nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Тэхналогія дэмаграфічнай сьмерці Расеі

25 снежня, 2007 | Няма каментараў

Рада���� Ра�е�.JPG

А вось погляд на сучасны стан Расеі чалавека з патрыятычна-імперскага лагеру –Эдуарда Самойлава. Паводле www.apostol.obninsk.ru/tex

 

Чаму ў Расеі нельга планаваць устойлівы эканамічны рост

Пакуль аўтары эканамічных аналізаў даволі рэдка ўзгадваюць дэмаграфічныя праблемы Расеі ў сувязі з прагнозамі разьвіцьця народнай гаспадаркі. Але можна не сумнявацца, што ўжо хутка дэмаграфічная праблематыка пачне імкліва перамяшчацца ў цэнтар ўвагі ўсіх, хто мае якое-небудзь дачыненьне да кіруемай эканомікі.

Таму што інвестыцыі, сыравіна, тэхналогіі – усё гэта другаснае. Першасным ёсьць “людскі фактар”. А з гэтым справы ў Расеі выглядаюць усё горш і горш.

Насельніцтва Расеі памяншаецца ўжо 15 гадоў, прычым апошнія гады ў аб’ёме 1 мільён чалавек штогод. Сярэдняя працягласьць жыцьця мужчын у Расеі цяпер складае 58 гадоў. Сьмяротнасьць сярод моладзі ва ўзросьце ад 15 да 19 гадоў за апошнія 10 гадоў узрасла на 40%. З 39,1 млн. жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту бясплодных – больш за 6 мільёнаў. Штогод колькасьць жанчын, якія ня могуць стаць маці, павялічваецца на 200-250 тысяч. Бясплоднымі зьяўляюцца і 4 млн. мужчын. Усяго ў Расеі ня могуць мець дзяцей 15-20% сямейных пар.

Неабходна таксама ўлічваць, што катастрафічна хуткае скарачэньне колькасьці насельніцтва суправаджаецца пагаршэньнем яго якаснага складу, найперш па наступных прычынах:

– шырокі распаўсюд алкагалізму – рост спажываньня алкагольных напояў у два разы з пачатку 1990-х гадоў;

– наркаманіі – у 20 разоў у дзіцячым і падлеткавым асяродках; толькі па афіцыйных дадзеных малагадовых наркаманаў у Расеі каля 1 мільёна;

– рэзкае павелічэньне захворваемасьці на сухоты – за апошнія 5 гадоў на 70%; сіфілісам – рост за 10 гадоў у 21 раз; СНІДам – 144 чалавекі на 100 тысяч жыхароў ( для параўнаньня: у Галандыі – 1 чалавек, у Турцыі – 5); 

– за апошнія дзесяцігоддзі назіраецца 11-разовы рост нярвова-псіхічных растройстваў; цяпер у Расеі гэтымі захворваньнямі пакутуе больш за 10% насельніцтва;

– назіраецца выбуховы рост злачыннасьці – трохразовы за 15 гадоў;

– распаўсюд беднасьці й жабрацтва – доля насельніцтва, якое знаходзіцца ніжэй за рысу беднасьці, звыш 40%; пры гэтым сярод маладых сем’яў за рысай беднасьці 69%;

– пагаршэньне фізічнага і псіхічнага здароўя дзяцей і падлеткаў – за 10 гадоў доля дзяцей, якія нараджаюцца хворымі, вырасла ў тры разы; толькі 20% дзяцей нараджаюцца здаровымі; да 40% школьнікаў пакутуюць ад страўнікава-кішэчных захворваньняў, анэміі й хваробаў абмену рэчываў;

“Сухі” астатак гэтых разбуральных працэсаў дакладна сфармуляваў міністар рэгіянальнага разьвіцьця Расеі Ўладзімір Якаўлеў: “У краіне з населніцтвам 144 мільёны чалавек хутка ня будзе каму працаваць. Да 60% расіянаў – гэта старыя, дзеці й інваліды. З 20 мільёнаў мужчын працаздольнага ўзросту прыкладна 1 мільён зьняволеныя за розныя злачынствы, 4 мільёны служаць у сістэмах МУС, МНС і ФСБ. Яшчэ 4 мільёны – хранічныя алкаголікі, а 1 мільён – наркаманы”.

Хуткімі тэмпамі ідзе дэкваліфікацыя працоўнай сілы, узмацняецца дыспрапорцыя паміж попытам і прапановай на рынку працы: цяпер да 40% выпускнікоў прафесійных навучальных устаноў ня могуць працаўладкавацца па сьпецыяльнасьці, і ў той жа час захоўваецца дэфіцыт кадраў па масавых працоўных прафесіях (станочнікі, фрэзероўшчыкі, сьлесары і г.д.).

На заводах абароннага комплесу ўжо ня рэдкасьць, калі цэхі працуюць шмат у чым за кошт “адкліканых з запасу” пенсіянераў.

Загрузка абаронных прадпрыемстваў, якія працуюць на абаронны сектар, у шэрагу выпадкаў складае некалькі адсоткаў. Напрыклад, прадпрыемствы, якія забясьпечваюць стварэньне кампанентаў цьвёрдага паліва для ракет, якія стаяць на баявым дэжуры, загружаныя на 3-4%. Агульная загрузка моцы прадпрымстваў АПК цяпер складае менш за 30%, зь якіх на долю дзяржзаказа прыпадае каля 25%. Сярэдні ўзрост працаўнікоў у галіне пераваліў за 50 гадоў. АПК да гэтай пары працуе на базе тэхналогій, якія засталіся яшчэ ад СССР.

Акрамя дэмаграфічных фактараў, трэба ўлічваць разбуральную палітыку ўлады ў адносінах да расейскай навукі: “рэфармаваньне” расейскага навуковага комплексу ўжо прывяло да страты мноства навуковых школаў і сотняў тэхналогій, да эміграцыі больш за 100 тысяч навукоўцаў і сьпецыялістаў, старэньня кадраў, якія засталіся. За 1991-2004 гг. колькасьць праектных арганізацый паменшылася ў 7,8 разы, канструктарскіх бюро ў 3,6 разы, колькасьць навукова-тэхнічных падраздзяленьняў на прадпрыемствах – у 1,8 разы. Наступны этап “рэфармаваньня” навукі, сутнасьць якога ў яе далейшай “камерцыялізацыі”, нанясе навуцы яшчэ большыя страты.

Нарэшце, скарачэньне насельніцтва непазьбежна вядзе да скарачэньня плацёжаздольнага попыту, а для эканомікі гэта, вобразна кажучы, сапраўдная “ўдаўка на шыі”. У такіх умовах планаваць устойлівы эканамічны рост – праява некампетэнтнасьці альбо хітрыкаў. Гэта прыкладна тое ж, як сьмяротна хворы чалавек, які праз 2-3 гады непазьбежна памрэ, зьбіраўся бы тым ня менш паступаць у ВНУ, закончыць яго і прыступіць да працы па сьпецыяльнасьці…

У Расеі сёньня планаваньне станоўчых эканамічных вынікаў на бліжэйшую персьпектыву ў 5-7 гадоў яшчэ мае пад сабой грунт. На сярэднетэрміновую – 10-20 гадоў – ужо малаперсьпектыўнае. А на стратэгічную – 20-35 гадоў – ужо ў прынцыпе немагчымае, таму што пры цяперашняй сацыяльна-эканамічнай тэндэнцыі, калі яна захаваецца, “планаваць” у стратэгічнай персьпектыве можна толькі поўную дэградацыю высокатэхналагічнага сектара эканомікі, канчатковае спусташэньне Далёкага Ўсходу і Сібіры, развал краіны.  

Іміграцыя за кошт папаўненьня некваліфікаванай працоўнай сілы з краін былога савецкага Закаўказьзя і Сярэдняй Азіі становішча ня зьменіць. Тут вырашальнымі абставінамі ёсьць тое, што, па-першае, менавіта рускі народ “пастаўляе” большую долю якаснага папаўненьня [кадрамі] для навукі й прапрыемстваў высокатэхналагічнага сектара. Па-другое, менавіта рускі народ у Расеі ў асноўным і вымірае: скарачэньне Расеі на 90% адбываецца за кошт выміраньня рускага народу. Падабаецца гэта каму-небудзь ці не, але Расеі, каб мець патэнцыял да ўстойлівага эканамічнага разьвіцьця, патрэбныя найперш рускія. Нават на Захадзе гэта разумеюць (напрыклад, «The Australian» ад 1 лістапада 2005 г. адзначае, што “ў беднай бабульцы Расеі поўна прыродных багацьцяў, але ёй катастрафічна не хапае рускіх”).

У той жа час сярод прыбываючых у Расею мігрантаў мала кваліфікаваных працоўных кадраў, каб адчувальна падсілкоўваць высокатэхналагічны сектар эканомікі. Больш за тое, кваліфікаваныя кадры і надалей будуць вымушаны з Расеі зьязджаць: “выганяць” іх з краіны будзе далейшае скарачэньне высокатэхналагічнага сектара. Усё гэта азначае, што калі, напрыклад, “наузамен” 10 тысяч праграмістаў, якія зьедуць з Расеі, у краіну прыедзе мільён (!) гандляроў гароднінай і будаўнічых рабочых, дык сітуацыя ў эканоміцы ў цэлым ўсё роўна толькі пагоршыцца.

Павялічылася дыспрапорцыя ў разьвіцьці розных частак Расеі. За 1994-2003 гг. доля рэгіёнаў на ўсход ад Урала ў ВУП Расеі скарацілася з 27,9% да 26,2%, а без уліку Цюменскай вобласьці – з 21,6 да 15,9%. За 1991-2002 гг. насельніцтва Далёкага Ўсходу і Сібіры скарацілася больш чым на 1 мільён чалавек. У 2003 годзе на адзін кв.км плошчы ў Маскоўскім рэгіёне (Масква і вобласьць) быў выраблены ў 690 разоў большы валавы рэгіянальны прадукт, чым у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе (64,5 млн. і 93,4 тыс. рублёў адпаведна).

Трэба ўлічваць, што гэтыя станоўчыя працэсы ідуць няхутка, патрабуюць доўгай і карпатлівай працы. У той жа час працэсы дэградацыі й асобы, і грамадства маюць ўнутраную “самарухальную” дынаміку, з часам пачынаюць разьвівацца “па нарастаючай”, а з пэўнага моманту – абвальнымі тэмпамі. Гэта азначае, што разбурэньне высокатэхналагічнага комплексу і скарачэньне эканомікі Расеі да ўзроўню і формы адной вялікай “трубы”, якое няўмольна наступае ўсьлед за выміраньнем рускага народу, адбудзецца па гістарычных маштабах імгненна.

Адзінай магчымасьцю папярэдзіць такі зыход падзей будзе фактычная перадача Далёкага Ўсходу і Сібіры пад кіраўніцтва Кітая, з тым, каб рэшткі рускага насельніцтва сканцэнтраваць у еўрапейскай частцы, і тым самым захаваць эканоміку на гэтых тэрыторыях. Пры гэтым трэба аддаваць сабе справаздачу ў тым, што такая Расея сувярэннай дзяржавай дэ-факта ўжо ня будзе.

Пры наяўнасьці дастатковай базы даных ужо сёньня можна цалкам дакладна пралічыць, на які час яшчэ хопіць нарыхтаванага ў СССР патэнцыялу, менавіта калі Расея спыніць сваё існаваньне як адзіная дзяржава [паганая імперыя. – Рэд.] і фактычна пяройдзе пад замежнае кіраваньне.

В самым жа агульным выглядзе сцэнар развала Расеі праглядаецца ўжо цалкам выразна.

 

Як разваляць Расею

“Разлом” краіны пройдзе, хутчэй за ўсё, па Ўрале, пасьля таго, як рэгіёны на ўсход ад уральскіх гор паступова запоўняцца кітайцамі наўзамен рускага насельніцтва, якое альбо вымрэ, альбо зьедзе.

 Для таго, каб дакладней уявіць, менавіта як гэта адбудзецца, трэба разумець дух і псіхіку кітайцаў як старажытнага народу з магутнымі цывілізацыйнымі рэсурсамі і багатай культурай, які здольны дзейнічаць у самых розных сітуацыях цярпліва, арганізавана і дакладана [пад уплывам адэкватнай ідэалогіі й кіраваньня. – Рэд.].

Каротка кажучы, кітайцы маюць рэальны патэнцыял перавагаў над большасьцю тыпаў цывілізацый [гэтыя “перавагі” – прадмет нашага будучага аналізу. – Рэд.], якія захаваліся да сёньня і ўступаюць у барацьбу за права дамінаваць на планеце альбо, як мінімум, за права захаваць сябе ў “арэалах” свайго жыцьця ў сваёй цывілізацыйнай паўнаце.

Дзеяньні Кітаю, скіраваныя на “захоп” Далёкага Ўсходу і Сібіры, будуць нясьпешнымі й добразычлівымі, без малейшых адзнак агрэсіўнасьці. Кітайцы будуць проста запаўняць дэфіцыт працоўнай сілы, які ўтвараецца ў гэтых ргіёнах. Прычым ня шляхам стыхійнага дэмаграфічнага ціску, а паэтапна, чакаючы, каб Расея сама паклікала іх “на дапамогу”.

Матывы такіх паводзінаў зразумелыя: нікуды ня варта сьпяшацца і ня варта раздражняць суседа, пакуль ён канчаткова не аслабне. Варта вычакаць, пакуль не настане час, калі Расея будзе вымушана прыбегчы да шырокамаштабнай “дэмаграфічнай дапамогі” Кітая, каб пазьбегчы паралюшу эканомікі наўсход ад Урала.

Дапамога абавязкова прыйдзе. Прычым адрасная, мэтанакіраваная: зь Кітаю будуць прыбываць ня толькі малаграматныя сяляне, але і кваліфікаваныя рабочыя, інжынеры і навукоўцы, частка зь якіх будзе заранёў валодаць азамі рускай мовы. Паступова навука, прадпрыемствы Далёкага Ўсходу і Сібіры будуць працаваць па ўсіх прафесійных катэгорыях у асноўным за кошт кітайскіх кадраў. Тое самае адбудзецца ў нафта- і газаздабачы, у сельскай гаспадарцы і гандлі.

Раней ці пазьней кітайцы ў колькасных суадносінах у гэтых рэгіёнах стануць большасьцю, прымуць расейскае грамадзянства. Некаторы час на выбарах у органы ўлады будуць дысцыплінавана галасаваць выключна за рускіх кандыдатаў ці іншых “этнічных расейцаў”. А затым паступова, крок за крокам, і ўладныя структуры будуць запоўненыя пераважна кітайцамі. Прычым гэта будуць высокакласныя кіраўнікі, безумоўна лаяльныя Маскве.

Але праз пэўны час высьветліцца, што Масква “кіруе” гэтымі рэгіёнамі выключна намінальна, таму што практычна ўся эканоміка Далёкага Ўсходу і Сібіры, хаця федэральныя налогі й плоціць у Маскву, але па маштабах экспарту сыравіны, таваразвароту і фінансавых аперацыях дэ-факта працуе ў асноўным на Кітай… 

Далей непазьбежна наступіць час, калі Далёкі Ўсход і Сібір, якія ўжо стануць фактычна кітайскімі, зь лёгкасьцю дамогуцца зьніжэньня аб’ёму федэральных налогаў да мікраскапічнага ўзроўню, выключна дзеля таго, каб Масква захавала калі не “твар”, дык хаця б нейкае падабенства на яго.

Ня варта чакаць, што такім становішчам Пекін будзе задаволены, і поўнае адсячэньне Далёкага Ўсходу і Сібіры ад Масквы не адбудзецца. У гэтым сьвеце прынята дабіваць слабых. І Расею абавязкова дабьюць.

Прычым галоўнай прычынай такой жорсткасьці будуць ня столькі злыя намеры, колькі востры недахоп энэрганосьбітаў, якія праз 20-30 гадоў стануць для разьвітых краін пытаньнем жыцьця і сьмерці. І барацьба за нафту і газ будзе ісьці ў сьвеце без малейшага паслабленьня да слабых.

Тут і чакаюць вялікія сюрпрызы ініцыятараў каварных замыслаў падзелу Расеі: Расея сапраўды пры такой хадзе падзей будзе разваленая, але пладамі гэтага геапалітычнага разлому пакарыстаецца практычна толькі адзін Кітай. Мудрацы з Лондана і Вашынгтона, якія ня раз і ня два прабалталіся пра свае мары бачыць Расею падзеленай на некалькі дзяржаў [гэтая паганая імперыя так ужо ўсіх дастала, што ўсе чакаюць яе канца – любога канца… – Рэд.], у адным памыляцца вельмі крута: практычна ўсе запасы расейскай нафты, газу і лесу будзе паглынаць гіганцкая эканоміка Кітая – пад надзейным прыкрыцьцём кітайскай арміі, ядзерны патэнцыял якой на той час будзе параўнальны зь ядзерным патэнцыялам ЗША.

У сувязі з гэтым адзначым, што сёньня супраць 109 дывізій Кітая ў Забайкальскай ваеннай акрузе разгорнутая 1 дывізія. Праз 20-30 гадоў супраць пары сотняў кітайскіх дывізій будзе, відаць, стаяць полк, прычым складзены… зь кітайцаў. 

З часам, па меры росту кітайскай эканомікі й зьбядненьня энэргарэсурсаў Далёкага Ўсходу і Сібіры, пастаўкі нафты і газу з Расеі будуць спыненыя спачатку ў Заходнюю Еўропу, а затым і ва Ўсходнюю. Уключна… зь еўрапейскай часткай Расеі.

Пра захаваньні цяперашніх тэндэнцый адбудзецца ўсё гэта на працягу бліжэйшых 25-30 гадоў. Здавалася б, няхутка. Але гэта азначае, што цяперашнім расейскім першаклашкам яшчэ ня споўніцца і сарака, калі іх жыцьцё і жыцьцё іх дзяцей пераўтворыцца ў адно бесперапыннае цяжкае выпрбаваньне. Вось тады нашы дзеці й унукі й будуць успамінаць нас, сваіх бацькоў і дзядоў, асабліва “пяшчотнымі” словамі.

Рэшткам рускага народу, сканцэнтрааным на захад ад Урала, а таксама іншым народам Расеі застанецца толькі праклінаць нас, цяперашняе пакаленьне, за тое, што мы наканавалі сваіх дзяцей і ўнукаў на марны лём эканамічных рабоў магутных гаспадароў, на паўгалоднае і халоднае існаваньне [цікава, аказваецца, некаторыя маскалі і не здагадваюцца, як шмат людзей ужо праклінаюць і іх цяперашніх за імперыялізм ды шавінізм, іхных паганых продкаў за тое ж, і як радые, што нарэшце набліжаецца канец рускага імпер-шавінізму; расплата набліжаецца! – Рэд.]

Праклінаць будуць менавіта нас, а не кітайцаў і не амерыканцаў. Таму што прычыны такой хады падзей – не ў Пекіне і не ў Вашынгтоне. Гэтыя прычыны сёньня сядзяць у Крамлі.  

Ня варта мець ілюзіяў у адносінах да тых, хто сёньня кіруе Расеяй. Ужо некалькі гадоў, як цалкам відавочна, што палітыка ўладаў вядзе да выміраньня рускага народу, дэградацыі высокатэхналагічнага сектару эканомікі, да развалу краіны. Факты і лічбы на гэты конт больш чым пераканаўчыя. Прасторы для дзьвюх думак не застаецца. Але ўлада ўпарта і пасьлядоўна працягвае папярэднюю палітыку.

Няма сэнсу задавацца пытаньнем, чаму так адбываецца: ці то, як сьцьвярджаюць у радыкальна-патрыятычных колах, краіну “здаюць” за вялікія грошы, ці то, як кажуць некаторыя правыя, якія сталі відушчымі – па прычыне безьмежнай карупцыйнасьці й некампетэнтнасьці рэжыму, кіраўнікі якога проста нічога больш ня ўмеюць, акрамя як калечыць ды рабаваць [механізмы пададзеныя розныя, але прычына адна і тая ж –  расейская імперыякратыя. – Рэд.].

Якая розьніца [дакладна так, розьніцы няма. – Рэд.], калі вынік і ў тым, і ў іншым выпадку адзін: “кіруемы развал” Расеі й пераўтварэньне яе ў нейкі “пратэктарат”, падпарадкаваны магутным дзяржавам?

Калі мы не жадаем, каб нашыя дзеці ды ўнукі жылі ў такім “пратэктараце”, мы павінныя зрабіць усё, каб у краіне зьявілася іншая ўлада [у бліжэйшыя 4 гады ўжо ўсе – новай улады ня будзе. – Рэд.].  

Пытаньне стаіць менавіта так: альбо ў Расеі будзе іншая ўлада, альбо ня будзе Расеі [беларусы кажуць: хутчэй бы! – Рэд.].

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы