nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Чорны крук” з Грузіі праляцеў. Зьбіраем яйкі (Частка 2)

21 жніўня, 2008 | 4 каментарыя

Зьбігнеў Бжэзінскі: “Калі грузінскі ўрад будзе дэстабілізаваны, доступ Захаду да Баку, Касьпійскага мора і далей будзе абмежаваны”.

Ð�жÑ�зÑ�нÑ�кÑ� 2.JPG 

Паслухаем чарговы голас з Захаду. Гэта добра вядомы нам пан Бжэзінскі – былы дарадца прэзідэнта ЗША Джымі Картэра (паводле www.rian.ru/world/20080613/110335496.html).

Рэдакцыя.

 

13 жніўня З.Бжэзінскі выступаў у Вашынгтоне на адкрытых слуханьнях у сенаце ЗША. Там прысутнічаў карэспандэнт Расейскага інфармагенцтва “Навіны” Аркадзь Арлоў…

Са слоў расейскага карэспандэнта, Бжэзінскі заявіў, што Расея спрабуе дэстабілізаваць сітуацыю ў Грузіі для таго, каб атрымаць кантроль над нафтаправодам Баку-Джэйхан, які праходзіць па грузінскай тэрыторыі.

“ЗША назіралі выпадкі магчымых пагрозаў Расеі ў адрас Грузіі, матываваных ў рэчаіснасьці ня нейкімі тэрытарыяльнымі дыспутамі (хаця тэрытарыяльныя дыспуты паміж Расеяй і Грузіяй маюць месца), а больш жаданьнем атрымаць кантроль над трубаправодам Баку-Джэйхан. Калі грузінскі ўрад будзе дэстабілізаваны, заходні доступ да Баку, Каспійскага мора і далей будзе абмежаваны”, – сказаў Бжэзінскі.

Прысьвяціўшы свой выступ аналізу дзеяньняў Расеі на энергетычных рынках у Еўразіі, Бжэзінскі сьцьвярджаў, што РФ спрабуе замацаваць на гэтых рынках сваё манапольнае становішча і выкарыстоўвае для гэтага ўсе наяўныя ў яе палітычныя і эканамічныя рычагі, уключна са “спыненьнем энэргапаставак у палітычных мэтах” у Еўрапейскія і балтыйскія краіны.

Расея вельмі актыўна імкнецца ізаляваць рэгіён Цэнтральнай Азіі ад прамога доступу да сусьветнай эканомікі, асабліва да паставак энэргіі”.

Заклікаўшы ў якасьці адказу на гэтыя дзеяньні Расеі пашырыць доступ заходніх дзяржаў да нафтагазавых рэсурсаў Цэнтральнай Азіі, Бжэзінскі выступіў за будаўніцтва сеткі альтэрнатыўных трубаправодаў у Еўропе і Азіі, у тым ліку за “на шмат больш энэргічнае вывучэньне магчымасьці [будаўніцтва] трубаправода з Цэнтральнай Азіі праз Аўганістан на поўдзень, які максімальна павялічыць доступ для сусьветнай супольнасьці да цэнтральнаазіяцкіх энэргетычных рынкаў”.

“Мы павінны падтрымаць Балтыйскія дзяржавы, Швецыю і Польшчу ў іх боязі што да трубаправоду “Паўночная плынь”, які плануецца з Расеі ў Нямеччыну”, – заявіў палітолаг.

Па яго словах, ЗША “павінны таксама заахвоціць Нямеччыну да дыверсіфікацыі выгадаў ад “Паўночнай плыні”, калі ён зьявіцца, каб гарантаваць, што імі будзе карыстацца ня толькі адна Нямеччына і што карысьці ад гэтых паставак атрымаюць таксама краіны-сябры ЕЗ, якія знаходзяцца на ўсход ад Нямеччыны”.

У сувязі з гэтым Бжэзінскі паказаў на “негатыўную ролю, якую выконвае былы канцлер ФРГ, які стаў сёньня наёмным працаўніком “Газпраму””, і  падкрэсьліў, што роля экс-канцлера “нясе ў сабе складанасьць, якую нельга ігнараваць”.

Пры гэтым амерыканскі палітолаг скрытыкаваў пазіцыю лідараў іншых краін Еўропы.

“Ёсьць італьянскі прэмьер-міністар, які нядаўна вярнуўся на пасаду, які практычна ператварыў у спорт сьхіленьне каленаў перад Пуціным”, – заявіў Бжэзінскі. Ён дадаў, што з-за некаторых прычын урад Грэцыі таксама “вельмі сімпатызуе шэрагу рускіх ініцыятыў у энэргетычным сектары”.  

“Ёсьць урад Вугоршчыны, які дзіўным чынам чульлівы да расейскіх захадаў і, магчыма, нават фінансавых стымулаў, пазіцыя якога па трубаправодзе “Набука” наносіць яму [трубаправоду] шкоду. І нядаўна мы бачылі шэраг фінансавых інтарэсаў у Аўстрыі, якія паказваюць на тое самае” [вы бачыце, як нечакана (для нас) паўсплывалі агенты расейскага ўплыву ў палітычнай сістэме ЕўраЗьвязу. – Рэд.].

У сваю чаргу старшыня на слушаньнях галава сенацкага камітэту па замежных справах сенатар-дэмакрат Джозеф Байдэн паскардзіўся, што ў яго камітэта ўжо практычна не засталося часу, каб паўплываць на палітыку адыходзячай адміністрацыі Дж.Буша. Пры гэтым ён выказаў спадзеў, што разгледжаныя камітэтам тэмы пазначылі кола пытаньняў, якімі зоймецца ўжо наступная адміністрацыя ЗША.

 

 

4 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Цікавую інфармацыю-падцверджанне дае Сп. Бжэзінскі !

  2. А цяпер падумайце куды прызываюць нас грантасосы? Не адзін раз нацыянальныя патрыёты пісалі, у тым ліку і я, што супраць нас ёсць змова паміж Захадам і Расеяй. Гэта ж не дапушчальна, каб чужыя краіны вырашалі наш лёс. Але фактычна так адбываецца. У нас няма кіраўніцтва ў краіне, а ёсць толькі здраднік, які бегае на пабягушках у маскоўскай мафіі. На гэтым сайце ёсць мой артыкул аб неабходнасці адбудавання занова шляхетнага стану ў грамадстве. Думайце спадарства, у тым ліку і кэдэбісты.

  3. Siarhiej кажа:

    Сп. Галіна, калі б “грантасосы” прыслугоўвалі Луке ці Маскве, дык мелі б у дзесяць разоў
    больш грантаў і ня мелі б “адсідак”.

  4. WANTUS кажа:

    Диванные стратеги – это страшная сила!!!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы