nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Тэзісы на рэплікі паплечнікаў

9 студзеня, 2008 | Каментары (1)

Глеб Шчарбатаў  (паводле http://ariru.info/doc/?id=2982)

РÑ�Ñ�кÑ�Ñ� жанÑ�Ñ�нÑ�.JPG 

Падаем апошні артыкул (у скарочанай версіі) зь серыі, прызначанай паказаць рэакцыю розных рускіх нацыяналістаў на актуальную сітуацыю ў іх Расеі. Яго аўтарам зьяўляецца тыповы прадстаўнік групы г.зв. “арыйцаў”. Ім выкладзеныя тры галоўныя ідэалагічныя прынцыпы. Але, як можа заўважыць кожны, у дадзеным выпадку сярод іх адсутнічае той, які цікавіць нас найбольш – адмаўленьне імперыі!  Гэтага адмаўленьня таксама няма і ў “Колах рускай праўды” – больш шырокай ідэалагічнай канструкцыі “арыйцаў” (гл. тут: nashaziamlia.org/2007/06/26/731; nashaziamlia.org/2007/06/27/732).

Рэдакцыя.

 

Як заўважыў яшчэ пан Бланк [маецца на ўвазе В.І.Ульянаў-Ленін. – Рэд.] – перад тым, як аб’яднацца, трэба спачатку разьмежавацца.

Мы вельмі па-добраму ставімся да ўсіх рускіх, якія не заплямілі сябе злачынствамі супраць сваіх супляменьнікаў. Ня важна, якія неўяўляльныя фантазіі гуляюць у іхных галовах: камусьці моцна падабаецца камунізм, камусьці хрысьціянства, кагосьці прэць ад Трэцяга Рэйха. На самой справе ў кожнай дактрыне ёсьць, вядома ж, свае моцныя бакі, але: па-першае, дзьве зь іх ужо прайгралі, а з трэцяй усё ясна хутка ўжо як 100 гадоў. Пытаньне: ці хочуць праігрываць і рускія?

Далей, і па-другое. Кожная з узгаданых сістэм ужо даўно мае сваю “вертыкаль” – нейкіх чувакоў, якія сядзяць наверсе і граюць у дуду, пад якую весела скочуць клоўны ўнізе. Пытаемся, ці рускім патрэбныя чужыя танцы?

Для пачатку разгледзім хрысьціянства.

Ёсьць у Расеі шмат добрых людзей, якія спрабуюць заклікаць папоў да адказу – маўляў, ня тое нешта робіце! Пытаньне, вядома ж, цікавае, бо нешта не прыпомнім папоў, якія б рабілі ўсё тое, што ў іхных кнігах напісана. Але ня будзем губляць тэму. Да краіны Ізраіля зь іх Маісеем ды Егошуа Нацры рускія, як народ, і рускі нацыянальны рух дачыненьня ня маюць…

Пытаньне, ці патрэбныя нам такія саюзьнікі? Не, не патрэбныя.

Другі прыклад – камунізм.

Гэтую справу ўжо праходзілі й паўтору ня будзе. Так што наіўным дзівакам, якія вераць у цуд, трэба настойліва тлумачыць іхную памылку, калі ж узьнікае неабходнасьць – нават можна… пастукаць па думальным прыборы. У той жа час зь хітрымі створамі, якія дзівакамі маніпулююць, трэба разьбірацца зусім інакш.

Любоў да Трэцяга Рэйха – чарговая фішка некаторых нашых патрыётаў.

Таксама шмат разоў тлумачылі, што ўсе гэтыя “НС-рухі” – чыстай вады правакацыя. Ну, рухаюцца там кудысьці паплечнікі, аднак куды рухаюцца – мала сабе ўяўляюць ня толькі байцы-маладзёны за арыйскую расу, але і далёка не шэраговыя камрады. Так што і гэтая тэма закрытая.

Назіраючы, як доўга і безвынікова патрыёты бегаюць паміж гэтымі трыма кутамі, АРІ запрапанавала рускім абсалютна Новую Ідэалогію [гэта, вядома ж, ня так; будзем лічыць дадзеную заяву проста памылковай. – Рэд.]. З дапамогай яе мы пазбаўляемся ад баласту і рэалізуем стратэгію – аб’яднаньне рускіх.

Першы наш тэзіс – вяртаньне нацыі да вытокаў, г.зн. да Веры Продкаў. Разумеем, што язычнікаў сёньня, магчыма, і ня так шмат, як хацелася б. Ну, дык грамадзяне хрысьціяне – чытайце пабольш, перш, чым лезьці ў дыскусіі. І ўсё ў галовах адразу стане на свае месцы. Спачатку вы ўбачыце, зь якіх кніг надзёрганы вашыя так званыя “пісаньні”. Потым, калі ўнікніце ў гэтыя кнігі – дык адразу стане зразумела, хто вам блізкі, а хто – і вельмі далёкі…

Другі наш тэзіс – поўнае непрыняцьце рознага роду камуністычных дактрын. Нехта з наіўных прыхільнікаў чырвоных поглядаў жадае, каб усім рускім жылося добра. Дык у нацыянальнай дзяржаве рускім і будзе добра, так бы мовіць, капіталізм зь людскім тварам – як у той жа Швецыі альбо Фінляндыі.

Нарэшце, наш трэці тэзіс – адмова ад прапаганды якой бы ні было выключнасьці арыйскай расы ды іншага. Для рускага нацыяналіста самымі важнымі людзьмі ў сьвеце зьяўляюцца яго супляменьнікі, ужо якія ёсьць, усё астатняе нам па боку [гэта значыць, што “арыйцы”, у адрозьненьне ад, напрыклад, калектыву нашай рэдакцыі, не імкнуцца быць нацыяналістамі ўніверсальнымі; а шкада…; хаця навошта нам іх шкадаваць?… – Рэд.]. І больш нічога не патрэбна камусьці даводзіць, і навошта.  

Зыходзячы з вышэйвыкладзенага мы (у які ўжо раз!) заклікаем: паплечнікі, не ганяйцеся за чужымі ідэямі, тэорыямі, дактрынамі. Бярыце прыклад зь Кітая. І мы павінны так рабіць [мы ў рэдакцыі запланавалі выпрацоўваньне свайго стаўленьня да кітайскай імперыі; як сістэмныя гуманісты і зьмястоўныя дэмакраты, заранёў абвяшчаем: мы будзем заклікаць наадварот – ня браць прыклад зь Кітаю, змагацца з праявамі гэтага варыянту шавінізму-імперыялізму. – Рэд.]: г.зн., улічваючы чужы добры ды кепскі досьвед, будаваць СВАЁ, арыентуючыся толькі на СЯБЕ і на СВАЕ інтарэсы [такая прапанова – тыповы ўзорык эгаістычнага нацыяналізму, які абавязкова пяройдзе ў шавінізм (як толькі складуцца ўмовы). – Рэд.]

Але зноў такі: перад тым, як нешта будаваць у рэале – трэба пабудаваць гэта ў віртуале, г.зн. у галаве [! а вось гэта дакладна адзін з прынцыпаў, які культывуем і мы. – Рэд.] – бо дзяржавы жывуць у галовах грамадзянаў гэтых дзяржаваў. У галовах гэтых яны і нараджаюцца. Але каб нешта нарадзілася ў галовах масы у дастатковай для пераменаў колькасьці – камусьці трэба разграбсьці ідэалагічнае сьмецьце ў галовах, праветрыць гэтыя галовы. Вось менавіта гэтым мы па меры сілаў і займаемся [і мы таксама; толькі “праветрываньне” ў нас накіраванае трохі на іншае… – Рэд.]

Будаваць нешта можна толькі зь яснай галавой [і дакладнымі планамі што да запланаванага будаўніцтва. – Рэд.].  

Каментары (1)

  1. Сяргей кажа:

    Раю Рэд. пацікавіцца таксама светапогляднымі дактрынамі (стратэгічнымі даследваннямі) у іншых
    краінах. Напрыклад CSIS (цэнтар стратэгічных і міжнародных даследаванняў) у ЗША (www.csis.org).

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы