Ілюстрацыя: пікет беларусаў ў Боне 10.03.2008 г.
Рэдакцыя.
Зьвяз Беларусаў Нямеччыны (палітычныя уцекачы) выказвае катэгарычны пратэст з нагоды вайсковай агрэсіі Расеі супраць назалежнай Грузіі. Пацьвярждаецца шматвекавая сутнасьць крывасквапнай Расеі ў дачыненьні да народаў сьвету. На працягу стагоддзяў лілася кроў іншародцаў (так яны нас лічаць) ад рук нелюдзей з Расеі. Спачатку цары, потым камуністы, цяпер гэбісцкія ўлады Крамля мячом і полымем усталёўваюць сваю уладу, падпарадкоўваючы меншыя народы на сваіх межах. Палітычны шантаж, эканамічны ўціск, вайсковая агрэсія – такі “джэнтэльменскі” набор гэтых “міратворцаў”. Прыбалтыка, Прыднястроўе, Чачня, цяпер Грузія – вось такая геаграфія інтарэсаў расейскіх драпежнікаў. Крамлёўскія “ястрабы” сьпяць і бачаць межы сваёй імперыі ўсё большымі і большымі.
Хто наступны? Наша Беларусь? Украіна? Малдова? Каму наканавана быць сьферай уплыву расейскіх імперыялістаў?
Заклікаем паняволеныя народы Расеі і міжнародную супольнасьць аб’яднацца і выступіць адзіным фронтам супраць імперскіх амбіцый Крамля.
Рукі прэч ад незалежнай Грузіі.
Грузінскі народ! Мы з табой у барацьбе за незалежнасьць, за права людзьмі звацца.
Ад імя Зьвязу Беларусаў Нямеччыны:
Яўген Мурашка,
Галіна Арцёменка,
Зьміцер Майсеенка,
Тацьцяна Пінчук,
Вольга Захаранка,
Алена Захаранка,
Кірыл Арцёменка,
Леся Кудрашова,
Віталь Арцёменка,
Ляксей Неклюдаў,
Уладзімер Неклюдаў,
Ігар Закрэўскі,
Алег Мірзоеў,
Ляксандар Юшкевіч.
10.08.2008 г. Нямеччына.
Вот смотрю Euronews переодически, и не могу понять – почему нет кадров из Республики ЮО? Почему показывают только Грузию? Это намек – где в вашем заявлении хоть слово об осетинах?
Сп.Уладзімер.
Мы не ставім за мэту праводзіць аналіз падзей, гэта зробяць пазьней гісторыкі і аналітыкі.
Ім прыдзецца даць адзнаку дзеяньняў Расейскіх захопнікаў ў адносінах да малых народаў якія “добраахвотна” увайшлі ў яе склад, ў тым ліку і Асетыя.
З павагай.
Я.Мурашка.
Цікава таксама, што крэмлядзі свай напад на Грузію называюць “прінужденіе к міру”.
А з якіх гэта часоў Асеція стала Расеяй? Што наогул Расея робіць на тэрыторыі Грузіі? Грузія ёсць незалежная краіна. Гэта ёсць натуральная агрэсія. захопніцкая вайна. У пячонках ужо сядзіць гэта “брацкая” апека. Калі ужо яна толькі закончыцца? Заботлівыя такія. Чаму ж нам не заплацілі за Чарнобыль? Забылі. А тут яны вспомнілі. Гэтыя абхазцы і асеціны ў цяжкую хвіліну купіліся на расейскія пашпарты, за мелач аддаліся ў рабства, сваю радзіму аддалі ў палон. Ганьба ім і сорам. Нашы дзеці працуюць на Грузію і ужо столькі іх перабывала ў нашым доме, што і не пералічыш. і усе запрашаюць ў госці, звоняць. Усе гавораць, што стала лепш, хаця і вельмі цяжка. Вось сёння з раніцы дазваніліся знаёмыя. казалі. што па два-тры разы ў дзень бамбяць расейцы.
Божа, ты усёмагучы, ты усё бачыш – аддай кожнаму па заслугам. Абарані не віноўных. Памілуй ад захопнікаў. Амінь.
