nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

М. Удугаў: “Мір на Паўднёвым Каўказе магчымы толькі пасьля дэакупацыі Каўказу Паўночнага”

20 жніўня, 2008 | Няма каментараў

Рэдакцыя (паводле http://kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/19/60349.shtml)

УдÑ�гаÑ�.JPG 

Вядучы ідэолаг і палітычны стратэг маджахедаў Каўказу, Маўладзі Ўдугаў,  пракаментаваў апошнія падзеі ў Грузіі й персьпектывы ўрэгуляваньня сітуацыі ў сувязі з абвастрэньнем адносін паміж Расеяй і Захадам, а таксама пазіцыі кіраўніцтва Імарата Каўказ (ІК), якія пазначаны ў заяве ваеннага камандаваньня маджахедаў Каўказу (гл тут: http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2008/08/13/60197.shtml). У прыватнасьці, ён сказаў:

 

“Калі выключыць кансьпіралагічную тэорыю, што ЗША падступна завабілі Расею ў “грузінскую пастку”, дык відавочна, што Грузія і яе заступнікі абралі няверную стратэгію дзеяньняў. Увогуле, гэтую вайну можна назваць “вайной пралікаў”. Абодва бакі шмат у чым няверна ацанілі сітуацыю і пралічыліся ў сваіх прагнозах – Расея ў меншай ступені, Грузія – у большай.     

Надзея на тое, што Расея задаволіцца Паўночым Каўказам [як і Беларусьсю! – Рэд.]  наўзамен за неўмяшальніцтва Захаду ў вайну ў Чачні й фактычнае заахвочваньне рэальнага, а не прапагандысцкага генацыду чачэнскага народу [а таксама наўзамен за маўчаньне Захаду пра этнацыд народу беларускага. – Рэд.], аказалася беспадстаўнай. Ухваленьне Захадам захопу Чачэнскай дзяржавы [і паўзучага захопу ды ня менш незаконнай каланізацыі дзяржавы беларускай. – Рэд.] і жорсткага тэрору Масквы супраць мусульманаў Паўночнага Каўказу, які быў упісаны ў агульны кантэкст барацьбы Захаду зь Ісламам, памножанае на шчодры нафтадаляравы дождж, абудзілі ў Масквы яе імперскі інстынкт.

Нагадаю, што яшчэ ў 1999 і 2000 гадах чачэнскае кіраўніцтва папярэджвала Грузію і Азербайджан, што пасьля зьнішчэньня суверэнітэта Ічкерыі Расея непазьбежна зьдзейсьніць агрэсію супраць іх. Аднак ні ў Тбілісі, ні ў Баку не пажадалі прызнаваць відавочны факт, а менавіта – што Чачэнская дзяржава і чачэнскі народ усе гэтыя гады былі абарончай сьцяной для Паўднёвага Каўказу, ратавалі іх незалежнасьць. Баку і Тбіліся атрымалі час для ўмацаваньня сваіх дзяржаваў. Але замест удзячнасьці й дапамогі ўсе гэтыя гады мы адчувалі непрыхаваны ціск з боку ўладаў Грузіі ды Азербайджана, які часам пераходзіў у адкрыты антычачэнскі й антыісламскі тэрор, каб дагадзіць Расеі

У Грузіі й Азербайджане, на патрэбу часовых палітычных інтарэсаў, захоплівалі й здавалі Маскве чачэнцаў, дагестанцаў, любога з мусульманаў, хто так ці інакш мог быць зьвязаны альбо быў зьвязаны з маджахедамі. У Азербайджане гэтая ганебная практыка працягваецца датыхчас у надзеі на набыцьцё прыхільнасьці Расеі. З грузінскай Панкісі былі выдалены чачэнскія байцы, хаця кіраўніцтва ЧРІ прапанавала Тбілісі “ўзаконіць” іх, надаўшы ім статус паліцэйскіх фармаваньняў. Грузінскія ўлады не зразумелі. Маджахеды ня сталі ісьці на канфрантацыю і сышлі.

Я нагадваю пра гэта, каб яшчэ раз падкрэсьліць, што ключ для бясьпекі Паўднёвага Каўказу знаходзіцца на Каўказе Паўночным. Абраная Тбілісі стратэгія была памылковая. Сёньня гэта стала ясна з усёй разгромнай відавочнасьцю. Пра гэта ж варта падумаць і Баку.   

“Пяцідзённая” руска-грузінская вайна паказала некалькі ясных рэчаў. А менавіта:

Пагроза бясьпецы і стабільнасьці на Паўднёвым Каўказе будзе захоўвацца да таго часу, пауль ня будзе дэакупаваны Паўночны Каўказ. Без выгнаньня расейскіх войскаў з акупаванай тэрыторыі Імарата Каўказ (ІК), пытаньне пра стабільнасьць і прадказальнасьць у рэгіёне будзе заставацца нявырашаным. Такім чынам, без рашэньня пытаньня вызваленьня Паўночнага Каўказу нельга вырашыць пытаньне суверэнітэту і бясьпекі Паўднёвага Каўказу.

– Заява ваеннага камандаваньня ІК у сувязі з агрэсіяй Расеі супраць Грузіі дакладна зазначае, што галоўнай умовай стабільнасьці, бясьпекі, міру і прадказальнасьці на Каўказе ёсьць безумоўнае выгнаньне Расеі, як галоўнай дэстабілізуючай сілы ў рэгіёне і абсалютна варожага элемента для каўказскіх народаў. Кантэкст гэтай пазіцыі зазначае, што вектар сілы ІК накіраваны на поўнач. Мы нікому нічога не прапануем. Мы ўсяго толькі канстатуем відавочныя факты, ігнараваць якія было б, прынамсі, дзіўна.

– Маджахеды ІК давялі сваю самадастатковасьць. Мы не зьбіраемся гуляць ні ў чые гульні, у нас свае інтарэсы і свае задач. Па-за залежнасьцю ад далейшага разьвіцьця падзей маджахеды ІК будуць працягваць прытрымлівацца абранай стратэгіі. Аднак ня ўлічваць тактычныя ўмовы было б неразумным.

– Нельга не адзначыць і той факт, што пры ўсёй сваёй зласьлівасьці й агрэсіўнасьці, Расея прадэманстравала палавіністасьць. Вайна паказала ня столькі межы прасоўваньня НАТА, як спрабуюць намовіць крамлёўскія паліттэхнолагі пад “пераможнае” грамыханьне тэлевізійных барабанаў, колькі межы прасоўваньня Расеі [пачакайце, з такім Захадам яшчэ ня вечар… – Рэд.]. Кансалідаваная пазіцыя Захаду на чале з ЗША, хаця яны была шмат у чым вялай, папярэдзіла акупацыю Тбілісі й зрынаньне дэмакратычнага рэжыму Саакашвілі. Больш за тое, вынікам ваеннага ўварваньня Расеі ў Грузію, якое, як цяпер ясна, рыхтавалася даўно і дакладна (хаця штурм Цхінвалі 8 жніўня быў для Крамля, гледзячы па ўсім, нечаканым), стане, хутчэй за ўсё, паскораны прыём Грузіі й Украіны ў НАТА. А гэта, па вялікім рахунку, і спрабавалі папярэдзіць у Маскве.

Кароткія высновы наступныя:

– Расея аказалася ненадзейным партнэрам. Заходні альянс атрымаў чарговы класічны “рускі ўрок”, які нагадаў яму трохі забытую аксіёму – пры любых рэжымах у Крамлі рускім давяраць нельга [як толькі трохі ўмацуюцца, адразу пачынаюць нахабнічаць. – Рэд.].

– Канфігурацыя сілаў і палітычная абстаноўка на Каўказе зьмянілася. Канчатковая расстаноўка сіл і палітычныя прыярытэты для ўсіх удзельнікаў канфлікту і зацікаўленых бакоў стануць яснымі ў бліжэйшы час.

– Пагроза бясьпекі Паўднёваму Каўказу будзе захоўвацца да таго часу, пакуль ня будзе дэакупаваны Паўночны Каўказ. Без вырашэньня пытаньня вызваленьня Паўночнага Каўказу нельга вырашаць пытаньне суверэнітэту, стабільнасьці й бясьпекі Паўднёвага Каўказу.

– Пры ўсёй сваёй крывасквапнасьці й агрэсіўнасьці, Расея прадэманстравала слабасьць і палавіністасьць, “не дабіла ворага”. У адрозьненьне ад сталінскага рэжыму, цяперашнім крамлёўскім уладарам ёсьць што губляць (на Захадзе) у выпадку ізаляцыі й паглыбленьня канфрантацыі з Заходнім альянсам на чале з ЗША.

– Дасёньня ня ясна, наколькі Захад гатовы да радыкальнага вырашэньня пытаньня абароны бясьпекі Паўднёвага Каўказу, які адной геаграфічнай каўказскай горнай градой не забясьпечыць. Рашучасьць і  авантурызм Масквы будуць прамапрапарцыйнымі нерашучасьці й падзеленасьці Захаду.

– Пытаньне пра пераможцаў і пераможаных у руска-грузінскай вайне пакуль яшчэ ня вырашана”.

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы