Васіль Лапційчук – дырэктар кіеўскага Інстытута Расеі (паводле kavkazcenter.com/russ/content/2008/06/13/58849.shtml; яшчэ адно інтэрвю сп-ра Лапційчука на гэтую ж тэму пададзена тут http://rus.4post.com.ua/world/97414.html)
Вядомы украінскі навуковец, русавед, дырэктар кіеўскага Інстытута Расеі Васіль Лапційчук заявіў журналістам выданьня “Фарпост”, што вайна паміж Украінай і Расеяй вельмі верагодная. У прыватнасьці ён адначыў наступнае:
“Рускія ведаюць [пад тэрмінам “рускія” ў дадзеным тэксьце маюцца на ўвазе маскоўцы й імперцы-маскалі. – Рэд.], што яны вычвараюць ва Украіне і з Украінай… Са страху, што Украіна ў аднабаковым парадку парве дамову аб базаваньні ў Севастопалі ЧФ РФ і будзе патрабаваць паўнавартаснай кампенсацыі як за сістэматычнае парушэньне рускім бокам гэтай дамовы, так і за экалагічныя страты, Крэмль, працуючы на выпярэджаньне, мабілізуе свае органы для шантажу украінцаў нібы магчымасьцю выхаду РФ з “Вялікай дамовы”.
У іх ёсьць дзяржаўныя структуры, якія прагназуюць, плануюць і дзейнічаюць на выпярэджаньне ў іх нацыянальных інтарэсах. Рускія гуляюць з намі на нашай жа тэрыторыі. Акрамя таго, яны ненавідзяць украінцаў як свабодных грамадзянаў, выяўляюць рэдкі цынізм і бязьмежнае нахабства, якое можна спыніць толькі сілай.
Калі б ва Украіне была палітычная воля, а яе кіраўнікі не спаборнічалі паміж сабой за права атрымліваць дывідэнты ад махінацыяў з газам, Украіна ўжо даўно б усталявала свае межы аднабаковым чынам. Як на сушы, так і на моры. Эстонія зрабіла гэта і цяпер жыве заможна, бясьпечна і шчасьліва. Уступіла ў НАТА і ЕЗ. І рускія адтуль не ўцякаюць. Зьмірыліся з жыцьцём у “фашыстоўскай” дзяржаве? І няпростую эстонскую мову вывучылі? Значыць, там лепш. Пры гэтым у Таліне ня вельмі хвалююцца, што рускія дыпламаты называюць Эстонію “варожай дзяржавай”.
Для рускіх кожны, хто вырвецца з-пад іх ярма – вораг. Аднак, калі вы ставіце рускіх на месца, яны адразу ж зьміраюцца, таму што ў іх азіяцкі менталітэт і яны паважаюць сілу і грэбуюць слабымі. Роўнасьці рускі не прызнае ў прынцыпе. У іх калі не ты пад ім, дык ён пад табой [гэта завецца сада-мазахісцкай ментальнасьцю. – Рэд.].
Руская мова – гэта мова часткі насельніцтва Украіны, часткі ўкраінскага народу. Вядома ж, ёю варта карыстацца на мясцовым узроўні ў раёнах шчыльнага пражываньня этнічных рускіх. Мы ж не зьвяры. Гэта рускія панічна баяцца ўкраінскай мовы – яна “пагражае іх нацыянальнай бясьпецы”. У РФ, дзе жыве каля 10 мільёнаў украінцаў, няма ніводнай украінскай школы.
У 30-х гадах мінулага стагоддзя ў Краснадарскім краі, заселеным пераважна ўкраінцамі (іншая назва – Малінавы Клін), было 746 украінскіх школ. 12 мясцовых педтэхнікумаў і 2 педінстытута рыхтавалі выкладчыкаў украінскай мовы і літаратуры. Цяпер там няма ніводнай украінскамоўнай установы. А [між тым] адным з прынцыпаў міжнародных зносінаў зьяўляецца прынцып узаемнасьці.
Украінскую мову трэба проста зрабіць прэстыжнай, каб валоданьне ёю было звычайнай грамадзянскай практыкай, а вывучэньне стала персьпектыўным. Бацькі хутка зарыентуюцца. Зрабіце самыя прэстыжныя дзяржаўныя ВНУ і бясплатную адукацыю выключна на украінскай мове – і праз 11 гадоў праблемы ўжо ня будзе. Галоўнае пры гэтым кантраляваць віцэ-прэм’ера па гуманітарных пытаньнях і міністра адукацыі, каб рускія не панавесілі ім ці іх жонкам медалікаў “за заслугі” ў выглядзе нейкіх акадэмічных ці мастацкіх званьняў.
Ёсьць такі галівудскі фільм – “Дзень незалежнасьці”. У ім амерыканцы паймалі аднаго з агрэсіўных іншапланетнікаў – такую пачвару – і знайшлі спосаб, каб тая зь імі загаварыла. Амерыканцы спыталі, чаго чужаземцы хочуць ад зямлянаў? Першае і адзінае слова, якое пачвара вымавіла, было “каб вымерлі”.
У адносінах расейцаў да ўкраінцаў гэта можна было перафразаваць так: “Памрыце як украінцы”. Аднак, як “хахлы”, маларосы, русіфікаваныя, як асобы, якія прызнаюць рускую нацыянальнасьць больш прэстыжнай і вышэйшай за ўкраінскую, мы рускім нават вельмі патрэбныя. Ім трэба…, каб на іх працавалі і яны мелі пушачнае мяса.
Аднак украінцы як асабная нацыя ў сувярэннай дзяржаве з’яўляюцца самай вялікай і самай паважнай пагрозай для Расеі. І дай Бог, каб мы з-пад гэтага Молаха вырваліся.
Так званая “мангола-татарская арда”, мангольскае паходжаньне якой ужо адрынутае таксама і рускімі гісторыкамі, была прапісаная на сталае месца жыхарства пераважна ў еўрапейскай частцы цяперашняй Расеі. У існасьці, гэта продкі сёньняшніх карэнных расейцаў (і нічога ганебнага ў гэтым няма). Перад міралюбнай Манголіяй яшчэ трэба папрасіць прабачэньня. У пэўным сэнсе, з тых часоў нічога не зьмянілася. Нядаўна гэтая Арда была выціснутая з часткі Еўропы. Гэта для яе стала чарговым прыкладам “шкоднасьці” пабудовы цывілізаванай дзяржавы еўрапейскага ўзору.
Расейцы выбралі хана, які паабяцаў, што будзе “мачыць” усіх і паўсюль. Найбольшым жа ворагам зьяўляецца той, хто выяўляе адзнакі слабасьці, аднак не скараецца. У Цэнтральную Еўропу і Балтыю ўжо нельга – там НАТА. Таму галоўны аб’ект паходу – ізноў Кіеўская Русь-Украіна.
Як вы думаеце, што магло б спыніць арду на мяжы Кіеўскіх земляў: выгадныя для Арды ўмовы гандлю кумысам, базаваньне на Дняпры часткі абозу, цюркскія словы ў мове ўкраінцаў ці, наадварот, зьяднаная абарона ўкраінскага апалчэньня сумесна з саюзьнікамі з захаду, якія ўжо ведаюць, што такое ардынцы?
Праўда, я асабіста больш разьлічваў бы на ўласныя сілы.
[Трэба ведаць, што] прычынаў для “палітычнага супрацьстаяньня” Масква будзе знаходзіць кожны раз усё больш і больш. Калі Кіеў задаволіць адну рускую прыхамаць, Крэмль выставіць тры новыя. Яны па літары будуць прымушаць вас перапісваць уласную гісторыю, па слову выціскаць з мовы ўкраінскую лексіку, прымушаць верыць у Бога толькі па-руску ў кантралюемых ФСБ прыходах, паставяць на ўтрыманьне ўкраінцаў рускіх салдат, вывязуць у Сібір украінцаў, каб зараблялі грошы для Крамля, возьмуць пад свой кантроль прадпрыемствы і зямлю.
Паглядзіце на нашыя двухбаковыя стасункі з часоў вераломнага захопу Украіны Расеяй пасьля загадкавай сьмерці Багдана Хьмяльніцкага: Батурын, валуеўскія ўказы, Галадамор, канцлагеры. Гэта тыя знакавыя сьляды, якія нязьменна пакідае ва Украіне рускі сапог.
І кожны раз, калі мы баязьліва спрабуем абараніць станоўчы воблік якога-небудзь нацыянальнага героя альбо проста паварушыцца, рускія кажуць, што гэта пагражае іхным нацыянальным інтарэсам і пачынаюць ціснуць яшчэ мацней.
З такімі суседзямі трэба альбо зьнікнуць, альбо быць гатовымі бараніцца. Так што ўкраінцам, калі мы жадаем жыць у міры, варта быць гатовымі да вайны. Альбо адмовіцца ад уласнай гісторыі, уласнай тоеснасьці, еўрапейскай будучыні, плаціць Ардзе даніну і захоўваць яе войскі на нашай зямлі”.
.
Ад рэдакцыі:
Мы ў рэдакцыі ўжо даўно выпрацавалі прыцып (гл. Д пр-пы 6, 15, 75 і, асабліва, 78): для таго, каб правільна адлюстроўваць агрэсіўна-імперскі ціск з боку “Расеі” варта ўсіх, хто жыве на яе тэрыторыі адэкватна структураваць. Так варта адрозьніваць расеянаў – усю масу жыхароў Расеі; рускіх-маскавітаў – расеянаў, маскоўскай нацыянальнасьці; маскалёў – у асноўным маскавітаў па нацыянальнасьці (але ня толькі), якія кантужаныя імперскай прапагандай, маюць імперскі сьветагляд і гатовыя агрэсіўна змагацца за інтарэсы расейскай імперыякратыі, думаючы, што яны змагаюцца за свае ўласны інтарэсы; і, нарэшце, расейскую імперыякратыю – галоўнага суб’екта расейскай імперыі, які й мае ўсе карысьці ад імперскага статусу “Расеі”, войска якой, яе прыладу складаюць агрэсіўныя, закамплексаваныя маскалі.
Калі б у артыкуле паняцьце “рускі” было дэталізавана ў адпаведнасьці з пададзеным структурным прынцыпам, ён бы каштоўнасна толькі выйграў. Як і наадварот, адсутнасьць падобнай структураванасьці ідэалагічна выгаднае расейскай імперыякратыі – у агульнай масе “расеянаў-рускіх” яна і хаваецца, і маніпулюе масай, грунтуючыся на артыкулах, падобных пададзенаму…