Я задаю конкретный вопрос: почему вы высказываете мнение по Грузии, но не высказываетесь по Осетии?
Если вы не ставите своей целью анализ ситуации, то как вы делаете выводы без анализа???
Сп. Уладімір, а адкуль, напрыклад, я магу ведаць праўду, каБ быць суддзёй? Хто праў, а хто вінават: грузіны ці асеціны? Гэтага ніхто не скажа. Усе могуць абманываць. З гэтай гісторыі відавочна адно, што Расея распачала шырокамаштабную вайну супраць Грузіі. І ніякае яе цвеньканне не можа апраўдаць яе дзеянне. Увесь свет добра, добра разумее прычыны, чаму Расея пачала гэтую вайну. І мы разумеем, і вы таксама. Не трэба вешаць лапшу на вушы пра асецінаў. Нават калі б Грузія на 100% была не права, я б усёраўно крычала:”Рукі прэч ад Грузіі!”. Бо сёння акупуюць Грузію, заўтра Беларусь, а я не хачу жыць пад акупацыяй, не хачу і ўсё.
Як бы там не было. а тэрыторыя ПА і Абхазіі сёння яшчэ ёсць тэрыторыя Грузіі. Калі сапраўды там грузіны здзейснялі генацыд, то гэта вельмі дрэнна. Але дзе рашэнне ААН аб уводзе міратворчых сілаў? Ці Расея ужо прысабачыла сабе функцыі ААН? Акрамя таго, міратворчыя сілы заўсёды знаходзяцца толькі ў зоне канфлікту, а расейскія сілы пакінулі зону канфлікту і перайшлі на тэрыторыю дзе асецінаў нават і блізка няма. Як можа апраўдацца Расея, што яна бамбіць мірныя гарады Грузіі: Горы, Тбілісі? Гэтаму ж няма ніякіх апраўданняў. Гэта ёсць агрэсія. гэта ёсць вайна паміж грузінамі і расейцамі. Пры чым тут асеціны, калі вайна ідзе там, дзе яны не жывуць? Для улажывання канфлікту паміж грузінамі і асецінамі ёсць ААН. І нават калі б Расея была там ў якасці міратворчых сілаў, на гэта патрэбна рашэнне ААН. Але ж калі б яна і мела гэтае рашэнне, у яе усёроўна няма статусу быць палачом. Расея да сябе прысабачыла функцыі не толькі міратворца, але ж і суддзі, і палача. Хто ёй даў такія правы? А пра сферу уплыву і забудзьце. Не трэба за гэтымі словамі скрываць сваю каланіальную палітыку. Любая краіна і любы народ дзеездольны і мае роўныя правы з усімі народамі свету. Дамовіліся краіны пра неперадзел межаў, то і паважайце не толькі сваю цэласнасць, але і цэласнасць іншых краінаў. А не падабаецца, дык разпрацуйце ў ААН цывілізаваную працэдуру аддзялення ад імперыі любога народа і не стане канфліктаў.
Сп, Уладзімер!
Вам не падаецца дзівосным, што ў склад “міратворцаў” уваходзяць грамадзяне той краіны, якая мае асабісты інтарэс ў гэтым рэгіёне. Ў данным выпадку маем на увазе Расею. Яна ж справакавала абстрэл з боку ПА, яна жа падставіла іх на убой ( што нагадвае падрыў дамоў ў Расеі, разам з жыхарамі), яна ж кінулася іх бараніць, цяпер, яна жа аб’явіла па іх жалобу. Ці не цынізм гэта вышэйшага гатунку? Мне вядомы такія мэтады з юнацтва.
У 50-х гадах, калі я жыў у крымінальным раёне г. Гомеля, нашы блатныя рабілі, менавіта, так. Калі узнікала неабходнасьць выклікаць некага на “разборку”з іншага раёну горада, падсылалі нас, мелюзгу, для зачэпкі. Мы ішлі ў той раён і пачыналі абражаць “ахвяру”, калі ж той, не вытрымаўшы, даваў нам пендаля, тут жа, як з-пад зямлі ўзнікалі нашы “абаронцы”. З словамі абурэньня:
– Зачем обижаете маленьких? – Пачыналі нас “бараніць”, завязвалася жорсткая бойка, а так як наш раён быў самы буйны ў горадзе, перамога была заўсёды на нашым баку.
Такі, прыкладна, расклад падзей на Каўказе. Такую “методу” выкарыстоўвае Расея, за ўвесь час свайго існаваньня.
З павагай.
Я.Мурашка.
Сп-ру Яўгену.
Дзякуй за нагадваньне абсалютна аналагічнай сітуацыі з крымінальнага сьвету (я некалькі разоў таксама сустракаўся з такім прыёмам), якая выдатна вобразна тлумачыць ролю асецінаў Паўдн.Асеціі ў нападзе Расейскай імперыі на Грузію…
“Нават калі б Грузія на 100% была не права, я б усёраўно крычала:”Рукі прэч ад Грузіі!”. ” – спасибо, ваш ответ понятен.
Теперь, я отвечу на ваши вопросы:
1) С согласия ООН, миротворцы были введены в Республику ЮО в 1992 году. Это решение о вводе миротворцев.
2) Города Гори и Тбилиси бомбили совсем не так, как войска Грузии: внимательно посмотрите кадры новостной хроники – Гори и Тбилиси это далеко не Цхинвал, по которому били “Градом”. Вчера общался с жительницей Батума. Бомбили объект в 10 км от города.
3) Осетинов это война касается так же, как и вас, и меня – планета Земля маленькая. Если вы считаете что их эта война не касается, то попробуйте съездить в Цхинвал и объяснить это осетинам.
Что такое ООН и в чьих она руках пояснять не буду.
Кто такие миротворцы СКК, и что они состояли не только из россиян, но и граждан грузии сказать видимо стоит: сопредседателями СКК являются от юго-осетинской стороны – министр по особым делам РЮО Борис Чочиев, от грузинской стороны – зам. госминистра по урегулированию конфликтов Грузии Д. Манджавидзе, от российской стороны – посол по особым поручениям МИД РФ Ю. Попов, от северо-осетинской стороны – зам. руководителя администрации Главы РСО-А М. Тхостов.
Вопрос к Евгению: вы утверждаете, что грузинская сторона решила ввести танки в Цхинвал в ответ на приграничные провокации?
Уладзімір, а што вам не спадабалася ў маім адказе? Там ніхто не абраняе інтарэсаў ні асецін, ні грузін, ні рускіх. Там ідзе палітычны гандаль. Кожны шукае сваю выгаду. Мядзьведзеў і Пуцін. ў першую чаргу. шукаюць сваю выгаду і пры тым абараняюць інтарэсы не рускіх, а крымінальнай імперыалістычнай гэбоўскай мафіі. Дык чаму вы не асуждаеце іх паводзіны?
Калі гэта сапраўды ёсць мандат ААН, то чаму Расея не адказалася спачатку ад гэтага мандату? Яны ж ведалі. калі нешта не так пойдзе. Расея будзе віноўна. Чаму няма прысутнасці іншых краінаў?
“Вчера общался с жительницей Батума. Бомбили объект в 10 км от города”. А на якой падставе расейцы бамбілі аб’ект каля Батума? А ўчора бамбілі не толькі каля Батума, а і каля Тбілісі, Горы, Поці і г.д., і г.д., і т.д. На якой падставе? Калі вы толькі размаўлялі с жыхаркай Батума, то ў нас там бізнес, дзесяткі заказчыкаў, якія тэлефануюць, пайшлі кантэйнера ў Поці, які бамбяць расейцы. Так што не лічыце нас лахамі.
вы видите интересы Медведева и Путина? А то, что там газовая труба в обход России проходит, вам известно? Быть может её контроль входит не только в интересы России? Давайте будем последовательны – если вы пользуетесь терминологией “интересов”, тем более экономических, давайте взглянем на баррикады с двух сторон, я только за.