nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ці ўсеагульнай ёсьць Дэкларацыя правоў чалавека?

10 снежня, 2008 | Каментары (1)

Ян Максімюк

Ð�Ñ�клаÑ�аÑ�Ñ�Ñ�.JPG 

З нагоды 10 сьнежня – Дню правоў чалавека, мы вырашылі знайсьці найлепшы артыкул, прысьвечаны гэтай даце, і выставіць яго на нашым сайце. Лепшым быў прызнаны артыкул Яна Максімюка, які мы і падаем ніжэй (узята з www.svaboda.org/content/Article/1358337.html). Ня будзем хаваць, яго пярлінкай стаўся апошні абзац, які цудоўным чынам пераклікаецца з нашымі ранейшымі высновамі, зробленымі па выніках аналізу ўзаемаадносін карэннага народу і мігрантаў (гл. тут: https://nashaziamlia.org/2008/08/09/1467).

Рэдакцыя.

 

Пасьля заканчэньня Другой Сусьветнай вайны міжнародная грамадзкасьць адчула, што насьпела патрэба пацьвердзіць фундамэнтальныя правы чалавека ў адным міжнародным дакумэнце.

На той час некаторыя краіны, такія як Францыя і ЗША, ужо мелі свае нацыянальныя хартыі правоў чалавека. Але першым дакумэнтам, які перакрочыў дзяржаўныя межы і ахапіў усе дзяржавы, што належалі да ААН, сталася Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека, прынятая на паседжаньні Генэральнай Асамблеі ААН у Парыжы 60 гадоў таму.

Беларуская ССР, якая зьяўлялася паўнапраўным членам ААН у той час, устрымалася ў галасаваньні над дэклярацыяй.

Сам дакумэнт складаецца з 30 артыкулаў, у якіх выкладзены такія асноўныя правы і свабоды чалавека, як свабода выказваньня і рэлігіі ці права на адукацыю, працу і жыцьцё бяз рабства і эксплюатацыі.

Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека не зьяўляецца юрыдычным актам — гэта значыць, дакумэнтам абавязковым для выкананьня — а ўсяго толькі дэклярацыяй. Кажучы канкрэтна, ніякі суд на сьвеце ня прыме справы, у якой чалавек скардзіцца, што яго краіна не забясьпечвае яму права на працу.

Аднак дэклярацыя дае вызначэньні такіх паняцьцяў як “асноўныя свабоды” і “правы чалавека”, якія згадваюцца ў Хартыі ААН — дакумэнце, які абавязвае ўсіх членаў ААН. Таму дэклярацыю звычайна трактуюць як неаддзельную частку міжнароднага права.

Гэткага погляду прытрымліваецца і брытанскі юрыст-экспэрт у пытаньнях правоў чалавека Біл Боўрынг, які сказаў нашаму радыё: “Хоць гэта і не абавязковае для выкананьня пагадненьне, тым ня менш яно лічыцца адлюстраваньнем міжнароднага звычаёвага права, якое абавязвае ўсе дзяржавы. Усе пагадненьні аб правах чалавека, што ўзьніклі з таго часу — аб выкараненьні дыскрымінацыі жанчын і расавай дыскрымінацыі ці аб правах дзяцей — абапіраліся на Ўсеагульнай дэклярацыі. Яна — аснова”.

Але аказваецца — што не для ўсіх. Вось некаторыя мусульманскія краіны, такія як Савудаўская Арабія, Іран, Пакістан і Аўганістан, штораз больш увагі надаюць шарыяту — мусульманскаму звычаёваму праву, якое ў некаторых пытаньнях ідзе ўразрэз з Усеагульнай дэклярацыяй.

Нашаму радыё распавяла сваю гісторыю Сабаціна (псэўданім), жанчына з Пакістану, якая выйшла замуж у Аўстрыі і перайшла ў хрысьціянства. Яе бацька прыгразіў ёй, што калі яна ня вернецца ў іслам, яе заб’юць.

Цяпер жанчына хаваецца пад іншым прозьвішчам у Нямеччыне, таму што аўстрыйскія ўлады, замест, каб дапамагчы, параілі ёй вярнуцца назад у іслам. Дык вось аказваецца, што ў эўрапейскай краіне ў ХХІ стагодзьдзі ўлады ня ў змозе абараніць права чалавека на свабоднае вызнаваньне рэлігіі і на зьмену рэлігіі.

Канфлікты паміж эўрапейскім бачаньнем правоў чалавека і мусульманскім звычаёвым правам узьнікаюць у Эўропе штораз часьцей, асабліва ў краінах, дзе мусульманскія супольнасьці складаюць заўважны адсотак насельніцтва, як напрыклад у Францыі, Нямеччыне і Вялікабрытаніі.

Сабаціна кажа: “Нам трэба казаць мусульманам, калі яны прыяжджаюць у эўрапейскія краіны: “Мы задаволеныя, што вы тут, мы вас любім, але мы маем свае правілы і ВАМ ЛЕПШ ВЫКОНВАЦЬ ГЭТЫЯ ПРАВІЛЫ, калі ня хочаце вярнуцца назад“. Гэта НЕ РАСІЗМ, гэта – АБАРОНА ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА”.

 

 

Ад рэдакцыі:

Такім чынам, абарона аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу – гэта і ёсьць галоўны кірунак абароны правоў чалавека ў Беларусі.

Гэта вынікае са словаў жанчыны, вельмі дасьведчанай у дадзеным пытаньні практыкай свайго жыцьця.

На жаль, заходнія лібералы накідаюць нам нешта зусім іншае.  

Думайце, спадарове.

Усяго вам лепшага.

І: жыве Беларусь – наша зямля!

 

Каментары (1)

  1. Беларуская ССР, а Беларусь пераемніца БССР, з’яўляецца не паўнавартасным сябрам ААН, а адной з краінаў-заснавальніц ААН. Гэта вельмі істотнае адрозненне на карысць краіны і народа (Беларусь была заснавальніцай СССР – успомніце падзеі развалу СССР. Нешта падобнае можа адбыцца і з ААН (гіпотэза) . Па гэтай прычыне нас ніхто не можа зваць сферай уплыву (зауваліраваны назоў калоніі). Ў міжнародных дакументах ёсць такі запіс, што народ можа абараняць сваю краіну, свае правы, калі на іх пасягаюць, са зброяй ў руках. Ва ўсіх іншых краінах мы не маем тых правоў, бо мы чужынцы. Усе краіны абараняюць правы карэннай нацыі, акрамя калоній (ЗША, Аўстралія – гэта калонііі і там права для заваёўнікаў, а не для карэннай нацыі. Тое ж самае адбываецца і ў Расеі). Шмат хто з нашых землякоў лічаць сябе інтэрнацыяналістамі. Гэта вельмі недарэчна так думаць, бо людзі іншых нацыянальнасцяў не лічаць нікога інтэрнацыяналістам, а проста агулам адносяць да рускіх і адносяцца як да недачалавекаў. Калі я прыехала ў Нямеччыну, у мяне быў шок. Усё гэта выпрабавала на сваёй шкуры: і ў Чэхіі, і ў Нямеччыне. Потым навучылася абараняць свае правы, сталі паважаць. Вопыт ёсць і цяпер магу сказаць дакладна: ў свеце паважаюць людзей адукаваных, умеючых адстаіваць свае інтэрэсы і заможных (тых хто стараецца дагадзіць ці дапамагае без грошаў лічаць дурнымі). Яшчэ не паважаюць тых, хто не паважае сваю культуру, мову, гісторыю. Гэта лічыцца вялікім сорамам для чалавека і з такім чалавекам не хочуць кантачыць, бо лічаць патэнцыйным здраднікам і шкурнікам. У Нямеччыне нават грамадзянства для такіх даюць неахвотна, бо кажуць так:”Калі сваёй роднай краіне здрадзіў, так Нямеччыне тым больш здрадзіць”.
    Ў Беларусі безумоўна парушаюцца ўсе правы карэннай нацыі. Беларусы наогул жывуць ў калгасах-рэзервацыях ці ў рабочых раёнах. Ў Беларусі жыве толькі каста, якая служыць чужым інтарэсам. Ў Беларусі яшчэ добра жывуць акупанты розных масцей. Для іх заўсёды і правы, і прывелегіі, і ўсё лепшае. Беларусь заўсёды будзе ў такім стане, пакуль не аб’яднаецца сапраўдная нацыянальна-патрыятычная эліта.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы