nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Едзем на “Басовішча”!

30 чэрвеня, 2008 | 3 каментарыя

�а�ов���а2008.JPG

Сябры! Гарадзенскі Рух “За Свабоду” запрашае ў супольную паездку на “Басовішча-2008” – фестываль музыкі маладой Беларусі. Сёлета “Басовішча-2008” пройдзе 18-19 ліпеня на традыцыйным месцы ў мястэчку Гарадок (Grodek), што на Беласточчыне. Сёлета будзе арганізаваны даезд ахвотных наведаць “Басовішча-2008” па маршруце Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал) – Басовішча – Кузніца Беластоцкая (чыгуначны вакзал).  Увага! Умовы!

 

1. Тыя, хто мае дзейсныя візы ў Польшчу, беларускі пашпарт і жаданне разам ехаць на “Басовішча-2008” – падайце свае кантакты і мы паведамім Вам калі і а якой гадзіне выезд.

2. Тым, хто мае сапраўдны беларускі пашпарт, але не мае візы – да панядзелка 7.07.2008 да 17.00 дашліце на адрас zasvabodu.hrodna@gmail.com свае імя і прозвішча (лацінкай!!! як у пашпарце!!!), а таксама нумар пашпарту.

Пазначце таксама свой тэлефон для больш аператыўнага кантакту.

Арганізатары “Басовішча”абвесцілі папярэднюю праграму. На дадзены момант у ёй запланаваныя выступы 8 гуртоў з Беларусі, 4 з Польшчы і 1 з Украіны. У конкурсе прымуць удзел 8 маладых беларускіх гуртоў. Таксама плануецца вольная сцэна.

Самая актуальная праграма “Басовішча-2008” тут – http://basowiszcza.org/

Чакаем на Вашы дадзеныя – часу застаецца ўсё менш!!!

Гарадзенскі Рух “За Свабоду”  zasvabodu.hrodna@gmail.com

3 каментарыя

  1. Актывіст кажа:

    Ужо рэдакцыя сайту пачала падтрымліваць “Рух за свабоду”? Спадары, дзе ваша паслядоўнасць? (толькі не трэба казаць, што вы выключна рэкламуеце фэст беларускай музыкі).

  2. Рэдакцыя кажа:

    Актывісту.
    Настройка мазгоў па камертоне рэчаіснасьці.
    1) Параўнаем: калі пачалося “Басовішча” і калі ўзьнік рух “За свабоду!”? што такое “Басовішча” і што такое рух “За свабоду!”?
    2) Хто да нас зьвярнуўся, каб падтрымаць “Басовішча”, таго інфармацыю мы і падалі. Дарэчы, не вагаліся ні хвіліны. І наступны раз зробім так сама. Тое, што там можа быць “рэклама” “засвабоднікаў”, для нас сапраўды было на гэтым фоне малаістотна. Цяпер гэта… нашая рэклама… “Басовішча” і канкрэтная дапамога тым з нашых чытачоў, хто туды хацеў бы патрапіць.
    3) Наступны раз, сп-р “Актывіст”, падрыхтуйце ўласную падобную ініцыятыву ад свайго грамадскага руху ці партыі (дарэчы, цікава, каго вы прадстаўляеце), дашліце нам адпаведную інфармацыю і мы зробім зь ёй тое ж самае. Бо, разумееце, гэта – “Басовішча”!
    4) Наша стаўленьне да руху “За свабоду!” было і ёсьць негатыўным. Гэты рух (разам з АГП, ANTIFA, былой зубрацінай, Хартыяй, некаторымі з БНФ, сацыялістаў і, магчыма, камуністамі) хутчэй за ўсё праводзіць інтарэсы ліберастычнага Захаду (з камуністамі, вядомымі касмапалітызатарамі, гуляюць уцёмную), а дакладней, інтарэсы глабалісцкай фіналігархіі. Беларускага інтарэсу там няма. Праўда, у адрозьненьне ад пералічаных груповак, рух “За свабоду!” выглядае больш прабеларускім. Але гэта хутчэй толькі выгляд, а таму мала што значыць па сутнасьці. Вельмі верагодна, што проста заходнія ліберасты ўлічылі некаторыя свае памылкі што да Беларусі й пачалі дзейнічаць больш падступна…
    З усёй павагай, рэдакцыя.
    Жыве Беларусь! Уся яна – наша зямля!!!

  3. Цалкам падтрымліваю і падзяляю погляд рэдакцыі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы