nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

АДЭКВАТНАЯ СЬХЕМА НАШАЙ РЭЧАІСНАСЬЦІ (частка 8)

30 кастрычніка, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

С�мвал, б��ел1.JPG

Наш ідэал канструктыўная

уладкаванасьць усяго

4. ПРАЕКТ ПАЛІТЫЧНАЙ І САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЙ ПРАГРАМЫ ДЛЯ РЭАЛІЗАЦЫІ З ПАЗІЦЫІ ЎЛАДЫ

Заўвага. Канчатковы тэкст дадзенага раздзела павінен быць складзены пасьля правядзеньня дастаткова шырокай канферэнцыі (магчыма, “шматсерыйнай”) й наступнай працы групы прыхільнікаў ідэалогіі соцыяканструктывізму – сістэмнага гуманізму. Таму прашу ўспрымаць напісанае хутчэй як “затраўку” для будучай такой дзейнасьці [ад імя рэдакцыі нагадваем таксама, што кніга была напісана больш 5 гадоў таму. – Рэд.].

4.1. Нашыя важнейшыя каштоўнасьці

Наша галоўна каштоўнасьць – беларускае грамадства (народ) і яго аб’ектыўныя інтарэсы.

Беларускае грамадства-народ ёсьць асобная, унікальная і самакаштоўная частка ўсясьветнай агульналюдскай цывілізацыі.

Беларускае грамадства-народ зьяўляецца адначасова цэласным і структураваным: складаецца як з розных сацыяльных груп (рабочыя і дзяржслужачыя, дзеці і выкладчыкі, урачы і хатнія гаспадыні, мужчыны і жанчыны, прадстаўнікі творчых прафесій і прадпрыймальнікі, навукоўцы і калгасьнікі (арэндатары), працаўнікі сьферы паслугаў й настаўнікі, пенсіянеры і міліцыянты, праваслаўныя і вайскоўцы, студэнты і атэісты, і г.д.), так і ўсіх асобных грамадзян.

У беларускага грамадства ёсьць уласныя аб’ектыўныя каштоўнасьці. Галоўныя зь іх гэта: мінулае беларускага грамадства, яго мэта і яго дзяржава. Гэтыя аб’ектыўныя каштоўнасьці нашага народу-грамадства аб’яўляюцца сьвятымі (г.зн., што зь іх немагчыма насьмяхацца, ёрнічаць, іх нельга зьневажаць, яны ня могуць быць прадметам кпін, анекдотаў і г.д.).

Адной з важнейшых каштоўнасьцяў нашага грамадства зьяўляецца ўсё тое непаўторнае, што было створана беларускім народам у мінулым – яго гісторыя, сімвалы (герб, сьцяг, гімн), нацыянальныя культура (уключаючы мову, фальклёр, традыцыі, сьветагляд), матэр’яльныя рэчы, іншае… Усё гэта ёсьць неад’емны падмурак, на падставе якога толькі і можа адбывацца самастойнае і прыгожае крочаньне беларускага грамадства ў неабмежаваную будучыню.

Любая дзейнасьць, накіраваная супраць беларускай культуры, мовы, сімвалаў, іншых нацыянальных каштоўнасьцяў ці скажаючая сапраўдную гісторыю беларускага народу ў далейшым будзе забаронена.

Мэта беларускага грамадства – накіраванае ў будучыню і ўверх неабмежаванае прагрэсіўнае разьвіцьцё ва ўсіх сьферах: тэхналагічнай, гуманістычнай, сьветагляднай, іншых. Дадзеная мэта ўключае імкненьне да максімальнай гарманізацыі (уладкаванасьці) адносінаў, заснаваных на прынцыпах сацыяльнай справядлівасьці: паміж грамадствам і яго асобнымі грамадзянамі; паміж усімі сацыяльнымі групамі беларускага грамадства; паміж нашым грамадствам і сьветам.

Ідэалагічнай асновай на шляху рэалізацыі дадзенай мэты зьяўляецца ідэялогія соцыяканструктывізму (сінонім: ідэалогія сістэмнага гуманізму), ядром якой зьяўляецца ўніверсальная нацыянальная ідэалогія, а беларуская ідэя – іх гарманічнай часткай. Тое, што зьдзяйсьненьне дадзенай мэты магчымае толькі ва ўмовах неабмежаванага ў часе захаваньня беларускага народу-грамадства, зьяўляецца самавідавочным.

Усялякая дзейнасьць, якая накіравана на дыскрэдытацыю ці перашкоду ў рэалізацыі важнейшых мэтаў беларускага грамадства, на разбурэньне ці нівеліроўку яго своеасаблівасьцяў (якія ў адпаведнасьці з агульнымі законамі развіцьця прыроды будуць разьвівацца), зьяўляецца нелегальнай і тэрмінова спыняцца…

Самастойная, эфектыўная, нацыянальна адметная, навукова-дэмакратычная беларуская дзяржава ёсьць галоўным інструмантам, які можа забясьпечыць рэалізацыю грамадскай мэты. Беларуская дзяржава – гэта: наша этнічнае грамадства + тэрыторыя нашай дзяржавы + законы, якія ўладкоўваюць жыцьцё беларускага грамадства + дзяржаўная ўлада, якая забясьпечвае фармуляваньне і рэалізацыю дадзеных законаў. Адзіным легітымным гаспадаром нашай дзяржавы зьяўляецца ўсё беларускае грамадства-народ (як сістэма грамадзянаў, найперш беларусаў, й іхных груп, аб’яднаных натуральнымі ўладкаванымі ўнутранымі сувязямі), а ні ў якім разе не бюракратыя. Дзяржаўныя служачыя – гэта неад’емная частка беларускага грамадства. Разам зь іншымі сацыяльнымі групамі яны ўдзельнічаюць у дасягненьні грамадскай мэты і маюць права прадстаўляць інтарэсы дзяржавы, але ня ў большай ступені, чым любая іншая сацыяльная група.

Выкарыстаньне дзяржаўнымі чыноўнікамі сваіх пасадаў на карысьць асабістых інтарэсаў зьяўляецца дзяржаўным злачынствам і падлягае выкараненьню.


4.1.1. Грамадзяне Беларусі.

Сапраўднымі прадстаўнікамі нашага грамадства зьяўляюцца ўсе жыхары Беларусі, незалежна ад сацыяльнай, канфесійнай, нацыянальнай ды іншых прыналежнасьцяў, якія цэняць каштоўнасьці беларускага этнічнага грамадства, імкнуцца зьліцца зь ім, стаць яго часткай; успрымаюць беларускую дзяржаву сваёй, жадаюць жыць у ёй, будаваць і ўпрыгожваць яе; бачаць сваю будучыню і будучыню сваіх нашчадкаў ва ўздыме беларускага грамадства-народу да агульнацывілізацыйных і гуманістычных вышыняў, у будаўніцтве і абароне беларускай дзяржавы…

Усе, хто не адпавядае дадзеным крытэрам, да беларускага грамадства не належаць, нягледзячы ні на якія фармальныя прыкметы (у лепшым выпадку яны пераходзяць у стан простых жыхароў, пазбаўленых правоў і абавязкаў грамадзяніна). Двайное грамадзянства не дапускаецца.

4.1.2. Беларускі народ.

Самай важнай часткай нашага грамадства, яго ядром, зьяўляецца беларускі народ. Менавіта ён надае беларускаму грамадству такі непаўторны, прыгожы каларыт.

У сувязі зь дастаткова вялікай часткай прадстаўнікоў беларускага этнасу (на сёньня доля тых, хто на тэрыторыі Беларусі лічыць сябе беларусамі, складае больш 82%), а таксама ў сувязі з законамі агульналюдскай справядлівасьці й заканамернасьцямі агульнацывілізацыйнага прагрэсу, менавіта на беларускім народзе ляжыць гістарычная адказнасьць за лёс усяго беларускага грамадства і яго дзяржавы (таму мы часта і пішам “грамадства-народ”).

З-за гістарычных, культурных, соцыяпсіхалагічных і генетычных асаблівасьцяў толькі беларускае асяроддзе зьяўляецца аптымальным для большасьці беларусаў для паўнавартаснага, гарманічнага, радаснага жыцьця. Быць сярод сваіх і якраз такіх, якія табе найбольш падыходзяць, у якіх адчуваецца генетычная роднасьць, блізкасьць душаў – адна з галоўных умоў, неабходных для дасягненьня людскага шчасьця. Шмат прадстаўнікоў іншых народаў з-за сваіх індывідуальных асаблівасьцяў таксама могуць знайсьці добрыя ўмовы для свайго стваральнага жыцьця, стаўшы прадстаўнікамі беларускага грамадства (але гэта ня значыць, што мы можам дазволіць сабе ўпусціць на нашу зямлю столькі імігрантаў, што гэтым паставім пад сумніў само існаваньне нашага народу ці істотна пагоршым умовы яго жыцьця).

Усё пералічанае, як і шэраг іншых чаньнікаў, дазваляюць гаварыць пра надзвычай высокую каштоўнасьць беларускага этнічнага грамадства як для асобных людзей, так і для ўсёй агульналюдскай супольнасьці.

Паколькі беларускі этнас мае выключнае значэньне для паўнавартаснага існаваньня беларускага грамадства, у Канстытуцыі Беларусі запісваецца, што доля прадстаўнікоў беларускага народа ў беларускім грамадствеа ня можа памяньшацца. Той урад, які стварыў умовы для супрацьлеглага, аўтаматычна адхіляецца ад улады, а прынятыя ім рашэньні, якія прывялі да падобнага, адмяняюцца…

4.1.3. Беларуская нацыянальная эліта.

Адзінай групай, якая мае права легітымна прадстаўляць аб’ектыўныя інтарэсы беларускага грамадства, зьяўляецца беларуская нацыянальная эліта. Яе прадстаўнікі ёсьць ва ўсіх групах беларускага грамадства, але найбольш сярод нацыянальнай інтэлігенцыі. У прадстаўнікоў нацыянальнай эліты аб’ектыўныя каштоўнасьці беларускага грамадства займаюць дастаткова высокае мейсца ў сістэме асабістых каштоўнасьцяў. Акрамя таго, нацыянальная эліта, у адрозьненьні ад шырокіх грамадскіх мас, устойліва да ўплыву з боку разнастайных соцыяпаразітычных, дэструктыўных сіл, якія імкнуцца сказіць адэкватны рэчаіснасьці сьветагляд.

Найбольш вядомыя сваімі дасягненьнямі ў сьвеце і ўнутры нашага грамадства прадстаўнікі беларускай нацыянальнай эліты, выхадцы са сьфер бізнэса, навукі, культуры, грамадскай дзейнасьці (па 9 чалавек з кожнай сьферы і ўсяго 36 чалавек), якія лічаць сябе прадстаўнікамі беларускага этнаса і не належаць да актыўных палітычных дзеячаў, шляхам самаарганізацыі ўтвараюць Форум нацыянальнай эліты. Апошні выконвае фунцыю вышэйшага маральнага (зьмястоўнага) кіраўніка на шляху разьвіцьця беларускага грамадства (напрыклад, мае права вырашальнага выступу ў час выбарчых камнапій, перад самым галасаваньнем).

4.1.4. Каштоўнасьці мінулага ў будучыні.

Паколькі будаваньне лепшай будучыні немагчыма іначай, як на грунце каштоўнасьцяў беларускага народу, беларускаму грамадству, як толькі яно вызваліцца з-пад татальнага ўплыву расейскай імперскай паразітычнай бюракратыі й яе каланіяльнай намесьніцы ў выглядзе мясцовай кампадорскай бюракратыі, будзе вернута праўдзівая гісторыя, сапраўдная (наша, натуральная) мова, беларускія культура, сімвалы, сьветагляд й іншыя нацыянальныя каштоўнасьці.

Вяртаньне да нацыянальнай культуры і гісторыі, моўная і сьветаглядная нармалізацыя будуць адбывацца выключна добраахвотна. Пры гэтым будуць створаны такія нармалізуючыя ўсю культурную сітуацыю абставіны, зьвязаныя зь індывідуальнымі жыцьцём і дзейнасьцю людзей, у якіх вяртаньне людзей у дадзеным пытаньні да стану ачуньваньня будзе проста натуральнай зьявай. Так, дзяржаўныя служачыя, выкладчыкі ВНУ, журналісты СМІ, а таксама ўсе тыя, хто па роду сваёй дзейнасьці мусіць зьвяртацца да вялікай колькасьці людзей, вымушаны будуць за бліжэйшыя год-два авалодаць беларускай мовай і працаваць на ёй.

У сістэме адукацыі першымі ў моўным плане будуць нармалізаваныя вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Вяртаньне беларускаму грамадству яго праўдзівай гісторыі й натуральнай культуры пачнецца ў першую чаргу зь сярэдняй школы й электронных СМІ.

4.1.5. Тэрыторыя дзяржавы і этнічная беларуская тэрыторыя.

Сёньня беларуская дзяржава ахоплівае толькі частку этнічных беларуска-ліцьвінскіх земляў. Акрамя тэрыторыі сучаснай Беларусі ў складзе 6 абласьцей, агульнай плошчай каля 208 тыс. км2, невялікая этнічна-беларуская тэрыторыя знаходзіцца на ўсходзе Польшчы (гэта Беласточчына, якая была аддадзена крывавым Сталіным у 1945 годзе) і вялікія тэрыторыі на захадзе Расеі (гэта Браншчына, паўднёвая частка Пскоўшчыны, а таксама ўся Смаленшчына, якую бальшавікі ў 1919 годзе вярнулі, а затым зноў забралі сабе). Этнічныя тэрыторыі на захад ад сёньняшняй Беларусі у далейшым будуць называцца Заходнімі беларускім крэсамі (краем), а на ўсход – Усходнімі беларускімі тэрыторыямі (землямі).

Мы не прэтэндуем на чужое, але і ад свайго не адмаўляемся. Гэта, а таксама прынцыпы гістарычнай справядлівасьці, патрабуюць, каб раней ці пазьней нашы этнічныя землі вярнуліся ў склад беларускай дзяржавы. Крывавыя падзеі апошніх стагодзьдзяў, а таксама падзеі пачатку ХХІ стагодзьдзя – у прыватнасьці, палітыка аншлюса, якая праводзіцца расейскай імпэрыяй у адносінах да Беларусі сёньня; рэгулярныя напаміны польскаму грамадству пра нейкія Kresy vshodnie (маецца на ўвазе тэрыторыя Беларусі, якую Ленін у 1920 годзе аддаў пад Польшчу, каб ратаваць сваю бальшавіцкую ўладу); шэраг іншых фактаў – дазваляюць нам мець ня толькі маральнае права на пастаноўку гэтага пытаньня, але і ставяць перад намі абавязак менавіта так рабіць.

Сьпецыяльна падкрэсьлім: узгадваньне пра нашыя Усходнія землі й Заходні край не азначаюць, што мы патрабуем тэрмінова вярнуць дадзеныя тэрыторый у склад Беларусі, а тым больш не азначае, што мы зьбіраемся іх вяртаць з дапамогай сілы. Гэта азначае, што мы помнім пра іх, не адмаўляемся ад іх і лічым вяртаньне іх у будучыні як справядлівым, так і магчымым. Больш таго, ведаючы аб’ектыўныя гістарычныя заканамернасьці, можна прадказаць, што калісьці прыйдзе час, калі крывавая расейская імпэрыя сажрэць сама сябе і разваліцца, і беларусы Смаленшчыны, Браншчыны, Пскоўшчыны самі пажадаюць вярнуцца ў склад сваёй натуральнай дзяржавы.

Мы гатовыя таксама прыняць у склад беларускай дзяржавы тэрыторыю Усходняй Прусіі (цяпер Калініградская вобласьць), як сімвал своеасаблівай просьбы з боку расейскага грамадства аб прабачэньні й кампенсацыі за ўсе людскія страты і пакуты, якія расейская імпэрыя прынесла беларуска-ліцьвінскаму этнасу за апошнія 500 гадоў.

Пасьля далучэньня да Бацькаўшчыны ўсіх этнічна беларускіх тэрыторый і Калінінградскай вобласьці Беларусь становіцца паўнавартаснай прыбалтыйскай краінай (з выхадам да Балтыйскага мора) з плошчай каля 400 тыс. км2.

Пасьля вяртаньня ўсіх этнічных тэрыторый і тэрытарыяльнай кампенсацыі часткі нанесеных нам страт, прынцыповым лёзунгам становіцца: «Ніводнай пядзі чужой зямлі, ні зь якой нагоды…!». Далейшае разьвіцьцё беларускай дзяржавы адбываецца толькі па законах інтэнсіўнага развіцьця (разьвіцьця ўверх)

4.2. Кіраваньне дзяржавай

4.2.1. Сістэма ўлады ў Беларусі.

Беларусь зьяўляецца ўнітарнай дэмакратычнай дзяржавай з прэзідэнцкай формай кіраваньня (як мінімум у бліжэйшыя дзесяцігодзьдзі) [як бычыце, гэта было сфармулявана яшчэ ў 2002 годзе. – Рэд.].

Другім па важкасьці ўладных паўнамоцтваў органам зьяўляецца беларускі Парлямент – Сойм, які мае заканадаўчыя функцыі.

Трэцім – Рада міністраў, якая прызначаецца сумесна прэзідэнтам і Соймам. Рада міністраў мае функцыю галоўнага выканаўчага органа ўлады.

Незалежнай галінай улады зьяўляецца Судовая. Асобы, якія кантралююць яе дзейнасьці, таксама часткова абіраюцца на ўсенародных выбарах (напрыклад, Галоўны суддзя Беларусі).

У межах сваёй кампетэнцыі практычна незалежнай галінай зьяўляюцца органы мясцовай улады.

Усенародныя выбары, на якіх абіраецца Прэзідэнт, Сойм, прадстаўнікі Судовай сістэмы і мясцовай улады, будуць адбывацца 25 сакавіка – у Дзень аднаўленьня беларускай дзяржаўнасьці (гэты дзень будзе непрацоўным).

Уся сістэма беларуска-літвінскай дзяржаўнай улады як на міжнароднай арэне, так і ўнутры Беларусі ў сваёй дзейнасьці кіруецца прынцыпамі ідэялёгіі соцыяканструктывізму (сістэмнага гуманізму).

Для таго, каб на тэрыторыі сваёй дзяржавы беларускі народ мог кіраваць сам сабой, быў суб’ектам агульнацывілізацыйных падзей, доля прадстаўнікоў беларускага этнаса ва ўладных структурах ня можа быць меньшай за долю беларусаў у грамадстве. Чым больш высокі ўзровень улады, тым больш жорства выконваецца дадзены прынцып. Сістэмы арганізацыі грамадска-палітычнага жыцьця, пры якіх гэта ня можа быць забясьпечана, не выкарыстоўваюцца.

4.2.2. СМІ на тэрыторыі Беларусі.

Пасьля прыходу да ўлады нацыянальна-дэмакратычных сіл інфармацыйная прастора, якой карыстаецца беларускае грамадства, будзе рэарганізавана так, каб адпавядаць рэчаіснасьці і гэтым служыць яго аб’ектыўным інтарэсам.

Рэзка падвысіцца прафесійны ўзровень нацыянальных тэле- і радыёканалаў, якія, як ужо апісана вышэй, стануць поўнасьцю беларускімі па форме і зьместу. Перад кіраўніцтвам дадзеных каналаў будзе пастаўлена задача стаць найбольш сучаснымі й папулярнымі на фоне іншых тэле- і радыёканалаў, пранікаючых на тэрыторыю Беларусі.

У дадатак да афіцыйных тэлеканалаў, прысьвечаных у асноўным грамадска-палітычнай тэматыцы, будуць створаны прыватныя тэлеканалы: «пазнавальны – Веды» і «забаўляльны». У межах пазнавальнага канала будзе створана адмысловая праграма «Альтэрнатыва», абавязакам якой будзе прадстаўленьне беларускаму грамадству ўсіх (!) альтэрнатыўных поглядаў на важнейшыя грамадска-палітычныя падзеі.

Частку расейскіх тэлеканалаў заменяць афіцыйныя ўкраінскі й польскі тэлеканалы, пры гэтым найбольш папулярны расейскі тэлеканал таксама застанецца.

Акрамя таго, грамадскасьці Беларусі, асабліва яе моладзевай частцы, будзе прадастаўлена магчымасьць глядзець тэлевізійныя каналы на англійскай, францускай, гішпанскай, нямецкай мовах з адпаведных краін, каб палегчыць засваеньне найбольш папулярных у сьвеце замежных моў.

Інфармацыйная прастора на тэрыторыі Беларусі ў выніку такіх рэформаў будзе прыведзена ў адпаведнасьць зь геапалітычнай рэчаіснасьцю (беларускі інфармацыйны цэнтар у акружэньні іншых славянскіх – украінскага, польскага, рускага – інфармацыйных асяродкаў, якія ўсе разам знаходзяцца ў агульнацывілізацыйнай інфармацыйнай прасторы).


4.2.3. Абарона дзяржавы.

Беларуская дзяржава нікому ня будзе пагражаць, таму яна дэманстратыўна адмаўляецца ад наступальнай арміі (што да вяртаньня беларускіх этнічных земляў – Заходняга края і Усходніх тэрыторый – дык яшчэ раз падкрэсьлім: гэта адбудзецца мірна, ў свой час і па ўласнаму жаданьню насельніцтва адпаведных тэрыторый і кіраўніцтва Расеі ды Польшчы).

Аснову абароннай сістэмы Беларусі будуць складаць непрафесійныя, але рэгулярна трэніруемыя для вядзеньня эфектыўнай партызанскай вайны, сілы самаабароны (па тыпу швайцарскіх і чачэнскіх) і невялікія прафесійныя часткі, прызначаныя для зьнішчэньня паветраных цэляў і кіраваньня групамі самаабароны.

Дзяржаўныя межы будуць ахоўвацца памежнымі сіламі, праходы ў іх – мытнай службай.

4.2.4. Падзел унутрыдзяржаўнай прасторы.

Тэрыторыя беларускай дзяржавы дзеліцца на:

тэрыторыі запаведнікаў і нацыянальных паркаў (гэтыя тэрыторыі у суме спачатку павінна скласьці да 20% усёй тэрыторыі беларускай дзяржавы – у першую чаргу за кошт забруджаных радыяцыяй земляў й існуючых запаведнікаў – і паступова на працягу стагодзьдзяў расьці, дасягаючы 33% і больш ад агульнай плошчы нашай дзяржавы; у гістарычна недалёкай будучыні доля тэрыторыі дзяржавы, аддазеная пад абсалютныя запаведнікі, будзе лічыцца галоўным крытэрам агульнай культуры нацыі, якая, у сваю чаргу, будзе (абавязкова) мець уласьцівасьць галоўнага аўтарытэту на міжнароднай арэне…). За ахову дадзеных плошчаў адказвае Міністэрства запаведных тэрыторый, якое бароніць інтарэсы жывёл і расьлін ды іх «права» жыць у натуральных умовах;

тэрыторыі лясоў. Адказвае Міністэрства лясной гаспадаркі;

тэрыторыі рэк і азёр з прылягаючымі да іх палоскамі зямлі. Адказвае Міністэрства воднай гаспадаркі;

тэрыторыі вайсковых частках і палігонаў – Міністэрства абароны;

тэрыторыі для сельскагаспадарчай дзейнасьці (паша, палі, лугі) – Міністэрства сельскай гаспадаркі;

тэрыторыі агульнаграмадскага карысаньня (тэрыторыі паселішчаў і вакол іх, месцы грамадскага адпачынку і г.д.) – мясцовыя ўлады;

плошчы, занятыя пад транспартныя шляхі й інфраструктуру – Міністэрства транспарту;

тэрыторыі пад прамысловымі і іншымі аб’ектамі народнай гаспадаркі. Адказваюць адпаведныя міністэрствы;

зямлі пад і каля прыватных жылых дамоў і іншых пабудоў, прыватных прамысловых аб’ектаў. Належаць прыватным асобам.

Ландшафт Беларусі (калі палі перамяжаюцца лясамі) захоўваецца як нацыянальная каштоўнасьць. Тое, што агульныя плошчы лясоў і запаведнікаў ня маюць права памяньшацца, а толькі павялічвацца да агульнага памеру ня меньш за палову тэрыторыі Беларусі запісваецца ў Канстытуцыю.

Паўтаруся, надыйдзе час, калі культуру грамадства, якое жыве ў сваёй дзяржаве, будуць ацэньваць ня столькі па таму, як выразна жыхары вымаўляць словы, тыпу: прабачце, ізвініте, пшэпрашам, сорі, дзякуё, спасібо і г.д., – а ў першую чаргу па пералічаным вышэй паказьнікам (галоўны сярод якіх – ня менш 20% тэрыторыі пад лясамі й яшчэ ня меньш 30% пад запаведнікамі, якія толькі для жывёл і расьлін).

4.2.5. Міжнародныя зносіны.

Беларусь зьяўляецца поўнасьцю самастойнай няўтральнай дзяржавай, якая ўладкоўвае свае стасункі з усімі іншымі краінамі толькі на аснове раўнапраўных, узаемакарысных адносін, заснаваных на прынцыпах соцыяканструктывізму (сістэмнага гуманізму).

І толькі ва ўмовах крытычнага нарастаньня небясьпекі з боку расейскай імперскай бюракратыяі беларуская дзяржава зьбліжаецца з НАТА і Еўразьвязам.

4.3. Эканоміка і эканамічныя рэформы

4.3.1. Сельская гаспадарка.

Сістэма «калектыўнай» сельскай гаспадаркі, якая існуе цяпер, не адпавядае сучасным патрабаваньням. Яна стваралася пад інтарэсы кампартыйнай бюракратыі (цяпер захоўваецца для забесьпячэньня паразітных інтарэсаў посткампартыйнай кампрадорскай бюракратыі) й зьяўляецца малаэфектыўнай.

Калгасы і саўгасы паступова павінны замяняцца фермерскімі (арэндатарскімі) гаспадаркамі, пачынаючы з горшых. Іх землі павінны падзяляцца на тэрыторыі фермаў, плошчай 50-150 га, якія будуць перадавацца ў пажыцьцёвую арэнду фермерскім семьям. Участак зямлі ў межах тэрыторыі фермы, плошчай 1 га, на якім знаходзяцца жылыя і вытворчыя пабудовы, перадаецца ў прыватнае карыстаньня сямьі фермера. Фермер атрымлівае дзяржаўны крэдыт на будаўніцтва і абсталяваньне неабходных аб’ектаў.

Фермы будуць атрымліваць тыя семьі, якія па сваіх ведах і фізічных здольнасьцях маюць магчымасьці іх эфектыўна выкарыстоўваць. Прыярытэт у іх атрыманьні аддаецца калгасьнікам рэфармуемага калгаса. Усе семьі калгасьнікаў, якім не хапіла фермаў, і тыя, што іх і не пажадалі набываць, атрымліваюць пенсію і па 1 га зямлі ў арэнду ў пажыцьцёвае карыстаньне, якую дапамагаюць апрацоўваць замацаваныя за кожнай сямьёй фермеры.

Працэс рэфармаваньня сельскай гаспадаркі павінен адбывацца да той пары, пакуль эфектыўнасьць працы тых калгасаў і саўгасаў, якія засталіся, ня будзе адпавядаць сярэдняму ўзроўню эфектыўнасьці працы фермерскіх семьяў. Апісанае рэфармаваньне будзе адбываецца на тэрыторыі каля 5-7% усіх сельскагаспадарчых угодзьдзяў Беларусі за год.

У межах сельскагаспадарчай вытворчай дзейнасьці фермеры маюць поўную свабоду.

У вызначэньні лёсу фермерскай гаспадаркі пасьля выхаду фермерскай сямьі на пенсію рэйтынг падпарадкаваньня вызначаецца наступным чынам:

спачатку вырашае сямья фермераў (напрыклад, яна лічыць мэтазгодным перадаць гаспадарку сямьі старэйшага сына ці сямьі пляменьніцы);

калі яна гэтае пытаньне не вырашае, яго вырашае сход фермераў адпаведнага сельскага савета;

калі ён не вырашае, вырашае адміністрацыя адпаведнага раёна.

4.3.2. Прамысловасьць.

За часы лукашэнкавага панаваньня рэзка падвысілася ступень зношанастьці асноўных фондаў (усё, што выраблялася, тут жа йшло на спажываньне). У гэтым стане эканоміка знаходзіцца ня можа…

Большая частка беларускай прамысловасьці мае магчымасьць пачаць эфектыўна функцыянаваць толькі ў выніку яе прыватызацыі.


4.3.2.1. Прыватызацыя.

Рэйтынг прыярытэтаў для даступу да прыватызацыі.

У прыватызацыі ў наступнай пасьлядоўнасьці ўдзельнічаюць:

спачатку свае прадпрыймальнікі (грамадзяне Беларусі);

затым капітал заходніх краін (разам з сучаснымі тэхналёгіямі).

Калі з дапамогай дадзеных механізмаў прыватызацыю забясьпечыць не ўдаецца, вырашаецца пытаньне аб магчымасьці захаваньня дзяржаўнай формы ўласнасьці на прадпрыемстве (павінна быць прыватызавана 70-75% прамысловых аб’ектаў, а 25-30% могуць заставацца ва ўладзе дзяржаўнай бюракратыі). Калі й гэта аказваецца выразна немэтазгодным, вырашаецца пытаньне аб магчымасьці прыватызацыі прадпрыемства расейскім капіталам.

Працоўны калектыў любога прадпрыемства захоўвае ня меньш 60-70% акцый дадзенага прапрыемства (фактычна ўсе прыватызуемыя прадпрыемствы пераўтвараюцца ў ЗАТы).

Прыватызацыя пачынаецца з дробных ды сярэдніх прадпрыемстваў і завяршаецца велькімі, ахопліваючы перыяд у 35 гадоў.

4.3.3. Фінансы.

Беларуская дзяржава захоўвае ўласную грашовую адзінку, назвы якіх могуць быць альбо “талер” і “грош” (велькая і дробная адзінкі адпаведна).

4.4. Адукацыя.

Уся школьная адукацыя адбываецца на бясплатнай аснове за кошт дзяржаўных сродкаў.

Сярэдні сьпецыяльны і вышэйшы ўзроўні адукацыі адбываюцца як на платнай, так і бясплатнай аснове.

Платнасьць ці бясплатнасьць адукацыі студэнтаў залежаць толькі ад таго, на колькі добра студэнт імкнецца вучыцца і вучыцца.

4.5. Навука

Адна з прынцыпова важных галінаў беларускага грамадства.

Навуковыя дасьледваньні канцэнтруюцца ў першую чаргу на наступных кірунках:

– дасьледваньне і праектаваньне гуманітарнай сьферы;

– электроніка й інфарматыка;

– медыцынская і бія-тэхналёгія;

– энэргетыка;

– машынабудаваньне;

– нанатэхналогіі.

4.6. Ахова здароўя

У Беларусі захоўваецца бясплатная сістэма аховы здароўя (як базавая аснова), да якой дадаюцца ўзроўні страхавой і платнай медыцыны.

Выкарыстаньне чалавекам таго ці іншага ўзроўню медыцынскага абслугоўваньня залежыць ад эканамічнага стану чалавека, яго самастойнага выбару і ад віда праблемы, якую ён хацеў бы вырашыць.

4.7. Вырашэньне чарнобыльскай праблемы

Вырошчваньне радыёактыўнай прадукцыі на забруджаных землях катэгарычна забараняецца. З гэтых тэрыторый адбываецца паступовае перасяленьне насельніцтва (за выключэньнем пенсіянераў, якія гэтага не пажадаюць) на чыстыя тэрыторыі.

Забруджаныя землі (15-20% ад тэрыторыі сёньняшняй Беларусі) пераўтвараюцца ў запаведнікі.


4.8. Ахова навакольнага асяродзьдзя

Адбываецца ў адпаведнасьці з найбольш перадавымі прынцыпамі, распаўсюджанымі ў сьвеце ў дадзены момант.

4.9. Нутраная бясьпека і ахова маралі

Зьдзяйсьняецца служачымі Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ў наступных формах:

– контрвыведка і барацьба з сіламі (унутранымі й вонкавымі), якія ставяць за мэту аслабленьне, дыскрэдытацыю, разбурэньне беларускай дзяржавы, беларускага грамадства-народа і сістэмы яго сьвятых каштоўнасьцяў (адказвае КДБ);

– барацьба з арганізаванай злачыннасьцю (адказвае МУС і КДБ);

– барацьба з карупцыяй (МУС і КДБ);

– барацьба з неарганізаванай злачыннасьцю (МУС);

– барацьба за захаваньне маральнай чысьціні й культуры агульграмадскага асяродзьдзя (ствараецца адмысловы аддзел МУС, названы, напрыклад, паліцыяй па культуры).


4.10. Культура

Спалучае ў сябе агульнасусьветны ўзровень развіцьця культуры і ўсе каштоўныя рысы нацыянальнай культуры.


4.12. Міжканфесійныя адносіны

Традыцыйна беларускія раўнапраўныя адносіны да ўсіх хрысьцянскіх канфесій. Больш уважлівыя адносіны да праваслаўя (спрыяньне разьвіцьцю найперш Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы) ды ўніяцтва, але толькі як да праяў культурна-гістарычнай спадчыны.

4.13. Пенсійнае забесьпячэньне

У працэсе рэфармаваньня формы пенсійнага забесьпячэньня адбываецца паступовы пераход на яго найбольш эфектыўныя, багатыя формы (напрыклад, па чылійскаму варыянту).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы