nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

АДЭКВАТНАЯ СЬХЕМА НАШАЙ РЭЧАІСНАСЬЦІ (частка 10)

2 лістапада, 2007 | Няма каментараў

Алесь Астроўскі

С�мвал, б��ел.JPG


6. ДЭСТРУКТЫЎНЫ ЎПЛЫЎ РАСЕЙСКАЙ ІМПЕРСКАЙ БЮРАКРАТЫІ Ў БЕЛАРУСІ

Шызафрэнізацыя, інфантылізацыя, дэмаралізацыя,

этнацыд, абыдленьне –

асноўныя кампанены сатанінскай

інфармацыйна-атрутнай мікстуры


Беларуская грамадска-палітычная рэчаіснасьць падае багата прыкладаў, якія яскрава ілюструюць кірункі разбуральнай дзейнасьці паразітычнай бюракратыі, накіраванай на недапушчэньне дэмакратычнага кантролю над ёй з боку грамадства.

Нагадаю, што гэта (гл. малюнак 3.8):

аслабленьне грамадства;

разрыў сувязяў паміж апазіцыяй і грамадствам;

аслабленьне пранацыянальнай апазіцыі;

фальсіфікацыя выбараў і іншых дэмакратычных працэдур.

Давайце прааналізуем усе гэтыя кірункі дэструктыўных дзеяньняў. Пачнем зь першага зь іх.

6.1. Аслабленьне беларускага грамадства

Аслабленьне грамадства дасягаецца бюракратыяй у першую чаргу за кошт разбуральнага ўзьдзеяньня на псіхіку грамадскай масы. Яно мае свае асаблівасьці ў залежнасьці ад гістарычных абставін.

6.1.1. Узьдзеяньне да 1994 году.

Генетычна беларусы і рускія істотна розныя народы (абектыўным параўнаньнем генафондаў народаў займаецца навука папуляцыйная генетыка). Генетычна мы нашмат бліжэй да ўкраінцаў, палякаў і нават летувісаў (!), чым да рускіх. А сьветагляды беларусаў і рускіх прыцыпова розныя, шмат у чым нават супрацьлеглыя.

Тое, што беларусы і рускія «самыя блізкія народы» – ёсьць міт, які рэгулярна намаўляецца расейскай імперскай прапагандай.

У фальклёры кожнага народа ў зашыфраваным выглядзе запісаны «рэцэпт на шчасьце». Менавіта ў такім выглядзе продкі перадаюць нашчадкам іх галоўную параду: як пражыць паўнавартасна, як стаць шчаслівым. А большым аўтарытэтам, чым уласныя продкі, для нашчадкаў ня можа быць ніхто (!).

Дык вось, зьмест беларускага фальклёру расшыфроўваецца так: працуй, стварай, будуй… і станеш шчасьлівым.

У беларусаў у падставе сьветагляду працоўная этыка. Адпаведна і сьветагляд у нас стваральны. У песьнях, казках і показказ беларусаў праслаўляецца праца: «Касіў Ясь канюшыну…», «Ох, і сеяла Ульяніца лянок…», «У суботу Янка ехаў ля ракі, пад вярбой Алёна мыла ручнікі…», «Хлопец пашаньку пахае, ой, ёй, ёй…» і г.д. А быць лайдаком у нас заўсёды лічылася ці ня самай ганебнай рэччу.

Па зьместу свайго сьветагляду беларусы – тыповыя еўрапейцы. Там, у еўрапейскім фальклёры, таксама вобраз Папялушкі (і прыклад яе жыцьцёвага посьпеху праз працу), там таксама гномы і нават тролі весь час працуюць…

У рускіх усё наадварот. Ямеля-дурачок, які ня злазіць з пячы,  Ільля Мурамец, які 33 гады сіднем сядзіць у хаце, «сілушку копіць», і г.д. Затое дамагчыся шчасьця ў адпаведнасьці з рускім фальклёрам можна ў выніку цуда – злавіўшы чароўнага шчупака, канька-гарбунка, жар-птушкі, чароўнага жураўля, залатую рыбку ці ажаніўшыся на жабе.

У фальклёры беларусаў кахаюць дзяўчын, цэняць добрую працу, любяць родную зямлю, шануюць Бацькаўшчыну, паважаюць свой народ…

У рускіх кідаюць жанчын у ваду (песьня: «Из-за острова на стрежень…»), паляць уласны дом (кіно: «Курочка-ряба»), з пагардай ставяцца да працы (прымаўкі: “От работы кони дохнут», «Работа не волк, в лес не убежит») і г.д.

Вядома ж, тое, што для рускага народнага фальклёра характэрныя апісаныя вышэй “дасягненьні”, – гэта не яго віна, а яго бяда. Напэўна, фармаваньне рускага фальклёра адбывалася не без уплыву з боку ўсё той жа імперскай бюракратыі, таму што фальклёр з такім зьместам мае сэнс толькі для яе. Трэба пашкадаваць рускіх, але спачатку давайце пашкадуем наш уласны народ…

Расейская імперская бюракратыя навязвае беларусам сьветагляд рускіх ужо здаўна (з ХVІІІ ст.). Вядомы выраз Кацярыны ІІ пра тое, што руская школа зробіць больш, чым рускі штык, хавае толькі частку праўды. Рэцэптура этнацыду і шавіністычнай гвалтоўнай русіфікацыя складалася як мінімум з трох галоўных інструментаў: рускага чыноўніка-маскаля (першы), рускай школы разам з рускай мовай (другі) і з рускай водкі з рускім матам у прыдачу (трэці), а напагатове весь час заставаліся руская ахранка, рускі штык і сібірская катарга (чацьверты). Усе пералічаныя “прылады” павінны былі вырашыць галоўную задачу – прывіць беларусам такі сьветагляд, які б дазваляў падпарадкаваць беларускае грамадства, паразітаваць на ім. Тое, што пры гэтым разбураўся нацыянальны сьветагляд беларусаў, заснаваны на стваральнай працоўнай этыцы, іх – імперцаў – не хвалявала.

Расея ўжо даўно імперыя, і сваю дэструктыўную дзейнасьць яна праводзіць здаўна – значна раней, чым зьявіліся тэрміны “паліттэхналёгія”, “PR”, “НЛП” і г.д. Пры гэтым расейскія імперцы, як ужо гаварылася, увесь час хаваліся за сьпіной “русского народа”  і “Великой России”.

Дынаміку працэсу можна праілюстраваць на прыкладзе. Вось кароткая гісторыя показак у вёсцы майго бацькі (Магілеўская вобл., Клічэўскі раён, вёска Анатольеўка). Ён успамінае, што да калектывізацыі папулярнай показкай у вёсцы была такая:

“Хлеб сказаў чалавеку:

Кінь стрэльбу, плець і вуду.

Буду (плець – вяровачная лесьвіца, каб лазіць на дрэвы, на якіх у калодах гадаваліся пчолы).

А не кінеш, дык пайду”.

Вось яна, маленькая парада для беларуса-хлебароба, у язычніцкім духу, убудаваная ў фальклёр, для якога хлебаробская справа павінна быць важней за ўсё…

Затым бацька расказваў, як іх – школькаў малодшых класаў – камуністы ў час калектывізацыі прымушалі вечарамі падыходзіць да хатаў тых аднавяскоўцаў, якія не жадалі ісьці ў калгас, і некалькі разоў хорам выкрыкваць:

“Ей, барбос,

не брашы на калхоз,

а брашы на таго,

хто ня йдзе ў яго”.

У выніку ўсіх дэструктыўных дзеяньняў (фізычных і тых, што накіраваны на псіхіку) дакамуністычных, камуністычных і посткамуністычных часоў ад беларуса ўжо калі-некалі можна пачуць:

“Каб жыць у багацьці, шчасьці,

трэба красьці, красьці, красьці…”

ці

“Не ўкрадзеш, не пражывеш…”

Так, у выніку дэструктыўнай дзейнасьці расейскіх імперскіх сіл паступова сьветагляд беларуса-стваральніка пачынае пераўтварацца ў неўласьцівы для яго сьветагляд лайдака-паразіта-нахабніка-агрэсара, які ўсё больш успрымаецца як “нармальны”, бо “асьвечаны ж народам”…


6.1.2.  Антыдэмакратычная  «псіхічная» контррэвалюцыя  1994 года.

Як ужо гаварылася ва ўступе, галоўнае ў тэхналёгіі маніпуляцыі – гэта штучнае навязваньне грамадству такога сьветагляду, пад уплывам якога людзі нібы «самі робяць выбар», «самі прымаюць рашэньні», якія на самай справе адпавядаюць інтарэсам тых, хто імі маніпулюе.

Такі штучна створаны спрошчана-сістэматызаваны «сьветагляд» у сучаснай адмысловай літаратуры завуць па-рознаму: ідэалагізаваная сьхема рэчаіснасьці, псіхалаічны кантэкст рэчаіснасьці, мадэль сьвету, сімвалічная карціна сьвету, сьхематызаванае бачаньне рэчаіснасьці, міфічны комплекс ці проста МІФ.

Тэхналёгія навязваньня штучнай сьхемы рэчаіснасьці, як правіла, уключае 2 этапы:

1. Разбурэньне папярэдняга сьветагляду (часьцей за ўсё праз штучнае ўвядзеньне грамадства ў стрэсавы стан, дзе папярэдні сьветагляд перастае адпавядаць новай, гвалтам навязанай, штучнай, ненатуральнай рэчаіснасьці).

2. Навязваньне грамадству новай (маніпулятыўнай) сьхемы рэчаіснасьці.

Адным зь лепшых прыкладаў таго, як гэта можа рабіцца, зьяўляецца прыняцьце грамадствам ў 1994 годзе нібы «самастойнага рашэньня» на карысьць абраньня Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі.

Тады PR-сьпецы спачатку ўводзілі грамадства ў стрэсавы стан праз узбуджэньне-актуалізацыю розных пачуцьцяў СТРАХУ і жаданьня помсты ў сувязі з несправядлівай абрабаванасьцю праз інфляцыю грашовых укладаў (дарэчы, лічу гэта пачуцьцё законным і справядлівым, – АА), а затым грамадскай масе падказвалася «цэлая сістэма» спосабаў пазьбяганьня праблем і рэалізацыі іншых пачуцьцяў, якую (во, якое дзіўнае супадзеньне!) якраз і прапаноўваў Лукашэнка. У выніку, у час выбараў маса нібы самастойна прымала рашэньне: «трэба галасаваць за Лукашэнку» (для большай дэталізацыі, гл. табліцу 6.1).

Табл. 6.1.GIF 

Дарэчы, тое, што Лукашэнка паводзіў сябе ў строгай адпаведнасьці з адведзенай для яго рольлю ў межах дадзенай выбарчай стратэгіі, дадаткова да вышэй прыведзеных фактаў пацьвярджае, што ён ужо ў той час дзейнічаў у адной камандзе з расейскімі PR-шчыкамі. Але для таго, каб гэтая роля заставалася хоць трохі схаванай, нават сёньня ў асяроддзе нацыянальна сьвядомай часткі грамадства і ў асяроддзе палітычных лідараў уводзяць “меркаваньні” тыпу: “Лукашэнка сам такі таленавіты”, “самастойна ўсяго дасягнуў”, “у Лукашэнкі ёсьць харызма”, “а ўсё ж такі паглядзіце, як Лукашэнка добра выступае”.

Зараз многія зьдзіўляюцца:  Лукашэнка не выканаў сваіх абяцаньняў, а народ чамусь  ня  супраць яго. Справа ў тым, што ў той 1994 год людзі ўспрымалі Лукашэнку ня як чалавека, якога яны абіраюць з-за яго абяцаньняў, а як чалавека, які вырашыць «іх галоўныя праблемы» (а праблемы ў асноўным былі штучнымі, яны былі намоўлены людзям!).

Калі Лукашэнку «абралі» прэзідэнтам, было спынена ўзбуджэньне страхаў ды злосьці. Грамадства паступова супакоілася. І хаця абсалютная большасьць з рэальных праблем вырашана не была («жыцьцёвы ўзровень з кален» не падняўся, «уклады тэлевізарамі й лядоўнямі» вернуты не былі, «чамаданы кампрамата» у суд не перададзены, «70 карупцыянераў з кебічаўскага акружэньня» не арыштаваны, «карупцыя» не спынена, «калгасы» не паднятыя, «рост цэнаў» не затрыманы і г.д.), людзі не адчуваюць сябе падманутымі.

Усё гэта разам – дадатковы доказ таго, што «праблемы» ў той перадвыбарчы час былі намоўленымі. Грамадства было штучна ўведзена ў стрэсавы стан. Яно было класічна праманіпуляваным.

 

6.1.2.1.  Міф  –  ядро  сьветагляду, намоўленага масе.

Псіхалагічныя праблемы і спосабы іх вырашэньня, якія актуалізаваў і «вырашаў» Лукашэнка, фармальна складваюцца ў адзіную ідаілагізаваную сьхему рэчаіснасьці. Калі гэты міфічны комплекс прааналізаваць з рацыянальных пазіцый, ён будзе выглядаць як трызьненьне.

Мяркуйце самі. Усяго кепскага (голаду, холаду, жабрацтва) Лукашэнка абяцаў пазьбегнуць, усё добрае (сацыяльная справядлівасьць, дабрабыт, годнасьць) павінна было зьявіцца, усё для масы каштоўнае (працуючыя прадпрыемствы, калгасная сістэма, сацыяльная стабільнасьць, сацыяльныя гарантыі) – захавацца, усе ворагі (нацыяналісты-фашысты, экстрэмісты, карупцыянеры, мафія, NATO) – пераможаныя.

Пры гэтым галоўнае – людзям нічога ня трэба будзе рабіць, нават ня трэба напружвацца. Увесь гэты ЦУД павінен быў зрабіць асабіста Лукашэнка…

Здаецца, як такі міф можа быць успрыняты і засвоены грамадскай масай?

Па-першае, трэба улічваць, што гэта менавіта маса. На думку шматлікіх соцыяпсіхолагаў (раней пра гэта двойчы гаварылася), яе аб’ектыўнай уласьцівасьцю зьяўляецца тое, што яна самастойна ня здольна рабіць рацыянальныя высновы на падставе аналізу фактаў рэчаіснасьці (пра гэта гл. папярэдні раздзел). Для людзей, якія да яе належаць, сьвет занадта складаны, каб яны маглі самастойны фармаваць уласныя абагуленыя адэкватныя ўяўленьні пра яго. Акрамя таго, маса жыве ў абставінах, калі з розных бакоў у яе ўводзяцца супрацьлеглыя ідэі. У такой умовах маса (якая самастойных рацыянальных высноваў рабіць ня здольна) проста чакае, хто першы і найбольш энэргічна запрапануе ёй прасьцейшую сьхему рэчаіснасьці, якая будзе больш-меньш цэласнай і будзе пасьпяхова тлумачыць падзеі, якія адбываюцца навокал.

Па-другое, у абстаноўцы грамадскага стрэсу,  выкліканага пачуцьцямі няпэўнасьці, страху, злосьці, адчайнага расчараваньня (у той жа «перабудове», развалам «велькай краіны – Савецкага Саюза»), у сітуацыі, калі  постсавецкае грамадства па інэрцыі яшчэ застаецца схільным да ўспрыняцьця рэчаіснасьці зь дзіцячых, інфантыльных пазіцый, чакаючы патэрналісцкай падтрымкі з боку дзяржавы, апісаны вышэй міфічны комплекс здаваўся грамадскай масе цалкам верагодным. Гэта значыць, што грамадскі фонавы стрэс яшчэ больш іррацыяналізуе і так іррацыянальную масу. У такім стане яна ня здольна ня толькі задаваць пытаньне: «А як ты – Лукашэнка – усё гэта зробішь?», але і прыслухацца да тых, хто такое пытаньне задае (успомніце хаця б спробу таго ж Кебіча ў час тэледэбатаў у 1994 годзе зрабіць нешта падобнае)…

У такой абстаноўцы ня толькі беларускае, а і любое грамадства рэагуе дарацыянальна. Гэта агульная ўласьцівасьць велькіх людскіх масаў.


6.1.3. Некаторыя палітычныя наступствы маніпуляваньня псіхікай беларускага грамадства пасьля 1994 году.

Скажоная сьхема рэчаіснасьці, уведзеная ў масавую сьвядомасьць у 1994 годзе, яшчэ неаднаразова была выкарыстана прамаскоўскім рэжымам. Гэта адбылося і на так званым «рэферэндуме» 1995 году (калі была забаронена наша сімволіка і закладзены падставы для далейшага вынішчэньня нашай мовы й культуры), і ў 1996 годзе (калі на чарговым «рэферэндуме» была рэалізавана задача таталітарызацыі ўлады – узурпавана ўся паўната палітычнай улады ў краіне ў «адных руках»), і на прэзідэнцкіх выбарах 2001 году (калі пасьля 7 з хвосьцікам гадоў Лукашэнкавага «кіраваньня» 52% выбаршчыкаў – дадзеныя незалежных сацыялагічных дасьледваньняў – усё роўна прагаласавалі за Лукашэнку, даючы яму карт-бланш на разбурэньне Беларусі на чарговыя 5 гадоў; няўжо хацелі, каб даразваліў тое, што яшчэ засталося неразваленым пасьля папярэдніх 7 гадоў?).

Толькі цяпер, у 2002 годзе, гэтая сьхема пачынае трохі-трохі мяняцца. Аказвацца, NATO цяпер не такі вораг Расеі, а, можа быць, нават яе партнэр; аказваецца зьместам “итеграции” зьяўляецца не будаўніцтва «Союза Белорусии и России», а нам прапануецца ў выніку аншлюсу стаць проста губерніямі расейскай імпэрыі (словы Пуціна!)…

Штучна створаны стрэсавы фон і ўведзеная штучная маніпулятыўная сьхема рэчаіснасьці забясьпечылі тое, што як у 1994 годзе, так і ўсе разы пазьней нашы  людзі паводзілі сябе не як думаючыя істоты, здольныя на рацыянальны выбар, а як загіпнатызавана-наркатызаваныя зомбі, падпарадкаваныя «сатанінскай магіі» падонкаў-PR-шчыкаў, праплочаных расейскай імперскай бюракратыяй. Няўжо хто-небудзь разумны і прыстойны назаве гэта дэмакратыяй?! (хаця на справе тых, хто лічыць, што выбары 1994 г. былі “дэмакратычнымі” дастаткова і сёньня)

Ва ўсіх гэтых выпадках важна ня столькі рэгулярнасьць правалаў апазіцыі (гэта – праблемы самой апазіцыі й яе трэба вырашаць адмыслова), а, паўтаруся, тое, што наш беларускі народ ніякага самастойнага ВЫБАРУ ў названыя гістарычныя моманты свайго жыцьця на самай справе не рабіў. Ва ўсіх пералічаных выпадках была імітацыя выбараў і рэферэндумаў,  імітацыя дэмакратыі.

У нас ніякай дэмакратыі не было і тым больш няма!

На гэтым фоне (яшчэ раз падкрэсьлю) зьдзіўляе, што калі адбываюцца выбары і назіральнікі, у тым ліку замежныя (што да расейскіх – тутака ўсё зразумела…), кантралююць іх «дэмакратычнасьць», яны зьвяртаюць увагу толькі на захаваньне дэмакратычных працэдур. А на тое, што грамадства знаходзіцца ў праманіпуляваным стане і што ўжо з-за гэтага адбываюцца не выбары, а іх імітацыя (палітычныя фокусы, выбарчы фарс), яны ўвагі не зьвяртаюць. Вось вам і замежнікі, вось вам і “заходнія дэмакратыі”…

 

6.1.4. Узьдзеяньне на псіхіку беларускага грамадства сёньня.

У сёньняшнім PRаўскім узьдзеяньні на псіхіку беларускага грамадства з мэтай яе разбурэньня, дэсістэматызацыі і наступнага штучнага, дэфармаванага складаньня можна ўбачыць два галоўныя кірункі:

1. Гэта негатыўнае фонавае ўзьдзеяньне;

2. Тая частка агульнага скажаючага ўзьдзеяньня, якая зьвязана з укараненьнем ілжывай сьхемы рэчаіснасьці, навязваемай у якасьці новага ядра масавага сьветагляду.

 

6.1.4.1. Фонавае ўзьдзеяньне.

Фонавае ўзьдзеяньне ў сваю чаргу таксама мае пэўную структуру. Яно складаецца з:

1. агульнага дэструктыўна-дэпрэсіўнага ўзьдзеяньня на масавую псіхіку;

2. хаваньня негатыўнага іміджу бюракратыі «ў вачох грамадства»;

3. адцягваньня ўвагі на штучна створаныя псіха-сацыяльныя раздражняльнікі;

4. сьціраньня мяжы «мы-яны»;

5. фонавага трэнду ў кірунку псіхалягічнай гатоўнасьці да зьліцьця беларускага і расейскага грамадстваў.


6.1.4.1.1. Агульнае дэструктыўна-дэпрэсіўнае ўзьдзеяньне ўключае:

– Шызафрэнізацыю, якая выяўляецца ў імкненьні расшчапіць беларускага грамадства (ці яго групы) спачатку на прыкладна аднолькавыя па памерах часткі праз актыўнае навязваньне яму ў якасьці нібы «вельмі актуальных» сьпецыяльна шызафрэнізуючых праблем. Такіх, напрыклад, як стаўленье да беларускай мовы, беларускіх нацыянальных сімвалаў, стаўленьне да Лукашэнкі, да магчымасьці інтэграцыі ў Еўропу і Расею,  і г.д.  (выразы: «Вы за незалежнасць Беларусь ці за інтэграцыю з Расеяй?», «Вы за Лукашэнку ці супраць?», «Вы за Еўропу ці за Расею?», «Вы за беларускую мову ці за рускую?»). Дадаткова бачна жаданьне расшчапіць беларускае грамадства па сацыяльнай адзнацы: прадставіць прадпрыймальнікаў іншым грамадскім групам у якасьці «вшывых блох»; рабочым намаўляецца, што гэта толькі яны працуюць у «рэальным сэктары эканомікі», што яны ствараюць, а ўрачы, настаўнікі і г.д. – гэта «бюджэтная сьфера» і,  маўляў, яе прадстаўнікі толькі спажываюць тое, што створана рабочымі; калгасьнікам намаўляюць, што гэта яны забясьпечваюць горад харчамі, а гарадскія, маўляў, «робяць няведама што…» і г.д. Яшчэ пару гадоў таму моладзі прапанавалі падзяліцца на прыхільнікаў Nirvana ды Prodigy і пачаць вайну паміж сабой… А зусім нядаў мне папаўся на вочы лёзун, напісаны на плоце: «Я – пидор! Смерть гомофобам!». Значыць нехта прапануе грамадству падзяліцца на гомосексуалістаў ды гомафобаў (без сярэдзіны – нармальных людзей) і зноў пачаць вайну… Назіраецца таксама кантэкстнае імкненьне віртуальна расшчапіць Беларусь геаграфічна – на Усходнюю і Заходнюю. Маўляў, там прынцыпова розныя грамадска-палітычныя сітуацыі (і гэта на фоне, удумайцеся, «единой России»?!…). Апошняе меркаваньне таксама стала ўводзіцца ў апазіцыйныя асяродкі. Моцным цьвіком у труну такой віртуальнай геаграфічнай шызафрэнізацыі Беларусі сталі вынікі апошніх прэзідэнцкіх «выбраў». Па выніках галасаваньня найбольшую прагрэсіўнасьць (натуральна, пасьля сталічнага Менска) прадэманстраванала не Гродзеншчына і нават не Берасьцейшчына, а ўсходнебеларуская Віцебшчына… Задача шызафрэнізацыі – накінуць грамадству ўнутраныя недавер, падазронасьць, своасаблівую грамадзянскую вайну – “Вайна ўсіх супраць усіх”. Задача шызафрэнізацыі ня проста разьяднаць, а ў выніку ўнутранага супрацьстаяньня аслабіць беларуская грамадства, ня даць яму арганізавацца, сфармуляваць свой сістэмна зьвязаны галоўны інтарэс і пачаць яго арганізавана бараніць…

– Інфантылізацыю (зьдзіцяненьне, падпарадкаваньне патэрналісцкай, “бацькоўскай” сіле). Выяўляецца ў тым, што грамадству настойліва прапануюць пазбавіцца адказнасьці дарослых людзей. У выніку, людзі становяцца меньш адказнымі за свае дзеяньні, пераўтвараюцца ў дарослых дзяцей. У такім інфантыльным стане людзі пачынаюць рабіць ня тое, што павінны рабіць дарослыя людзі, а тое, што хочацца ці ня хочацца рабіць (так, як дазволена толькі дзецям). Але гэта з другога боку дазваляе ўладзе лягчэй накідаць грамадству свае планы (дзеці ж ня маюць права крытычна глядзець на дзеяньні дарослых; вось гэты другі бок інфантылізацыі й ёсьць мэтай паразітнай улады). Інфантылізацыя накідаецца грамадству праз наступныя намаўляемыя формулы: «У краіне за ўсё адказвае прэзідэнт», «Ня трэба нікога слухацца, акрамя ўлады», «Што ты можаш супраць улады?» “Гэта ня наша справа, наверсе бяз нас разьбярацца…”, “Жыцьцё стала цяжкім, нам не да палітыкі”, “Уся  гэта палітыка – ня наша справа” і г.д.

Дэмаралізацыю выяўляецца ў рэзкім зьніжэньні планкі маральных нормаў, якое (зьніжэньне) асьвячаецца «аўтарытэтам» ня столькі беларускай, колькі расейскай дзяржавы. Зараз па электронных СМІ адбываецца шырокая дэманстрацыя масавай публіцы інтымных стасункаў паміж людзьмі. Інтымнае нахабна ўкараняецца ў публічнае (як у жывёл). Гэта аснова тэхналёгіі дэмаралізацыі. Дадаткова шырока пад самым розным прэтэкстам дэманструюцца ўзоры іншых форм амаральных паводзін (пьянства, рускі мат ці намёкі на яго прама са сцэны (напрыклад, Вінакур), разгульна-дэструктыўны вобраз жыцьця, іншае). Напрыклад, на Новы 2002 год (недзе ў першай гадзіне ночы) па галоўнаму расейскаму каналу ОРТ Ала Пугачова – да гэтай пары адна з «аўтарытэтнейшых» зорак расейскай эстрады – сьпявае: «За конфетку, за таблетачку сняли деточку-малолеточку»… і штосьці там пра «небо в клеточку»… Дадзім сюды тое, што прэзідэнт Лукашэнка з жонкай не жыве. Усе гэта ведаюць. Які “прыклад” сямейных адносін дэманструецца з самага “аўтарытэтнага” узроўню, які ўзор укараняецца ў сьведамасьць моладзі? Дэмаралізацыя патрэбна для таго, каб яшчэ больш амасавіць псіхіку грамадства. Калі ў людзей стала сутыкаюць традыцыйныя нормы маралі з тымі нізкімі, якія прапагандуюцца праз СМІ (нагадаем, СМІ ёсьць адзін з галоўнейшых аўтарытэтаў для масы), болшасьць перастае арыентавацца ў пытаньнях маральнай нормы – “што правільна, а што не”, “што дазволена, а што – не”. Адбываецца штучнае размываньне ранейшых добра акрэсьленых маральных межаў. У гэтых абставінах чалавек масы, як заўсёды і “на ўсялякі выпадак, каб не сьхібіць” пачынае арыентавацца на “думку масы” (“Як усе, так і я – гэта і будзе норма”). У выніку, ён падсьвядомасна рыхтуецца прыняць любую “норму”, якую яму накінуць улады…

– Дээстэтызацыю. На ўсіх тэлевізійных каналах, якія ёсьць у беларускай інфармацыйнай прасторы ідзе рэклама жаночых пракладак, вагінальных тампонаў, прэзерватываў, рэктальных сьвечаў, таблетак ад пякоткі й уздуцьця жывата і г.д.

Некрафілізацыю. Яе прапаганда была асабліва выразнай вясной 2000 году, у час разгару другой вайны расейскай імперыі супраць Чачні. Па ўсіх тэлевізійных каналах пад выглядам рэкламы адбывалася засыпка зямлі сьмецьцем, забівалі жывёл (сланоў, марскіх коцікаў, гарылаў, дзяльфінаў – ніводны з гэтых відаў жывёл на Беларусі не жыве), рэзалі дрэвы і зь іх ствалоў цякла кроў, дэманстравалі агрэсію на вуліцах (машыны езьдзілі па ходніках, а на іх нападалі людзі), неўважлівае стаўленьне да дзяцей (пабітае шкло ў руках дзяўчынкі) і непаважлівае да старыкоў (паламаты ліфт) і г.д.

Дэбілізацыю. Сёньня адбываецца гвалтоўнае навязваньне новага вобраза «героя нашага часу» – гэткага паўпьянага дэбіла з паўвыпітай бутэлькай піва ў руцэ, цыгарэткай у роце і рускім матам праз слова.  Дадаткова ўкараняюцца ідэялягемы: “Дурнем жыць лягчэй”, “Прыкінься дурнем…”

Навязваньне прымітыўнай мас-культуры (блізка да дэбілізацыі) праз эстраду, музыку і г.д. у выглядзе прымітыўнай «папсы», «блатных» песень і г.д..

Ваенізацыю і крыміналізацыю інфармацыйнай прасторы. Што дасягаецца праз пампезнае сьветкаваньне датаў ваенных «перамог», удзел вайскоўцаў ва ўсіх урачыстых дзяржаўных мерапрыемствах, шырокае інфармаваньне пра вайсковыя вучэньні. Кожны дзень на экране тэлевізара па розных каналах праходзіць як правіла  па некалькі фільмаў з забойствамі, згвалтаваньнямі, крадзяжамі, рыбункамі, смакаваньнямі асаблівасьцяў крымінальнага жыцьця і г.д.

Навязваньне мінімальных чаканьняў. Выразы Лукашэнкі: «Мы як-небудзь пражывем, нам многа ня трэба, а вось дзеці…»,  «Давайце летам мяса есьці ня будзем…».

Намаўленьне пачуцьця безвыходнасьці, немагчымасьці што-небудзь памяняць на лепшае. Выразы: “А,  усе аднолькавыя…”, “Усё-роўна мы нічога не дабьемся”, “Ім усім  толькі б дарвацца да лады…”.

Такім чынам, у наш час усё гэта пералічанае вышэй сьмецьце штучна «наварочана» ў галовах нашых людзей і, дарэчы, выклікае ў іх (і ў нас) вялікія пакуты. Але нашае самапачуцьцё сацыяльных паразітаў хвалюе мала. Іх цікавіць іншае…

Стратэгічна ўсе кампаненты разбуральнага фона, навязваемага беларускаму грамадству на сёньняшнім этапе нашай гісторыі, сістэмна накіраваныя на разрыў былых канструктыўных сувязяў (як у грамадскай сьвядомасьці, так і, як вынік, у сацыяльнай рэчаіснасьці). Напрыклад, такіх: «Не народ для ўлады, а ўлада для народа», «Беларусь – мая Бацькаўшчына, а радзіму не прадаюць», «Беларускі народ – гэта мая сямья», «Беларускі народ – гаспадар сваёй зямлі (краіны)», «Беларусь належыць беларускаму народу», «На дзяржаўных пасадзах павінны быць высокаадукаваныя, прафесійныя, высокакультурныя і высокамаральныя асобы», «Прэзідэнт павінен быць прыкладам для грамадзян ва ўсіх адносінах», «Трэба ведаць і цаніць сваю  гісторыю», «Трэба любіць і паважаць сваю мову, свае традыцыі, культуру, свае нацыянальныя сімвалы, бо гэта – самыя каштоўныя, сьвятыя рэчы, якія мы атрымалі ў спадчыну ад нашых продкаў», «Дабрабыт можа быць дасягнуты толькі ўласнай працай», «Нельга красьці», «Нельга мацерна лаяцца», «Публічна трэба паводзіць сябе заўсёды больш стрымана, чым у сямьі», «Выпіваць і паліць цыгарэты – гэта кепскія і шкодныя звычкі» і г.д. і т.п.


6.1.4.1.2. Аслабленьне негатыўнага іміджу бюракратыі праз «запэцківаньне» грамадства.

Ня маючы магчымасьці схаваць сваю подлую, брудную дзейнасьць ад грамадства, бюракратыя вырашыла дзейнічаць па прынцыпу: “Калі Магамед не ідзе да гары, няхай гара ідзе да Магамеда” – і стала апускаць грамадства да свайго прымітыўнага ўзроўню. Апошняе заключаецца ў тым, што грамадству даюць зразумець, што яно такое ж парочнае, як і бюракратычная ўлада. Гэтаму спрыяюць формулы, якія ўкараняюцца ў масавую сьвядомасьць, тыпу: «А, хто б не дарваўся да ўлады, усе аднолькавыя…», ужо памянёныя формулы тыпу: «Не ўкрадзеш, не пражывеш…», “Усе крадуць…”, а таксама бесперапынная дэманстрацыя на экранах тэлевізараў фільмаў пра крадзежы, забойствы, злоўжываньні, у якіх актыўны ўдзел прымаюць прадстаўнікі й улады, і грамадства. У выніку адбываецца своеасаблівая дэсенсібілізацыя – зьніжэньне планкі чульлівасьці да прыкладаў злоўжываньня ўладай бюракратамі-цяперцамі, калі такія становяцца вядомымі грамадству. «Чорны колер» парочнай улады становіцца не такі заўважальны на фоне «цёмна шэрага фону рэчаіснасьці».

Дадзены прыём можна назваць «зашэраньнем фону» ці «выключэньнем сьвятла ў пакоі, дзе сядзіць чорная пачвара»).

 

6.1.4.1.3. Адцягваньне ўвагі на штучна створаныя псіха-сацыяльныя раздражняльнікі.

Адцягваньне ўвагі ад галоўных грамадска-палітычных праблем дасягаецца праз публічныя (па ўсіх беларускіх СМІ), рэгулярныя (як мінімум раз у некалькі месяцаў), шматгадзінныя “поркі” вертыкалі Лукашэнкам, праз селектарныя тэленарады, “пасадкі” міністраў, “пасадкі” выкладчыкаў ВНУ за хабар, “бітвы за ўраджай” і г.д.

Да гэтай жа формы ўплыву на грамадства належыць стварэньне й падтрымка на нашай тэрыторыі сьпецорганамі Расеі й Беларусі РНЕ (Русское национальное единство). Зроблена гэта для таго, каб адцягнуць увагу найбольш рашуча настроенай беларускай моладі ад эфектыўных форм змаганьня з рэжымам (частка моладзі, якая магла б змагацца з прарасейскім рэжымам, пераключаецца на барацьбу з… РНЕ-шнікамі).

У гэтым жа ключы варта разглядаць апошні “разрыў адносін” Лукашэнкі з Пуціным і накіданьне грамадству дыскусіі пра “варыянты інтэграцыі з Расеяй” (як быццам бы беларускі народ пра гэта Пуціна прасіў).

Нямалаважнае значэньне ў разглядаемым сэнсе маюць серыялы «Санта-Барбары», «Проста Марыі» і падобныя на іх..


6.1.4.1.4. Сьціраньне  мяжы «мы – яны» і ўвядзеньне ілжывых падзелаў (сьпецыфіка ў беларускіх рэаліях).

На агульным стрэсава-дэструктыўным фоне ўзьдзеяньня на псіхіку нашага грамадзяніна выдзяляецца пэўная больш структураваная частка, якая рыхтуе яго да ўспрыняцьця штучнай сьхемы рэчаіснасьці, накідаемай расейскай імперскай бюракратыяй. Гэта жаданьне сьцерці мяжу «мы-яны» і ментальна наблізіць беларускае грамадства да расейскага (а мы ўжо ведаем, што і па біялагічных, і па культурных параметрах беларускі народ бліжэй, радней, “братней” да любога іншага суседняга народу, чым рускі).

Паколькі дадзеная натуральная соцыя-псіхалагічная ўласьцівасьць (выстаўленьне мяжы “мы-яны” у масай сьвядомасьці) зьяўляецца важнейшай перашкодай на шляху анэксіі Беларусі, уласьцівай беларускаму грамадству, назіраецца імкненьне расейскай імпэрскай бюракратыі, з аднаго боку, інфліраваць (пашырыць) дадзеную мяжу да памераў “мы – гэта беларусы і рускія”, “мы – славяне” , “мы – праваслаўныя”, а з другога боку – звузіць да памераў істотна меньшых сацыяльных груп. У прыватнасьці, у масавую сьвядомасьць укараняюцца меркаваньні: “Сегодня нужно думать о себе, о своих детях, о семье…», «Политика – не наше дело», «Только не нужно здзесь нам вашей политики…». Прычым, гэтыя ідэялагемы (формулы намаўленьня, якія маюць ідэалагічны зьмест) так укараняюцца, каб як толькі нейкі чалавек загаварыў пра рэальныя беларускія грамадскія праблемы, менавіта яны і выскоквалі…

У выніку адначасовых пашырэньня й звужэньня мяжы «мы-яны» дасягаецца яе сьціраньне. На гэтым фоне ў псіхіку грамадства ўводзяцца парадаксальныя выразы. Напрыклад, праз словы песьні: «Што за народ такі? – Вядома ж, землякі…». Канкрэтная назва народа – беларусы – мяняецца на неўтральнае паняцьце – землякі…

Натуральна, што для ўсёй паўнаты карціны трэба заўсёда памятаць, што сьціраньне натуральнай мяжы «мы-яны» адбываецца на фоне татальнай вайны прамаскоўскага рэжыма Лукашэнкі супараць усіх асноў, на падставе якіх фармуецца нацыянальны сьветагляд – супраць беларускай гісторыі, культуры, мовы, нацыянальнай памяці, сімвалаў й іншых рысаў нацыянальнай адметнасьці беларусаў, на падставе прысутнасьці якіх у грамадскіх адносінах і павінна фармавацца уяўленьне, «што мы – беларусы!»


6.1.4.1.5. Стварэньне трэнду ў кірунку псіхалягічнай гатоўнасьці да зьліцьця беларускага грамадства з расейскім.

Гэты трэнд уключае:

Псіха-геаграфічную дэфармацыю.  Беларусь знаходзіцца ў геаграфічным цэнтры Еўропы. Зь ёй мяжуюць: з захаду – Польшча, з поўдня – Украіна, з поўначы – Прыбалтыка, і толькі з усходу – Расея. Але інфармацыйна (тэлебачаньне, радыё, газеты) ўсё падстроена так, што жыхар Беларусі ўспрымае сябе, быццам бы ён жыве, як мінімум, на Смаленшчыне…

Навязваньне менавіта расейскай мас-культуры: «Дні Масквы ў Беларусі», рэгулярныя гастролі  расейскай папсы, гумарыстаў  і г.д.

– Апісанае вышэй вынішчэньне асноў фармаваньня беларускай нацыянальнай сьведамасьці. Апошняе адбываецца ня толькі з дапамогай PR-метадаў, а і з дапамогай палітычных (рэферэндумы, выбары, прызначэньне на адказныя пасады адпаведных персон) і чыста фізічных метадаў – ціск на носьбітаў беларускай сьведамасьці, уключаючы арышты, зьбіцьці, пасадкі ў турмы, звальненьні з працы і г.д…

Усё гэта робіцца для таго, каб раней ці пазьней было магчымым укараніць у масавую сьвядомасьць новую ілжывую мяжу – “Мы белорусы – те же русские…» (пазнаеце, словы Лукашэнкі?)

Стратэгічная задача ўсіх фонавых узьдзеяньняў – аслабіць, а, па-магчымасьці, зьнішчыць у беларусаў пачуцьцё цэласнасьці й моцы беларускага грамадства, важнасьці Беларусі як дзяржаўнага інструмента, які прызначаны зьдзяйсьняць у гісторыі менавіта нашы – беларускія – мэты ды інтарэсы, а таксама разбурыць стратэгічную культурна-псіхалягічную норму – успрыняцьце беларусамі саміх сябе як народа – адказнага гаспадара на сваёй уласнай этнічнай тэрыторыі.

Расейскай імперскай бюракратыі трэба дамагчыся таго, каб беларусы і ня думалі супраціўляцца, калі нейкія чужынцы-крымінальнікі будут захопліваць іх заводы, зямлю, іншую маёмасьць, а потым пераўтвараць беларусаў у сваю прыслугу, сваіх халопаў!

 

6.1.4.2. Укараненьне ў грамадскі сьветагляд непраўдзівай сьхемы рэчаіснасьці (зманлівага міфа).

Па тэхналёгіі расейскіх PR-шчыкаў наступнай фазай пасьля разбурэньня натуральнага сьветагляду беларускага грамадства зьяўляецца фаза ўкараненьня хлусьлівай, зманлівай сьхемы рэчаіснасьці.

Паколькі гэтая сьхема патрэбна паразітычнай грамадскай группе, яна абьектыўна ня можа быць праўдзівай, справядлівай, натуральнай. Аднак, нягледзячы на гэта, яна наўмысна ўкараняецца ў масавы сьветагляд у якасьці яго новага ядра.

Сьхема рэчаіснасьці, якая сёньня накідаецца беларускаму грамадству расейскай імпэрскай бюракратыяй, складаецца зь некалькі наступных кампанентаў (гл. малюнак 6.1.):

Ð�ал. 6.1.JPG 

Мал. 6.1. Вобраз ідэялагізаванай сьхемы рэчаіснасьці (міфа), якая навязваецца сёньня беларускаму грамадству расейскай імперскай бюракратыяй з дапамогай СМІ праз цяперскую ўладу. Гэты  міф адлюстроўвае толькі інтарэсы расейскай імперскай бюракратыі.

 

1. «Беларускія гісторыя, культура, мова, традыцыі, адзінства беларускага народу, яго палітычныя  інтарэсы, беларуская дзяржаўнасьць (дзяржава – Беларусь) – усё гэта прымітыўныя, састарэлыя, непатрэбныя рэчы. У цэлым, усё гэта ня важна».

2. «Захад, прыбалты, палякі і г.д. – калі не ворагі, дык чужынцы. Бліжэйшымі братамі беларусаў зьяўляюцца рускія. Па сутнасьці, гэта адзіны народ». (Дарэчы, пра ўкраінцаў ідзе поўнае замоўчваньне).

3. «Беларусы сёньня пакутуюць толькі з-за таго, што аддзяліліся ад Великой и Могучей России”. Вось, калі яны вернуцца ў лона “Матушки-России, іх жыцьцё адразу палепшыцца…”.

4. «Лукашенко молодец” таму і ў такой ступені, у якой ён праводзіць палітыку “интеграции”, накіраваную на «исправление трагической исторической ошибки» і вяртаньне Беларусі ў склад “Государства Российского. Усе іншыя яго рысы (хамло, невук, параноік) неістотныя».

5. «Апазіцыя Лукашенцы – гэта адмарозкі, дэгенераты, якія прадаюць сапраўдныя інтарэсы беларускага народа, таму што самі прадаліся варожаму Захаду за даляры».

Масавая грамадская сьвядомасьць пабудавана так, што ёй аб’ектыўна неабходна хоць якая сьхемы рэчаіснасьці, якая б інтэгравала яе сьветагляд хоць у якую (любую) цэласнасьць (пра гэта было вышэй). Пры гэтым правільная гэта сьхема ці не – масе не істотна. Галоўнае, каб «такая ж сьхема рэчаіснасьці была ў большасьці, у ідэяле, ва ўсіх»…

Калі СМІ выкарытоўваюцца манапольна і не дапускаецца прадастаўленьне грамадству ніякай іншай сьхемы, спрыяльнай утварэньню цэласнага сьветагляду, у сьведамасьць масы (асабліва папярэдне падрыхтаваную так, як апісана вышэй) увойдзе любы міф, нават самы неверагодны, недарэчны

Тое, што штучнае ўкараненьне ў масавую беларускую сьвядомасьць вышэй апісанай сьхемы рэчаіснасьці прыносіць свае плады, пацьвярджае шырокае цыркуляваньне ў беларускім грамадстве наступных ідэалагем, такіх, напрыклад, і як: «мы без Расеі не пражывем»; «Расея самая багатая краіна ў сьвеце, там усе рэсурсы»; «Велькая Расея, Матушка-Русь, Расія-карміліца»; «наша грамадства нічым не адрозьніваецца ад расейскага – па сутнасьці мы ёсьць часткай Расеі і аддзелены ад яе па недарэчнасьці»; «мы – тыя ж рускія»; «мы сталі жыць горш, таму што развалілі велькую краіну – СССР, у якім усім жылося добра»; «для таго, каб вярнуцца да лепшага жыцьця, трэба аднавіць Савецкі Саюз, ці, хаця б аб’яднаць Беларусь і Расею. Няхай гэта будзе першы крок»; «Лукашэнка менавіта гэта імкнецца і рабіць, таму, якім бы ён ня быў, ён харошы»; і г.д.

 

 

6.2.  Разрыў сувязяў паміж грамадствам і апазіцыяй

Дасягаецца з дапамогай:

– Поўнага абмежаваньня доступу прадстаўнікам сапраўднай апазіцыі да дзяржаўных СМІ (думаю, гэта зразумела без тлумачэньняў);

– Ціску на ўласна апазіцыйныя і незалежныя СМІ, набліжаныя да апазіцыі (арышты журналістаў, штрафы на выданьні, закрыцьці газэтаў праз судовыя працэдуры, пасадкі журналістаў і рэдактароў у турмы – апошні прыклад такога выпадаку зьвязаны  з газетай «Пагоня»);

– Дыскрэдытацыі апазіцыі перад грамадствам;

– Дыскрэдытацыі грамадства перад апазіцыяй.


6.2.1. Дыскрэдытацыя грамадства (народу) «у вачах апазіцыі» адбываецца за кошт таго, што ў асяродзьдзе «апазіцыянэраў» стала ўводзяцца меркаваньні, тыпу «Наш народ яшчэ не дасьпеў» ці “У нас дурны народ”…


6.2.2. Дыскрэдытацыя апазіцыі перад грамадствам дасягаецца за кошт яе віртуальнай дэманізацыі й прадстаўленьня грамадству ў вобразе апазіцыі, якая «праплочана Западам» (усім актыўным апазіцыянерам знаёма пытаньне: «Колькі вам заплацілі, каб вы тут стаялі?»).

Грамадству намаўляецца наступны ланцужок успрыняцьця апазіцыі: “апазіцыя à БНФ à националисты à отморозки à экстрэмисты à фашисты”.  У дадзеным ланцужку ключавым словам зьяўляецца “фашысты”.

Ва ўспрыняцьці беларускага грамадства, якое перажыло фашыстоўскую акупацыю 1941-44 гг., гэтае слова адно з найгоршых. У выніку, сёньня ў значнай часткі нашых грамадзян нават простыя словы «апазіцыя», «прадстаўнік апазіцыі» нясуць зусім іншы эмацыйны зарад, чым у грамадзян дэмакратычных краін. Бо з гэтых словаў у нашага выбаршчыка ў выніку апісанай папярэдняй «працы» складаюцца наступныя спалучэньні “фашысты – гэта апазыцыя”, “БНФ – гэта фашысты”, “фашысты = БНФ = апазіцыя” (можна нават пачуць “БНФ – хуже фашистов”) ці ўтвараецца цэлы непарыўны шэраг, напрыклад, такі: «апазіцыянер» à «нацыяналіст» à «радыкал» à «экстрэміст» à «фашыст». Хутка ў гэтым радзе можа зьявіцца слова «тэрарыст»… [на сёньня гэты прагноз ужо спраўдзіўся. – Рэд.]

І нават калі чалавек усё больш пачынае здагадвацца, што яго ў адносінах да апазіцыі «крупна абулі», на эмацыйным узроўні ён ўсё роўна адчувае патэнцыйную небясьпеку, якая зьвязана з правай часткай дадзенага шэрагу і зь якой (эмацыйным адчуваньнем небясьпекі) ён павінен змагацца рацыянальна. А на гэта здольны далёка ня ўсе (нагадаем, рацыянальны пласт псіхікі дастаткова разьвіты ў невялікай долі людзей).

Пакуль у беларускага грамадства будзе існаваць уяўленьне пра апазіцыю, што гэта «бузацёры, скандалісты, кідальнікі камянёў, крыкуны і адмарозкі, якія ні на што ня здольныя, акрамя як парушаць стабільнасьць і спакой, у атмасьферы якіх, няхай сабе і ня вельмі багата, але спакойна жыве беларускі народ», шанцаў у нашай дэмапазіцыя ня будзе аніякіх!

Без карэктыроўкі дадзенага элемента ў сьветаўспрыняцьці масы, як і без вяртаньня ў грамадскі сьветагляд адэкватнай (праўдзівай) сьхемы рэчаіснасьці,  без адбудоўваньня сапраўднай мяжы «мы-яны» і без выпраўленьня шмат чаго іншага, апісанага вышэй, нацыянальна-дэмакратычным сілам у бліжэйшы час палітычных перамог не бачыць [было напісана ўлетку 2002-га. – Рэд.].

Пададзенае – гэта ўсё тыя падмуркавыя кампаненты ў нашай беларускай палітычнай сітуацыі, якімі аніяк ня могуць авалодаць ні нашыя апазіцыйныя лідары, ні нашыя добразычліўцы з дэмакратычных краін…


6.3. Аслабленьне апазіцыі

Для ўзьдзеяньня на апазіцыйныя асяродкі выкарыстоўваюцца:

– тэхналёгіі расколу (расколы адбыліся ў БНФ, камуністаў, БСДГ, партыі «Надзея» і г.д.);

страўліваньня паміж сабой розных грамадскіх і палітычных арганізацый;

стрымліваньня росту прафісіяналізму (не хапае эфектыўнага навучаньня; тое, што ідзе з Захаду не адпавядае інтарэсам беларускага народа);

фінансавай дэмаралізацыі  лідараў (думаю, зразумела без каментароў);

дыскрэдытацыі персьпектыўных лідараў і арганізацый (напрыклад, адносна Беларускай Партыі Свабоды і яе 250-дзённай вахты ў Курапатах: “У БПСе 10 чалавек”, “У  Купатах  начуюць  бамжы”);

падтрымкі малаэфектыўных фігур на важных пасадах у апазіцыі (яскравы прыклад – падтрымка вылучэньня менавіта Ганчарыка, а не Домаша ў якасьці адзінага кандыдата ад апазіцыі на апошніх, 2001 года, прэзідэнцкіх выбарах);

стварэньне скандальна-крыклівай атмасьферы ўнутры апазіцыі (як за кошт скандальных паводзін правакатараў, так і за кошт ініцыяваньня правакатыўна-скандальных акцыяў);

стварэньня фантомных структураў, якія адцягваюць увагу і сродкі ад сапраўдных апазіцыйных структур і іхных акцый (дарэчы, у апошнім выпадку самым цікавым зьяўляецца адказ на пытаньне: чаму фінансаваньне некаторых такіх структур адбываецца ня толькі расейскімі сьпецслужбамі, а і некаторымі заходнімі грантадаўчымі арганізацыямі?… Чаму, калі пра некаторыя арганізацыі, пра якія ўсёй дэмапазіцыі вядома, што яны чыстыя грантасмокі – гэта застаецца невядомым грантадаўцам?) [зьвяртаем увагу, гэта было запісана яшчэ ў 2002 годзе! – Рэд.];

іншае.

У Беларусі ў змаганьні з апазіцыяй справа дайшла нават да выкраданьня і верагоднага забойства персьпектыўных палітычных фігур (Ганчар, Захаранка, Карпенка… Апошняя сьмерць пакуль пад пытаньнем).

Для рэалізацыі пералічаных формаў разбуральнай дзейнасьці ўнутры апазіцыі выкарыстоўваецца як агентура сьпецлужбаў, так і некаторыя людскія «слабасьці». Такія, напрыклад, як:

зайздрасьць, непамерныя амбіцыі, іншыя псіхапатычныя рысы на фоне рэальнай душэўнай абыякавасьці да праблем беларускага грамадства (выкарыстоўваюцца для таго, каб падштурхоўваць некаторых асоб дэструктыўна «ўдзельнічаць» ва ўсіх акцыях, зьвязаных з арганізацыяй пранацыянальных, прадзяржаўных спраў);

слабыя інтэлектуальныя і арганізацыйныя здольнасьці (выкарыстоўваюцца для таго, каб падтрымліваць бесталковых лідараў на грамадскі важных пасадах, нейтралізуючы такім чынам цэлыя арганізацыі);

сквапнасьць, непамерная любоў да грошай (для грашовай дэмаралізацыі і подкупа);

трусаватасьць (у спалучэньні з «непажаданасьцямі» ў біяграфіі) – для шантажу;

іншае.

Акрамя того, назіраецца імкненьне абмежаваць прыток новых сяброў у шэрагі апазіцыі. Так, у грамадства пастаянна ўкараняецца лёзунг  «Палітыка – брудная справа» (замест праўдзівага  лёзунгу «Палітыка такая, якія людзі, што яе робяць» ці яшчэ больш правільнага “Палітыкай павінны займайцца найлепшыя”).

У асяродзьдзе апазіцыі з мэтай яе дэзарыентацыі пастаянна ўводзіцца непраўдзівая інфармацыя.

Так, увесну 2001 у шэрагі апазіцыі праз адпаведныя каналы ўводзілася інфармацыя, што Пуціну на стол паклалі дакументы пра “зьніклах” – Ганчарыка, Красоўскага, Завадскага, Захаранку; пра тое, што ў гэтых дакументах былі неабвержныя доказы віны Лукашэнкі й што Пуцін быццам бы сказаў, што “з такім чалавекам нельга мець ніякіх спраў, зь ім пара канчаць”. Улетку (ужо пасьля 21 ліпеня) уводзілася інфармацыя, што “Ганчарыка на 100% не зарэгіструюць, бо пасьля праверкі ў ЦВК высьветлілася, што ў яго няма 100.000 подпісаў, а таму ў выбарах будуць удзельнічаць толькі Лукашэнка і Домаш” (зьвярніце ўвагу, гэтая чутка зьявілася пасьля таго, як “адзіным” быў абьяўлены Ганчарык). А памятаеце канфуз перад самым галасаваньнем, зьвязаны са спробай адкапаць машыну Ганчара і Красоўскага? Вясноў гэтага году (2002 г.) уводзілася “меркаваньне”, што “ў Курапатах сядзяць адныя бамжы, якім усё роўна начаваць няма дзе…”.  Цяпер, калі я пішу гэтыя радкі (ліпень 2002 году), у беларускае апазіцыйнае асяродзьдзе ўводзіцца чутка “Масква рыхтуецца скінуць Лукашэнку, бо ён ня хоча аддаваць беларускія прадпрыемствы расейскім алігархам”.

У шэрагах апазіцыі могуць праводзіцца раскольніцкія акцыі.

Так, вясной гэтага году (2002 г.) нехта прыдумаў навязаць беларускаму народу духоўна-нацыянальны гімн «Магутны Божа» у якасьці нацыянальна-дзяржаўнага. Пры гэтым былі чутны такія развагі: «Мы прымем «Магутны Божа» ў якасьці нацыянальнага гімну, і ўсе будуць вымушаны падпарадкавацца…». Тыповая раскольніцкая акцыя! Я асабіста для сябе з тых пор вырашыў «Магутны Божа» не сьпяваць…

Але найбольш актуальнай дэструктыўнай дзейнасьцю ў шэрагах апазіцыі зьяўляецца сталае накіроўваньне высілкаў на неэфектыўную дзенасьць, на падмену істотнай мэты бессэнсоўнай і каналізацыю часу, рэсурсаў, высілкаў туды.

Прывяду некалькі прыкладаў.

Першы зь іх – гэта прыклад падмены эфектыўнай формы дзейнасьці значна меньш эфектыўнай.

Так, з 1996 па 2001 гады шмат высілкаў пайшло на арганізацыю і правядзеньня масавых вулічных акцый пратэсту, большасьць зь якіх потым была выкарыстана рэжымам для PR-аўскай дыскрэдытацыі апазіцыі («радикалы», «экстремисты» і г.д.). Замест гэтага нашмат карысьней было б накіраваць час і сродкі на масавую падрыхтоўку эфектыўных апазіцыйных лідараў і на прапагандысцка-агітацыйную дзейнасьць сярод  грамадства (улёткі, тлумачэньні, лёзунгі, розныя кампаніі).

Другі прыклад дэманструе падмену эфектыўнага зьместу дзейнасьці бессэнсоўным.

Так, назіраецца сталая пераарыетацыя ўвагі ўсёй апазіцыі з неабходнасьці будаўніцтва беларускай дзяржавы (ці хаця б змаганьня за яе) на змаганьне супраць асобы Лукашэнкі!

Трэці прыклад зьяўляецца на сёньня найбольш актуальным.

Так, цяпер назіраецца імкненьне выкарыстаць сітуацыю выбараў у мясцовыя саветы, якія набліжаюцца, ня столькі як магчымасьць прапагандысцкі паўплываць на сьветагляд беларускага грамадства, а як магчымасьць паўдзельнічаць нібы ў «сапраўднай выбарчай кампаніі ў сапраўднай дэмакратычнай краіне», што заранёў вядома пераўтворыцца ў гульню ў выбары і… чарговую страту часу і магчымасьцяў.

Чацьверты прыклад – адзін з самых балючых. Таму патрабуе дадатковых тлумачэньняў.

Сёньня губляецца шмат высілкаш, нерваў, часу на змаганьне за беларускую мову.

Вяртаньне нашаму грамадству адной зь яго галоўных каштоўнасьцяў – беларускай мовы – гэта пытаньне прынцыповае, стратэгічнае. Руская мова ў нашых умовах ёсьць ні чым іншым, як інструментам імпэрскай палітыкі (памятаеце, Кацярыну ІІ і яе выраз: «што ня зробіць рускі штык…»).

Дыскрымінацыя беларусаў у Беларусі па нацыянальна-моўнай прыкмеце працягваецца. Яна набыла памеры і ўсе якасныя рысы сапраднага этнацыду… Усе міжнародныя праваабарончыя арганізацыі павінны ведаць пра гэта!

Але ў той жа час я перакананы, што праблему вяртаньня беларускай мовы ў агульнаграмадскі ўжытак можна вырашыцца радыкальна толькі пасьля ўзяцьця палітычнай улады беларускім народам, яго сапраўднай нацыянальнай элітай, у свае рукі (гл. малюнак 6.2). Таму сёньня свае высілкі трэба скіроўваць у першую чаргу туды – на ўзяцьце ўлады. Сёньня змагацца за нашу мову ў той форме, у якой яно адбываецца, бессэнсоўнае, калі ня горш… 

Тым жа, хто паранейшаму жадае «змагацца за мову», адмыслова дадаткова паведамлю (з канца 1980-х гадоў, можа, у 100-ы раз!): для беларусізацыі ў Беларусі ў сёньняшніх умовах спачатку трэба забясьпечыць беларускамоўнае навучаньне ў ВНУ (на малюнку 6.2 пазначана лічбай 2). Бо менавіта яно стварае мэту (мэтазгоднасьць) для ўсіх школьнікаў і ўсёй сістэмы адукацыі, каб у цэлым навучацца/выкладаць па-беларуску.

Ð�ал. 6.2.GIF 

Мал.6.2. Падходы да вырашэньня складаных грамадскіх праблем (такіх, як з беларускай мовай). Пазначана: 1) Неэфектыўная дзейнасьць. Спробы кідацца на ўсе бакі (напрыклад, «змаганьне за мову» у школах, дзіцячых садках і г.д.); 2) Эфектыўная. Трэба выявіць «цэнтральнае зьвяно праблемы» і сканцэнтраваць усе высілкі на ім (трэба дамагчыся беларусізацыі ў першую чаргу ВНУ); 3) Кардынальная дзейнасьць. Выявіць крыініцу грамадскай праблемы і выдаліць яе (забраць уладу зь імперскіх рук).

 

А ў сваю чаргу для беларусізацыі ВНУ спачатку трэба забясьпечыць нашыя ВНУ беларускамоўнымі падручнікамі для ВНУ!  Дык давайце ж патрабаваць ад сёньняшняга кіраўніцтва менавіта гэтага:

Даеш ВНУ з беларускамоўным выкладаньнем!

Даеш падручнікі для такіх ВНУ!

Кожны малады чалавек, які жыве на Беларусі, павінен мець магчымасьць атрымаць вышэйшую адукацыю па-беларуску па любой сьпецыяльнасьці!

Любая іншая дзейнасьць па беларусізацыі адукацыі вынікаў ня дасьць. Будзе толькі горыч паразаў… Але і гэтага мала. Неэфектыўныя кірункі нібы беларусізацыі будуць адмыслова падсоўвацца рэжымам, каб выматаць нервы, стаміць, разуверыць усіх тых, хто перажывае за свой народ і яго будучыню (гл. малюнак 6.3).

Ð�ал. 6.31.GIF 

Мал. 6.3. Эфектыўны шлях вырашэньня праблемы беларусізацыі сістэмы адукацыі ў наш час – гэта выданьне беларускамоўных падручнікаў для ВНУ (пазначана 1), затым выдзяленьне выкладчыкаў, якія будуць выкладаць па-беларуску (1), затым адкрыцьцё беларускамоўных патокаў ва ўсіх ВНУ Беларусі (1). Спосабы  адхіленьня  ад дадзенай  стратэгіі й дыскрэдытацыі ідэі беларусізацыі ВНУ і ўсёй сістэмы адукацыі: заклік «сканцэнтравацца на беларусізацыі школ» (2) ці «хаця б на некалькіх беларускамоўных класаў у горадзе» (3); заняцца праблемай «Беларускага нацыянальнага ўніверсітэту» (4); патрабаваць, каб спачатку выкладчыкі «у гуртках вывучылі беларускую мову» (5); ці загад, каб усе ВНУ імгненна (без падрыхтоўкі) перайшлі на беларускамоўнае навучаньне (6).

 

Такім чынам, каб сёньня зрушыць з мёртвай кропкі праблему беларусізацыі сістэмы адукацыі на Беларусі, трэба сканцэнтраваць усе грамадскія высілкі на адным патрабаваньні: «Даеш беларускамоўныя ВНУ!». Барацьба «за беларусізацыю школ» без дасягненьня гэтага патрабаваньня – ёсьць проста вытанчаная правакацыя… (дарэчы, этнацыдчыкі гэта ведаюць і таксама гатовыя гаварыць пра адкрыцьцё “асобных беларускамоўных класаў у некаторых школах”…)

У больш сістэматызаваным выглядзе кірункі дзейнасьці, якія вядуць да аслабленьня апазіцыі, прыклады для якіх можна знайсьці ў сёньняшняй беларускай рэчаіснасьці, пададзены ў табліцы 6.2

Табл. 6.2.GIF 

 

6.4. Абмежаваньні й фальсіфікацыя выбарчых працэдур

Гэтая частка беларускай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці найбольш вядома і беларускаму грамадству, і вонкавым назіральнікам. Таму вельмі каротка.

Антыдэмакратычная дзейнасьць сучаснай бюракратычна-цяперскай улады ў Беларусі праяўляе сябе ў тым, што прадстаўнікам апазіцыі:

– немагчыма ўвайсьці ў склад выбарчых камісій,

– практычна немагчыма зарэгістравацца ў якасьці назіральніка,

– узьнікаюць велькія цяжкасьці з вылучэньнем кандыдатам у дэпутаты (шантаж выбарцаў, каб забралі назад свае подпісы пад лістамі з вылучэньнем),

– ствараюцца праблемы з рэгістрацыяй (самыя розныя прыдзіркі і затым – нерэгістрацыя),

– абмяжоўваюцца магчымасьці для агітацыі (малыя сродкі на ўлёткі і плакаты), адсутнасьць доступу да дзяржаўных СМІ,

– могуць адмяніць рэгістрацыю.

Акрамя таго, у час галасаваньня (датэрміновае галасаваньне) і пасьля яго назіраюцца самыя розныя формы фальсіфікацыі падліку галасоў, уключаючы  ўкідваньне ноччу  сьпецыяльна падрыхтаваных бюлетэняў (выкарыстоўваецца 5-дзённы час датэрміновага галасаваньня), перапісваньне  галасоў, атрыманых адным кандыдатам, на карысьць іншага, “памылкі” пры падліку, а таксама «памылковае» суміраваньне ў раённых, абласных і рэспубліканскай выбарчых камісіях (як, дарэчы, і ва ўчастковых).


6.5.  Выніковая   табліца.

Для лепшага ўспрыняцьця ўсёй разбуральнай дзейнасьці расейскіх імпэрскіх сілаў і іх памагатых у Беларусі – бюракратаў-цяперцаў, паспрабуем прадставіць яе ў сістэматызаваным выглядзе ў абагуленай табліцы 6.3.

Табл. 6.3.GIF 

 

6.6.  Прамежкавыя  высновы

Абагульняўчы прадстаўленыя вышэй матэрыялы, можна канстатаваць, што галоўныя асаблівасьці праблем дэмакратыі на Беларусі ня толькі ў большай фармальнай амасаўлёнасьці грамадства, не ў тым, што завецца яго «нацыянальнымі рысамі», і нават не ў асаблівасьцях характара дыктатара-шырмы, ролю якога выконвае тов.Лукашэнка. Усё гэта зьяўляецца ня больш, чым мясцовым палітычным калярытам.

Галоўныя зьмястоўныя асаблівасьці праблем усталяваньня дэмакратыі ў сёньняшняй Беларусі заключаецца ў тым, што:

1. зьмест барацьбы за прагрэс беларускага грамадства зьвязаны сёньня ня толькі з барацьбой за дэмакратыю (у тым ліку супраць этнацыду), а і адначасова з барацьбой за захаваньне дзяржаўнага суверэнітэту (гл. малюнак 3.4; плюс да праблемы 1 праблема 0);

2. галоўным ворагам беларускага грамадства у гэтай двайной барацьбе зьяўляецца ня столькі мясцовая кампрадорская бюракратыя, колькі расейская імпербюракратыя;

3. ворагі беларускай дэмакратыі ў сваім уплыве на грамадства ў дадатак да традыцыйных гвалтоўных метадаў (шантаж, забойствы, фальсіфікацыі і г.д.) шырока карыстаюцца  метадамі  сучасных  PR-аўскіх  псіхатэхналёгій, скіраваных на ўплыў на грамадскую масу.

Калі не ўлічваць гэтыя «беларускія асаблівасьці», барацьба за дэмакратыю ў Беларусі ня будзе мець ніякай персьпектывы.

Дарэчы, тое, што мы ўжо шмат гадоў і назіраем… [і што чарговыя 5 гадоў, якія прайшлі з 2002 году толькі пацьвердзілі. – Рэд.]

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы