nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Рэжым абвясьціў “выбары”…

Ліпень 18, 2008 | 17 каментарыяў

У папярэднім артыкуле мы зрабілі пэўны пралік – не ўзгадалі пазіцыю КХП-БНФ па ўзьнятым пытаньні. З задавальненьнем выпраўляем яго, друкуючы зварот Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі з нагоды рыхтуемых рэжымам “выбараў у палатку” (паводле http://pbpf.org/art.php?art=1544&cat=7&lang=be). Рэдакцыя.

Ð�Ð¥Ð�-Ð�Ð�Ф.JPG 

Да грамадзянаў Беларусі!

На верасень 2008 г. рэжым рыхтуе “выбары” сваёй палаты. Ёсьць рэальная небясьпека, што пад “выбары” рэжым можа падсунуць рэфэрэндум па канстытуцыйным акце незаконнай “саюзнай дзяржавы з Расеяй”. Або праз нібыта “легітымную” палату зацьвердзяць незаконнае ўтварэньне – “саюзную дзяржаву”. Беларусы мусяць адвярнуцца ад рэжыму, ня ўдзельнічаць у фальшывым галасаваньні. Калі беларусы не адвернуцца, ня выстаяць супраць падманнага і прымусовага зацягваньня іх на выбарчыя ўчасткі, то з усімі намі можа здарыцца вялікае няшчасьце. Прадажны рэжым можа выкарыстаць магчымасьць, каб зьнішчыць нашу незалежнасьць, ператворыць Беларусь у губернію расейскай імпэрыі, а нашых хлопцаў (можаце не сумнявацца) пагоняць гінуць у “гарачыя кропкі” вечна ваюючай Масковіі. КАЛІ МЫ НЯ БУДЗЕМ ЗМАГАЦЦА, – БЕЛАРУСКУЮ МАЁМАСЬЦЬ, ЗЯМЛЮ заграбуць ДА [СВАІХ] РУК МАФІЙНЫЯ МАСКОЎСКІЯ КЛАНЫ.

 

Мы ўжо цяпер бачым вынікі распродажу Беларусі прамаскоўскім рэжымам Лукашэнкі пад расейскія так званыя “стабілізацыйныя” крэдыты. Закладзены пад гэта прыбытковыя беларускія прадпрыемствы нафта-хімічнага комплексу, Белтрансгаз, Жодзінскі “Белаз”, Мінскі МАЗ, прадпрыемствы энэргетыкі, банкі ды іншыя. Ужо сёньня вялікія зямельныя ўчасткі нашай сталіцы аддадзены маскоўскай мільярдэрцы Батурынай (жонцы маскоўскага мэра Лужкова) пад будаўніцтва жыльля, якое будзе не па кішэні беларусам. Купляць будуць расейскія крымінальнікі, якія панаедуць з крымінальнымі капіталамі, каб прыгнятаць і абдзіраць наш народ. Яны ўжо плянуюць пабудаваць дзясяткі казіно ды іншых “забаўляльных установаў” у нашым Менску: расейскія крымінальнікі будуць забаўляцца ў нас. Нашым людзям гэтая палітыка рэжыму “любові да Расеі” дабра не прынясе.

Журналістка Сьвятлана Калінкіна ў газэце “Народная Воля” за 19 чэрвеня 2008 г. у артыкуле “Богатейшие люди России атакуют белорусский рынок” піша пра тое, як актыўна крамлёўскія алігархі разьмяркоўваюць паміж сабою сфэры беларускай прамысловасьці і эканомікі. Відавочна, што захоп (а не продаж) прадпрыемстваў алігархі плянуюць правесьці па маскоўскіх крымінальных карупцыйных схэмах. Вось высновы С. Калінкінай: “Лукашенко много лет рассказывал, что не позволит российским олигархам скупить Беларусь. А теперь вдруг затих, больше не хвастается. Наоборот, не проходит недели, чтобы не стало известно о том, что готовится продажа того или иного белорусского предприятия… Бастион пал”.

Зацьвердзіць вынікі распродажу Беларусі, прыдаць яму выгляд законнасьці, па задумцы Лукашэнкі і яго атачэньня, павінна новая “палата прадстаўнікоў” (у якую могуць спэцыяльна прапусьціць пару псэўдаапазыцыянераў). Людзі ведаюць, што сьпіс “дэпутатаў палаты”, якіх яны павінны “выбраць”, яшчэ да “выбараў” зацьвярджае Лукашэнка. Народ жа патрэбны для масоўкі.

У падмане людзей рэжыму дапамагае групоўка асобаў, якая называе сябе “дэмакратычнай апазыцыяй” (С.Калякін, А.Лябедзька, В.Вячорка, А.Мілінкевіч, М.Статкевіч ды іншыя). Перад імі пастаўлена задача іхнымі грантадаўцамі – прыцягнуць на “выбарчыя ўчасткі” як мага больш людзей, а галоўнае – пратэстную частку беларускага грамадзтва. Гэта дапаможа рэжыму ў справе прызнаньня вынікаў “выбараў” Захадам. Тут бізнэс падстаўной апазыцыі. Даўно вядома, як гэтым “дзеячам” аплочваюць ганебную справу. Для дэманстрацыі заходнім назіральнікам легітымнасьці “выбараў” рэжыму трэба, каб на выбарчыя участкі прыйшлі людзі. Усё астатняе будзе зроблена фальсіфікацыйнай машынай улады. Досьвед засьведчыў, што беларускі выбаршчык, галасуючы, ня ў стане ўплываць на вынікі галасаваньня, якія прадвызначаныя зьверху.

Прыстойны чалавек ніколі ня будзе ўдзельнічаць ў ашуканстве і не дазволіць сябе ашукаць. Так і нам, беларусам, трэба адвярнуцца ад рэжыму, ня ўдзельнічаць і не спрыяць фальсіфікацыям і ашуканству. Той, хто ня пойдзе да ашуканцаў і фальсіфікатараў, пасля так званых “выбараў” будзе пачуваць сябе годна. Калі людзі ня пойдуць на ўчасткі масава, гэта і будзе рэальным і неабходным ударам па рэжыму.. Няхай рэжым фальсіфікуе як хоча, але вынікам будзе тое, што народ не прызнаў ягоныя “выбары”. У гэтым ёсьць добры грунт для наступнай перамогі. Ды і расейская хэўра будзе ведаць, што беларусы ня прымуць афёру пад шыльдай “саюзнай дзяржавы” і здольныя абараніць сваю краіну ад маскоўскай крымінальшчыны.

Паважаныя беларусы! Да даты фальшывых “выбараў” неабходна правесьці тлумачальную працу пра няўдзел ў фальшывым галасаваньні, пра тое, што трэба адмовіцца ад [прапаганды] рэжыму і ня йсьці на “выбарчыя ўчасткі”. Кожны, хто атрымае гэты ліст, і іншыя нашы матэрыялы, можа растлумачыць сваім блізкім, суседзям, супрацоўнікам, знаёмым, чаму ня трэба ісьці на падманныя “выбары”. І наша справа будзе рухацца...

Яшчэ да “выбараў” ганіце ад сябе і высьмейвайце розных зазывалаў на “выбары”. Ганіце ад сябе абяцальшчыкаў ад рэжыму, прадажных “псэўдаапазыцыянераў” і тых, каторыя будуць называць сябе “незалежнымі”. Паказвайце ўсім іхнюю меркантыльную, здрадніцкую пазыцыю.

Не паддавайцеся на запалохваньні, што вас выселяць зь інтэрнату, звольняць з працы, выключаць з навучальнай установы. Мільёны людзей ня звольняць. Трэба змагацца. Будзьма мудрэйшымі, шукайма мэтады, каб абыйсьці рэжымныя “рагаціны”. Памятайма, што будзе непараўнальна горш, калі прыйдуць расейскія алігархі, паставяць сваю адміністрацыю, якая ўчыніць масавыя звальненьні, а ў якасьці кампэнсацыі запрапануе рабскую працу ў Расеі.

Нашыя справы мы, беларусы, мусім рабіць самы. Ніхто за нас рабіць ня будзе. Гэта наша дзяржава, наша зямля, наша маёмасьць, наша мова і культура і наша права.

МЫ МУСІМ СТАЦЬ ГАСПАДАРАМІ Ў СВАІМ ДОМЕ.

 

Чэрвень 2008 г.

“Беларуская Салідарнасьць”. Ініцыятыва ў падтрымку пазыцыі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

17 каментарыяў

  1. КХП, як заўсёды, акрамя заклікаў ні на што не здольна

  2. опдшгп кажа:

    а вы на што здольны?

  3. Siarhiej кажа:

    Калі ж вымушаны будзеш пайсці на “участак” дык разарві бюлетэнь папалам, адну палову кінь у скрыню,
    а другую пакінь сабе як рэчавы доказ.

  4. Правільны заклік, але для барацьбы павінен быць авангард. Хто ж стане ў гэты авангард? Як арганізаваць гэтую барацьбу? Становішча з кожным днём пагаршаецца, а ў Беларусі уся тая ж цішыня. Вельмі прыкра за радзіму.

  5. Тут быў Дуглас кажа:

    У гэтым месцы зноў быў зьявіўся “Дуглас”, якога мы ў свой час вельмі папрасілі на наш сайт больш не заходзіць, і ў свой час мы падрабязна патлумачылі чаму…

    Рэдакцыя.

  6. Дуглас, сёння мы не зможам перамагчы сілай, але зможам – інтэлектам, розумам (гэта рэальна магчыма). Для гэтага патрэбна праца не толькі ў Беларусі. Але асабіста я гатова вярнуцца і сёння, калі я патрэбна. Але ці патрэбна? Я упэўнена што мяне разглядаюць як казяўку (тым больш я добра ведаю як у нас на самай справе адносяцца да жанчыны-палітыка). Лічу, што вяртацца патрэбна з вялікім мехам грошай, добра распрацаванай тактыкай і адпрацаванымі тэхналогіямі. Інакш не варта.

  7. Актывіст кажа:

    КХП, як заўсёды, акрамя заклікаў ні на што не здольна
    ============================================
    Вельмі смешна гэта чуць ад чалавека, які сам эміграваў ў Нямеччыну пасля не вельмі прыгожых паводзін, а зараз з’яўляецца ў інфармацыйнай прасторы выключна ў якасці аўтара не вельмі якасных сатырыстычных замалёвак 😉

  8. Актывіст, ты ужо хлусіш -хлусі, да не зарывайся. Яўген Мурашка бывае гарачым на выказванні, але калі не справядлівы, то заўсёды папросіць выбачэння. А вось на кошт нейкіх не прыгожых дзеянняў, то прабач – за ім такое не водзіцца. Ён сябе аддае агульнай справе, што называецца, на ўсе 100% і ахвяруе ўсім, што мае. Ён сапраўдны барацьбіт за свой народ, за сваю краіну. Яўгена Мурашку хацелі “з’есці” такія як ты, да не атрымалася. На яго адначасова “наехалі” пракуратура, міліція, управа юстыцыі пры гарвыканкаме, КэДэБісты дзень і ноч паслі, адміністрацыя прэзідэнта, БХК – Таццяна Процька, адва і другая часткі БНФ, Віктар Ганчар і шмат хто нават адварочваўся. Асабіста Таццяна Процька мяне, як жонку Я. Мурашкі, лінчавала пры маіх сябраў, звяртаючыся да іх, словамі: “Вы знаете, она же его содержит за свой счёт. Он же не работает.” Так, ён сапраўды быў беспрацоўным, але не па сваёй волі. У Я. Мурашкі атабралі яго аднапакаёвую кватэру, у якой ён і яго сям’я пражылі 31 год, у бальніцы (4-ай “Гомсельмашаўскай”) адмовіліся лячыць, застаўлялі перайсці ў гарачы цех і лазіць ў нейкія гарачыя штампы і там паднімаць гарачыя балванкі вагой не менш 30 кг, адказваліся прымаць заявы ў суды нават па бытавых пытаннях. Мяне пераследвалі не менш самога Я. Мурашкі. Я прайшла гэтае пекла, хаця не зрабіла ні аднаму чалавеку дрэннага, нават ў помыслах такога не было. Было адчуванне, што ўсё адбываецца ў кіно. Мяне брытагаловыя падсцерагалі на дачы. Пераследавалі не толькі мяне, а і маіх дзяцей і нават нашых прыёмных дзяцей. А даканалі свае аднадумцы, тыя хто імітуе кіпучую барацьбу за шчасце народа, а самі з палітыкі зрабілі бізнес. Я лічу, што адбылася здрада, а здрада губіць горш за ўсё. Я ганаруся сваім мужам, бо ён ўсё робіць вельмі чэсна і ні за якія грошы нідзе не прадаецца. Я удзячна нямецкім уладам і нямецкаму народу, што нам аказалі дапамогу ў цяжкі для нас час і лічу, што Я. Мурашка піша не дрэнныя юмарэскі для непрафесіанала, чыста народны жанр, але кожнае слова б’е ў самае “яблычка”.

  9. Дуглас кажа:

    Тут быў Дуглас напісаў(ла):
    Ліпень 19, 2008 у 01:49
    У гэтым месцы зноў быў зьявіўся “Дуглас”, якога мы ў свой час вельмі папрасілі на наш сайт больш не заходзіць, і ў свой час мы падрабязна патлумачылі чаму…

    Рэдакцыя.

    Вообще то так демократы не поступают, если они действительно за демократию.:)) У вас банальная цензура. Ну, варитесь сами в таком случае.

  10. Рэдакцыя кажа:

    Ня столькі “Дугласу”, колькі ўсім іншым.
    Зьвярніце ўвагу, у сваёй дэмагогіі ворагі беларускай дэмакратыі часта выкарыстоўваюць адзін хвыт: яны замест дэмакратыі імкнуцца падсунуць нам, беларусам, альбо анархію (“што хачу, тое і раблю”), альбо імперастызм (маўляў, галоўнае – “меркаваньне большасьці”, хай гэтай большасьцю ёсьць каланізатары ці простая маса, распрапагандаваная імперцамі), альбо ліберастызм (маўляў – галоўнае “свабода асобы”).
    Не, “дугласы”. Вы нам танныя пацеркі не ўпіхнёце наўзамен за золата і брыльяны… Дэмакратыя – гэта такая арганізацыя палітычнай сістэмы, калі ўрад вымушаны рэалізоўваць аб’ектыўныя інтарэсы канкрэтнага народу. У нашым выпадку – нашага беларускага.

  11. Дуглас кажа:

    2 Редакции.

    Вообще то я хотел сказать лишь то, что при демократах и демократии каждый имеет право на свою приватную точку зрения, право высказаться и быть услышанным Как видите я не за анархию и не за безграничный либерализм. Я скромно за демократические свободы, среди которых право на свободу слова является базовым. Белорусская оппозиция, на мой взгляд, грешит тем, что не придерживается очень часто этих самых демократических принципов и при этом почему-то называет себя демократической.

  12. Рэдакцыя кажа:

    Ня столькі “Дугласу” (які падае чарговы прыклад дэмагагічнага скажэньня сутнасьці дэмакратыі), колькі ўсім іншым.
    Пры дэмакратыі НАЙПЕРШ павінна быць так, каб народ быў гаспадаром на ўласнай зямлі, каб уладу над гэтым народам мелі лепшыя яго прадстаўнікі, якія б імкнуліся рабіць тое (маючы для гэтага магчымасьці), што адпавядае аб’ектыўным інтарэсам дадзенага народу. І толькі ПАСЬЛЯ таго розныя “дугласы” могуць мець права слова. Гэта можа быць патрэбным для таго, каб народ адчуваў, што ён жыве ў рэчаіснасьці, дзе шмат розных вогаў яго свабоды і яго дэмакратыі, каб не расслабляўся.
    Гэта была тэорыя, а цяпер – наша рэчаіснасьць.
    Зьвярніце ўвагу, “Дуглас” настойвае, што яго свабода дэзарганізоўваць сьветагляд беларусаў у інтарэсах захопнікаў і на мове захопнікаў ёсьць БАЗАВАЯ рыса дэмакратыі. Гэта ў сітуацыі, калі вось ўжо 15-і год уладу ў Беларусі ўтрымліваюць выразна беларусафобскія, соцыяпаразітныя сілы, якія зьнішчаюць сапраўдную беларускую гісторыю, культуру, мову, сьветагляд (тое, што называецца этнацыдам), зьнішчаюць нашу прыроду, распрадаюць нашы прадпрыемствы, вядуць да выміраньня беларусаў, замяняючы наша насельніцтва чужародным (апошняе называецца генацыдам) і г.д. “Свабода слова” “дугласаў” – гэта на справе дэмагагічнае СКАЖЭНЬНЕ ДЭМАКРАТЫІ (як з пазіцыі пасьлядоўнасьці падзей, так і з пазіцыі іх аб’ектыўнай вагі). Так, што не ліберастычныя “свабоды слова”, а дэмакратычная свабоды ПРАЎДЫ – грунт дэмакратыі.
    У цэлым жа, мы сталі сьведкамі цікавай ілюстрацыі, як расейскія імперасты выкарыстоўваюць дэмагогію ліберастаў. Чаму? “Абое – рабое”, – сказалі б нашыя продкі…

  13. Дуглас кажа:

    2 Ред.

    Ошибаетесь! Сперва было слово Божие, а уже потом все остальное, а не наоборот.:))) Демократия, т.е. выборы наидостойнейших, о которых выговорите, без свободы слова- пустой звук. А вы по сути своей предлагаете выборы для народа из числа народа, но именно такие, где Вы (интересно кто это “Вы”?) будете определять кто достоин, а кто не достоин и вдруг, Боже упаси, появятся и будут избраны некие Дугласы.:))) А я считаю, что там где идет деление на своих и чужих, кого допускать к выборам, кого нет, кому давать слово, кому нет, то там демократия и не ночевала. Как говорил У. Черчилль: “Демократия – наихудшая форма правления, если не считать всех остальных”.:)) И еще момент. Ваша цитата: “Зьвярніце ўвагу, “Дуглас” настойвае, што яго свабода дэзарганізоўваць сьветагляд беларусаў у інтарэсах захопнікаў і на мове захопнікаў ёсьць БАЗАВАЯ рыса дэмакратыі”. Ребята! Во времена КПСС обычно в таких случаях говорили о идеологических диверсиях и о диверсантах. Вы буквально повторяете аргументы коммунистов и их представления о демократии.:)) Поздравляю, докатились! :))

  14. Рэдакцыя кажа:

    Трэці ўрок дэмагогіі па “Дугласу”.
    Зьвярніце ўвагу, ворагі беларусаў гатовыя прыцягваць сабе на дапамогу і Бога, і Біблію, і камуністаў, і Чэрчыля, і “свабоду слова”, і яшчэ чорт ведае што (па зьместу пытаньня яны спрэчак не вядуць…) абы затушаваць ПРАЎДУ і ня даць стварыцца ці ўмацавацца Беларускай Дэмакратычнай Дзяржаве.
    І ўвогуле, сп-р Дуглас. Мы вас ведаем, дапамагчы будаваць беларускую дэмакратыю (пакуль у віртуале) вы ня здатныя. Не прыходзьце больш на наш сайт. У каторы раз вас пра гэта просім. Культуны чалавек даўноў б усё зразумеў…

  15. Дуглас кажа:

    2 Ред.

    Почему Вы мне запрещаете читать ваш сайт, господа демократы? Это демократичено?
    С чего Вы рещили, что я враг и против белорусского демгосударства?
    Какую правду я тут затушевываю? :))

  16. Рэдакцыя кажа:

    Ды, радзі бога, сп-р “Дуглас”. Чытайце наш сайт колькі заўгодна. Мы будзем гэтаму толькі радыя. Больш за тое, мы раім вам некаторыя нашы матэрыялы кансьпектаваць, а некаторыя – нават завучваць на памяць…
    Справа ў іншым. Мы вас ведаем даўно, ня першы раз вы пішаце каментары на наш сайт. І вы для нас празрысты, як шкло. Проста вашыя меркаваньні ня маюць аніякай карысьці акрамя той, якую мы толькі што прадэманстравалі. Ну, не лічыць жа ўнёскам “Дугласа” ў пабудову Беларускай Дэмакратычнай Дзяржавы прапаганду жаданьняў яго расейскамоўнай левай нагі… Слава богу, на гэты раз вы хаця б нахабства сабе не дазваляеце.

  17. Вялебны Джэк Парксон кажа:

    Dear Sir / Madam

    Мы прапануем прыватныя, камерцыйныя і персанальныя крэдыты з мінімальнымі Гадавая працэнтная стаўка усяго 3% на працягу 1 года да 50 гадоў тэрмін пагашэння перыяд у любой частцы свету. Мы выдаем крэдыты ў межах ад $ 5.000 да $ 100,000,000 долараў ЗША. Нашы крэдыты добра застрахаваны на максімальную бяспеку нашых priority.Interested асобы павінны звязацца са мной па
    Назва крэдытора: Вялебны Джэк Парксон
    Крэдытор Адрас электроннай пошты: mountainloanagency2@gmail.com

    Пазычальнікі ІНФАРМАЦЫЯ
    Назвы:
    Краіна:
    Адрас:
    Ўзрост:
    Нумар факса:
    Асабісты нумар:
    Род заняткаў:
    Пол:
    Штомесячны даход:
    Неабходнае колькасць:
    Пазыкі працягласць:
    Кароткае апісанне фізічнай асобы:

    З павагай,
    Вялебны Джэк Парксон

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы