nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сістэма сацыяльных паразітаў па-над Беларусьсю і Украінай (Д пр-п 125)

26 студзеня, 2009 | 3 каментарыя

Алесь Астроўскі, Барыс Керзач

d096d18bd180d18bd0bad196




Аналітычны матэрыял, пададзены ніжэй, ёсьць вынік абагульненьня шэрагу фактаў сучаснай палітыкі, якія ня “любяць” аналізаваць практычна ўсе СМІ, хаця і падаюць. Мы, наадварот, важкія моманты імкнемся ня толькі заўважаць, а і аналізаваць. У некаторых выпадках з мэтай акцэнтаваньня ўвагі мы робім прагноз, каб пазьней праверыць, наколькі былі блізкія да разуменьня зьместу падзей (нагадаем, адным з крытэраў навуковасьці любой тэорыі зьяўляецца здольнасьць рабіць на яе грунце адэкватны прагноз).

1.

Летась мы зрабілі акцэнт на дзіўнай падзеі. У пачатку ліпеня 2008 г. ва ўплывовым амерыканскім часопісе “International Herald Tribune” з артыкуламі выступілі Генры Кісінджар, Стывэн Коэн і Дзьмітры Рагозін (здавалася б, ну, і кампанія), дзе разам заклікалі зьмяніць негатыўную палітыку ЗША ў адносінах да Расеі на пазітыўную і… не прымаць Украіну ў NATO (гл. nashaziamlia.org/2008/07/08/1428; nashaziamlia.org/2008/07/08/1432; nashaziamlia.org/2008/07/13/1434). Кісінджар аргументаваў гэтую пазіцыю ў асноўным тым, што супрацоўніцтва Злучаных Штатаў з “моцнай Расеяй” патрэбнае ЗША для вырашэньня больш важных праблем – у прыватнасьці, “праблемы Ірана”. Коэн націскаў на этыку – маўляў, ЗША кепска робяць, што ня ставяцца да Расеі “як да сувярэннай і вялікай дзяржавы з адпаведнымі нацыянальнымі інтарэсамі”, а яна, маўляў, вартая таго (пры гэтым Коэн іншых краін й іх інтарэсаў ва ўпор не заўважаў). Рагозін жа заявіў, што разам з падзеньнем камунізму зьніклі прычыны для канфрантацыі Захаду з Расеяй і што апошняя ўступіла на шлях, які вядзе да эўрапейскай дэмакратыі.

Пазіцыя гэтых трох асоб у адносінах да Украіны на першы погляд выглядала ўсяго толькі недарэчным выключэньнем на фоне нібы агульнага кансэнсусу на Захадзе ў гэтым пытаньні, які меў супрацьлеглы зьмест. На той час ужо было нават рашэньне Кангрэсу ЗША – ключавой НАТАўскай дзяржавы – аб прыняцьці Украіны ў НАТА. Здавалася, пазіцыю Кісінджара-Рагозіна можна лёгка праігнараваць. Аднак, у той час мы ўжо больш-менш арыентаваліся ў тым, што ёсьць “Захад”, а таму палічылі выступ трох узгаданых асоб істотным сігналам. Таму нацэліліся прасачыць за далейшай хадой падзей, бо наступствы супярэчнасьці (прымуць у НАТА Украіну ці ня прымуць) ужо наўпрасткі паказвалі б на ролю сіянакратыі – ядра ўсёй глабалісцкай фінансавай алігархіі – у сёньняшнім заходнім сьвеце.

Пазьней, як усе ведаюць, была жнівеньска-верасьнёўская вайна Расеі супраць Грузіі, пасьля якой многія палітычныя аналітыкі ў адзін голас заяўлялі: “ну, цяпер ужо дакладна Грузію ды Украіну прымуць у НАТА ды яшчэ ў паскораным рэжыме”.

Аднак наступіў доўгачаканы сьнежань 2008 г. і, нягледзячы ні на што, Украіне і Грузіі далі… паварот ад НАТАўскіх варот. Здарылася тое, што мы і меркавалі, як найбольш верагоднае. Заява аб пазіцыі глабалісцкай сіянакратыі сапраўды была больш інфарматыўным сігналам – на яе фоне нават рашэньні Кангрэсу ЗША аказаліся ня больш, чым фількінай граматай…

Непадрыхтаванымі да таго, што адбылося, аказаліся многія палітыкі й палітолагі (такія яны палітолагі). Адчай і расчараваньне ня мог схаваць нават прэзідэнт Украіны В.Юшчанка. Пасьля таго, як у Брусэлі ў сьнежні 2008 года на ключавым саміце НАТА Украіну і Грузію не запрасілі далучыцца да Плану дзеяньняў па сяброўству ў альянсе (г.зв. ПДС), ён, даючы з гэтай нагоды інтэрвю, абвінаваціў НАТА ў боязі Расеі (www.rosbalt.com.ua/2008/12/15/603300.html).

