nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Навошта Кандаліза Райс дапамагае сілавікам у Крамлі застацца пры ўладзе

29 снежня, 2007 | Каментары (1)

�ла���на� 2.JPG

Апошнім кірункам збору матэрыялу вакол разглядаемай “падзеі вымушанай праўды” зьяўляюцца водгукі людзей – прадстаўнікоў розных ідэалагічных плыняў. Як мы ўжо паказалі, рускія імпер-шавіністы вылучэньне Мядзьведзева Пуціным ацанілі скрайне негатыўна, сіяністы і псеўда-лібералы Захаду наадварот – пазітыўна. Застаецца адно – паслухаць людзей, якія захоўваюць дэмакратычныя ідэалы. Таму мы прапануем пазнаёміцца з меркаваньнем Андрэя Іларыёнава – былога дарадцы Пуціна (падаецца паводле www.cato.ru/pages/151?idpage=69&idcat=421&parent_id=4; а таксама The Washington Post, www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=10382&sn_cat=37)

Рэдакцыя.

У апошні час расейскія СМІ ставяцца да адміністрацыі Буша, мягка кажучы, без асаблівай сімпатыі. Навуськаная Крамлём афіцыйная расейская прэса з гатовасьцю накідваецца на Вашынгтон кожны раз, калі той, хай і вельмі асьцярожна, пачынае крытыкаваць яго аўтарытарныя дзеяньні. Але ў гэты раз прахалода амерыканскай адміністрацыі раптам пераўтварылася ў цёплыя абдымкі.

Прычына простая – на гэтым тыдні дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс адкрыта падтрымала вылучэньне Дзьмітрыя Мядзьведзева на пасаду пераемніка, абранага Ўладзімірам Пуціным. Тым самым яна фактычна дэзавуявала свае ўласныя патрабаваньні да расейскага кіраўніцтва ісьці дэмакратычным курсам і праводзіць па-сапраўднаму канкурэнтныя выбары.

Мядзьведзева, цяперашняга першага намесьніка прэмьер-міністра Расеі, Райс пахваліла – назвала “інтэлектуалам”, які прэзентуе сабой “новае пакаленьне” расейсіх палітыкаў. Для Пуціна і расейскіх сілавікоў, якія захапілі ўладу ў краіне і ўсяляк спрабуюць утрымаць яе шляхам антыдэмакратычнай перадачы ўлады, словы Райс аказаліся як нельга больш дарэчы…

Мядзьведзеў ня ёсьць прэзідэнтам Расеі. Ён яшчэ не выіграў выбары, нават не пачаў сваёй перадвыбарнай кампаніі. Ён нават яшчэ не зьяўляецца афіцыйным кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2 сакавіка. Але Райс яго ўжо падтрымала – падобна як і канцлер Нямеччыны Ангела Меркель, якая паведаміла публіцы, што ёй “было б прыемна працаваць” зь Мядзьведзевым.

Што ж прымусіла Райс выступіць са сваёй заявай, не чакаючы меркаваньня расейскій грамадзян? У чым прычына такой сьпешкі ў падтрымцы выбару Пуціна? [зьвярніце ўвагу, адказаў на гэтыя пытаньні дадзена ня будзе. – Рэд.]

Вядома ж, за прайшоўшыя гады ў Райс цалкам магло сфармавацца станоўчае меркаваньне пра Дзьмітрыя Мядзьведзева. Але навошта было выказваць яго менавіта цяпер, адразу пасьля заявы Пуціна? Публічная падтрымка спадчыньніка паступіла таксама ад такіх годных джэнтэльменаў, як бандыцкі дыктатар Чачні Рамзан Кадыраў і кінарэжысёр Мікіта Міхалкоў, які пасьпеў за апошнія гады засьведчыць сваю прынцыповую падтрымку Барысу Беразоўскаму, Сяргею Іванову, Уладзіміру Пуціну і, нарэшце, Дзьмітрыю Мядзьведзеву. Што згубіла дзяржсакратар ЗША ў падобнай кампаніі?

Заява Райс тым больш зьбянтэжвае, што яна была зроблена адразу пасьля парламенцкіх выбараў у Расеі, якія былі праведзеныя ва ўмовах масавага ціску, адкрытага гвалту, паўсюдных пагрозаў – выбараў, якія заканамерна былі названыя еўрапейскімі назіральнікамі самымі бруднымі за ўвесь постсавецкі перыяд. “Выбары ў Дзяржаўную Думу ў Расейскай Федэрацыі, якія прайшлі 2 сьнежня 2007 года, былі несправядлівыя і не адпавядалі многім абавязальніцтвам у рамках АБСЕ, а таксама стандартам дэмакратычных выбараў Рады Еўропы”, – заявіла аб’яднаная місія назіральнікаў пасьля заканчэньня галасаваньня.

Гэта праўда, што Райс выкала надзею, што прыйдзе дзень, калі ў Расеі ўсё ж пройдуць “прэзідэнцкія выбары, на якіх будзе рэальная магчымасьць арганізаваць па-сапраўднаму спаборнае галасваньне”. Але, публічна расхвальваючы крамлёўскага кандыдата, яна наўрад ці набліжае такі дзень. І, калі ўжо ёй прадставіўся прэтэкст для выказваньня заклапочанасьці што да стану расейскай дэмакратыі, чыму б тады не нагадаць усіх кандыдатаў у прэзідэнты?

Чаму б не падтрымаць – замест Мядзьведзева альбо разам зь ім – каго-небудзь з дэмакратычных кандыдатаў таго ж “новага пакаленьня”? Напрыклад, лідэра кааліцыі “Іншая Расея” Гары Каспарава? Нядаўна Каспарава пасадзілі ў турму толькі за ўдзел у мірнай дэманстрацыі ў падтрымку дэмакратыі. Улады заблакавалі яго вылучэньне ў якасьці кандыдата на прэзідэнцкія выбары, а апазіцыйныя інтэрнэт-сайты былі заціснутыя ДОС-атакамі ў той самы час, калі Райс расхвальвала Мядзьведзева за нястомныя высілкі “па пракладцы інтэрнэту ва ўсёй краіне”. Ці ж Каспараў, чэмпіён сьвету па шахматах на працягу 15 гадоў, у вачах пані Райс недастаткова інтэлектуальны?

Чаму б не падтрымаць іншага дэмакратычнага палітыка “новага пакаленьня” Ўладзіміра Рыжкова? На апошнім тыдні Рыжкова, аднаго з самых актыўных абаронцаў парламенцкай дэмакратыі ў краіне, выкінулі з Думы, дэпутатам якой ён быў на працягу чатырох скліканьняў запар, а яго Рэспубліканская партыя, адна са старэйшых партый Расеі, была ліквідаваная калегамі Мядзьведзева. Не магу ўспомніць, каб Мядзьведзеў (ні ў сваёй цяперашняй якасьці, ні ў якасьці галавы прэзідэнцкай адміністрацыі) калі-небудзь выступіў – словам ці, што яшчэ важней, справай у абарону правоў Каспарава, Рыжкова, Букоўскага, іх арганізацый на ўдзел у “па-сапраўднаму спаборным” парламенцкім альбо прэзідэнцкім галасаваньні.

Але пра дэмакратычных кандыдатаў Райс захоўвае маўчаньне труны. Уражвае – у той час, калі на словах амерыканскія палітыкі так заўзята выступаюць у падтрымку дэмакратыі й спаборных выбараў, іх практычныя справы вядуць прама ў супрацьлеглы бок. Сваімі словамі падтрымкі Райс падтрымлівае ня тых, хто бьецца за дэмакратыю ў Расеі, а тых, хто яе разбурае; не ахвярам ганеньняў, але іх ганіцелям.

У гэтай крывадушнай гульні ёсьць свае рэальныя наступствы. Падтрымка Райс Мядзьведзева ўспрымаецца Крамлём адназначна – як выразна пададзены карт-бланш на правядзеньне антыдэмакратычнай перадачы ўлады ў Расеі.

Падобнымі заявамі Райс, як і Ангела Меркель, выказваюць толькі сваю згоду з закуліснай палітычнай тактыкай рэжыму сілавікоў. Зрабіўшы свае заявы задоўга да выбараў [ды прымусілі іх, і нам вядома, хто ды чаму; а няўжо табе гэта незразумела, сп-р Іларыёнаў? – Рэд.], яны на самой справе прызнаюць, што жаданьне Пуціна для іх значыць больш, чым меркаваньне ўсяго расейскага народу [дакладна так –, значыць больш. – Рэд.].

У арганізацыі пахаваньня сакавіцкіх прэзідэнцкіх выбараў у Расеі ўдзельнічаюць цяпер ужо ня толькі былыя агенты савецкай тайнай паліцыі, але і заходнія лідэры, якія заранёў ухвалілі незаконнага спадчыньніка расейскага прастола.

Андрэй Іларыёнаў

17.12.2007 г.

Ад рэдакцыі:

Акрамя галоўнай тэмы, з-за якой мы падалі гэты артыкул, ёсьць яшчэ адна ня менш істотная. Мы зьяўляемся сьведкамі таго, як пакутліва сп-р Андрэй пачынае ўсьведамляць, што на Захадзе практычна няма дэмакратыі (гэта тое, да чаго мы таксама ў свой час пакутліва даходзілі, толькі што на падставе нашага беларускага досьведу). Там ёсьць псеўда-лібералізм. А гэта нешта зусім адрознае ад дэмакратыі (дэмакрытыя – гэта ўлада народа; псеўда-лібералізм – гэта фактычная ўлада вузкіх і вельмі нябедных алігархічных фінансавых груп пад прыкрыцьцём фармальнай дэмакратыі й дэбілізуючага піяру…). З нагоды яшчэ раз папярэджваем: псеўда-лібералізм – гэта менавіта тое, што Захад хоча накінуць нам пасьля Лу-кі праз сваіх цалкам прыручаных і выдрэсіраваных аб’яднанцаў…

Каментары (1)

  1. Сяргей кажа:

    1. Рэальная палітыка праводзіцца на падставе баланса сілаў. Адной з такіх сілаў з’яўляецца стан мазгоў большасці
    народу. А які стан мазгоў у расейцаў Рэд. добра ведае. Так зв. “Захаду” трэба выбіраць найменьш кепскі варыянт з
    усіх верагодных, бо добрых варыянтаў у Расеі няма.
    2. Ці існуе “меркаваньне ўсяго расейскага народу “? Калі гэтае меркаванне высветліць, то, магчыма, гэта будзе
    “чарка і шкварка”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы