nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Перадвыбарны маніфест Уладзіміра Букоўскага: РАСЕЯ НА ЧЭКІСЦКІМ КРУЧКУ (частка 2)

11 лістапада, 2007 | Няма каментараў

 

ШТО РАБІЦЬ?

Са сказанага вышэй вынікае, што Расеі неабходна зьмена ўсёй палітычнай сістэмы. Усё, што нарабілі чэкісты за апошнія 8 гадоў трэба перарабіць альбо адмяніць.

Канстытуцыйны пераварот, праведзены імі, павінен быць аб’яўлены дзяржаўным злачынствам, а віноўныя ў яго арганізацыі і правядзеньні павінны стаць перад судом.

Неабходна судовае рассьледаваньне ўсіх злачынстваў савецкага рэжыму і яго спадчыньнікаў – найперш, кіраўніцтва КПСС і КГБ-ФСБ – на падставе Нюрнбергскіх статутаў. Усе злачынствы рэжыму павінны быць раскрытыя і абнародаваныя.

Адначасова павінны быць распрацаваныя прававыя гарантыі супраць магчымасьці рэстаўрацыі старога рэжыму яльбо яго элементаў. Найбольш важнай зь іх павінен стаць закон пра люстрацыі, які б забараняў былым членам злачынных арганізацый займаць дзяржаўныя і выбарныя пасады.

Без гэтага немагчыма перайсьці да наступнага кроку – усталяваньня дэмакратыі й рынкавай эканомікі – не боячыся сабатажу.

Партнэрскія адносіны замет уладных вертыкаляў.

Нажаль, у 1990-я гады ніхто не патлумачыў краіне, што ні тое, ні другое немагчыма стварыць без радыкальнага перагляду асноваў людскіх адносінаў і адносінаў паміж арганізацыямі – як прыватнымі, так і дзяржаўнымі. Кажучы пра немцаў, Уінстан Чэрчыль аднойчы сказаў: “немцы заўсёды альбо каля тваіх ног, альбо каля твайго горла” (з-за гэтага ў Германіі так доўга не ўсталёўвалася стабільная дэмакратыя). У сілу нашай нялёгкай гісторыі, нешта падобнае склалася і ў нас. Як жартавалі ў савецкія часы, “ты начальнік, я – дурань; я начальнік, ты – дурань”. Г.зн., перакладаючы на цывілізаваную мову, у нас няма звычкі да партнэрскіх стасункаў. Гэта асабліва выразна праявілася ў чэкісцкае васьмігоддзе з-за іх прафесійных асаблівасьцяў, і прывяло да разбурэньня прававой базы расейскай дзяржаўнасьці.

Не было ніякай неабходнасьці адмяняць выбарнасьць губернатараў – наадварот, трэба актыўна разьвіваць мясцовае самакіраваньне, безь якога немагчыма ні дэмакратыя, ні дзяржаўнасьць [справа ў тым, што сапраўдная зьмятоўная дэмакратыя разваліць Расею; занадта там шмат невырашальных супярэчнасьцяў на міжнацыянальнай і міжрэлігійнай глебах; у Расеі стаіць невырашальная дылема – альбо цэласнасьць імперыі безь яе разьвіцьця, альбо дэмакратыя для разьвіцьця з развалам імперыі; і чэкісты, як тыповыя прадстаўнікі расейскай імперыякратыі, натуральна для іх абіраюць цэласнасьць імперыі пад лозунгам “на наш век хопіць”. – Рэд.]

Таталітарная дзяржава будуецца з даха, і таму ў рэшце рэшт развальваецца; дэмакратычная дзяржава будуецца з падмурка, і з-за гэтага можа стабільна існаваць і разьвівацца [імперыя – гэта не нармальная дзяржава, гэта – яе альтэрнатыва. – Рэд.].

У таталітарнай дзяржаве “верх” кантралюе “нізы”; у дэмакратычнай “нізы” кантралююць “верх”, кантроль над уладай заўсёды застаецца ў руках грамадства.

Сёньняшняя “выбарная сістэма” ў Расеі – гэта насьмешка над выбарамі й зьдзек над выбарцамі. Выбары павінны праводзіцца толькі на аснове мажарытарнай сістэмы (па аднамандатных акругах). Дэпутат павінен прадстаўляць сваіх выбарцаў і быць адказным перад імі, а не перад яго партыяй, якая яго вылучыла. Партыі могуць і павінны адыгрываць сваю ролю ў жыцьці грамадства і парламента, адпаведна прававых нормаў аб свабодзе асацыяцый. Аднак на выбарах прадстаўнікі партый не павінны мець прывілеяў у параўнаньні зь незалежнымі кандыдатамі.

У выбарчыя бюлютэні павінен быць вернуты радок “супраць усіх кандыдатаў”. 

Да таго ж, праславутая “вертыкаль улады” толькі ўсё больш плодзіць карупцыю, якой і безь яе хапала. Натуральна, чым больш чыноўнікаў, і чым больш у чыноўнікаў улады – тым большая і карупцыя. Змагацца зь ёй ва ўмовах сёньняшняй вертыкалі ўлады ў Расеі абсалютна немагчыма. Адміністратыўныя меры барацьбы з карупцыяй заўсёды былі найменш выніковымі, паколькі пакідаюць у руках бюракратыі барацьбу з самой сабой. Асабліва ж гэта немагчыма ва ўмовах, калі ўціскаецца свабода прэсы, якая і ёсьць найбольш выніковы сродак барацьбы з карупцыяй.

Сёньня любы журналіст, які раскрыў карупцыю, можа і ў турму папасьці па сфальшаванай справе, і ў вар’ятню, а то і проста атрымаць кулю. Таму першымі мерамі барацьбы з карупцыяй павінны стаць як раз зьнішчэньне “вертыкалі ўлады”, рэзкае скарачэньне бюракратыі, перагляд існуючага заканадаўства з мэтай скарачэньня ролі чыноўніка ў паўсядзённым жыцьці грамадзянаў і, па магчымасьці, перагляд тых законаў, якія патрабуюць усялякага роду дазволаў з боку чыноўніцтва. Усё гэта разам з адраджэньнем свабоды прэсы дазволіць радыкальна скараціць карупцыю ў краіне.

Закон і парадак замест свавольства.

У дэмакратычных краінах кансерватыўныя партыі часта праводзяць выбарныя кампаніі пад лозунгам “закон і парадак”. У нас жа за апошнія дзесяцігоддзі ўсталявалася дзіўнае меркаваньне, што адно несумяшчальнае з другім. “Хай пры чэкісцкім рэжыме няма закону, – кажуць нам, – але затое нарэшце ўсталяваўся парадак”.

Пара зразумець, што адно без другога немагчыма. Так званыя праваахоўныя органы цяпершняй Расеі патрабуюць большага, чым проста рэфармаваньня. Менавіта менты і чэкісты зьяўляюцца ня столькі прыладай, колькі віноўнікамі тыраніі, сваволі й злачыннасьці. Таму ня будзе перабольшваньнем сказаць, што сучасную “праваахоўную” сістэму неабходна цалкам ліквідаваць і замяніць новай. Асновай новай сістэмы павінна стаць муніцыпальная паліцыя на чале з дэмакратычна абраным начальнікам. Такія начальнікі павінны быць адказнымі толькі перад сваімі выбарцамі і ўзаемадзеіць толькі зь мясцовай уладай і судамі. Умяшальніцтва выканаўчай улады ў справы паліцыі павінна быць строга абмежаваным.  

Тым ня менш, дзейнасьць і самой паліцыі павінна адбывацца ў строгай адпаведнасьці з прававымі нормамі. Патрэбныя надзейныя гарантыі супраць капуцыі, свавольстваў і злоўжываньняў. Лепш даць злачынцу пазьбегчы адказнасьці, чым дазволіць менту рабіць бязмежжа.  

МУС, ФСБ ды іншыя сьпецслужбы павінны быць цалкам расфармаваныя. Па меры неабходнасьці, могуць стварацца сьпецыяльныя паліцэйскія службы рэгіянальнага і федэральнага ўзроўню, на новай аснове і са строга абмежаванымі паўнамоцтвамі.

Але, як і ўся дзяржаўная сістэма, паліцэйскія структуры павінны будавацца “зьнізу ўверх”, а ня “зьверху ўніз”. Кіраўніцтва рэгіянальных і федэральных паліцэйскіх службаў павінна быць абраным. Усе гэтыя службы павінны заставацца максімальна незалежнымі ад выканаўчай улады.

Зразумела, рэформа праваахоўных органаў павінна ісьці ў шчыльнай узаемасувязі з судовай рэформай. Павінна быць забясьпечана поўная незалежнасьць судовай улады, а яе паўнамоцтвы пашыраны. У судовай уладзе неабходна аднавіць незалежнасьць суддзяў, выбарнасьць міравых суддзяў і значна больш шырокае прымяненьне суду прысяжных.

Неабходна пашырыць магчымасьці Упаўнаважанага па правах чалавека, а таксама іншых грамадскіх інтытуцый па наглядзе за выкананьнем законнасьці.

Рабаўладальніцкі прынцып фармаваньня арміі (усеагульная вайсковая павіннасьць) павінен быць адменены. Армія павінна быць радыкальна скарочана, стаць прафесійнай і фармавацца на кантрактнай аснове.

Сярэдні клас замест бюракратыі.

Эканамічны росквіт Расеі, які арганізаваны “ашчадным чэкісцкім урадам” – гэта міф. Справа тут зусім не ў чэкістах, а ў скрайне ўдалай сітуацыі на сусьветным рынку для экспартэраў нафты і газа. Упершыню за шмат стагоддзяў Расеі пашанцавала – і трэба ж здарыцца бядзе, што наша ўдача прыпала на перыяд чэкісцкага кіраваньня. Будзе трагедыяй, калі яны зноў, як у часы Савецкага Саюзу, патрацяць багацьце, якое на нас нечакана звалілася, на гонку ўзбраеньняў ды іншыя міжнародныя авантуры.

Замест гэтага, варта было б шырэй інвеставаць нафтавыя прыбыткі ў стварэньне інфраструктуры, у рэформу эканомікі, арміі, праваахоўнай сістэмы і судоў.

Але не: чэкісты будуць цешыць своё хворае самалюбства, бадацца з Амерыкай, а дарог, як не было ў ХІХ стагоддзі, так і няма цяпер. Там-сям няма і электрычнасьці.

Цяперашнія кіраўнікі сядзяць на сотнях мільярдаў свайго “стабілізацыйнага фонду” (які чамусьці трымаюць за мяжой). І што яны гэтым стабілізуюць, акрамя свайго самалюбства? Нават рубель да гэтай пары не канвертавалі. Замест гэтага правялі дарагую па каштах PR-кампанію па “палепшаньні іміджу рубля”, забараніўшы ўсёй краіне нагадваць пра любую іншую валюту. Гэта ўжо нейкая Вуду-эканоміка. 

Недапушчальным ёсьць становішча, калі ўся эканоміка заснаваная на здабычы энэргарэсурсаў, краіна пераўтвараецца ў сыравінны дадатак. Нафтавы дождж аднойчы скончыцца, і што будзем рабіць тады?  

Аднак і ўнутры краіны, у самой эканоміцы адбываюцца працэсы, якія могуць зьвесьці на нішто наш гістарычны шанец. У выніку 8 гадоў чэкісцкага кіраваньня адбылася радыкальная манапалізацыя, а ў некаторых галінах эканомікі – і рэ-нацыяналізацыя. Практыка паказала, што такі працэс ёсьць шкодным для эканомікі, прыводзіць да падзеньня прыбыткаў, зьнішчае канкурэнцыю і “дыктатуру спажыўца” на рынку.

Роля дзяржавы ў эканоміцы павінна быць зьведзеная да мінімуму, а дзейнасьць буйнога бізнэса – абмежаваная антыманапольным заканадаўствам. Гэта апошняе варта разьвіць, прычым ня толькі на федэральным, але і на рэгіянальным узроўні, і забясьпечыць яго строгае выкананьне.

Агульнавядома, што малы і сярэдні бізнэс нашмат больш спрыяе дабрабыту насельніцтва, чым буйны: павялічвае занятасьць, пашырае канкурэнцыю, гнутка падстройваецца пад патрэбы спажыўца. Менавіта гэты від бізнэсу цяпер знаходзіцца ў поўным загоне, здушаны бюракратыяй, паборамі, абмежавальным заканадаўствам. Праглядаецца просты прынцып: чым больш у краіне бюракратыі, тым менш сярэдняга класа. Трэба ўсяляк спрыяць разьвіцьцю дробнага і сярэдняга бізнэса.

Партнэрства са сьветам.

Яшчэ адна чэкісцкая легенда заключаецца ў тым, што быццам бы заходнія краіны мараць пра зьнічэньне альбо аслабленьне Расеі. Парой такія выказваньні расейскіх дзеячаў гучаць проста па Гогалю: маўляў, удаву кожнаму прыемна пакрыўдзіць.  

Пражыўшы на Захадзе 30 гадоў, магу запэўніць, што такіх настрояў тут няма, ні ў грамадства, ні ва ўрадаў. Нават цяпер, калі Расея зноў паводіць сябе накшталт вулічнака забіякі і ўсяляк спрабуе выклікаць напружанасьць у адносінах. Аднак ні нянавісьці, ні злосьці ў адносінах да рускіх гэта не выклікае. Людзі тут зьдзіўлена паціскаюць плячыма, не разумеючы такой азлаблёнасьці расейскай улады. Наадварот, большасьць тут хацела б бачыць Расею моцнай, паколькі моцны партнэр заўсёды пажаданей за слабога.

[мы ў рэдакцыі прытрымліваемся супрацьлеглага погляду: усе хранічныя хваробы “Расеі” абумоўлены яе структурай – тым, што гэта імперыя зь непрапарцыйна гіганцкай тэрыторыяй; тэрыторыя імперыі становіцца яе наканаваньнем, лёсам, камянём на шыі; пасьля кожнага чарговага расейскага катаклізму гэты чыньнік праз інэрцыю псіхікі расейскай масы (якая ўсё, што мае – гэта “Велікую Росссссію!”) кожны раз наноў выклікае самааднаўленьне імперскай бюракратыі, якая зноў вяртае “Расеі” ўсе яе ранейшыя “хваробы” – пачынаючы ад прадметнага стаўленьня да расейскай масы; таму нам відавочна: вылечыць “Расею” можа толькі яе рэструктурызацыя ў сістэму некалькіх самастойных дзяржаў; аднак, як мы ўсё часьцей заўважаем, адзіна магчымаму выпраўленьню расейскага гістарычнага вывіха перашкаджаюць ня толькі ўся маса расейскіх імперыялістаў – маскалёй, а і людзі са сдавалася б альтэрнатыўным сьветаглядам – лібералы; ці ня дзіўна? што ж, будзем разьбірацца…; акрамя ўсяго, у наш час разважаць з пазіцый дыхатаміі “моцны-слабы” – гэта ўжо ня модна, гэта ўжо анахранізм; карацей, сорамна, сп-р Букоўскі. – Рэд.] 

У адрозьненьні ад Расеі і даваеннай Германіі, асноўныя заходнія краіны даўно ўжо прывыклі будаваць свае адносіны на прынцыпах партнэрства [ну, вось гэта ўжо іншая справа; асабліва, калі замяніць словы “краіны”, на хаця б словы “нацыянальныя ўрады”. – Рэд.]. Пара і нам да гэтага прывучацца. Халодныя і гарачыя войны старога рэжыму павінны адыйсьці ў мінулае разам зь ім.

У сваёй зьнешняй палітыцы Расея павінна арыентавацца не на дыктатарскія і таталітарныя рэжымы, а на разьвітыя дэмакратычныя краіны.  

Умяшальніцтва ва ўнутраныя справы суседніх краін і падрыўная дзейнасьць супраць іх павінны быць спыненыя. Пара выкінуць паняцьце “сьфера расейскага ўплыву” з палітычнага слоўніка [а вось тут мы пляскаем у ладкі! – Рэд.].  

Неабходна заключыць мір з Чачэнскай Рэспублікай і ўсталяваць стабільную расейска-чачэнскую мяжу. Расейскія войскі павінны сысьці з Паўночнага Каўказу. Далейшы лёс каўказскіх рэспублік павінен вырашацца на падставе самавызначэньня нацый ды іншых прынцыпаў міжнароднага права.

[усё верна, толькі чаму гэта датычыць адной Чачні? што, кожны паняволены народ расейскай імперыі павінен спачатку падвергнуцца жахліваму генацыду, каб потым мець права на “самавызначэньне на падставе прынцыпаў міжнароднага права?!” Вось яны, ліберальныя абсурды – ціхая згода на будучыя злачынствы, за якімі пакуты, кроў і сьмерць мільнаў, адзінае што… на іншых (не ліберальных) руках. – Рэд.]

 

ЦІ ДАСЯГАЛЬНА ГЭТА?

Можна працягваць гэтую праграму да бясконцасьці, распісаўшы па пунктах кожны асьпект жыцьця [гэта і трэба было б зрабіць. – Рэд.]. Аднак перадвыбарчая праграма – гэта не набор мараў [менавіта так, таму ў ёй усё павінна быць распісана максімальна дакладна і сістэмна!!! – Рэд.]. Праграма – гэта абяцаньне, якое ўрачыста даецца выбарцу [і гэта таксама, але глоўнае НА ШТО даецца абяцаньне, на якія ўчынкі, на якую праграму рэформаў… – Рэд.].

Я ж далёка ідучых абяцаньняў даваць не магу, паколькі іх выкананьне залежыць ня столькі ад мяне, колькі ад вас [ну, гэта ўжо ўвогуле сафісцкі выверт, праз які праглядаецца тыповае для ўсіх палітыканаў жаданьне пазьбегчы адказнасьці за свае будучыя дзеяньні, быць вольнымі ў іх коштам хаваньня сваіх сапраўдных мэтаў. – Рэд.].

Зьмена палітычна сістэмы – задача сама па сабе грандыёзная, а маючы перад сабой бязьлітаснага і падступнага суперніка, які ўмацоўваў сваё становішча 8 гадоў, увогуле незьдзяйсьняльная [гэта ня так; атрымліваецца, што ў апазіцыі Лу-кі, які на 2011 год будзе “ўмацоўваць сваё становішча” ўжо 17 гадоў, тым больш няма ніякай персьпектывы; персьпектыва ёсьць, толькі яна ня ў тым месцы, дзе шукаюць аб’яднанцы… – Рэд.].

Нам патрэбна цуда. І такім цудам мажа стаць толькі масавае волевыяўленьне народа [тут зьявіўся “народ”; запомнім. – Рэд.]. Мы ня ведаем, адбудзецца гэта ці не. Усё, што мы можам – гэта спрабаваць і спадзявацца.

Ськептыкі кажуць нам, што рэйтынг цяперашняй улады высокі, а насельніцтва занадта апатычнае [а тут “насельніцтва”; падумайце, чытач, чаму? – Рэд.]. Ці так гэта? Альтэрнатыва, якая прапануецца намі, цалкам чорна-белая. Упершыню на выбарчай арэне расейскі грамадзянін сутыкнецца з такім выбарам: альбо зэк, альбо мент. У краіне з традыцыямі ГУЛАГа, дзе, канешне ж, больш былых зэкаў, чым мянтоў, я не магу сабе ўявіць, каб аддалі перавагу менту. Няма такіх зэкаў, якія жадалі б жыць у “чырвонай зоне”. Восем гадоў, якія прайшлі, паказалі ўсім, да чаго вядзе ментоўская ўлада

[што ж, сп-ра Букоўскага чакае поўнае расчараваньне, калі ён стане кандыдытам у прэзідэнты; яму наканавана ўбачыць поўны храх свайго сьветагляду, бо ён карыстаецца логікай, у якой адсутнічае разуменьне адрозьненьня паміж народам і насельніцтвам; тая рэакцыя на якую ён спадзяецца характэрная для народа, а ў Расеі, як і ў Беларусі, прыўладная бюракратыя метадамі дэструктыўнага масавага PR-узьдзеяньня ўжо даўно зрабіла з народа насельніцтва (як, дарэчы, тое ж і яшчэ раней зрабілі псеўда-лібералы з народамі многіх заходніх краін); “народ” у стане насельніцтва заканамерна абярэ таталітарызм, ментоўска-ФСБшную ўладу, абярэ ГУЛАГ (і нам гэта ў Беларусі зразумела, як мала каму); але вось у чым пытаньне: калі прыстойныя людзі, імкнуцца зрабіць наадварот з насельніцтва народ – г.зн. стратэгічную справу для забесьпячэньня гуманістычнага прагрэсу, гэтыя тупыя лібералы пад дудку міжнароднай фіналігархіі ды сіянакратыі (заднаго боку) і розных бюракратый, найперш расейскай імперыякратыі (з другога), абзывауюць іх “нацыяналістамі”, “радыкаламі”, “кансерватарамі” і г.д.; што ж, кожная тупізна, нават такая якая сядзіць у галаве інтэлектуала ўзроўня Букоўскага, зьяўляецца каральнай; Сьвет і законы Яго прагрэсу не падманеш… – Рэд.].

Ці жадаеце вы, каб гэта працягвалася? Ці хочаце вы, каб вашыя дзеці ды ўнукі ў страху пераходзілі дарогу, убачыўшы наперадзе блакітную форму? Ці гатовыя вы плаціць даніну кожнаму бандыту ў пагонах, які пастукае ў вашыя дзьверы? Ці будзеце вы і наперад маўкліва аддаваць сваіх дзяцей на закланьне Молаху арміі? Аддаваць іх на катаваньні й прыніжэньні ў новы ГУЛАГ ці псіхушкі? Што ж, так і будзем мы бегчы ад улады век за векам – у Сібір, на Дон, за трыдзевяць земляў? Так і завісьнем на чэкісцкім круку?

Альбо, нарэшце, рашымся абараніць свой дом ад чарговых акупантаў?

Калі так – дык вось вам шанц. І баюся, што апошні.

Уладзімір Букоўскі

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы