nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЧАМУ ТАК ЦЯЖКА ВЕДАЦЬ САПРАЎДНУЮ ГІСТОРЫЮ БЕЛАРУСІ

19 ліпеня, 2008 | 5 каментарыяў

Вадзім Растоў, аналітычная газета “Секретные исследования” (узята з nv-online.info/index.php?c=ar&i=9985&c2=araddcompa; нязначна скарочана)

Ð�агонÑ� на Ñ�Ñ�Ñ�од.JPG 

… З вуліцамі Менску тая ж сітуацыя, як і ў Віцебску [ды іншых гарадох Беларусі]. Вось, напрыклад, вуліцы Разінская і Пугачоўская. Няўжо гэтыя мяцежнікі рыхтавалі свае сялянскія паўстаньні супраць царызму ў Менску? Вядома ж, не. Бо ў іх эпоху мы ўвогуле з Расеяй былі рознымі краінамі (мы жылі ў Рэчы Паспалітай). Але, можа быць, у нас проста любяць усіх мяцежнікаў і бунтароў? Не – ня любяць. Таму што ў Менску няма вуліцы, якая б насіла імя НАШАГА кіраўніка паўстаньня супраць царызму Якуба Ясінскага (1761-94 гг.). Наш беларус загінуў за нашу свабоду, але мы аддаем належнае не яму, а Разіну ды Пугачову. Іншы беларус і таксама кіраўнік гэтага ж ваўстаньня Тадэвуш Касьцюшка (1746-1817 гг.) таксама “бяз вуліцы”.

 

Уся наша гісторыя была накіравана на незалежнасьць ад Расеі. Мяркуйце самі. У складзе царскай Расеі мы прабылі толькі 122 гады (як і Польшча) і тры разы арганізоўвалі агульнанародныя антырасейскія паўстаньні. БССР – была ў СССР адзінай рэспублікай, у якой не было “сьвята” “ўзьяднанья з Расеяй”, бо нас Расея захапіла пад час акупацыі войскамі Суворава. Уся наша гісторыя да гэтай акупацыі 1794-95 гг. – гэта гісторыя сталых войнаў з Расеяй. У вайне 1664-67 гг. расейскае войска зьнішчыла кожнага другога беларуса, а ў Паўночнай вайне – кожнага трэцяга.

Сёньня ў Расеі галоўнае нацыянальнае сьвята – выгнаньне Мініным і Пажарскім з Масквы беларускіх інтэрвентаў – менавіта беларусікх, а ня польскіх ці літоўска-польскіх: амаль усе харугвы, пасланыя Рэччу Паспалітай у Маскву (дарэчы, на запрашэньне баяраў), зьяўляліся палка́мі Войска ВКЛ – беларусамі з прозьвішчамі на “-іч”. Гэты “казытлівы” факт расейскія ідэолагі заўсёды спрабавалі схаваць у фармулёўках “польскія інтэрвенты” ці “польска-літоўскія інтэрвенты”, хаця гаворка заўсёды ішла менавіта і толькі пра беларусаў, якія тады (і да 1840 года) называліся літвінамі Літвы.

Куды ня кінь, любая праўда пра нашу гісторыю найвыразна паказвае, што мы заўсёды былі з Расеяй ворагамі. Прычым, мы – Літва літвінаў, былі самым галоўным ворагам Масквы – з татарамі Масква браталася і сябравала, а з намі – ніколі. Таму, што нашыя продкі ў яшчэ большай ступені, чым Масква, прэтэндавалі на зьбіраньне Русі, былі гістарычнай альтэрнатывай для Русі – еўрапейскай, у супрацьлегласьць азіяцкай.

Адсюль вечнае жаданьне ўладцаў Масквы нас здушваць, як нацыянальную сілу, якая ставіць пад сумніў права Масквы на ўладу ў рэгіёне. Нават Францыска Скарыну адрыналі за тое, што ён быў альтэрнатывай “рускаму першадрукару Фёдараву”. Любыя бесстаронныя ацэнкі гістарычных падзеяў з пункту гледжаньня ІНТАРЭСАЎ Беларусі – заўсёды і абавязкова абсалютна супрацьлеглыя ацэнкам расейскіх гісторыкаў. Гэта лёгка Латвіі ці Эстоніі, Малдове ці Украіне, Грузіі ці Арменіі – аднаўляць свой нацыянальны твар, бо ў іх гэты працэс толькі эпізадычна “закранае” вялікадзяржаўныя пачуцьці расейскіх элітаў (накшталт шуму вакол ваенных помнікаў і гістарычных ацэнак украінскіх сепаратыстаў). У нас жа ўсё на парадак больш складана.

Возьмем хаця б успамінанае раней галоўнае нацыянальнае сьвята Расеі. Заўважце – гаворка ідзе пра выганяньне не татараў, ня шведаў, ня немцаў нават – а славянаў і суседзяў. Няхай нават у Расеі нашы палкі называюць “польскімі” ці “польска-літоўскімі”, але мы ж выдатна ведаем, што гаворка ідзе менавіта і толькі пра беларусаў – якіх да таго ж нібы ў балоты ці лясы завёў міфічны мардвін Іван Сусанін. Дык што нам рабіць? Прыкідвацца і надалей, што мы ня ведаем нашай гісторыі, і рабіць выгляд, што “ўсё нармальна”, калі адна частка “Саюзнай дзяржавы” ўзводзіць у галоўнае нацыянальнае сьвята выгнаньне продкаў сёньняшняга насельніцтва другой часткі “Саюзнай дзяржавы” са сваёй сталіцы? Ці нам варта пасыпаць галовы попелам і каяцца, што нашы продкі былі інтэрвентамі, злачынцамі?

Івана Сусаніна расейскае праваслаўе зьбіраецца ўзводзіць у сьвятыя. Сёньня многія беларусы прытрымліваюцца веры Масквы. Ізноў незразумела: ці варта лічыць сваім сьвятым таго, хто загубіў многіх нашых продкаў. Адзін з нашых рускіх чытачоў напісаў нам: “И правильно сделал Сусанин, что погубил ваших белорусов, – нечего им было делать под Москвой”. Але справа ж зусім ня ў гэтым! Няхай гэтыя палкі беларусаў пад  Масквой – сапраўды акупанты з Рэчы Паспалітай. Але ўзводзіць у сьвятыя чалавека, які іх забіў, – гэта НЕНАРМАЛЬНА. Бо дакладна так жа немцы ня ўзводзяць у сьвятыя Жукава, Сталіна ці Гастэла, хаця добра ўсьведамляюць віну гітлераўскіх акупантаў.

А вось для параўнаньня наш ГАЛОЎНЫ беларускі сьвяты Андрэй Баболя (у яго храме адзначаюцца ў нас кожны год каталіцкія Каляды): быў жорстка забіты казакамі-марадзёрамі ў 1657 годзе, пад час чарговай зь незьлічоных войнаў з Масковіяй – парублены шаблямі і закапаны ў гной. Яго цела, пахаванае ў склепе ў Пінску, стала затым “цудоўным чынам нятленным” на працягу больш чым стагоддзя. Ясна, што памяць пра яго раздражняе суседа і зусім не “ўмацоўвае сяброўства народаў”. І як быць? Забыць пра нашага сьвятога – дзеля “сяброўства народаў”?

Як бачым, нават релігіі ў нас і ў Расеі бачаць сьвятымі тых, хто пацярпеў ці ўдзельнічаў у нашых войнах адзін з адным. Вось жа як глыбока ўсё пранікла…

Ці возьмем міф аб Кулікоўскай бітве, дзе нібыта “літоўскі князь Ягайла са сваімі літоўскімі палкамі сьпяшаўся на злучэньне з войскам Мамая, ды не пасьпеў”. Ягайла і яго войска [расейскімі гісторыкамі] паказаныя мярзотнікамі. Аднак “літоўскае войска” Ягайлы – гэта толькі апалчэньне зь беларускіх гарадоў: Віцебска, Менска ды іншых. А сам Ягайла – гэта праваслаўны Вялікі князь Літоўскі ды рускі Якаў (з нараджэньня пры хрышчаньні), прычым – Рурыкавіч. І што ж нам рабіць? Зноў пасыпаць галаву попелам і выракацца продкаў? Але ж тыя нашы “палкі Ягайлы” пад кіраўніцтвам таго ж Ягайлы-Якава і яго брата Вітаўта-Юрыя ў 1410 годзе разграмілі Тэўтонскі ордэн і захапілі Прусію ў склад нашай краіны, што на 5 стагоддзяў пазбавіла немцаў мары пра “паход на Ўсход”…

Забаўна, што наша гісторыя настолькі АДРЫНАЕЦЦА Расеяй [расейскай імперыякратыяй. – Рэд.], што там нават ня хочуць шукаць абгрунтаваньня цяперашняга знаходжаньня Прусіі ў складзе Расейскай Федэрацыі. Хаця яно ёсьць: Прусія на працягу доўгага часу была часткай ВКЛ, а сам род князёў ВКЛ (ад Міндоўга і яго бацькі Рынгольда) – гэта каралі Прусіі. Паколькі сёньня Беларусь і Расея зьяўляюцца “Саюзнай дзяржавай”, дык за кошт гісторыі Беларусі-ВКЛ Расея нібы набывае гістарычныя правы на Калінінградскую вобласьць – Прусію [за кошт гісторыі (й ня толькі) гэтыя правы набываюць беларусы-літвіны. – Рэд.]. Але не – у Расеі настолькі катэгарычна адмаўляюць ВКЛ й імкнуцца адгарадзіць ад ВКЛ Беларусь – што ніякія такія гістарычныя пошукі ў тэме ВКЛ прынцыпова немагчымыя [нагадваем: у адпаведнасьці з адным з прынцыпаў нашай Дактрыны, г.зв. “Калініградская вобласьць” павінна ўвайсьці ў склад Вялікай Літвы-Беларусі. – Рэд.]

Пра расейскую агрэсію 1654-67 гг., у якой загінуў кожны другі беларус, сёньня расейскія гісторыкі пішуць, што, маўляў, страты мірнага насельніцтва былі выкліканыя “толькі голадам, хваробамі і рабаўніцтвам саміх беларускіх партызанаў”. Ну, вядома, дакладна так лічаць і некаторыя вялікадзяржаўныя немцы пра Другую сусьветную вайну: маўляў, памерлыя ў блакадным Ленінградзе ня ёсьць ахвяры немцаў, бо памерлі ад голаду і хваробаў (так, напрыклад, лічыў Манштэйн). Праўда, факты кажуць, што мірнае насельніцтва нашых гарадоў і вёсак цалкам зьнішчалася па наўпроставым загадзе цара Аляксея Міхайлавіча. Самы крывавы прыклад – зьністажэньне ўсіх жыхароў Брэста, якіх цар пакараў яшчэ і тым, што замест хрысьціянскага пахаваньня насадзіў трупы ўсіх жыхароў горада на калы і галіны для зьяданьня зьвярамі – “каб Ісус іх ня змог уваскрэсіць”. Зноў пытаньне: што рабіць? Лічыць, што рускі цар правы – маўляў, правільна зьністожыў усіх жыхароў Бярэсьця, уключна зь немаўлятамі? Бо расейскія гісторыкі настойваюць менавіта на такой ацэнцы.

У час Паўночнай вайны п’яны Пётр І прыйшоў са сваімі сабутыльнікамі ў Полацкую Сафію, дзе загадаў “падаць яму” вышэйшых сьвятароў Беларускай праваслаўнай уніяцкай Царквы РПЦ Кіева – і пачаў зьдзекавацца, задаючы пытаньне: “Ці лічыце вы нас, маскавіцян, па веры сьхізматыкамі?”. Атрымаўшы адказ, Пётр пачаў зьбіваць сьвятароў спачатку кулакамі й палкай, потым, увайшоўшы ў раж пры зьяўленьні крыві, узяў шаблю і ўласнай рукой парубіў на кавалкі вышэйшых сьвятароў. Іншых сьвятароў катавалі ноччу, спрабуючы даведацца, дзе яны схавалі ад яго каштоўнасьці Полацкай Сафіі. Замест гістарычнай ацэнкі гэтага злачынства, якая ў норме павінна быць, у Полацку вісіць мемарыяльныя шыльда з надпісам, што, маўляў, наш горад ушанаваў сваёй найвялікшай прысутнасьцю “вялікі Пётр І”. Зноў пытаньне: ці павінныя мы лічыць мярзотнікамі забітае Пятром І у Полацкай Сафіі вышэйшае сьвятарства нашай Царквы? [ці, наадварот, мярзотнік – гэта Петр шалёны?]

Зьвяртаем увагу, “мярзотнікамі” – на жаданьне ўсходняга суседа – мы павінныя лічыць ужо ня толькі князёў і канцлераў ВКЛ (беларусаў), але і вышэйшае кіраўніцтва нашай Царквы, якое было тады ў падпарадкаваньні РПЦ Кіева, а не РПЦ Масквы – што і выклікала гнеў Пятра. Прычым, Пётр затым узарваў Полацкую Сафію, а яшчэ раней Іван Жахлівы загадаў па той жа прычыне гэты галоўны наш храм разбурыць і зрабіць зь яго салдацкі нужнік – у час нядоўгай акупацыі Полацку гэтым самазваным “царом” маскоўскія салдаты і татары зрабілі там прыбіральню, гадзячы на нашы фрэскі й іконы. Забаўна, што ў расейскіх выданьнях акупацыю Іванам Жахлівым Полацка аўтары абгрунтоўваюць “рукой дапамогі брацкага рускага народу праваслаўным беларусам, якія пакутавалі ад польскага каталіцызму”. Зьвяртаю ўвагу, што наша Полацкая Сафія была разбураная ўсходнім суседам яшчэ задоўга да нашай Уніі 1596 года. Маштабы ідыятызму проста шакуюць.: “руская рука дапамогі праваслаўнаму народу” ператварыла Сафію Полацка ў друзы і салдацкі нужнік.

Пытаньне становіцца яшчэ больш непад’ёмным: ці павінныя мы ўжо “мярзоцтвам” лічыць нашу Полацкую Сафію? Бо – як дае ўстаноўку расейская гісторыяграфія – усё, што зьдзейсьнілі кіраўнікі Масковіі-Русі ў адносінах да суседзяў, заўсёды дабро. Гэта значыць, што нам не застаецца анічога іншага, як да ліку “мярзотнікаў” дадаць і нашу Полацкую Сафію – і шукаць апраўданьне таму, што зь ёй зрабіў Іван Жахлівы…

Усе вышэйназваныя эпізоды знаходзілі сваіх “адвакатаў” у асяроддзі расейскіх гісторыкаў, а вось гэты – ніхто не пачаў у Расеі апраўдваць, бо цяжка тут што-небудзь сэнсоўнае сказаць у апраўданьне. Як і ў апраўданьне таго факта, што Іван Жахлівы загадаў усім габрэям Полацка прыняць яго Маскоўскую веру (дзе богам лічыцца самаўладца Масковіі), але тыя адмовіліся – і ўсіх габрэяў Полацка цар Іван патапіў у Дзьвіне. Тут ўжо ня скажаш “самі вінаватыя”…

У вайну 1812 года наш народ сустракаў Напалеона як вызваліцеля. Ацэнкі зразумелыя – “здраднікі”. Хаця людзі Бацькаўшчынай лічылі ВКЛ, а не Расею, якая іх акупавала. Пасьля лютаўскай рэвалюцыі [1917 г.] БНР рабіла стаўку ў пошуку апоры для сваёй незалежнасьці ад вялікадзяржаўнай Расеі – на Нямеччыну. Зноў “здраднікі”.

Вось такая наша дасавецкая гісторыя. Яшчэ сюды варта дадаць, што пасьля нашых антырасейскіх паўстаньняў у ХІХ стагоддзі – царызм у 1839 годзе забараняе нашу ўніяцкую царкву РПЦ Кіева і насаджае нагайкамі казакоў сваю РПЦ Масквы, забіраючы сабе нашыя храмы; забараняе гэтым указам і наша права зьвяртацца да Бога на нашай мове, забараняе выданьне Бібліі й увогуле кнігавыданьне на нашай мове, зачыняе ўсе нашыя школы, дзе вялася адукацыя на нашай мове [дарэчы, цяпер зноў так… – Рэд.]. У 1840 годзе царызм забараняе ў нас дзеяньне Статута ВКЛ, забараняе сам тэрмін “Літва” і назву нашага народу “літвіны”, уводзячы замест яго “беларусы” і “Беларусь”. А пасьля паўстаньня 1863-64 гг. пад забаронай ужо і гэтыя назвы, за якія саджаюць у вязьніцу: царызм [імперыякратыя] уводзіць для нас назву “Паўночна-Заходні край”.

На жаль, так атрымалася – геапалітычна, гістарычна – што ўся наша гісторыя мае толькі адзін галоўны і лёсавызначальны для нашага народу зьмест: гэта барацьба супраць агрэсіі ўсходняга суседа – і таму барацьба зь генацыдам царызму ў адносінах да нас. Нічога “благостного” ў нашых стасунках ніколі не было. Таму, з пункту гледжаньня Расеі, у нас і “няма ніякай сваёй гісторыі”, бо іншая сапраўдная наша гісторыя паказвае нас як “свавольную калонію”.

Пры гэтым прапаганда СССР узмоцнена накідвала нам уяўленьні, у якіх Айчынай падавалася Масква, а ня наша Бацькаўшчына. У выніку савецкія беларусы сталі ўспрымаць сваю Бацькаўшчыну і Гісторыю сваіх продкаў – як нешта скрайне “кепскае” і “здрадніцкае” ў адносінах да Масквы. Бо ж яна “наша сталіца і Радзіма, а не Беларусь”. Развал СССР выклікаў паніку ў такім сьветаглядзе – маўляў, мы апынуліся аддзеленымі межамі ад нашай Радзімы – Масквы. Дзе мы ўжо не былі нікому патрэбнымі.

Вось і праблема: людзі жывуць у незалежнай Беларусі, але ментальна працягваюць лічыць сваёй Бацькаўшчынай Маскву і нейкі СССР, якога даўно няма [сацыялагічныя дадзеныя сьведчаць, што ня ўсё так адназначна і безнадзейна. – Рэд.]. Заблукалі розумам у іншых эпохах і ў чужых дзяржавах…

 

“ЛЕТАПІС НЕЧАГА ДЭФЕКТЫЎНАГА І НЕПАЎНАВАРТАСНАГА”

Сумленныя беларускія гісторыкі заўсёды спрабавалі верна расставіць гістарычныя адзнакі – і глядзець на нашу гісторыю толькі праз прызму інтарэсаў нашага народу і нашай дзяржаўнасьці (як і робяць усе гісторыкі ў сьвеце). Але вось гісторыкі, блізкія ды афіцыёзу [па-простаму, гісторыкі-здраднікі й гісторыкі-агенты расейскай імперыякратыі. – Рэд.], усё гэта адсоўвалі на задні план (альбо ўвогуле адрыналі), а на першым плане ў іх заўсёды быў… страх пакрыўдзіць Расею ў ацэнцы нашых гістарычных падзей. У выніку наша гісторыя ВКЛ-Беларусі ў іх паўстае як летапіс чагосьці скрайне дэфектыўнага і непаўнавартаснага ў сваёй сутнасьці, бо абсалютна ўсё, што зьдзейсьнілі нашы продкі, канфліктуючы з Расеяй альбо баронячы Бацькаўшчыну ад усходняй агрэсіі, – аказваецца, “не служыла інтарэсам нашага народу”, а “служыла інтарэсам” ці то абстрактна дэманізаванага Захаду, ці то Польшчы, ці то шляхты і магнатаў – і да т.п.

Тыповым узорам гэтай “непаўнавартасьці гісторыі Беларусі” зьяўляецца гісторыка-дакументальны серыял “Летапіс часоў”, які паказвае Першы канал РБ. Пад нудную музыку зь серыі ў серыю аўтары праграмы падаюць нашу сярэднявечную гісторыю як “бесперапынную трагедыю”, таму што, маўляў, нашы продкі адважыліся супраціўляцца “брацкаму войску рускага народу”, якое ўсяго толькі… брала ў аблогу і рабавала нашыя гарады. Ну, так і быць. Няхай войны ВКЛ і Масковіі здаюцца “трагічнымі памылкамі” і нават “братазабойствам” – я таксама перакананы пацыфіст і супраціўнік любых войнаў. Але – вось дык ПАРАДОКС! – правіна за “трагедыю вайны” кожны раз кладзецца на нашых продкаў, хаця менавіта ўсходні сусед прыйшоў на нашу зямлю, а не наадварот.

Тыповы прыклад – чарговая серыя праграмы “Летапіс часоў”, якая была паказана 7 чэрвеня 2008 года. У ёй распавядалася пра бітву пад Воршай 1514 года, калі гетман ВКЛ Канстанцін Астрожскі разграміў дазваньня армію акупантаў, якая пераўзыходзіла наша войска ў некалькі разоў.

Вядоўца праграмы даў гэтай Вялікай перамозе нашай зброі чатыры каментары.

1) Ён сказаў, што “на Захадзе гэтай бітве надавалі вялікае значэньне, але на самой справе гэтая перамога ня мела НІЯКАГА значэньня ў вайне”. Гэта няпраўда. Па-першае, пры чым тут нейкі “Захад”, калі адзнакі НАШАЙ бітвы павінны даваць НАШЫЯ ж гісторыкі? І, па-другое, яны ёсьць: нашы гісторыкі якраз лічаць, што гэтая перамога мела гіганцкае значэньне і паўплывала на ўвесь ход вайны. Напрыклад, беларускі гісторык А.Е.Тарас у кнізе “Войны Маскоўскай Русі з ВКЛ і Рэччу Паспалітай” (Масква, АСТ, 2006 г.) паказвае, што прамым наступствам перамогі стала вяртаньне нам бяз бою акупаваных маскавітамі гарадоў Дуброўны, Мсьціслаўля і Крычава. А ў палітычным плане перамога пад Воршай сьхіліла Максімільяна І адмовіцца ад саюзу з Масквой, з-за чаго кааліцыя германскага імператара і маскоўскага князя Васілія ІІІ распалася. На Венскім кангрэсе 1515 года Габсбургі й Ягелоны прыйшлі да поўнага пагадненьня. Імператар Максімільян затым даслаў у Маскву для заключэньня міру пасярэдніка Зігмунта фон Герберштэйна з нашымі беларускімі (літоўскімі) пасламі Янам Шчытам і Богушам Багавіцінавым.

2) Другой думкай вядоўцы праграмы была тая, што мы не павінны Аршанскую бітву лічыць нашай перамогай, бо, маўляў, трагедыя гэтай перамогі ў тым, што мы забілі й паланілі “дзясяткі тысячаў нашых рускіх братоў”.

Але што рабілі гэтыя “браты” на НАШАЙ ЗЯМЛІ, рабуючы і разбураючы НАШЫ гарады? Калі ўжо тут ёсьць у чымсьці “трагедыя перамогі”, дык толькі ў тым, што ўсходні сусед – калі ён “брат” – уварваўся на нашу зямлю і пачаў яе падпальваць і спустошваць. Так што пытаньне зусім не да нас: калі ваш самы любімы і паважаны сусед улезе са зброяй у руках у ваш дом і будзе гвалціць вашую жонку – вы ж ня будзеце бедаваць аб “трагізме сяброўства” і баяцца даць гвалтаўніку адпор (маўляў, “гэта ж сябра”), а будзеце абараняцца.

Цалкам аналагічна ніхто ў Расеі не бядуе пра тое, што Мінін і Пажарскі выгналі з Масквы “дзесяткі тысяч нашых беларускіх братоў”. Ніводны з расейскіх гісторыкаў з такой дзіўнай інтэрпрэтацыяй перыяду Смуты не выступіў.

Гэта прынцыповае пытаньне: я не супраць таго, каб гісторыкі Расеі і Беларусі дамовіліся лічыць усе войны паміж Масковіяй і ВКЛ “братазабойчымі” і вырашылі б ганьбіць іх як такія ў сваіх ацэнках у кнігах і падручніках па гісторыі. Выдатна! Але калі такой дамоўленасьці няма, дык навошта нам гэта рабіць аднабаковым чынам? Бо перамогі над Літвой, яе акупацыя і нават цалкавітае зьнішчэньне ўсіх жыхароў нашых гарадоў – Мсціслаўля, Берасьця ды іншых – падаюцца ў афіцыйнай гісторыі Расеі толькі як “найвялікшыя пераможныя дзеі Расеі”. Напрыклад, пра генацыд цара Аляксея Міхайлавіча над жыхарамі Берасьця маскоўскі гісторык Аляксей Лобін пісаў у нашую газету, што “это обычная практика тех времен” і не выяўляў ніякіх пакутаў сумленьня аб “погибших десятках тысяч наших белорусских братьев”. Прычым, гэта былі не прышлыя звонку са зброяй у руках акупанты, а мірныя жыхары, старыя і немаўляты, якія і былі зьнішчаныя якраз акупантамі.

Дык чаму ж мы [гэта ня “мы”, а агентура Масквы. – Рэд.] з такім жалем гаворым пра разгромленых і захопленых у палон пад Воршай маскавітах, якія ўжо былі абцяжараныя вазамі нарабаванага ў нас, – але ніхто з супрацьлеглага боку ня лічыць сваімі “братамі” наша зьнішчанае імі мірнае насельніцтва, ніякіх шкадаваньняў не выказвае? У кнізе ў А.Е.Тараса: “Літвінам дасталася ня толькі зброя, але і тысячы кандалоў, прыгатаваных для іх. Што ж, аковы прыдаліся, іх надзелі на ранейшых гаспадароў”. Дык ці варта стагнаць аб зрынутых “братах”, якія прыйшлі на нашу зямлю з тысячамі кандалоў, прыгатаваных для нашага народу?

Ну, і дзіўнае ў тэрміне “рускія браты” слова “рускія” што да эпохі Васіля ІІІ. У кнізе ўжо ўспамінанага Герберштэйна “Запіскі аб Масковіі” на ўсіх ілюстрацыях Васілій намалёваны ў чалме, астраханскім халаце і ў арабскіх ботах з высока загнутымі насамі (каб, паводле ўсходняга забабону, не патрывожыць пад час хады зямлю, якая ўтрымлівае прах продкаў), з крывой турэцкай шабляй. Гэта значыць, поўнасьцю апрануты згодна з ардынскай модай (аналагічна апрануты яго сябрук цар Казанскай Арды, зь якім той стала забаўляўся, і пры гэтым браў з сабой на паляваньне ды забавы і пасла Герберштэйна зь яго людзьмі).  

Васілій ІІІ працягнуў у Масковіі ўведзены яго бацькам Іванам ІІІ “сухі закон” (згодна з  наказамі Карана), насіў вопратку Ісламу, вёў ардынскі вобраз жыцьця. Сама вера тады ў Масковіі не была праваслаўнай – яна была агульнаардынскай, у якой у роўнай ступені шанаваліся прарокі Іса (Ісус) і Магамет. Так што “рускага” ў маскоўскім князі было малавата – ён у большай меры прэтэндаваў тады на прастол цара Ўсея Арды, чым на месца князя Ўсея Русі, а на землі Русі прэтэндаваў не ментальна, а толькі на той падставе, што, маўляў, род князёў Масквы ідзе ад сьвятога Ўладзіміра зь Кіева, і таму “Кіеў заўсёды нам павінен належаць”. Гэта – маразм. Дакладна так пазьней сын Васілія Іван ІV распавядаў зьбянтэжаным беларускім паслам, што ён – “нашчадак цара Саламона і таму цар Эфіёпіі”.

І сам народ Масковіі тады ніхто не называў “рускім”. Русінамі зваліся толькі ўкраінцы Украіны, а маскавіты – гэта фіны і цюркі Масковіі. І хаця ніякіх славянаў у Масковіі спачатку не было [зьявіліся пазьней у якасьці палонных, а затым была касмапалітызуючая дэмаграфічная палітыка бальшавікоў. – Рэд.], але вядоўца праграмы ва ўжо іншым сюжэце пра Францыска Скарыну распавядае, што “ён быў першадрукаром для ўсіх усходніх славянаў, у тым ліку для рускіх Расеі”. Маскавіты не былі ніякімі “ўсходімі славянамі”, усё насельніцтва гістарычнай Масковіі – гэта славянізаваныя кіеўскімі папамі мясцовыя фінскія народы і шматлікія татары, якія пераходзілі на службу Маскве. Называць іх “усходнімі славянамі” проста ненавукова. Тым больш, што дасьледваньні генафонду рускага народу, зробленыя Расейскай акадэміяй навук у 2000-2005 гг., паказалі, што па генах рускія – гэта больш фіны, а не славяне.

3) Наступны прынцып аўтараў серыялу “Летапіс часоў”: у расповедзе пра Аршанскую бітву супернікі пададзеныя як, з аднаго боку, “брацкі рускі народ” (а не Васіль ІІІ зь яго ардынскім вялікадзяржаўем), а зь іншага боку – толькі як адзін “гетман Астрожскі”. Атрымліваецца, што зусім не беларусы ваявалі за сваю Бацькаўшчыну з акупантамі, а менавіта адзін гетман-магнат пасьмеў ваяваць супраць брацкага рускага народу.

Гэта стары правераны гадамі прапагандысцкі прыём: падаць шавінізм [імперыялізм] царызму як “руку дапамогі брацкага рускага народу” (які сам пры гэтым пакутуе ад прыгоннага прыгнёту, але чамусьці цягнецца “вызваляць” у гэтае ж прыгоньніцтва “брацкія народы”) – а супраціў суседзяў, як “супраціў мясцовых прыгнятальнікаў народу” ў асобах эліты гэтай краіны. Гэтую ж дэмагогію актыўна выкарыстоўваў і СССР пры агрэсіі супраць суседа [як жа, памятаем пра “інтэрнацыянальны абавязак”, напрыклад, у Чэхаславаччыне і Аўганістане. – Рэд.], але дзіўна, што аўтары гэтага гістарычнага серыялу – беларусы [гэта не “беларусы”, а лізаблюды-здаднікі, якія складаюць кадравую аснову сёньняшняга цяперскага рэжыму; дарэчы, чачэнцы такіх “чачэнцаў” называюць не чачэнцамі, а мунафікамі; варта заўсёды выкарыстоўваць зьмястоўныя тэрміны, асабліва ў абстаноўцы акупацыі, каланізацыі; мы пра гэта шмат гаворым.  – Рэд.] – выкарыстоўваюць гэты прыём і НЯ ЛІЧАЦЬ НАШ НАРОД СУБ’ЕКТАМ ГІСТОРЫІ. Каб, ня дай Божа, не сказаць праўду пра тое, што нашы народы ў той вайне ўвогуле ж ваявалі адзін з адным.

4) У рамках хаваньня гэтай праўды аўтары серыялу наўмысна разглядаюць вынікі Аршанскай бітвы не з пазіцыі яе гістарычнага значэння для нашай Бацькаўшчыны і народу, а ў рамках аднаго толькі Астрожскага. Вядоўца тэлепраграмы гаворыць, што ў будучыні ўнукі гетмана прынялі каталіцтва, і ставіць пытаньне: ці стаў бы перамагаць у гэтай бітве ўсходняга суседа праваслаўны гетман, калі б ведаў гэтую будучыню сваіх унукаў? І дае адказ для тэлегледачоў Беларусі: “відавочна, ня стаў бы”.

Гэта вяршыня таго, што можна называць “калабарацыянізмам” у нашай гісторыяграфіі.

Па-першае, Астрожскі ніколі ня быў адзінаверцам з маскавітамі: ён быў веры [канфесіі] РПЦ Кіева (з 1596 года уніяцкай) – і ніколі для яго не была “сваёй” праваслаўна-ардынская вера Масквы (дзе цар Арды і затым Масквы лічыўся БОГАМ). У адваротным выпадку ён увогуле ня меў бы права ваяваць супраць Васіля ІІІ, бо Маскоўская вера аўтаматычна азначала для верніка прысягу маскоўскаму ўладцы. Так што называць Астрожскага “праваслаўным адзінаверцам маскавітаў” – гэта жахлівы абсурд, проста трызьненьне. У нашых праваслаўных РПЦ Кіева была зусім іншая вера [канфесія] ў параўнаньні з жыхарамі Масковіі-Арды, і толькі невукі яе могуць лічыць “адной праваслаўнай верай”. РПЦ Масквы, нагадаю, нарадзілася ўпершыню высілкамі Гадунова з маскоўска-ардынскай веры ў 1589 годзе (адначасова з прыняцьцем Казаньню мусульманства), і як адказ у 1596-м РПЦ Кіева прыняла уніяцтва.

Па-другое, ну, і якая ж міфічная невядомая для гетмана “трагедыя” ў тым, што потым унукі Астрожскага сталі каталікамі? Вельмі хутка амаль уся шляхта ВКЛ (у тым ліку нашчадкі Астрожскага) перайшла зусім не ў каталіцтва, а ў пратэстантызм. Наша краіна на нейкі час фактычна стала краінай пратэстантаў, якую ад пратэстантызму “ратавалі” панаехалыя сюды польскія езуіты. Так нашы былыя праваслаўныя веры РПЦ Кіева аказаліся каталікамі. Ну, і якія адносіны гэта мае, напрыклад, да нашай перамогі ў Грунвальдзе ў 1410 годзе? Як можна, падобна да аўтараў серыялу, дапускаць тое, што нашы продкі ня сталі б ваяваць з немцамі ў 1410 годзе, калі б ведалі, што іх нашчадкі “здрадзяць” веру і стануць прыхільнікамі нямецкага кальвінізму і лютэранства?

У СССР нашчадкі герояў вайны 1812 года сталі ўвогуле атэістамі: ці значыць гэта, што Кутузаў – калі б ведаў такую будучыню – адмовіўся б бараніць Расею? Маўляў, навошта ваяваць за Айчыну, калі нашы нашчадкі “здрадзяць нашу веру”?

Ну, і самае галоўнае: у перадачы “Летапіс часоў” пытаньне Аршанскай бітвы звужана ад гісторыі ўсёй нашай Бацькаўшчыны і яе народу да асобы аднаго Астрожскага, а ў яго асобе затым зьведзена толькі да яго нібыта рэлігійнай прыналежнасьці, у ацэнцы якой аўтары падманулі гледачоў, сказаўшы, што Астрожскі быў нібыта маскоўскай веры (што азначае, што ён быў пад прысягай маскоўскаму самаўладцу).  

Акрамя таго, аўтары серыялу, як я бачу, дыскрэдытавалі Астрожскага як вогуле ПАТРЫЁТА БАЦЬКАЎШЧЫНЫ, надаючы яму думкі пра тое, што, маўляў, ён ня стаў бы бараніць ВКЛ, калі б ведаў, што яго ўнукі стануць каталікамі. Лічу, што найвышэйшы гетман ВКЛ меў сваёй галоўнай задачай служэньне БАЦЬКАЎШЧЫНЕ – і вераспавяданьне яго ўнукаў (дый хай яны хоць Іслам прымуць) да гэтага ніякага дачыненьня ня мае.  

“Заднім рахункам” аўтары серыялу прыдумалі, што гетман ВКЛ стаў бы потым горка шкадаваць і мучыцца тым, што “перамог рускіх братоў”. Такія сьмеху вартыя выдумкі цалкам непрымальныя для вярхоўнага галоўнакамандуючага войска ВКЛ (1497-1500 і яшчэ 1507-30). Ён тады сваю КРАІНУ БАРАНІЎ, а ня веру сваіх унукаў. Тым больш, што наша краіна заўсёды была шматканфесійнай. Краіна была важней [важней краіны толькі народ! яму патрэбная краіна. – Рэд.], але аўтары серыялу знаходзяць, што “важней была праваслаўная вера”, якой тады ў Масковіі… не было. І хаця мы з Масквой да 1839 года былі рознай веры [канфесіі] праваслаўя (мы былі ўніятамі РПЦ Кіева), менавіта на гэты хлусьлівы “нюанс падабенства” ціснуць прыхільнікі царызму, бо іншага, што было б “агульным”, акрамя гэтага надуманага і няіснага, у гісторыі няма!

Прычым, сама пастаноўка пытаньня пра нас “як праваслаўны народ” – заранёў ненавуковая, памылковая і цалкам бязглуздая [дый галоўнае ў тым, што яна сьвядома прыдуманая пад інтарэсы расейскай імперыякратыі. – Рэд.], бо, адпаведна “Атласу гісторыі Беларусі” (Менск, выд-ва БДУ, 2006 г., стар. 15), у XVIII стагоддзі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі было сярод насельніцтва 38% каталікоў, 39% уніятаў РПЦ Кіева, 10% юдэяў і толькі 6,5% праваслаўных РПЦ Масквы.

Дык якія адносіны мы мелі да веры Масковіі? Ніякіх!

Астрожскі, што зразумела, быў вельмі далёкі ад ідэяў служэньня нават праваслаўю РПЦ Кіева (а з г.зв. “праваслаўем” Арды-Масковіі й вогуле ваяваў). Ён служыў ВКЛ – нашай Бацькаўшчыне і нашай дзяржаве, дзе было роўна і каталікоў, і кіеўскіх праваслаўных.

 

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ САМАСЬВЯДОМАСЬЦЬ БЕЛАРУСА

Усялякая нацыянальная самасьвядомасьць грунтуецца найперш на тым, што грамадзянін сябе атаесамляе са сваёй дзяржавай [дзяржава – гэта народ + яго этнічная тэрыторыя + улада на гэтай тэрыторыі, скіраваная на інтарэсы гэтага  ж народу. – Рэд.] і са сваімі продкамі ў мінулым. Што да Беларусі, дык яна ў мінулым (як суб’ект з такой назвай) існавала толькі з 1840-га па 1863 год (затым назва была забаронена Расеяй). Да 1840 года мы заўсёды называліся Літвой, але з-за нашай “непрыемнай для Расеі” [для расейскай імперыякратыі. – Рэд.] гісторыі гэтую назву [імперскія] ідэолагі аддалі Жмудзі-Самагоціі жамойтаў і аўкштайтаў, якія ў ВКЛ да прыкладна 1500 года ня мелі нават свайго дваранства.

Забаўная дэталь: вядоўца серыялу “Летапіс часоў” распавядае, што ў ВКЛ “літоўская шляхта” складалася з жамойтаў і аўкштайтаў. На самой справе Перапіс войска ВКЛ 1528 года паказвае, што на тэрыторыі цяперашняй Беларусі і ў воласьцях Коўна і Вільня ўся шляхта на 100% складалася зь беларусаў-літвінаў з прозьвішчамі на “-іч”. І нават у самой Жамойціі-Самагоціі (цяперашняя Рэспубліка Ле́тува) 80% шляхты – гэта беларусы з прозьвішчамі на “-іч”, і толькі 20% шляхты – гэта жамойты і аўкштайты з прозьвішчамі на “-іс”. Г.зн., мы кіравалі Жамойціяй і яе народам [у той час], а не наадварот! А ў час Аршанскай бітвы ў 1514 годзе ніякай шляхты жамойтаў нават у самой Жамойціі не існавала! Гэта былі язычнікі, якія нават сваёй пісьмовасьці ня мелі – так што падаваць іх нейкімі “дваранамі” (ды яшчэ і “князямі”) – гэта займацца нягеглымі фантазіямі. І дадаткова, аўтары серыялу называюць род князя Міндоўга “літоўскімі князямі”, хаця гэта род прускага караля Рынгольда і яго сына Міндоўга – яны ніякіх адносінаў ня маюць роўна як да жамойтаў, так і аўкштайтаў.

Усё тлумачыцца проста: пасьля акупаваньня нас у 1795 годзе і пасьля нашых антырасейскіх паўстаньняў, якія пачаліся за гэтым, царызм [расейская імперыякратыя. – Рэд.] паставіў задачу ПАЗБАВІЦЬ НАС ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ. Таму стаў насаджаць уяўленьне, што, маўляў, зусім ня нашыя беларускія продкі ўсю сваю гісторыю ваявалі з Расеяй, а толькі іхныя прыгнятальнікі – жамойты ды аўкштайты (!), прымушалі іх да гэтага. Трэба думаць, што яны рабілі гэта са сваіх лясоў, у якіх яны хаваліся ад усяго сьвету, чаму і захавалі сваю мову, настолькі падобную да старажытнай індаеўрапейскай.

Аналагічная сітуацыя і з назвай нашага народу. Упершыню тэрмін “беларусец” зьявіўся ў час вайны 1654-67 гг. (у якой, нагадаю, загінуў кожны другі наш жыхар). Гэта слова, уведзенае царом Аляксеем Міхайлавічам, не азначала нейкай нацыянальнасьці, а азначала толькі калабарацыяніста і здрадніка, які здрадзіў сваёй веры ды прысязе і прыняў Маскоўскую веру з аўтаматычнай прысягай цару Масковіі. Спачатку “беларусцамі” ў дакументах Масковіі запісваюцца ўсе русіны (цяпер украінцы) Усходняй Украіны, якія пайшлі на дамову з Крамлём у 1654 годзе. Затым, з пачаткам вайны, гэтыя ўкраінскія “беларусцы” дапаўняюцца жыхарамі горада Чавусы, якія першымі здрадзілі сваю веру ды краіну і прысягнулі веры ды [адначасна] цару акупантаў. Затым пасьледаваў Магілёў ды іншыя гарады, уключна з Бярэсьцем. Яны, праўда, потым зноў вярнуліся да сваёй веры і адрынулі маскоўскага сатрапа (за што жыхары Брэста па загадзе цара і былі пагалоўна вырэзаныя і кінутыя на калы ў ірвы для зьяданьня зьвярамі, а жыхары, напрыклад, Магілёва былі РПЦ Масквы паддазены анафеме “да сканчэньня вякоў”). На тэрыторыі Беларусі ў “беларусцаў” запісвалі й нас – літвінаў, і юдэяў, якія здраджвалі свой юдаізм, і жамойтаў з аўкштайтамі, і палякаў, і цыган.

Характэрная дэталь: у захаваных у Маскве аграмадных сьпісах з тысячамі й тысячамі прозьвішчаў сагнаных у расейскае рабства нашых суграмадзян – няма ніводнага “беларусца”. Там толькі літвіны з прозьвішчамі на “-іч” (г.зн. цяперашнія беларусы) і жмудзіны з прозьвішчамі на “-іс”. А вось “беларусцы” (як тыя, хто прыняў веру Масковіі ды прысягнуў яе цару) – ні забойству, ні палону не падлягалі. Гэта былі “новыя падданыя Крамля”. У пачатку той вайны “беларусцаў” зьявілася шмат, а затым яны ў нас цалкам зьніклі – усе, хто прымаў веру Масквы з прысягай цару, потым ад яе адцураліся…

Менавіта ў такім значэньні бачыла слова “беларусец” і Кацярына ІІ пры захопах нас у час падзелу Рэчы Паспалітай. Яна тады зусім не зьбіралася мяняць нашу назву “літвіны” на “беларусы”, бо для яе тэрмін “беларусец” азначаў не наш народ, а толькі тых, хто перайшоў з каталіцтва, уніяцтва, ісламу ды юдаізму ў… Маскоўскую веру. Па гэтым прынцыпе ў нас Кацярына ІІ стварыла два розныя гусарскія палкі: у Гарадзенскім служылі ўніяты і каталікі, а ў Беларускім – тая наша шляхта, якая прыняла Маскоўскую веру.

Жаданьне “ментальна прывязаць” наш народ да Расейскай імперыі тады праявілася зусім у іншым: у 1820-40 гг. афіцыёз Расеі выкарыстоўвае для назвы нас прыдуманы ім тэрмін “літоўца-русы”. У тым ліку менавіта так называе наш народ вядомы зьбіральнік “рускага” фальклору І.П.Сахараў (1807-63 гг.) у першым выданьні яго “Сказаньняў рускага народу” ў 1836 годзе. Вось такой назвай мы б і працягвалі называцца і далей, калі б не наша паўстаньне 1830-31 гг. У рамках “ліквідацыі асноваў сепаратызму” царызм [імперыякратыя. – Рэд.] вырашае ў 1840 годзе назаўсёды забараніць само слова “Літва” і прыбраць яго са сваёй дзяржавы. Адначасова з гэтым трэба было забараніць і назву нашага народу – літвіны. Прыдумалі, што цяпер хай яны называюцца беларусцамі – маўляў, [аналагічна] была ж указам цара ў 1839 годзе сапраўды забаронена наша ўніяцкая вера і замест яе насаджана вера Маскоўская. Такім чынам і атрымаліся пагалоўна ўсе “беларусцамі”. Аднак нават у 1953 годзе ўсё сельскае насельніцтва Менскай вобласьці пры апытаньнях этнографаў працягвала называць сябе літвінамі, а ня нейкімі там “беларусцамі”, хаця пажыло ўжо шмат і ў Расейскай імперыі, і ў БНР, і ў БССР.

Падрабязна пра тое, як мы сталі “беларусцамі” ў 1840-63 гг., сёньня ведаюць нават далёка ня ўсе беларускія гісторыкі – бо ўсё даводзіцца толькі сёньня вышукваць і знаходзіць па крупіцах у пыльных архівах. Стваральнікі серыялу “Летапіс часоў” гэтага дакладна ня ведаюць [ім ведаць ня трэба – яны не за тое грошы атрымліваюць… – Рэд.] – як, вядома, і мільёны беларусаў-літвінаў, бо гэтага ў школах на ўроках гісторыі не праходзяць. 

Замест таго, каб ясна і дакладна сказаць дзецям пра тое, як і калі царызм замяніў нашу [сапраўдную] назву народу “літвіны” на “беларусы”, падручнікі распаўсюджваюць байкі пра тое, што “беларусы жылі ў Літве ВКЛ” (г.зн. “паралельна”, віртуальна недзе ў гісторыі зь яе галоўным народам – літвінамі – нашымі продкамі). Яны ж распавядаюць, што дакументы ВКЛ вяліся на старжытна-беларускай мове (якая тады звалася літоўскай мовай літвінаў – нашых продкаў), што кіравалі ВКЛ не беларускія князі, а літоўскія – хаця гэта поўныя сінонімы. Грунт пад гэты маразм стварае энцыклапедыя “Беларусь”. Цытата: “Беларускі этнас стварыўся ў ХІІІ – XVI стагоддзі”, – хаця ў Статутах ВКЛ пералічаныя ўсе народы нашай краіны: літвіны, як утваральнікі дзяржавы, а вось жамойты, аўкштайты, русіны (украінцы Валыні) і габрэі – як абмежаваныя ў сваіх правах. І ніякіх “беларусаў” у Статутах ВКЛ няма! Затое ўсе літвіны на 100% – з нашымі розьвішчамі на “-іч”, якія мы сёньня называем “беларускімі”. Дык які такі “беларускі этнас” утварыўся ў XIII-XVI стагоддзях у ВКЛ, які быў адрозным ад Літвы? МЫ [СЁНЬНЯШНІЯ БЕЛАРУСЫ-ЛІТВІНЫ] САМІ І БЫЛІ ГЭТАЙ ЛІТВОЙ – а ня нехта іншы. І нівонага “беларуса” ў ВКЛ не існавала.

Няведаньне нашай 10-мільённай нацыяй гэтага важнейшага для нас факта – пра тое, як літвінаў у 1840 годзе ператварылі ў “беларусцаў”, а Літву ў “Беларусь” – зьяўляецца ЖАХЛІВЫМ ПРАГАЛАМ у нашай нацыянальнай самасьвядомасьці. Гэтая ДЗІРКА перарывае сувязь нашых пакаленьняў і ўсю нашу гісторыю, зьяўляецца перашкодай для таго, каб мы бачылі сёньня нашу краіну гістарычным спадчыньнікам ВКЛ.

Самае цікавае, што гэты ментальны ПРАГАЛ у пераемнасьці нацыянальнай сьвядомасьці быў і ў БНР. Там атрымалі свабоду і абвясьцілі дзяржаўнасьць, вярнулі свае дзяржаўныя сімвалы, а вось як і чаму “з ВКЛ атрымалася Беларусь”, ніхто ня ведаў. У тым ліку гэтае пытаньне цалкам абыдзена ўвагай у знакамітай кнізе Вацлава Ластоўскага (сябры ўраду БНР) “Кароткая гісторыя Беларусі”, выдадзенай яшчэ ў 1910 годзе ў Вільні. Ня маючы адказу на гэтае найважнейшае для нашай нацыянальнай  самасьвядомасьці пытаньне, нават урад БНР пачаў сутаргава мітусіцца, сумнеючыся ў сваёй дзяржаўнасьці, і… прыняў рашэньне зьвярнуцца да “Дэмакратычнай Расеі” з просьбай увайсьці ў яе склад як федэратыўнае ўтварэньне. Як вядома, Расейская Дэмакратычная Рэспубліка Керанскага была зрынутая хунтай бальшавікоў, а тыя хутка напалі на БНР, і Ленін загадаў увогуле ліквідаваць нашу дзяржаву, уключыўшы нас у склад РСФСР. Добры ўрок беларусам!

З-за гэтага РАЗРЫВУ ў пераемнасьці нацыянальнай сьвядомасьці народу мы і ня здолелі скласьціся ў сярэдзіне 1990-х як нацыянальная дзяржава, накшталт Расеі, Украіны ды іншых краінаў экс-СССР. Мы адзіныя ў экс-СССР не ўвялі нацыянальных назваў сваёй валюты (беларускі талер і грош), не ўвялі нацыянальнай назвы парламента (Рада), адмовіліся ад гістарычных сімвалаў дзяржаўнасьці нашых продкаў [тут, на жаль, аўтар дэманструе вельмі распаўсюджаную сярод беларусаў памылку – прыпісвае чужыя грахі (у дадзеным выпадку, злачынствы расейскай імперыякратыі) уласнаму народу; зьвяртаемся да аўтара і яму падобных: такое ёсьць адным з найвялікшых грахоў…; будзем лічыць, што аўтар проста незнаёмы з сучаснымі палітычнымі тэхналогіямі, пра якія ён, як гісторык, можа і ня ведаць. – Рэд.].

Кожная дзяржава абавязкова гістарычна пачынаецца з нацыянальнай сьвядомасьці яе народу – і далей толькі на ёй і грунтуецца. Няма яе – няма і дзяржавы! У нас выпадак унікальны: пры здушанай нацыянальнай самасьвядомасьці мы толькі таму ўвайшлі ў шэраг “незалежных краін”, што пайшлі сьледам за прыкладам усіх рэспублік СССР, дый да таго ж мы сябры ААН [а ў дадзеным выпадку рэдакцыя ўжо пратэстуе супраць падобных заяваў! у пачатку артыкула аўтар сам напісаў, што зьместам гісторыі нашага беларуска-літвінскага народу была сталая барацьба з расейскім імперыялізмам за ўласныя свабоду і дзяржаўнасьць. – Рэд.]. Пры фармальных прыкметах дзяржаўнасьці мы [ўсё яшчэ] ня маем галоўнай умовы – нацыянальнай самасьвядомасьці [па-першае, у нацыянальнай эліты яна ёсьць, а, па-другое, калі яе пакуль няма ў многіх прадстаўнікоў масы, дык гэта ня іх віна, а бяда – прамое наступства палітычнай і прапагандысцкай дзейнасьці расейскай імперыякратыі й яе цяперскіх калабарантаў на чале з агентам-Лукашэкам! – Рэд.]. Паколькі большасьці народу было прывіта царызмам і СССР непрыняцьце сваёй гісторыі ВКЛ і продкаў-літвінаў [вось, ужо лепш; крытыка падзейнічала. – Рэд.], то сталі пладзіцца ўсялякія сурагаты, якія былі пакліканыя запоўніць гэтую дзірку. У іх ліку і маніякальнае імкненьне да СССР, і трызьненьне яшчэ з часоў царызму пра “адзінства трох усходне-славянскіх народаў”, і такая ж хлусьлівая тэза пра тое, што, маўляў, мы “былі заўсёды адной праваслаўнай веры з Расеяй”.

На жаль, гэтыя хлусьлівыя канцэпцыі і псеўдаідэалогіі ня маюць НІЯКАГА ДАЧЫНЕНЬНЯ да нашай нацыянальнай самасьвядомасьці й у прынцыпе ня здольныя яе замяніць, як падмурак дзяржаўнасьці [галоўнае, што яны ня маюць дачыненьня да гістарычнай ПРАЎДЫ! – Рэд.].

 

Ад рэдакцыі:

Мы даўно заўважылі (і па матэрыялах, якія сустракаюцца ў сеціве, і па зьяўленьні выданьня “Секретные исследования”), што ў Беларусі ахвярна і плённа працуе група беларускіх гісторыкаў-патрыётаў, якія крок за крокам адкрываюць нашаму народу яго САПРАЎДНУЮ ВЯЛІКУЮ ГІСТОРЫЮ. Недахопам іх працы, як на наш погляд, зьяўляецца рускамоўнасьць. Але, як заўважылі сталыя наведвальнікі нашага сайта, мы самі перакладаем іх самыя цікавыя артыкулы на нармальную (для Беларусі) мову і падаем на нашым сайце.

Мы б з задавальненьнем сустрэліся з прадстаўнікамі “Сакрэтных дасьледваньняў”, калі б хто-небудзь з нашых чытачоў падказаў нам, як зь імі зьвязацца, каб абмеркаваць магчымасьць супрацоўніцтва. 

 

 

5 каментарыяў

  1. Канешне, гэта не ўсе расейскія роды татара-мангольскага паходжання. Гэта дадзена толькі для прыкладу. Гэтыя людзі і іх нашчадкі лічылі сябе і лічаць рускімі, заўсёды прэтэндавалі на “исконно русские земли”, называлі і называюць сябе нашымі братамі. Гэта і ёсць баяры, кіруючая арыстакратыя Расеі. Гэта і ёсць рабаўладальнікі, якія з нашымі продкамі рабілі што хацелі, куплялі і прадавалі, трымалі як быдла. Армія таксама не была славянскай – спачатку залатаардынскай (яны не размаўлялі на славянскай мове), потым апорай сталі казакі (таксама і блізка няма славянскага. Нават калі на дзікае поле збегла і тысяча славянаў, яны не маглі сур’ёзна паўплываць на генафонд казакаў).


    Айдаровы – расейскі дваранскі род ад татарына Нікіфара А. Род запісаны ў радавой кніге Маскоўскай і Разанскай губерняў.
    Аиповы – расейскі дваранскі род ад казанскага Аіпа князя Махмецева, атрымаўшага памесце ў Мешчэрскім уздзе. Род занесены ў радавую кнігу Тамбоўскай губерні.
    Акинфовы (в старину также Окинфовы и Окинфиевы) – расейскі дваранскі род ад Акінфа з Залатой Арды. Нашчадкі былі стольнікамі, акольнічымі і ваеводамі ў Расеі. Род занесены ў радавую кнігу Уладзімірскай і Маскоўскай губерняў.
    Акчурины – расейскі дваранскі род ад мурзы Акчуры Адашава (1509), ўнук якога, Ізекія Булашавіч Акчурын, ў царскай грамаце 1575 года названы князем. Род занесены ў радавыя кнігі Пензенскай, Арэнбургскай, Саратаўскай і Уфімскай губерняў.
    Алалыкины – расейскі дваранскі род ад Цеміра Алалыкіна, суздальскага сына баярскага.
    Албычевы – расейскі дваранскі род ад Албыча-мурзы з Залатой Арды. Ўнук яго Пятро, пелымскі сын баярскі, ставіў астрогі – ў 1618 годзе – Енісейскі, ў 1620 – Макінскі, Кецкі і Намацкі. Род занесены ў радавыя кнігі Арэнбургскай і С.-Пецярбургскай губерняў.
    Аничковы (в старину Оничковы) – расейскі дваранскі род ад залатаардынскага царэвіча Берка, прыехаўшага ў Маскву ў 1301 годзе і перахрышчанга ў Анікея. Прапраўнукі яго, Іван і Васіль Грыгоравічы, валодалі памесцем ў Ноўгарадскай губерні. Нашчадкі былі страпчымі. Стольнікамі і ваеводамі, а двое з іх, Іван і Грыгорый пры цару, Аляксею Міхайлавічу, былі думнымі дваранамі. Род запісаны ў радавя кнігі Наўгародскай, Пскоўскай, Арэнбургскай, Смаленскай і Харкаўскай губерняў.
    Апраксины, графы и дворяне (в старину писались Опраксины) расейскі дваранскі род. Ў 1371 годзе к князю Алегу Разанскаму выехалі з Вялікай Арды два мужы: Салхомир или Солохмир и Евдуган (от Едугана произошли Хитровы) Мирославичи. Салахмір перахрысціўся і стаў Іванам. Жаніўся на сястры князя Алега. У Салахміра быў праўнук Андрэй Іванавіч, сыны якога Ерафей-Ярэц і Пракоп перайшлі з Разані да маскоўскага цара Івана Трэцяга. Сын Пракопа Мацвей быў убіты пад Казанню і занесены ў сінодзік Маскоўскага Успенскага сабору для вечнага памінання (звярніце увагу, каму мы молімся). Нашчадкі гэтых мангола-татараў былі стольнікамі і баярамі, потым сталі графамі. Род занесены ў радавыя кнігі Арлоўскай, Курскай, Уладзімірскай, С.-Пецярбургскай, Сімбірскай губерняў. А цяпер успомніце фільм пра Пятра Першага “Маладая Расея”, дзе Апраксін паходзіць ледзь не з сялян. Якая паказана лухта.
    Апраксины-Вердеревские – таго ж паходжання. Род занесены ў радавую кнігу Разанскай губерні.
    Арсеньевы (в старину также Орсеньевы) – старажытны расейскі род ад Аслана-Мурзу-Чэлібея, выехаўшага з Залатой Арды з 300 татарамі да Вялікага князя Зміцера Данскога. Ў 1389 годзе прыняў праваслаў’е і стаў Пракопам. Ад старэйшага сына Арсеня (Ісупа) пайшлі Юсупавы, ад другога, Якава, – Якаўцавы, Краменіцкія і Жданавы, ад трэцяга. Льва, – Рцішчавы, Сомавы і Паўлавы. Служылі страпчымі, стольнікамі і ваеводамі, былі баярамі. Род запісаны ў радавых кнігах Тульскай, Маскоўскай, Смаленскай. Разанскай губерняў.
    Байчуровы – старажытны расейскі род ад ахрышчанага Тухторкі Б., валодаўшым памесцем ў Разанскім уезду. Род занесены ў радавую кнігу варонежскай губерні.
    Бакаевы – старажытны расейскі род ад крымскага татарына Бакая Тачаепаева, атрымаўшага памесці яшчэ ў 1593-94 гадах. Ўнукі яго, сыны Шамака, прынялі хрышчэнне. Род занесены ў радавую кнігу Яраслаўскай губерні.
    Барановы, дворяне и графы – старажытны расейскі род ад мурзы Ждана, выехаўшага ў Расею з Крыму пры Васілю Васільевічу Цёмным ў 1430 годзе. Ждан пасля хрышчэння стаў Данілай. Нашчадкі запісаны ў радавыя кнігі Ноўгарадскай, Маскоўскай, Кастрамской і Пскоўскай губерняў.
    Бахметевы и Бахметьевы (в старину также Бахметовы и Бахмиотовы) – старажытны расейскі род ад Аслама Бахмета, перахрышчанага ў Іерамея, прыехаўшага ў Маскву к вялікаму князю Васілю Васільевічу ў 1469 годзе са сваімі родзічамі, Касімам і Ягунам Бахметамі. Прапраўнуку яго, Еўціфею Дарафеевічу, была аддадзена воласць Сабакіна ў Арзамаскім уезду. Сын Еўціфея, Ерафей, быў ваеводаю ў Мураму. Нашчадкі служылі ваеводамі. Стольнікамі і страпчымі. Нашчадак. Якаў Хрысанфовіч, пісаўшыйся Бахмиотовым, быў палкоўнікам пры Пятру Першым і камендантам Петрапаўлаўскай крэпасці. Адзін з нашчадкаў стаў графам Протасовым-Бахметевым. Род занесены ў радавыя кнігі Наўгародскай, Маскоўскай, Пензенскай і Саратаўскай губерняў.
    Бахтыгозины (также Бахтогозины) старажытны расейскі дваранскі род ад Араслава Канбулінава. Род запісан ў Тамбоўскай губерні
    Бегильдеевы – княжаскій род ад мурзы Бібая Багданавіча Б., сын якога, мурза Амнахай, перахрысціўся ў Нікіту і валодаў памесцямі ў Тамбоўскай губерні.
    Бегичевы – старажытны расейскі дваранскі род ад Сеіна Бегіча, выехаўшага з Залатой арды к маскоўскаму князю Зміцеру Данскому. Служылі страпчымі, стольнікамі, ваеводамі. Род запісаны ў радавых кнігах Калужскай, Маскоўскай, Арлоўскай, Саратаўскай, Тульскай, Разанскай губерняў.
    Белевцовы – старажытны расейскі дваранскі род ад татарына Мунью, выехаўшага з Залатой арды ў 1393 годзе. Род запісан ў радавой кніге Варонежскай губерні.
    Бибиковы – старажытны расейскі дваранскі род ад мурзы Жыдзіміра з Сіняй Арды, родзіча хана гэтай арды, выехаўшага ў Цвер каля 1300 года. Яго ўнук Фёдар стаў пісацца Бібікавым (ад яго пайшлі Бібікавы). Ў 1477 годзе яго нашчадак атрымаў ад Івана Трэцяга землі ў Ноўгарадскай зямлі. Нашчадкі служылі ваеводамі. Ў 1634 годзе два нашчадкі былі убіты пры асадзе Смаленска. Бібікавы служылі стольнікамі: Аляксей Юр’евіч пры царыцы Еўдакіі Фёдараўне, Даніл Фаміч, Юрый Лагінавіч і Іван Фаміч – пры Наталлі Кіралаўне, маці Пятра Першага. Іван Фаміч, Аляксандр Барысавіч, Юрый і Іван Багданавічы, Якаў Гаўрылавіч і Іван Пракопавіч былі стольнікамі пры Пятру Першым. 20 Бібікавых валодалі населенымі памесцямі ў 1699 годзе, дзе ў якасці рабоў былі нашы продкі. Род Бібікавых запісан ў радавых кнігах Калужскай. Маскоўскай, Пскоўскай, Уладзімірскай, Яраслаўскай і Разанскай губерняў.
    Биркины – старажытны расейскі дваранскі род ад Бірка. Сын і ўнук Умгарэй сталі называцца Біркінымі. Праўнукі былі ваеводамі. Філіп Кірылавіч хадзіў ў 1551 годзе на Полацк. Род Біркіных запісан ў радавых кнігах Разанскай і Курскай губерняў.
    Блохины – старажытны расейскі дваранскі род ад залатаардынскага царэвіча Беркі, які перахрысціўся ў Анікея і ад якога пайшлі і Анічкавы. Прыехаў ў Маскву ў 1301 годзе пры Івану Каліце. Род Блахіных запісаны ў радавых кнігах Кастрамской, Яраслаўскай, Маскоўскай, Пензенскай і Калужскай губерняў.
    Болтины – старажытны расейскі дваранскі род ад татарына Кутлубуга выехаўшага ў Масковію з Вялікай Арды. Які перахрысціўся ў Георгія. Служылі ваеводамі, стольнікамі. Род запісан ў радавых кнігах Варонежскай, Тамбоўскай, Пскоўскай, Ніжэгародскай губерняў. Андрэй (Алай) быў убіты ў казанскім паходзе ў 1548 годзеі упісаны ў сінодзік маскоўскага Успенскага сабору для вечнага памінання (яшчэ адзін святы, які пайшоў рабаваць другі народ і мы яму молімся).
    Булатовы – старажытны расейскі род ад Урака Булатава. Род запісан ў радавой кніге Яраслаўскай губерні.
    Булушевы – князь’я татарскага паходжання, продкі якіх – мурза Ібрагім Алкамаевіч, Іван Арасланавіч. Карнілій і Міхаіл Іванавіч Булушавы ў 1690-94 гадах служылі стольнікамі. Нашчадкі запісаны ў радавых кнігах Пензенскай, Сімбірскай і Арэнбургскай губерняў.
    Вельяминовы-Зерновы – старажытны расейскі дваранскі род ад татарскага мурзы Чэта, перахрысціўшагася ў 1330 годзе ў Захарыя. Ад ўнука Веньяміна пайшлі Вельямінавы-Зерновы. Род запісаны ў радавых кнігах Маскоўскай, Арлоўскай і Цверскай губерняў.
    Гедиановы – старажытны расейскі княжаскі род ад ардынскага мурзы Гедзея прыехаўшым ў Маскву пры Івану Жахлівым і перахрысціўшымся ў Мікалая. Род запісан ў радавх кнігах Цвярской і С.-Пецярбургскай губерняў..
    Готовцовы – старажытны расейскі дваранскі род ад мурзы Ашмета, які прыехаў ў Маскву пры Васілю Цёмным. Род запісан ў кнігах Кастрамской і пскоўскай губерняў.
    Давыдовы – 76 расейскіх дваранскіх радоў ад мурзы Мінчака Касаевіча, прыехаўшага на пачатку 15 стагоддзя ў Маскву і перахрысціўшагася ў Сямёна. Нашчадкі гэтага мурзы запісаны ў радавых кнігах Калужскай, Арлоўскай, Саратаўскай, Сімбірскай, Маскоўскай. С.-Пецярбургскай. Гродненскай. Кіеўскай губерняў. Але ёсць яшчэ два рады Давыдавых не татарскага паходжання.
    Дашковы – расейскі дваранскі род ад выехаўшага з вялікай Арды ў Маскву “мужа честна” Дашка і атрымаўшага пасля хрышчэння імя Даніла. Былі ваеводамі, стольнікамі, страпчымі і думнымі дваранамі. Род Дашкавых занесены ў радавыя кнігі Маскоўскай, Ніжэгародскай і Разанскай губерняў.
    Девлеткильдеевы – татарскі княжаскі род ад Байбарс-Мурза Даўлеткільдзеева. Служылі стольнікамі. Род запісаны ў радавых кнігах Пензенскай і Разанскай губерняў.
    Державины расейскі дваранскі род ад мурзы Абрагіма, выехаўшага к князю Васілю Васільевічу і перахрысціўшагася ў Іллю. Сын Зміцер стаў Нарбекавым і ад яго пайшоў род Нарбекавых, а ўнук – Дзержавіным. Служылі стольнікамі, ваеводамі.
    Дивеевы – татарскі княжаскі род, які пайшоў ад князя Дербиш-мурза Теребердеевича Дивеева. Род запісаны ў радавых кнігах Ніжэгародскай, Арэнбургскай і Тамбоўскай губерняў.
    Долгово-Сабуровы – расейскі дваранскі род ад мурзы Атун Андановіча, які выехаў у 13 стагоддзі з Вялікай Арды ў Яраслаў, перахрысціўшыся ў Барыса. Потым ён пераехаў ў Уладзімір да Аляксандра Неўскага. Праўнук Фёдар Мацьвеевіч стаў пісацца Долгава-Сабуравым. Служылі ваеводамі, былі баярамі. Род занесен ў радавыя кнігі Яраслаўскай, Смаленскай, Уладзімірскай, Магілёўскай і Пецярбургскай губерняў.
    Дондуковы и Дондуковы-Корсаковы калмыцкі княжаскі род. Дачка аднаго з сыноў хана Дондука-Омбо выйшла замуж за палкоўніка Корсакава ад якіх пайшлі Дандуковы-Сабуровы. Род занесены ў радавыя кнігі пецярбургскай і Магілёўскай губерняў. Палкоўніку Із’едзінаву дазволена, які быў жанаты на дачцы аднаго з нашчадкаў, было дазволена называцца Дондукавым-Із’едзінавым. Былі княззямі.
    Егуновы-Черкасские княжаскі расейскі род татарскага паходжання ад князя Чугун Егупавіча Чаркаскага, які прыехаў пры Івану Жахлівым і перахрысціўся ў Івана. Служылі ваеводамі, стольнікамі.
    Екимовы – расейскі дваранскі род, які пайшоў ад мурзы Жыдаміра. Род занесены ў радавыя кнігі Наўгародскай і Разанскай губерняў.
    Елизаровы – расейскі дваранскі род, які пайшоў ад татарскага царэвіча Егула, служыўшага Васілю Цёмнаму. Нашчадкі былі думнымі дз’якамі, думнымі дваранамі, ведалі прыказамі. Род запісаны ў радавых кнігах Кастрамской і Наўгародскай губерняў.
    Елчины – расейскі дваранскі родад мурзы Елчы, пасла залатаардынскага хана, які прыехаў ў Маскву да Івана Трэцяга. Род запісаны ў радавых кнігах Арлоўскай і Разанскай губерняў.
    Еналеевы – дваранскі род татарскага паходжання ад Якава Субова, сына Еналеева. Род запісаны ў радавой кнізе Цверской губерні.
    Еналей – казанскі цар (1530 – 1536). Еналей валодал спачатку Мяшчэрскім гарадком, потым быў пасажаны на Казанскае царства князем Васілём Трэцім.
    Енгалычевы – княжаскія роды. Першы род быў ад залатаардынца князя Мамы, ўнук якога, Янглыч (Енгалыч) Бедзішавіч, Быў назначаны ў 1530 годзе князем над кадомскай мардвой. Нашчадкі потым сталі праваслаўнымі. Род занесены ў радавыя кнігі Уладзімірскай, Казанскай, Маскоўскай, Пензенскай, Разанскай, Тамбоўскай і Цвярской губерняў.
    Другі род Енгалычавых паходзіць ад мурзы Ішмамета Енгалычава. Нашчадкі сталі князямі. Род занесены ў радавыя кнігі Тамбоўскай і Пецярбургскай губерняў.
    Еникеевы – расейскі княжаскі род ад князя Енікея Ценішавіча Кугушава, быўшага главы цемнікаўскіх татараў ў Казані і ваеводы ў Цемнікаву. Род запісаны ў радавых кнігах Арэнбургскай, Пензенскай. Саратаўскай, Тульскай, Тамбоўскай і Уфімскай губерняў.
    Ермоловы – расейскія двараснкія роды (іх не адзін) ад Араслана-Мурзы-Ермола выехаўшага з Залатой Арды ў Маскву ў 1506 годзе і перахрысціўшагася ў Івана. Род Ермолавых запісан ў радавых кнігах Варонежскай, Калужскай, Кастрамской, Маскоўскай, Ніжагародскай, Пензенскай, Сімбірскай і Тульскай губерняў.
    Ждановы – расейскі дваранскі род ад Аслана-Чалебі-Мурзы, які выехаў з Арды да Зміцера Данскога і перахрысціўся ў Пракопа. Яго нашчадак, Зміцер Якаўлевіч Крамяніцкі, па мянушцы Ждан стаў Жданавым. Род жданавых ад залатаардынскага мурзы запісаны ў радавых кнігах Курскай, Маскоўскай і Тульскай губерняў.
    Загоскины – расейскі даваранскі род ад татарына шаўкала Загора, выехаўшага ў Маску ў 147 годзе, перахрысціўшагася ў Аляксандра і атрымаўшага ад Івана Трэцяга землі ў Наўгародскай губерні. Нашчадкі былі страпчымі, ваеводамі, маскоўскімі дваранамі. Род запісаны ў радавых кнігах Калужскай, Кастрамской, Курскай, Маскоўскай, Наўгародскай, Арлоўскай, Пензенскай, Разанскай, Смаленскай і Цвярской губерняў.
    Загряжские – расейскі дваранскі род ад татарына Ісахара, родзіча цара Ардынскага, які выехаў да Зміцера Данскога і перахрысціўся ў Гаўрылу. Нашчадкі былі ваеводамі, стольнікамі, пасламі. Арцём Загражскій (1674-1754) быў генерал-аншэфам і казанскім губернатарам. Род запісаны ў радавыя кнігі Калужскай, Маскоўскай, Смаленскай, Цвярской, Тульскай, \Херсонскай і Яраслаўскай губерняў.
    Зубовы – расейскія графскія і дваранскія роды ад татарскага баскака Амрагата. Служылі стольнікамі, ваеводамі, былі сенатарамі. Граф Мікалай Аляксандравіч (1763-1805) быў жанаты на дачцы Суворава. Род запісаны ў радавых кнігах Валагодскай, Ковенскай, Ніжэгародскай і Пецярбургскай губерняў.
    Ишеевы – татарскі княжаскі род ад Ішэя мурзы Барашава, атрымаўшага княжанне ад Васіля Шуйскага. Род запісаны ў радавой кніге пензенскай губерні.
    Казнаковы (Кознаковы) – расейскі дваранскі род ад Васіля Казнаковіча. Выехаўшага з Залатой Арды ў 15 стагоддзі. Нашчадкі служылі стольнікамі. Страпчымі і дваранамі. Род занесены ў Бархатную кнігу і радавыя кнігі Цвярской і Яраслаўскай губерняў.
    Кайсаровы – расейскі дваранскі род ад Грыгорыя Кайсарава, выехаўшага каля палавіны 15 стагоддзя з Залатой Арды ў Маскву. Нашчадкі былі страпчымі, сенатарамі, генераламі і адзін з іх ведаў дэпартаментам гандлю і мануфактуры. Адзін з нашчадкаў быў убіты ў 1655 годзе пад Смаленскам (звярніце увагу хто захопліваў Смаленск). Род запісаны ў радавых кнігах уладзімірскай і Яраслаўскай губерняў.
    Камбаровы – старажытны расейскі княжаскі род. Князь Іван Магаметавіч быў ваеводаю ў 1543 годзе ў Вялікіх Луках, потым ў 1558 годзе быў ваеводаю ў лівонскіх і літоўскіх паходах, затым быў паслом ў Польшу. Камбаравы былі ваеводамі і пры Івану Жахлівым.
    Камынины (Комынины) – расейскі дваранскі род ад татарына Бугандала, выехаўшага ў Маскву пры Васілю Іванавічу і перахрысціўшагася ў Данілу. Нашачадкі былі ваеводамі, стольнікамі, думнымі дваранамі, саветнікамі, сенатарамі.. Род запісаны ў радавых кнігах Курскай і Маскоўскай губеоняў.
    Кантемир – расейскі княжаскі род ад заможнага татарына. Які пряныў хрышчэнне ў 1540 годзе і пасяліўся ў Малдавіі. Нашчадкі сталі валадарамі Малдавіі і Валахіі.
    Карамышевы расейскія дваранскія роды ад татарына Карамыша, выехаўшага ў Маскву на пачатку 15 стагоддзя. Род запісаны ў радавых кнігах Пскоўскай, Цвярской і Тамбоўскай губерняў. Нашчадкі служылі ваеводамі, пасламі, перапісчыкамі насельніцтва, удзельнічалі ў захопніцкіх войнах. Іван фёдаравіч быў Рослаўльскім намеснікам і ваеводаю ў 1563-64 г ў паходзе на ВКЛ. Быў вядомым перамогай над нашымі войскамі (ВКЛ) 13 лютага 1563 года і захопам Полацка.
    Карандеевы – расейскі дваранскі род ад Кічыбея Карандзеевіча, які выехаў ў 1401 годзе з Вялікай Арды да Алега Іванавіча Разанскага. Нашчадкі служылі стольнікамі, ваеводамі. Запісаны ў радавых кнігах Разанскай, Маскоўскай, Тамбоўскай губерняў.
    Карауловы – расейскі дваранскі ад пасла хана Залатой Арды ў Маскву Ахмета. Ямгурчай-Караул ў 1480 годзе застаўся ў Маскве і прыняў хрышчэнне. Праўнукі яго запісаны ў тысячнай кніге лепшых дваран і дзяцей баярскіх. Нашчадкі служылі суддзямі, думнымі дзьякамі, дваранамі. Род запісаны ў радавых кнігах Ніжэгародскай, Ноўгарадскай, Арлоўскай, Пензенскай, Цвярской і Яраслаўскай губерняў.
    Кареевы – расейскі дваранскі род ад татарына Едыгея-Карэя, выехаўшага ў 13 стагоддзі з Залатой Арды ў Разань і перахрысціўшагася ў Андрэя. Род запісаны ў радавых кнігах Варонежскай, Разанскай, Маскоўскай, Тульскай і Тамбоўскай губерняў.
    Карташевы – расейскі дваранскі род ад татарына Картыша, выехаўшага з Залатой арды ў канцы 16 стагоддзя. Нашчадкі служылі страпчымі, стольнікамі, ваеводамі. Іван Рыгоравіч К. Быў генералам і камендантам Масквы ў 1750 годзе. Род запісаны ў радавой кніге Тульскай губерні.
    Кафтыревы – расейскі дваранскі род ад князя Кафімскай зямлі Узлы-Мурзы, выехаўшаму да князя Аляксандра Неўскага ў 1241 годзе. Служылі ваеводамі, маскоўскімі дваранамі, стольнікамі, страпчымі, удзельнічалі ў захопніцкай вайне ВКЛ (1654-56 г.). Род запісаны ў радавых кнігах Валагодскай, Кастрамской, Цвярской. Яраслаўскай, пскоўскай губерняў.
    Кекуатовы или Кейкуатовы – татарскі княжаскі род ад Атмана Урусавіча Кейкуатава, які прыехаў ў Маскву ў 1637 годзе (якраз перад вайною). Род запісаны ў радавых кнігах Варонежскай, Арлоўскай, Пецярбургскай і Чарнігаўскай губерняў.
    Кильдишевы – татарскі род ад залатаардынца Ішмамета мурзы Кільдзішава, які выехаў служыць ў Маскву пры цару Аляксею Міхайлавічу (бацьку Пятра Першага). Нашчадкі служылі стольнікамі, ваеводамі. Род запісаны ў радавыя кнігі Тамбоўскай і Харкаўскай губерняў.
    Кожевниковы – расейскі дваранскі род ад мурзы Кажая, выехаўшага з Крыму ў 1509 годзе ў Маскву. Род запісаны ў радавыя кнігі Маскоўскай і пскоўскай губерняў.
    Коробьины – расейскі род ад татарына Кічыбея. Які выехаў з Вольнай Арды да князя разанскага Фёдара Алегавіча і перахрысціўшагася ў Васіля. Нашчадкі былі баярамі, ваеводамі палкавымі і ў гарадох, пасламі, стольнікамі, страпчымі, сенатарамі. Адзін з нашчадкаў атрымаў у спадчыну прозвішча Мураў’ёва-Апостала і зваўся Мураў’ёў-Апосрал-Караб’ін. Род запісаны ў радавую кнігу Разанскай губерні.
    Кочубей – расейскі княжаскі і графскі род ад татарына Кучук-бея. Выехаўшага ў Маларосію і перахрысціўшагася ў Андрэя. Нашчадкі занімалі высокія дзяржаўныя пасады ў Расейскай імперыі. Род запісаны ў радавыя кнігі Палтаўскай. Петраградскай і Чарнігаўскай губерняў.
    Крюковы – расейскі дваранскі род ад Сахаміра-мурзы, выехаўшага з Залатой Арды да князя разанскага Алега Іванавіча ў 1371 годзе і перахрысціўшагася ў Івана Міраслававіча.
    Кугушевы – расейскі княжаскі род ад Бехана, валадара акругі і горада Сараклыч (цяпер там Сароўскі манастыр). Нашчадкі былі ваяводамі. Род запісаны ў радавыя кнігі Пензенскай і Тамбоўскай губерні.
    Кудашевы – расейскія княжаскія роды ад татарскіх мурз. Адзін з родаў ( мусульманскі) запісаны ў радавую кнігу Арэнбургскай губерні. Другі род паходзіць ад князя Чапая(Чепая)-мурзы-Кудашава. Род запісаны ў радавой кніге Кіеўскай, Палтаўскай, Тамбоўскай і Херсонскай губерняў.
    Кулунчаковы – татарскі княжаскі род. Фёдар Кутлумаметавіч Кулунчакоў быў стольнікам ў 1689 годзе. Род запісаны ў радавую кнігу Пензенскай губерні.
    Куткины – татарскі княжаскі род ад мурзы Невера Куткіна, які стаў памешчыкам ў 1623 годзе. Ад аднаго з внукаў пайшлі дваране Куткіны, ад другога – князі Куткіны.
    Кутуевы – татарскі княжаскі род ад Мамадзелея Казакаевіча Кутуева (1660г.).
    Леонтьевы – расейскі дваранскі род, які паходзіць ад мурзы Абатура (Батура), выехаўшага з Вялікай Арды ў Разань да князя Фёдара Алегавіча (1402-1427 г) і перахрысціўшагася ў Мефодзія. Прапраўнук гэтага мурзы Лявонцій стаў Лявонцявым, а другі прапраўнук пятро – Пятрова-Салавова. Нашчадкі служылі ваяводамі, стольнікамі, пасламі. Запісаны ў радавой кніге Казанскай губерні.
    Лихаревы – расейскія дваранскія роды ад татарына Бахты-Зазі, перахрысціўшагася ў Ананія, які прыехаў з Залатой Ардыў 1391 годзе да Васіля Змітравіча з двумя братамі, якія палажылі пачатак родаў Цевяшавых (Тевяшевых) і Фуставх (Фустовых). Нашчадкі служыді стольнікамі, ваеводамі, сталі памешчыкамі. Род запісаны ў радавых кнігах Маскоўскай, Разанскай, Саратаўскай, Тамбоўскай і Тульскай губерняў.
    Максутовы – татарскі нкяжаскі род ад Мустая Арасланавіча Максутава (1672 г.).
    Максютовы – татарскі нкяжаскі род ад касімаўскага мурзы араслана Айдаравіча Максюты (1620 г.)
    Маматзины-Сакаевы – татарскі княжаскі род ад Ураза-Мурзы Дасаевіча і яго нябожаў, Сафара і Чарнакая Андрасеевічаў, жаоаваных граматамі цароў Іоанна і Пятра Першага граматамі ў 1691 годзе. Род прызнаны княжаскім і запісаны ў 6 частку радавой кнігі Расейскай імперыі.
    Маматовы – татарскі княжаскі род ад Елізарыя-Мурзы Акмамецьевіча Маматава (1663 г.). Род прызнан княжаскім і запісаны ў 6 частцы радавой кнігі Расейскай імперыі.
    Мамины – татарскія княжаскія роды ад керанскіх мурз Семенея Аюкаевіча і Кадрака Ішаевіча, жалаваных граматаю цароў Іоанна і Пятра Першага ў 1683 годзе. Род запісаны ў радавой кніге Арэнбургскай губерні.
    Мамлеевы – татарскі княжаскі род ад Мурзы Мамлея . Род запісаны ў радавыя кнігі пензенскай губерні.
    Мансуровы – расейскі дваранскі род ад татарына Аліўцея Шыгільдзеевіча Мансурава, выехаўшага з арды да Іоанна Каліты (1328-40 г.) і перахрысціўшагася ў Барыса. Нашчадкі былі сенатарамі, пасламі, генераламі. Род Манскравых запісаны ў радавых кнігах Калужскай, Курскай і Маскоўскай губерняў.
    Мансыревы – татарскі княжаскі род ад Ейнадара Мансырава, якому сваёй граматай ў 1526 годзе царом Іоннам Васільевічам было дадзена права валодаць Чапчаранскай Мардвой. Род запісаны ў радавой кніге Пензенскай губерні.
    Мосоловы – расескія дваранскія рады ад мурзы з Залатой Арды Ахмета, які выехаў да князя Васіля Васільевіча і перахрысціўся ў Марцемьяна. Род занесены ў радавыя кнігі Ніжэгародскай, Пензенскай, Уфімскай губерняў. Ёсць яшчэ роды Маславых ад гарадавога двараніна Мяшчэрскай дзесятні (1580 г.) і запісаны ў радавых кнігах Калужскай, Разанскай і Тульскай губерняў.
    Матюшкины – расейскі дваранскі род ад татарына Албушава, выехаўшага з арды ў Ноўгарад на пачатку 13 стагоддзя і перахрсціўшагася ў Еўсевія. Начшчадкі былі дзьякамі, думнымі дваранамі, акольнічымі. Іван Мацюшкін быў жанаты на сястры царыцы Еўдакіі Лукьянаўны. Род Мацюшкіных быў узведзены ў графскій род Рымскай Імперыі. Род запісаны ў радавых кнігах Уладзімірскай, Кастрамской, Маскоўскай і Цвярской губерняў.
    Мерлины – расейскі дваранскі род ад крымскага мурзы Мерлы, выехаўшага да Васіля Васільевіча Цёмнага і перахрысціўшагася ў Цімафея. Яго нашчадкі служылі па Мяшчэры, Кастраме і Арзамасу, былі генераламі, дупэтатамі ў Расейскай імперыіі. Род запісаны ў радавых кнігах Казанскай, Курскай, Маскоўскай, Ніжэгародскай, Пензенскай, Саратаўскай і Тамбоўскай губерняў.
    Мертваго – расейскі дваранскі род ад царэвіча Залатой Арды Благадзена, які выехаў да Алега разанскага ў 14 стагоддзі. Яго нашчадкам захоўвалі тытул царэвічаў, а сіраты аднаго з нашчадкаў пры Івану Жахлівым сталі называцца Мертвага. Служылі галавой ў палках, былі думнымі дваранамі, генераламі. Губернатарамі. Род запісаны ў радавых кнігах Казанскай, Маскоўскай, Ніжагародскай і Самарскай губерняў.
    Мещерские – расейскі княжаскі род, які паходзіць ад князя Бахмета Усейнавіча, “засеўшага” ў Мяшчэры ў 1298 годзе. Нашчадкі былі палкавымі і гарадскімі ваяводамі, сенатарамі, валадарамі Маларосіі, намеснікамі казанскім, сімбірскім, пензенскім і вяцкім, генерал-губернатарамі. Князь Нікіфар Фёдаравіч Мяшчэрскій ў 1650 годзе падаўляў супраціў (усмирял) ноўгарадцаў і пскавічоў. Род запісаны ў радавых кнігах Калужскай, Курскай, Кастрамской, Маскоўскай, Петраградскай, Палтаўскай, Тульскай і Чарнігаўскай губерняў
    Мустафины – татарскі княжаскі род ад казанскага царэвіча Муртазы Мустафіча. З пачатку 17 стагоддзя іменаваліся ужо не мурзамі, а князямі. Служылі стольнікамі. Род запісаны ў радавой кніге Ніжагародскай губерні.
    Нагаевы – расейскі дваранскі род татарскага паходжання. Род запісаны ў радавой кніге Маскоўскай губерні.
    Нарышкины – расейскі дваранскі род ад крымскага татарына Нарышка, выехаўшага ў Маскву ў 1463 годзе. Род Нарышкіных узняўся, дзякуючы шлюбу цара Алексея Міхайлавіча і дачкі Кірыла Палуектавіча Нарышкіна (бацькі Пятра Першага). Бацька царыцы, трое бацькавых братоў і чацьвёра дальніх родзічаў былі баярамі. Кім былі родзічы Пятра Першага і яго нашчадкі нават не патрэбна пісаць і так ясна. Род Нарышкіных запісаны ў радавых кнігах Калужскай, Маскоўскай, Ніжагародскай, Арлоўскай і Петраградскай губерняў.
    Огаревы – расейскі дваранскі род ад залатаардынца мурзы Кутлу-Мамета па мянушцы Агар, які служыў пры Аляксандру Неўскім і перахрысціўся ў Панцелеймона. Нашчадкі служылі ваеводамі, суддзямі, царскімі намеснікамі, былі думнымі дваранамі, сенатарамі. Род запісаны ў радавых кнігах Пензенскай, Петраградскай, Пскоўскай. Саратаўскай, Тамбоўскай, Цвярской і Тульскай губерняў.
    Огарковы или Агарковы – расейскі дваранскі род ад залатаардынца Льва Агара, які выехаў да князя Васіля Змітравіча ў 1397 годзе. Род запісаны ў радавой кніге Маскоўскай губерні.
    Племянниковы – расейскія дваранскія роды ад выехаўшага з Неручацкай Арды да князя Канстанціна Васільевіча, Салтанеіча-Яндауганда –Трэгуба. Нашчадкі служылі пасцельнічымі у цароў, царскімі намеснікамі, ваеводамі, сенатарамі, страпчымі, маскоўскімі дваранамі, былі генераламі і удзельнічалі ў захопніцкіх войнах. Сямён і Фёдар Іванавічы і Безсон Бр’евіч Племяннікавы былі убіты ў захопніцкай вайне пры асадзе Пскова 9звярніце на гэта увагу) Стэфанам Баторыем. Род запісаны ў радавых кнігах Калужскай і Маскоўскай губерняў.
    Поливановы – расейскі дваранскі род ад татарына Кочава, перахрысціўшагася ў Анісіфора і прыхаўшага з Арды да князя Зміцера Данскога. Яго праўнук, Міхіал Глебавіч, па мянушцы Паліван стаў Паліванавым. Нашчадкі былі ваеводамі, стольнікамі, суддзямі, генераламі, царскімі намеснікамі, сенатарамі. Род занесены ў радавыя кнігі Уладзімірскай, Маскоўскай, Калужскай, Кастрамской, Сімбірскай і Цвярской губерняў.
    Прокудины-Горские – расейскі дваранскі род ад залатаардынца Петра Горскага, аднаго з ваеводаў Кулікоўскай бітвы (1380 г). Ўнук пятра меў мянушку Пракуда і нашчадкі яго сталі Пракудзінамі, потым ў 1792 годзе сталі Пракудзіны-Горскія. Служылі ваеводамі, удзельнічалі ў захопніцкіх войнах. Род запісаны ў радавых кнігах Маскоўскай і Уладзімірскай губерняў.
    Радиловы – расейскі дваранскі род ад залатаардынца Льва Тургенева, выехаўшага да Васіля Васільевіча і перахрысціўшагася ў Івана. Нашчадкі служылі ваеводай, галавой. Род запісаны ў радавой кніге Кастрамской губерні.
    Радищевы – расейскі дваранскі род татарскага паходжання. Род запісаны ў радавых кнігах Калужскай, Саратаўскай, Тамбоўскай і Харкаўскай губерняў.
    Ратаевы – расейскі дваранскі род ад татарына Салахміра, родапачынальніка Апраксіных, Вердзераўскіх і Крукавых. Праўнук Сцяпан Іванавіч па мянушцы Ратай паклаў пачатак роду Ратаевых. Род запісаны ў радавых кнігах Тульскай і Яраслаўскай губерняў.
    Ростопчины – расейскі графскі і дваранскі род, які ўзяў пачатак ад крымскага татарына Давыда Рабчака, сын якога, Міхаіл Растопча, ў 1432 годзе выехаў ў Маскву. Нашчадкі яго служылі ў Цвяры, Кліну, Ржэву і Маскве. Род запісаны ў радавых кнігах Маскоўскай і Наўгародскай губернях.
    Ртищевы – расейскі род ад залатаардынца Аслана-Чалябі-Мурзы, які ў 1389 годзе выехаў да Зміцера Данскога. Сын, Леў Пракопавіч. Па мянушцы Шырокі Рот, стаў Рцішчавым. Нашчадкі служылі пры царох, акольнічымі, пасцельнымі, ваеводамі, чашнікамі, стольнікамі. Былі думнымі дваранамі. генераламі, сенатарамі. Губернатарамі і адзін з іх быў галоўнакамандуючым ў Грузіі. Род запісаны ў радавых кнігах Уладзімірскай, Цвярской, Кастрамской, Калужскай, Тамбоўскай, Курскай, Саратаўскай і Тульскай губерняў.
    Сабанеевы – расейскі дваранскі род ад мурзы Сабан Алея, выехаўшага з Залатой Арды ў Касімаў пры Васілю Цёмным і маўшым двух сыноў: Рабчака – родапачынальніка Сабанеевых і Тагая – родапачынальніка Бакаевых і Тарбеевых. Род запісаны ў радавых кнігах Яраслаўскай, Цвярской і Кастрамской губерняў.
    Сабуровы – расейскі дваранскі род, аднаго паходжання з Гадуновымі. Праўнук мурзы Чэта Фёдар Іванавіч Зерноў, па мянушцы Сабур, паклаў пачатак роду Сабуравых. Сабуравы былі баярамі. Сын Чэта, Семён Пешка. Паклаў пачатак роду Пешковы-Сабуравы. Яго брат, Канстанцін Сверчка, – Сверчковы-Сабуравы. Сын Канстанціна, Юры, быў бацькам Саламаніі (царыцы), 1-й жонкі Васіля Трэцяга. Дачка Багдана Юр’евіча, Еўдакія, была 1-й жонкай царэвіча Іоанна, сына Івана Жахлівага. Нашчадкі слыжылі пры царох, былі пасламі. Сенатарамі. Род запісаны ў радавых кнігах Саратаўскай, Тамбоўскай, Пензенскай, Смаленскай, Маскоўскай і Уладзімірскай губерняў.
    Свистуновы – дваранскі расейскі род ад залатаардынца Салтана Свістунова. Служылі дырэктарамі. ў міністэрству замежных спраў. Былі генераламі. Род запісаны ў радавых кнігах Калужскай, Цвярской, Маскоўскай і Пскоўскай губерняў.
    Свищовы – расейскія дваранскія роды ад залатаардынца Нечая Нечаевіча, які прыехаў да Васіля Цёмнага. Нашчадкі служылі галавой. Ваеводамі. Міхаіл Гаўрылавіч С. быў галавой у маскоўскіх стральцоў (1596-1601 г.г.). Род запісаны ў радавых кнігах Пензенскай, Тамбоўскай і Маскоўской губерняў.
    Селивановы – расейскія дваранскія роды ад выехаўшага з Вялікай Арды да разанскага князя Фёдара Алегавіча татарына Кічыбея, перахрысціўшагася ў Селівана быўшага баярына. Нашчадкі служылі ваяводамі, стольнікамі. Былі віце-адміраламі, генераламі. Матруна РаманаўнаСеліванава, па мужу Лявонцева (таксама залатардынскі род), баярыня была мамой і казначэей Пятра Першага. Род запісаны ў радавых кнігах Разанскай. Уладзімірскай, Кастрамской, Тамбоўскай, Пензенскай і Варонежскай губерняў.
    Селиверстовы – дворянский род, происходящий, по сказаньям старинных родословцев, от выехавшего из Большой Орды “мужа честна” Феогниста, в крещении Василия, сын которого Селиверст был родоначальником С. Богдан Васильевич Селиверстов был воеводой в Ливнах и на Осколе (1596). Афанасий Ермолаевич Селиверстов был воеводой велико-пермским, чердынским и соликамским (1654), Федор Афанасьевич Селиверстов – в Ряжске (1659), брат его Иван – в Калуге 91678) и Алексине (1682), Яков Федорович Селиверстов – в Ядрине (1693). Род Селиверстовых внесен в VI часть родословных книг Тульской и Тамбовской губерний (Гербовник, VII, 42). В. Р.
    Сомовы – расейскі дваранскі род ад залатаардынца мурзы Аслана, перахрысціўшагася ў 1389 г ў Пракопа, ўнук якога, Андрэй Львовіч па мянушцы Сом, стаў Сомавым. Іванец Іванавіч Сомаў запісаны ў тысячнай кніге лепшых дваран і дзяцей дваранскіх. Нашчадкі служылі ваяводамі, стольнікамі, былі сенатарамі. Род запісаны ў радавых кнігах Варонежскай, Екацерынаслаўскай, Казанскай, Калужскай, Курскай, Маскоўскай, Наўгародскай, Арлоўскай, Саратаўскай, Смаленскай, Тамбоўскай, Цвярской, Тульскай і Харкаўскай губерняў.
    Сонины – расейскі дваранскі род ад татарына Сага, перахрысціўшагася ў Сафонція. Служылі царскімі намеснікамі, суддзямі, ваеводамі. Род запісаны ў радавыя кнігі Цвярской, Тульскай і Разанскай губерняў.
    Строгановы или Строгоновы – вельмі вядомыя бароны і графы ад татарскага мурзы з Залатой Арды. Праўда ёсць і іншая версія паходжання. Строганавы заўсёды падтрымлівалі царскую уладу, а таксама захопніцкія войны грашыма. Вось як пішуць расейцы ў сваіх кнігах пра Строганавых “Наиболее замечательные из Строгановых: Семен Иоанникиевич и его племянники Максим Яковлевич и Никита Григорьевич особенно известны призванием в 1578 г. волжских казаков с Ермаком Тимофеевичем во главе; к ним они присоединили и своих наемных людей, снабдили оружием, порохом, свинцом, знаменами, провиантом и прочими припасами и отправили на завоевание Сибири. Когда успех оправдал их предприятие, Семен получил в 1582 г. “большую и малую Соль на Волге”, а его племянники – право беспошлинной торговли во всех городках. Григорий Дмитриевич (1656 – 1715) с 1688 г. сделался единоличным владетелем всех огромных Велико пермских, Зауральских, Сольвычегодских, Устюжских и Нижегородских имений. Огромные его средства давали ему возможность оказывать Петру I значительную помощь во время Северной войны; около 1701 г. он на свои деньги снарядил два военных фрегата. Жена его, урожденная Новосильцева, была первой статс-дамой при дворе. Имения Григория Строганова были еще увеличены Петром I по восьми жалованным грамотам, так что в одних только Пермских владениях у него было “на лицо” 44643 человек (на самай справе нявольнікаў, рабоў), да 33235 человек “в бегах и в мире скитающихся”. Пры адмене прыгоннага права. У аднаго з Строганавых было 80 тысяч рабоў і 1 млн. 300 тыс. дзесяцін зямлі. Нашчадкі былі губернатарамі. Аляксандр Грыгоравіч строганаў (1795-1891 г.г.) удзельнічаў ў падаўленні польскага паўстання 1831 г. Род запісаны ў радавой кніге Пермскай, Валагодскай, Ніжагародскай, Вяцкай і С.-Пецярбургскай губерняў.
    Сулешевы – расейскі дваранскі род ад крымскага татарына. Нашчадкі былі баярамі, ваяводамі.
    Таптыновы – расейскі дваранскі род ад выехаўшага з Залатой Арды да князя Алега Разанскага татарына Таптына. Яго сыны былі баярамі. Нашчадкі служылі ваеводамі, галавой, стольнікамі, страпчымі. Род запісаны ў радавых кнігах Пензенскай, Разанскай і Тамбоўскай губерняў.
    Тарбеевы – расейскі дваранскі род ад выехаўшага з Залатой Арды мурзы Мердулах-Бія Тарбеева, перахрысціўшагася ў Семёна. Нашчадкі служылі ваеводамі, пасламі, суддзямі. Род запісаны ў радавых кнігах Віцебскай, Валагодскай, Казанскай, Арэнбургскай, Пензенскай і Тамбоўскай губерняў.
    Тевяшовы – расейскі дваранскі род ад выехаўшага з Залатой Арды да Зміцера Данскога татарына Хозя, перахрысціўшагася ў Азарыя. Яго ўнук, Вавіла Гаўрылаіч Цевяш, стаў родапачынальнікам Цевяшавых. Нашчадкі служылі ваеводамі, стольнікамі, губернатарамі. Род запісаны ў радавой кніге Наўгародскай губерні.
    Теглевы – расейскі дваранскі род ад выехаўшага з Вялікай Арды да Васіля Цёмнага мурзы Багрыма, перахрысціўшагася ў Іллю. Род запісаны ў радавыя кнігі С.-Пецярбургскай, Наўгародскай, Тульскай і Уладзімірскай губерняў.
    Тенишевы – расейскі княжаскі род ад мурзы Ценіша Кугушава. Атрымаўшага памесці ў Мяшчэры ў 1528 годзе. Яго сын, князь Епіней, быў начальнікам цемнікаўскіх татар ў Казанскай губерні ў 1555 годзе. Князь Мікалай Іванавіч Ценішаў кіраваў чыгункай ў Царству Польскім. Род запісаны ў радавых кнігах Тамбоўскай, Казанскай і Маскоўскай губерняў.
    Тимирязевы – расейскі дваранскі род ад ардынскага князя Цеміра-Газі, які вёў ў 1374 годзе вайну супраць ВКЛ. Яго сын, Ібрагім Ціміразеў, ў 1408 годзе прыехаў ў Масковію і перахрысціўся ў Аляксандра. Нашчадкі служылі ваяводамі, былі сенатарамі, губернатарамі. Род запісаны ў радавую кнігу Калужскай і Арлоўскай губерняў.
    Тургеневы – расейскія дваранскія роды. Адзін паходзіць ад мурзы Льва Тургенева, які выехаў з Залатой Арды да Васіля Цёмнага і перахрысціўся ў Івана. Тергеневы былі баярамі, ваеводамі, ясельнічымі. К гэтаму роду належыць і вядомы расейскі пісьменнік. Гэты род запісаны ў радавой кніге Тульскай губерні. Другі род Тургеневых паходзіць ад выхадца з Залатой Арды, Лізуна-мурзы, які прыехаў ў Маскву і перахрысціўся ў Філіпа. Таксама служылі ясельнічымі. Ёсць яшчэ роды ці атвятленні папярэдніх родаў. Які запісаны ў радавых кнігах Маскоўскай, Сімбірскай і Пензенскай губерняў.
    Уваровы – графскія і дваранскія роды ад мурзы Мінчака Касаевіча, выехаўшага з Вялікай Арды да Васіля Змітравіча і перахрысціўшагася ў Сімеона. Нашчадкі служылі ваяводамі, флігель-ад’ютантамі, вялі захопніцкія войны разам з Суворавым. Род запісаны ў радавых кнігах Тульскай, Маскоўскай, Харкаўскай. Цвярской, Сімбірскай губерняў
    Урусовы – расейскі княжаскі род ад Едыгея Мангіта, любімага ваенаначальніка Тамерлана, які адыгрываў вялікую ролю ў Залатой Ардзе і потым стаў ул�

  2. Улад кажа:

    У Пiнску ёсць вулiца Касьцюшкi

  3. юрась кажа:

    Паглядзіце сайт http://www.secret-r.net, таксама кантакты: 220101, Мінск-101,
    а/я 393.
    sr@secret-r.net

  4. bhajravi кажа:

    добры артыкул. хаця здаецца чытаў яго на рускай калісь. дарэчы, што тычыцца мовы, то СД пішуць на той, якую разумее народ. на бел. мове газета б страціла 80% чытачоў. а так ідэі пранікаюць у масы.
    гэтаксама крыху не згодны з пазіцыяй аўтара наконт здраднікаў-беларусцаў. не ўсё так проста..

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы