nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Яшчэ раз пра тое, як ня трэба змагацца за беларускую школу (частка 1)

2 верасня, 2008 | 9 каментарыяў

Алесь Астроўскі (выкарыстаны матэрыялы www.svaboda.org/content/Article/1195303; …/Article/1195275; …/Article/1195425)

Ð�озка, Скобла.JPG 

Учора было 1 верасьня. І зноў, як і ўсе апошнія гады мы маем у Гародні, дый па ўсёй Беларусі, жахлівую, перавернутую дагары нагамі, нясьцерпна балючую сітуацыю – нашы беларускія дзеткі ідуць у беларускія школы, дзе будуць вучыцца на… акупацыйна-каланіяльнай мове! Зь недарэчнасьцю, жахам гэтай сітуацыі мала што можа параўнацца. Бадай што горшымі ёсьць толькі маштабны генацыд народу накшталт таго, што мы перажылі ў XVII стагоддзі,  ці экацыд (зьнішчэньне ўсяго жывога на дастаткова вялікай тэрыторыі) у выніку, напрыклад, ядзернага ўдару. Нават, калі ўзгадваць пра пераробку балгарскіх дзяцей у лютых турэцкіх янычараў – ворагаў свайго ж народу і сваіх маці, гэта будзе хай і таксама сатанінская справа, але меншага памеру. Бо ператварэньне дзяцей беларусаў-літвінаў з дапамогай рускай школы ў янычар-маскоўцаў мае ТАТАЛЬНЫ характар. І што цікава, абсалютнай большасьці дабрахотаў, у т.л. з Захаду, на гэта пляваць. Ні ў адной іх рэзалюцыі, якая апісвае сітуацыю ў Беларусі, пра этнацыд няма ні слова. Гэта таксама працягвае хваляваць і абураць, хаця ўжо даўно розумам усьведамляеш, што ружовыя ўяўленьні маладосьці пра “дэмакратычны Захад” даўно пара адкінуць. Усё, што можна зрабіць у гэтай справе, можам зрабіць толькі мы – беларусы – самі й адны…  Таму:  Што рабіць, як супрацьстаяць цяперска-дэгенератыўнай уладзе ? – гэта і ёсьць ключавое пытаньне, якое варта абмеркаваць з нагоды “Дню ведаў”.  

 

1. Факты пра рэальны стан.

Як я ўжо нагадаў, у Гародні, дзе ў 1995-95 гг. больш за 3/4 першакласьнікаў пачыналі вучыцца па-беларуску, сёньня няма ніводнай беларускай школы, ніводнага беларускага класа! Ініцыятарам не атрымалася стварыць і беларускамоўную дзіцячую групу ў садку (20 дзяцей, якіх бацькі хацелі б аддаць у беларускі садок, ёсьць, але раскіданы яны па розных мікрараёнах Гародні).

Тая ж сітуацыя, напрыклад, у Маладэчна. Так, у “Рэгіянальнай газеце” паведамлялася, што сёлета ў Маладзечне сфармаваная толькі адна беларускамоўная класа. Пры тым, што яшчэ некалькі гадоў таму ў беларускамоўныя класы прымалі на конкурснай аснове. Па інфармацыі РАНА, выбраць беларускамоўнае навучаньне нібыта можна ў чатырох навучальных установах: школах № 1, 5, 9 і гімназіі №10. Аднак, калі журналіст Сяргей Зянько праверыў, аказалася, што першая класа зь беларускай мовай ёсьць сёлета толькі ў школе №9. Прычым, як патлумачыла яму намесьнік дырэктара школы, гэта класа з мастацкім ухілам, у якую бацькі аддалі дзетак з псыхафізычнымі асаблівасьцямі разьвіцьця. Іншых беларускамоўных клясаў сёлета ў горадзе Маладзечна няма.

Трохі лепшая сітуацыя ў Менску. Паводле інфармацыі старшыні Таварыства беларускай школы Алеся Лозкі, у Менску колькасьць беларускамоўных навучальных установаў расьце: “Мы ведаем такія ўстановы, як 4-я, 14-я, 9-я гімназіі. У гэтым годзе поўнасьцю будзе пераведзена на беларускую мову навучаньне ў 23-й гімназіі (12 клясы ўжо ня будзе, яна там была рускамоўная). Сёлета абвясьцілі, што 2-я сярэдняя школа будзе пераведзеная ў беларускамоўную гімназію, ёсьць 60-я сярэдняя школа. Але я ня ўпэўнены, што расьце колькасьць дзяцей, якія навучаюцца па-беларуску”.

Афіцыйна ўсяго па ўсёй Беларусі на беларускай мове вучыцца 20,9% школьнікаў (калі праверыць, іх рэальна выявіцца значна менш!). 15 гадоў таму, у 1993—94 навучальным годзе, 76% першаклясьнікаў пайшло ў беларускамоўныя школы і клясы. Цяпер гэты паказьнік апусьціўся ніжэй за 18%. Сёлета ў краіне зачынілася 91 школа, у асноўным у сельскай мясцовасьці. У сваёй бальшыні зачыненыя школы былі беларускамоўнымі. 

Да таго ж у новым навучальным годзе, у сувязі зь пераходам на 11-годку, скарачаецца колькасьць гадзінаў беларускай мовы і літаратуры. Было па дзьве, стане па адной гадзіне на тыдзень. Да таго ж летась выкладаньне гісторыі і геаграфіі Беларусі ў школах было пераведзена зь беларускай мовы на расейскую. Таварыства беларускай мовы і Таварыства беларускай школы спрабавалі адстаяць выкладаньне гэтых прадметаў на роднай мове. Пра адказ з боку каланіяльнай адміністрацыі, якую мы называем цяперцамі, Лозка сказаў наступнае: “Нічога іншага пакуль ні міністэрствам, ні ў прэсе нідзе не абвяшчалася. Хаця лічыцца, што гэтыя пытаньні могуць вырашаць самі адукацыйныя ўстановы — на якой мове выкладаць”.

 

2. Справа ня ў мове, а ў праграме ЭТНАЦЫДУ, якую старанна, як нішто іншае, выконвае каланіяльна-цяперская ўлада.

Прывядзем толькі факты. Сёлета тэсты па беларускай мове здавалі каля 72 тысяч выпускнікоў (а беларускамоўныя клясы скончыла менш за 20 тысяч). І тэсты па-беларуску яны здалі лепш, чым па-расейску: 42% абітурыентаў тэсты па расейкай мове фактычна завалілі (набралі менш за 20%), а па беларускай мове толькі 26% набралі менш за гэтую ніжнюю мяжу ў 20%...

 

3. Што прапануюць рабіць прыхільнікі нашай мовы.

Каб прадэманстраваць гэта, падаем скарочаную версію нядаўняга інтэрвю старшыні Таварыства беларускай школы, выкладчыка Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэта імя Максіма Танка Алеся Лозкі  карэспандэнту радыё “Свабода” Міхасю Скобле (www.svaboda.org/content/Transcript/1194015). Зьвярніце ўвагу, як красамоўна-забойча азаглаўлена гэтае інтэрвю.


“ПРАЗ 20 ГАДОЎ У БЕЛАРУСІ НЕ ЗАСТАНЕЦЦА БЕЛАРУСКІХ ШКОЛАЎ”

Скобла: “Спадар Алесь, нядаўна Міністэрства адукацыі адрапартавала: стан усіх школаў у нашай краіне “добры ці здавальняючы”: можна пачынаць новы навучальны год. А які ў нас стан зь беларускамоўнай школьнай адукацыяй?”

Лозка: “Сытуацыя на сёньня такая: у школах зь беларускай мовай навучаньня ў 2004 годзе было 24, 8% ад усіх школьнікаў, у 2005 – 23,8%, у 2006 – 23, 3%, у 2007 – 21,5 %, а сёньня, толькі 20, 9%. Такім чынам, дынаміка выразная: штогод колькасьць беларускіх школаў зьмяншаецца прыблізна на адзін адсотак. Калі гэткая тэндэнцыя захаваецца, то ўсяго праз дваццаць гадоў у Беларусі не застанецца ніводнай беларускай школы. Мы не павінны гэтага дапусьціць. Нібы саромеючыся прыведзеных вышэй лічбаў, Мінадукацыі на сваім афіцыйным сайце падае статыстыку толькі двухгадовай даўніны – за 2005/2006 навучальны год. Названыя лічбы падводзяць нас да крытычных межаў існаваньня нацыі. Па вызначэньні UNESСO, нацыя знаходзіцца на мяжы зьнікненьня, калі на роднай мове навучаюцца менш за 30% дзяцей. А мы ўжо даўно перасягнулі гэтую мяжу” [таму мы ўвесь час і гаворым пра наўмысны этнацыд! – Рэд.].

Скобла: “Памятаю, нехта з чыноўнікаў Мінадукацыі “пажартаваў” у інтэрвію. Маўляў, “не перажывайце вы так за беларускія школы! Чым больш мы іх зачыняем, тым больш абітурыентаў на ўступных іспытах здае тэсты па-беларуску”. Гэта праўда?” [класічнае этнацыднае заспакойваньне… – Рэд.]

Лозка: “З аднаго боку, сапраўды, так і адбываецца. Абітурыенты выбіраюць найчасьцей беларускую мову, і гэтая лічба апошнім часам трошкі ўзрастае. У прадчуваньні нацыянальнай трагедыі ў народзе больш выразна сталі праяўляцца нацыянальныя пачуцьці й пратэстныя ўчынкі, асабліва ў моладзі. Штогод павялічваецца колькасьць тых, хто жадае здаваць тэсты па беларускай мове (летась – 87 000 абітурыентаў), у той час, як колькасьць выпускнікоў беларускіх школаў памяншаецца (каля 20 000 у мінулым годзе). Сёлета ўжо гэтыя паказчыкі зьменшыліся прыблізна на 3%. Затое тэсты па-беларуску здалі лепш, чым па-расейску: кожны трэці іспыт па расейскай мове завалены. Па гісторыі на беларускай мове праходзілі тэставаньне ў 2007 годзе 27 490 чалавек з 37 717 усіх абітурыентаў, сёлета – 22 тысячы з 28 479. Што да колькасьці абітурыентаў, якія абралі іспыты на роднай мове, то іх сёлета было 4%. І гэта нягледзячы на тое, што Міністэрства адукацыі перавяло выкладаньне гісторыі й геаграфіі на расейскую мову. Гэтыя “аптымістычныя” паказчыкі я тлумачу тым, што яшчэ ня скончыўся паток дзяцей, якія пачыналі навучаньне ў школах зь беларускай мовай навучаньня. Яны яшчэ дыхалі паветрам свабоды, а сёньня гэтыя школьнікі ў выпускных клясах. І беларушчына ў іхніх душах засталася. Але з боку міністэрскага чыноўніка жарт выглядае цынічна. Міністэрства адукацыі павінна выконваць свае наўпроставыя функцыі – выхоўваць грамадзянаў незалежнай Беларусі, а не праводзіць русіфікацыю”.

Скобла: “Сёлета ўпершыню за многія гады пры паступленьні на філялягічны факультэт БДУ не было конкурсу. Ледзьве набралі патрэбную колькасьць студэнтаў. Чаму прафэсія настаўніка становіцца ўсё больш непрэстыжнай?”

Лозка: “Так, сапраўды, сёлета былі вельмі малыя конкурсы. Ажно ў адзінаццаці вышэйшых навучальных установах быў недабор на многія спэцыяльнасьці. Прычым, ня толькі на беларусазнаўчыя, але й на гісторыю, на ангельскую мову, на матэматыку, на фізыку. Чаму прафэсія пэдагога робіцца непрэстыжнай? А паглядзіце, якія ў настаўнікаў заробкі. У два-тры разы меншыя, чым у міліцыянтаў! Дзяржава ўвесь час эканоміць на настаўніках! Гэта адно. А другая прычына у тым, што перад гэтым з высокіх трыбунаў было заяўлена, што гадзінаў у школах будзе менш, што дванаццатая кляса ў школах проста адмяняецца”.

Скобла: “Яшчэ адна заганная тэндэнцыя ў сфэры адукацыі: у беларускамоўных школах пачалі зьяўляцца расейскамоўныя клясы. Да чаго гэта можа прывесьці?”

Лозка: “Сапраўды, такое мае месца. Скажам, існуе беларускамоўная школа. І тут нейкаму чыноўніку хочацца стварыць у ёй расейскамоўную клясу. Ствараюць. І – праз некаторы час школа цалкам пераводзіцца на расейскамоўны рэжым. Так летась адбылося ў горадзе Глыбокім з СШ № 2. Так адбываецца па ўсёй Беларусі. І ў Менску таксама. Напрыклад, СШ № 190 была беларускамоўнай, стварылі расейскамоўную першую клясу, потым – другую, трэцюю, і – пайшло-паехала. Мы з гэтым, як можам, змагаемся”.

Скобла: “Рыхтуючыся да перадачы, я са зьдзіўленьнем даведаўся, што ў Беларусі існуе дзяржаўная “Праграма мераў па пашырэньні сфэры выкарыстаньня беларускай мовы ў сыстэме адукацыі”, зацьверджаная пастановай Міністэрства адукацыі ад 27 жніўня 2002 году. Аказваецца, ужо шэсьць гадоў дзейнічае адмысловая праграма

Лозка: “На жаль, гэтая праграма зусім ня дзейнічае. Але яна ёсьць, і яе ніхто не адмяняў. Праграма, дарэчы, нядрэнная, і калі б яна выконвалася, то праблемаў зь беларускамоўным навучаньнем у нас не было б. Але чыноўнікі ад адукацыі робяць выгляд, што такой праграмы няма”.

Скобла: “Каб не выконвалася адна дзяржаўная праграма, павінна быць нейкая контрпраграма, сфэра адукацыі – гэта ж сыстэма, дзе дзейнічаюць цыркуляры ды распараджэньні. Ці існуе нейкі дакумэнт, які дазваляе не выконваць праграму па падтрымцы роднай мовы?”

Лозка: “Магчыма, існуе, таму што пішуцца, часта ў таямніцы ад грамадзтва, новыя законы. Беларускае заканадаўства ўвогуле вельмі няпэўнае, многія нарматыўныя акты можна па-рознаму трактаваць. Часам чыноўнікі гэтым карыстаюцца й ўпарта, быццам выконваюць чыёсьці заданьне, пераводзяць нашу школу на расейскія рэйкі”.

Скобла: “Як ужо было сказана, апошнім часам выкладаньне гісторыі Беларусі ў беларускіх школах мае адбывацца па-расейску. Выказацца на гэтую тэму я папрасіў настаўніка гісторыі Давыд-Гарадоцкай СШ №1 Віктара Вабішчэвіча”.

Віктар Вабішчэвіч: “І настаўнікі, і вучні пераважна адмоўна ставяцца да фактычнага загаду перавесьці выкладаньне гісторыі на расейскую мову. Мы атрымліваем расейскамоўныя падручнікі й проста абавязаныя выкладаць па-расейску. Гэта, вядома, удар па гісторыі Беларусі. Але ў першую чаргу, калі глядзець з пункту погляду той самай дзяржаўнай ідэалёгіі, гэта ўдар па беларускай дзяржаўнасьці й самой ідэалёгіі. Усе прывыклі, што гісторыю свайго краю, гісторыю Беларусі, мы вывучаем на роднай мове. Гэта натуральна. А цяпер што з тэрмінамі рабіць? Як пісаць у тэстах – вальны сойм? Ці ламаць словы на расейскі манер? Узьнікае вельмі шмат пытаньняў, пра якія, па-мойму, ніхто ня думае” [не, прыўладныя этнацыдчыкі якраз увесь час думаюць, як прасунуць  этнацыд, як ім здаецца, да незваротнай мяжы. – Рэд.].

Скобла: “А што чуваць з “інтэграваным курсам гісторыі”? Ці ўдаецца спалучыць гісторыю Беларусі з гісторыяй, скажам, Кітаю? Якія тут посьпехі?”

Вабішчэвіч: “На шчасьце, пакуль што гісторыя Беларусі заставалася асобным прадметам. Пакуль што мы ставілі дзьве адзнакі. Мабыць, дзякуючы таму, што ёсьць пакуль дзяржаўны іспыт па гісторыі Беларусі. Але тое, што зроблена з гэтага навучальнага году, калі два прадметы запісаныя адным радком, і мы вывучаем пасьлядоўна, спачатку ўсеагульную гісторыю, а потым гісторыю Беларусі, гэта бязглузьдзіца. Асабліва складана даводзіцца настаўнікам. Думаю, што наша роднае Міністэрства адукацыі само праз пару гадоў зразумее, што з аб’яднанай гісторыяй намудрагеліла, і запіша так, як і было раней: гісторыя Беларусі – 1 гадзіна, усясьветная гісторыя – 1 гадзіна на тыдзень. Я думаю, што ў Беларусі знойдуцца нейкія сілы, якія зразумеюць, што нашай краіне патрэбная гісторыя Беларусі”.

Скобла: Спадар Алесь, зыходзячы з усяго вышэйсказанага, напярэдадні новага навучальнага году мы ўсё ж павіншуем беларускіх настаўнікаў, ці паспачуваем ім?”

Лозка: “Павіншаваць можна, але й паспачуваць трэба, безумоўна. Пасьля 1 верасьня самі настаўнікі зразумеюць сваё незайздроснае становішча. Вяртаньне да адзінаццацігодкі так эмацыйна ўспрымалася ў грамадзтве, бацькі нібыта з палёгкай уздыхнулі: на год менш трэба будзе выпраўляць дзяцей у школу. Але мы больш згубім, чым набудзем. У нас у Беларусі школьная адукацыя, трэба сказаць, была нядрэннай. А цяпер мы будзем адставаць ад другіх краінаў сьвету. Дарэчы, тая самая Расея заявіла, што дзесьці ў 2010 годзе яны пяройдуць на дванаццацігодку. У цывілізаваных краінах, нават у Кітаі навучаньне ў школах працягваецца дванаццаць гадоў, гэта міжнародны стандарт. У сьвеце ўсе пераходзяць на дванаццацігодку, а Беларусь, наадварот, адыходзіць ад стандартаў. Гэта нам яшчэ адгукнецца. Крызіс у адукацыі – прадвесьнік агульнага крызісу ў краіне. А нашыя ўлады ў галіне адукацыі сёньня дзейнічаюць паводле народнай прымаўкі: “Акуля, што шыеш не адтуля?” – “А я, матухна, яшчэ пароць буду” (канец інтэрвю [што да чарговага пераводу на 11-годку, дык гэтым ствараецца дадатковы нярвова-дэзарганізацыйны, дэградатыўны фон, на якім этнацыдны зьмест усіх школьных “рэформаў” становіцца менш бачным. – Рэд.]).

Сябра Таварыства беларускай мовы, настаўнік фізыкі адной зь менскіх школ Аляксандар Сядзяка дадае да гэтага інтэрвю, што зь яго досьведу ў дзяцей жаданьне вучыцца на беларускай мове ёсьць. Аднак гэтае пытаньне ня ставіцца адміністрацыяй. “Самае галоўнае – хацелася б зьмяніць мову навучаньня на беларускую. Бо для дзяцей гэта ня ёсьць праблемай... Мова закладае самае галоўнае сьвядомасьць, а школа павінна выпускаць грамадзянаў сваёй краіны Беларусі. І вельмі спрэчнае пытаньне, якімі грамадзянамі выйдуць дзеці з расейскамоўных школаў, у якіх з роднай мовай не закладаецца іх нацыянальная сьвядомасьць. Гэта праблема ўсёй нацыі, і пачынаць вырашаць яе трэба са школы. На жаль, за гэта пакуль ніхто не бярэцца”, –  лічыць спадар Сядзяка, а таксама заяўляе што пытаньне мовы навучаньня павінна паўстаць ў бліжэйшыя гады. Калі пакаленьне нарэшце зразумее, што мацаваць дзяржаву трэба пачынаць з гэтага.


9 каментарыяў

  1. Для мяне этнацыд пачаўся з 1953-га года. Да гэтага часу выкладаньне было на беларускай мове. Расейская
    мова і літаратура была як прадмет. Пасьля 53, прадметам стала беларуская мова і літаратура.
    Да 90-х гадоў я цураўся беларускай мовы.
    Цяпер, у вымушаннай эміграцыі, я разумею кошт роднай мовы.
    Ёсьць мова – ёсьць народ.
    Далоў мову акупантаў!
    Жыве беларускі народ!

  2. У гэтым годзе ў інтарнэце адкрыта нацыянальная асветніцка-адукацыйная школа на беларускай мове, сайт: “Радзіма мая – Беларусь”. Якраз ідзе урок 2. які называецца “Еўропа размаўляла на беларускай мове”.
    У цяперашні час расшыфраваны руны, г.зн. руніцкая пісьменнасць, якая існавала яшчэ на пачатку нашай эры. Руны загаварылі на старажытнай беларускай мове, але шматлікія словы вельмі зразумелыя для сучасных беларусаў, бо і сёння мы многія з іх гаворым. У Еўропе мабыць няма таго месца, дзе б не было старажытных помнікаў з надпісамі на беларускай мове, напісанай рунамі. Гэта гаворыць аб тым, што індаеўрапейцы, якія перасяліліся пасля ледніковага перыяду ў Еўропу размаўлялі на старажытнай беларускай мове. Наша беларуская мова з’яўляецца самай старажытнай мовай ў Еўропе і з’яўляецца мовай прамаці многіх моваў, у тым ліку і рускай. Заходнія навукоўцы (англічане, скандынавы і інш.) хочуць узнавіць сваю першую мову, збіраюць па крохам словы, але яны не ведаюць, што іх продкі размаўлялі на беларускай мове. Адкройце гэты сайт і вы убачыце сваімі вачыма, а для беларускіх навукоўцаў з’явілася неаб’ятная прастора для навуковай працы. Беларускім навукоўцам бог даў шанец быць першымі ў адкрыцці небывалых гістарычных таямніц. А таямніцы сапраўды ёсць. Напрыклад, узгадваецца каваль Шкут, майстар залатых спраў. Ён сам пісаўся так на залатых вырабах. А жыў ён на пачатку новай эры. На адным з брактэатаў, знойдзеных ў Скандынавіі. падпісаных на старажытнай беларускай мове, але зразумелай для нас. ёсць выява каардынат у трохмеранай сістэме. што на 1000 год раней, чым у Дэкарта. Знішчэнне беларускай мовы – гэта знішчэнне не толькі нашай роднай мовы, але і першай мовы ў Еўропе, а можа яна яшчэ мае і больш гістарычныя корні. Гэта такі сорам і бруд так адносіцца да такой гістарычнай каштоўнасці.

  3. Siarhiej кажа:

    1. сайт: “Радзіма мая – Беларусь” – дзякуй Сп. Галіна за наводку, пагляжу.
    2. Мова мае таксама абарончую функцыю: Свой – Чужы. Яна абараняе і тэрыторыю краіны. Гэта разумеюць акупанты і імкнуцца яе знішчыць.
    3. Мовай міжнацыянальных зносін у СССР фактычна былі расейскія мацюкі. Гэта я бачыў і ў Маскве і ва Узбекістане і на Украіне.
    4. Раю ўсім выбраць (стварыць) сваю “інфармацыйную прастору” па-беларуску, карыстацца ў першую чаргу беларускамоўнымі крыніцамі.

  4. Вось сайт:http://galinaartemenko.livejournal.com/
    Прашу выбачэння, што сама прэзентую свой сайт, але раблю гэта для сваёй краіны і свайго народа.

  5. Гэтыя тры часткі надпісы чытаюцца наступным чынам:
    1. «РА-СЕ (А)-РЪ»;
    2. «МА-РИ-Я ДЕ-ВА ЖИ-ВА»;
    3. «НА-ВЪ-ЖИ-СЪ-ТЬ».

  6. Гэтыя надпісы з Мікоржынскага каменя: 1. 1. «РА-СЕ (И)-РЪ»; Раса арыяў
    2. «ЖИ-ВИ-НО ЖЕ ЧА-ДО КО-НЬ», то есть «Живино дитя – это конь».
    3. «КО-НЬ ТО ДЕ-ВА-Н-И»,
    4. «ДЕ-ВА-Н-И ЛЪ-РА».
    Гэтыя з залатой падвескі са Швецыі: 1.«ВЪ-ЗЪ-ША-ШИ Н-А ЛО-ВА-ВЪ-ТИ»,
    2. «НА-ЗИ-ВА БО И-Е НА-ША ЖЕ-НА
    Гэтыя надпісы з залатога брактэата з Літвы: «НА-ХО-ДЪ-И-И-ТЪ РЪ-ЦЕ-РЪ КЪ-НЪ-Е-ЖЪ-НЪ-У И-ЖЪ ВО ЧА-РО-МЕ ЧЕ-КА КО-ЛЕ-ТЪ ЧА-РО-ДЕ-Я», что означает: «НАХОДИТ РЫЦАРЬ КНЯЖНУ, КОТОРАЯ В ЧАРАХ (ЗАКОЛДОВАННАЯ) ЖДЕТ (ПОКА ОН) ЗАКОЛЕТ ЧАРОДЕЯ».
    Гэтыя з залатога брактэата са Скандзінавіі: “Бо-Хъ-Чэ Ра Бо-Хъ-Чэ Ка”,
    гэтыя надпісы з залатога рога з Даніі:”МО-ВЕ {ТЪ-А}-КЪ МА-РО-ЧИ ЗА-ЧЭ-КА-ТИ СЕ: РА У-ХЪ-ТЪ-І ВА-ЧИ СЕ: РА У-РЪ-НЕ-ЧИ: ТО ЧИ-РО-І-ЖЪ-У”.
    Гэта надпіс на камні з Нарвегіі:Тыя ніры равуць
    Сонца малое пегае спіць
    Зіма пену дае яго
    Яго вар пячэ воды тыя
    Бо вецер не той
    З Поўначы ў ночы зімнія
    Рра чытаючы хоча
    Та зваці яго на сваё…
    Бо не пара. Бо нема цяпла
    Зіма вінавата
    Но к Івані (Купалле) чіно за….
    Не яро сонца зімой
    То бо ныне яро
    То на сонцы мара
    То іншы рано вар
    Іншы не пячэ.)

    Гэты надпіс з куфэрка з англіі:Левая частка верхняга радка чытаецца справа налева: “БО-ЖА {ВЪ-ВЪ-ЧЭ} ХЪ-{ВЪ-НЪ}: ЛА-РА {ТЪ-А-І-НА}”: («БО-ЖЕ {ВЪ-ВЪ-ЧЕ} ХЪ-{ВЪ-НЪ}: ЛА-РА {ТЪ-А-И-НА}»).
    Радок злева (чытаецца зверху ўніз): “НЕ {ВЕ-ЧИ}: ВА-РА-ЧИ-НЕ {ВЪ-ВЪ-ЧЭ} РЪ-{ЧИ-НО}”): («НЕ {ВЕ-ЧИ}: ВО-РА-ЧИ-НЕ {ВЪ-ВЪ-ЧЕ} РЪ-{ЧИ-НО}»).
    Ніжні радок чытаецца злева направа: “ПА {ВЪ-ВЪ-ЧИ} РО-КА-І ЗЪ ТА-БО МА-Я ЗА-НЕ {ВЪ-ВЪ-ЧЭ} МА-{ТЪ-А-ЧИ}-Я ЧА-ДА НЕ-Я {ВЪ-ВЪ-ЧИ}-Я ЗА-ЛА-І Я-КЪ: {ВЪ-ЧИ} ЗЪ-ДА-Я {ВЪ-ЧИ} РО-“(«ПО {ВЪ-ВЪ-ЧИ} РО-КА-И ЗЪ ТА-БО МА-Я ЗА-НЕ {ВЪ-ВЪ-ЧЕ} МА-{ТЪ-А-ЧИ}-Я ЧА-ДА НЕ-Я {ВЪ-ВЪ-ЧИ}-Я ЗА-ЛА-И Я-КЪ: {ВЪ-ЧИ} ЗЪ-ДА-Я {ВЪ-ЧИ} РО-».)
    Радок справа (чытаецца знізу ўверх): “ЗЪ-І-РЪ-МА ВЪ НЕ-МЪ”(«ЗЪ-И-РЪ-МА ВЪ НЕ-МЪ».).

    Правая частка верхняга радка (чытаецца справа налева): “ЗЪ РЪ-МА ВЪ-НЪ НЕ {ВЪ-ВЪ-ЧИ} {ВЪ-НЪ} {ВЪ-ВЪ-ЧЭ} {ЧИ-НО} {ВЕ-ЧЭ}”(«ЗЪ РЪ-МА ВЪ-НЪ НЕ {ВЪ-ВЪ-ЧИ} {ВЪ-НЪ} {ВЪ-ВЪ-ЧЕ} {ЧИ-НО} {ВЕ-ЧЕ}».)
    Увесь тэкст азначае прыкладна наступнае: “Божа Волче, хавай куфар таемны не вечна. Вернецца ваўчынае гырканне. Па-воўчаму загыркае за цябе мая ваўчыца-маці, як дзеці яе ваўчыныя забрэшуць. Заўсёды чакаючы вечнае спусташэнне ў ім з Рыму. Ён, не ваўчыны. Ён Ваўка (культ, закон) усталяваў назаўжды”.
    І так па ўсёй Еўропе. Папярэдні надпіс з польшы. Не на адным камні гаворыцца пра расу арыяў.

  7. anthony кажа:

    Honourable Sirs! You absolutely right with your conclusions. If we can cooperate to improve Belorussian destiny, please, send e-mail on following adress.
    God bless your work! Anthony Glushko, National University Kyiv-Mohyla Academy, Magister.

    Улічваючы пажаданьне сп-ра Яўгена перакладаем зьмест дадзена каментара:

    Паважаныя спадары! Вы абсалютна правыя ў сваіх заключэньнях. Калі мы можам кааперавацца для таго, каб падвысіць беларускую годнасьць, калі ласка, дашліце Е-мэйл на наступную адрэсу.

    Хай дапамагае Бог у вашай працы! Антон Глушко, Нацыянальны Ўніверсітэт Кіева-Магілянскай Акадэміі, магістар“.

  8. Шаноўная, рэдакцыя.
    Калі ласка, перакладзіце апошні каментар.
    З павагай.
    Я.Мурашка

  9. Сп. Антон Глушко, сп. Галіна Арцёменка зацікавілася вашай прапановай аб супрацоўніцтве. Мой э-мэйл вам дашле рэдакцыя сайту. Давайце іх папросім. З павагай Галіна А.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы