nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Плюшавая рэвалюцыя зьверху: “Пуцін закончыў перадпродажную падрыхтоўку, продажам Расеі зоймецца Мядзьведзеў”

снежань 30, 2007 | Каментары (1)

���� � пе�аемн�к.JPG

А вось меркаваньне яшчэ аднаго расейскага дэмакрата на конт чарговай крамлёўскай “ракіровачкі”. Ня будзем хаваць, яно вельмі блізкае да нашага. Артыкул належыць аглядальніку інтэрнэт-праекта “Саюз Народных Рухаў РФ” А. Ермалаеву (паводле http://www.snd-su.ru; kavkazcenter.com/russ/content/2007/12/18/55092.shtml)

Рэдакцыя.  

 

Краіна разьвітваецца з Пуціным, які так і ня стаў нацыянальным лідэрам, але, хутчэй за ўсё, стане міжнародным алігархам. Адрачэньне ад “трэцяга тэрміну” адбылося.

Вынікам кампрамісу Пуціна з заходнімі куратарамі аказалася ракіроўка зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым – чалавекам той жа піцерскай мэрыі, але зь іншага клану, блізкага да СПС і лібералаў. Сілавікоў канчаткова “сальюць”, затое Пуцін атрымае гарантыі захаваньня сваіх еўрапейскіх актываў і месца ў другім радзе сусьветнай алігархіі.

Краіна разьвітваецца з Пуціным, а разам і з надзеямі на працяг “пуцінскага застою”. За адзін дзень забытыя і “План Пуціна”, і “амбіцыйныя планы разьвіцьця” ды іншая лухта з прэс-рэлізаў двухтыднёвай сьвежасьці. “Плану Пуціна” больш ня будзе, таму што краіне Мядзьведзева культ былога прэзідэнта ні да чога.

На другі дзень пасьля абсурднай цырымоніі “адабрэньня” прэзідэнцкага кандыдата, які “вылучаны” ад імя чатырох “партый”, кіруемых зь яго ж адміністрацыі, адбылася яшчэ больш дзіўная падзея, якая паставіла крыж на лідэрскіх амбіцыях Пуціна: яшчэ ўчора віцэ-прэмьер з рэйтынгам 1,5% дзелавіта запрапанаваў дзеючаму прэзідэнту і амаль самадзержцу шыкоўную скуру незабітага мядзьведзя – пасаду прэмьера ў сваім будучым урадзе. І “амбіцыйны” Пуцін – чэкіст, дзюдаіст і аўтар “геніяльнага Плану Пуціна” – з пакорай прыняў яго – так, як хворыя падпарадкоўваюцца ўказаньням працэдурнай сястры.

І толькі тут да падпарадкаваных і фаварытаў Пуціна пачало даходзіць, што Пуцін адыходзіць не нібы, а па-сапраднаму – так жа, як пайшоў Ельцын, пасадзіўшы на сваё месца Пуціна.

Пачало даходзіць, што, нягледзячы на працу ў легендарнай мэрыі Сабчака, Мядзьведзеў – гэта зусім іншы чалавек, іншы клан, іншы досьвед, іншы менталітэт, цалкам іншая палітыка і… новыя кадры. А “сілавікі” і “чэкісты” могуць рыхтавацца да камісаваньня па стане здароўя. На зьмену ім без труб і барабанаў зноў прыйдуць “чыкагскія хлопчыкі”, якія ніколі ня нюхалі парцянак…

А Пуцін?

Пуцін ужо сёньня знаходзіцца на востраве Эльба. Пасьля доўгага ды напружанага гандлю тайная дамова з сусьветнай элітай узгодненая [гэта не эліта; сапраўдная сусьветная эліта гэта нешта цалкам іншае; у аўтара гаворка ідзе пра сусьветную закулісу. – Рэд.] і ўступае ў сілу ўжо да пачатку фіктыўных выбараў.

Мяркуйце самі: калі “выбары” ў Дзярждуму былі ўхваленыя еўрапейцамі пасьля зьдзеклівай паўзы, дык яшчэ неадбылыя “выбары Мядзьведзева”  ўхваленыя “Сусьветнай супольнасьцю” ўжо заранёў [на справе гэта ўсё тая ж сусьветная закуліса. – Рэд.] – ледзь не да вылучэньня Мядзьведзева.

А што ж Уладзімір Уладзіміравіч? У чым гешэфт ад зьдзелкі?

Гледзячы па ўсім, яго прыз – гэта легалізацыя ў якасьці паўнапраўнага члена сусьветнай эліты (наколькі гэта магчыма для выхадца з Расеі, ды яшчэ рускага). Прычым, у адрозьненьне ад таго ж Гарбачова – зь легалізацыяй расейскіх і замежных актываў, якія, як мінімум, не саступаюць капіталам Абрамовіча. І – магчымасьць легальна знаходзіцца як на Захадзе, так і “ў гэтай краіне”. У такіх варунках выбар “свайго” ліберала з дольшчыкаў ЗАТа “Смольны” – ход вельмі ўдалы.

З улікам незайздросных лёсаў такіх апальных партнэраў Захаду, як Лазарэнка, Хусэй, Мілошавіч і нават кумір лібералаў Піначэт (а раней – Мікалай ІІ), варта прызнаць, што Пуцін сапраўды выгандляваў сабе царскія ўмовы.

Па сутнасьці, пад націскам Захаду, які пагражае “бархатнай рэвалюцыяй” і залічэньнем у сьпіс тэрарыстаў, Пуцін пайшоў на ўзаемакарыснае рашэньне, якое зьніжае рызыкі абодвух бакоў – і свае, і Захаду. А менавіта, зьдзейсьніў “плюшавую рэвалюцыю” зьверху – адаў пасаду лібералу, але выхаванаму ў сваім калектыве.

А ў проігрышы апынуліся ўсе іншыя – ад “Іншай Расеі” да “Адзінай Расеі”, ад зачараваных Пуціным пенсіянерак да крамлёўскіх сілавікоў. Сепаратная змова – ход канём, які бье ўсе козыры непаінфармаваных.

Уласна, менавіта ў гэтым ліберальным перавароце зьверу і заключаўся сапраўдны план Пуціна, выпрацаваны і ўзгоднены з Захадам у найстражэйшым сакрэце ад уласнага атачэньня.

Учорашняму Пуціну “альтэрантывы не было”. Сёньняшні Пуцін сам прыраўнаў сябе да свайго пісьмавадзіцеля Мядзьведзева. Таму назаўтра пасьля ўступленьня Мядзьведзева на пасаду рэйтынг Пуціна ўпадзе да ўчорашняга мядзьведзеўскага ўзроўню ў 1,5-2%. Міліцыянера робіць фуражка, якая пераўтварае вясковага імбецыла ў недатыкальнага прадстаўніка ўлады. Трон робіць манархам нават выраджэнца. Але адзін крок з трону – і ўчорашні прынц не адрозьніваецца ад жабрака.

Выдатна гэта ўяўляючы, Пуцін і яго каманда з самага пачатку йшлі іншым шляхам – шляхам канверсіі сваіх абсалютных, але часовых, службовых паўнамоцтваў ва ўласнасьць на апынулыя пад іх кантролем стратэгічныя актывы дзяржавы.  Аперацыя “Новы Пецярбург” (гл. кнігу М.Калашнікава “Код Пуціна”) падходзіць да завяршэньня ў выглядзе планавага адыходу з захопам максімальнай колькасьці трафееў.

Уласна, менавіта гэтым і займалася групоўка Пуціна апошнія тры-чатыры гады.

З аднаго боку, гэта была мэтанакіраваная пераробка стратэгічных манаполіяў (Газпрам, Транснафта, МШЗ, ЖКГ, ЕЭС…) у акцыянерныя таварыствы, якія кіруюцца членамі пуцінскай каманды, з далейшай персьпектывай міжнароднага акцыянаваньня, якое гарантуе крадзенае ад рэнацыяналізацыі, а кіраўніцтва – ад арышту.

З другога боку, апошні тэрмін Пуціна быў чэрадой розных “самітаў” і “міжнародных форумаў”, на якіх Пуцін і яго каманда адкрыта прапанавалі Захаду розныя варыянты падзелу гэтай уласнасьці й легалізацыі гэтага падзелу – натуральна, за кошт “трэцяга боку, а менавіта насельніцва Расеі, якому дзяржуласнасьць і належыць [аналагічныя падзеі таксама пачалі разгортвацца ў нас, у Беларусі; гэта чарговае злачынства рэжыму Лу-кі, пазначанае ў адным з пунктаў Д пр-пу 80. – Рэд.].   

Вядома ж, па заходніх паняцьцях, “канверсія паўнамоцтваў на дзяржаўнай пасадзе ў асабістую маёмасьць” – гэта, як мінімум, карупцыя. Але там, дзе гаворка ідзе пра ўласнасьць трэціх краін – Захад заўсёды гатовы на любы распіл чужой маёмасьці, хай сабе і адкрыта скрадзенага [наш беларускі досьвед гэта пацьвярджае. – Рэд.].

Аддадзім належнае Пуціну [ніколі ня варта “аддаваць належнае” злачынцу. – Рэд.] – свае два тэрміна ён займаўся ня столькі любоўю электарата, колькі “рэфармаваньнем” стратэгічных манаполіяў. Што ж да легендаў пра “трэці тэрмін” і пра “нацыянальнага лідэра”, дык гэта былі выдатныя аперацыі прыкрыцьця.

Натуральнае пытаньне: а чаму ж Пуцін так і не рашыўся на пажыцьцёвае кіраваньне? У той жа Лацінскай Амерыцы такое практыкуецца, і зь вялікім посьпехам…

Адказ відавочны: ельцынскі, а затым і пуцінскі рэжымы, жывучы ў стане адкладзенай катастрофы і праядаючы савецкую спадчыну, вычарпалі апошнія рэзервы ўстойлівасьці. Тры з хвосьцікам пяцігодкі краіна не разьвівалася і нават не аднаўляла зношанае – а проста распрадавала дзяржмаёмасьць, зямлю, праядала налогі з нафтадаляраў і набірала карпаратыўныя даўгі – да 50 млрд. даляраў у год. Дакладна так накопліваліся й іншыя праблемы: сацыяльныя, зьнешнепалітычныя, інфраструктурныя… [пацьвярджаецца тое, што казаў Бялкоўскі ў сваім інтэрвю; гл. на сайце раней. – Рэд.]. І назапасіліся. У выніку чаго сітуацыя ўжо падышла да рысы сістэмнай катастрофы, пачатак якой мы і назіраем.

Ці варта зьдзіўляцца, што, памятуючы прыклад Банапарта, Пуцін пакідае Крэмль заранёў, не чакаючы пажару і народных мсьціўцаў?!

Што будзе заўтра?

Заўтра пачнецца тое, дзеля чаго 8 гадоў працаваў Пуцін: яго зыход азначае заканчэньне перадпродажнай падрыхтоўкі Расеі й яе стратэгічных актываў.

Што да самога продажу, дык ім зоймецца Мядзьведзеў.

Да пабачэньня, прэзідэнт Пуцін!

Жыхары краіны, выстаўленыя табой на гандаль, вітаюць цябе!

А. Ермалаеў

 

Каментары (1)

  1. Сяргей кажа:

    1. Гэты артыкул падаецца блізкім да праўды. Пуця паводзіць сябе як хітры злодзей.
    2. У Расеі, колькі яе не абкрадай, застанецца яшчэ шмат чаго. Расейцам танней адкупіцца ад банды кагэбістаў, чым
    праводзіць “рэвалюцыю”.
    3. Лука абярэ, магчыма, той жа шлях. Дзе-небуць у Кітае, маючы міл’ярды ён можа і далей “ператрахіваць”.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы