nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Што беларусу да Кітая? (частка 4)

24 студзеня, 2008 | 4 каментарыя

���ай 18.JPG

Матэрыялы гэтай часткі тэмы прысьвечаныя кітайскаму наступу на Расею. Каб лепш у ім арыентавацца, мы падаем мапу РФ, уключна зь Сібірру і Далёкім Усходам.

Рэдакцыя.

 

СÑ�бÑ�Ñ�.JPG 

 

Ð�алÑ�кÑ� УÑ�Ñ�од.GIF 

 

1. Больш-менш аб’ектыўны погляд на падзеі

КІТАЙЦЫ ЗАХОПЛІВАЮЦЬ ДАЛЁКІ УСХОД

Бенджамін Фулфорд (“Forbes”, США, 2003 г., паводле “ИноСМИ”)

 

Малалюдны Далёкі Усход становіцца для перанаселенага і галоднага Кітаю ўласнай жытніцай.

Складаецца ўражаньне, што ў цяперашні час галоўная вонкавая небясьпека для Расеі знаходзіцца на мусульманскім фронце, на якім самым вялікім камянём на дарозе зьяўляецца Чачня [калі-некалі адчужанасьць заходнікаў, якая набывае рысы нават цынізму, проста ўражвае… – Рэд.]. Аднак на мяжы цывілізацыяў Усходу і Захаду можа разразіцца патэнцыйна яшчэ больш сьмяротны канфлікт.

На стэндзе ў гістарычным музеі далёкаўсходняга расейскага Хабараўска паказана тыповае месца бытаваня жыхароў, якія насялялі гэты рэгіён 140 гадоў таму. На ім паказаны вялікі кацёл з выпуклым дном (традыцыйны для кітайскай кухні) над кухоннай плітой, дым ад якой расьцякаецца пад стольлю, саграваючы суседні жылы пакой. Сёньня ў некалькіх кіламетрах ад горада знаходзіцца новая вёска, пабудаваная з такіх жа дамоў. Былыя жыхары – кітайскія сяляне – вяртаюцца ў гэтыя месцы, і яны маюць намер заставацца тут, ствараючы, такім чынам, перадумовы для ўзьнікненьня, магчыма, буйнейшай геапалітычнай праблемы 21-га стагоддзя.

Расея захапіла гэты рэгіён 140 гадоў таму, калі Кітай быў заняты Опіюмнымі войнамі. Пагромамі, разнёй і масавымі дэпартацыямі Расея ў перыяд паміж 1860 і 1937 гг. скончыла на гэтых тэрыторыях зь кітайскай прысутнасьцю.

Але кітайцы гэтага не забылі. На кітайскіх мапах рэгіён да сёньня абазначаецца, як частка тэрыторыі Кітая, якая была незаконна адрынутая. Дзесяткі кітайцаў, апытаных на расейскім Далёкім Усходзе, сьцьвярджалі, што яны знаходзяцца ў Кітаі. Яна кажуць, што пачалі вяртаць сабе свае землі…

У рускіх ёсьць усе падставы баяцца, бо кітайцы не баяцца нічога, – кажа Ўей Дай Тонг, кітайскі гандляр у Владзівастоку. – У мінулым Расея была моцнай, а Кітай – слабым. Але цяпер Кітай – моцны, а Расея – слабая”.

Мы ўжо знаходзімся ў стане трэцяй сусьветнай вайны. Аднак мы пакуль гэтага не заўважаем, думаем, што да вайны яшчэ далёка” – тлумачыць Ігар Ільюшын – выкладчык журналістыкі Далёкаўсходняга дзяржаўнага ўніверсітэта, які кантактуе з расейскімі чыноўнікамі ўсіх узроўняў.

Афіцыйна Кітай і Расея знаходзяцца ў сяброўскіх стасунках, а тэрытарыяльныя спрэчкі закранаюць толькі некалькі астравоў [якія, дарэчы, ўжо аддадзеныя Кітаю. – Рэд.]. Неафіцыйна рускія ў жаху і ўжо ня маюць спадзеву ўтрымаць кітайцаў, самыя ўпэўненыя і нацыяналістычна настроеныя зь якіх [не “нацыялістычна”, а імперыялістычна настроеныя. – Рэд.] лічаць вяртаньне сваіх земляў перадвызначаным.

Расейскі Далёкі Усход больш, чым Кітай. Аднак яго населніцтва складае ўсяго 6 мільёнаў чалавек [і як гэта цудоўна з пазіцый гарманічнага суіснаваньня чалавека і прыроды! – Рэд.]. Пасьля распаду СССР валавы прадукт рэгіёну паменшыўся на 68%. А побач Кітай з насельніцтвам, якое дасягнула 1,3 млдр. чалавек, многія зь якіх нядаўна разбагацелі й могуць цалкам падмяць пад сябе мясцовую эканоміку.

У кітайцаў ёсьць й іншыя, акрамя чыста рэваншысцкіх, прычыны для заняцьця расейскіх земляў [гэтыя землі не “расейскія”, а тых народаў, этнічнымі тэрыторыямі якіх зьяўляюцца… – Рэд.]. Разам з росквітам краіны на беднай поўначы Кітаю і на захадзе (ўздоўж зь межамі Расеі) узьніклі сур’ёзныя экалагічныя праблемы, якія, у спалучэньні з банкруцтвам дзяржаўных прадпрыемстваў, сталі прычынай зьяўленьня каля 100 мільёнаў эканамічных і экалагічных бежанцаў.

Калі што і спыніць эканамічны рост Кітаю, дык гэта будзе вада”, – кажа былы прэмьер-міністар Японіі, эксперт па дадзеным пытаньні. З-за недахопу вады, пылавых бураў ды ўрбанізацыі за прайшоўшыя 10 гадоў плошчы сельскагаспадарчых земляў у Кітаі паменшыліся на 10%. Гэтыя праблемы кожны год павялічваюць колькасьць бежанцаў на мільёны [і што, на думку аўтара такую «культуру» стаўленьне да вонкавага асяродзьдзя трэба перанесьці на Далёкі Ўсход, а затым на ўвесь сьвет?! ці ж гэтым можна апраўдваць кітайскую экспансію? – Рэд.].  

Разам зь бізьнесмэнамі, якія скупаюць драўніну і металалом (былы савецкі Далёкаўсходні флот), секс-турыстамі, якія мараць дабрацца да белых жанчын, на тэрыторыю Расеі прасочваюцца ў вялікай колькасьці й бедныя кітайцы, якія нелегальна будуюць вёскі, працуюць на прадпрыемтвах і ўвогуле рознымі спосабамі зарабляюць сабе на жыцьцё. 

Гэта кітайская тэрыторыя, аднак рускія не жадаюць вяртаць яе”, – кажа 32-гадовы Фанг Ян Джуг. Ён кажа ад імя працаўнікоў кітайскай фермы і вёскі, якія пабудаваныя ў Сібіры і нічым не адрозьніваюцца ад тых, што пабудаваныя ў самым Кітаі. Па словах Фанга, камуністычныя ўлады ў яго на радзіме падштурхоўваюць кітайцаў перасяляцца ў Расею. Ён кажа, што і яго народ хоча мірна вярнуць гэты рэгіён Кітаю.

Немагчыма сказаць, колькі такіх кітайскіх фермаў пабудавана ў Расеі. Ацэнкі колькасьці кітайцаў-нелегалаў у Расеі вагаюцца ад афіцыйных дадзеных Крамля ў 200.000 чалавек да “сакрэтных” афіцыйных дадзеных у 1,5 мільёна нелегалаў. Неафіцыйныя крыніцы называюць некалькі мільёнаў.

Мы кожны дзень адчуваем іх прысутнасьць й імкненьне да пранікненьня на нашу тэрыторыю, мы адчуваем ціск”, – кажа Віктар Ішаеў, губарнатар Хабараўскага краю. Нягледзячы на тое, што рэгіён мае адчайную патрэбу ў насельніцтве, ён даў зразумець, што прыток кітайскіх эмігрантаў ня ёсьць выйсьцем зь сітуацыі. На заўвагу, што кітайскія кіраўнікі сьцьвярджаюць, што ў іх няма прэтэнзіяў на расейскія землі, за выключэньнем некалькіх спрэчных астравоў на Амуры, Ішаеў адказаў: “Галоўнае – ня тое, што яны кажуць, а тое, што яны робяць”. Ён дадаў, што суседства зь Кітаем мае як свае перавагі, так і недахопы – да ліку перавагаў ён аднес тое, што… ядзерныя ракеты могуць хутка дасягнуць Пекіна.

Усіх кітайцаў вучаць, што гэтыя тэрыторыі спрадвечна былі кітайскімі, а ў 1860 годзе былі незаконна захопленыя Расеяй, – кажа эксьперт Расейскай акадэміі навук па Далёкім Усходзе Віктар Ларын, – І таму, калі ў адзін цудоўны дзень улады Кітаю скажуць: “Мы забярэм гэтыя землі назад”, – дык яны будуць падтрыманыя насельніцтвам”.

У 1950-я гады, у час камуністычнага сяброўства зь Кітаем, расейскія ўлады прызнавалі, што кітайцы мелі пэўную ролю ў гісторыі рэгіёну. Аднак у час расейска-кітайскага канфлікту 1960-х большасьць згадак пра гэта зьнікла з кнігаў і музеяў. Разам з жорсткімі памежнымі баямі, у якіх загінулі дзесяткі тысячаў чалавек, вялася і слоўная барацьба моцнай напружанасьці.

Расейска-кітайская “халодная вайна” закончылася пасьля распаду Савецкага Саюзу. Аднак узьніклі новыя праблемы. Далёкаўсходні рэгіён залежаў ад субсідыяў. Таму перад ім зьявілася пагроза голаду. Мясцовыя ўлады закрывалі вочы, насельніцтва прадавала кітайцам металалом, цэмент і ўсё, што магло прадаць, атрымліваючы за гэта харчы ды вопратку.

З таго часу сітуацыя зьмянілася нязначна. У Расеі лічаць, што кітайцы пасьледуюць парадзе свайго ваеннага стратэга Сан Цю, які сказаў, што вялікія генералы выйграюць войны без адзінай бітвы. Іншымі словамі, кітайцы могуць мірна захапіць рэгіён гадлем, іміграцыяй і сталай пагрозай ваенных дзеяньняў.

Дакладна так думаюць і кітайцы.

Рускія вельмі выразна даюць зразумець, што яны радыя бачыць кітайцаў-турыстаў, але пры гэтым іх візіт не павінен доўжыцца больш за месяц.

У сваю чаргу Кітай аб’явіў пра заснаваньне Дню кітайскай ваеннай памяці, “каб захоўваць успаміны аб нацыянальным прыніжэньні, якому падверглася краіна ад замежных дзяржаў”. У рамках гэтай ваеннай памяці 30 мільёнаў кітайскіх студэнтаў прайшлі вайсковую падрыхтоўку. Пачынаючы з гэтага году, ваенная адукацыя стала абавязковай для ўсіх сярэдніх і вышэйшых навучальных установаў Кітаю.  

На думку расейскіх эксьпертаў, Сібір ня можа быць абароненая звычайнымі сродкамі, аднак яны называюць… ядзерную зброю адной з прычынаў, па якой вайны ня будзе.

Сёньня Кітай бурліва разьвіваецца, аднак гэты працэс можа затармазіцца, калі фінансавыя паступленьні спыняцца з-за жорскіх мераў у адносінах да дысідэнтаў. Да гэтага дадаецца занепакоенасьць што да вады. Ваданосныя пласты вычэрпваюцца, гэта вядзе да памяньшэньня плошчы ўрадлівых земляў і да праблемаў з прадуктамі харчаваньня. Ураджаі зернавых дасягнулі піку ў 1988 годзе, калі было сабрана амаль 400 млн. тон зерня. Праз год збор упаў да 350 млн. тон. Эксьперты прадказваюць, што праз 1-2 гады Кітай пачне імпартаваць да 40 млн. тон у год і стане буйнешым імпартэрам зерня ў сьвеце.

Ня дзіва, што Сібір, разьмешчаная так далёка ад усяго іншага сьвету, у вачах кітайцаў выглядае як прыдатная жытніца…   

 

Інфармацыйны дадатак да артыкула:

Па зьвестках сьпецыялістаў, шчыльнасьць насельніцтва на кітайскім баку расейска-кітайскай мяжы ў 15-30 (!) разоў большая, чым на расейскім (дадзеныя на 2002 год). У самым заселеным Прыморскім краі яна складае ўсяго 13,5 чалавека на кв. км. На большай жа частцы расейска-кітайскага прыпамежжа яна не перавышае 4-5 чалавек на кв. км. У прылеглым жа да Далёкага Усходу Паўночна-Усходнім Кітаі дасягае 130 чалавек на кв. км. Такой жа дысбаланс і ў колькасьці насельніцтва. На поўдні Дылёкага Ўсходу жыве каля 5 млн. чалавек, а ў трох прылеглых правінцыях Кітая – больш за 100 млн. Усё насельніцтва Сібіры і Далёкага Усходу ў 3 разы менш за гэтую лічбу. У адным толькі Харбіне насельніцтва ў 2 разы больш, чым ва Ўладзівастоку, Хабараўску і Благавешчанску разам узятых.

Акрамя таго, кітайцы вельмі мабільныя і гатовыя ехаць у любое месца, дзе ёсьць праца [правільней сказаць, што яны гатовыя драпаць са сваёй “Паднябеснай”, куды заўгодна… – Рэд.]. Мабільнасьць і вялікая цікавасьць да Сібіры ды Далёкага Усходу пацьвярджаецца імклівым ростам гарадоў, разьмешчаных на памежных пераходах у Расею. Выклікае насьцярожанасьць у сьпецыялістаў і агрэсіўнасьць, якая пачала расьці й якая ўсё часьцей праяўляецца ў сутычках з уладамі й мясцовым рускім насельніцтвам…

Дэрусіфікацыя гэтага рэгіёну адбываецца паскоранымі тэмпамі, што выклікае літаральна паніку ў Крамлі. Справа дайшла да таго, што Масква заяўляе пра неабходнасьць зноў інтэграваць Далёкі Усход у Расею. Відавочна, што меры ўраду Пуціна ў інтэрвале часу паміж 2002 і 2006 годамі па пераадоленьні працэсу аддзяленьня рэгіёна ад Расеі (нагадаем, у 2002 годзе былі прынятыя адпаведныя рашэнні Рады бясьпекі Расеі) не прынесьлі ніякіх вынікаў. За чатыры гады страты расейскага насельніцтва толькі павялічыліся, дыспрапорцыі ў структуры вытворчасьці й зьнешнеэканамічных сувязях толькі ўзмацніліся.

Далёкі Усход слаба прывязаны да агульнарасейскіх эканамічнай, інфармацыйнай, транспартнай прастораў”, – заявіў В.Пуцін на чарговым “саўбезе” ў 2006 годзе. І менавіта ваенныя, сілавыя дзеяньні на думку Крамля павінныя захаваць за Масквой кантроль над гэтым расейскім рэгіёнам. Дарэчы, па некаторых сцэнарах кітайскай ваеннай дактрыны Далёкі Усход да самай Сібіры можа быць захоплены за тры дні…

 

 

КІТАЙЦЫ ЎЖО НА УРАЛЕ

(дадзены матэрыял узяты з артыкулаў у расейскай “Новай газеце”, 2006 г., і ва ўральскай газеце “Новы рэгіён”, 2007 г.)

 

“Набірае абароты працэс эканамічнага асваеньня Кітаем расейскай тэрыторыі. Прычым гэты працэс ужо не нагадвае ціхую экспансію. Калі раней кітайцы асвойвалі геаграфічна блізкія да сябе рэгіёны Далёкага Усходу і Сібіры, дык цяпер яны дайшлі ўжо да Уралу.

Днямі стала вядома пра перадачу кітайскім прадпрыймальнікам у арэнду 1 млн. гектараў лясных масіваў у Цюменскай вобласьці [нейкае расейскае дзікунства! аддаваць чужакам лес плошчай 100 х 100 км у арэнду! гэта 1/20 плошчы Беларусі! – Рэд.]. А ўчора дэпартамент інфармацыі губернатара Сьвярдлоўскай вобласьці Эдуарда Роселя паведаміў, што кітайцы будуць “асвойваць і вяртаць у сельскагаспадарчы абарот кінутую пашню” ў Сьвярдлоўскай вобласьці. “У Сьвярдлоўскай вобласьці сотні тысячаў гектараў безгаспадарнай зямлі, якія мы маглі б перадаць у арэнду кітайскім мігрантам тэрмінам на 49 гадоў, – сьцьвярджае Сяргей Чэмезаў. Для гэтага, па словах міністра, у консульстве КНР у Екацерынбурзе будзе існаваць адмысловы аддзел, які зоймецца арэндай безгаспадарных земляў.

Заўважым, што раней кітайскі бок не выяўляў асаблівай цікавасьці да Урала (хаця ў Сьвярдлоўскай вобласьці і ёсьць амаль 10-тысячная кітайская дыяспара, як правіла, гэта гандляры-чаўнакі й уладальнікі кропак агульнага харчаваньня). Асноўнымі арэаламі дзейнасьці кітайскага бізнесу ў Расеі былі Прымор’е, Чыцінская ды Іркуцкая вобласьці, а таксама шэраг іншых рэгіёнаў Далёкага Усходу ды Сібіры. У прыморскім краі, напрыклад, на пяці буйных аграфірмах працуе 2.000 кітайскіх фермераў. А колькасьць фіктыўных сялянскіх гаспадарак уліку не паддаецца.

Усе яны служаць адной мэце: атрыманьня дадатковых квотаў для наступнага павелічэньня замежнай працоўнай сілы. Для гэтага, па дадзеных Азіяцка-Ціхаакіянскага інстытута міграцыйных працэсаў, на тэрыторыі КНР знаходзіцца каля 270 фірмаў (!), якія займаюцца пастаўкай нелегальных працаўнікоў у Расею”.

 

“Кітайцаў у рэгіёне становіцца ўсё больш. Так, у Екацерынбурзе зьявіліся ўжо цэлыя кітайскія кварталы. Але тут ім становіцца ўжо цесна і яны паступова пачалі зьяўляцца ў сьвярдлоўскай вобласьці.

Так, гэтым летам [маецца на ўвазе 2007 год. – Рэд.] міністру сельскай гаспадаркі Сяргею Чэмезаву давялося асабіста разьбірацца ў канфлікце ўральскага фермера і кітайскіх рабочых. Апошнія на правах арэнды выкарыстоўвалі зямлю, якая належала рускаму, паставілі на ёй цяпліцы, усё лета вырошчвалі й прадавалі агуркі ды памідоры. Але плаціць за арэнду ўчастка кітайцы адмовіліся, заявілі, што раз яны працуюць на гэтай зямлі – яна належыць ім [дарэчы, істотная вытрымка-проба з мысьленьня кітайцаў, выхаваных у духу кітайскага камуна-імперыялізму. – Рэд.].

На тэрыторыі Ніжнесергінскага раёну кітайцы ўчынілі несанкцыяваную будоўлю. Мясцовыя жыхары расказваюць, што некалькі дзесяткаў кітайскіх гандляроў, якія запрацавалі грошы на гандлі на рэчавым рынку “Таганскі рад” у Екацерынбурзе, прыехалі цяпер жыць да іх. Узначальвае іх кітайскі прадпрыймальнік Чэ Дэчун. Кітайцы пасяліліся ў лесе, паставілі будаўнічыя вагончыкі, пачалі піліць дрэвы, асвойваць тэрыторыю пад будаўнічую пляцоўку. Што будзе пабудаванае ў лесе – незразумела. Госьці з КНР у кантакт зь мясцовым насельніцтвам не ўступаць, нічога не тлумачаць.

Працаздольнасьць кітайцаў выклікае ў мясцовага рускага насельніцтва яўны клопат. Кітайцы занадта хутка будуюць, працуючы ў поце твару, й імкліва асвойваюць закінутыя тэрыторыі. Усё гэта, на думку мясовых рускіх, сьведчыць аб пагрозе, якая ідзе ад актыўных і непатрабавальных кітайцаў.

Каб супрацьстаяць кітайцам, мясцовыя жыхары заявілі, што пад пагрозай знаходзіцца запаведная зона, дзе жывуць “рэдкія жывёлы ды растуць каштоўныя гатункі дрэваў, і ёсьць санаторый, горналыжны комплекс; да таго ж забруджваецца рака”.

 

 

2. Асноўныя механізм захопу Расеі Кітаем.

 

ЦІ ЗАКРАНЕ ПТУШЫНЫ ГРЫП РАСЕЙСКУЮ ЎЛАДУ, ЯКАЯ МАЕ КУРЫНЫЯ МАЗГІ?

Андрэй Благавешчанскі, Далёкі Усход – Забайкальле, 2006 г.

 

Кітай даўно разглядае свайго суседа – Расею, у якасьці крыніцы сыравіны. З памежных вобласьцяў Расеі пры актыўным судзеяньні губернатараў, мэраў ды іншых дзяржаўных чыноўнікаў, якія працуюць пад няспынным кантролем хцівай крамлёўскай зграі, на працягу 17-18 гадоў вывозіцца ўсё, што, на думку кітайскага боку, можа даць прыбытак. А гэта бясконцы лік усіх сыравінных рэсурсаў, якія могуць транспартавацца і перапрацоўвацца.

З памежных вобласьцяў на металалом практычна поўнасьцю вывезеныя караблі, ваенная і прамысловая тэхніка, сталай плыньню ідзе лес, алюміній, золата, жалезная ды медная руда. А цяпер шырокай чыгуначнай плыньню хлынула нафта.

На фоне татальнага рабаўніцтва, развалу, спусташэньня і жабрацтва насельніцтва ў памежных расейскіх абласьцях, проста на мяжы, навідавоку, “назло надменному соседу”, за гэтыя кароткія тэрміны вырасьлі шматпавярховыя кітайскія мегаполісы з багатым насельніцтвам.

Кітайцы літаральна запаланілі памежныя расейкія гарады, якія яны ўжо разглядаюць як уласныя ў сваёй глабальнай стратэгіі. Нават на ходнікавых плітках, якімі кітайцы выкладаюць вуліцы й плошчы расейскіх гарадоў, паўсюль выціснуты галоўны лозунг кітайскай экспансіі: “Гэта наш горад”!

Пад выглядам “таннай працоўнай сілы”, у сваёй большасьці, мала прадуктыўнай, ідзе сталы завоз кітайцаў. І гэта адбываецца на фоне масавага беспрацоўя карэннага насельніцтва расейскіх вобласьцяў, якое сама ўлада разглядае ў якасьці “непажаданага, выбухованебясьпечнага, рэвалюцыйнага элемента”, і ўсяляк спрыяе яго адтоку, выцісканьню.

У кітайцаў ёсьць неабмежаваны і “пажаданы” доступ да карумпаваных уладаў расейскіх памежных вобласьцяў [знаёмцеся, расейскі варыянт цяперцаў. – Рэд.] –  уладаў, якія ўжо маюць і ўсяляк разьвіваюць свой уласны бізнес у Паднябеснай, а таму актыўна лабіруюць інтарэсы “жоўтага боку”. Бо, калі з выдаваемага пад які-небудзь праект крэдыту мясцовая адміністрацыя бярэ з расейскіх прадпрыймальнікаў 25%, дык з кітайцаў – да 50%. Ня дзіва, што кітайцы, якія прыбылі ў Расею (часта ня самыя лепшыя – жабракі, шпіёны ды жулікі), хутка падымаюцца і становяцца буйнымі “прадпрыймальнікамі”, забясьпечваючы сваю краіну на грошы расейскіх падаткаплацельшчыкаў.

Для прыкрыцьця кітайскай экспансіі й пазьбяганьня магчымасьці незадавальненьня з боку мясцовага насельніцтва, улады памежных вобласьцяў ад Іркуцку да Ўладывастоку актыўна разыгрываюць “каўказскі сьлед”, раздуваюць антытэрарыстычную гістэрыю, правакуюць “сілавікоў” і, адначасова, спрыяюць разгулу злачыннасьці, п’янству і наркатызацыі насельніцтва.

 

Дадатак да артыкула:

У сваім артыкуле “Чарговы Вялікі візіт Пуціна” Аляксей Багаслоўскі сьцьвярджае: “Мясцовая ўлада атрымлвае рэгулярнае ўтрыманьне за судзеяньне кітайцам і не жадае сур’ёзна абмяжоўваць пранікненьне кітайскіх тавараў, імігрантаў і бізнесу на сваю тэрыторыю… І без Кітая крадзяжы не спыніліся б. Сумны досьвед астатняй Расеі пра гэта сьведчыць”.

 

 

3. Расейскія імперцы вымушаныя пачынаць змагацца

Як напэўна вядома нашым чытачам, Крэмль у пачатку 2007 года дпрыняў беспрэцэдэнтныя меры па выцісканьні кітайскіх гандляроў з рынкаў гарадоў Далёкага Усходу. Як адрэагавалі кітайцы. Прыводзім два паведамленьні з сайта чачэнскіх змагароў за свабоду за 2006 і 2007 гады (на ілюстрацыі ўнізе – пусты рынак Хабараўска).

Ð�Ñ�Ñ�ай 15 Ð�лакада Ð�алУÑ�Ñ�.JPG 

 

http://kavkazcenter.com/russ/content/2006/12/29/49004.shtml

У апошні тыдзень перад Новым 2007-м годам кітайскія гандляры ў Хабараўску зрабілі грандыёзны распродаж. Рэчы аддаваліся практычна за бясцэнак, нярэдка ніжэй за сабекошт. Да 1 студзеня ім трэба рэалізаваць увесь свой тавар, каб ня везьці яго назад у Кітай.

Прычынай масавага зыходу кітайцаў з Хабараўска стала лістападаўская пастанова расейскага ўраду за № 683, у адпаведнасьці зь якой з 1 студзеня 2007 года колькасьць гандлюючых на рынках замежнікаў павінна скраціцца на 40%, а з 1 красавіка – да нулю. Большасьць кітайцаў вырашылі не чакаць красавіка, а завяршыць свае справы ў сталіцы Далёкага Усходу да Новага году.

Ад рэчаў пазбаўляюцца оптам і ў розьніцу па цэнах у 5-10 разоў меншых, чым звычайна. Напрыклад, скураныя курткі, якія ў лепшыя для кітайцаў часы прапанаваліся за 5-6 тысячаў рублёў, аддаюцца цяпер максімум за 1.5 тысчы, а 500-рублёвыя пальчаткі – за 70.

 

http://kavkazcenter.com/russ/content/2007/09/18/53068.shtml

Далёкі Усход адчувае харчовы дэфіцыт. Праз некалькі месяцаў пасьля ўступленьня ў сілу закона “Аб розьнічных рынках”, прынятага Масквой, на расейска-кітайскай мяжы негалосна закрыўся шлагбаўм для кітайскай садавіны ды гародніны.

Шлагбаўм у знак пратэсту закрылі кітайцы. Свае дзеяньні яны афіцыйна аніяк не тлумачаць.

Прымор’е 70% харчовых рэсурсаў атрымлівае зь імпарту. З рынкаў у канцы ліпеня – пачатаку жніўня цалкам зьнікла некаторая гародніна, падаражэла садавіна. Эксьперты лічаць, што прыкладна праз месяц шлагбаўм падымецца, але кошты ўзрастуць на 30%. Такое ўжо было з рысам. 

Кітайскія таваравытворцы ня толькі кормяць, але і апранаюць Прымор’е. Таму на спробы Масквы зрабіць для кітайцаў больш жорскім заканадаўства ў сьферы розьнічных рынкаў, яны адгукнуліся вельмі аператыўна [і, як мы бачым, што нашмат важней – вельмі арганізавана; як быццам хочуць сказаць: нічога, мы яшчэ вернемся… – Рэд.].

Адзіны сектар, дзе кітайцы працягваюць працаваць па-ранейшаму – гэта сельская гаспадарка. Яны нават уступаюць у прафсаюзы.

Таму рускіх сялянаў усё менш, а кітайскіх – усё больш.

 

4 каментарыя

  1. Сяргей кажа:

    Гэтая істотная для расейцаў інфармацыя ідзе з антыкрамлёўскіх крыніц, што даказвае што сапраўды ў Крамлі мала мазгоў.
    Крэмль гэтых праблем не разумее.
    Тое ж можна сказаць пра Беларусь. Цяперцам “да лямпачкі” рэальныя нашы праблемы.

  2. Горды беларус кажа:

    Так і трэба маскалям. Няхай кітайцы хутчэй засяляюць Дальні Ўсход Расеі.
    Можа яны захопяць частку Расеі і дапамогуць нам разваліць крывавую імпэрыю.
    А то расейцы зусім знахабіліся. Хочуць захапіць Беларусь, Ўкраіну і ўвесь сьвет.
    Што пасееш то і пажнеш. А-ха-ха-ха-ха.

  3. звыклы беларус кажа:

    гордаму беларусу – пакуль кітайцы “дапамогуць нам разваліць крывавую імпэрыю”, “гордыя беларусы” рэальна паваююць ў саюзным войску на берагах Байкалу ці на палях Маньчжурыі за Маскву!

  4. Горды беларус кажа:

    звыкламу беларусу – не будзе ніякага “союзного войска”. Пакінь ту ўжо гэтую лухту.
    Давай, распавядзі мне тут яшчэ міфы пра “союзное государство”, “братские народы” і г.д.
    А гордыя беларусы за маскалёў ваяваць ніколі не будуць!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы