На пытаньне: Як лепей адзначыць беларусам Дзень Волі? – Васіль Сёмуха – знакаміты беларускі перакладчык, адказаў так: “Трэба быць у гэты дзень шчасьлівым, вясёлым, радасным!!! Радавацца, што сьвята – ёсьць! Радавацца, што чалавек – жыве! І…ўсё прыходзіць, усё прыходзіць само! Трэба проста сьвяткаваць і запрашаць сваіх знаёмых далучацца да гэтага сьвята таксама. Бо гэта – вялікае сьвята. Сьвяткаваць: выпіць гарэлкі, ды схадзіць да дзевак, калі гэта мужчына, ці схадзіць да хлопцаў, калі гэта дзяўчына… Карацей, як сьвяткуюцца ўсе сьвяты. Як Новы год сьвяткуецца… Дзень Волі ёсьць Дзень Волі. Усялякія атрыбуты выпрацоўваюцца не так вось, па схеме, як там нешта вось рэкамэндуецца, а трэба сьвяткаваць з году ў год і традыцыя ўстановіцца… Калі сьвята ў душы, чалавек заўсёды знойдзе як яго адсьвяткаваць, як адзначыць. Гэта ўсё – суцэльная імправізацыя ў кожнага чалавека. Калі ён рады, ён шчасьлівы, ён знойдзе нейкую акрасу і для душы”.