nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Планы стварэньня іранскай нафтавай біржы

18 снежня, 2007 | Каментары (1)

Красімір Петроў (Krassimir Petrov, “Energy Bulletin”, 21 лютага 2006 г., ЗША; паводле http://www.inosmi.ru/stories/05/09/02/3453/225673.html)

Ð�акÑ�.JPG 

Гэты і наступны артыкулы, якія мы трошкі скарацілі, мы выстаўляем для таго, каб паказаць тэхналогіі, з дапамогай якіх амерыкана-сіянісцкая фіналігархія паразітуе на значнай частцы чалавецтва. Кожнаму беларусу варта ведаць ня толькі, як дзейнічае расейскі імперыялізм (тут мы добра засвоілі, што ён падпарадкоўвае народы праз вайсковую сілу, гвалт, тэрор, праз рускую мову, захоп інфармацыйнай прасторы ды маёмасьці народаў і г.д.), а і як дзейнічае іншы від імперыялізму – сіянісцкі фінансавы.

Рэдакцыя.

 

1. Палітэканомія імперый.

Нацыянальная дзяржава абкладае налогам сваіх грамадзянаў, у той час як імперыя абкладае налогам іншыя дзяржавы.

Гісторыя імперыяй – ад Грэцкай і Рымскай да Асманскай і Брытанскай [а дзе Расейская? – Рэд.] – вучыць нас, што эканамічнай асновай любой імперыі ёсьць спагнаньне налога зь іншых дзяржаў. Здольнасьць імперыі абкладаць налогамі іншых заўсёды абапіралася на больш разьвітую эканоміку і, як наступства гэтага, лепшую і больш моцную армію [у Расеі з эканомікай наадварот: захапілі тэрыторыі народаў, дзе ёсьць багацьці, і пампуюць іх для ўмацаваньня сваёй улады, пакуль не выпампуюць усё; народы, натуральна, гінуць… – Рэд.]. Частка налогаў з падпарадкаваных суб’ектаў выкарыстоўвалася для ўздыму ўзроўню жыцьця імперыі; іншая частка накіроўвалася на ўмацаваньне вайсковай моцы, якая была неабходная для збору гэтых налогаў.

Гісторыя кажа пра тое, што спагнаньне налогаў з падпарадкаванай дзяржавы адбываецца ў розных формах – звычайна ў выгляде золата і срэбра, калі яны лічыліся грошамі, але таксама ў выглядзе працаў, салдатаў, зерня, быдла альбо іншых сельскагспадарчых ці прыродных рэсурсаў, любых эканамічных дабротаў, якія патрабуе сябе імперыя, а падпарадкаваная дзяржава можа ёй даць. Гістарычна склалася так, што спагнаньне налогаў імперыяй заўсёды было прамым: падпарадкаваная дзяржава перадавала эканамічныя каштоўнасьці наўпрасткі.

Упершыню ў гісторыі, у ХХ стагоддзі Амерыка змагла спаганяць налогі з усяго сьвету ўскосна, праз інфляцыю [таму Амерыка – гэта новы від імперыі – фінанасавай. – Рэд.]. Яна не прымушае плаціць налогі наўпрасткі, як гэта рабілі ўсе ранейшыя імперыі да яе, а проста распаўсюдзіла сваю не забясьпечаную золатам валюту – амерыканскі даляр – у іншых краінах у абмен на тавары, наўмысна выклікаючы інфляцыю і абясцэньваньне гэтых долараў, і аплочваючы пазьней кожны даляр меньшай колькасьцю эканамічных каштоўнасьцяў. Гэта і ёсьць тая розьніца, якая характарызуе  імперскае налогаабкладаньне ЗША.

Вось як гэта адбылося.

У пачату ХХ стагоддзя амерыканская эканоміка стала дамінаваць у сусьветнай эканоміцы. Даляр ЗША быў прывязаны да золата, таму кошт даляра ні павялічваўся, ні памяншаўся, а заставаўся роўным адной і той жа колькасьці золата. Вялікая дэпрэсія, якой папярэднічала інфляцыя 1921-29 гг. і пасьля якой дэфіцыт дзяржаўнага бюджэта быў рэзка павялічаны, стала прычынай значнага павелічэньня аб’ёму грашовых сродкаў у звароце і тым самым зрабіла немагчымым забесьпячэньне амерыканскага даляра золатам. Гэта прымусіла Рузвельта адвязаць даляр ад золата ў 1932 годзе. Да таго часу ЗША, магчыма, і дамінавалі ў сусьветнай эканоміцы, але з эканамічнага пункту гледжаньня яны не былі імперыяй. Фіксаваная вартасьць даляра не дазваляла амерыканцам атрымліваць эканамічныя перавагі [незаслужаныя, паразітныя. – Рэд.] ад іншых краін, бо забясьпечвала іх далярамі, якія канвертаваліся ў золата.

З эканамічнага пункту гледжаньня амерыканская імперыя нарадзілася ў час падпісаньня Брэттан-Вудскіх пагадненьняў у 1945 годзе. Амерыканскі даляр ня быў цалкам забясьпечаны золатам, бо быў канвертуемы ў золата толькі для ўрадаў іншых краін. Гэта пераўтварыла даляр у рэзервовую сусьветную валюту. Магчыма так сталася з-за таго, што Злучаныя Штаты забясьпечвалі сваіх саюзьнікаў у час Другой сусьветнай вайны харчовымі прадуктамі, патрабуючы аплаты золатам, і скапілі такім чынам значную колькасьць золата сьвету ў сябе. Імперыя не была б магчымай, калі б па Брэтан-Вудскім пагадненьні доларавыя паступленьні абмяжоўваліся і залежалі ад наяўнасьці золата (каб была магчымасьць абменьваць даляры на золата ў поўным аб’ёме). Аднак палітыка “пушак і масла” 1960-х (маецца на ўвазе павелічэньне выдаткаў на абарону пры адсутнасьці стратаў ў разьвіцьці эканомікі й сацыяльнай абароне насельніцтва – заўвага перакладчыка) была імперскай палітыкай: доларавыя масы няўхільна расьлі, каб фінансаваць вайну ў Вьетнаме і праграмы “вялікага грамадства” прэзідэнта Ліндана Джонсана (Lyndon Baines Johnson). Большая частка гэтых долараў была перададзеная замежнікам наўзамен за эканамічныя каштоўнасьці, але без магчымасьці выкупіць іх па тым жа кошце.

Павельчэньне даляравай наяўнасьці ў замежнікаў з-за няспыннага гандлёвага дэфіцыту ЗША было роўнае налогаабкладаньню – класічнаму інфляцыйнаму налогу, які бярэцца дзяржавай [так у аўтара; на справе – уладай. – Рэд.] са сваіх грамадзян. Але на гэты раз гэта быў інфляцыйны налог, які ЗША бралі зь іншых краін сьвету.

Калі ў 1970-71 гг. замежнікі запатрабавалі золата за свае даляры, урад ЗША 15 жніўня 1971 г. аб’явіў дэфолт па сваіх абавязках… І калі прапаганда тлумачыла гэта як “адвязку ад золата”, у сапраўднасьці адмова плаціць золатам зьяўлялася аб’яўленьнем банкруцтва ўраду Злучаных Штатаў. Гэта ж па сутнасьці значыць, што ЗША аб’явілі сябе імперыяй! Яны атрымалі велізарную колькасьць эканамічных каштоўнасьцяў ад усяго сьвету без якога-небудзь намеру вярнуць гэтыя даброты, а сьвет быў бясьсільны зрабіць што-небудзь – з таго часу сьвет мусіць плаціць налог і ён ня можа нічога з гэтым зрабіць… 

З таго ж моманту ЗША павінны былі прымушаць увесь іншы сьвет прымаць даляры, якія стала абясцэньваліся, наўзамен за эканамічныя каштоўнасьці, каб падтрымліваць сваю імперыю і працягваць спаганяць налогі зь іншых краін, а таксама прымушаць краіны трымаць у сябе ўсё большую колькасьць гэтых даляраў. Таму ЗША трэба было матываваць краіны сьвету эканамічна, каб яны трымалі даляры. І гэтай матывацыяй стала… нафта.

У 1971 годзе станавілася ўсё відавочней, што ўрад ЗША проста ня зможа выплаціць даляры золатам, і тады Злучаныя Штаты заключылі ў 1972-73 гг. “браніраванае” пагадненьне з Саўдаўскай Аравіяй – ЗША будуць падтрымліваць дом Саўдаў ва ўладзе наўзамен за тое, каб тыя пагадзіліся прадаваць сваю нафту сьвету толькі за даляры. Іншыя краіны-сябры АПЭК мусілі пайсьці за імі ўсьлед і таксама пачаць прадаваць нафту толькі за даляры. З прычыны, што краінам сьвету даводзілася купляць нафту ў арабскіх дзяржаў, дык у іх быў сэнс трымаць даляры для аплаты нафты. І паколькі запатрабаваньне на нафту ў сьвеце ўвесь час павялічвалася, адначасова з ростам цэнаў на яе, сусьветны попыт на даляры таксама толькі ўзрастаў. Нават калі даляры больш немагчыма было абмяняць на золата, цяпер іх можна было абмяняць на нафту.

Эканамічная сутнасьць гэтага пагадненьня заключалася ў тым, што даляр цяпер падмацоўваўся нафтай. І да таго часу, пакуль захоўвалася такая сітуацыя, сьвету даводзілася купляць даляры, каб аплаціць імі пастаўкі нафты. Да той пары, пакуль даляр застаецца адзіным сродкам аплаты за нафту, яго панаваньне ў сьвеце забясьпечана, а амерыканская імперыя можа працягваць спаганяць налог з усяго іншага сьвету. Калі ж па якой-небудзь прычыне даляр страціць сваю забясьпечанасьць нафтай, амерыканская імперыя спыніць сваё існаваньне. Такім чынам, захаваньне імперыі патрабуе, каб нафта прадавалася толькі за даляры. Яно таксама абумоўлівае тое, каб нафтавыя запасы знаходзіліся ў розных сувярэнных краінах, якія не зьяўляюцца дастаткова моцнымі ў палітычным і ваенным плане, каб запатрабаваць аплаты за нафту ў іншай валюце. Калі ж нехта запатрабуе іншай аплаты, яго трэба пераканаць – з дапамогай палітычнага ціску альбо вайсковымі сродкамі.  

Чалавекам, які ўсё ж запатрабаваў за сваю нафту еўра ў 2000-м годзе, быў Садам Хусэйн. Спачатку яго патрабаваньні выклікалі насьмешкі, затым – ігнараваньне, але калі стала відавочна, што ён не жартуе, на яго націснулі з мэтай прымусіць перадумаць. Калі іншыя краіны, накшталт Ірана, таксама вырашылі прадаваць нафту за іншую валюту (еўра ці ены), небясьпека для даляра стала відавочнай і непасрэднай. Пакараньне не прымусіла сябе доўга чакаць.

“Шок і трапятаньне” Буша ў Іраку быў праведзены не з-за ядзернай праграмы Садама, не дзеля абароны правоў чалавека і праштурхоўваньня дэмакратыі, і нават не дзеля захопу нафтавых радовішчаў. Гэтая вайна была распачатая  дзеля абароны даляра, і, такім чынам, дзеля абароны амерыканскай імперыі [гл. малюнак у пачатку артыкула. Рэд.]. Гаворка йшла пра тое, каб паказаць усім, што той, хто пажадае замяніць амерыканскія даляры іншай валютай у гандлі нафтай, будзе пакараны такім жа чынам.

Многія крытыкавалі Буша за развязваньне вайны ў Іраку дзеля захопу ірацкай нафты. Аднак гэтыя крытыкі ня могуць патлумачыць, навошта Бушу трэба было захопліваць гэтыя нафтавыя радовішчы – ён мог проста задарма надрукаваць даляры і купіць на іх усю нафту сьвету, альбо столькі, колькі яму было трэба. У яго напэўна былі іншыя прычыны для ўварваньня ў Ірак.

Гісторыя вучыць нас, што імперыя пачынае вайну па адной зь дзьвюх прычын:

1. Каб абараніць сябе;

2. Каб атрымаць карысьць ад вайны.

Калі прычына будзе іншай, як паказвае Пол Кенэдзі (Paul Kennedy) у сваёй аўтарытэтнай кнізе “Узьнікненьне і падзеньне вялікіх дзяржаваў” (Rise an Fall of the Great Powers), тады вялікае расьцяжэньне ваенных сілаў зьнясільвае эканамічныя рэсурсы імперыі й паскарае яе падзеньне. З эканамічнага пункту гледжаньня для таго, каб імперя магла пачаць і правесьці вайну, выгады ад яе павінны пераўзыходзіць ваенныя і сацыяльныя выдаткі. Прыбыткі ад ірацкіх нафтавых радовішчаў наўрад ці вартыя доўгатэрміовых ваенных выдаткаў на працягу многіх гадоў.

Буш накіраваўся ў Ірак, каб абараніць сваю імперыю. І сапраўды, падобна на тое: праз два месяцы пасьля захопу Злучанымі Штатамі Ірака была закрытая праграма “Нафта ў абмен на харчы”, ірацкія еўра-рахункі былі зноўку пераведзеныя на даляровыя, а нафта зноў пачала прадавацца толькі за амерыканскія даляры [а еўрапейцы працягвалі ваяваць у Іраку на баку ЗША… – Рэд.]. Краіны сьвету больш не маглі купляць ірацкую нафту за еўра. Глабальная перавага даляра была адноўленая. Буш пераможна выйшаў са зьнішчальніка і аб’явіў, што задача выкананая – ён пасьпяхова абараніў даляр ЗША, і тым самым амерыканскую імперыю.

 

2. Іранская нафтавая біржа.

Цяпер урад Ірана распрацаваў, у канчатковым выніку, сакрушальную “ядзерную зброю”, якая можа хутка разбурыць фінансавую сістэму, якая ёсьць падмуркам амерыканскай імперыі. Гэтая зброя – іранская нафтавая біржа, адкрыцьцё якой запланаванае на сакавік 2006 года [артыкул быў надрукаваны амаль два гады таму і мы ведаем, як разгортваліся наступныя падзеі; па невядомых нам прычынах Ахмадзі-Нежад пазьней адмяніў гэтыя планы, відаць, ён ведаў пра будучыя яшчэ лепшыя хады, а яны былі настпнымі: у канцы гэтага 2007 года “Расея” аб’явіла аб пачатку продажы сваёй нафты за рублі на ўласнай біржы, а зусім нядаўна і краіны АПЭК разам зь Венесуэлай запланавалі пераход у продажы нафты на іншыя валюты (не даляры); Савудаўская Арабія, сапраўды, супраціўлялася; ці ня з гэтымі навінамі зьвязана рэзкае падзеньне курсу даляра ў апошні час?. – Рэд.]

Яна будзе працаваць на падставе механізму гандлю нафта за еўра… У эканамічных адносінах гэта ёсьць большай пагрозай панаваньню даляра, чым дзеяньні Садама, бо гэта дазволіць усім, хто купляе альбо прадае нафту за еўра, заключаць пагадненьні на біржы, цалкам выключыўшы амерыканскі даляр. Калі гэта адбудзецца, тады, відаць, амаль ўсе ахвотна пагодзяцца перайсьці на еўра ў гандлі нафтай:

– еўрапейцам больш ня трэба будзе купляць і трымаць даляры, каб аплочваць пастаўкі нафты. Замест гэтага яны будуць плаціць сваёй уласнай валютай. Пераход на еўра ў гандлі нафтай забясьпечыць еўрапейскай валюце статус рэзервовай, что выгадна еўрапейцам, а не амерыканцам.

– асабліва ахвотна пяройдуць на новую сістэму ў гандлі нафтай кітайцы і японцы, бо гэта дазволіць ім значна скараціць свае велізарныя запасы даляраў і дыверсіфікаваць свае валютныя рэзервы праз еўра, абараніўшы сябе такім чынам ад абясцэньваньня даляра. Некаторую частку сваіх даляраў яны ўсё ж захаваюць; другую яны адразу скінуць; трэцюю частку могуць выкарыстоўваць для будучых пляцяжоў.

– у рускіх ёсьць свой уласны эканамічны інтарэс у пераходзе на еўра – асноўны аб’ём іх гандлю прыпадае на еўрапейскія краіны, краіны-экспартэры нафты, Кітай і Японію. Пераход на еўра адразу ж палепшыць гандаль зь першымі двума блокамі і з часам палегчыць гандлёвыя сувязі зь Кітаем і Японіяй. Рускім таксама, відаць, не падабаецца трымаць даляры, якія абясцэньваюцца. Яны нядаўна адкрылі для сябе новы культ золата. У Расеі таксама ажывіўся нацыяналізм [стары расейскі імперыялізм там найперш ажывіўся. – Рэд.], і калі пераход на еўра нанясе ўдар амерыканцам (stab the Americans), яны з радасьцю зробяць гэта і будуць задаволена назіраць, як амерыканцы крывавяць (watch the Americans bleed) [як бачыце, аўтар дакладна прадказаў дзеяньні “Расеі”, яе ўдар быў першым… – Рэд.].

– арабскія краіны, якія экспартуюць нафту, ахвотна перайдуць на еўра як сродак дыверсіфікацыі для сваіх велічэзных запасаў даляраў, якія абясцэньваюцца. Як і ў выпадку рускіх, яны гандлююць у асноўным зь еўрапейскімі краінамі і таму аддадуць перавагу еўрапейскай валюце і для стабільнасьці, і для таго, каб пазьбегчы валютнай рызыкі. Пра джыхад супраць няверных мы ўжо і не гаворым [як бачыце, і гэтыя дзеяньні аўтар прадказаў… – Рэд.].

І толькі брытанцы апынуцца паміж молатам і кавадлам. Аднак, бачачы, як падае іх векавы партнэр, ці працягнуць яны яго падтрымліваць, ці нанясуць завяршальны ўдар?

У любым выпадку, што б ня вырашылі брытанцы, калі іранская біржа пачне працаваць, важныя гульцы – еўрапейцы, кітайцы, японцы, рускія і арабы – ахвотна перайдуць на еўра, паставяць кропку ў гісторыі даляра. Амерыканцы ня могуць гэтага дапусьціць і яны выкарыстаюць самыя розныя стратэгіі, каб затрымаць альбо перашкодзіць працы нафтавай біржы:

– сабатаж біржы (кампутарныя вірусы, атакі на сетку, камунікацыі, сервер і г.д.);

– дзяржаўны пераварот (найлепшая для амерыканцаў стратэгія);

– заключэньне пагадненьня пра ўмовы і абмежаваньні;

– сумесная рэзалюцыя ААН аб вайне, калі не атрымаецца – гучная рыторыка пра тое, што іранцы распрацоўваюць ядзерную зброю [мы толькі што былі сьведкамі й гэтага! – Рэд.];

– аднабаковы ядзерны ўдар (дзе амерыканцы напэўна выкарыстаюць Ізраіль для выкананьня гэтай бруднай справы);

– аднабаковая ядзерная вайна (найгоршы для ЗША варыянт; акрамя таго Іран, верагодна, уваходзіць у альянс з Кітаем, Індыяй і Расеяй – у складзе вядомай ШАС, а таксама мае сепаратную дамову зь Сірыяй).

Які б ня быў выбар, калі іранская біржа набярэ абароты, чыста з эканамічнага пункту гледжаньня яна будзе з ахвотай падтрыманая буйнымі эканамічнымі дзяржавамі й паскорыць сьмерць даляра.

Абвал даляра значна паскорыць тэмп інфляцыі ў ЗША і зробіць ціск у бок падвышэньня доўгатэрміновых уліковых ставак. І тады Федэральная рэзервовая сістэма (ФРС) апынецца паміж Сцылай і Харыбдай – паміж дэфляцыяй і гіперінфляцыяй…

У адпаведнасьці з аўстрыйскай тэорыяй грашовых, крэдытных і бізнэс-цыклаў чагосьці сярэдняга паміж дэфляцыяй і гіперінфляцыяй не існуе. Раней ці пазьней фінансавая сістэма павінна пахіснуцца ў той ці іншы бок, прымушаючы ФРС зрабіць свой выбар…

Галоўная асоба ў гэтай сістэме – Бэн Бернанке, вядомы знаўца Вялікай дэпрэсіі, несумніўна абярэ інфляцыю. “Верталётчык Бэн” [гэтае прозьвішча ён атрымаў за сваю фразу, што ён гатовы раскідваць даляры зь верталёта, каб не дапусьціць дэфляцыю – заўв. перакладчыка] засвоіў урокі Вялікай дэпрэсіі й разбуральныя сілы дэфляцыі. Каб яе пазьбегчы, ён выкарыстае друкарскі станок і выкліча ўсе верталёты з 800 заакіянскіх ваенных базаў ЗША. Пры неабходнасьці, ён пераўтворыць у грошы ўсё, што апынецца ў яго полі зроку…

Разбурэньне амерыканскай валюты гіперінфляцыяй стане яго найвышэйшым дасягненьнем. І зь пепла даляра адродзіцца будучая сусьветная рэзервовая валюта – гэты варварскі перажытак – золата.

 

Красімір Петроў (Krassimir_Petrov@hotmail.com) атрымаў ступень кандыдата эканамічных навук у дзяржаўным універсітэце Агаё, цяпер выкладае макраэканоміку, міжнародныя фінанасы і эканаметрыю у Амерыканскім універсітэце ў Баўгарыі.

 

Ад рэдакцыі:

З нагоды тэмы лічым важным падаць зьвесткі пра разьведаныя запасы нафты ў розных краінах сьвету. Як бачыце, “Расея” тут далёка ня ў лідэрах (узята з http://gudsite.com/gudzone/bubble.htm).

1. Саўдаўская Арабія – 262 гб (гігабарэляў ці мільярд барэляў)

2. Канада – 179 гб

3. Іран – 133 гб

4. Ірак – 112 гб

5. ААЭ – 98 гб

6. Кувэйт – 97 гб

7. Венесуэла – 77 гб

8. Расея – 49 гб

9. ЗША – 21 гб

10. Бразілія – 14 гб

11. Мексіка – 13 гб

 

 

 

Каментары (1)

  1. Сяргей кажа:

    Ролю рабоў цяпер выконваюць машыны, якім патрэбны “энэрганосьбіты”. Гэтым, да рэчы, можна часткова растлумачыць
    скарачэнне насельніцтва ў развітых краінах. Але больш важным рэсурсам з’яўляюцца тэхналогіі, якія дазваляюць
    канструяваць машыны. Моц даляря і ЗША ў валоданні тэхналогіямі і патэнтамі. Кошт, напрыклад, кампутараў у
    далярах змяншаецца ў 1,5 – 2 разы штогод, ці інакш – за 1 даляр сёння можна набыць у 2 разы больш гігабайт і гігагерц,
    чым год таму. Не адной нафтай жывуць людзі.
    Гэты артыкул сумнеўны.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы