX, 23); “Сыновья иноземцев будут строить стены твои и цари их служить тебе… ибо народы и царства, которые не захотят служить тебе, – погибнут, и такие народы совершенно истребятся” (Исайи, LX, 10 и 12) і г.д. (і пры гэтым дакладна ведаю, што Бог да дадзеных строк ня мае ніякага дачыненьня; усё гэта напісала рука нейкага (?!) чалавека);

нечакана адкрываю для сябе зьвесткі пра тое, прадстаўнікі якога народа да 1938 году складалі большую частку кіраўнікоў НКВД – арганізацыі, якая на Беларусі з маіх продкаў утварыла хоць бы тыя ж Курапаты;

даведваюся, што з 1972 па 1996 гг. у ААН было аж 30 спробаў прыняць рэзалюцыі, якія асуджалі Ізраіль (праўда, на ўсе іх накладалі вета ЗША);

чую па рыдыё “Свобода” чарговае паўтарэньне гісторыі халакосту менавіта ў той час, калі адбываецца разгар масавага генацыду чачэнскага народу;

бачу на ўласныя вочы, як на мітынгу ў Вашынгтоне габрэі засьвістваюць прадстаўніка адміністрацыі ЗША, які спрабуе зьвярнуць увагу прысутных на той просты факт, што “палестынцы таксама людзі”…

і г.д., і да т.п. – я ведаю, што праблема з габрэйскім шавінізмам далёка “не плод хворага ўяўленьня”, а істотная агульналюдская праблема…

Кожны прыстойны чалавек, які апынуўся ў кантакце з сіянізмам, павінен ведаць пра існаваньне дзьвух яго форм, апісаных вышэй, і адпаведным чынам ставіцца як да яго самаго, так і да тых, хто яго прадстаўляе.

Лепшыя прадстаўнікі габрэйскай нацыі, нават тыя, хто першапачаткова быў падпарадкаваны шаваністычнаму сіянізму, крытыкуюць яго. Да іх ліку належыць, напрыклад, Эрых Фром – адзін з геніальных псіхолагаў ХХ ст., на парадак больш карысны для псіхалягічнай навукі, чым разрэклямаваны З.Фрэйд. Вось цытата з артыкула Р.Функа “Эрих Фромм: Страницы документальной биографии. “Его отход от сионизма [пачаўся – А.А.] ещё в начале 1920-х годов. Находясь целиком под влиянием Нобеля, Фромм стал активным участником сионистского молодёжного движения. Он «принадлежал к ядру тогдашнего «Картеля еврейских связей» во Франкфурте и считался особо верующим. По словам Гершома Шолома, в нём ходила по рукам сложенная Эрнстом Симоном «Молитва маленького KJV: “Сделай меня как Эрих Фромм, чтобы я попал на небо”. Однако скоро Фромм понял, насколько в сионизме культивировался национализм [маецца на ўвазе, канешне ж, шавінізм – АА.], противоречивший гуманистической интерпретации иудаизма и мессианства Когена и Рабинкова. Он раз и навсегда порвал с сионизмом, и это проявлялось, в частности, в том, что Фромм никогда не выражал своих симпатий государству Израиль, страстно выступал в защиту прав арабов и указывал на террористическое прошлое Бегина”.

І, канешне жа, у сваю чаргу, наадварот, ня можа быць ніякага абвінавачваньня ў нацыяналізме (а тым больш у шавінізме) тых людзей, якія змагаюцца за свабоду і правы сваіх народаў супраць імперыялізму і шавінізму прадстаўнікоў іншых народаў і дзяржаў. Абвінавачваньне іх у “национализме” зьяўляецца альбо праявай поўнай ідэалагічнай непісьменнасьці, альбо сьвядомай прапагандысцкай акцыяй з арсеналу чорнай прапаганды, якой могуць карыстаюцца тыя ж шавіністы, фашысты, камуністы… Апошняе зьяўляецца прыкладам вядомай сітуацыі, калі злодзей крычыць: “лаві злодзея!”

Прычым, такі “крык” праяўляецца ў некалькіх канкрэтных стратэгіях дзейнасьці:

першая зь іх выяўляецца ў тым, што на нацыянальна сьведамых людзей шавіністы нападаюць, як на “ворагаў цывілізацыі”;

другая стратэгія заключаецца ў замоўчваньні таго факта, што справядлівасьць сапраўды зазвычай аказваецца на баку нацыянальна арыентаваных людзей;

трэцяя стратэгія выяўляецца ў імкненьні прадставіць каштоўнасьці носьбітаў нацыянальнага сьветагляду як “састарэлыя – нікому не патрэбны, гістарычны хлам…”

Задача імпэрыялістаў і шавіністаў увагнаць прыхільнікаў ураўнаважанага здаровага нацыяналізму – змагароў за свабоду свайго народу і справядлівасьць – у комплекс непаўнавартасьці…

Веданьне ўсяго гэтага – наша магутная зброя…

Вельмі прыкра, што пералічанымі прыёмчыкамі дыскрэдытацыі здаровага ўніверсальнага нацыяналізму карыстаюцца ня толькі шавіністы, а і тэрытарыяльныя імпэрыялісты, прадстаўнікі левасацыяльных і рэлігійных сьветаглядаў, і, што асабліва прыкра – прыхільнікі правасацыяльных ідэалогій (лібералы і псеўда-лібералы).


2.5.4.2. Універсальны нацыянальны сьветагляд.

Пры пашырэньні нацыянальна-этнічнага сьветагляду да памераў універсальнага, агульналюдскага магчыма фармаваньне глыбока гуманістычнага сьветагляду, які дазваляе забясьпечыць чалавецтву гарманічнае, бесканфліктнае, прагрэсіўнае, неабмежаванае разьвіцьцё. Універсальны нацыянальны сьветагляд – гэта першы, сапраўды ўсеахопны, агульналюдскі, гуманістычны сьветагляд (на мал. 2.7 пазначаны лічбай 6).

Ён зыходзіць з усім зразумелых, агульнакультурных прынцыпаў:

1. Усе народы роўныя (варыянты праяў гэтага пранцыпу: “праблемы і каштоўнасьці ёсьць ня толькі ў майго народа, яны ёсьць і ў іншых народаў”, “іх каштоўнасьці заслугоўваюць такой жа павагі, як і мае”, “іх праблемы – такой жа ўвагі, як і мае”, “праблемы іншых народаў – ёсьць праблемамі майго народу…”);

2. Узаемадзеяньне народаў павінна адбывацца на прынцыпах раўнапраўнага (гарызантальнага), узаемакарыснага, гарманічнага супрацоўніцтва (сацыяльныя “драпежніцтва” і “паразітызм” павінны быць выключаны);

3. Узаемадзеяньне прадстаўнікоў розных народаў на тэрыторыі аднаго з народаў павінна адбываецца на прынцыпах гасьціннага гаспадара і культурнага госьця. “Калі я ў сябе дома (на тэрыторыі дзяржавы майго народу), я – адказны гаспадар, калі я апынуўся на тэрыторыі ці ў асяродзьдзі іншага народа, я павінен паводзіць сябе як прыстойны, этычны госьць”.

Пры іншых падыходах да дыскрэтызацыі агульналюдскай цывілізацыі: рэлігійным, сацыяльным, тэрытарыяльным – заўсёды прысутнічае імкненьне, з аднаго боку, да падпарадкаваньня іншых, а з другога – імкненьне да барацьбы за вызваленьне з-пад улады іншых, за справядлівасьць. Г.зн., што пры ўсіх іншых сьветаглядах узаемадзеяньне кампанентаў агульналюдскай цывілізацыі адбываецца на прынцыпах сада-мазахісцкіх, вертыкальных узаемаадносін (з пазіцый сілы-слабасьці, падпарадкаваньня-падпарадкаванасьці). Наступствам апошняга якраз і зьяўляецца сталая варажнеча і незьлічоныя людскія трагедыі.

Акрамя таго, усе іншыя агульналюдскія ідэалогіі маюць значна меншыя магчымасьці ў параўнаньні з ўніверсальнай нацыянальнай ідэалогіяй вырашыць тыя задачы, якія былі папярэдне пастаўлены:

– ня так вынікова забясьпечваць магчымасьці бесперапыннага прагрэсіўнага разьвіцьця ўсёй агульналюдскай цывілізацыі без вайны і варажнечы;

– ня здольны патлумачыць, як дасягнуць істотна лепшага ўнутранага ўладкаваньня грамадства ў адпаведнасьці з галоўнымі крытэрамі здаровага грамадства – сацыяльнай справядлівасьцю і праўдай, як кардынальна паменьшыць зьявы соцыяпаразітызму.

Універсальны нацыянальна-этнічны сьветагляд забясьпечвае чалавецтву магчымасьць неабмежаванага прагрэсіўнага разьвіцьця. У адносінах да чалавека ён таксама забясьпечвае магчымасьць гарманізацыі душэўнага стану чалавека, знаходжаньня душэўнай раўнавагі. Дзякуючы рэялізацыі прынцыпаў універсальнай нацыянальнай ідэалогіі ў псіхіцы чалавека могуць быць гарманізаваны: эмацыянальнае і рацыянальнае, свабода і абавязак, духоўнае і натуральнае, індывідуальнае і грамадскае, і г.д. Менавіта дзякуючы ёй, кожны чалавек мае найлепшыя ўмовы для таго, каб дасягнуць сваю галоўную жыцьцёвую мэту, – максімальна зрэялізаваць сваё жыцьцёвае прызначэньне, дасягнуць асабістага шчасьця.

Такім чынам, з самых розных пазіцый атрымліваецца, што ўніверсальны нацыянальны сьветагляд зьяўляеца найлепшым для ўладкаваньня чалавецтва. Таму менавіта ўніверсальная нацыянальная ідэалогія павінна быць узятая за аснову фарміраваньня ўяўленьняў аб здаровых грамадстве і чалавецтве.


2.5.5. Некаторыя палажэньні ўніверсальнай нацыянальнай ідэалогіі на фоне іншых ідэалогій:

1. Найлепшым прынцыпам дыскрэтызацыі чалавецтва зьяўляецца этнічны. У параўнаньні зь ім усе іншыя прынцыпы, якія пакладзены ў падмуркі рэлігійных, тэрытарыяльных і сацыяльных ідэалогій, зьяўляюцца істотна менш прагрэсіўнымі.

2. Усе этнасы роўныя. Калі яны ў сваім культурна-гістарычным разьвіцьці дасягнулі ўзроўня, які дазваляе ім мець і разьвіваць уласныя дзяржавы, яны маюць права гэта рабіць, утвараючы дзяржавы-нацыі.

3. Калі народы жывуць на сваёй этнічнай тэрыторыі, яны могуць будаваць ўласныя дзяржавы ў сваіх этнічных межах (чачэнцы, татары, якуты, курды, басьнійцы, квебэкцы, палестынцы, габэі, уйгуры, тыбетцы і г.д.). Калі яны ня маюць сваёй этнічнай тэрыторыі, яна можа ім прадастаўляцца. Выдзяленьне тэрыторый для ўтварэньня нацыянальных дзяржаў павінна адбывацца ў першую чаргу за кошт дэмантажу тэрыторый велькіх імпэрый (расейская, кітайская).

4. На тэрыторыі сваёй дзяржавы народ становіцца галоўным гаспадаром – г.зн. што ўсе пытаньні свайго разьвіцьця ён вырашае з пазіцый гаспадара ва ўласным доме. Прадстаўнікі іншых нацыяў, апынуўшыся на тэрыторыі чужой дзяржавы-нацыі, паводзяць сябе ў адпаведнасьці з прынцыпамі культурнага госьця, а гаспадары – з пазіцый ветлівага гаспадара.

5. Пытаньне аб магчымасьці зьмены памераў нацыянальных дзяржаваў пераносіцца ў будучыню і будзе вырашацца толькі пасьля таго, як чалавецтва дасягне якасна больш высокі ўзровень сьветаглядна-духоўнага разьвіцьця.

Нельга сказаць, што дадзеныя прынцыпы не былі вядомыя да гэтай пары.

Чаму ж тады яны ўсё яшчэ не рэалізаваныя ў жыцьці?

Па-першае, праблема ў тым, што ў дадзенай ідэалогіі шмат ворагаў. Гэта ўсе тыя, хто жыве за кошт іншых ідэалогій; тыя, хто аб’ектыўна зьяўляюцца сацыяльнымі паразітамі; і тыя, хто ў межах сваіх дзяржаў маюць этнічныя тэрыторыі іншых народаў (уявіце сабе адносіны да нашай ідэалогіі з боку хаця б той жа расейскай імпербюракратыі). Па-другое, рэалізацыя ўсёй сістэмы прынцыпаў універсальнай нацыянальнай ідэалогіі – гэта вельмі складаная практычная задача. Таму яна рэалізуецца паступова, напрыклад, у некаторых найбольш цывілізаваных, стабільных, еўрапейскіх дэмакратыях.

2.5.6. Укараненьне ўніверсальнай нацыянальнай ідэалогіі

Стратэгічнымі пунктамі пляну арганізацыйных дзеяньняў па ўкараненьні ўніверсальнай нацыянальнай ідэалогіі ў межах усёй агульналюдскай прасторы зьяўляюцца:

утварэньне (шляхам самаарганізацыі) у кожнай нацыі-дзяржаве з найбольш выбітных прадстаўнікоў адпаведнага этнасу Форума нацыянальнай эліты, як зьмястоўнага кіраўніка прагрэсіўнага разьвіцьця дадзенай нацый;

аб’яднаньне нацыянальных элітаў на ўсясьветным узроўні ў Інтэрнацыянал нацыянальных элітаў з функцыяй галоўнага гуманістычнага кіраўніка разьвіцьця чалавецтва і адпаведным аўтарытэтам для гэтага (ААН ці яе аналаг застаецца як рэальны кіраўнік чалавецтва);

утварэньне міжнароднага руху Каляровы сьвет (Multiple World), які па ўзору Грынпісу будзе змагацца за захаваньне генетычнай, культурнай ды іншых разнастайнасьцяў чалавецтва, заснаванай на самастойнасьці адпаведных нацыяў;

арганізацыя міжнародных навукова-адукацыйных цэнтраў універсітэцкага тыпу, заснаваных на базе ўніверсальнай нацыянальнай ідэалёгіі, у якіх можна было б атрымаць адукацыю для ўсіх сьфер грамадскай дзейнасьці [сёньня апошняе ў значнай ступені можна рабіць у віртуальнай прасторы. – Рэд.].

2.5.7. Небясьпека бюракратычнага перараджэньня ёсьць ва ўсіх ідэалогіях.

Любая ідэалогія, як толькі яна з комплексу чыстых ідэяў становіцца грунтам для практычнай грамадскай дзейнасьці, можа проэнтрапійна “прызямляцца” і паступова збліжацца з тэрытарыяльнай ідэалогіяй, як найбольш устойлівай.

На падставе любога з ідэалагічных падыходаў да арганізацыі грамадскага жыцьця можа сфармавацца сацыяпаразітычная бюракратыя.

Самыя моцныя нутраныя механізмы, якія супрацьстаяць такому бюракратычна-ідэялягічнаму перараджэньню, могуць быць выпрацаваны ў найбольш прагрэсіўных ідэалогіях: правасацыяльнай і ўніверсальнай нацыянальнай…


2.5.8. Фармалізацыя параўнаньня.

Для таго, каб надаць прыведзенаму вышэй параўнаньню больш кампактныя формы, неабходныя (хаця б на пэўным этапе) для лепшага асэнсаваньня матэрыялу, прыводзяцца табліцы 2.1 і 2.2. З гэтых табліц (хай сабе і дастаткова суб’ектыўных) вынікае, што найлепшай ідэалогіяй (як па найбольш важных крытэрах, так і па адносна другасных) зьяўляецца ўніверсальная нацыянальная ідэалогія.

Табл. 2.GIF

2.5.9. Рэальная барацьба ідэалогій апасяродкавана грамадска-палітычнай практыкай.

У працэсе ўкараненьня той ці інша ідэалогіі ў жыцьцё (іначай, арганізацыі грамадства на прынцыпах той ці іншай ідэалогіі), апошняя заканамерна павінна быць пераўтворана ў практычна-палітычныя механізмы кіраваньня грамадствам (гл. малюнак 2.6).

Паміж ідэалогіяй і палітыкай адбываецца нібы падзел працы.

Што і як можна ці трэба рабіць (а што і як рабіць нельга) апісваецца правіламі арганізацыі грамадскага жыцьця (сьфера палітыкі). Чаму так трэба (ці ня трэба) рабіць, у імя якіх такіх мэтаў – тлумачыць адпаведная ідэалогія.

Калі ў грамадстве пачынаецца барацьба ідэалогій, яна таксама будзе выяўляцца ў форме палітычнай барацьбы, заснаванай на палітычных метадах.

Прычына ў тым, што ў людскага грамадства пакуль не існуе практычных механізмаў, каб слушнасьць той ці іншай ідэалогіі даводзілася ў спрэчках на навуковых канферэнцыях ці, напрыклад, мадэлявалася на кампутарах. Нават ідэя далучэньня да гэтай справы ААН (якая сёньня фактычна зьяўляеца фармальным кіраўніком агульналюдскай цывілізацыі) – наўрад ці будзе ўспрынята, як рэалістычная. Толькі дэманстрацыя сваёй сілы на палітычнай арэне (на вуліцах ці каля выбарчых урнаў), а затым посьпехаў ва ўладкаваньні ўнутрыграмадскага жыцьця – успрымаеца доказамі слушнасьці адной ідэалогіі ў параўнаньні зь іншай… (зноў, чым не аналяг натуральнага адбору ў прыродзе?)

Калі барацьба за падпарадкаваньне/вызваленьне пачынаецца паміж грамадствамі розных дзяржаў, адбываецца тое самае. Пры гэтым у апошнім выпадку той бок, які імкнецца падпарадкаваць іншае грамадства (з захопам тэрыторыі ці без такога) выступае ў якасьці імперыяліста. А той бок, які імкнецца супрацьстаяць імперскай агрэсіі ці вырвацца з-пад імперскага панаваньня выстурае ў ролі антыімперыяліста. Пры гэтым, што цікава, і адно, і другое могуць адбывацца пад сьцягам практычна аднаго і таго ж набору ідэалогій (выключэньне складае толькі ўніверсальная нацыянальная ідэалогія!; яна як варыянт гуманістычнай ідэалогіі ня можа быць агрэсіўнай у прынцыпе; гл. малюнак 2.10).

�ал. 2.10.GIF

Мал. 2.10. Выкарыстаньне розных ідэалогій для абгрунтаваньня тэрытарыяльна-імперскай і фінансава-імпэрскай агрэсіі. Выключэньне складае ўніверсальная нацыянальнай ідэалогія, якая, як імперская, ня можа быць выкарыстана. Практычна тыя ж самыя ідэалогіі выкарыстоўваюцца для супраціву імпэрскай агрэсіі (толькі права-сацыяльная ідэалогія ня можа быць выкарыстана супраць фінансавага імперыялізму).

Пры гэтым тэрытарыяльная агрэсія абгрунтоўваецца лёзунгамі адпаведных ідэалогій:

– тэрытарыяльная (“створым велькую імпэрыю, дзе будзе мір і дабрабыт”);

– рэлігійная (“вызвалім гроб Гасподні”);

– левасацыяльная (“свабоду рабочаму класу”, “свабода, равенства, брацтва”, “экспарт рэвалюцыі”, “прынясем рэвалюцыю на штыках”, “перамога рабочага класа ва ўсім сьвеце”, “усясьветны рэвалюцыйны пажар”);

– эгаістычна-нацыянальная (“створым новы сусьветны парадак”, “заваюем жыцьцёвую парстору”);

– права-сацыяльная (“дэмакратыя, правы чалавека, свабода”, “барацьба з міжнародным тэрарызмам”).

Цікава, што тэрытарыяльная і права-сацыяльная ідэалогіі наўпрасткі вядуць да, адпаведна, тэрытарыяльнага і фінансавага імпэрыялізму. Для іншых ідэалогій патрэбны дадатковыя мадыфікацыі, якія тлумачаць “неабходнасьць” тэрытарыяльнай ці эканамічнай экспансіі, а на справе зьяўляюцца схаваным эгаістычным інтарэсам пэўнай групы…

На ўзроўні палітычна-прапагандысцкім для мэтаў агрэсіі часта назіраецца аб’яднаньне прапагандысцкіх метадаў розных ідэалогій. Так, напрыклад, расейскі тэрытарыяльны імперыялізм сёньня, акрамя каштоўнасьцяў рэлігійнай (праваслаўнай) ідэалогіі, энергічна выкарыстоўвае лёзунгі й метады касмапалітызму, які зьяўляецца знаходкай права-сацыяльных ідэолагаў.

Адносна новым у гісторыі чалавецтва зьяўляецца ўзьнікненьне новай формы імпэрыялізму – фінансавага, які ўсё больш прыходзіць на зьмену старому тэрытарыяльнаму імпэрыялізму. Гэта такі імперыялізм, калі прадстаўнікі правых сацыяльных груп ці іх інтэрнацыянальныя (а на справе – безнацыянальныя) аб’яднаньні (іначай, глабалісцкая фінансавая алігархія) з дапамогай фінансавых рэсурсаў і тэхналогій атрымліваюць даходы, выкарыстоўваючы грамадства іншых краін без захопу іх тэрыторый. Дасягаецца апошняе праз подкуп дзяржаўных чыноўнікаў і навязваньне такіх умоў “фінансаваньня”, якія па-сутнасьці зьяўляюцца рабаўніцкімі…

Вельмі цікава (і, магчыма, невыпадкова), што зьяўленьне фінансавага імперыялізму і замена ім тэрытарыяльнага супала па часе са зьменай вайсковай стратэгіі, у якой для дасягненьня ваенных мэт усё большае значэньне набывае інфармацыйна-псіхалягічная зброя, якая ўсё больш замяняе звычайную…

2.5.10. Некаторыя «ідэалагічныя» прычыны ўзьнікненьня хворага стану грамадства.

Абагуліўшы прадстаўлены матэрыял, можна назваць некаторыя прычыны, з-за якіх грамадства можа перайсьці ў хворы стан, а людзі пачаць пакутаваць:

– выцісканьне ўніверсальнай нацыянальнай ідэалогіі праз штучнае накіданьне грамадству (найперш звонку) іншых неадэкватных рэчаіснасьці ідэалогій: рэлігійнай (негатыўныя эфекты: суб’ектывізм, кансерватызм, штучнасьць, якія тармозіць грамадскі прагрэс); тэрытарыяльнай (грамадства аддадзена на міласьць бюракратыі); левасацыяльнай (тармажэньне грамадскага прагрэсу за кошт войнаў, бюракратызацыі й уціску на тыя слаі, якія забясьпечваюць прагрэс); правасацыяльнай (душэўнай пустэча, бессэнсоўнасьць існаваньня, пакуты пачуцьця адзіноты…);

– унутранае скажэньне і разбурэньне ўніверсальнай нацыянальнай ідэалогіі за кошт скажэньня яе ў эгаістычна-нацыяналістычны бок (з наступным узьнікненьнем ідэалогій шавінізму, фашызму, нацызму), ці ў бок аслабленьня, атрафіі нацыянальнай ідэі, вынікам чаго становіцца небясьпека касмапалітызацыі й грамадскай дэзарганізацыі;

– бюракратызацыя палітынай эліты, якая ў час практычнага дзяржаўнага кіраваньня падмяняе грамадскую мэту сваімі вузка групавымі мэтамі. Праз гэта гуманістычная нацыянальная ідэя паступова выраджаецца і дэградуе ў тэрытарыяльна-бюракратычную ідэалогію.


2.5.11. “Ідэялягічны рынак” і беларуская рэчаіснасьць.

Лукашэнка – класічны карыстальнік тэрытарыяльнай ідэалогіі. Адсюль яго аўтарытарызм, таталітарныя ўяўленьні што да палітычнай рэчаіснасьці. Адсюль яго гатоўнасьць аддаць “сваю” тэрыторыю ўзамен за большую тэрыторыю “невиданного в мире государства”. Яго архаічныя палітычныя ўяўленьні адпавядаюць мысьленьню лоўкага самазванца, які інтрыгамі, здрадай і падманам заняў княскі трон, а хоча заняць яшчэ і царскі.

Так доўга працягвацца ня можа. Гэта штучная, а таму бесперсьпектыўная сітуацыя. Набліжаецца зьмена ўлады і… зьмена ідэалогіі, якой будучая ўлада будзе карыстацца.

На ролю апошняй прэтэндуюць (канешне, калі Беларусь застанецца незалежнай краінай): правасацыяльныя ідэалогія і беларуская нацыянальная ідэалогія, як частка ўніверсальнай нацыянальнай ідэалогіі.

Канешне “добразычліўцы” справа весь час будуць імкнуцца прадставіць беларускую ідэю як эгаістычна-нацыяналістычную. Што ж – гэта іх выбар – якія PR-прыёмы яны будуць выкарыстоўваць у палітычнай барацьбе. Аднак вядома, што выігрыш грамадства будзе тым большы, чым больш прагрэсіўнай ідэалогіяй яно будзе карыстацца. Таму перамога ідэалогіі ўніверсальнага нацыяналізму – гэта не капрызы “националистов, а аб’ектыўны інтарэс беларускага грамадства. З усімі вынікаючымі адсюль наступствамі… Таму для палітычнай практыкі вельмі важна, каб «беларускія лібералы» хутчэй дасьпявалі да ўзроўня лібералаў нацыянальных …

[зьвярніце ўвагу, гэты раздзел быў напісаны 5 гадоў таму; з таго часу прадказанае супрацьстаяньне ў Беларусі паміж псеўда-лібераламі, якія адстойваюць інтарэсы заходняй фіналігархіі, і зьмястоўнымі дэмакратамі, якія адстойваюць аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу, толькі абвастрылася. – Рэд.]

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы