Віталь Хромаў, Алесь Астроўскі
У папярэднім матэрыяле быў пададзены артыкул Ігара Лосева “Што супрацьпаставіць крамлёўскім правакатарам”. Мы вырашылі дапоўніць факты, пададзеныя ў ім, ідэалагізаванымі “аргументамі” прадстаўнікоў супрацьлеглага боку. У прыватнасьці, мы вырашылі падаць на нашым сайце ўзорны артыкул галоўнага крымскага камуніста – па сумяшчальніцтву грамагалоснага расейскага імперпрапагандыста і, натуральна, абсалютнага ворага ўкраінскай дзяржаўнасьці – Леаніда Грача (гл. фота справа). Ён, грунтуючыся на расейскай этнічнай большасьці ў Крыме, мае мандат дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны і, такім чынам, мае магчымасьць ліць праімперскія і антыўкраінскія інфармацыйныя памыі на ўсю ўкраінскую дзяржаву. Мы разьлічваем, што нашы чытачы маюць добныя нервы і дастаткова падрыхтаваныя, каб вылучыць карысную інфармацыю з прапаганды “гракоў”. Дарэчы, дзейнасьць апошніх стала цяпер літаральна шалёнай, бо ім пагражае страта ўплыву на народ Украіны праз Праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату (ПЦ МП), сувязі якога з НКВД-КГБ-ФСБ і расейскай імперыякратыяй відавочныя… Выступ “грака” цікавы тым, што раскрывае тэзы і прыёмы расейскай імперскай прапаганды (артыкул узяты адсюль: regnum.ru/news/981715.html; фота адсюль: qha.com.ua/?aid=23605)
5.
Леанід Грач: ЮШЧАНКА МАЕ НАМЕР ПРАЗ ГВАЛТ ПРЫМУСІЦЬ НАРОД УКРАІНЫ ПАЛЮБІЦЬ “ІНШАГА БОГА”
Цяперашняму прэзідэнту Украіны Юшчанка для канчатковай перамогі яго разбуральнай ідэі адчу́жэньня народа Украіны ад народа Расеі не хапае, па яго словах, галоўнага – духоўнай незалежнасьці ад Маскоўскага Патрыярхату. “Украіна ня будзе незалежнай дзяржавай да той пары, пакуль ня будзе створана Адзіная памесная царква, незалежная ад Маскоўскага Партыярхату”. “Цяжка казаць пра палітычную незалежнасьць, пакуль мы ня справіліся з праблемай духовай незалежнасьці”. У такім ключы ў гэтыя дні СМІ цытавалі прэзідэнта. Калі падобная думка, агучаная на ўсеўкраінскай сустрэчы з інтэлігенцыяй, прыйшла яму ў галаву – ці то ў час лютаўскага візіту да Яго Сьвяцейства Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Алексія ІІ, у якога ён прасіў (але не дапрасіўся) зьняць анафему з Мазепы, альбо ў час сакавіцкай сустрэчы з раскольнікам Філарэтам [натуральна, гаворка не пра менскага Філарэта, а пра яго антыпода – Філарэта Кіеўскага. – Рэд.] пры абмеркаваньні пытаньня сьвяткавання 1020-годдзя хрышчаньня Кіеўскай Русі? Юшчанка, які сьпяшаецца да заканчэньня прэзідэнцкага тэрміну выканаць усе амерыканскія ўстаноўкі, сапраўды пайшоў ва-банк. Ён спальвае масты з такім адчаем, як, бадай што, ня спальваў іх і сам Напалеон у Маскве. Ня выключана, што гэта ідзе яшчэ і ад унутранага ўсьведамленьня ўласнай немачы перад народам, які на дух не пераносіць гэтую, глыбока чужую экспансіянісцкую, варожую палітыку.
Заявы Юшчанка на Форуме інтэлігенцыі пра існаваньне “вострай і хваравітай праблемы расколу ва ўкраінскім праваслаўі” – старая правакацыя, каб прыпісаць парваслаўю тое, чаго няма. Юшчанка сам дзейнічае нібы раскольнік – умешваецца ў справы царквы, накідае хлусьню пра міфічны раскол у парваслаўі і тым самым ураўноўвае ў правох кананічную праваслаўную царкву і амбіцыі філарэтаўскай псеўдарэлігійнай арганізацыі. Яго лукавы рэцэпт для пераадоленьня расколу раіць аб’яднаньне УПЦ МП [Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату (аналаг “нашай” БПЦ МП) – частка РПЦ МП. – Рэд.] з самазванцамі УПЦ КП [Украінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату. – Рэд.], з самасьвятамі УАПЦ [Украінская аўтакефальная праваслаўная царква. – Рэд.], дый чаго там, з усімі іншымі, каму ў галаву прыйдзе. Але калі б ён думаў пра царкоўныя справы сапраўды з добрымі намерамі, яму дастаткова было б падтрымаць зварот прадстаўнікоў УПЦ МП у адрас адпалых ад улоньня кананічнай царквы з прапановай пакаяцца – па прыкладзе блуднага сына зь евангельскай прыпавесьці. Зрэшты, як паказваюць рэаліі, для такіх, як адлучаны ад царквы былы мітрапаліт Кіеўскі Філарэт Дзенісенка, улада больш важкая, чым пакаяньне.
Узьнятая на памаранчавы сьцяг праблема дзяржаўнай інфармацыйнай бясьпекі мае на ўвазе ў першую чаргу гвалтоўнае агароджаньне ўкраінскіх грамадзянаў ад расейскіх радыё- ды тэлеканалаў, а ў канчатковым выніку – ад рускага духу [у аўтара дакладна так! – Рэд.], ад уласнай гістарычнай памяці [пра рабскае жыцьцё пад імперскім ботам. – Рэд.]. У гэтым кантэксьце не зьдзіўляе, што адной з вышэйшых дзяржаўных узнагародаў – ордэнам Яраслава Мудрага – указам прэзідэнта Украіны быў узнагароджаны ваяўнічы русафоб Зьбігнеў Бжэзінскі, ідэолаг падзелу Расеі, які на сёньняшнім этапе выступае за стварэньне паса вакол Расеі, дэстабілізацыі яе памежных раёнаў. Ад такога “гонару” наўрад ці ўзрадаўваўся б сам праведны князь Кіеўскі, вялікі стражытнарускі абаронца Яраслаў Мудры [для таго часу “стражытнарускі абаронца” – г.зн. абаронца Украіны. – Рэд.], які запавядаў сваім сынам, а ў іх асобах і нам, нашчадкам: “Калі будзеце жыць у нянавісьці, у раздорах і сварах, дык загінеце самі й загубіце зямлю бацькоў сваіх і дзядоў сваіх, якія здабылі яе зь вялікай цяжкасьцю…”. Сын хрысьціцеля Русі праведнага князя Ўладзіміра, які на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў свайго кіраваньня зь кіеўскага прастолу распаўсюджваў і ўмацоўваў па ўсёй Русі хрысьціянства, Яраслаў Мудры ёсьць адным з яскравых прыкладаў для нас – рускіх, украінцаў – таго, наколькі адзіныя нашы духоўныя повязі, наколькі пераплецены гістарычныя, этнічныя, кроўныя яднальныя ніці. На Русі [гэта дзе? ці, раптам, не ў Расеі, што Русьсю ня ёсьць? – Рэд.] ён даўно ўшаноўваўся як сьвяты, а некалькі гадоў таму па дабраслаўненьні Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Алексія ІІ князь Яраслаў Мудры ўнесены ў сьвятцы Украінскай Праваслаўнай Царквы. Але ці ведае пра гэта галоўны ўкраінскі русафоб, які “прамаргаў” тое, што вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Украіны носіць імя вялікага рускага сьвятога таго самага Маскоўскага Патрыярхату, які перашкаджае, па перакананьні Юшчанкі, набыць Украіне канчатковую незалежнасьць? [“Яраслаў Мудры – рускі сьвяты Маскоўскага Патрыярхату” – гэта, відаць, вяршыня блытаніны і хлусьні. – Рэд.] Відаць, ня ведае, калі 1 красавіка да саркафага абаронцы праваслаўных земляў Яраслава Мудрага ў Сафійскі сабор прывёў амерыканскага агрэсара, на сумленьні якога ў тым ліку і злачынствы супраць хрысьціянаў Косава, які заахвочвае з тэрыторыі Украіны ў будучыні пагражаць натаўскімі ракетамі Расеі. Ён жа [незразумела, хто канкрэтна, але хутчэй Юшчанка. – Рэд.] гарантаваў украінскай вярхушцы ўступленьне Украіны ў агрэсіўны па сваёй сутнасьці – антырасейскі Паўночнаатлантычны альянс, ігнаруючы меркаваньне Расеі. Але ў гэтым увесь юшчанаўскі “патрыятызм”, кульмінацыяй якога можна лічыць такія акты, як узнагароджаньне нанавісьнікаў яднаньня славянскіх дзяржаў і рабалепства перад амерыканскімі гаспадарамі, што асабліва добра выявілася ў час скандальнага бушаўскага дэсанту арміі снайпераў ва ўкраіснкую сталіцу. Украінская ўлада, якая па-халуйску дазволіла амерыканцам рабіць у Кіеве ўсё, што захочуць (а яны пажадалі на некалькі гадзінаў знаходжаньня на кіеўскай зямлі адгарадзіць сябе ад украінцаў кардонам стралкоў, сьпецслужбаў, байцоў, тэхнікай, абмежаваць рух, затрымаць электрычкі, увесьці на вуліцах пашпартны кантроль), тым самым падалі ўрок новай дэмакратыі для ўсіх нас, грамадзянаў Украіны, каго, як стала ясна, амерыканцы лічаць людзьмі другога гатунку, каго можна не паважаць [дакладна так маскалі ставяцца да іншых; ці не з-за гэтага яны ня любяць амерыканцаў?; канкурэнцыя не падабаецца. – Рэд.], і пры гэтым у гасьцях у нас адчуваць сябе, як у варожым асяроддзі, з высокім узроўнем рызыкі для сябе, непажаданых.
Альбо, калі вярнуцца да тэмы экспансіянісцкай палітыкі Юшчанкі, што кажа пра тое, што вуліца, на якой разьмешчана Кіева-Пячорская лаўра, рашэньнем Кіеўрады ў адпаведнасьці з пажаданьнямі прэзідэнта перайменаваная ў вуліцу здрадніка Івана Мазепы [цікава, каму Мазепа здрадзіў, няўжо ўкраінскаму народу? – Рэд.], які паддадзены анафеме праз Рускую Праваслаўную Царкву. У гэтым жа рэчышчы прэзідэнцкіх указаньняў па ўсёй Украіне шырыцца адміністратыўны рух па зьмене назваў вуліц, плошчаў, зносе помнікаў. Юшчанка ідзе з адной і той жа касой па памяці і годнасьці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, па душах мільёнаў этнічных рускіх, праваслаўных суайчыньнікаў. Спроба глабальнага перафарматаваньня сьвядомасьці нацыі [цяпер гаворка пра ўкраінскую нацыю; а, між тым, толькі што было пра “этнічных рускіх”; калі ўважліва не сачыць, атрымліваецца моцнае НЛПшнае ўзьдзеяньне праз падмешваньне і перамешваньне ўсяго. – Рэд.] ажыцьцяўляецца праз гістарычную хлусьню пра міфічных герояў, а на самой справе здраднікаў [чыіх здраднікаў? –Рэд.], такіх, як Мазепа, Выгоўскі, фашыст Шухевіч, памагатых нацыятаў АУН-УПА, і многія іншыя. Вайна з уласнай гісторыяй [чыя, цікава, гэта гісторыя, дзе пералічыныя героі ўкраінскага народу зьяўляюцца здраднікамі? – Рэд.] ужо вылілася ў вайну з народам [якім народам? – Рэд.], які не пажадаў разьвітацца зь мінулым [зь якім імнулым: добрым ці дрэнным? – Рэд.] сваіх прадзедаў, дзедаў, бацькоў. Людзі ўсё роўна сьпяваюць любімыя зь дзяцінства рускія і савецкія песьні, глядзяць савецкія фільмы, чытаюць айчынную класіку [айчынную, г.зн. таксама рускую? – Рэд.], прыносяць кветкі да савецкіх помнікаў, аддаюць даніну павагі рускім ды ўкраінскім дзеячам [якім? напрыклад, у Заходняй Украіне яны зрабілі помнік Сьцяпану Бандэры… – Рэд.] і савецкім героям. Кажучы па-простаму, плявалі нашы людзі [вашы людзі, гэта хто? – Рэд.] на віртуальныя прэзідэнцкія ўказы, адарваныя ад рэчаіснасьці й ад народу. Дастаткова выйсьці ў народ [гэта як і гэта дзе? – Рэд.], каб зразумець – цярпеньне вычарпанае, у грамадзянаў, якія бядуюць ва ўмовах найжорсткага эканамічнага крызісу, ужо аскоміна на памаранчавыя наватарствы.
Праз гэты сьпіс русафобскіх пачынаньняў, які папаўняецца штодзённа, праходзіць чырвонай ніткай асноўная ідэя В.Юшчанкі – разбурэньне. Ён прыйшоў у гэтую ўладу, каб разбурыць наша славянскае адзінства, якое сфармавалася за стагоддзі, каб разбурыць нашу памяць, разбурыць наш праваслаўны духовы сьвет [цікава ўсё гэта чуць з вуснаў закаранелага камунякі; ці ня так? – Рэд.]. А калі што не атрымаецца адразу – дык з часам у гэтым будуць дапамагаць амерыканскія жандары пад сьцягам НАТА. Па такой сьхеме ідзе будаўніцтва новай еўраатлантычнай ідэалогіі на Украіне. Жалезны заслону ад Расеі зьбіраюцца ўзьвесьці з дапамогай замежных ракет і радараў. Гэтай персьпектыве надаецца сучаснымі гора-кіраўнікамі аграмаднае значэньне. Па гэтай прычыне ў народзе прыдумваюць слоганы (“Разам нас багата, адолеем НАТА”), на плошчах паляць амерыканскія сьцягі, да пудзіла Буша прыносяць гарбузы, а ў інтэрнэце гуляюць анекдоты накшталт: “Рыхтуецца да выданьня поўны збор пісьмаў Юшчанкі з просьбай прыняць Украіну ў НАТА ў 10 тамах”.
Ня меншае значэньне надаецца ў адміністрацыі прэзідэнта і збудаваньню “духовай заслоны” паміж Украінай і Расеяй. Гвалтоўна любым ня станеш. Аднак менавіта праз гвалт хочуць прымусіць народ палюбіць “іншага Бога” [украінская праваслаўная аўтакефалія ня мае аніякага дачыненьня ня толькі што да “іншага Бога”, але і да іншай веры, іншай канфесіі, іншай царквы…; вось такі ўзровень падмены паняцьцяў дэманструе аўтар. – Рэд.], для чаго ідзе рознымі шляхамі палітычны ціск на УПЦ МП. Па ўсёй краіне і за яе межы разьнесліся рэзанансныя заявы мітрапаліта Адэскага Агафангела (УПЦ МП), прыхільніка захаваньня царкоўнага адзінства Расеі й Украіны [чаму мы ня зьдзіўлены, што ён прыхільнік гэтага? – Рэд.]: “Цяперашнім дзяржаўным кіраўніцтвам Украіны пастаўлена задача: любым коштам дамагчыся “аўтакефаліі”, адрыву УПЦ ад Маскоўскага Патрыярхату ўжо ў 2008 годзе. Мясцовым адміністрацыям дана каманда праціскаць курс на аўтакефалію УПЦ. Аказваць мацнейшы ціск на кіраўніцтва УПЦ МП, на епіскапат. У ход ідуць як шчодрыя абяцаньні, так і пагрозы, шантаж. З УПЦ хочуць зрабіць кішэнную, палітычную царкву, якая будзе паслухмяна праводзіць у жыцьцё русафобскую, антыправаслаўную палітычную лінію” [пры ўсіх абставінах Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, якая аб’яднае ўсіх праваслаўных украінцаў, ня будзе горшай за РПЦ МП, якая ўжо стагоддзі паслухмяна дапамагае праводзіць расейскай імперыякратыі яе крывавую, паразітную, імперскую палітыку. – Рэд.].
Шмат водгукаў у грамадстве, у СМІ выклікаў лютаўскі ўказ Юшчанкі (№ 157/2008) аб пераводзе ў дзяржаўную ўласнасьць Кіева-Пячорскай лаўры, манахі якой пасёньня, і сьмех і грэх, знаходзяцца тут на правах арандатараў. Намоленыя нашымі продкамі за шмат стагоддзяў пячоры, кельлі, мошчы сьвятых угоднікаў, духовыя сьвятыні, палітая сьлязьмі й крывёй праваслаўных рупліўцаў зямля, усё гэта па праву лічыцца сэрцам Рускай Праваслаўнай Царквы на Украіне [чуеце, уласьнік аб’явіўся. – Рэд.]. Але ці ёсьць што сьвятое за душой у таго, хто крэмзае па жывым? [зноў, закаранелы камуняка і такі абаронца сьвятых мошчаў…; як бачыце, так сьпяшаліся, так намагаліся, што да цырку ўсё давялі… – Рэд.] Эксьперты бачаць ва ўказе пра пераход Кіева-Пячорскай лаўры з рук мэра-сектанта – у дзяржаўную ўласнасьць (а дакладней – у рукі прэзідэнта-раскольніка) элемент ціску на мітрапаліта ўсея Украіны Ўладзіміра, чыя рэзідэнцыя, як вядома, разьмешчана на тэрыторыі лаўры, а таксама перадумовы перадачы самой Кіева-Пячорскай лаўры – паддадзенаму анафеме “Кіеўскаму Патрыярхату” [гаворка пра кіраўніка УПЦ КП філарэта Кіеўскага. – Рэд.]. “Царква атрымала ў карыстаньне тыя будынкі, якія яна атрымала ў бестэрміновае, бясплатнае карыстаньне. І ніхто юрыдычна гэтыя абавязкі не мяняў. Але могуць усё перагледзець, нават пытаньні ўласнасьці”, – заявіў у інтэрвю расейскаму тэлеканалу РТР “Весьці” Сяргей Кралевец, генеральны дырэктар нацыянальнага Кіева-Пячорскага гісторыка-культурнага запаведніка.
Юшчанка і яго атачэньне любяць разважаць пра ганеньні на царкву ў савецкі час. Гэту трагічную старонку нашай гісторыі камуністы не замоўчваюць і не апраўдваюць. Кампартыя Украіны хутка пасьля развала СССР на зьездзе публічна выбачылася перад усімі вернікамі (калі жадаеце, пакаялася) [ці не залёгка аддзелаліся?… – Рэд.]. Але памаранчавыя кіраўнікі сьвядома нагнятаюць тэму ўзаемаадносін савецкай улады і царквы, таксама як і акцэнтуецца ўвага на галадаморы [вядома, камунякі жадалі б, каб пра галадамор не ўзгадвалася б увогуле. – Рэд.]. Усё гэта робіцца з мэтай распальваньня нянавісьці да Расеі [няўжо да яе тэрыторыі? а, можа, усё ж да яе суб’екта – расейскай імперыякратыі? – Рэд.]. Менавіта ў такім ключы апрацоўваецца падача інфармацыйнай плыні. Аднак чым адрозьніваецца прэзідэнт Украіны ад тых, хто калісьці ў розныя гістарычныя перыяды гнаў праваслаўных хрысьціянаў? [ён адрозьніваецца тым, што не прагнаў ніводнага “праваслаўнага хрысьціяніна”; ён жадае прагнаць з Украіны агентуру ФСБ у расах – робіць тое, што павінен рабіць кожны нармальны прэзідэнт на постсавецкай прасторы. – Рэд.] Што, акрамя шкоды, можа несьці кананічнай Праваслаўнай Царкве той, хто уціскае, пагражае, цягне ў агульны хамут з раскольнікамі, перакрэсьлівае гістарычную памяць, прымушае забыць родную мову? [што-што? вось куды занесла…; як нам здавалася, Юшчанка робіць усё, каб прымусіць украінцаў успомніць іх родную мову… – Рэд.] У царквах, можна і так сказаць, дзяржаўная ўлада марыць увесьці цэнзуру ў малітоўных зносінах. Рэформы, калі ісьці далей па адпаведным лагічным шляху, могуць датычыць такіх, здавалася б, недатыкальных рэчаў, як агульнацаркоўныя шторанішнія і штовячэрнія малітоўныя ўзьнесяньні за Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Алексія ІІ [вядомы агент НКВД-КГБ-ФСБ па мянушцы “Драздоў”; гл. фота ўверсе. – Рэд.]. А як быць тады, скажам, з такімі асаблівымі ў царкоўным календары датамі, як свята праваслаўя, якое сьвяткуецца ў першую нядзелю Вялікага посту? Альбо са штогадовым уганараваньнем Усіх Сьвятых, у зямлі Расейскай прасіялых? А, можа, Юшчанка накладзе забарону на малебныя царкоўныя сьпевы рускім сьвятым – Сергію Раданежскаму, Серафіму Сароўскаму, Ксеніі Пецярбуржскай, Матроне Маскоўскай, усім праведнікам, дагоднікам Божым, пакутнікам, новапакутнікам, якіх на Русі тысячы тысяч? [зьвярніце ўвагу: наколькі недарэчна, да сьмешнага, выглядае камунячы клопат пра ўсе гэтыя царкоўныя справы…; у Крамля, што, дэфіцыт агентурных кадраў ва Украіне? – Рэд.] У такім выпадку прыйдзецца ўводзіць цэнзуру на праваслаўную літаратуру, зачыняць праваслаўныя лаўкі, куды кнігі паступаюць у асноўным з Расеі, забіраць з продажы дыскі, касеты з акафістамі й канонамі рускім сьвятым. Гэта ўсё – да размовы пра ўзьнятую прэзідэнтам праблему дасягненьня Украінай “духовай незалежнасьці” ад Рускай Праваслаўнай Царквы. Больш за тое, праваслаўная грамадскасьць паказвае на пагрозу наступу каталіцызму і пераходу Украіны ва ўніяцтва ў выпадку аддзяленьня Украінскай Праваслаўнай Царквы ад Маскоўскага Патрыярхату.
Штодзённа маю зносіны зь людзьмі розных саслоўяў і званьняў, атрымліваю вялікую пошту, прымаю званкі, чытаю пісьмы наведвальнікаў на сваім афіцыйным інтэрнэт-сайце [глядзелі; на сайце пана Грача пад яго артыкуламі парктычна няма каментароў… – Рэд.], ведаю грамадскія настроі не па чутках. Пачуцьці вернікаў закранутыя. Людзей непакоіць сітуацыя, якая пагражае свабодзе іх вераспавяданьня. Фактычна, гаворка ідзе пра парушэньне правоў чалавека [цырк! камуняку яшчэ і “правы чалавека” прымусілі бараніць…; там, што, у Крамлі, сапраўды ці то з глузду зьехалі, ці то ў іх такі дэфіцыт агентуры. – Рэд.]. Перад праваслаўнымі вернікамі з-за маніпуляцый вакол праблемы “памеснай царквы” замаячыла пагроза прымусовай адмовы ад наведваньня цэркваў Маскоўскага Патрыярхату. Ня цяжка ўявіць, што ў канчатковым выніку адбудзецца з гэтымі цэрквамі ў выпадку рэальнага ўмяшальніцтва ў справы царквы і зьдзяйсьненьня планаў па стварэньні незалежнай царквы пад патранатам адміністрацыі прэзідэнта. Юшчанка недвухсэнсоўна дае зразумець сваімі словамі, учынкамі, указамі, што не за гарамі час, калі на Украіне пераможа адзіная памесна-палітызаваная царква. Людзі нашыя ня лыкам шытыя, яны бачаць падтэкст і кажуць паміж сабой, што на самой справе гэта будзе далёка не памесная царква, як хочуць яе назваць, а тая самая, падданая анафеме, філарэтаўская арганізацыя адхіленцаў у расах. Вядома таксама і з паведамленьняў СМІ, і з расповедаў відавочцаў, што ў розных рэгіёнах Украіны ў асяроддзі вернікаў неспакойна. Тысячы прыхаджанаў УПЦ МП падпісваюцца пад пратэстамі супраць “памеснай царквы” (грамадскую арганізацыю па стварэньні якой, дарэчы, узначаліў год таму брат прэзідэнта Пётар Юшчанка), вось чаму рупліўцамі кананічнага Праваслаўя, пратаярэямі й ігуменамі, нібы ў папярэджаньне нядобрай хады падзеяў, на дзьвярах храмаў і манастыроў вывешваюцца шыльдачкі, якія сігналізуцюць пра прыналежнасьць да Маскоўскага Патрыярхату, як, напрыклад, гэта было зроблена па дабраслаўленьні айца Сілуяна ў Сьвята-Усьпенскім манастыры ў Бахчысарайскім раёне ў Крыме.
Вернікі не жадаюць рубіць повязі, якія зрасьліся за стагоддзі. І на гэта іх, дарэчы, дабраслаўляюць і запаветы сучасных сьвятых айцоў [і гэта ўсё “піша” камуняка… – Рэд.], бо разумеюць: сёньня адрэжуць ад Масквы, заўтра адрэжуць ад чысьціні веры, што раўназначна перамозе ерасі, а значыць і Богаадступніцтву. Такую ж цьвёрдую прамаскоўскую пазіцыю, сьведчу [ну, ўжо напісаў бы – “сьведчу, як агент Крамля”. – Рэд.], у адносінах да Рускай Праваслаўнай Царквы займаў і вядомы ў Крыме сьвятар, які адышоў да Госпада ў лютым летась, пратаерэй сімферопальскага храма Трох Сьвятых Георг Севярын. Духоўныя чады айца Георгія распавядалі мне, што ў сваіх казаньнях айцец Георг заклікаў захоўваць вернасьць апостальскім паданьням, чысьціню праваслаўнай веры і ні пад якой зачэпкай ня сьмець адмаўляцца ад Маскоўскага Патрыярхата, ад Рускай Праваслаўнай Царквы [бачыце, ад чаго агітуе не адмаўляцца камуністычная агентура Крамля? – Рэд.]. Айцец Георг, бачачы скрозь смутныя часы, першы ў Крыме, яшчэ у сярэдзіне 1990-х, павесіў на храме шыльду, якая сьведчыла пра прыналежнасьць да Маскоўскага Патрыярхату. Нашыя цэрквы, кажуць прыхаджане храма Трох Сьвятых у Сімферопалі, – гэта духовыя аазісы, да якіх імкнуцца ў пошуках боскай ласкі й ачышчэньня людскія душы, гэта праваслаўны рускі дух, гэта малебныя сьпевы на царкоўнаславянскай мове, гэта жывая яднальная нітка з Расеяй [тут ўжо “грак” канчаткова самавыкрыўся, прадэманстраваўшы расейска-рускую накіраванасьць свайго сьветагляду. – Рэд.]. Тут моляцца і за Расею, і за Украіну, за ўвесь народ [дзіўная назва народу – “увесь”; гэта хто такі? – Рэд.], не падзяляючы яго на людзей той ці іншай нацыянальнасьці. Сёньня храмы, распавядаюць веруючыя, на ранішніх нядзельных літургіях перапоўнены.
Адыход Украінскай Праваслаўнай Царквы ад Масквы – гэта асаблівы этап сцэнару па расчляненьню брацкіх народаў, пачатак якому быў пакладзены ў Белавескай пушчы [вы бачыце, як цяжка змагацца з прапагандай “расчляненьня брацкіх народаў, пачатак якому пакладзены ў Белавескай пушчы”, калі ў масы ня ўвесьці вобраз сапраўднай страшэзнай соцыяпаразітнай сілы – расейскай імперыякратыі, і яе саюза з глабалісцкай сіянакратыяй. – Рэд.]. Такім чынам, на сёньня бачна, як кажуць, неўзброеным вокам: на Украіне нарастае духовае супрацьстаяньне паміж прэзідэнтам краіны і народам [зьвярніце ўвагу, б’е толькі ў адну кропу – у Юшчанку. – Рэд.]. І адбываецца гэта з падачы таго ж Юшчанкі. Народ катэгарычна не ўспрымае [тыповы прапагандысцкі хвыт – выдаць свае прыватныя інтарэсы за ўсеагульныя, народныя. – Рэд.] юшчанаўскія рэформы на ніве праваслаўя. Сам жа Юшчанка зачыняе вочы на відавочнае, што дух народу [а гэта што такое?! –Рэд.] ня ёсьць прыналежнасьць украінскай ці расейскай тэрыторыі, дый урэшце, дух народу – гэта катэгорыя не тэрытарыяльная і не геапалітычная [а перад гэтым было столькі слоў пра Расею, Маскву, Маскоўскі патрыярхат…; прыклад таго, што прапагандысцкаму тэксту зусім не абавязкова мець логіку: страшна ня любяць прапагандысты, калі іхныя тэксты паддаюць сэнсоўнаму, рацыянальнаму аналізу ці, хаця б, уважліва чытаюць; бо ведаюць – там іх кашчэева ігла… – Рэд.]. Дух народу, які хрышчаны ў адной праваслаўнай купелі ў Х стагоддзі, назаўсёды адзіны. Яго немагчыма расчляніць альбо забіць, як немагчыма чакаць, каб чалавек жыў з расьсечаным сэрцам.
Юшчанка праяўляе скрайнюю непавагу да народу [якога народу? – Рэд.], разьлічваючы праз такія дзеяньні зьмяніць ментальнасьць славянскага духу [вось гэта перл!.. нарэшце мы ўсё зразумелі: палякі-каталікі – гэта не славяне, а праваслаўныя грэкі, румыны, палестынцы і г.д. – гэта славяне… – Рэд.], быццам цягнік перанакіраваць на іншыя рэйкі. У такім выпадку яму трэба гэты цягнік павярнуць на тысячу гадоў назад, у эпоху сьвятога князя Уладзіміра, хрысьціцеля Кіеўскай Русі, які павярнуў у праваслаўную веру на ўсе наступныя стагоддзі нашых агульных продкаў. Але калі нельга ўзьдзейнічаць на дух народу, дык вось увесьці смуту, узмацніць раскол, расчляніць цэрквы і ўвогуле пачаць уціск праваслаўных хрысьціян, абсалютная большасьць якіх не пажадае адмовіцца ад прыналежнасьці да Маскоўскага Патрыярхату [якая гнюсная падмена! зьвярніце ўвагу, зьмяніць падданасьць украінца Маскоўскаму патрыярхату на паддасьць свайму ўласнаму Кіеўскаму патрыярхату, што ёсьць абсалютнай нормай на шляху ачуньваньня народу ад шматсотгадовага “духовага”, а, на справе, імперскага ачмурэньня, падаецца “гракамі”, як “здрада сваёй праваслаўнай веры”; сапраўды, сатана – бацька хлусні… – Рэд.], – гэта ў цяперашніх, сьхільных да фашызацыі грамадства, праамерыканскіх уладаў гіпатэтычна можа атрымацца. У гэтым выпадку народ, і без таго прыгнечаны ў эканамічных, сацыяльных адносінах [кім прыгнечаны? – Рэд.], чакаюць яшчэ большыя бедствы.
І, вяртаючыся да таго, з чаго пачалі, да пастаўленай Юшчанкам задачы “пабудовы” ў краіне “духовай незалежнасьці” як падмурка для сапраўднай дзяржаўнай незалежнасьці. Што гэта за сабой пацягне? І чаму такая занепакоенасьць менавіта “духовай” (гэта значыць царкоўнай) незалежнасьцю? Адказы сугучныя з агульнай тэмай – узаемаадносінаў Украіны і Расеі. Менавіта гэта зьяўляецца ахілесавай пяткай у палітыцы прэзідэнта Украіны. Згодна зь яго задумай, духовае адрынаньне ад Рускай Царквы павінна перанакіраваць рэлігійную энэргію народу ў нацыяналістычнае рэчышча і сфармаваць гэтым самым новы, русафобскі тып нацыі з еўраатлантычным ухілам [а вось у заключэньні й улюбёныя страшылкі і камунякаў, і ўсіх іншых расейскіх імперцаў пайшлі: “фашысты”, “амерыканскі імперыялізм”, “НАТА”, “нацыяналізм”, “русабофія”, “экстрэмізм”. – Рэд.]. Такая нездаровая ўвага да бяскрыўднай праблемы верніцкай прыналежнасьці народу тлумацыцца разуменьнем амерыканскіх стратэгаў і іх стаўленіка Юшчанкі, што найвялікшыя перашкоды ў працэсе перафарматаваньня сьвядомасьці нацыі і мадэляваньня новых празаходніх каштоўнасьцяў “чыніць” праваслаўная вера [а, можа, усё ж ня “вера”, а РПЦ МП, як усім вядомае адгалінаваньне НКВД-КГБ-ФСБ?! – Рэд.], якую нельга зламаць праз калена. Менавіта таму Юшчанка ўзяў на узбраеньне сёньня такі тып палітычных дзеяньняў, як духовы экстрэмізм у рэлігійнай сьферы. Гэта патрэбна для зьмяненьня традыцыйнага сьветаўспрыняцьця, ламаньня асноваў і звычаяў, і гэта якраз сьведчыць аб росьце кальтурна-рэлігійнай экспансіі з боку дзяржавы.
“У дакументах дэпартаменту абароны ЗША ўказана, што аперацыі базавых эфектаў павінны праводзіцца заўсёды (вайна, крызіс, мір) і ў адносінах да усіх без выключэньня (супраціўнікаў, нейтральных сілаў ці сяброў). Значыць, нашую мадэль паводзінаў дакладна і пасьлядоўна фармуе зьнешняя сіла… Усталяваньне зьнешняга кантролю і зьнешняе кіраваньне дзеяньнямі і ёсьць зьняволеньне”, – піша вядомы расейкі грамадскі дзеяч, у мінулым кадравы выведнік, а зараз дырэктар аналітычнага цэнтра ветэранаў дзяржбясьпекі “Вымпел” Сяргей Крывашэеў. У сувязі з гэтым будзе цікавым працытаваць прыклад, на які ўказвае С.Крывашэеў: “Адной з галоўных сілаў, якія былі задзейнічаныя ў правядзеньні “каляровых рэвалюцый” у Грузіі і Украіне, былі пратэстанты, у асноўным “харызматы”, пяцідзесятнікі і баптысты. Усе яны арыентаваныя на свае галоўныя цэрквы ў ЗША. У Кіеве на Майдане да 80% сяржанцкага і афіцэрскага складу (арганізатараў) былі чальцамі пратэстанцкіх цэркваў Украіны. Усе яны прайшлі сьпецыяльную падрыхтоўку ў закрытых лагерах на тэрыторыі Польшчы і Украіны. Палігонам для адпрацоўкі задач па прасоўваньні пратэстантаў у органы ўлады і кіраваньня стала Украіна. Адэпты менавіта гэтых цэркваў выбраныя дэпутатамі Вярхоўнай Рады, працуюць у апаратах прэзідэнта і прэм’ер-міністра Украіны, служаць ва Узброеных сілах і праваахоўных органах. Бліжні паплечнік Юліі Цімашэнка Турчынаў Аляксандр Валянцінавіч у 2005 годзе ачольваў Службу бясьпекі Украіны (СБУ), з пачатка 2008 года – першы намесьнік прэм’ер-міністра Украіны. Турчынаў А.В. зьяўляецца адэптам царквы падпольных пяцідзесятнікаў, якую ачольвае Фядотаў І.П., і рэгулярна наведвае ў г.Малаяраслаўцы свайго настаўніка. Сама Юлія Цімашэнка аб’яўляе сябе праваслаўнай, але наведвае малітоўныя дзеі, якія праводзяцца Сандзеем Адэладжы і Сафіяй Жукатанскай”. Адозвы, заявы, памнажэньне непакою што да расхістваньня праваслаўнага “духовага суверэнітэту” сёньня характэрныя для украінскага асяроддзя, таму што на яго ўздзейнічаюць ЗША, якія абвясьцілі сябе гаспадаром новага сьвету і заняліся яго пераўладкаваньнем.
Прыведзеныя тут прыклады толькі крупінка ў той агульнай плыні негатыўнай інфармацыі і дэструктыўных сістэмных акцый, якія абрынуліся на Украіну пасьля прыходу да ўлады праамерыканскага прэзідэнта і яго прыхільных структураў. Сутнасьць запрапанаваных Юшчанкам новаўвядзеньняў па татальным рэфармаваньні моўнай, ідэалагічнай, гістарычнай, духовай сьфераў разам з палітыка-эканамічнымі празаходнімі праектамі зьяўляецца скрайне небясьпечнай для дзяржаўнасьці нашай краіны, пагражае на самой справе стратай сваёй спрадвечна нацыянальна-гістарычнай незалежнасьці і тоеснасьці, ператварэньнем у краіну каланіяльнага тыпу [як да гэтага часу Украіна скрозь стагоддзі была не “краінай каланіяльнага тыпу”, а проста калоніяй Масквы. – Рэд.].
Ад рэдакцыі:
Пададзены тэкст – узорны прыклад старой кандовай камуністычнай прапаганды, якая ў сваіх прынцыпах нічым не адрозьніваліся ад, напрыклад, прапаганды гебельсаўскай. З такім жа энтузіазмам і ў тым жа ключы камуністы раней падавалі таксама “варожы капіталістычны, імперыялістычны Захад”.
Аднак, усе прапагандысцкія прыёмчыкі, многія зь якіх мы выдзелілі й пракаментавалі, вельмі паказальна і адначасна недарэчна (глядзі, хто прапагандыст) сьведчаць пра адно: расейская імперская бюракратыя не на жарт спужалася паўстаньня ва Украіне цалкам незалежнай ад Крамля памеснай праваслаўнай царквы. Таму ў ход пайшлі і Напалеон, і Бжэзінскі, і Яраслаў Мудры, і “адчужаньне народаў”, і “ідэя разбурэньня”, і “духовая незалежнасьць”, і “іншы Бог”, і “русафобства”, і амерыканскі агрэсар, і “расчляненьне брацкіх народаў, пачатак яго ў Белавескай пушчы” і г.д.
На жаль, у час адзначэньня 1020-годдзя хрышчэньня Русі, якое толькі што адбывалася ў Кіеве, патрыярх Канстантынопальскі Варфаламей ня даў свайго дабраславеньня на стварэньне цалкам незалежнай ад Маскоўскага патрыярхату Украінскай памеснай царквы (гл. www.interfax.ru/politics/txt.asp?id=23724). Праўда, і Алексі ІІ пакінуў Украіну на двое сутак раней, чым планавалася (www.segodnya.ua/news/12046869.html). Што гэта азначае, у дэталях мы ня ведаем. Але ў цэлым відавочна адно: барацьба за свабоду і незаленасьць украінскага народу ўваходзіць у вырашальную фазу. На жаль, як на наш досьвед, мы не праглядаем ў бліжэйшай будучыні дастатковых адзнак для аптымізму. Здаецца, з-за заходніх ліберастаў ня толькі беларускі, але і ўкраінскі народ на бліжэйшы гістарычны час страцілі свае шанцы…
Спраўка: сёньня ва Украіне існуе аж тры праваслаўныя Царквы: – Украінская праваслаўная царква Масквоўскага Патрыярхату (УПЦ МП) на чале з мітрапалітам Кіеўскім і ўсея Украіны Ўладзімірам (Сабаданам); яна падпарадкоўваецца РПЦ МП і зьяўляецца адзінай міжнародна прызнанай праваслаўнай Царквой ва Украіне; – Украінская парваслаўная царква Кіеўскага Патрыярхату (УПЦ КП) на чале з Патрыярхам Філарэтам (Дзенісенка); гэтая царква адкалолася ад РПЦ у 1992 годзе. У Маскве яе завуць раскольніцкай, а яе галаву яшчэ ў 1997 годзе РПЦ паддала анафеме; – Украінская аўтакефальная праваслаўная царква (УАПЦ) на чале зь мітрапалітам Мяфодзіем (Кудраковым), створаная ў 1917 годзе. Па плане ўкраінскіх уладаў усе тры структуры, якія супернічаюць, павінны аб’яднацца ў адну Украінскую памесную царку, незалежную ад РПЦ. Таму, калі Юшчанка казаў пра яднаньне праваслаўных цэркваў ва Украіне, ён меў на ўвазе гэта. Калі пра адзінства праваслаўя кажуць прадстаўнікі Масквы, яны маюць на ўвазе супрацьлеглае – ня даць стварыцца Украінскай памеснай царкве…
З нагоды ўзгадаем, што да праваслаўна-канфесійнай праблемы ў Беларусі, якая мае ў нас аналагічныя абрысы, мы ўжо дастаткова даўно выпрацавалі сваё стаўленьне (гл. Д пр-п 8 ). Як бачыце, час пацьвярджае правільнасьць абранага намі рашэньня.
Гэта не дапушчальна, калі ў краіне дзейнічае некалькі цэркваў, бо яны раз’ядноўваюць любы народ, робяць яго лёгкай здабычай прайдзісветаў любых масцей. Аб якой Маскоўскай праваслаўнай царкве можа ісці размова, калі яны сталі даваць ардэны убійцам. Гэта РПЦ трэба перадаць анафеме.З гэтага артыкулу бачна, што Канстанцінопальская царква заадно з Маскоўскай. Натуральна, што Расея змагаецца за сваю агентуру, а Маскоўская праваслаўная царква і ёсць агентурная сетка па каланізацыі іншых народаў. Выгнанне з сваёй зямлі агентурнай сеткі іншай краіны ёсць законнае права народа, ёсць барацьба за незалежнасць, ёсць барацьба супраць рабства. Усё што адбываецца на Ўкраіне, у будучым будзе адбывацца і ў Беларусі. Ужо сёння тыя хто не жадае гарбаціцца на саслоў’е паразітаў, браткоў, сіяніскую мафію, павінны дзейнічаць. Удумайцеся, калгаснік працуе за нейкія 150-200 тысячаў беларускіх рублёў, прафесар не можа дазволіць на свой заробак адпачыць з сваёй сям’ёй на Канарах, каваль, які адпрацаваў усё жыццё ў гарачым цэху, на сваю пэнсію не можа купіць мяса. Узровень эксплуатацыі дасягнуў кропкі, якая на мяжы фізічнага выжывання. Такое цярпенне не з’яўляецца гонарам народа, яно з’яўляецца вялікім сорамам, вялікай здрадай сваім дзецям. Прапанованая мною праграма па адраджэнню шляхетнай Беларусі і ёсць праграма не гвалтоўнага, але дзейснага змагання супраць каланізацыі, супраць рабства, за росквіт, за самастойнасць, за сваё жыццё і будучыню сваіх дзяцей.
1. Стварэнне фінансава-эканамічнага падмурку нацыі (гэта можа быць нацыянальна-патрыятычная бізнес-эліта);
2. Стварэнне высокага эканамічнага патэнцыялу краіны (а высокі эканамічны патэнцыял краіны вымераецца адукаванасццю кадраў, а не прыроднымі выкапнямі ці наяўнасцю прадпрыемстваў);
3. З’яднанне народа ў адзіны кулак ( ніякія ідэі народ не з’ядноўваюць, а наадварот раз’ядноўваюць, народ з’ядноўвае адзіная мова і культура);
4. Адраджэнне духоўных і маральных каштоўнасцей нашага народа (распаўсюджанне разбешчаннасці і разгнузданнасці сярод рабоў толькі на выгаду эксплуататарам);
5. Стварэнне нацыянальна-патрыятычнай, самаахвярнай эліты народа, здольнай вырашаць праблемы усёй нацыі, г.зн. шляхетнага стану ў грамадстве.
Усё гэта можна рабіць ў цяперашніх умовах і ніхто не можа перашкодзіць, бо гэта ёсць само жыццё. Адзінае што патрабуецца – гэта змяніць свае паводзіны, каштоўнасці ў жыцці, прывычкі. Зрабіце рэвалюцыю ў сваёй галаве.
Вось прыклад каланізацыі Беларусі:
Паглядзіце як злодзеі дзеляць нашы грошы. У часы, калі Тамара Віннікава была старшынёй нацынальнага банку, з удзелам беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, адбылася злачынная апэрацыя па перакачванню дзяржаўных грошаў ў карманы зладзюг і бандытаў. Тамары Віннікавай (яна сама пра гэта пісала) было прапанована 1 млрд. долараў ў абмен на 3 млрд. долараў, але толькі беларускімі рублямі (канешне, не сваіх, а дзяржаўных). Потым крамлёўскія злачынцы на беларускія рублі (эквівалентам 3 млрд. дал. ) скупілі беларускія тавары. Тамара Віннікава адказалася ад злачыннай здзелкі і ледзь не паплацілася жыццём. Генеральны пракурор і старшыня КДБ тых часоў згубілі пасады за раследванне гэтага злачынства (вызваліў іх ад пасад хто? Лукашэнка). На месца Т. Віннікавай быў назначаны Пракаповіч які паспяхова і правёў апэрацыю па абмену валюты (а хто назначыў Пракапенку на гэту пасаду? Правільна, Лукашэнка). І негледзячы на тое, што гэты факт стаў вядомы усяму свету, Пракаповіч і сёння узначальвае Нацыянальны банк Беларусі. Мала гэтага дык ён яшчэ атрымаў узнагароду ад Лукашэнкі. Гэтыя факты гавораць, што Лукашэнка ёсць прамы удзельнік гэтага злачынства. Кіраваў гэтай аперацыяй з Крамля Беразоўскі. Па падліку эканамічных экспертаў адзін толькі Беразоўскі ад гэтай аперацыі атрымаў 3.5 млрд. дал.ў сваю кішэню. А колькі ўсе астатнія? Зато пасля гэтай здзелкі цэны ў Беларусі павысіліся ў 6 разоў. Група бандзюг абакрала Беларускі Нацыянальны банк, удзельнікам чаго былі і Лукашэнка, і Пракаповіч (гэты факт гаворыць, што Беларусьсю кіруе злачынная бандысцкая групоўка). Для мяне асабіста што Беразоўскі, што Патаркацышвілі адной масці козыры, злачыннай. Адвакат Зэльцнер, з-за нажывы, ўлез ў бандыцкія разборкі (ён што не ведаў, што Лукашэнка з гэтай шайкі? Чаго тады прыехаў ў Беларусь, якая стала логавам для бандзюг?). І яшчэ паглядзіце на той факт, як радыё “Свабода”, ды і іншыя незалежныя СМІ разкручваюць змаганне за правы адваката, знаходзячагася на службе у мафіі. Можа ужо і радыё “Свабода” перайшла на службу мафіі? У любым выпадку бачна, што нас завуць не на ту барацьбу, нас уводзяць ў бок ад нашых праблемаў. Наўмысна гэта робіцца ці незнарок, але ўсёроўна гэта ёсць здрадніцтва беларускаму народу. Не давайце сябе ўцягваць ў гэтую агідную справу. А адвакаты, і суддзі, і усе хто служыць бандытам няхай падумаюць пра сваё жыццё, бо паміраць нікому не хочацца. Усе потым хапаюцца за любую саломінку. Жорстка сказала, але праўду, каб думалі пра сваё жыццё і не дапускалі замежнікаў да сваёй краіны.
Марк Зэльцэр: “Справу майго брата замовіў Беразоўскі”
Барыс Беразоўскі
30.07.2008 09:34
Алег Грузьдзіловіч
30-га ліпеня ў Менску пачынаецца працэс над амэрыканскім грамадзянінам Эмануілам Зэльцэрам, якога абвінавацілі ў падробцы дакумэнтаў ды іншых злачынствах.
Напярэдадні Радыё Свабода запісала інтэрвію з братам Эмануіла Зэльцэра Маркам Зэльцэрам, які жыве ў Нью-Ёрку.
Вось што Марк Зэльцэр мяркуе пра крымінальную справу супраць ягонага брата.
“Думаю, гэта робіцца на замову Беразоўскага. Не зьдзіўлюся, калі на працэсе зьявяцца нейкія сьведкі, якіх пашле Беразоўскі”.
Карэспандэнт: “А чаму гэта выгадна Беразоўскаму, на вашу думку?”
“Беразоўскаму трэба ізаляваць майго брата, бо ён адвакат Патаркацышвілі. Гэта ж ўсё з-за ягоных грошаў. Не таму што нешта падроблена ці нейкія наркотыкі ў леках. Вялікія грошы! Патаркацышвілі пакінуў тэстамэнт, паводле якога ўсё трэба падзяліць паміж сваякамі. У яго было фактычна дзьве сям’і, дзьве жонкі: Гудавадзэ і Сафонава. І паводле гэтага тэстамэнту нічога Беразоўскаму не застаецца, і адпаведна нічога не ідзе Джозефу Кею і майму брату. У тэстамэнце дакладна пазначана: 25% адной жонцы, 25% другой жонцы, астатняе дзеліцца паміж маці і дзецьмі. А Беразоўскага там няма. А ён лічыць, што быў пяцідзесяціпрацэнтовы партнэр. Папер ён ня можа паказаць ў доказ, бо іх ў яго няма. І вось ён вырашыў…. Канешне, для яго выгадна было б і Кея таксама пасадзіць недзе… Ну, вось знайшоў краіну ў Эўропе…”
Карэспандэнт: “А чаму, паводле вашай вэрсіі, беларускія ўлады дапамагаюць Беразоўскаму?”
“ Сьледчыя некалькі разоў ляталі ў Лёндан да Беразоўскага на кансультацыі. Мы пра гэта ведаем. Паміж імі былі электронныя перамовы, ў мяне ёсьць копіі. Гэта замова. Брат прыляцеў у Менск на самалёце Беразоўскага, гэта сам Беразоўскі прызнаў. Брат прыляцеў і быў здадзены КДБ”.
Спадарства, уявіце сабе які віск і гвалт учыніць Масква, калі на Беларусі пачнецца хоць нейкая беларусізацыя!
Спробы стварыць у Беларусі беларускую артадаксальную (праваслаўную) царкву былі спынены КГБ.
РПЦ МП з’яўляецца хрысціянскай царквой ці “пріводным ремнем”? Пратэстантскія цэрквы кіруюцца Бібліяй, а
чым кіруецца РПЦ МП?
Сп.Siarhiej, такі ж віск і гвалт, як сёння ў Грузіі і некалькі год ў Чачне. Але зразумейце правільна, нам без сваёй вольнай краіны не жыць па-людску.