nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

14 жніўня. Грузія і навокал

15 жніўня, 2008 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Ð�Ñ�Ñ�зÑ�Ñ� 3.JPG 

Нам даводзіцца часта нагадваць нашым чытачам, што мы – сайт не палітычны, не прапагандысцкі, а тым больш не для навінаў. Задача бачыцца нам у іншым. У чым канкрэтна, мы шмат разоў распавядалі. Але бываюць выпадкі, калі навіны, а тым больш іх супастаўленьне, маюць ключавое значэньне для фармаваньня сьветагляду, адэкватнага рэчаіснасьці. Учорашні дзень прынес шмат такіх навінаў. Частку зь іх мы вырашылі зафіксаваць. Для будучыні…

 

1.

На канец 14 жніўня прайшло ўжо два дні, як “прэзідэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў” заявіў (гэта было раніцай 13 жніўня), што аперацыя “прымус да міру” пасьпяхова завершана, і загадаў войскам вярнуцца ў месцы былой дыслакацыі.

Тым часам яшчэ і 14 жніўня ў адпаведнасьці з паведамленьнямі агенцтва “Рэйтар”, “Франс-Прэс” і грузінскіх СМІ (гл., kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/13/60183; kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/14/60217), расейскія акупацыйныя войскі ўвайшлі ў Поці, Сенакі і Сванэцію, працягвалі марадзёрстваваць у Горы (фота 1-3). Па сьведчаньням відавочцаў, некаторыя з салдатаў маюць блакітныя знакі адрозьненьня, што значыць – яны “міратворцы”.

Масква адмаўляе гэтыя факты. Намесьнік генштаба УзС РФ Анатоль Нагавіцын заявіў, што ў Поці цяпер “няма расейскай ваеннай тэхнікі альбо салдат”. Аднак, ад каментароў адмовіўся. 

На справе, расейская ванная тэхніка размясьцілася перад уездам у Поці, на тэрыторыі, дзе раней была ваенная база. У порце Поці 13 і 14 жніўня былі паўзрываныя грузінскія ваенныя караблі. Часткі расейскай арміі застаюцца ў Горы, туды была ўведзена дадатковая расейская тэхніка, хаця было пагадненьне, што паралельна з уваходам грузінскай паліцыі ў Горы расейская ваенная тэхніка і армейскія часткі выйдут з горада. Журналістаў расейцы у горад не пускалі, у т.л. адганяючы з дапамогай страляніны ў паветра, яны паддалі горад мінамётнаму абстрэлу. У горадзе марадзёрствуе салдатня, а новасьпечаны камендант генерал Вячаслаў Барысаў раз’язджае на грамадзянскім “Мерседэсе” з грузінскімі нумарнымі знакамі. Часткі рэгулярнай арміі Расеі зноў зьявіліся ў Сенакі, дзе зьнішчылі разьмешчаны на тэрыторыі базы склад зброі. Насельніцтва таксама паведамляе аб уваходзе расейскай арміі ў Сванэці. Жыхары рэгіёну заявілі: “Тут пакуль спакойна, аднак мы ня зможам доўга мірыцца з гэтым і, магчыма, тут таксама ускладніцца сітуацыя. Расейскаму боту няма чаго рабіць у нашым рэгіёне. Мы ледзь стрымліваем нашу моладзь, каб пазьбегчы сутыкненьня”.

Выснова: ці то Мядзьведзеў зусім ня мае ўлады над “сілавікамі” (аўтарытэту ў вайскоўцаў дык ён дакладна ня мае), ці то расейскія ўлады 2 дні наўмысна хлусілі ўсяму сьвету.

 

2.

Усе мы выдатна памятаем пра заявы кіраўніцтва Расеі, што грузіны ў час узяцьця Цхінвалі зьдзейсьнілі “генацыд”, што забіта 2.000 мірных жыхароў горада. Асабліва ўзмоцнена дадзеную прапагандэму ўбіваў у галовы расейцаў У.Пуцін. Падазрэньні, што гэта не зусім так, узьніклі пасьля таго, як расейскае тэлебачаньне ня здолела паказаць горы трупаў. Яно яшчэ больш узмацнілася, калі высьветлілася, што ў шпіталях знаходзіцца ўсяго некалькі дзясяткаў параненых жыхароў Цхінвалі (пры “2.000 загінулых”, павінна быць больш 10 тысяч параненых). Цывільныя сьведкі цхінвальскіх падзей на расейскіх тэлеканалах у асноўным распавядалі пра тое, як ім страшна было сядзець у падвалах…

Між тым, як перадала «Эхо Москвы», міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch прывяла свае дадзеныя пра загінулых у Цхінвалі (гл. kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/14/60218). У адпаведнасьці з данымі арганізацыі, якая правяла апытаньне мясцовых лекараў, у Цхінвалі за час баёў (падкрэсьлім, спачатку горад бралі грузіны, а потым яго адбівалі расейцы!) загінула 44 і было паранена да 300 мірных грамадзян. “Параненых, па сьведчаньнях лекараў, ня тысячы, а менш – 300 чалавек. Што да забітых, дык 44 жыхара Паўднёвай Асеціі загінулі ў Цхінвалі. Яны былі дастаўлены ў гэты шпіталь, і лекары лічаць, што ўсе асецінскія трупы па горадзе трапілі да іх. Магчыма, гэта некалькі перабольшаная лічба, але, прынамсі, яны ўпэўнены, што страты былі не нашмат большыя, інакш бы ім было вядома адваротнае”, – заявіла дырэктар маскоўскага офісу Human Rights Watch Тацяна Лакшына.  

Выснова: Пуцін грандыёзна хлусіць, дэманструючы свой комплекс непаўнавартасьці – комплекс генацыдчыка, бо маніякальна, неадэкватна жадае накінуць яго на Саакашвілі (у псіхалогіі падобныя паводзіны называюцца “скідваньнем ценю”). Нагадаем, на Пуціне вісіць сьмерць 250.000 (!) мірных грамадзянаў Чачні, зь якіх 42.000 – дзеці.

 

3.

У сераду 13 жніўня  міністры замежных спраў краін Эўразьвязу разглядалі  план урэгуляваньня канфлікту, прапанаваны Францыяй. Выніковы дакумэнт вытрыманы ў прымірэнчым тоне, на якім настойвалі Францыя і Нямеччына (www.svaboda.org/content/Article/1190893). Прынятая на паседжаньні кіраўнікоў МЗС пастанова пацьвярджае падтрымку прынцыпаў сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Грузіі. Аднак, у дакумэнце няма ніякай крытыкі Расеі, на якой настойвалі кіраўнікі МЗС Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама Вялікай Брытаніі. Брытанскі міністар замежных спраў Дэйвід Мілібэнд выступіў з рэзкай крытыкай Расеі. “Гэта абуральная агрэсія Расеі, расейскага войска за межамі Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі, агрэсія супраць самой Грузіі… Гэта ня проста палітыка халоднай вайны, гэта той кшталт палітыкі, які быў характэрны для ХІХ стагодзьдзя. Вельмі важна даць зразумець… што мы ўсе згодныя з тым, што такія дзеяньні ня могуць быць спосабам рэалізацыі зьнешняй палітыкі ў ХХІ стагодзьдзі”, сказаў міністар. Ён таксама заклікаў Расею даць доказы яе заяваў пра ваенныя злачынствы, якія грузінскія сілы нібыта ўчынілі ў Паўдзённай Асэтыі, бо гэтыя заявы выкарыстоўваліся для апраўданьня ўварваньня расейскіх войскаў.

Таксама з рэзкай крытыкай пляну Еўразьвязу па “мірным урэгуляваньні ў Грузіі”, ухваленага ў Маскве прэзыдэнтамі Францыі і Расеі, выступлі кіраўнікі Польшчы, Латвіі, Літвы і Эстоніі (www.svaboda.org/content/Article/1190881; фота 4). У сумеснай заяве чатырох прэзыдэнтаў адзначана, што ў пляне нічога не сказана пра павагу да тэрытарыяльнай цэласьці Грузіі. Чатыры краіны таксама заклікалі прыняць Грузію ў НАТО, каб прадухіліць у далейшым любыя акты агрэсіі супраць яе.

Выснова: усё, што мы казалі пра дэградацыю Заходняй Еўропы раней, поўнасьцю пацьвярджаецца. Закамернасьць – яна на тое і заканамернасьць…

 

4.

14 жніўня у час сустрэчы зь “лідэрамі” Паўднёвай Асеціі й Абхазіі (фота 5) Мядзьведзеў зрабіў нечаканую заяву, якая нагадала знакамітыя словы Ельцына “бярыце столькі суверэнітэту, колькі здолееце пераварыць”. Па зьвестках “ИТАР-ТАСС” ён, у прыватнасьці, заявіў: “Пазіцыя Расеі нязьменная: мы падтрымаем любое рашэньне, якое прымуць народы Паўднёвай Асеціі й Абхазіі ў адпаведнасьці з статутам ААН, міжнароднай канвецыяй 1966 года і Хельсінскім актам аб бясьпецы і супрацоўніцтве ў Еўропе”. Затым Мядзьведзеў дадаў, што Расея “ня толькі падтрымае, але і будзе іх гарантаваць як на Каўказе, так і ў цэлым сьвеце”.

Каментар. Тут можа быць дзьве прычыны. Альбо імперыякратыя настолькі спужалася магчымых міжнародных наступстваў у свой бок, што для зьмягчэньня сітуацыі гатовая, як і ў свой час Ельцын, згуляць у “нацыяналістычныя карты” (ведаюць імперцы, каго баяцца), альбо разьлічвае сфальсіфікаваць на сваю карысьць будучы магчымы рэферэндум “Аб далучэньні Паўднёвай Асеціі й Абхазіі да Расеі” (можаце не сумнявацца, такім будзе яго зьмест).

Абхазцам і асецінам варта памятаць знакамітае выслоўе У.Чэрчыля, якое бездакорна спрацоўвае вось ужо шмат дзесяцігоддзяў: “Любыя дамовы з Расеяй ня вартыя той паперы, на якой яны падпісаны”…

 

5.  

14 жніўня маджахеды Каўказа зрабілі сваю заяву з нагоды падзей у Грузіі (гл. тут: kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/13/60197; фота 6).

У ёй сярод іншага сказана, што варварская агрэсія русьні супраць Грузіі паказала, што  канец крывавай расейскай імперыі ўжо блізкі. Цяпер галоўнае – не паддавацца на правакацыі рускіх, на заклікі іх прадажных псоў (якімі, па кантэксьце заявы, ёсьць прэзідэнты Паўднёвай Асеціі й Абхазіі), каб ня даць уцягнуць брацкія каўказскія народы ў крывавыя, братазабойчыя свары. Галоўная задача цяпер для ўсіх народаў Каўказа адна – аб’яднаўшыся, вызваліць яго тэрыторыю з-пад улады расейскай імперыі. Затым каўказскія народы-браты самі мірна вырашаць усе праблемы у сваім агульным каўказскім доме, зыходзячы з павагі адзін да аднаго.

Пасьля таго, як заява была зачытана, Дока Умараў ад сябе дадаў, што грузіны і рускія забудуць пра вайну ўжо праз некалькі гадоў, а вось калі народы Каўказа пачнуць вайну паміж сабой, яна будзе помніцца стагоддзі. Таму ні пры якіх абставінах нельга ісьці на паваду Расеі, нельга ваяваць паміж сабой…

Каментары непатрэбныя…   

 

6.

У час нападу на Грузію расейскімі войскамі камандаваў генерал Хрулёў. Камандаваць расейскімі войскамі ў Абхазіі толькі што прызначаны генерал Шаманаў. Гэта вядомыя генацыдчыкі з Чачні. Каб даведацца падрабязьней, хто яны такія, можна пачытаць, напрыклад, тут: kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/12/60144;  kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/12/60130.     

2 каментарыя

  1. Владимир кажа:

    [ Жыхары рэгіёну заявілі: “Тут пакуль спакойна, аднак мы ня зможам доўга мірыцца з гэтым і, магчыма, тут таксама ускладніцца сітуацыя. Расейскаму боту няма чаго рабіць у нашым рэгіёне. Мы ледзь стрымліваем нашу моладзь, каб пазьбегчы сутыкненьня”. ]

    уважаемая редакция, не могли бы вы дать источник?

  2. Рэдакцыя кажа:

    Уладзіміру.
    1. Крыніца, пра якую вы пытаецеся пададзена ў тэксьце. Гэта – kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/14/60217.
    2. Наўзамен. У перадпапярэднім артыкуле “Расейская імперыя супраць Грузіі: на чый бок стаць беларусам (частка 1)” мы задалі вам пытаньне. Ці не маглі б вы на яго адказаць?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы