На іншы канфлікт вакол “газы” варта паглядзець вачыма еўрапейцаў. Для гэтага мы прапануем нашым чытачам пазнаёміцца з рэдакцыйным артыкулам у італьянскай La Republica ад 8 студзеня г.г. Найбольш цікавыя меркаваньні аўтара, станоўчыя і адмоўныя, мы, як звычайна, выдзелілі (падаецца паводле www.tribuna.com.ua/digest/172626; www.inosmi.ru/text/stories/06/01/05/3473/246496).
Рэдакцыя.
Гэтая пунктуальнасьць выклікае падазрэньне. Палярны холад прыходзіць і сьціскае ў сваіх абдымках Еўропу. Адразу ж распачынаецца свара паміж Масквой і Кіевам пра “палітычны” недахоп расейскага газу, якім мы грэемся і дзякуючы якому мы вырабляем электрычнасьць. Крызіс засьпеў Італію на дзіва непадрыхтаванай. Яна зьяўляецца слабым вязьмом Еўрапейскага Зьвязу, таксама віннага ў непрадбачнасьці. Учора аб’ём паставак расейскага газу ў нашу краіну зьнізіўся на 90% – выявілася наша ўразьлівасьць. Мы – адна з найбольш залежных ад “Газпраму” краін. Не суцяшае тое, што мы апынуліся ў кампаніі былых сатэлітаў Савецкага Саюзу, такіх як Славенія й Венгрыя. Не падбадзёрваюць і словы [эканамічнага разьвіцьця] Скаёлы, які заяўляе, што запасаў хопіць на некалькі тыдняў. Зіме быць яшчэ доўга, у сховішчах іншых краін знаходзяцца запасы, якіх хопіць на некалькі месяцаў.
Улічваючы, што гэты крызіс нагадвае рэмэйк армрэсьлінга Расеі й Украіны ў студзені 2006 года, Financial Times нагадвае выказваньне Карла Маркса, што “гісторыя спачатку паўтараецца ў форме трагедыі, а потым – у форме фарсу”. Гумар адпавядае брытанцам, якія дзякуючы радовішчу Паўночнага мора самадастатковыя з натуральным газам. Для нас, кантынентальных жыхароў, больш трагічна даведацца, што праз тры гады нічога не зьмянілася ў нашых крыніцах паставак энэргарэсурсаў. Чвэрць усяго газу па-ранейшаму пастаўляе Расея, а 80% гэтых паставак працягваюць перасякаць ненадзейную Украіну.
Энэргетычны канфлікт Масквы і Кіева мае гістарычныя прычыны. Газаправод, які пракладзены па тэрыторыі Украіны, быў пабудаваны яшчэ калі яна была часткай Савецкага Саюзу і, такім чынам, знаходзілася пад дыктатам Крамля. Пасьля развалу СССР украінцы захавалі спадчынную маёмасьць і права на транзіт. Станоўчая спадчына – гэта палітычны кошт на газ, які да ўчорашняга дню быш ніжэй за катыроўкі на свабодным рынку. Гэтая прывілея аплочваецца тым, што на тэрыторыі Украіны разьмешчана аўтастрада з труб: стратэгічны трубаправод, які Масква выкарыстоўвае для здабываньня каштоўнай валюты праз продаж газу Заходняй Еўропе. Час ад часу, звычайна пасьля вялікага сьнегападу і тэмператур ніжэй нуля, “Газпрам” раптам “успамінае”, што ўкраінцы замала плоцяць за газ, і перакрывае ім вентыль. Кіраўнікі ў Кіеве рэагуюць праз крадзеж з трубаправодаў газу, які накіроўваецца да нас. І ЕЗ апынаецца ў закладніках.
За камерцыйнымі прычынамі крыюцца палітычныя матываці Масквы. Апошняя баталія за газ з украінцамі ў кастрычніку 2007 года была непрыхаваным палітычным умяшальніцтвам. Пуцін і Мядзьведзеў, якія настальгуюць па савецкай імперыі, спрабавалі перашкодзіць фармаваньню ў Кіеве празаходняга ўраду. Газавыя вентылі былі перакрытыя адразу пасьля ўкраінскіх выбараў. Цяперашні эпізод, магчыма, ёсьць халоднай помстай і магчымасьцю прымусіць Кіеў заплаціць за яго палітычную падтрымку Грузіі ў час канфлікту летась. Тое, што ў кіраўніцтве “Газпраму” ёсьць нейкі Аляксандр Мядзьведзеў, брат расейскага прэзідэнта, нагадвае нам, што ў Маскве розьніца паміж палітыкай і бізнэсам ёсьць нязначнай. Але калі расейскі рэжым – гэта гратэскная і дзікунская карыкатура на дэмакратыю, Украіна не нашмат пайшла наперад. Яе прэзідэнт і прэм’ер уцягнутыя ў братазабойчую барацьбу, ВУП падае, банкроцтва дзяржавы здолелі на даны момант адкласьці дзякуючы тэрміноваму крэдыту МВФ (16,4 млрд. даляраў). Нават Цэнтрабанк Украіны закранулі сур’ёзныя падазрэньні ў карупцыі.
Рэмэйк фільма не заўсёды карыстаецца посьпехам арыгінала. Расея хутка вы́чэрпае сваю магчымасьць выкарыстоўваць энэргетычны шантаж для аднаўленьня імперскай сьферы ўплыву. Даход ад продажу нафты-газу тае на вачах. Мы, еўрапейцы, усё яшчэ плоцім за расейскі газ па 500 даляраў за 1000 кубаметраў у адпаведнасьці з доўгатэрміновымі кантрактамі, падпісанымі ў час, калі цэны на энэрганосьбіты дасягнулі свайго гістарычнага максімуму. Але ў гэтых кантрактах ёсьць пункты індэксацыі, якія падганяюць цану на газ да цаны на нафту з паў- ці гадавым спазьненьнем. Маскоўская казна, як і рубель, церпіць. Новае дзяржаўнае банкроцтва Расеі (альбо крах базавых падставаў яе прамысловасьці) магчымае ў 2009 годзе. Глабальная рэцэсія выяўляе стратэгічныя памылкі, зробленыя Пуціным- Мядзьведзевым ды іхнымі алігархамі. Яны дарма згубілі гады росквіту, не займаліся інвестыцыямі ў распрацоўку новых радовішчаў й інфраструктуру транспартыроўкі энэргарэсурсаў. Не гаворачы пра кепскае эканоміка-сацыяльнае становішча большасьці іх суграмадзян, якіх дабрабыт эканамічнага буму толькі трохі закрануў.
Рускія хутка заплоцяць за палітыку-выклік, на зьдзяйсьненьне якой у іх пачынае не хапаць фінансавых рэсурсаў. Гэта слабое суцяшэньне для Заходняй Еўропы, якая прадэманстравала небясьпечную блізарукасьць. Найперш з-за баязьлівасьці, якую мы выявілі, калі рускі мядзьведзь здаваўся непераможным. Адсюль вытокі адмаўленьня ад падтрымкі будаўніцтва здаровай дэмакратыі ва Украіне ды ў іншых краінах былой савецкай імперыі. У энэргетычнай сьферы мы таксама зрабілі сур’ёзныя памылкі. Такія як спазьненьне ў завяршэньні праекта Nabucco – сістэмы газаправодаў, якія праз Балканы і Турцыю павінны адчыніць нам наўпроставы доступ да газу Цэнтральнай Азіі, паменшыўшы нашу залежнасьць ад расейскага газу. Непрабачальным ёсьць нестварэньне сапраўднага адзінага еўрапейскага газавага рынку, які павінен зрабіць цыркуляцыю [газу] ўнутры ЕЗ і хутка ліквідаваць энэргетычны кан’юнктурны дэфіцыт у той ці іншай краіне. Над усім гэтым навісае цень гіганцкіх, ганебных канфліктаў інтарэсаў: у гады свайго буму “Газпрам”, як вядома, “разьмясьціў” частку даходаў так, каб заручыцца падтрымкай важкіх еўрапейскіх палітычных лідараў.
Цяпер Еўразьвяз адкрывае для сябе, што вымушаны выконваць ролю неверагоднага пасярэдніка паміж Масквой і Кіевам для забесьпячэньня таго, каб газ у хуткім часе зноў пачаў паступаць у нашы дамы. Як і сітуацыя на Блізкім Усходзе, гэты крызіс, здаецца, зроблены якраз у час, каб узмацніць нашы ўнутраныя рознагалосьсі – як заўсёды, [у нас] ёсьць фронт “добразычлівых”, якія любяць заўсёды казаць Маскве “так”, а ёсьць фронт тых, хто хацеў бы супрацьстаяць рускім з каменным тварам, але на гэта ў іх няма сродкаў…
Тут, якраз да часу, можна прыпомніць прымаўку пра смажаннага пеўня, які ў задніцу дзяўбнуў.
Бруселю нагадалі, што паставілі яны не таго каня. Тым не менш, Эўропа “выплыве”, а для Крамля надыйдуць не вельмі прыемныя часы. Спадзяюся, што народы Расеі успомняць пра сваю нацыянальную годнасьць і пакажуць русскім на дзьверы, каб стаць гаспадарамі сваёй зямлі і яе нетраў. А Масква няхай шукае для сябе радовішча у нетрах маскоўскага метро.
Свабоду паняволенным народам імперскай Расеі
Вось гэтыя радкі мяне найбольш уразілі:
“-ў Маскве розьніца паміж палітыкай і бізнэсам ёсьць нязначнай
-Яны дарма згубілі гады росквіту, не займаліся інвестыцыямі ў распрацоўку новых радовішчаў й інфраструктуру транспартыроўкі энэргарэсурсаў.
-адмаўленьня (Захадам) ад падтрымкі будаўніцтва здаровай дэмакратыі ва Украіне
-“Газпрам”, як вядома, “разьмясьціў” частку даходаў так, каб заручыцца падтрымкай важкіх еўрапейскіх палітычных лідараў.”
У маскоўскіх цароў няма “цара ў галаве”. Яны трацяць рэсурсы і час абы на што толькі не на развіццё сваёй краіны.
Беларуссю таксама кіруюць дурні. Базавым злементам развіцця (у тым ліку і эканамічнага) ёсць культура.