Юшчанка, у прыватнасьці, сказаў: “За ХХ стагоддзе Украіна 6 разоў аб’яўляла незалежнасьць. Пяць разоў мы яе гублялі. Была адна прычына: за намі ніколі не стаялі міжнародныя гарантыі нашай тэрытарыяльнай цэласьці й суверэнітэту [гэта ня так; у 1994 годзе і Беларусі, і Украіне ў сувязі з вывадам ядзернай зброі са сваіх тэрыторый такія гарантыі з боку ЗША, Вялікабрытаніі ды іншых краін былі дадзены; іншая справа, што гэтыя “гарантыі” на практыцы аказаліся фікцыяй; дарэчы, гэта – адзін з фактаў, які знаходзіцца ў падмурку нашага сёньняшняга крытычнага стаўленьня да “Захаду”. – Рэд.]. Палітыка НАТА пашырае на ўсход Еўропы зону стабільнасьці й міру. Упэўнены, што краіны Еўразьвязу вельмі зацікаўлены ў пашырэньні зоны стабільнасьці … І ў коле НАТА, і па-за блокам не хапіла палітычнага духу зьдзейсьніць у чыстым выглядзе тыя прынцыпы, на якіх базуецца праца гэтага інстытута [справа ня ў “духу”, а ў інтарэсах глабальных сацыяльных паразітаў. – Рэд.]. Украіна – гэта не чыясьці правінцыя [адгалосак размоў пра “сьферы ўплыву”. – Рэд.], Украіна – сувярэнная дзяржава. І адным з фундаментальных правоў сувярэннай дзяржавы ёсьць права фармаваньня палітыкі ў сьферы бясьпекі” [усё так з пазіцыі элементарнай прыстойнасьці, але ня сёньняшніх палітычных рэаліяў; у гэтым адрозьненьні паміж імі можна убачыць стан людскай цывілізацыі. – Рэд.].

Адказваючы на пытаньне, ці згодны Юшчанка зь меркаваньнем, што НАТА спужалася ўсталяваньня больш шчыльных сувязяў з Украінай з-за жорсткага супрацьстаяньня з боку Расеі, ён сказаў: “Для мяне відавочна, што гэта так”.

А яшчэ Юшчанка не сказаў, але напэўна зразумеў, што цынічны Захад класічна згуляў зь ім у цёмную, фактычна падставіў яго – спачатку абяцаў адно, а затым зрабіў іншае. Відаць, таму Юшчанка рынуўся пад Новы год у Заходнюю Украіну – туды, дзе знаходзяцца асноўныя сілы “памаранчавай” рэвалюцыі. Праўда, пасьля той рэвалюцыі ён здаў многіх з тых, хто гэтую рэвалюцыю рабіў (гл. nashaziamlia.org/2007/03/31/606). Зрабіў гэта дзеля “ліберальнага іміджу” Украіны. Ці прабачаць яму хлопцы? Пабачым. Але нам відавочна, што да цяперашняга прэзідэнта Украіны нарэшце тое-сёе з заканамернасьцяў сапраўднай палітычнай рэчаіснасьці пачало даходзіць…

Пазіцыя глабалісцкай сіянакратыі па Украіне, узгодненая з пазіцыяй расейскай імперыякратыі (хай сімвалам гэтага будзе дзіўная спайка – Кісінджэр-Рагозін), выяўляе сябе і ў паводзінах шэрагу прадстаўнікоў расейскай імперыякратыі. Паглядзіце на фота ў пачатку артыкула. На ім разам зь Кісінджарам паказаныя Лужкоў і Жырыноўскі. Што аб’ядноўвае гэтых, здавалася б, такіх розных людзей? Першы адказ: яны ўсе выступаюць супраць Украіны і супраць прыняцьця яе ў НАТА. Асабліва актыўна Лужкоў і Жырыноўскі (адпаведныя матэрыялы гл. тут: nashaziamlia.org/2008/07/15/1441; nashaziamlia.org/2009/01/18/1728). А што яшчэ аб’ядноўвае іх? Вельмі верагодна тое, што Лужкоў з Жырыноўскім атрымліваюць падтрымку і ўказаньні ня толькі з Крамля, а і яшчэ аднекуль, што і тлумачыць іх настолькі агрэсіўныя нападкі на Украіну…

Пералічаныя факты яшчэ больш узбагачаюць даўно сфармуляваны намі Д пр-п 83, які сьцьвярджае, што паміж расейскай імперыякратыяй і глабалісцкай сіянакратыяй існуюць саюзьніцкія дамоўленасьці дзеля здушэньня імкненьня народаў да свабоды і дэмакратыі. Гэтыя ж саюзьніцкія адносіны выяўляюць сябе і ў нацыянальным складзе сёньняшняга расейскага алігархату і ў прынцыпова мірным, асабліва ў апошнія гады, характары ўзаемаадносін паміж ім і расейскай імперыякратыяй.

Але не на гэты асьпект мы хацелі б зьвярнуць увагу. Цяпер нас цікавіць іншае: навошта глабалісцкай фінансавай алігархіі й яе ядру – сіянакратыі – непрыняцьце Украіны ў НАТА? Чаго яна гэтым дамагаецца? І навошта ёй “адзіная і моцная Расея”?…

Адказ на гэтае пытаньне мы ўжо заклалі паўгады таму ў, на той час, будучае рашэньне НАТА адносна Украіны (nashaziamlia.org/2008/07/13/1434). Фактычна, мы зафіксавалі, што калі працэс прыёму Украіны і Грузіі ў НАТА пачне тармазіцца, а затым і ўвогуле спыніцца, гэта будзе азначаць:

– што глабалісцкая фіналігархія ёсьць нашмат больш моцнай рэальнай структурай, чым, напрыклад, публічны і вядомы ўсім Кангрэс ЗША;

– што гэтай фіналігархіі не патрэбна абароненая, бясьпечная, дэмакратычная Украіна і такая ж Грузія. Ёй не патрэбна “пашырэньне зоны стабільнасьці”. Яна дамагаецца нечага іншага…

Чаго? Што павінна адбыцца па планах глабалісцкай фіналігархіі паміж Расеяй, Украінай, Грузіяй?

Ведаючы ўласьцівасьці важнейшай соцыяпаразітнай сілы на Захадзе, мы ўбачылі прыкладна такую сьхему іх мысьленьня.

Уступленьне Украіны і Грузіі ў НАТА канчаткова замкнула б Расею ў сябе самой (бо Расея няздольна будзе на іх напасьці). Гэта прымусіла б расейскую імперыякратыю ўсю агрэсію, увесь свой паразітызм, безь якіх яна ня можа існаваць, скіраваць унутр Расеі. У адказ на гэта расейскае грамадства пачало б шукаць сацыяльных паразітаў-ворагаў сярод “сваёй” палітычнай і эканамічнай “эліты”. Немінучым вынікам такога пошуку – падказалі сіянакратыі аналітыкі-прагназісты – ёсьць ня толькі канчатковы распад расейскай імперыі, але і страта ранейшых пазіцый сіянакратыі ў новаствораных нацыянальных дзяржавах! Натуральна, глабалісцкага монстра такі вынік не задавальняе. Яго можа задаволіць толькі адваротнае – захаваньне цэласьці Расеі й паступовае падпарадкаваньне сабе ўсё большых доляў эканомікі ды палітыкі, што магчыма толькі тады, калі Расея захавае імперскі статус і надалей пойдзе ў кірунку ліберастычнай дэградацыі (выказваньне Чубайса пра “ліберальную імперыю” памятаеце?). А гэта, у сваю чаргу, магчыма, калі расейская імперыя скіруе сваю агрэсію вонкі, на суседзяў! Вось кола і замкнулася…

Застаецца дадаць, што паколькі Украіну і Грузію не запрасілі далучыцца да НАТАўскага ПДС, гэтыя развагі набылі яшчэ большую абгрунтаванасьць. Канкрэтны прагноз, які зь іх вынікае – гэта вельмі вялікая верагоднасьць нападу расейскай імперыі на Украіну (найверагодней, яшчэ да восені гэтага года), найверагодней, з мэтай анэксіі Крыма.

Дадзенае меркаваньне не зьяўляецца сакрэтам. Мы падобныя погляды паказваем ужо даўно (гл nashaziamlia.org/2008/01/16/1152; nashaziamlia.org/2008/06/14/1392; nashaziamlia.org/2008/06/20/1400; nashaziamlia.org/2008/08/16/1483). Сёньня яны навіной не зьяўляюцца. Пытаньне стаіць хутчэй пра тое, як Расея будзе нападаць на Украіну (гл. deep-water.ru/?http://bilozerska.livejournal.com/103283.html).

Таму галоўнае, падкрэсільм, у нашых цяперашніх развагах пра магчымасьць вайны Расеі супраць Украіны ня ў тым, што мы таксама паказваем на гэтую небясьпеку, а ў тым, што “Захад” (калі браць яго ў цэлым, як інтэгральную палітычную плынь) і “Расея” праводзяць, нібы кожны паасобку, нібы ў сварах, але стратэгічна адну і тую ж узгодненую палітыку (як дзьве рукі аднаго піяніста, якія граюць на фартэпьяна).

Яшчэ раз назавем канкрэтныя імёны (без дзьвюкосьсяў) агрэсараў-завадатараў – гэта расейская імперская бюракратыя і глабалісцкая фінансавая алігархія.

Скаардынаваны дуэт названых соцыяпаразітных сіл (Д пр-п 83) пагражае ня толькі Украіне і Грузіі, але Прыбалтыцы, Азербайджану, Беларусі (не гаворачы ўжо пра ўсе народы, якія вымушаны жыць унутры межаў сёньняшняй Расеі). У тых мэтах, якія ставяць гэтыя сілы ў адносінах да пералічаных краін, істотных адрозьненьняў няма – захапіць, падпарадкаваць, выкарыстаць… Адрозьненьні толькі ў метадах дасягненьня гэтых мэт, якія абумоўлены асаблівасьцямі грамадска-палітычнай сітуацыі ўнутры і геапалітычнай сітуацыі вакол кожнай канкрэтнай краіны.

Так, ва Украіне якая-ніякая дэмакратыя. Сярод галоўных дасягненьняў – шматгадовая ўкраінізацыя, дзяржаўны статус нацыянальных мовы і сімвалаў, прызнаньне нацыянальных герояў, вызначэньне галадамору як генацыду ўкраінскага народу, адносна дэмакратычны і дынамічны палітычны працэс, істотны ўплыў аўтакефальнай праваслаўнай царквы на грамадства, адкрытасьць і разнастайнасьць СМІ, уздым нацыянальнага духу, вера ў будучыню і г.д.

У Беларусі ўсяго гэтага няма. Цяперцы на чале з Лукашэнкам усё стапталі, здушылі, збэсьцілі, зьмярцьвілі. Галоўнае “дасягненьне” рэжыму – стабільнасьць у жабрацтве і ганьбе. Стабільнасьць паступовага заняпаду, які вядзе ў кірунку… могілак (дарэчы, могілак для ўсіх!).

А цяпер паглядзім на стаўленьне да Украіны з боку “Захаду”. Спачатку была эйфарыя з нагоды памаранчавых падзей, абяцаньне падтрымаць – паспрыяць разьвіцьцю эканомікі, вырашэньню розных праблем, абяцаньне дапамагчы дасягнуць бясьпекі. Але ў выніку… “кідок праз бядро” і пакіданьне сам на сам з усходнім паразітна-імперскім монстрам.

Стаўленьне да беларускіх дэмакратычных сіл з боку “Захаду” мела аналагічную эвалюцыю. Спачатку (у 1990-х, асабліва ў першай палове) відавочным было імкненьне падтрымаць беларускую дэмакратыю (самі заходнікі, найперш амерыканцы, тады былі іншыя – адчувалася шчырасьць, спачувальнасьць, калегіяльнасьць). Затым стала бачна, што словы пра імкненьне дэмакратызаваць Беларусь разыходзяцца з тым, каму на справе аказваецца рэальная падтрымка (нагадаем, яна была не беларускім дэмакратам). Праз некалькі гадоў да слоў пра дэмакратызацыю Беларусі дадаліся намёкі, што, маўляў, мы – заходнікі – ня супраць у Беларусі й тое-сёе прыватызаваць. Затым некуды зьнікла і дэмакратызацыя (яе замяніў клопат пра “правы чалавека” і “меншасьці”), а пра жаданьне захапіць у Беларусі тое-сёе ўжо пачалі казаць не асобныя палітолагі, а цэлы Еўрапарламент… Карацей, маем усё той жа “кідок праз бядро”, толькі не ўраду, а беларускіх дэмакратаў. Але ў цэлым сінхроннасьць відавочная.

Адсюль пытаньне: ці выклікана дэградацыя стаўленьня Захаду да незалежнасьці й дэмакратыі ва Украіне, Беларусі, іншых краінах “постсавецкай прасторы” хуткай сьветагляднай дэградацыяй самога Захаду, ці, як кажуць, з самага пачатку так было задумана. Аднак, баімся, што калі мы да дна дакапаем любую зь версій, мы выйдзем на аднаго і таго ж ініцыятара. Вышэй мы яго шматкроць называлі.

2.

Каб паразважаць больш прадметна пра тую геапалітычную сітуацыю, якая складаецца над Беларусьсю і Украінай, нам варта трохі адысьці ў абстрактна-тэарэтычны бок, каб асьвятліць тэмы:

– адкуль бяруцца сацыяльныя паразіты на паверхні грамадска-палітычнага жыцьця, г.зн. каля рычагоў дзяржаўнай улады;

– чым абумоўлена сьпецыфіка найважнейшых зь іх;

– і як сёньня адбываецца іх “узаемадзеньне”.

Нам падаецца, што дакладна адказаўшы на гэтыя пытаньні, мы можам істотна наблізіцца да разуменьня зьместу сучасных падзей, якія маюць выразны дэгенератыўна-негатыўна кірунак.

Што такое дэмакратычнае грамадства (і, натуральна, дэмакратычная дзяржава) у ключавых феноменах?

Найперш, гэта грамадства цэласнае – г.зн. сістэмна зьяднанае ўсёй сукупнасьцю агульнанацыянальных каштоўнасьцяў (пра сістэму сьвятых каштоўнасьцяў беларускага народу гл. Д пр-пы 3б, 23, 94).

Гэтае грамадства канкрэтнае. Яно мае сваю гісторыю, сваю этнічную тэрыторыю, у межах якой будуе сваю дзяржаву, яно мае свае выразныя нацыянальныя адметнасьці (генетычныя, культурныя, іншыя).

Гэтае грамадства справядлівае. Гэта значыць, што становішча кожнага канкрэтнага чалавека ў грамадскай гіерархіі вызначаецца найперш тым, наколькі ён карысны ў параўнаньні зь іншымі (у дадзены момант і ў патэнцыяле) для прагрэсіўнага разьвіцьця грамадства (Д пр-п 4). Ні ён сам, ні тым больш яго нашчадкі ня могуць доўга трымацца на сваім высокім месцы ў іерархіі, калі патэнцыял, здольнасьці, магчымасьці вычэрпаліся, альбо калі іх не было. Грамадская справядлівасьць – гэта ня роўнасьць, а больш адэкватнасьць аб’ектыўным грамадскім інтарэсам і вертыкальная сацыяльная мабільнасьць, якая стварае магчымасьць кожнаму годнаму чалавеку ўзьняцца максімальна ўверх, а кожнаму нягодніку апусьціцца максімальна ўніз (гл. сьхему ўнізе).

Адной з прыкмет сацыяльнай справядлівасьці ў яе ідэальным зьдзяйсьненьні павінна быць такая сітуацыя: на вышэйшых прыступках дзяржаўнай улады знаходзяцца толькі прадстаўнікі нацыянальнай эліты. Характэрныя рысы апошніх – высокі ўзровень сьветагляднасьці, маралі, самаахвярнасьці, разьвіты інтэлект, вялікія веды і досьвед жыцьця.

��мак�а��� - б��ак�а���.JPG

Аднак, пададзенае – ідэальная сітуацыя. Гэта – мэта, на якую скіравана наша прагрэсіўнае грамадскае разьвіцьцё. Практыка жыцьця пакуль паказвае больш іншыя бакі.

Ёсьць розныя віды эліт – палітычная (уладная), уласьніцкая (фінансава-эканамічная), навуковая, культурная, рэлігійная, нацыянальная, арыстакратыя. Але толькі адна зь іх мае рэальную магчымасьць быць суб’ектам у практычным правядзеньні агульнаграмадскай палітыкі. Гэта эліта палітычная. У ідэале трэба, каб грамадствам кіравала нацыянальная (маральная) эліта разам з навуковай, але ў сёньняшняй рэчаіснасьці такое дасягаецца рэдка.

Знаходжаньне на вышынях сацыяльнай гіерархіі многімі ўяўляецца надзвычай пажаданым ня столькі з-за магчымасьці самарэалізавацца ў служэньні свайму грамадству, а па прычыне лёгкага дасягненьня нашмат больш прымітыўных каштоўнасьцяў. Улада заўсёды была надзвычай прывабнай мэтай любых сацыльных паразітаў. Таму яны імкнуцца туды пранікаць і замацавацца там на максімальна доўгі тэрмін.

Адна з асноўных стратэгій такога замацоўваньня – гэта ізаляцыя палітычнай “эліты” (уладаў) ад грамадства, ізаляцыя інфармацыйная, “праўная”, сілавая (гл. малюнак уверсе).

Аднак такая ізаляцыя аўтаматычна вядзе да дэградацыі палітычнай “эліты”, бо ў сацыяльных паразітаў няма аб’ектыўных інтарэсаў, усе іх каштоўнасьці суб’ектыўныя, скіраваныя на тое, як лепш жыць самім. Гэта вядзе да ператварэньня палітычнай “эліты” ў соцыя-паразітнага бюракратычнага монстра (у Беларусі з-за выключна абмежаванага сьветагляду мы прапануем зваць яго цяперцамі). Для ўтрыманьня ва ўладзе гэтая бюракратыя, акрамя ізаляцыі, звычайна ўключае дадатковую стратэгію – дэградацыі й некрафілізацыі грамадства (праз грамадскія дэзарыентацыю, шызафрэнізацыю, абыдленьне; гл. таксама Д пр-п 29). У выніку ўзьнікае сітуацыя, калі на паверхні грамадства паступова ўтвараецца нібы корка, лядовая крыга (ці бятонная пліта), якая цісьне на грамадства, сплюшчвае яго і не дае ніякай магчымасьці агульнанацыянальным інтарэсам выбіцца на паверхню жыцьця, на кіраўнічы ўзровень грамадства (гл. малюнак уверсе). Усё, што адбываецца на паверхні, адбываецца толькі зыходзячы з суб’ектыўных інтарэсаў паразітнай бюракратыі (цяперцаў).

Але справа ў тым, што на Зямлі не адно грамадства, іх шмат. І ў кожнага зь іх магла быць свая сьпецыфіка фармаваньня соцыя-паразітнай структуры на грамадскай паверхні. Так, на тэрыторыі расейскай імперыі, якая захапіла патэнцыйныя і рэальныя дзяржавы шматлікіх народаў, бятонная пліта на паверхні грамадства мае ўсе рысы расейскай імперскай бюракратыі. Механізмы яе “кіраваньня” грамадствам зьвязаны з выкарыстаньнем страху (праз тэрор), фізічнай сілы, прапаганды ідэі “служэньня Вялікай Расеі”. Як імперская структура, пліта расейскай імперыякратыі мае тэндэнцыю працягваць распаўзацца на тэрыторыі іншых дзяржаў. Так, яна з усходу налазіць на крыгу цяперцаў, падпарадкоўвае іх сабе, утвараючы ў значнай ступені адзіную соцыя-паразітную структуру. Апошнім хутчэй за ўсё і тлумачацца ўнікальныя для ўсяго сьвету этнацыдныя ўласьцівасьці цяперскай бюракратыі.

Аднак з захаду на нас і на Расею насоўваецца бятонная пліта зь іншымі соцыя-паразітнымі ўласьцівасьцямі й паходжаньнем. Яна сфармавалася з альтэрнатыўнага спосабу вырашэньня дылемы “злата і булата”. На захадзе ва ўмовах адноснай эканамічнай свабоды спачатку сфармаваліся структуры фінансавай алігархіі (як мы ўжо неаднаразова падкрэсьлівалі, зь сіянакратычным ядром унутры), якія пазьней цалкам падпарадкавалі сваім інтарэсам палітычныя вярхі. У выніку сёньня на Захадзе практычна няма ў палітыцы структур, якія б адлюстроўвалі аб’ектыўныя інтарэсы сваіх грамадстваў. На паверхні заходніх грамадстваў таксама ляжыць таўшчэзная лядова крыга-корка, складзеная фінансавай алігархіяй са сваіх прадстаўнікоў. Аднак яе механізмы “кіраваньня” грамадствам у большай ступені зьвязаны з выкарыстаньнем тэхналогій касмапалітычнай хаатызацыі грамадства (касмапалітызацыі як культурнай, так і дэмаграфічнай), шырокай плыні адуважвальнай, дэмаралізавальнай інфармацыі, прапаганды ідэі “індывідуальнай свабоды і сьціраньня межаў”. Гэтыя механізмы соцыя-паразітных тэхналогій (дададзім, хаця й іншыя, і больш сучасныя) не азначаюць адмену соцыя-паразітных уласьцівасьцяў у свайго носьбіта. Таму, як імперская структура, бятонная пліта заходняй фіналігархіі таксама мае тэндэнцыю распаўзацца на тэрыторыі іншых народаў й іхных дзяржаў. Механізмам гэтага распаўзаньня зьяўляецца фінансавы імперыялізм (а не тэрытарыяльны, як у расейскай імперыякратыі).

Можна ўявіць, што і цяперцы, і расейская імперыякратыя, і глабалісцкая фіналігархія разам ствараюць сістэмную соцыя-паразітную каструкцыю, якая нагадвае лядовыя таросы (дзе крыгі налазяць адна на адну), якія ўсе разам здушваюць наша беларускае грамадства (гл. сьхему ў пачатку артыкула; гэта і ёсьць у разрэзе сістэма сацыяльных паразітаў па-над Беларусьсю, пра якую абвяшчае загаловак).

У гэтых таросах самымі цікавымі зьяўляюцца ўзаемаадносіны паміж расейскай імперыякратыя й глабалісцкай сіянакратыяй. Мы ўжо казалі, што тут ёсьць прыкметы саюзу (Д пр-п 83), але саюзу вымушанага, несапраўднага, унутрана супярэчлівага. Адзінае фармальнае супадзеньне ў жаданьнях “саюзнічкаў” – захаваць “цэласнасьць Расеі”. Гэта абумоўлівае агульнае жаданьне абодвух гіганцкіх соцыя-паразітных монстраў змагацца супраць існаваньня і свабоды народаў, як у Расеі, так і вакол яе. Толькі вось далейшыя планы расейскай імперыякратыі й глабалісцкай імперыякратыі прынцыпова розныя – кожны жадае свайго поўнаўладдзя ў імперыі. Гэта абумоўлівае ўжо супрацьлеглае – тое, што яны адначасова зьяўляюцца і найнебясьпечнымі ворагамі адзін аднаму. І яны сапраўды змагаюцца. Фіналігархія налазіць на імперыякратыю ў спадзеве падмяць апошнюю. Імперыякратыя падлазіць пад фіналігархію ў спадзеве пераламіць яе (на сьхеме ў пачатку артыкула месцы магчымых надломаў пазначаны).

Чым усё гэта закончыцца, вядома: выйграе глабалісцкая фінансавая алігархія. Стан з кадрамі й фінансавай магутнасьцю ў яе значна лепшы. Але нам, беларусам, ад гэтага радасьці мала. Калі не сказаць – ніякай. Па-над намі адзін соцыя-паразітны монстар пераможа іншага соцыя-паразітнага монстра, а наш беларускі народ як ня ведае свабоды і шчасьця сэнсу ды росквіту, як ня можа зрэалізаваць сябе, так і будзе заставацца ў гэтым стане…

Пра выйсьце з гэтай сітуаці мы ўжо неаднаразова казалі. Яно залючаецца ў зьдзяйсьненьні двух стратэгічных момантаў: у суб’ектнай самаарганізацыі беларускага грамадства і ва ўсталяваньні інтэрнацыянальных сістэмных сувязяў паміж усімі сіламі, зацікаўленымі ў гуманістычным прагрэсе чалавецтва (у т.л. і тымі, якія ёсьць ва Украіне). Давайце дадзенае палажэньне лічыць чарговым дактрынальным прынцыпам (Д пр-п 125).

Мы пачыналі гэты артыкул з Украіны, таму і завяршыць яго варта асаблівасьцямі сацыя-паразітнай сітуацыі ў і вакол гэтай краіны.

Ва Украіне, у адрозьненьне ад Беларусі, на паверхні грамадска-палітычнага жыцьця няма сфармаванай адзінай крыгі зь мясцовай бюракратыі ці фіналігархіі. Плаваюць асобныя крыгі, паміж якімі ёсьць разрывы-шчыліны, што і дазваляе вострым праблемам украінскага грамадскага жыцьця выходзіць на паверхню (гл. малюнак унізе). Акрамя таго, Украіну не пакрывае пліта расейскай імперскай бюракратыі ў такім маштабе, як у выпадку Беларусі, ня так накрывае пліта глабалісцкай фіналігархіі. Ідзе зацятая барацьба. Украінскія эліты змагаюцца. Таму, калі сітуацыя над Беларусьсю нагадвае замерзлыя, нерухомыя лядовыя таросы, дык сітуацыя вакол і ва Украіне пакуль больш нагадвае крыгаход.

�а�аз��� � �аз��зе 2.JPG

Але мы заклікаем нашых украінскіх братоў занадта не ганарыцца. У любы момант, асабліва калі расейская імперыякратыя здолее ўзяць пад кантроль украінскае грамадска-палітычнае жыцьцё, можа “ўдарыць маразец” (рускія апынуцца раптам “самымі блізкімі братамі ўкраінцам”, будзе ўведзена “другая дзяржаўная мова” і г.д.) і скаваць усё так, як цяпер Беларусь.

Украінцы, трымайцеся, ня дайце сябе падпарадкаваць і зьмярцьвіць!

3 каментарыя

  1. Я тут пачала аналізаваць цяперашні сусветны крызіс і вось што ў мяне атрымалася: коратка і даступна разуменню:

    Што такое крызіс і як з ім змагацца?

    Сапраўды, што такое сусветны крызіс і адкуль ён з’явіўся? З’ява сусветнага крызісу не стыхійная, а запраграмаваная і наўмысная. Як вы думаеце, дзе знаходзіцца цэнтр, які кіруе сусветным крызісам? Адкрываю сакрэт – Міжнародны Валютны Фонд. Каб прадбачыць такі крызіс, не трэба быць акадэмікам, дастаткова быць шпіёнам, каб выведаць сапраўдныя мэты гэтай арганізацыі. Так што тут не акадэмікі павінны, а КДБ, якое не выконвае сваіх прамых абавязкаў: не забяспечвае бяспеку краіны і народа. Што такое МВФ? Не будзем слухаць “лапшу” пра гуманныя мэты гэтай арганізацыі. На самай справе – гэта ёсць міжнародная махлярская арганізацыя, якая шляхам жульнічаства абірае да ніткі цэлыя краіны. Якім чынам гэта адбываецца? У ЗША маецца эканамічны інстытут – Рэзерўны фонд. Па нармалёваму, гэты Рэзерўны фонд павінен знаходзіцца ў руках урада ЗША, а фактычна знаходзіцца ў руках сусветных міжнародных кампаніяў. Кіраўніцтва гэтых кампаніяў прыходзіць да урада ЗША і кажа, надрукуйце нам 100млрд.дол. налічнымі, мы ж вам за налічныя даём нашы каштоўныя паперы пад гэтыя 100 млрд.дал. І такім чынам, абменьваюцца паперы на грошы. Пасля гэтага грошы паступаюць ў МВФ, які потым дае краінам крэдыты. Калі ўзяты крэдыт, яго трэба вяртаць, у першую чаргу, працэнты. А вяртаць нечым, бо грошаў няма. Далей МВФ зноў дае крэдыт на вяртанне працэнтаў. Краіна яшчэ больш увязла ў авантуру. І гэта доўжыцца да тых пор, пакуль ужо МВФ убачыць, што яны ужо скупілі ўсю краіну, як кажуць “на карню”. Далей яны кажуць: “Ўсё, у нас болей няма грошаў, разлічвайцеся за крэдыты”. Няма грошаў – аддавайце заводы, зямлю, і ўсё што ў гэтай краіне ёсць. Як толькі краіна скуплена і перайшла ва ўласнасць новых гаспадароў (інвестараў), адразу рэзка зніжаюцца кошты на ўсё, што ў краіне вырабляецца. І ўся мясцовая вытворчасць абанкручваецца і знішчаецца. Пасля таго, як знішчана мясцовая вытворчасць кошты зноў рэзка, але ужо падымаюцца. І ў краіне наступае жудаснае жабрацтва, крымінал і г.д. Так высцілаецца шлях ў пекло. Гэтую працэдуру прайшлі краіны Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Цяпер наступіла чарга Расеі і яе сферы уплыву, а фактычна яе калоніям. Чакаць якой-небудзь міласці, напрасная надзея. Акулы міжнароднай сіяніскай мафіі учапіліся намертва. Якія прычыны гэтага крызісу?
    1. Расея – гэты вельмі багаты сыравінай край, і можна чакаць вялічэзных сверх прыбыляў.
    2. У Расеі прыйшла вельмі пачварная улада (быўшыя кэдэбісты), якія умеюць толькі убіваць і нічога іншага.
    Па-любому Расею будуць знішчаць, без усялякай вайны. І Расею некаму абараняць, бо там няма тытульнай карэннай нацыі. Там ёсць калоніі і каланізатары. Калоніі даўно жадаюць высвабадзіцца ад каланеяльнай залежнасці. А каланізатары збягуць да сваіх суайчыннікаў, бо ў іх карманах ужо даўно ляжаць пашпарты іншых краінаў. За год і за два гэта не адбудзецца і працэс не астановіцца, бо ўжо запушчаны і, пры тым, безпройгрышны. Жаданне Расеі стаць ў свеце манапалістам на нафту і газ, закончыцца поўным банкрутствам Расеі і крамлёўскай улады. Не ведаю што і сказаць: ці то радавацца, ці то плакаць. З аднаго боку, трэба радавацца, бо пазбавімся такога агрэсіўнага суседа. А з другога боку, трэба плакаць, бо ў свеце паўстаў такі монстр (звер), што ужо кіруе светам і можа з твару зямлі знішчыць любую краіну, любы народ.

    Як бачна, думкі вельмі пераклікаюцца. І як бачна, ідзе жорсткае змаганне за тэрыторыю быўшай імперыі. У нас выйсце адно – гэта нацыянальная сведамасць і аб’яднанне гэтых народаў ў змаганні за свае нацыянальныя правы і свабоды.

  2. Брава прафесуры! Аналітыка і вывады патрабуюць скарыстання іх нашым КГБ амаль цалкам, каб ці дапамагчы ” ўзарваць таросы” імперыялістычнай сіянакратыі, ці надалей служыць і прыслужваць “сынам Ізраілевым” з іх МВФ (Залатым Цяльцом)… А тое, як вобразна паказана сутнасць палітычнй улады на Беларусі – проста шэдэўр! Дадатковая інфармацыя: 25.02.09 у праграме “Іх нравы” НТВ аб маяках Польшы міннімум два разы была паказаная карта Усх. Еўропы, дзе Беларусі ўжо Няма! толькі Расія… Куды глядзяць “нашы” цэнзары-цэрберы тэлевізійныя!? Жыдам у сраку? Ці таксама рукі іх жыдоўскую машну чэшуць… А брудна-чорненькі “Алесь Белы” псеўдабеларускімі стравамі з тэлеэкрана і кніжак грамадства “корміць”…

  3. Siarhiej кажа:

    МВФ гэта Гобсек сусветнага масштабу?
    Вельмі добрыя і зразумелыя схемы-малюнкі ў гэтым артыкуле.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы