навуковы дырэктар Інстытута Еўра-Атлантычнага супрацоўніцтва (паводле www.pravda.com.ua/ru/news/2008/8/12/79606)
Мы вырашылі выставіць дадзены тэкст таму, што ён моцна пераклікаецца з нашымі ацэнкамі, паданымі ў папярэдніх матэрыялах. З аўтарам мы не знаёмыя. Калі розныя шчырыя людзі абсалютна незалежна прыходзяць да адных і тых жа высноваў – гэта заўсёды сьведчыць на карысьць таго, што яны блізкія да ісьціны…
Рэдакцыя.
Расея пачала вайну ў Грузіі за ўсталяваньне новага сусьветнага парадку. Грузія – гэта першы этап, але разам з тым і “спробны шар”. Дэмакратычнаму сьвету кінуты выклік, ня менш небясьпечны, чым палітычны іслам.
Калі Захад праглыне пілюлю і прабачыць Расеі грузінскую вайну, уварваньне “міратворчых танкаў” ва Украіну стане толькі пытаньнем часу.
Бессэнсоўна спрачацца на тэму “хто пачаў першым” [першай пачала “Расея” ў час, калі яшчэ пры цары-гароху захапіла Грузію! гэта відавочна, як двойчы два… – Рэд.]. Украіну і так уцягнулі ў бясплодныя дыскусіі й прымусілі губляць высілкі на абмеркаваньне таго, ці адэкватным было рашэньне Саакашвілі атакаваць Цхінвалі ў адказ на абстрэлы грузінскіх вёсак асецінскімі баевікамі. Дастаткова! Гэта ня мае цяпер аніякага сэнсу. Бо ў этнічных канфліктах не бывае правых і вінаватых [гэта ня так; мы ўжо выпрацавалі некаторыя з прынцыпаў, якія дазваляюць такое высьвятляць. – Рэд.].
Грузіна-асецінскі канфлікт быў этнічным (дакладней, этна-палітычным) толькі да раніцы 8 жніўня, калі праз Рокскі тунэль пачалося масавае ўварваньне рэгулярнай расейскай арміі на сувярэнную тэрыторыю Грузіі [дакладна так! і мы гэта адзначылі. – Рэд.]. З гэтага моманту канфлікт ператварыўся ў геапалітычную вайну, мэтай якой ёсьць зьнішчэньне існага сусьветнага парадку й гістарычны рэванш Рэсеі за “прыніжэньні 1991-2004 гг.”.
Расейскія войскі захапілі грузінскія гарады Зугдзідзі, Сенакі, Горы і накіроўваюцца да Тбіліся. Крэмль, разгортваючы бепрэцэдэнтную агрэсію, корміць сьвет цынічнымі каментарамі што да “прымусу агрэсара да міру”. “Веймарская” Расея завяршае сваё перараджэньне ў штосьці іншае, да болю знаёмае Еўропе…
У доўгатэрміновай персьпектыве не падмацаваная цьвярозым поглядам на сьвет стратэгія рэваншу, верагодна, прывядзе да краху расейскай дзяржаўнасьці ў яе цяперашнім выглядзе, але пакуль гэта адбудзецца, ёю могуць быць распалены шматлікія лакальныя пажары, якія зьнішчаць зародкі незалежнага дэмакратычнага быцьця суседніх з Расеяй краін [!!! – Рэд.].
Новая рэчаіснасьць утрымліваецца ў распачатай Расеяй вайне за новы сусьветны парадак, у ходзе якой яна імкнецца перагледзець вынікі гістарычнай эвалюцыі Еўропы 1991-2004 гг. Калі Расея пераможа ў гэтай вайне, у Еўропе складзецца новы парадак, у рамках якога Украіне, як сувярэннай дзяржаве, месца ня будзе.
Слабасьць Захаду.
Расея карыстаецца сітуацыяй: Захад як ніколі слабы, разьяднаны і паглыблены ва ўласныя праблемы [якія сам сабе нарабіў, даверыўшыся ліберастам. – Рэд.]. Імкненьне спакойна глядзець алімпіяду мацней, чым імкненьне зьдзяйсьняць хоць нейкую місію.
Дэмаралізаваны стан вядучых заходніх інстытутаў ёсьць ідэальным фонам, на якім разгортваецца імперскі рэванш. У Маскве пануе ўражаньне, што “свабодны сьвет” сёньня ня здольны ні на якія выніковыя салідарныя вычыны ў абарону і для таго, каб прасунуць уласныя каштоўнасьці.
Той Захад, які цяпер ня здольны дазволіць сабе нават запрасіць дзьве ўсходнееўрапейскія краіны да выкананьня ПДС у НАТА (падобнае рашэньне ў мінулым давалася жадаючым краінам амаль у тэхнічным парадку), не выклікае ніякай павагі ў Маскве, а таму разьвязвае рукі для любых дзеяньняў.
Сёньня ўвядзеньне ў Чорнае мора і накіраваньне да берагоў Грузіі (выключна для зьняцьця незаконнай блакады і абароны портаў) 10-15 сярэдніх ваенных караблёў краін НАТА (напрыклад, тых, што занятыя ў аперацыі “Актыўныя высілкі” ў Сяродземным моры) прымусіла б Маскву стрымаць агрэсію і выратавала б сотні жыцьцяў. Але для прыняцьця такога рашэньня трэба сьмеласьць, якой у лідараў заходніх дзяржаў няма.
Моцных і аўтарытэтных лідараў, якія б маглі стаць на абарону базавых каштоўнасьцяў і назваць рэчы сваімі імёнамі, такіх як Рональд Рэйган альбо Маргарэт Тэтчар, цяпер няма. Хто зь цяперашніх уладароў Вашынгтона, Парыжа, Лондана, Берліна здольны спакойным, але ўпэўненым тонам вымавіць простае словаспалучэньне – “імперыя зла”?
Ніхто. Таму, па ўсёй верагоднасьці, Захад будзе праводзіць палітыку “замірэньня агрэсара”, нават калі “міратворчыя” танкі пойдуць сёньня на Тбілісі альбо заўтра – на Кіеў [дакладна так! і ў нас гэта першая версія. – Рэд.].
Украіна ўжо на вайне
[нагадваем, у беларускай інфармацыйнай прастоы мы аднымі зь першых папярэдзілі нашых чытачоў пра вялікую верагоднасьць такой падзеі. – Рэд.]
Чаму? Па-першае, таму што караблі ЧФ РФ, якія базуюцца ў Крыме, прымаюць удзел у ваенных дзеяньнях супраць Грузіі, што аўтаматычна ператваре Украіну ў дзяржаву, якая вядзе вайну, а Севастопаль – у патэнцыйную мішэнь.
Па-другое, таму што танальнасьць пасланьняў афіцыйнай Масквы афіцыйнаму Кіеву практычна не адрозьніваецца ад танальнасьці размовы Масквы і Тбілісі.
Па-трэцяе, таму што Масква, якая сістэматычна ўзбройвае незаконныя сепаратысцкія фармаваньні, афіцыйна абвінавачвае Кіеў у тым, што ён “узбройвае да зубоў” легітымны грузінскі ўрад, у адносінах да якога няма ніякіх міжнародных санкцыяў.
Дыскурс “вайны з Украінай” даўно стаў папулярным у расейскіх каляпалітычных інтэлектуальных колах. Зусім нядаўна чарговы “шэдэўр” данага дыскурсу, опус “Аперацыя “Механічны апельсін”” Ігара Джадана – аналітыка з кола Глеба Паўлоўскага – жыва (і цалкам усур’ёз) абмяркоўваўся як у расейскім, так і ўкраінскім сегментах сеткі Інтэрнэт.
Нават сцэнары вайны з Грузіяй не карыстаюцца такой папулярнасьцю. Расея метанакіравана рыхтуецца да вайны з Украінай.
У Украіны ніколі не было “верагоднага суперніка” ў ваенным сэнсе. Відаць, афіцыйнага вызначэньня ня будзе і на гэты раз. Але, прынамсі нефармальна, варта прызнаць, што 8 жніўня 2008 года патэнцыйны супернік самавызначыўся, гучна назваў сябе і прадэманстраваў інструментар уласных дзеяньняў. Было б недальнабачна ігнараваць гэты сігнал, насуперак усім сантыментам “брацкага народу”.
Нарошчваньне абароназдольнасьці зьяўляецца правільным кірункам і праблемы тут цалкам рэальныя. Краіна, прэм’ер-міністр якой асабіста блакуе павелічэньне ваеннага бюджэту [вось гэта дык навіна! – Рэд.] да мінімальна магчымага ўзроўню, мае шанец карміць чужую армію.
Ваенны бюджэт Украіны сёньня толькі ў два разы большы, чым ваенны бюджэт Грузіі, а краіна – у 10 разоў большая.
Бедная Грузія аддае ў 5 разоў больш сродкаў на аднаго ваеннага, чым куды больш заможная Украіна. Грузія на працягу апошніх гадоў набыла сотні адзінак новай ваеннай тэхнікі, Украіна – амаль нічога.
Існуе і іншы, “ментальны” асьпект айчыннай абароназдольнасьці. “Тры ўкраінцы – гэта партызанскі атрад са здраднікам”.
Для параўнаньня: самы зацяты грузінскі апазіцыянер – былы міністар абароны, асабісты вораг прэзідэнта – які вымушаны быў пакінуць межы Грузіі, атрымаць палітычны прытулак у Францыі, заяўляе пра поўную падтрымку сваёй краіны перад тварам агрэсіі й просіць дазволіць вярнуцца ў Грузію ў якасьці шэрагоўца.
Вы ўяўляеца сабе ўкраінскіх апазіцыянераў у такой ролі? [а мы ў Беларусі нават афіцыйных асобаў у такой ролі не ўяўляем… – Рэд.]
Шмат хто зь іх будзе зь кветкамі сустракаць акупантаў. Прынамсі, варта было б прадметна заняцца аналізам патэнцыялу дэзертырства з украінскай арміі ў выпадку ўзброенага канфлікту з Расеяй, пачаўшы з афіцэраў вышэйшага і сярэдняга зьвёнаў.
Але досьвед Грузіі сьведчыць пра іншае. Нават пасьля павелічэньня ваеннага бюджэту за 4 гады амаль ў 30 разоў (!), вышкаленьня цэлай генерацыі прафесіянальных і адданых воінаў, закупкі дастаткова тэхнікі й зьяднаньня нацыю ўсё ж немагчыма працяглы час на роўных супрацьстаяць у дзесяткі разоў большай ваеннай машыне вялікай дзяржавы-агрэсара. Таму паляпшэньне абароназдольнасьці – скрайне неабхона, але недастакова.
Патрэбнымі зьяўляюцца міжнародныя гарантыі. І не эфемернае папяровае сьмецьце накшталт Будапешцкага мемарандума 1994 года, якім Украіне заплацілі за адмову ад ядзернай зброі [Беларусі, дарэчы, заплацілі тым жа; эканамічная дый якая заўгодна агрэсія Расеі супраць Беларусі адбываецца, а Мемарандум ня дзейнічае – навучка на ўсю далейшую гісторыю нашага народу… – Рэд.], а рэальна дзеючая сістэма, якая будзе азначаць, што той, хто напаў на Украіну – напаў на моцную сусьветную сілу. Калі коратка, дык гэта толькі чатыры літары – NАТО [гэтыя “літары” тасама паступова дэвальвуюцца… – Рэд.].
“Хотят ли русские войны?”
Вайна – гэта неад’емны сродак мабілізацыі нацыянальнага духу паўночных суседзяў. Ці выпадкова, што Савецкі Саюз распаўся амаль адразу пасьля заканчэньня апошняй акупацыйнай кампаніі СССР – афганскай?
Пасьля ваенная дэмабілізацыя была значным чыньнікам для распаду імперыі. Без вайны у Расеі хутка пачынаюцца смуты, раздоры, нестабільнасьць, прыходзіць заняпад пачуцьця нацыянальнай гонару [! – Рэд.]. Перыяды нацыянальнага ўздыму зьвязаны выключна з вайной. Гэта добра засвоілі прадстаўнікі эліт [імперскіх! – Рэд.]. Пуцін пачаў з Чачні, Мядзьведзеў – з Грузіі.
Усеагульны адабрамс інтэрвенцыі ў Грузію з боку расейскіх эліт і грамадскай думкі не выклікае сумневу і ўжо нікога не зьдзіўляе. Тое, што гаворка ідзе пра незаконнае ўварваньне на чужую тэрыторыю – увогуле не працуе як аргумент [і гэты ж феномен выдае галоўную асаблівасьць псіхікі маскалёў, кантужаных комплексам імперскай непаўнавартасьці. – Рэд.].
Амаль ідыятычнае “там наши граждане!” стварае адчуваньне квазі-правамернасьці, дастатковай для расейскага абыватэля [дый для яго нават казкі пра “залатую рыбку” ў якасьці аргумента для абгрунтаваньня агрэсіі было б дастаткова… – Рэд.]. У лепшым выпадку вам скажуць “амерыканцы таксама так робяць”, не ўдакладніўшы, чаму ў амерыканцаў трэба вучыцца толькі горшаму з таго, што яны ўмеюць.
Будзьце ўпэўнены, што ў выпадку пачатка баявых дзеяньняў супраць Украіны звычайныя расейцы ў асноўнай масе з вялікім натхненьне падтрымаюць сваю армію і палітычнае кіраўніцтва. Ім скажуць – вайна не супраць брацкага ўкраінскага народу, а супраць яго “злачыннага кіраўніцтва”.
Расейцам, якія даўно ўжо не абіраюць сабе ўладу і ня могуць паверыць, што ва Украіне гэта неяк інакш – гэтага “тлумачэньня” будзе дастаткова.
Назіраецца пэўная цыклічнасьць у жыцьцёвых праявах “міратворчай” імперыі: Фінляндыя -1939 г., Венгрыя -1956, Чэхаславакія -1968, Аўганістан -1979, [Чачня -1994. – Рэд.], Грузія – 2008, Украіна – ? Жыцьцё становіцца больш хуткім, таму, відаць, не пазьней 2017 г.
Пачнуць з Крыма
“Мост сяброўства” ў Керчанскім праліве, будаўніцтва якога так лабіруюць сёньня расейцы пры блізарукай падтрымцы айчыннага Мінтранса, калі будзе пабудаваны, стане ўкраінскім Рокскім тунэлем.
Вядома ж, ня будзе ніякай аб’явы вайны – толькі “міратворчая аперацыя” з мэтай “не дапусьціць гуманітарную катастрофу”. Напрыклад, патрабаваньне вываду Чарнаморскага флоту ў 2017 годзе – ці ж не гуманітарная катастрофа? Бо дзесяткі тысяч “міратворцаў” і абслугоўвальнага персанала ў Севастопалі страцяць працу і ня будуць мець сродкаў для існаваньня!
Можа быць, зьдзейсьнены сцэнар паступова раскручваемай гістэрыкі зь перарастаньнем у кантралюемае бязладдзе. Тыя ж самыя дзеячы, якія зьнішчалі ў гэтым годзе ўкраінскія сімвалы на Графскай прыстані, будуць рабіць апакаліптычныя дзействы, заклінаць да “пажыцьцёвага базаваньня” флота як неад’емнай часткі Севастопаля і да т.п.
Нарэшце, Расея прыме рашэньне не выводзіць Чарнаморскі Флот “па патрабаваньні суайчыньнікаў і жыхароў Крыма”. Гэта прывядзе да ўзброеных сутыкненьняў. Далей – тая ці іншая версія “грузінскага варыянта”.
Варта адзначыць, як ажывіўся ў апошнія дні Леанід Грач [пра яго таксама было на нашым сайце месяц таму. – Рэд.], які марыць пра ролю “крымскага Какойты-Багапша”. Ён ужо не саромецца зрываць з дзяржаўных устаноў дзяржаўныя сьцягі й заяўляе пра тое, што “Крым дасьпеў да аддзяленьня ад Украіны” [пра слабасьць Юшчанкі, як прэзідэнта Украіны, мы таксама ўжо паведамлялі. – Рэд.].
Менавіта ён пешым агучыў думку, што Паўднёва-Асецінскі сцэнар можа паўтарыцца ва Украіне. Відаць, ведае, пра што кажа.
***
Як Украіна можа пазьбегчы ролі наступнага аб’екта рускай вайны за новы сусьветны парадак?
Існуе два спосабы.
Першы: уступленьне ў НАТА ў самыя сьціслыя тэрміны, што практычна зробіць немагчымым узброены напад звонку. Нягледзячы на аслабленьне Захаду і страту ім пасіянарнасьці ў абароне ўласных каштоўнасьцяў [на справе, гэта самае галоўнае. – Рэд.], усё ж сістэма калектыўнай бясьпекі, заснаваная на 5-м артыкуле Вашынгтонскай Дамовы, усё яшчэ служыць дастатковай гарантыяй супраць спакусы ўзброенага ўмяшальніцтва звонку [бачна, як “Расея” нацэлілася на развал і ЕЗ, і НАТА, “працуючы” з Нямеччынай і Францыяй…; біць па цэнтральных вязьмах любой сістэмы антыімперскай абароны – яе фірмовы знак. – Рэд.]. Гэта даводзіць досьвед Балтыйскіх краін, якія, у адрозьненьне ад Грузіі й Украіны, здолелі своечасова інтэгравацца ў гэтую сістэму [нічога, “Расея” ўвесь час і гэтыя краіны спрабуе на зуб… – Рэд.].
Для зьдзяйсьненьня гэтага сцэнара Украіне, як мінімум, неабходна пераадолець імпатэнцыю ўласнай цэнтральнай улады і пераканаць глуха-апазіцыйную Нямеччыну.
Другі спосаб: палітычная капітуляцыя перад Расеяй [дзіўна, але нам, беларусам-літвінам, такі “спосаб” у галаву не прыйшоў бы. – Рэд.] і адмаўленьне ад самастойнай суб’ектнасьці ва ўнутранай і вонкавай палітыцы. Г.зн. ператварэньне Украіны ў “Расею-2” альбо “Маларосію,” як частку “рускага сьвету” з усімі палітычнымі, грамадскімі й культурнымі атрыбутамі.
У дадзеным выпадку ваяваць з Расеяй ня будзе за што. Пры гэтым намінальная незалежнасьць дзяржавы можа быць захаваная [калі гэта намёк на Беларусь, дык і тады “варыянт” не працуе, бо ў нас вайна ідзе – хранічная вайна, як тарфянік гарыць, вось ужо 15-ы год; проста аўтару гэта невядома… – Рэд. ], але Украіна, як суб’ект гісторыі й палітыкі, канчаткова перастане існаваць.
Калі ж Украіну не задавальняе ні першы, ні другі варыянт, дык ТРЭБА РЫХТАВАЦЦА ДА ВАЙНЫ…
1. “Наступная Украіна?” – а што Беларусь ужо захоплена? Ці наша чарга пасля Украіны?
2. “Назіраецца пэўная цыклічнасьць у жыцьцёвых праявах “міратворчай” імперыі: Фінляндыя -1939 г., Венгрыя -1956, Чэхаславакія -1968, Аўганістан -1979, ” – цікава што я напісаў амаль тое ж у каментары да папярэдніх артыкулаў. І гэта не плагіят.
Супадзенне вынікаў дзвух розных эксперыментаў – падтверджае тэорыю.
3. Цалкам згодзен наконт NATO, толькі запрашэнне натаўскіх войск у Грузію можа спыніць Маскву.
4. Калі Масква пашле на нас танкі, з любой нагоды, няма каму будзе стварыць хоць нейкі супраціў. А губернатарам Беларусі
крэмлядзі паставяць Барадзіна ці якога-небудзь генерала.
5. Сацыялагічныя апытанні (гл. http://www.iiseps.org) сведчаць аб “захапленні” беларусаў (ці тым што ад іх засталося) Пуціным.
Вартым увагі датычна пагрозаў, што сыходзяць ад маскавіцкага ўрада Пуціна сумежным народам ды іх урадам, таксама падаецца артыкул Аляксандра Матыля “Наколькі фашысцкая пуцінская Расея? “(http://arche.bymedia.net/2008-01/matyl801.htm), зьмешчаны ў часопісе “Архэ-Пачатак” яшчэ ў студзені 2008 года — за 7 месяцаў да жнівеньскага расейскага ўварваньня ў Грузію.
Паважаная рэдакцыя! Я адзін з удзельнікаў адраджання беларускай мовы, культуры, нацыянальнай сьведамасьці ва Украіне. Як можа зь Вамі зьвязацца, каб абмеркаваць магчымасьць супрацоўніцтва (прыкладам, сустрэцца в Менску альбо в Кіеве)? Антон Глушко, студэнт Гуманітарнага факультэту Нацыянальнага унівэрсітэту «Кіева – Магілянская Акадэмія».