Яўген Наважылаў, былы палітвязень, Краснадар
Псеўда-ліберальная дэградацыя Захаду дайшла да такой ступені, што разьлічваць на яго дапамогу ў змаганьні з расейскім імперыялізмам нам, беларусам, цяпер проста бессэнсоўна. Гэта на сваім уласным досьведзе пачынаюць разумець й іншыя народы і людзі. Пададзены ніжэй (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2007/12/25/55261.shtml) і наступны артыкулы належаць аўтарам, якія таксама прыйшлі да ўзгаданых высноў, параўноўваючы змаганьне чачэнскага народа за сваю свабоду з рэакцыяй Захаду на яго.
Рэдакцыя.
25 сьнежня 2006 года ў цэнтры Чэркеска як толькі разьвіднела вялізная колькасьць элітнага расейскага сьпецназа штурмавала кватэру пяціпавярховага дома, у якой забарыкадаваўся ўсяго адзін маджахед, узброены толькі аўтаматам і пісталетам.
Пуцінскія тэрарысты выкарыстоўвалі бронетэхніку, але зламіць супраціў мусульманіна ў іх не атрымоўвалася. Тады ФСБ захапіла ў закладнікі яго маці й прывезла яе да месца бою з пагрозамі растраляць яе, калі ён ня здасца.
Маджахед выслухаў пагрозы ФСБ, пачуў голас перапужанай да сьмерці маці й толькі вымавіў у адказ: “Прабач, мама!…”, – і больш на сувязь не выходзіў.
Ён вёў бой амаль 12 гадзін, перад тым, як стаў Шахідам. Яго звалі Рамзан Токаў.
Прыкладна праз месяц гісторыя паўтарылася яшчэ двойчы…
3 лютага 2007 года ў Малгабеку (вілайят Інгушэція) цэлая армада расейскіх і мясцовых марыянеткавых бандфармаваньняў увесь вечар спрабавала ўзяць штурмам кватэру ў 5-павярховым доме па вуліцы Асканава, выкарыстоўваючы бронетэхніку, агнямёты, гранатамёты і цяжкія кулямёты. У 8 вечара стральба з ахопленай полымем кватэры спынілася. На наступны дзень стала вядома, што Шахідам стала невядомая жынчына, якая трымала шматгадзінную абарону, маючы ва ўласныў узбраеньні толькі аўтамат.
5 лютага 2007 года ў станіцы Шэлкаўская (вілайят Нохчійчоь) расейскія акупанты і мясцовыя калабарацыяністы, дзякуючы даносу, пранюхалі, што маджахед Саламбек Бушуеў прыйшоў наведаць маці. Дом маці чачэнскага маджахеда быў акружаны. На прапанову здацца ён адказаў агнём. У выніку жорскага бою Саламбек і яго маці загінулі – сталі Шахідамі.
Тры баі – чатыры сьмерці, зь якіх адна – сьмерць маці…
Чым занятыя сучасныя пісьменьнікі, рэжысёры? Няўжо яны ўсе так нізка палі? Чаму ніхто зь іх не зьвярную ўвагі на гэтыя трагічныя гісторыі?
Я не кажу пра пуцінскіх шавак – з гэтымі творчымі куртызанкамі, якія весяляць мафійны блатняк, даўно ўсё ясна. Мне цікава, што здарылася з Захадам [?! – Рэд.], які так любіць разглагольстваваць пра духовасьць і павучаць увесь сьвет.
Заходнія дзеячы мастацтва – зрэшты, як і большасьць заходніх журналістаў – татальна ігнаруюць сур’ёзныя глыбокія тэмы і, гледзячы па ўсім, з усіх сілаў спрабуюць апусьціцца да ўзроўня расейскага “развлекалава” – узроўня выгрэбной яміны.
Грамадства, якое заве сябе “хрысьціянскім”, прадало ўсё хрысьціянскае – найперш самаго Хрыста. Чаго толькі каштуюць так званыя “сьвяты нараджэньня Хрыстовага”…
Слова “каштуюць” тут вельмі дарэчы, бо ягоны зьмест у нашыя дні можна паказаць выключна ў далярах і еўра.
Заходнія палітыкі ды журналісты, калі й кажуць пра вайну ў Чачні, працягваюць называць яе “сепаратысцкай”. Прачніцеся, панове. Пра якіх “чачэнскіх сепаратыстаў” ідзе гаворка? Атрады паўстанцаў дзейнічаюць ужо ня толькі ў Чачні, але і ў Дагестане, Інгушэціі, Паўночнай Асеціі, Кабардзіна-Балкарыі, Карачаева-Чаркесіі. Калі ўжо і казаць пра “сепаратызм”, дык не пра чачэнскі, а пра паўночна-каўказскі.
Дый ці сепаратызм гэта?
Каўказскія маджахеды жадаюць аднаго – жыць па законах Усявышняга, быць вольнымі, прыстойнымі людзьмі. Яны ня хочуць, каб іх пераўтварылі ў быдла, якое таньчыць на дыскатэках зь “цёлкамі”, напіваецца ў кабаках і рэстаранах, поўзае перад уладай, абірае жабракоў, а само пры гэтым хлусьлівае і сквапнае.
Вайна ідзе не за тэрыторыю, а за вобраз жыцьця. Імкненьне Паўночнага Каўказу (сёньня Імарата Каўказ) да вызваленьня сваёй зямлі ад акупацыйнага сапага не тэрытарыяльная самамэта. Гэта духоўнае імкненьне.
Захад, зрэшты, духоўнае разумее ўсё горш. Яго цалкам задавальняе расейскі рэжым шарыкавых. Альбо дыктатура Службы поўнага задавальненьня: “Вясельле! Забава! Бесклапотнасьць!” [аўтар робіць алюзіі да твора дацкага пісьменьніка Нільса Нільсэна «Нікчэмны музыка»; http://zverolovlev.narod.ru/misc_sf_618000.htm – Рэд.]. “Толькі людзі, здольныя думаць, ствараюць клапоты ўладам. Пустыя і бяздумныя – ніколі!” “Людзей разумных і духоўных трэба альбо зьнішчыць, альбо ў лепшым выпадку накіраваць у палату 1014”, – гэта цытаты з апавяданьня Нільсэна, якія ўсё больш становяцца злабадзённымі.
Рамзан Токаў ды іншыя не жадалі быць часткай грамадства, дзе зьнішчана ўсё, што можа абудзіць бумку і душу.
Тым, хто на Захадзе і на Ўсходзе сьпявае: «Мілая, скажы умба-ум!», – іх не зразумець...
Яўген Наважылаў
Добра, што мусульманін апелюе да хрысціянскіх каштоўнасцяў.
Кепска, што яго ня чуюць і ня хочуць чуць.
Так зв. Захад не ўсемагутны. Палова Афрыкі галодная. Шмат галодных у Індыі ды іншых краінах.
Насельніцтва Зямлі павялічваецца і галодных с кожным годам будзе больш.
Дзе баланс паміж працай на сябе і дапамогай іншым? Знакамітыя 10%?