Рэдакцыя (паводле svaboda.org/content/Article/1046279.html)
Выбітны заўзятар беларускай справы, краязнаўца, старшыня клубу “Спадчына” Анатоль Белы нядаўна так адказаў на пытаньне: Як лепей сьвяткаваць дзень 25 Сакавіка?
“Лепшае адзначэньне сьвята – гэта праца. Трэба зрабіць нешта ў гонар 90-х угодкаў БНР! Напрыклад, клуб “Спадчына” адзначае набліжэньне Дня Волі гэткімі высілкамі: па-першае, робім сайт. Ён будзе называцца “Адраджэнцы”. 250 асобаў – дзеячоў нацыянальнага адраджэньня – пададзеныя іх біяграфіі й мастацкія творы, прысьвечаныя той ці іншай асобе. Па-другое, мы усталёўваем помнік заснавальнікам Беларускай Народнай Рэспублікі. Агромністыя лісты браніраванага жалеза, каб ворагі не пашкодзілі, прымацоўваюцца да сьцяны, а на іх – 18 барэльефаў тых бацькоў-заснавальнікаў, якія 25 сакавіка абвясьцілі аб стварэньні Беларускай Народнай Рэспублікі. І, па-трэцяе, – робім кнігу “Пакліканыя Беларусьсю”. Усё гэта – у гонар 90-годзьдзя”.