nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Насеньне сіянакратыі : Што мацней – страх ці спакуса?

8 лютага, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

d0a5d0b2d0b0d181d182d0b0d182d18bd18fМы – беларусы – не жадаем, каб на нашым карку замест расейскага імперыяліста-шавініста ўсеўся заходні ліберал-сіяніст. Гэтая замена нас не задаволіць. Мы маем права на здаровае, самастойнае, паўнавартаснае нацыянальнае жыцьцё. Мы маем на гэта права, зыходзячы з усіх агульнапрынятых прынцыпаў – міжнародна-прававых, маральна-этычных, гістарычных, культурных, іншых. Беларусь – зямля беларускага народу, гэта – наша зямля і наша дзяржава. І кіраваць сваёй будучыняй мы, як народ, павінны самі. Для апошняга ў нас ёсьць уласная нацыянальная эліта. Сэнс нацыянальнай ідэі, як і сэнс дэмакратыі, менавіта ў гэтым і заключаецца. Аднак, відавочна (і гэта патлумачана ў папярэднім артыкуле), што кантроль над беларускім грамадствам у выпадку адступленьня расейскай імперыі наважылася перахапіць глабалісцкая фіналігархія-сіянакратыя. У нашых ранейшых матэрыялах пададзена шмат фактаў, якія сьведчаць пра гэта. Сфармуляваны і адпаведныя прынцыпы Беларускай дактрыны. Аднак ёсьць людзі, якія не ўспрымаюць факты з агульнапалітычным кантэкстам, ім трэба больш канкрэтыкі – “яўкі, паролі, імёны”. Таму мы вырашылі ў некалькіх бліжэйшых артыкулах прывесьці прыклады таго, як штучна ня толькі агентамі “Расеі”, а і агентамі г.зв. “Захаду” кантралюецца і разбураецца беларускае апазіцыйнае асяроддзе (менавіта беларускае – тое, якое ў персьпектыве павінна было б замяніць праімперскі этнацыдны рэжым Лукашэнкі), а выпаленыя абшары засяваюцца зярнятамі сіянакратыі.


Пачнем зь небезьвядомай “Хартыі”.

“Хартыя – 97”, як сьведчыць назва арганізацыі, была ўтворана ў 1997 годзе. Тады “група ініцыятараў” сабрала подпісы 100 найбольш вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў Беларусі ў падтрымку яе стварэньня. У той час многія з падпісантаў былі яшчэ палітычна маладасьведчаныя і для таго, каб паставіць свой подпіс, ім, як правіла, хапала тлумачэньня накшталт таго, што гэта будзе нешта “агульнадэмакратычнае” і “ў цэлым патрэбнае беларускаму грамадству”.

Потым высьветлілася, што кіраўніком Хартыі быў абраны мала каму тады вядомы спадар Саньнікаў, які перад гэтым два гады працаваў пры Лукашэнку намесьнікам міністра замежных спраў (гл. фота ўверсе, верхні шэраг зьлева). Калі б абраньне кіраўніка гэтай структуры адбывалася дэмакратычна, Саньнікаў ня стаў бы яе старшынём. Былі людзі й больш заслужаныя, і больш адпаведныя…

Калі ж праз пару гадоў высьветлілася, што і дзейнасьць “Хартыі” не адпавядае інтарэсам беларускага народу, некалькі менскіх падпісантаў хацелі сабраць сход ініцыятараў стварэньня арганізацыі, каб выслухаць справаздачу кіраўніцтва і замяніць яго. Але зрабіць у іх гэта не атрымалася…

Такім чынам, вось ужо 12 гадоў пан Саньнікаў разам са сваёй камандай робяць у Беларусі, што хочуць, нікаму зь беларусаў аніякай справаздачы не даюць, а за мяжой казыраюць тым, што зьяўляюцца беларускім аналагам знакамітай чэшскай арганізацыі, “створанай пры падтрымцы лепшых людзей” Беларусі.

Ужо толькі з-за таго, што Саньнікаў са сваімі памагатымі ўцёмную выкарыстаў імідж многіх заслужаных людзей Беларусі, па сутнасьці – скраў яго, “Хартыю” даўно трэба было альбо распусьціць, альбо рэарганізаваць. Аднак яна не зачыняецца, а працягвае рабіць сваю хартыйную справу ва ўсё тым жа характэрным дэструктыўным стылі.

Чамусьці “агульнадэмакратычную” “Хартыю” з самага пачатку “палюбілі” амерыканцы, якіх некаторыя “хартыйцы” самі за вочы клічуць не інакш, як “амерыкосамі”. Амерыканцы з замілаваньнем сачылі за ўсімі крокамі “Хартыі”, ахвотна падтрымлівалі ўсе іхныя праекты. Калі вы думаеце, што далей пасьля ўсіх правалаў гэтых праектаў, пасьля ўсіх скандалаў вакол “Хартыі” й ў сувязі з тым, што многія беларускія апазіцыянеры ўжо даўно ставяцца да гэтай структуры негатыўна, гэтая “незразумелая” любоў амерыканцаў да хартыйцаў спынілася – вы памыляецеся. “Любоў” працягваецца, і яшчэ якая… Напрыклад, сёньняшні кіраўнік дыпляматычнай місіі ЗША ў Беларусі Джонатан Мур (гл. фота ўверсе, верхні шэраг справа) езьдзіў аж у Чэхію, каб прысутнічаць на монасьпектаклі сябра “Хартыі” вечна хвастатага пана Халезіна (гл. фота ўнізе; чытайце www.svaboda.org/content/Article/1357509.html). Што можна ўзяць ад Халезіна? Нічога, бо ўсё, што можа даць гэты чалавек – гэта не культура, а ў лепшым выпадку імітацыя, псеўда-культура. Ды яшчэ абавязкова рускамоўная… Але ж, як бачым, пан Мур губляе на яго свой час, дэманструе яму і ўсёй “Хартыі” сваю павагу, як быццам яму больш няма чаго рабіць, акрамя як шматкроць сядзець на сьпектаклях Халезіна…

d0a5d0b2d0b0d181d182d0b0d182d18bd18f-2Зразумела, што “любоў” амерыканцаў да “Хартыі” абумоўлівае фінансаваньне менавіта праз яе “барацьбы за дэмакратыю ў Беларусі”. У выніку, па меркаваньні многіх, “грамадская арганізацыя” “Хартыя” вось ужо шмат гадоў зьяўляецца адным з галоўных фінансавых разьмеркавальнікаў у шэрагах “беларускай” “аб’яднанай” “дэмакратычнай” “апазіцыі”. Такім чынам, на тое, каму даваць грошы, а каму – не, істотна ўплывае… усё той жа Саньнікаў (тут мы зьвяртаем увагу, што на словах амерыканцы вельмі пільна сочаць за тым, каб арганізацыя была дэмакратычнай; самі яны рэгулярна мяняюць сваіх чыноўнікаў, напрыклад, у амбасадах, але да нязьменнага Саньнікава чамусьці ў іх вечная “любоў”, нягледзячы ні на што).

Грошы ідуць таксама на саміх хартыйцаў, на іх сайт, офіс. Шмат гадоў багата ішлі і на хартыйнага сынка “Зубра”, на розныя флэш-мобы і моб-флэшы, ціпер ідуць на “Джынс” і чорт ведае на што яшчэ… Зьвяртаем увагу, гэта ўсё тыя грошы амерыканскіх падаткаплатнікаў, якія, у адпаведнасьці з афіцыйнымі заявамі амерыканскага боку, ідуць на “барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі”.

Вынікі такой барацьбы агульнавядомыя – яны не толькі нулявыя, а і мінусовыя. Бессэнсоўна страчаны гады, рэсурсы, магчымасьці. А што хартыйцам? Як з гуся вада. Чужая краіна, чужы народ. Не шкада…

Нават калі б фінансаваньне апазіцыі праз “Хартыю” было ідэальным, гэта ўжо была б праблема. Але ж, акрамя адсутнасьці хоць якіх вынікаў “барацьбы за дэмакратыю”, у праблеме “Хартыі” ёсьць яшчэ адзін цікавы асьпект.

Калі папярэднік Джонатана Мура амбасадар ЗША ў Беларусі (а пазьней дарадца ў Дзярждэпе па Беларусі) Майкл Козак даведаўся, што “Хартыя” крадзе амерыканскія грошы, а таксама як яна гэта робіць, ён, па чутках, якія цыркулявалі ў Менску, заявіў, што больш “Хартыя” не атрымае ні цэнта. Але ж пасьля Козака ў Беларусі былі ўжо два яго наступніка, а група Саньнікава як атрымлівала багатае фінансаваньне, так і атрымлівае; як была ў цэнтры “арганізацыі барацьбы за дэмакратыю ў Беларусі”, так у гэтым “цэнтры” і застаецца… Аказваецца, непатрэбныя Дзярждэпу кансультацыі амбасадара Козака. Ёсьць тое-сёе больш важкае за іх…

Вось нядаўна Саньнікаў арганізоўваў кампанію “Эўрапейская Беларусь” (гл. http://www.svaboda.org/content/Article/872065.html). Нават на фотаздымках бачна, што ён у цэнтры ўвагі, што ён галоўны (гл. малюнкі ўнізе). І ўсе мы ведаем – чаму…

d0a5d0b2d0b0d181d182d0b0d182d18bd18f-3Пакуль грошы ў “беларускай” апазіцыі вырашаюць калі ня ўсё, дык вельмі многае. І калі яны ідуць праз Саньнікава, дык ён і будзе кіраваць большасьцю “беларускіх апазіцыйных палітыкаў”… Зь якой нагоды? Чаму так? Хто б патлумачыў.

З іншага боку, пра тое, што “Хартыя” ніякім змагаром зь “беларускай дыктатурай” не зьяўляецца і нічым гэтай дыктатуры не пагражае, сьведчыць хаця б той факт, што арганізацыя дасёньня не зьяўляецца зарэгістраванай. Але ў адрозьненьне ад іншых аналагічных беларускіх арганізацыі, гэта ня стала прычынай хоць якіх нападак з боку ўладаў на яе… А вось яшчэ адзін уражвальны факт. Калі пасьля “памаранчавай рэвалюцыі” групе беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячаў удалося з дапамогай Украінскай Народнай Партыі арганізаваць у Кіеве (!) Беларускі нацыянальны цэнтр, ён літаральна праз пару месяцаў падпаў пад агрэсію з боку расейскіх (і, верагодна, “беларускіх”) сьпесцлужб, якія зрабілі ўсё магчымае, каб яго закрыць, зьнішчыць. Офіс “змагарнай з рэжымам Хартыі” больш за 10-годдзе знаходзіцца ў цэнры Менску, а дыктатарскі рэжым яго, гледзячы літаральна ва ўпор, не заўважае.

Істотны асьпект у “працы” “Хартыі”, які стаў заўважальным асабліва ў апошні час – гэта імклівае нарастаньне рускамоўнасьці. Калі мы пару апошніх дзён праглядамі сайт “Хартыі”, (www.charter97.org) мы не знайшлі там ня тое што ніводнага беларускамоўнага тэксту – ніводнага беларускага слова мы там не знайшлі. Усе матэрыялы татальна пададзены на акупацыйнай імперскай мове… Раней такога не было. Хоць трохі прыкрываліся беларускамоўнасьцю. Цяпер гэтым “змагарам” “за дэмакратыю ў Беларусі” і гэтае прыкрыцьцё абсалютна перастала быць патрэбным… Вельмі істотны сімптом. Відаць, бліжэйшы час пакажа нам яго сэнс.

Моладзь, якая апынаецца побач з “Хартыяй”, патрапляе ў асяроддзе цынізму, разбэшчанасьці, нейкай бессэнсоўшчыны, калі не сказаць бясоўшчыны. Гэтая ўнутраная атмасьфера апраўдваецца накіраванасьцю на “барацьбу з дыктатурай” з дапамогай флэш-мобаў, але ж яна разбурае маладыя душы. На фоне адсутнасьці якіх бы ні было вынікаў “змаганьня”, ці не зьяўляецца разбэшчваньне моладзі галоўнай мэтай, на якую ў сапраўднасьці скіравана дзейнасьць сёньняшняй “Хартыі”?… Хто ведае, адкажыце.

У цэлым, з “Хартыяй” адбылася тая ж падмена, што і з Беларускім нацыянальным універсітэтам. Як замест апошняга з дапамогай “Захаду” мы атрымалі небеларускі, а зрэдку і антыбеларускі, Эўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, так замест сапраўды беларускай дэмакратычнай грамадскай арганізацыі, якая б магла каардынаваць дзейнасьць усёй беларускай дэмакратычнай апазіцыі, мы з дапамогай усё таго ж “Захаду” атрымалі не- і антыбеларускую “Хартыю”.

У свой час на нашым сайце быў пададзены артыкул, у якім распавядалася, у якой атмасьферы адбываўся Курапацкі моладзевы чын 2001-02 гг (гл. nashaziamlia.org/2006/04/12/33). Мы вельмі раім пазнаёміцца зь ім тым, хто яго яшчэ не прачытаў. А тым, хто чытаў, нагадваем: у спробах зламаць моладзевых абаронцаў Курапат (тую ж мэту ставілі і ўлады) у той час засьвяціліся і некаторыя сябры… “Хартыі”. Гнюсная, жахлівая справа і адначасна яскравая ілюстрацыя да ўсяго, што пададзена вышэй…

І вось на фоне ўсяго, што сказана і ня сказана, мы ўсе нядаўна ў чарговы раз даведаліся, што “Хартыя” выдавала прэміі свайго імя былым палітвязьням (www.svaboda.org/content/Article/1362720.html). Фотаздымкі з той “падзеі” (гл. фота ў пачатку артыкула, ніжні шэраг) паказваюць нам хартыйцаў Бандарэнку (1), Халезіна (2) на фоне Парсюкевіча, а таксама Гразнову (3) разам з Кімам і Дашкевіча (4) побач з Кімам і Баразенкам (і гэта той Зьміцер Дашкевіч, за якога і мы падстаўляліся ў свой час… – гл. nashaziamlia.org/2006/11/02/372; шкада хлопца…). Калі ведаць увесь кантэкст падзеі, дык тое, што зафіксаваў бесстаронны фотаапарат – гэта проста нейкі сюррэалізм. Ня меншы, чым на карцінах Далі. Хартыйцы (паўтараем, гэтыя хартыйцы) за грошы “Захаду” (сваіх жа ў іх няма), прызначаныя на “барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі”, піярацца на фоне герояў ці амаль герояў – выдаючы ім прэміі, кантэкстуальна прысябечваюць сабе годныя ўчынкі мужных людзей (найперш беларусаў, найперш моладзі) і, больш за тое, становяцца па-над імі!..

А вось да ведама фрагмент рэпартажу радыё “Свабода” з той імпрэзы, які паказвае маштаб жаху: “Нацыянальную прэмію ў галіне абароны правоў чалавека “Хартыя-97” заснавала ў 1998 годзе. Яе ляўрэатамі былі абаронцы намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы, палітвязьні Аляксандар Казулін, Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Павал Севярынец, Мікола Статкевіч, Мікалай Аўтуховіч, прафсаюзная актывістка Алена Захожая; вернікі, якія трымалі галадоўку ў абарону царквы “Новае жыцьцё”, праваабаронца Валеры Шчукін, жонкі зьніклых грамадзкіх дзеячаў Ірына Красоўская, Зінаіда Ганчар, Сьвятлана Завадзкая, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, абаронцы Курапатаў, гурты N.R.M., “Новае неба”, журналісты Павал Мажэйка, Мікола Маркевіч, Любоў Лунёва, Юрась Карманаў, Марына Коктыш, Генадзь Барбарыч ды іншыя”.

Тое, што атрымліваць нейкія “прэміі” з рук хартыйцаў – гэта зьява, сама меней, недарэчная, мы ўжо тлумачылі неаднаразова (гл. nashaziamlia.org/2006/12/21/457; nashaziamlia.org/2007/12/21/1093). Неаднаразова мы тлумачылі й спосаб выйсьця зь сітуацыі. Ён відавочны – адмовіцца ад узяцьця гэтай паганай “прэміі”. Аднак, як на сёньня, нам вядомы толькі адзін такі ўчынак. У 2002 годзе лідар БПС Сяргей Высоцкі катэгарычна адмовіўся браць якія б там ні было грошы ў “Хартыі” (прычыны гэтага пададзены тут: nashaziamlia.org/2006/04/12/33). Усе іншыя героі ці амаль героі, якія пераадолелі свой страх перад апрычнікамі рэжыму, якія зрабілі годныя ўчынкі, аказаліся няздольнымі ўтрымацца… перад спакусай.

З гэтага вынікае адна стратэгічная выснова: спакуса мацней за страх. Гэтым хартыйцы і тыя, хто за імі стаіць, і карыстаюцца…

Што ж, хай сабе робяць сваё, а мы будзем рабіць сваё… І будзем спадзявацца, што наша высакародная мэта ня толькі вышэй, а і мацней за спакусу і страх, разам узятыя…

 

 

 

3 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Вазьмі цукар і прагаласуй супраць таго, хто яго даў. – Парада тым каго спрабуюць купіць несумленныя палітыкі.

  2. Алесь кажа:

    Сяргею.
    Пры такім падыходзе – “вазьмі цукерку і зрабі супраць” – чалавек часта абдурвае сам сябе. Выйсьце ў змаганьні з ворагамі беларускай справы (як, дарэчы, і любой станоўчай прагрэсіўная справы) толькі адно – падвышэньні ўзроўню самаарганізацыі беларусаў.

  3. Мабыць мала хто ведае, што хартыя кіруе беларускім офісам ў Еўрапарламенце, а лепш сказаць кіруе кіраўніцай офіса – Вольгай Стужынскай. Гэтая маладая дзяўчына, якая мала разумее ў палітыцы і нават мала ёй цікавіцца, сёння агучвае ад імя беларусаў інтарэсы ўсяго народа перад еўрапейцамі. То што агучвае Вольга Стужынская ні ў якім разе нельга назваць інтарэсамі народа, гэта сугуба асабістыя інтарэсы і сугуба карпаратыўныя інтарэсы сяброў хартыі, сярод якіх немалаважную ролю адыгрывае і маці Вольгі Ніна Стужынская. Бог бы з гэтай справай, калі б гэтая дзяўчына не стала “бярлінскай сцяной” паміж еўрапейскімі палітыкамі і інтарэсамі беларускага народа. Ёй “глубако наплеваць” на гэтыя інтарэсы, галоўнае выбіцца самой і не мае значэння якім чынам. Мы беларусы, мы народ і нам не павінна быць абыякавым, хто і дзе нас прэзэнтуе. Не важна, дзе знаходзяцца людзі, пры уладзе ці ў апазыцыі, галоўнае, як яны адносяцца да свайго народа. Не трэба лічыць чыісці інтарэсы, інтарэсамі народа і змаганнем за інтарэсы народа. Асабіста я не жадаю, каб ад майго імя выступалі такія людзі. Усе гэтыя канторкі не што іншае як хлусня. Калі б яны змагаліся за інтарэсы народа, то паміж імі не было б гэтага разнагалосся і за столькі гадоў ужо усе б размаўлялі на беларускай мове.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы