nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Зладзействы сіяністаў

9 студзеня, 2009 | Няма каментараў

�аза.JPG

Сёньня ў сьвеце дзьве праблемы “з газай” – прычым, магчыма, зьвязаныя паміж сабой. Адна зь іх – гэта вайна ў сектары Газа ў Палестыне. У міжнародных і беларускіх СМІ шырока паведамляецца пра пазіцыю аднаго з бакоў канфлікту, а бачаньне сітуацыі вачыма палестынцаў замоўчваецца. Але ж для складаньня аб’ектыўнага ўражаньня аб падзеях патрабуюцца веды аб пазіцыі ўсіх. Гэта вядомае патрабаваньне да любых СМІ, што прэтэндуюць на аб’ектыўнасьць. Ратуючы гонар “беларускіх” “незалежных” СМІ, мы падаем Прэс-Рэліз, падрыхтаваны Ісламскім Інтэрнэт-бюро перакладаў «Г1азотан байракх», які адлюстроўвае пазіцыю палестынскага боку канфлікту ў Газе (узята з kavkazcenter.com/russ/content/2009/01/08/63265.shtml).

Рэдакцыя.

 

“Палестынскае пытаньне мае даўнюю гісторыю.

З зараджэньнем і разьвіцьцём сусьветнага сіянісцкага руху ідэя аб утварэньні дзяржавы “Ізраіль” набыла злавесныя рысы. Яна пачала матэрыялізоўвацца яшчэ ў часы Першай сусьветнай вайны. А пачатак гэтаму працэсу паклала г.зв. дэкларацыя Бальфура ад 1917 года, у якой казалася пра рашучасьць Брытаніі заснаваць нацыянальную дзяржаву для габрэяў у Палестыне.

Гэта – адно з агідлівых рашэньняў у гісторыі, бо яно парушала міжнародныя пагадненьні й самым несумленным чынам ігнаравала правы і спадзевы законнага насельніцтва гэтай краіны. Да таго ж яно было прынятае тымі, хто не валодаў гэтай зямлёй – зямлёй, якая яшчэ нават не апынулася пад брытанскай акупацыяй.

Пад канец Першай сусьветнай вайны ў Палестыне габрэйскае насельніцтва было вельмі нешматлікім. Распачаўся працэс выцісканьня арабаў зь іх спрадвечных земляў і масавая іміграцыя габрэяў у Палестыну. Гэта адбывалася пры садзеяньні імперыялістаў і пад кіраўніцтвам сіянісцкіх завадатараў.

У адпаведнасьці з Атаманскімі запісамі ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя, Палестына была шчыльна заселена, асабліва ў яе арашальнай частцы, дзе галоўным заняткам насельніцтва была сельская гаспадарка.

У адпаведнасьці з дасьледваньнямі Justine McCarthy, насельніцтва Палестыны ў 1914 годзе складалі 657.000 арабаў-мусульман, 81.000 арабаў-хрысьціян і 59.000 габрэяў. Такшто колькасьць габрэяў па яе даных была менш за 8% ад усяго насельніцтва і нават была істотна меншай, чым хрысьціянскае насельніцтва Палестыны. Акрамя Justine McCarthy гэта прызнаюць такія габрэйскія навукоўцы, як Бені Морым і Том Сегеў.

Аднак габрэі вырашылі ў што б там ні было зьдзейсьніць “развод Палестыны зь яе насельніцтвам, пра што ў 1926 годзе недвухсэнсоўна заявіў ідэолаг сіянізму Зееў Жабацінскі: “Трагедыя заключаецца ў тым, што фактычна існуе супярэчнасьць паміж дзьвюмя праўдамі…, але наша праўда – справядлівей. Арабы культурна няразьвітыя, але іх інстынктыўны патрыятызм больш чысты і ганаровы, чым наш; іх нельга купіць, іх можна толькі забіць”.

Сіянізм робіць яшчэ больш небясьпечным тое, што з часам сіяністы пачынаюць верыць ва ўласныя міфы.

У той жа час англійскія ўлады скрозь пальцы глядзелі на ўзбраеньне габрэяў і нават дапамагалі ім. Габрэі арганізавалі й падрыхтавалі значныя вайсковыя сілы, якія ў 1948 годзе складалі больш за 70.000 бандытаў: 64.000 зь іх знаходзіліся ў арганізацыі “Хагана”, 5.000 ў “Іргуне” і больш за 2.000 – у “Штэрне”.

Гэта значыць, што колькасьць сіянісцкіх бандфармаваньняў у тры разы пераўзыходзіла колькасьць сямі арабскіх армій, якія прынялі ўдзел у вайне 1948 года.

У выніку гэтых працэсаў, 29 лістапада 1947 года пад моцным ціскам СССР і ЗША Генасамблея ААН прыняла сваё лёсавызначальнае рашэнье падзяліць Палестыну на габрэйскую і арабскую дзяржавы. Гэтае крывадушнае рашэньне давала чужароднаму габрэйскаму насельніцтву, якое ўварвалася сюды, 54% зямлі Палестыны, хаця да таго яны валодалі толькі яе 6,5% і складалі [ў 1947 г.] 31,7% насельніцтва.  

Пасьля вайны 1947 года і сакрушальнай паразы ў ёй арабскіх армій, сіяністы захапілі 78% палестынскай зямлі і 14 траўня 1948 года аб’явілі аб стварэньні дзяржавы “Ізраіль”.

Адразу пасьля вайны сіянісцкія банды выгналі з Палестыны каля 60% насельніцтва, а 30.000 чалавек былі высланыя ў глыбінныя раёны акупаваных тэрыторый.

Сіяністы зьнішчылі 478 палестынскіх вёсак (з 580 існых) і зьдзейсьнілі 34 акцыі, якія зьяўляюцца ваеннымі злачынствамі. Зь іх самым зьверскім стала масавае забойства палестынцаў у вёсцы Дэйр-Ясін 10 красавіка 1948 года, калі ў адпаведнасьці з самімі ж сіянісцкімі крыніцамі габрэйскімі бандытамі было забіта 254 жанчын, мужчын і дзяцей.

Такая вось “цывілізатарская” місія была зьдзейсьнена сіяністамі ды іх заходнімі памагатымі!

У наступныя гады сьвет стаў сьведкам сапраўднага генацыду палестынскіх арабаў, які праводзіцца з рознай інтэнсіўнасьцю пасёньня. Агульнавядомымі зьяўляюцца злачынствы сіяністаў у Джаніне, масавае забойства мірных жыхароў у лагерах для ўцекачоў-палестынцаў Сабра і Шаціла, і многія іншыя.

Ужо шмат гадоў сіяністы “працуюць” не пакладаючы рук над разбурэньнем мячэта аль-Акса. Прысутнічае сталы зьдзек над Ісламам і мусульманамі. І пасьля гэтага яны заяўляюць, што арабы зьяўляюцца “тэрарыстамі”, якія ўяўляюць пагрозу для бясьпекі “мірнага Ізраіля”!

5 верасьня 1978 года на “ізраільскім”радыё ў адной зь перадач прагучала: “габрэі й іхныя сябры павінны ведаць, што адраджэньне і ўзмацненьне Ісламу – гэта самая вялікая небясьпека для Ізраіля. Усе, хто любіць Ізраіль, павінны зрабіць усё, каб зьнішчыць дух Ісламу. У іншым выпадку ня толькі Ізраіль, але і ўвесь заходні сьвет апынуцца ў небясьпецы”.

Сіянісцкія кіраўнкі палічылі рух ХАМАС, які быў заснаваны ў 1987 годзе, сьведчаньнем абуджэньня і ўмацаваньня Ісламскага сьветагляду. Яны рабілі ўсё магчымае, каб зьнішчыць яго ў зародку, але дарэмна. І калі гэты рух прыйшоў да ўлады ў выніку дэмакратычных выбараў, на якіх стала настойвае Захад па ўсім сьвеце, набраўшы пры гэтым 78% галасоў, “Ізраіль” і яго заходнія сябры на справе паказалі сваю “прыхільнасьць” гэтак званым “дэмакратычным каштоўнасьцям” – пачалася блакада сектара Газа, быў інсьпіраваны раскол палестынскага грамадства, зьдзейсьнены шматлікія крывавыя злачынствы…

Напэўна, ХАМАС ёсьць за што крытыкаваць, але гэта ўнутраная справа мусульман. Нахабнае ж умяшальніцтва сіяністаў заслугоўвае асуджэньня і павінна атрымаць годны адпор.

12 дзён таму атрымаў разьвіцьцё чарговы віток палітыкі агрэсіі ды ізраільскага экспансіянізму. Так, па зводцы на 7 студзеня (12-ы дзень габрэйска-палестынскай вайны ў Газе), сіяністы зрабілі артылерыйскі й ракетны абстрэл тэрыторыі Газы, забілі ды паранілі дзясяткі палестынцаў. 6 студзеня сіяністы абстралялі дзьве школы, некалькі мячэтаў і больш за 100 дамоў у розных частках Газы. У час атакі  6 студзеня на школу ААН побач з раёнам Джыбалія на поўначы Газы было забіта ня менш за 43 вучня, жанчын, старых і хворых, якія хаваліся ад бомбаў сіяністаў у школе, якая патрануецца ААН.

Такім чынам, [на сёньняшні час – 7 студзеня 2009 г.] лік палестынцаў, забітых габрэямі ў ходзе цяперашняй вайны ў Газе складае ня менш за 674 чалавека, а клік параненых – больш за 3.300 чалавек.

Між тым, у адпаведнасьці з паведамленьнямі з Газы, сіянісцкі рэжым выкарыстоўвае для масавых забойстваў новую сакрэтную зброю. Пра гэта паведамілі нарвежскія лекары, якія дапамагаюць параненым у Газе. Па іх інфармацыі, бомбы маюць абмежаваны радыюс дзеяньня, аднак начыненыя мікраскапічнай шрапнэльлю. Па гэтай прычыне параненым немагчыма дапамагчы – яны паміраюць ад унутранага крывацёку.        

TimesOnline, а таксама шэраг іншых заходніх ды арабскіх крыніц паведамілі пра выкарыстаньне сіяністамі фосфарных снарадаў, а таксама снарадаў з абяднёным уранам. Шарыкі белага фосфару выклікаюць вельмі цяжкія апёкі пры кантакце са скурай, яны выкарыстоўваюцца сіяністамі для масіраванага паражэньня як мага большай колькасьці людзей.

У свой час Нэльсан Мандэла сказаў: “Ізраіль пазбавіў мільёны палестынцаў іх свабоды і маёмасьці. Ён заснаваў сістэму жахлівай расавай дыскрымінацыі й няроўнасьці. Ён сістэматычна кідае ў турмы і катуе тысячы палестынцаў, парушаючы міжнароднае заканадаўства. Ён вядзе жорсткую вайну супраць мірнага насельніцтва, асабліва дзяцей”.

Сёньня ў чарговы раз мы можам пераканацца ў справядлівасьці гэтых слоў.

І да паможа Усявышні мусульманам зрабіць правільныя высновы з сваіх папярэдніх памылак, зьяднацца на Сапраўдным Шляху Ісламу і даць годны адпор усім агрэсарам”.

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы