Рэдакцыя.
1.
У ГАРОДНІ СТУДЭНТКУ АДЛІЧЫЛІ З УНІВЭРСЫТЭТА ЗА ЎДЗЕЛ У КАМПАНІІ «ВЫРАТУЕМ ГАРОДНЮ!»
Паводле nn.by/index.php?c=ar&i=12461
23 кастрычніка студэнтка другога курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржуніверсітэта “імя Янкі Купалы” Кацярына Бычак (на фота ўверсе №1) была азнаёмлена з загадам рэктара аб яе адлічэнні з ВНУ «за парушэнне правілаў унутранага распарадку». У інтэрв’ю БелаПАН спадарыня Кяцярына паведаміла, што за ўдзел у грамадскай кампаніі «Выратуем Горадню!» яшчэ ў траўні яна была затрымана міліцыяй. Тады разам з іншымі маладымі людзьмі яна выйшла на абарону будынка млына XIX стагоддзя па вуліцы Васілька, 3, а потым на яе было накладзена адміністрацыйнае спагнанне паводле рашэння суду Ленінскага раёна Гродна. “Потым мяне дома наведвалі супрацоўнікі КГБ, якія спрабавалі высветліць розныя дэталі, звязаныя з правядзеннем кампаніі «Выратуем Горадню!». У дэканаце не прынялі да ўвагі паважныя прычыны, з‑за якіх я прапусціла восем дзён заняткаў у верасні, і на гэтай падставе адлічылі мяне з універсітэта», — зазначыла К.Бычак.
Паводле яе слоў, у неафіцыйнай размове ў дэканаце ёй паведамілі, што сапраўднай прычынай адлічэння з’яўляецца яе ўдзел у акцыях пратэсту супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Гродна.
У інтэрв’ю БелаПАН гродзенскі грамадскі актывіст Павел Мажэйка назваў адлічэнне К.Бычак з ВНУ «палітычна матываваным, тым больш што дзяўчына не з’яўляецца сябрам ніякай палітычнай партыі або арганізацыі, а ўзяла ўдзел у кампаніі па сваіх унутраных перакананьнях». Паводле яго слоў, грамадскасць акажа Кацярыне адпаведную дапамогу, у тым ліку прававую, для яе аднаўлення ва універсітэце або для працягу вучобы за мяжой.
2.
МАЗЫР: ШКОЛЬНІКІ Ў ПАСТАРУНКУ, ЗАМЕСТ БАЦЬКОЎ ВЫКЛІКАЮЦЬ ДЫРЭКТАРАЎ ШКОЛ
Любоў Лунёва (16 лістапада 2007 г.; www.svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/11/59153BB7-12E1-42C2-A2A7-C6BE7982547C.html)
У г. Мазыры Гомельскай вобласьці 25 чалавек, абсалютная большасьць зь якіх навучэнцы гарадзкіх школаў, знаходзяцца ў пастарунку міліцыі. Іх затрымалі каля цэнтральнай плошчы Мазыра – плошчы Леніна. У затрыманых знайшлі расьцяжку: “Не – скасаваньню льготаў!”. Усіх трымаюць у актавай залі будынку міліцыі. Школьнікаў фатаграфуюць і бяруць у іх адбіткі пальцаў. Міліцыянты складаюць на затрыманых пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі. Пры гэтым, у парушэньне дзейнага заканадаўства, да непаўналетніх не выклікаюць бацькоў.
Мясцовы праваабаронца Сяргей Лапушка паведаміў “Свабодзе”, што яго не дапусьцілі у памяшканьне, дзе знаходзяцца затрыманыя, нягледзячы на іх просьбы. Вядома, што ў міліцыю выклікалі дырэктараў школ, вучні якіх намагаліся ладзіць вулічную акцыю.
Паводле нормаў заканадаўства, міліцыянты мусілі адпусьціць затрыманых пад падпіску бацькоў праз гадзіну ад моманту затрыманьня, бо яны зьяўляюцца непаўнагадовымі. Але ўсіх трымаюць у міліцыі – міліцэйскае начальства патрабуе ад падлеткаў назваць арганізатараў акцыі.
3.
ЗЬБІТЫ МІЛІЦЫЯЙ З. ХВЕДАРУК НЕ МОЖА РАЗМАЎЛЯЦЬ
Любоў Лунёва (12.12.2007г.; svaboda.org/content/Article/822758.html)
Актывіст “Маладога фронту” Зьміцер Хведарук (фота ўверсе №2), моцна зьбіты міліцыянтамі, апрытомнеў у шпіталі, але ня можа гаварыць і не рэагуе на звароты. Зьміцер удзельнічаў у разагнанай з асаблівай жорсткасьцю акцыі за незалежнасьць Беларусі ў цэнтры Менску.
Увечары ля 9-га клінічнага шпіталя Менску сабралася некалькі дзесяткаў чалавек. Сюды прыехала і маці Зьмітра Хведарука. Шпіталізаваны пасьля зьбіцьця спэцназам Зьміцер апрытомнеў, але ён амаль не рэагуе на звароты і ня можа размаўляць. Маці Зьмітра пераказала “Свабодзе” словы мэдыкаў, што косткі Зьмітра нібыта цэлыя, але ёсьць праблема з чэрапам, і яны высьвятляюць, ці ёсьць ушыб мозгу і якія наступствы гэтай траўмы. Дасьледуюцца таксама траўмы жывата і нырак. Зьміцер быў моцна зьбіты міліцыянтамі ў Купалаўскім сквэры, ёсьць відавочцы гэтых падзеяў. І яны патрабавалі, каб мэдыкі выклікалі міліцыю, што яны мусяць зрабіць паводле заканадаўства. Актывісты “Маладога фронту” ўрэшце дамагліся, каб міліцыянты прыехалі. Яны адрэгавалі толькі тады, калі стала вядома, што тут прысутнічаюць дарадцы амэрыканскай амбасады Джонатан Мур і Сьцівэн Гілэн. Яны паведамілі “Свабодзе”, што сёньня ўначы чакаецца заява Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША пра зьбіцьцё Зьмітра Хведарука і гвалтоўны разгон мірнай дэманстрацыі ў Менску.
Зьміцер не адзіны, хто атрымаў траўмы. У 6-м шпіталі знаходзіцца Зьміцер Кавалгін, у яго пабіта калена. Яшчэ адна дзяўчына па імені Паліна трапіла ў шпіталь з паламаным пальцам.
4.
СПУЖАЛІСЯ САПРАЎДНАЙ ГІСТОРЫІ!
Паводле pahonia.org/str/2007-12/367.htm
30 лістапада 2007 года Зьміцер Кісель, сябра Рады Моладзі БНФ, старшыня гістарычнага кірунку, заняў другое месца на алімпіядзе па гісторыі ў г.Пінску. Па правілах Зьміцер павінен з 3 па 6 студзеня 2008 года браць удзел у абласной алімпіядзе па гісторыі. Яго ўнесьлі ў сьпіс удзельнікаў Абласной алімпіады, а настаўніку па гісторыі Яромічу Віктару Мікалаевічу загадалі прадстаўляць маладых гісторыкаў Пінска ў Берасьці.
Але 20 сьнежня 2007 года Зміцера Кісяля здымаюць з удзелу ў абласной алімпіядзе! … а яго настаўнік па гісторыі спадар Яроміч 20 сьнежня накіраваўся ў гарвыканкам, каб поўнасьцю расставіць кропкі над “і”. Спадар Яроміч заявіў, што калі зьнялі яго вучня, то ён адмаўляецца прадстаўляць астатніх маладых гісторыкаў ад Пінска ў Берасьці.
Зьміцер паведаміў, што гарадзкую алімпіядную працу зьбіраюцца пераглядаць на наяўнасьць “нацыяналістычнасьці і фашызму“.
5.
АКТЫВІСТА АДЛІЧЫЛІ З УНІВЭРСЫТЭТУ
Паводле www.svaboda.org/content/Article/869869.html; 04.01.2008 г.
Актывіста незарэгістраванага руху “Рушэньне” студэнта трэцяга курса гістарычнага факультэту Яўгена Бойку (гл. фота ўверсе №3) адлічылі з Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова. Афіцыйнай падставай для адлічэньня сталіся нібыта пропускі заняткаў. Яўген Бойка прызнае, што прапускаў заняткі, аднак адлічэньне з унівэрсытэту зьвязвае з сваёй грамадзкай дзейнасьцю. “За два з паловай гады вучобы ў мяне неаднойчы былі канфлікты з дэканам. Летась, у кастрычніку, мне вынесьлі афіцыйную вымову праз тое, што я патрабаваў забясьпечыць адвакатам студэнтку, зь якой меўся гаварыць супрацоўнік КДБ. Тады вымову абгрунтавалі “некарэктнымі паводзінамі ў дэканаце”. Цяпер гэтую вымову выкарысталі, каб адлічыць мяне з унівэрсытэта”, – зазначыў Яўген Бойка.
6.
АДРАЗУ ДУШЫЛІ ЭКАНОМІКАЙ, ЦЯПЕР – ЗАКОНАМ
Паводле pahonia.org/str/2008-01/363.htm
На Гарадзеншчыне хочуць знішчыць апошняе незалежнае перыядычнае выданне – “Газету Слонімскую”. 10 год існавання ў раённым горадзе – як 10 год жыцця канатаходца: заўсёднае адчуванне хісткасці, адсутнасьці апоры пад нагамі. Здаецца, прызвычаіліся, аднак у апошні час адчуванне няўстойлівасці ўзмацнілася. Відаць, улады палічылі, што непрыстойна ва ўсёй вобласьці толькі Слоніму мець незалежную газету: трэба знішчыць яе, каб іншыя не зайздросцілі. Спачатку пайшоў эканамічны ціск у выглядзе забароны змяшчэння ў падпісных каталогах, друкавання ў слонімскай друкарні, распаўсюджання праз кіёскі “Саюздруку”, пагрозы ў бок прыватных распаўсюджвальнікаў.
Цяпер пачаўся і юрыдычны ціск. Нядаўна галоўны рэдактар выдання Віктар Валадашчук даваў тлумачэнні ў міжраённай пракратуры з факту сямі мінулагодніх публікацыяў. Прэтэнзіі да іх выставіла абласное ўпраўленне юстыцыі. Абвінавачанні ў абагульненым выглядзе такія: матэрыялы з залы суду былі апублікаваны раней, чым рашэнні ўвайшлі ў законную сілу, і ў інтэрв’ю згадваліся назвы палітычных партыяў, нібыта не зарэгістраваных у Беларусі.
Аднак вось меркаванне рэдактара:
– Мы лічым, што ніякіх парушэнняў заканадаўства з нашага боку не было. Матэрыялы рабіліся ў жанры судовых рэпартажаў пад рубрыкай “З залы суда”. Не давалі ніякія тлумачэнні суддзі, гэта было меркаванне аўтара. Больш таго, на такія судовыя паседжанні нас запрашалі і ніякіх забаронаў прысутнічаць, пісаць ці не пісаць матэрыялы ніколі не было. Калі такім чынам падыходзіць да гэтага, то ў такім разе прэтэнзіі можна выказваць да любых дзяржаўных інфармацыйных крыніцаў, якія штодня публікуюць і перадаюць аналагічныя матэрыялы. Не, прычапіліся да нас.
– Наколькі вядома, з гэтага пачыналася знішчэнне незалежнай газеты ў Смаргоні?
– Так. І не толькі ў Смаргоні, але і ў Маладзечне па такім сцэнару быў прыпынены выпуск выдання. Але чытачы дамагліся і адстаялі “Рэгіянальную газету”.
– Цяжка працаваць?
– Нам няпроста з першага нумару. Цяпер жа адчуванне такое, быццам мы ў нейкім коле, якое паступова сціскаецца і сціскаецца. Карацей, нешта накшталт ваўка, абкладзенага чырвонымі сцяжкамі. Чакаем стрэлу. Усё залежыць ад прачытання юрыстамі артыкулаў, якія мы, нібыта, парушылі. Захочуць знішчыць – наступяць на заканадаўства і сваё сумленне.
З самага пачатку існавання газеты працуе тут Вольга Шынкевіч, цяпер адказны сакратар. Яна прайшла ўсе этапы ўзаемаадносінаў улады і недзяржаўных журналістаў:
– На працягу 10 год мы чуем адно і тое ж з боку ўлады: “У нас ёсць свая газета”. На практыцы гэта азначае, што ніколі і ніякай інфармацыі нам не давалі. Нават тады, калі пісаліся абасалютна станоўчыя матэрыялы. Такія ж адносіны перадаліся і ўсім дзяржаўным прадпрыемствам. Людзі замаўкаюць, як толькі даведаюцца, што мы з “Газеты Слонімскай”. Нас не толькі не запрашаюць на нейкія раённыя мерапрыемствы, але і робяць усё, каб мы туды не трапілі.
– Цікава, а якія стасункі ў вас з дзяржаўным раённым “Слонімскім веснікам”?
– А якія могуць быць стасункі ў людзей зь іншым светаўспрыманнем? Дастаткова ўзяць у рукі тую газету, каб задаць пытанне: “У аўтараў ёсць свой погляд на жыццё?”. Гэта газета, прадубліраваная ў 17 раёнах вобласці, адна з сясцёр-блізнятак. Дастаткова ў матэрыялах мяняць толькі назвы.
7.
МІН’ЮСТ ПАГРАЖАЕ ЛІКВІДАЦЫЯЙ КХП-БНФ
7 сьнежня 2007 г.; svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/12/C887A481-C831-4CD7-A279-F28E674E2DBD.html)
Міністэрства юстыцыі РБ вынесла папярэджаньне Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ (КХП) аб “недапушчальнасьці распальваньня міжнацыянальнай варожасьці”.
Падставай для папярэджаньня стаў ліст, які сябры КХП распаўсюджвалі ў дзяржаўных органах [што гэта быў за ліст і што гэта была за акцыя, мы паведамлялі паўгады таму тут: nashaziamlia.org/2007/08/31/868/#more-868 – Рэд.]. Паводле Мін’юсту, ліст “накіраваны на фармаваньне непрыязі, нянавісьці да расейскай нацыянальнасьці. У ягоным тэксьце абражаюцца пачуцьці грамадзянаў у зьвязку зь іх прыналежнасьцю да расейскай нацыянальнасьці, утрымліваюцца паклёпніцкія выказваньні”.
Мін’юст указаў, што ў лісьце падаецца тэндэнцыйная інфармацыя ў адносінах да палітыкі Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь у (цытата) “збліжэньні беларускага і расейскага народаў, грубыя паклёпніцкія нападкі ў дачыненьні да нацыянальнай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, народа Расеі і яго гісторыі”.
Міністэрства юстыцыі прапануе спыніць распаўсюджваньне ліста і прызнаць яго распаўсюд памылковым дзеяньнем. У выпадку невыкананьня партыю ліквідуюць.
8.
ЗІМОЎСКАГА ЎЗНАГАРОДЗІЛІ ОРДЭНАМ СКАРЫНЫ
Ганна Соўсь (04.01.2008; www.svaboda.org/content/Article/869845.html)
Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Скарыны старшыню Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандра Зімоўскага (гл. фота).
Гэты ордэн быў заснаваны як адна з найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў Беларусі ЗА АСАБЛІВЫЯ ЗАСЛУГІ Ў СПРАВЕ НАЦЫЯНАЛЬНА-ДЗЯРЖАЎНАГА АДРАДЖЭНЬНЯ.
Як вынікае з указу прэзыдэнта, Аляксандра Зімоўскага ўзнагародзілі “за высокія дасягненьні ў прафэсійнай дзейнасьці”, а таксама за падрыхтоўку дзіцячых конкурсаў песьні “Эўрабачаньне”. За гэта ж разам зь Зімоўскім узнагароджаны і яго намесьнік Юры Азаронак — ён стаў заслужаным дзеячам культуры Беларусі. Сам жа пераможца дзіцячага “Эўрабачаньня” Аляксей Жыгалковіч атрымаў толькі падзяку ад прэзыдэнта.
У розныя гады ордэнам Францішка Скарыны [таксама за “асаблівыя заслугі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі”. – Рэд.] ганаравалі расейскіх выканаўцаў Надзею Бабкіну і Мікалая Баскава, якія бралі ўдзел у перадвыбарнай агітацыйнай кампаніі за Аляксандра Лукашэнку. Гэтую ўзнагароду атрымалі Барыс Ельцын, Генадзь Селязьнёў і Юры Лужкоў, патрыярх маскоўскі Аляксій ІІ, францускі мадэльер П’ер Кардэн ды іншыя [усё гэта – выборны сатанізм… – Рэд.].
Зь беларусаў ордэн Скарыны першым атрымаў мастак Міхаіл Савіцкі, потым былі Васіль Раінчык, Міхаіл Фінберг, Анатоль Ярмоленка, галоўны рэдактар “Советской Белоруссии” Павал Якубовіч. Нядаўна ордэнам узнагародзілі дырэктара Дэпартамэнту архіваў і справаводзтва Міністэрства юстыцыі Уладзімера Адамушку. Ён кажа: “Гэта даволі высокая ўзнагарода. Я лічу, што гэта ўзнагарода за гуманітарную дзейнасьць, якой зьяўляецца дзяржаўная архіўная служба. На самой справе дзяржаўнай архіўнай службай было шмат што зроблена”.
Карэспандэнтка: “І вось нядаўна ордэнам Скарыны ўзнагароджаны старшыня Дзяржтэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі…”
Адамушка: “Гэта не мая справа — ацэньваць узнагароду. Гэта ацэнка тых, хто ўзнагароджвае”.
Ордэн Францішка Скарыны быў заснаваны пастановай Вярхоўнага Савету ў 1995 годзе і мае ўручацца за значныя посьпехі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі, дасягненьні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народу.
Дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Алег Трусаў згадвае, што, калі Беларусь атрымала незалежнасьць, яна мела толькі адну ўзнагароду — мэдаль Францішка Скарыны. “А ўжо калі мы рабілі сістэму ўсіх дзяржаўных узнагародаў, то тады зьявіўся і ордэн Францішка Скарыны. Быў там і ордэн Кастуся Каліноўскага, яго потым выкінулі. Ім так нікога і не ўзнагародзілі. Можа, гэта і да лепшага. Бо каб Зімоўскі атрымаў ордэн Каліноўскага, гэта было б яшчэ больш сьмешна. Я думаю, што калі ўлада зьменіцца, усё роўна гэты ордэн і мэдаль застануцца, але калі імі будуць некага ўзнагароджваць, то такіх людзей, як Зімоўскі, там напэўна ня будзе”, — лічыць Алег Трусаў.
Гісторык і геральдыст Анатоль Цітоў у свой час прапаноўваў сваю канцэпцыю дзяржаўных узнагародаў Беларусі. “Калісьці лічылася, што будзе і ордэн Кастуся Каліноўскага. А потым сказалі: “ёсьць меркаваньне”, што яго можна замяніць ордэнам Мужнасьці. І я быў адзіным, хто выступіў супраць гэтага. І пасьля гэтага я ўжо ня ўдзельнічаў ва ўсіх гэтых справах. Усё залежыць ад таго, хто ўзнагароджвае і каго ўзнагароджваюць. Яны адпавядаюць магістральнаму кірунку. Але чым ні ўзнагароджвай чалавека, ён усё роўна застанецца тым, кім быў”.
У сістэме дзяржаўных узнагародаў Беларусі восем ордэнаў — ордэн Айчыны, “За службу Радзіме”, ордэн Пашаны, “За асабістую мужнасьць”, ордэн Дружбы народаў, ордэн Францішка Скарыны, ордэн Вайсковай славы і ордэн Маці.
Ад рэдакцыі:
Лічым неабходным пракаментаваць два апошнія матэрыялы, якія найбольш выразна раскрываюць сатанінскую сутнасьць цяперскай улады.
Па-першае, у свой час, калі мы інфармавалі нашых чытачоў пра акцыю КХП, мы тады пісалі: “Заўтра 1 верасьня. Кожны год у гэты дзень мы – беларусы – назіраем жахлівую, сатанінскую карціну: нашыя дзеткі на іх роднай беларускай зямлі ідуць вучыцца ў нашыя ж школы і зь першых дзён пачынаюць навучаньне там на… імперска-акупацыйнай мове!!! Этнацыд працягваецца! Гэта робіцца для таго, каб кожнае чарговае пакаленьне беларусаў ня стала гаспадаром на сваёй уласнай зямлі, а працягвала быць рабамі й салдатамі расейскай імперыякратыі! У сьвеце мала што можа параўнацца зь недарэчнасьцю, дзікунствам, жахам гэтай падзеі… Але яна паўтараецца з году ў год, зь дзесяцігоддзя ў дзесяцігоддзе… Вось ужо нават ва Украіне справа пайшла на лад. У Кіеве ўжо больш за 99% школ працуюць толькі на ўкраінскай мове. Пра ўсіх іншых нашых суседзяў мы і ўвогуле ня кажам. А ў нас – не, у нас этнацыд і асіміляцыя! У гэтай абстаноўцы (у тым ліку на фоне поўнай бязьдзейнасьці г.зв. “аб’яднанай апазіцыі”) сябраў рэдакцыі вельмі ўсьцешыла акцыя Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, зьвязаная з рассылкай чыноўнікам РБ папераджальна-інфармацыйнага матэрыялу “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”. Малойцы КХПоўцы! Так трымаць!”
Сёньня мы не адмаўляемся ні ад аднаго свайго слова. Больш за тое, мы заяўляем, што спроба Мін’юста выдаць акцыю КХП за “распальваньне міжнацыянальнай варожасьці” – гэта ні што іншае, як спроба навесьці цень на пляцень. Проста ў цяперцаў, загнаных праўдай пра іх злачынствы ў кут, не знайшлося нічога іншага, як нахабна хлусіць і застрашваць. Іх функцыянальны абавязак заключаўся ў тым, каб прыслухацца да аўтараў ліста і пачаць актыўныя дзеяньні па спыненьні этнацыду, які ў лісьце названы асіміляцыяй. Тое, што яны павінныя былі зрабіць, яны не зрабілі, а, наадварот, пачалі па-блюзнэрску перакручваць сутнасьць трагічных ды злачынных падзей і шантажаваць тых, хто пра іх кажа…
У сувязі з гэтым абвяшчаем, што пасьля ўсталяваньня ў Беларусі нармальнай беларускай улады ніводны з супрацоўнікаў Мін’юсту, які ўдзельнічаў у “накаце” на КХП замест таго, каб заняцца спыненьнем этнацыду, ня будзе працаваць на сваёй пасадзе…
Другое – уручэньне сьвятога для кожнага беларуса ордэна Скарыны аднаму з Гэбельсаў цяперцаў – Зімоўскаму.
Што тут сказаць: такі ж сатанізм. Ордэн, які павінен уручацца “за значныя посьпехі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня Беларусі, дасягненьні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, а таксама прапаганды культурнай спадчыны беларускага народу”, уручаюць тым, хто робіць усё магчымае, каб зьнішчыць беларускія культуру, мову, гісторыю, дзяржаву, спыніць адраджэньне і г.д., альбо тым, хто ня мае да гэтага ніякага дачыненьня.
Зьмест падобных “уручэньняў” зразумелы – зьняважыць беларускі народ, здушыць яго маральна, максімальна прынізіць…
Што ж, уводзім чарговы Дактрынальны прынцып. У будучай Беларускай дзяржаве ордэны Скарыны ў Зімоўскага, Бабкінай, Баскава, Селязьнёва, Лужкова, Аляксія ІІ, Кардэна, Савіцкага, Якубовіча, сям’і Ельцына і некаторых іншых будуць забраныя. Усім ім будзе патлумачана, што гэтую ўзнагароду яны атрымалі па недарэчнасьці з рук Лукашэнкі (які на той час будзе прызнаны судом злачынцам), які жадаў неадэкватнай раздачай ордэна Скарыны наўмысна зьняважыць беларускі народ, і што яшчэ ў свой час ім варта было ад гэтай узнагароды адмовіцца (Д пр-п 95).
Адурэлыя Халуі
або Пуця і яго Мілка
У расейцаў здарыўся буйны аблізун.
У сабачыя міскі была ўлітая порцыя новай чэкісцкай поліўкі “быдляцінка”.
Радасна павіскваючы, “народ” кінуўся душыцца яшчэ цёплай ад сьвежых ваніт кінапарашай, пад умільным назовам “Поцелуй не для прессы” (бел. “Пацалунак не для прэсы”) ад найвялікшага расеянскага рэжысэера ўсіх часоў – Волечкі Жулінай.
Нам, як і нацбалам, якія намагаліся сарваць прэм’еру расейскага халуйства і выкрыквалі: “Пуцін – ты не цар, а мы не твае рабы. Мы – вольныя грамадзяне Расеі, і мы патрабуем, каб ты сыйшоў, неадкладна!”, падаецца, што новы назоў фільма больш падыходзіць для той краіны і народа, якому зьлілі гэтыя памыі.
Вытрыцеся, расейцы!
http://www.gulag.ipvnews.org/index.php
Крэмлядзі і гэбілы плююць нам у твар.