nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Халакост вачыма Шэрлака Холмса

16 ліпеня, 2008 | 5 каментарыяў

Домерг Палако дэ Мэнас (паводле chitaemknigi.narod.ru/iydei/holokost.htmwww.rv.ru/content.php3?id=7362)

Халако�� - м��.JPG

Гэты матэрыял належыць да сьферы інтэлектуальных спрэчак у Францыі, скіраваных на аналіз сіянісцкіх міфаў. Нязначна скарочаны. Рэдакцыя.

 

1. Ці ёсьць у гісторыі хаця б адна нацыя, якую б не парадавала вядомасьць, няхай нават праз паўсотню гадоў пасьля вайны, што яе страты аказаліся нашмат меншымі, чым меркавалася? Ці ж той, хто зрабіў падобнае адкрыцьцё, ня годны ўзнагароды і пашаны? Няўжо трэба яму за гэта даваць каласальныя штрафы, рабіць на яго замахі? А, між тым, прафесар Форысан [які зрабіў гэтыя адкрыцьці адносна лёсу габрэяў у час Другой сусьветнай вайны] прайшоў праз усё гэта. Ці ж такая рэакцыя на адкрыцьці не ўяўляе зь сябе цяжкі выпадак псіхапатыі?

2. Ці ж хадзячыя шкілеты, якія паказваюць у фільмах накшталт “Ноч у тумане” Алана Рэсьне, могуць мець дачыненьне да газавых камер? Ці ж гэта ня вынік голаду ў канцлагерах? І ці ж ня быў гэты голад выкліканы сістэматычнымі бамбёжкамі нямецкіх гарадоў, “спаленьнем” сотняў тысяч [нямецкіх] жанчын і дзяцей, пра якіх сёньня ніхто нават не ўспамінае?

3. Дзе ўтрымліваліся 4 мільёны габрэяў (калі дапусьціць, што 2 мільёны загінулі на палях баёў)? Даставерна вядома, што ніводны лагер не ўмяшчаў у сябе больш за 60 тысячаў чалавек, а газавыя камеры з “Цыклонам-Б” меліся толькі ў Аўшвіцы (ніякіх доказаў таго, што для масавага зьнішчэньня людзей выкарыстоўваўся іншы газ, папросту не існуе).

4. Чаго вартыя сьведчаньні, атрыманыя пад катаваньнямі, калі чалавек можа “прызнацца” ў чым заўгодна? А між тым менавіта так былі атрыманыя няўцямныя цьверджаньні каменданта Хоса, якія так шырока цытуюцца сёньня. А вось яшчэ адзін факт. Сотня відавочцаў сьведчыць пра масавае зьнішчэньне людзей у газавых камерах Дахаў, хаця афіцыйна даведзена, што ў гэтым лагеры газавых камер увогуле не было!

5. Для крэмацыі аднаго трупа неабходна 130 кг вугалю, а немцам, як прынята лічыць, даводзілася спальваць каля 1.300 трупаў штодзённа. Захаваліся сотні аэрафотаздымкаў Аўшвіца, зробленых з амерыканскіх самалётаў за час мяркуемага Халакосту 1943-44 гг. Чаму ніводны зь іх не зарэгістраваў гіганцкіх гораў вугалю? Чаму на іх ня бачна ні аднаго чорнага клуба дыму?

6. Чым патлумачыць, што радыё, кінематограф, прэса, тэлебачаньне працягваюць штодзённа цьвердзіць нам пра міфічнае зьнішчэньне 6 мільёнаў габрэяў у газавых камерах, суправаджаючы такія перадачы бясконцымі скаргамі й енчаньнем? Чаму габрэйскае лобі й сёньня, праз паўсотні гадоў пасьля вайны, не пакідае ў спакоі глыбокіх [нямецкіх] старцаў, якія калісьці спрабавалі выратаваць Германію ад беззаконьняў Версальскай дамовы, ад міязмаў Веймарскай рэспублікі, ад разбэшчваньня нямецкай моладзі, ад масавага беспрацоўя? А, між тым, вяртаньне да працы 6 мільёнаў немцаў дало хлеб больш чым 21 мільёну іхных утрыманцаў.

7. Чым патлумачыць, што ў штогодніку амерыканскага габрэя (“American Jewish Yearbook“, вып. 43, стр. 666) пададзена, што ў 1941 годзе на тэрыторыі акупаванай Еўропы жыло ўсяго 3,3 мільёны габрэяў? [многія зь якіх, дарэчы, перажылі вайну і ўдзельнічалі ў стварэньні уласнай дзяржавы – Ізраілю! – Рэд.]

8. Ці ж можна паверыць, што газавыя камеры маглі суседнічаць з крэматорыямі, калі “Цыклон-Б”, як вядома кожнаму хіміку, скрайне выбухованебясьпечны?

9. Чым патлумачыць, што любы гісторык, які спрабуе прадэманстраваць усю бязглуздасьць міфа пра Халакос, падвяргаецца перасьледу праз суд? Пачынаючы з 1980 года, чутныя патрабаваньні пра правядзеньне навуковага дыялогу, пра судовую эксьпертызу, матэматычныя і тэхнічныя асьпекты гэтай праблемы. Іх вынікі адкрылі б усю праўду і прымусілі назаўсёды замаўчаць распаўсюджвальнікаў чутак, як гэта адбылося з катынскай трагедыяй, дзякуючы перабудоўшчыку Гарбачову.

10. Няўжо нельга праверыць, ці можна з дапамогай “Цыклона-Б” зьнішчыць 1000 чалавек за раз? Даставерна вядома, што амерыканскія газавыя камеры, прызначаныя для пакараньня сьмерцю аднаго, максімум – двух, злачынцаў, неверагодна складаныя. Да таго ж, у 1949 годзе ў час судовага працэсу над Дэгешам, які вырабляў “Цыклон-Б”, было зроблена заключэньне, што масавае зьнішчэньне людзей такім чынам абсалютна немагчымае і нават нямысьлімае.

11. Чым патлумачыць, што Лехтэр, які адказваў ў той час за эксплуатацыю газавых камер у ЗША, цьвёрда заявіў, што ў Аўшвіцы масавае атручаньне людзей газамі не адбывалася? Чым патлумачыць, што заява Лехтэра атрымала далейшае пацьверджаньне ў аўстрыйскіх і польскіх дакументах? Чаму дасёньня застаецца закрытым для вывучэньня даклад Рудольфа, які ўтрымлівае дэталёвы аналіз усіх атрыманых вынікаў? Чаму тыя, хто паспрабаваў абнародаваць даклад Рудольфа, панесьлі такое суворае пакараньне? Чаму пад забаронай знаходзяцца нават размовы пра даставернасьць і дакладнасьць гэтага дакладу?

12. Чым патлумачыць, што ўпершыню ў гісторыі навуковага сьвету была адклікана доктарская ступень, якая была атрыманая спадаром Рокесам за дасьледваньне “даклада Герштэйна”? І чаму сам гэты даклад нават не разглядаўся на Нюрнбергскім працэсе? А, між тым, вядомы гісторык, міністар-сацыяліст Алэн Дэка, выступаючы ў друку, казаў, што “немагчыма ў поўнай меры ацаніць даклад Герштэйна, калі не азнаёміцца папярэдне з цудоўнай працай М.Рокеса”. У сваёй кнізе “Абсалютная вайна” (“La guerre absolue“, 1988)  ён пісаў: “Я ў захапленьні ад майстэрства пана Рокеса і ад бездакорнасьці яго доктарскай дысертацыі па дакладзе Герштэйна”.

13. Чым патлумачыць заяву Раймона Арона і Франсуа Фюрэ на канферэнцыі ў Сарбонскім універсітэце (дзе, дарэчы, не было ні аднаго нацыяналіста), што ў іх не атрымалася знайсьці нават намёка на пісьмовыя ці вусныя распараджэньні пра зьнішчэньне габрэяў?

14. Чаму ўсяляк замоўчваюцца планы па зьнішчэньні нямецкай нацыі шляхам стэрылізацыі мужчын? А, між тым, пра гэта, у прыватнасьці, пісаў габрэй Каўфман у сваёй кнізе “Нямеччына павінна зьнікнуць”. Альбо гэта такая дробязь, пра якую і казаць ня варта?

15. Газ “Цыклон-Б” шырока выкарыстоўваўся ў сістэме аховы здароўя Нямеччыны, пачынаючы з 1920 года. Дык ці варта сьцьвярджаць, што ў канцэнтрацыйных лагерах для яго знайшлі нейкае іншае выкарыстаньне, якое выходзіла за рамкі барацьбы з вошамі і прафілактыкі тыфусу? Чым патлумачыць, што вялікія запасы “Цыклона-Б” былі знойдзеныя нават у тых лагерах, дзе, як афіцыйна прызнана, ніколі не зьнішчаліся людзі ў газавых камерах?

16. Чаму так шмат шуму пра “гібель у газавых камерах 6 мільёнаў габрэяў”, але нічога не чутна пра 80 мільёнаў гояў, зьнішчаных у СССР чыста габрэйскім палітычным рэжымам? Тады палачамі былі Кагановіч, Ягода, Фрэнкель, Фірын, Урыцкі, Рапапорт і паўсотні іншых габрэяў [! – Рэд.].

17. Чаму на судзе над Зундэлем [у іншым напісаньні – Цундэлем. – Рэд.], які адбыўся ў Канадзе, яму ў правіну было пастаўлена “паэтычнае падбухторваньне” да Халакосту? Чаму габрэйскія апекуны гістарычнай справядлівасьці, якія зганьбілі сябе такімі заявамі, у далейшым адмовіліся зьявіцца па позве ў суд?

18. Што прымусіла прыняць закон Фабіюса-Гэса? Адзін зь яго аўтараў – чалавек са зьмешанай крывёй, а другі належыць да камуністычнай партыі, на сумленьні якой 200 мільёнаў [так у аўтара. – Рэд.] людскіх жыцьцяў.

19. Ці ж усё сказанае ня ёсьць доказам фальшыўкі? Да таго, як заняць пасаду міністра юстыцыі Францыі, М.Тубон сьцьвярджаў, што сталінска-оруэлаўскі прынцып “пакараньня за перакананьні” (гэта лічылася злачынствам у таварыстве Вялікага Брата, якое апісана ў кнізе “1984”) толькі перашкаджае спасьціжэньню праўды. Законы на падставе такога прынцыпу ня проста антыканстытуцыйныя і антыдэмакратычныя; яны парушаюць базавыя правы чалавека. Нам патрэбныя факты і доказы, незалежна ад таго, бароняць яны гіпотэзу ці супярэчаць ёй. Прафесар Форысан літаральна маліў аб шырокім абмеркаваньні каласальнай колькасьці супярэчнасьцяў, але такой магчымасьці яму не далі. Пра гэта ж прасіў і Лаб П’ер, якому спачатку быццам бы паабяцалі арганізаваць такую дыскусію, але затым хутка адмовілі. Калі падобнае абмеркаваньне ўсё ж атрымалася правесьці на тэлебачаньні Луганы, прыхільнікі перагляду тэорыі Халакосту дамагліся такога перканаўчага посьпеху, што перадачу давялося паўтараць. Пераацаніць гэтыя падзеі проста немагчыма, бо сродкі масавай інфармацыі рэдка калі рашаюцца паварухнуць хоць бы пальцам, пакуль не атрымаюць на тое санкцыю габрэйскага лобі [і гэта ў “дэмакратычнай” Францыі. – Рэд.].

20. Чаму, калі навуковец спрабуе паказаць на матэматычныя і тэхнічныя несупадзеньні гіпотэзы [пра “Халакост”], яго тут жа перапыняюць? У чарговы раз мы становімся сьведкамі насаджэньня рэлігійнай гістарычнай догмы. Той, хто адмаўляецца маліцца на яе, у той жа час падпадае пад удар сучаснай інквізіцыі (хаця царква сёньня аддзелена ад дзяржавы).

21. Як патлумачыць паведамленьне, надрукаванае ў “Экспрэс” – вядомай французскай газеце, у студзені 1995 года, што газавыя камеры, якія дзесяцігоддзямі дэманстраваліся наведвальнікам Аўшвіца, былі пабудаваныя ўжо пасьля вайны? Атрымліваецца, усё, што пра іх гаварылася, – чыстая хлусьня?

22. Нават Жан Франсуа Кан выказвае ў сваёй кнізе “Марыянна” скрайняе раздражненьне супраць бюракратаў Сусьветнага габрэйскага кангрэсу, якія ўзбудзілі працэс аб вяртаньні габрэйскай уласнасьці, які завяршыўся 3 сакавіка 1998 года ў Вашынгтоне. “Яны зьвялі увесь Халакост да фінансавых дачыненьняў, – піша ён. – Аказваецца, тыповай ахвярай нацысцкіх варвараў, архетыпам самага страшнага генацыду ўсіх часоў быў зусім не [габрэйскі] рабочы з Кракава, не масьцер з Лодзі, не чыноўнік зь Кіева, не ўласьнік крамы на Рю дэ Розье, не безымянны кустар з Рыгі [тут аўтар кнігі Ж.Ф.Кан перабольшыў. Самы страшны генацыд усіх часоў – гэта генацыд амерыканскіх індэйцаў! – Рэд.]. Галоўным пакутнікам тут выступае міліярдэр-касмапаліт, які калекцыянуе Рэмбрандта і Рубенса, сьпіць на гары золата, зьяўляецца ўласьнікам мноства прыбытковых страхавых полісаў, які дасылае сваіх дзяцей вучыцца ў ЗША, каб яны здолелі потым зрабіць бліскучую кар’еру. Што ж, гэтаму магутнаму лобі амерыканскіх алігархаў а ні трохі ня сорамна пераводзіць увесь Халакост у чыста дзелавое рэчышча”.

Калі б гэтыя словы напісаў ня Ж.Ф.Кан, а Форысан, мы б сталі сьведкамі яшчэ адной судовай справы! Я ў гэтым ніколькі не сумняюся…


Р. Домерг Палака дэ Мэнас – габрэй, якому не падабаецца ідэя таталітарнай юдапатыі.



Ад рэдакцыі:

Артыкул важны. На яго фоне істотнымі нам падаюцца дзьве заўвагі:

– мы ў сваёй працы аддаем перавагу ня столькі аналізу зьявы актуальнай грамадскай паталогіі – “юдапаты́і” (хаця сам тэрмін – цудоўны), колькі рэальнай грамадскай сіле, якая гэтую зьяву распаўсюджвае – сіянакра́тыі;

– мы заўсёды падкрэсьлівалі, што габрэйскі народ – гэта адно, а сіяністы і сіянакратыя – гэта зусім іншае (гл. напрыклад, Д пр-п 78). Стаўленьне ў нас да іх супрацьлеглае. Пададзены артыкул нашую тэзу ілюструе проста выбітным чынам.

Дарэчы, гэта ўжо ня першы такі артыкул…


5 каментарыяў

  1. Автору спасибо Р·Р° информацию! 🙂

    *******

    Дадатак рэдакцыі для тых, хто бачыць жучкі.

    Напісана: “Игорь. Автору спасибо за информацию!

  2. Вельмі добры артыкул. Мы павінны ведаць гістарычную праўду, бо калі мы не ведаем яе, то пачынаем блудзіць ў лабірынтах хлусні, становімся сляпымі і з’яўляемся лёгкай дабычай для прайдох. Праўда – гэта ёсць зброя супраць рабства, зброя супраць замбавання. Мозг, ачышчаны ад хлусні, творча працуе на карысць сябе, сваёй сям’і, радзімы, зямлі. Для мяне вельмі балюча глядзець на свой народ, які такімі тэмпамі дэградуе і ператвараецца ў нейкае жудаснае племя. Я шукала прычыны дэградацыі і хацела дакапацца да каранёў гэтых прычынаў. Усе мае адкрыцці прыводзяць мяне ў шок.
    1. У 90-е годы 20 стагоддзя не было ніякай дэмакратычнай рэвалюцыі на карысць народа. Гэта было звычайнае рабаванне насельніцтва і яшчэ большае яго закабаленне. Карысць ад гэтай хітрай гульні атрымалі чамусці габрэі, Абрамовіч, Патанін, Гусінскі, Беразоўскі, Чубайс і г.д. (канешне не ўсе) і не трэба вешаць “лапшу на вушы”, што яны самыя таленавітыя. Гэта быў спланаваны грабёж. Але карані ляжаць глыбей.
    2. У 1917 годзе бальшавікі зрабілі ў Расейскай імперыі пераварот. У бальшавіцкім урадзе толькі некалькі чалавек былі не габрэі (Бухарын і Сталін), астатнія былі габрэі. Практычна ўсе камісары былі габрэямі, кіраўнікі лагероў ГУЛАГУ, кіраўнікі НКВД, следчыя і г.д. Чалавецтва ніколі не ведала такіх масавых забоўстваў і такіх жудасных пытак (з жывых людзей здзіралі кожу, тысячы станкоў для гэтай пыткі былі зроблены ў Англіі). Былі створаны брыгады кітайцаў, якія лічыліся вертуозамі-палачамі і здзейснівалі гэтыя пыткі. Немцы дапамагалі габрэям-бальшавікам прыйсці да улады. Спачатку вялікімі грашымі (яны фінансавалі іх прыход да улады), потым зброяй і ваеннымі (былі абмундзіраваны і ўзброены 300 тысячаў ваеннапалонных нямецкіх салдат і афіцэраў). У кожным абласным горадзе Расейскай імперыі былі створаны нямецкія камендатуры, якія і падтрымлівалі бальшавіцкі тэрор ваеннай сілай (вось ён міф аб латышскіх стралках). Немцы апомніліся толькі тады, калі ў самой Нямеччыне, павісла пагроза прыхода габрэяў да улады. А што габрэі рабілі з людзьмі ў Расеі і яе калоніях ім не трэба было расказываць, бо яны былі сведкамі. Вось адсюль і пайшоў пераслед габрэяў ў Нямеччыне. Па дадзеным нямецкай контрразведкі таго часу кожны другі габрэй шпіёніў на карысць савецкай Расеі. Аб гэтым жа сведчыць і дапрос англійскай контразведкай кіраўніка савецкай знешняй разведкі таго часу. Да ведама, Гітлер якраз пасля Першай Сусветнай вайны і служыў ў нямецкай контрразведцы. Але ў кожнай краіне свету шпіянаж на карысць другой краіны лічыцца вельмі злосным злачынствам і сур’ёзна караецца. Але гэта яшчэ не карані усіх бедаў.
    3. Каланізацыя народаў палягае ў распаўсюджанні, як бы не багахульна гэта гучала, хрысціянства. Гэты факт мяне вельмі разгубіў, бо я чалавек веруючы і ні ў якім разе не багахульніца. Гэтае адкрыццё для сябе я зрабіла вывучаючы нашы народныя святы, звычаі, рытуалы. Нашы святы, звычаі, рытуалы ёсць культура нашага народу, на якой сфарміраваны наш светапогляд. Карані нашай культуры палягаюць ў язычніцтву. Хрысціянства сілай, як бы грым, наклалі паверх язычніцтва. Калі язычніцтвам быў пранізаны кожны крок жыцця чалавека, то хрысціянства як бы крочыць побач з чалавекам. Чалавек можа пражыць усё жыццё і не дакрануцца да хрысціанства. А вось язычніцтва мы і сёння касаемся ў сваім жыцці (самы распаўсюджаны прыклад гэта пахавальны абрад, ці напрыклад ужыванне рушнікоў, ці пасеў на Юр’я гуркоў, ці Дажынкі, ці каравай на вяселлі і г.д.). Яшчэ я ўбачыла, што хрысціянства носіць прыстасаванчаскі характар. Напрыклад, ў нас абрады носяць характар нашай культуры. А вось ў Афрыцы, ці Лацінскай Амерыцы, ці другім іншым месцы абрады выконваюцца па мясцовым звычаям. Гэта ёсць двухлічча, хаця ў запаветах сказана “не лицемерь”. Гэта ёсць вялікі грэх. Хрысціянства ёсць чужая рэлігія (габрэйская), яно не змагло захапіць чалавецтва і сёння усё больш і больш людзей адыходзяць ад гэтай рэлігіі, шукаюць нешта іншае ці наогул вядуць хаатычны характар жыцця (як правіла вельмі цынічны). Пасля гэтага я нават не ведаю што і гаварыць. Адно толькі магу сказаць: “Сіяніскія колы з вельмі далёкіх часоў вядуць хітрую палітыку па падпарадкаванню чалавецтва на сваю карысць. Мэта вельмі простая – панаваць над усім светам.. Паглядзіце як ўсё чырвонай ніткай звязана: хрысціянства – міравая рэвалюцыя (камунізм) – глабалізацыя. Мэта адна і тая ж – сусветнае панаванне. І не трэба вешаць “лапшу на вушы”, што габрэі Богам выбраны народ. Ён канешне богам выбраны, але габрэйскім Богам, а не славянскімі багамі, ці афрыканскімі, ці індзейскімі, ці мусульманскімі, ці любымі іншымі. І па-гэтаму ёсць вельмі сур’ёзная прычына, вывучаць гісторыю жыцця гэтага народа, яго культуру, яго светапогляд, яго ролю ў жыцці чалавецтва. Магчыма сам габрэйскі народ і павінен ў сваіх ганеннях. Каб адказаць на шматлікія пытанні сёняшняга дню, трэба знаць праўду”.

  3. bambuk кажа:

    мінавіта таму не было і ніколі ня будзе суда над камунізмам.

  4. abdula кажа:

    Uvažaju vaš sajt za adziny biełaruskamoŭny sajt jaki piša praŭdu pra šmat jakija vielmi važnyja spravy datyčnyja Biełarusi j śvietu. Vialiki vam dziakuj.
    Maju adno lingvistyčnaje pytańnie da radakcyi. Čamu vaš sajt zaŭsiody ŭžyvaje słova “habrej” i razmajityja słovy utvoranyja na jaho asnovie zamiest spradviečnaha biełaruskaha słova “žyd”? U čym sprava?

  5. pan grot кажа:

    Вельмі цікавы артыкул…дзякуй Вам,рэдакцыя!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы