nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сёньня ў Гародні першую агульнанацыянальную дыктоўку па беларускай мове напісалі 250 чалавек

22 сакавіка, 2008 | Няма каментараў

��к�о�ка. �а�одн�.JPG

Усё адбывалася ў памяшканьні Таварыства беларускай школы. Дыктоўку пісалі з 12 гадзін да 16.30 ў пяць этапаў (бо ў памяшканьні ТБШ можна было размясьціць да 60 чалавек). Тэксты для ўдзельнікаў, якія былі рознымі, чыталі паэтка Данута Бічэль, бард Віктар Шалкевіч, былая настаўніца Тамара Талерчык (на фота справа), кіраўніца хору “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч і студэнтка унівэрсытэту імя Янкі Купалы Хрысьціна Марчук. Кожны раз перад пачаткам дыктоўкі той, хто яе чытаў, выступаў з кароткай прамовай. Былая настаўніца сп-ня Талерчык, у прыватнасьці, сказала: “Шаноўныя сябры, вы ведаеце, зь якой мэтай сёньня праводзіцца дыктоўка. Гэты 2008 год ААН вызначыла Годам моваў. А хутка будзе сьвята абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. І вось у гонар гэтага вялікага нашага сьвята ўсе беларусы сьвету будуць пісаць агульнанацыянальную дыктоўку. Так што будзем пісаць”.

Дыктоўку пісалі самыя розныя людзі – студэнты, пенсіянэры (нават, ветэраны ВАВ), настаўнікі, выкладчыкі з навуковымі ступенямі, бацькі зь дзецьмі… Абсалютная бальшыня ўдзельнікаў не пабаяліся здаць яе на праверку, хаця можна было адразу забраць дыктоўку для сямейнага архіву.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы