nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ФІКСУЕМ АКТЫ ЎЛАДНАГА ВАРВАРСТВА – 15

12 лістапада, 2007 | Няма каментараў

���ж к��апа�к�.JPG

Вяртаемся ў Беларусь. Тут цяперцы ў сваёй сатанінска-этнацыднай дзейнасьці супраць беларускага народу не супыняюцца. А таму пара падаць чарговую падборку фактаў іх злачынстваў у гэтай сьферы за апошні час. Папярэджваем, усё зафіксаванае будзе выкарыстана як доказная база ў будучых судах…

Рэдакцыя

 

1.

Шклоў: Дзень пісьменства адзначаць на вуліцах, названых па-расейску

(Радыё Свабода, Магілёў, 10 жніўня 2007 г.; паводле http://svaboda.org/articlesfeatures/culture/2007/8/33E389D1-97A9-4A7F-BBBA-5531CEFE0CCE.html)

У Шклове, дзе сёлета пройдзе афіцыйны Дзень беларускага пісьменства і друку, мясцовая ўлада пачала мяняць шыльды зь беларускамоўнымі назвамі вуліц на расейскамоўныя. Па-расейску пададзены назвы й дзьвюх перайменаваных вуліц – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Шклоўскія грамадзкія актывісты спрабуюць не дапусьціць зьяўленьня ў Шклове шыльдаў з назвамі вуліц па-расейску – перадусім шукаюць рады ў Магілёўскім аблвыканкаме. А там – выяўляецца – пра дзеяньні шклоўскіх чыноўнікаў ня чулі. У Шклоўскім райвыканкаме не камэнтуюць сытуацыі з заменай шыльдаў. Начальнікі спасылаюцца на занятасьць. Паводле кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгора Кастусёва, шыльды, якія цяпер падпалі пад замену, вырабленыя ў 2000 годзе, за часам падрыхтоўкі “Дажынак”. Афіцыйны Дзень беларускага пісьменства і друку пройдзе ў Шклове 2 і 3 верасьня.

2.

Глыбокае: хто спрабуе русіфікаваць адзіную беларускамоўную школу?

(Вячаслаў Кулік, Менск, 10 жніўня 2007 г.; паводле http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/8/2E59C53A-9A98-46D5-8DB4-842E4F58888B.html)

Адзіная ў райцэнтры Глыбокае на Віцебшчыне беларускамоўная школа мусіць цяпер ствараць клясы на расейскай мове. Гэта пры тым, што дзьве іншыя школы ў горадзе – расейскамоўныя. І тыя не запоўненыя цалкам.

Са слоў загадчыка раённага аддзелу адукацыі Рамана Тарасевіча, у спрэчку ўцягнутыя выкладчыкі, бацькі і мясцовыя чыноўнікі: “Рыхтуем школьную канфэрэнцыю. Яна адбудзецца ў верасьні. Перад гэтым пройдуць бацькоўскія і вучнёўскія сходы. Менавіта так будзе вырашацца пытаньне”.

Пытаюся, якое асабістае меркаваньне мае спадар Тарасевіч.

“Мы хочам захаваць беларускамоўную школу”.

Ці чыніцца ў такім разе ціск на дзяржаўнага чыноўніка?

Начальнік Глыбоцкага РАНА адказвае: “Гэта робяць асобныя людзі. Нават не жыхары Глыбокага. Некалькі чалавек такіх”.

Зноў цікаўлюся: “Чаму гэтыя людзі не вядуць сваіх унукаў у рускамоўныя школы?”.

“Эх, дык я вось ня ведаю…”, – адказвае загадчык Глыбоцкага РАНА Раман Тарасевіч.

Хто падбухторвае жыхароў Глыбокага да зрусіфікаваньня беларускамоўнай школы? Разважае маці першаклясьніцы Тацяна Смотнік: “Адзін дзядуля – начальнік Гандлёвай палаты. Другі – дэпутат у абласным савеце. Таксама й тыя, чые бацькі ў Менску і Віцебску займаюць добрыя пасады, вырашылі, што іхныя дзеці не павінны ведаць беларускую мову. Запрашалі: “Давайце зьбіраць подпісы!” Мне прапаноўвалі. Але я адразу адмовілася. Пры мне яшчэ некалькі чалавек адмовіліся. Мы жывем у Беларусі, і нашы дзеці павінны добра ведаць родную мову”.

У Міністэрстве адукацыі паведамілі, што колькасьць беларускамоўных школаў перад пачаткам навучальнага году скарачаецца яшчэ на 5 працэнтаў. Гэта больш за 80 школаў.

Сытуацыю камэнтуе старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў: “Раз вёска вымірае, то дзясяткі школ зачыняюць. Ну, і паціху “зачыняюцца” выспачкі беларушчыны ў гарадох. І што ў такім разе рабіць? Перш-наперш трэба, каб наша апазыцыя больш займалася гэтай праблемай. Вось прыклад: сябры ТБМ у Горадні атрымалі цяпер дазвол на стварэньне беларускамоўных клясаў. А цяпер “прабілі” дазвол на стварэньне некалькі беларускамоўных клясаў у Магілёве” [усё гэта пустыя словы; у выніку ўзгадагай мітусьні ў Гародні не адкрыта ніводнага беларускамоўнага класа, а тым больш школы! 100 разоў гаворана гэтым дубаломам (а, можа, і агентам): пачынаць беларусізацыю адукацыі трэба з ВНУ!!! – Рэд.].

3.

“Жоўценькі пясочак” Васіля Быкава прачытаюць у КДБ

(Радыё Свабода, Менск, 14 жніўня 2007 г.; http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/8/6DA025F8-BA0C-4653-B14A-DF70EF6516A4.html)

На памежным пераходзе ў Берасьці мытнікі затрымалі сакратара партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Дзяніса Садоўскага. Яго абшукалі і канфіскавалі кампакт-дыскі з матэрыяламі да 70-годзьдзя сталінскіх рэпрэсіяў у Беларусі, раздрукоўкі інтэрнэт-паведамленьняў на розныя тэмы, а таксама электронны варыянт кнігі Васіля Быкава «Жоўценькі пясочак».

Гаворыць Дзяніс Садоўскі: «Яны западозрылі, што гэта, магчыма, пагражае нацыянальнай бясьпецы, што я перавожу гэтыя рэчы ў Польшчу. Выдалі мне акт: усё гэта будзе перададзена ў КДБ для праверкі. А пасьля мне паведамяць: зьяўляецца гэта пагрозай нацыянальнай бясьпецы ці не. Калі не – то аддадуць. А калі зьяўляецца – тады будуць раскручваць гэту справу далей».


4.

Колькі каштуе мытная дэклярацыя на беларускай мове?

(Радыё Свабода, 31 жніўня 2007 г.; http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/8/80EA574E-0BD0-4DC0-99C2-031BAE64F009.html)

На 930 тысяч рублёў аштрафаваны моладзевы актывіст з Гомелю Сяргей Сямёнаў. Такі прысуд вынесла 30 жніўня судзьдзя ў адміністрацыйных справах Цэнтральнага раённага суду Марына Дамненка. Фармальна спадар Сямёнаў аштрафаваны за непадпарадкаваньне інспэктару мытні на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Як распавёў Сяргей Сямёнаў, 21 жніўня ён ехаў цягніком ва Ўкраіну. На памежнай станцыі Церуха галоўны інспэктар Гомельскай мытні Васіль Афончанка патрабаваў у яго дэклярацыю. Спадар Сямёнаў сказаў, што вусна гатовы паведаміць пра свае асабістыя рэчы, якія ёсьць у кайстры. Аднак інспэктар запатрабаваў пісьмовую дэклярацыю.

У сваю чаргу Сяргей Сямёнаў папрасіў даць яму блянк мытнай дэклярацыі не на рускай, а на беларускай мове, паколькі мову суседняй дзяржавы ён ведае недасканала. Можна выклікаць перакладчыка, калі беларускамоўных блянкаў няма, паведаміў Сямёнаў. У адказ мытнік склаў на моладзевага актывіста пратакол паводле артыкулу 23.4 новага Адміністрацыйнага кодэксу — непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню альбо патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні службовых абавязкаў. За гэта прадугледжваецца штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў.

Мытнікі дагледзелі рэчы актывіста і адразу папярэдзілі, што 30 жніўня ён павінен зьявіцца ў суд Цэнтральнага раёну. Судзьдзя Дамненка аштрафавала спадара Сямёнава на 30 базавых велічыняў (у эквіваленце гэта 433 даляры ЗША).

“Я буду абскарджваць пастанову, бо ня ўпэўнены, што судзьдзя зразумела мае тлумачэньні. Судовае паседжаньне таксама вялося на расейскай мове, а я тлумачэньні даваў па-беларуску”, — сказаў Сяргей Сямёнаў.

Раней спадара Сямёнава затрымлівалі на мяжы за тое, што ў яго на пашпарце была налепка з выявай гербу Пагоня.

5.

“Нязручных” пісьменьнікаў выкрэсьлілі са школьнай праграмы

(Радыё Свабода, 31 жніўня 2007 г.; http://www.svaboda.org/articlesfeatures/culture/2007/8/7F7BC344-35F2-4B0D-BAC0-B187C084810E.html)

З новага навучальнага году беларускія школьнікі ня будуць вывучаць твораў Генадзя Бураўкіна, Вольгі Іпатавай, Сяргея Законьнікава, Сьвятланы Алексіевіч, Анатоля Сыса, Уладзімера Някляева, Леаніда Дранька-Майсюка, Уладзімера Арлова ды многіх іншых сучасных пісьменьнікаў. Іхняе месца ў толькі што выдадзенай Міністэрствам адукацыі праграме па беларускай літаратуры занялі імёны пісьменьнікаў, невядомых чытачам, затое добра вядомых дзяржаўным чыноўнікам.

Імёны народных паэтаў Рыгора Барадуліна і Ніла Гілевіча ў праграме засталіся. Праўда, іхнія творы будуць вывучаць ня ў тым аб’ёме, што раней, а значна меншым. Засталося ў зьмененай праграме і імя народнага пісьменьніка Васіля Быкава. Замест “Аблавы”, аднак, школьнікі будуць вывучаць “Сотнікава” — а творы апошніх гадоў яго жыцьця не ўвайшлі ў сьпіс.

Вось што кажа пра гэта літаратуразнаўца, доктар філялёгіі Міхась Тычына: “Усё, што тычыцца творчасьці Васіля Ўладзімеравіча Быкава апошніх гадоў жыцьця, а гэта больш за дзесяцігодзьдзе, дзе мы знаёмімся зь незнаёмым Быкавым, нечаканым — можа быць, нават тым, які пракладае новыя шляхі для беларускай літаратуры, яны вось якраз адсутнічаюць”.

Перагледзелі разьдзел пэрыяду 1930-х гадоў, а гэта час масавых рэпрэсіяў у гісторыі беларускай літаратуры. Успаміны Ларысы Геніюш, Сяргея Грахоўскага, Паўлы Пруднікава, Янкі Скрыгана, іншых пісьменьнікаў, якія прайшлі праз ГУЛАГ, засталіся па-за праграмай. Як і творы беларускіх пісьменьнікаў замежжа.

Старшы інспэктар Міністэрства адукацыі Зоя Падліпская тлумачыць выключэньне многіх вядомых твораў з праграмы жаданьнем скараціць вучэбную нагрузку для школьнікаў. Толькі з гэтае прычыны, паводле яе словаў, знакамітыя Купалавы “Тутэйшыя” з праграмы для агульнаадукацыйных школаў перамясьціліся ў праграму для клясаў зь філялягічным ухілам. “Тут жа яшчэ ў нас стаяла задача пазьбегнуць дубляваньня. Таму ў іншых клясах “Адвечная песьня” і астатнія паэмы… Трагікамэдыя “Тутэйшыя”? Так, толькі на паглыбленым узроўні”.

Вершы самой спадарыні Падліпскай, як і вершы яе сястры Таісы Трафімавай уключаныя, дарэчы, у абавязковую праграму. Іх рэкамэндавалі сябры створанага ўладаю Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Усе гэтыя рэкамэндацыі зьбірала адмысловая камісія пры Міністэрстве адукацыі. Вось каго, да прыкладу, раіў вывучаць школьнікам сябра гэтага саюзу Георгі Марчук. “Пакаленьне Шніп, Зьмітрок Марозаў, Алег Салтук, Пазьнякоў Міхась, Раіса Баравікова, Мікола Мятліцкі. Час ідзе — зьяўляюцца новыя таленавітыя аўтары. Творы і дзеці павінны ведаць, што адбываецца з сучасным станам беларускай літаратуры”.

Што ж да тых пісьменьнікаў, пра чые творы школьнікі цяпер нічога ня мусяць ведаць, то для іх такое рашэньне чыноўнікаў ня стала нечаканасьцю. Гаворыць Уладзімер Арлоў: “Думаю, што прычынай татальнай зачысткі школьных праграмаў ад маіх тэкстаў ёсьць ня толькі падазроная асоба аўтара, але і самі творы. Падкрэсьліваю, што школьнікі вывучалі менавіта мае гістарычныя апавяданьні і аповесьць, найперш адрасаваныя маладому чытачу, у якога фармуецца гістарычная, а значыць і нацыянальная сьвядомасьць. Ва ўяўленьні цяперашняй улады гісторыя Беларусі павінна быць вельмі кароткай і складаць ня дзесяць вякоў, а ўсяго некалькі дзесяцігодзьдзяў. Рэжыму значна прасьцей мець справу не зь беларусам, які адчувае за сабой стагодзьдзі эўрапейскай гісторыі, а з тым, для каго гісторыя пачынаецца з таго часу, калі піва каштавала 37 капеек, а яшчэ лепей з тым, для каго кропкай адліку гэтай гісторыі наагул стаў 1994 год”.

6.

Міліцыя на Крапівенскім полі зрывала сьвяткаваньне бітвы пад Воршай

(Любоў Лунёва, Менск, 8 верасьня 2007 г.; паводле http://www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/9/0DC31854-5DBF-4596-9C15-F927FD5A9A90.html)

Моладзевыя актывісты дэмакратычнага руху, якія прыехалі ў Воршу для ўдзелу ў сьвяткаваньні ўгодкаў бітвы пад Воршай, не змаглі патрапіць на поле вайсковай славы. Пляцоўка была ачэплена міліцыянтамі. Яны заяўлялі, што поле замінавана і трэба чакаць сапёраў…

7.

Гомель: прадстаўніца ўнівэрсытэту не разумее па-беларуску

(Радыё Свабода, 18 кастрычніка 2007 г.; http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/10/51DF4FB5-23F1-4335-AE83-E851CB1B8B53.html)

Ð�алезÑ�нÑ�Ñ�Ñ�нка.JPG 

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомелю мелі разглядаць справу пра адлічэньне студэнта-выдатніка Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Скарыны Зьмітра Жалезьнічэнкі (гл. фота). Паседжаньне перанесьлі на 25 кастрычніка. Судзьдзя Алена Цалкова падчас публічнай гутаркі высьветліла толькі пазыцыі бакоў.

Начальніца юрыдычнага аддзелу ўнівэрсытэту Ірына Пухлякова, як прадстаўніца гэтай установы ў судзе, прасіла разглядаць скаргу адлічанага студэнта пасьля дасудовага ўрэгуляваньня справы. Спадарыня Пухлякова таксама запатрабавала, каб Жалезьнічэнка зьвяртаўся да яе на расейскай мове, бо яна па-беларуску не разумее. Дадала пры гэтым: “У нас дзьве нацыянальныя мовы” — верагодна, маючы на ўвазе “дзяржаўныя”.

Студэнта 3-га курсу матэматычнага факультэту Зьмітра Жалезьнічэнку, як мяркуюць назіральнікі, адлічылі за актыўную грамадзянскую пазыцыю. Ён заявіў у судзе, што адміністрацыя адлічыла яго са шматлікімі парушэньнямі заканадаўства. Спадар Жалезьнічэнка паведаміў таксама, што 13 верасьня накіраваў скаргу ў Міністэрства адукацыі Беларусі, але адказу дагэтуль не атрымаў.

Працяг. За патрабаваньне фармуляру па-беларуску – да псіхіятра

(Радыё Свабода, Гомель, 26 кастрычніка 2007 г.; http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/10/376D220A-AA80-46DE-8CA2-A553A07FC888.html)

Сёньня ў Гомельскі гарадзкі ваенкамат на мэдычную камісію выклікалі адлічанага з унівэрсытэту імя Ф.Скарыны студэнта-выдатніка матэматычнага факультэту Зьмітра Жалезьнічэнку. Ваенкам Вячаслаў Цацарын падпісаў позву на звычайным белым аркушы паперы — па-беларуску. Адпаведных блянкаў у ваенкамаце аднаго з буйнейшых беларускіх гарадоў няма.

У прызначаны час спадар Жалезьнічэнка прыйшоў на мэдычную камісію. Падчас агляду доктарка-псыхіятар спыталася, чаму Зьміцер не запоўніў анкеты. Ён адказаў, што ваенкам Цацарын абяцаў яму выдаць фармуляр анкеты на беларускай мове, але гэтага не зрабіў.

Псіхіятар, паводле Жалезьнічэнкі, запісала яму ў мэдычнай карце, каб прайшоў псыхіятрычную экспэртызу. Папярэдні дыягназ лекаркі такі: “Рэакцыя апазыцыі” (афіцыйным дыгназам “рэакцыя апазыцыі” лічыцца – зьяўленьне ў дзяцей і падлеткаў адхіленьняў у паводзінах, якія маюць характар супрацьпастаўленьня паводзінам навакольных асобаў – бацькоў, пэдагогаў і г.д.)

Дыягназ ad рэдакцыі: “Рэакцыя гнюсных прыхлябаеў злачынна-этнацыднай улады”. Праяўляецца ў паводзінах падпарадкаваньня любым (!) загадам цяперашніх уладаў, якія б яны ні былі, чым нагадваюць паводзіны больш характэрныя не для людзей, а для статкавых жывёл, у скрайнім выпадку, для пасіўных підарасаў і да т.п…

8.

Віцебск: затрыманы 25 удзельнікаў акцыі памяці ахвяраў рэпрэсіяў

(Радыё Свабода, Віцебск, 30 кастрычніка 2007 г.; http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/10/DB519935-AC21-4C69-B62D-E4DAC91BC17F.html)

Ля Віцебску міліцыянты затрымалі 25 удзельнікаў ушанаваньня памяці продкаў. Імпрэза праходзіла з ініцыятывы Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ на ўзьлеску каля вёскі Паляі. Там у 1930-1950 гады НКВД праводзіў масавыя расстрэлы ахвяраў рэпрэсіяў. На ўшанаваньне сабралася 25 чалавек. Сябры КХП БНФ усталявалі мэмарыяльны крыж і пад бел-чырвона-белымі сьцягамі прасьпявалі гімн “Магутны Божа”.

Міліцыянты, якія назіралі за хадой імпрэзы на чале з маёрам Аляксандрам Ліленкам, кваліфікавалі яе як “несанкцыянаваны мітынг”. Усіх прысутных на аўтобусе, якім яны прыехалі ў Паляі, міліцыянты змусілі паехаць у міліцыю Віцебскага раёну.

Старэйшы апазыцыянэр Барыс Хамайда узяў адказнасьць за арганізацыю ўшанаваньня на сябе і прапанаваў міліцыянтам адпусьціць астатніх. Міліцыянты не пагадзіліся.

У другой палове дня некаторых затрыманых міліцыянты павезьлі ў суд.

9.

Скралі крыж, усталяваны пад Гарадком на Дзяды

(Радыё Свабода, Віцебская вобласьць, 1 лістапада 2007 г.; http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/11/63DBE6A4-5467-4743-9BA1-CE9761CA1666.html)

Ð�Ñ�Ñ�ж гаÑ�адоÑ�кÑ�.JPG 

Як паведаміў старшыня Гарадоцкай раённай арганізацыі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў, 31-га кастрычніка зьнік мэмарыяльны крыж, усталяваны пад Гарадком (гл.фота). З гэтай прычыны актывіст зьвярнуўся ў райаддзел міліцыі з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу і адшукаць зладзеяў. У заяве на імя начальніка раённай міліцыі Леанід Аўтухоў напісаў, што зрабіў і ўстанавіў крыж на ўласныя сродкі, бо палічыў сваім абавязкам ушанаваць памяць загінулых на Гарадоччыне ўдзельнікаў антыбальшавіцкага паўстаньня 1918 году.

Кошт крыжа, зробленага з мэталу, і шыльды са словамі “Змагарам за СВАБОДУ, загінуўшым у лістападзе 1918 г.” складае 340 тысяч рублёў. Аднак, паводле спадара Аўтухова, гэты крыж немаральна ацэньваць у грашовых адзінках, бо ён увасабляе загубленыя ў гэтых мясьцінах чалавечыя жыцьці.

Начальнік РАУСу напачатку адмаўляўся прымаць заяву і нават пагражаў аштрафаваць Леаніда Аўтухова “за самавольнае ўстанаўленьне крыжа”. Тады актывіст заявіў, што зьвернецца са скаргай у пракуратуру. Урэшце заяву прынялі і апыталі спадара Аўтухова у рамках папярэдняга расьсьледаваньня. Ці будзе распачатая крымінальная справа па факце зьнікненьня мэмарыяльнага крыжа, пакуль што невядома.

Крыж быў усталяваны каля вёскі Фралова, за 26 кілямэтраў ад райцэнтру Гарадок. 27-га кастрычніка яго асьвяціў уніяцкі сьвятар айцец Зьміцер Грышан. На асьвячэньне прыходзілі вяскоўцы, якія ўхвалілі гэтую ініцыятыву. Таму Леанід Аўтухоў не выключае, што крыж зьнік не па віне мясцовых зладзеяў, а на загад каго-небудзь з прадстаўнікоў улады.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы