nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

ЗАЯВА Аргкамітэту па стварэнні Беларускай Партыі Свабоды

30 жніўня, 2008 | 3 каментарыя

��С.JPG

Ужо шмат гадоў, як АК БПС адмовіўся ад усякага супрацоўніцтва ня толькі з каланіяльным рэжымам, але і з ягонай апазіцыяй. Аднак, у сувязі з апошнімі падзеямі і працягам ціску супраць нас з боку сілавых структур, мы вырашылі агучыць нашую пазіцыю.

 

Беларускі народ ведае нашую арганізацыю па барацьбе з вулічным расейскім фашызмам РНЕ, НБП, па вырашальнай ролі ў часе легендарнага Курапацкага Чыну, па удзелу ў Памаранчавай рэвалюцыі і адкрыцці Беларускага Нацыянальнага Дэмакратычнага Цэнтру ў Кіеве. Народ сам вызначыў нашую арганізацыю, назваўшы «Беларускай Партыяй Свабоды». Прэса афіцыйнай апазіцыі цудоўна гэта ведае, аднак адмыслова зневажае, каб блакаваць наш уплыў.

Пасля выбуху ў Мінску ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 г. быў затрыманы кіраўнік АК БПС С.Высоцкі. Ён з’яўляецца адзіным публічным палітыкам, прыцягнутым па гэтай справе. Улады самі прадэманстравалі, каго яны баяцца. Пытанне, натуральна, не ў «арганізацыі выбуху і падрыхтоўцы нападу на прэзідэнта», а ў рэальнай палітычнай актыўнасці нашай арганізацыі.

Мы заклікаем беларускае грамадства і ўсе здаровыя дэмакратычныя сілы адмовіцца ад усялякага ўдзелу ў лялечных гульнях рэжыму, азначаных як «парламенцкія выбары».

У падобнай грамадскай атмасферы, на фоне брыдкіх правакацый свабодныя выбары немагчымыя ў прынцыпе. Нарастае палітыка этнацыду, выводзіцца ўсё беларускае з праграм ВНУ і школ, закулісна здаюцца расейскім уласнікам асноўныя прадпрыемствы Беларусі, вядуцца перамовы аб размяшчэнні ў нашай краіне расейскай атамнай зброі і прыняцці акупацыйнага «канстытуцыйнага акту». Гэтыя выбары могуць быць скарыстаныя для легалізацыі рэжыму і рэалізацыі гэтых  брудных каланіяльных планаў.

Не выбары, а цьвёрдая палітычная барацьба супраць тыраніі!

Не подлыя гульні, а нацыянальная воля і грамадскі супраціў акупацыі!

 

21.08.2008              Кіраўнік  прэс-службы: АК БПС З.Зданевіч.

 

GSM: 6523295             e-mail: b.p.svaboda@gmail.com

 

3 каментарыя

  1. anthony кажа:

    God bless You!

  2. Сяргей кажа:

    Старонка БПС– BPS-Minsk.narod.ru

  3. Сяргей кажа:

    Паўстань БЕЛАРУСЬ!!!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы