nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Насеньне сіянакратыі : Куды несьці данос і каму пісаць гісторыю (Частка 1, факт і тэкст)

10 лютага, 2009 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

d093d0b0d19ed0bdd18ed0bad196-d0b1d0b5d0bbd18bd18fСёньня і ў наступны раз мы пагаворым пра “Алеся Белага” (заклікаем ня блытаць са знакамітым беларусам Анатолем Белым; гэта абсалютна розныя людзі па ўсіх ключавых крытэрах). “Алесь Белы”, ён жа – “Горлівы літвін”, ён жа яшчэ няведама хто, у т.л. у сапраўднасьці, апошнія пару месяцаў на слыху ў многіх у Беларусі. Вылучыўся гэты “таварыш” тым, што абвінаваціў шэраг нацыянальных герояў беларускага народу, якія цяпер асобы гістарычныя, а таксама некалькі сучасных даволі заслужаных беларусаў у… нацызме. Натуральна, мы вырашылі не ігнараваць, а, наадварот, прааналізаваць гэтую на першы погляд нейкую недарэчную падзею. Тым больш, што яна цалкам укладаецца ў пэўны сцэнар, які зьдзяйсьняецца ў Беларусі, які мы ўжо даўно заўважылі й аналізуем. Першае, што нам кінулася ў вочы, калі мы пабачылі “нашага героя” (на фота справа), – гэта неадпаведнасьць экстэр’ера чалавека яго прозьвішчу. Цікавая зьява, некаторыя чорненькія хочуць быць беленькімі. Такіх толькі ў Расеі некалькі. Напрыклад, былы кіраўнік СПС Мікіта Бялых (паказаны на фота ўверсе разам з Яўлінскім і Гайдарам), кіраўнік рускіх ДПНІ-шных фашыстаў Бялоў (зьлева ўнізе), вядомы апазіцыйны антыпуцінскі ідэолаг Бялкоўскі (у цэнтры). “Наш” “Белы” ў гэтым жа шэрагу. Тэндэнцыя, аднак. Комплекс непаўнавартасьці ў пэўнай групы асоб ці што? Але пяройдзем да зьместу. Дык вось, гэты “Алесь Белы”, які прэзентуе сябе ў сваім ЖЧ як “літвін, каталік і манархіст” (гл. gorliwy-litwin.livejournal.com, зьвярніце ўвагу на лагатып: Пагоня, 2009 г., надпісы “Я – літвін! А ты?”) абвінаваціў Міхася Вітушку, Барыса Рагулю, Станіслава Станкевіча, Усевалада Родзьку, Яна Філістовіча, Францішка Кушаля, Сымона Кандыбовіча, а таксама Уладзіміра Арлова, Аляксандра Лукашука, Сяргея Ярша ў… нацызме. Свой галоўны данос ён накіраваў у, ніколі не здагадаецеся – куды,… у Ізраіль. Гэты данос ён суправадзіў наступным тэкстам: “Гэта мой артыкул з сённяшняга (24.12.2008 г.) нумару ізраільскага штотыднёвіка “Мост”. Прашу піярыць і распаўсюджваць. Асаблівы дзякуй – за арганізацыю публікацый у папяровых і он-лайн СМІ”. Што ж, на пачатак мы выканаем гэтую просьбу, падаўшы артыкулы на нармальнай мове…


1.

КАБ НЕ ЗРАБІЦЦА “САРДЫНАМІ” ДЛЯ НАЦЫСТАЎ!  УСПЫШКА НАЦЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ МАГЧЫМАЯ Ў САМЫ БЛІЗКІ ЧАС

Dec. 24th, 2008 (паводле gorliwy-litwin.livejournal.com/203319.html)

d093d0bed180d0bbd196d0b2d18bУ нядзелю ўвечары 19 кастрычніка [1941 г.] у сталоўцы на рынкавай плошчы Барысава быў наладжаны банкет у гонар нямецкай арміі. Прыбылі оберштурмфюрэр Краффэ і бургамістр Барысава Станіслаў Станкевіч і абвясьцілі, што праз некалькі гадзін пачнецца “важнейшая акцыя”. Раніцай 20 кастрычніка габрэяў сабралі і пачалі перавозіць на машынах і пешымі калонамі да ямаў. Зьбіралі ў яры ў 50 м ад магілаў. Перад расстрэлам распраналі і клалі тварам уніз, па выказваньні Станкевіча, “метадам сардынаў” дзеля эканоміі месца. Загадчык гаспадаркай аддзяленьня паліцыі Іосіф Майтак прывез водку. Паліцэйскія выпівалі і прыступалі да “працы”. Шмат параненых закапалі жывымі. Ямы былі прысыпаныя тонкім слоем зямлі, праз які прасочвалася кроў [ці можа кроў прасочвацца ўверх? – Рэд.]. Плынямі яна магла трапіць у Берэзіну. Тады магілу пакрылі незагашанай вапнай і дадатковым пластом пяску. За два дні, 20-21 кастрычніка 1941 г., расстралялі 7245 габрэяў. Аднак, з улікам іншых адасобленых акцый колькасьць ахвяраў у Барысаве дасягнула 9 тыс. У 1943 г. немцы прымусілі каманду ваеннапалонных выкопваць трупы габрэяў і спальваць на вялікіх вогнішчах. Пасьля заканчэньня працаў удзельнікаў гэтай аперацыі расстралялі.

Такіх эпізодаў у трагічнай гісторыі Беларусі часоў Другой сусьветнай вайны вядома вялікае мноства. Здавалася б, любы маральна здаровы чалавек не павінен вагацца што да сваёй ацэнкі такіх зладзействаў. Але вось у выкладаньні культавага для беларускіх нацыяналістаў пісьменьніка Уладзіміра Арлова, у яго выдадзенай у мінулым годзе кнізе “Імёны Свабоды” Станкевіч выглядае цалкам інакш.

“У гады Другой сусьветнай вайны Станіслаў [Станкевіч] быў сярод тых, хто імкнуўся выкарыстоўваць новыя гістарычныя абставіны ў інтарэсах беларускай справы, што і абумовіла расставаньне зь беларускай зямлёй – назаўсёды. Але ён лічыў, што нельга пазбавіць Беларусі таго, у каго яна ў сэрцы”. Далей з тым жа патасам апісваецца пасьляваенная літаратурная і публіцыстычная дзейнасьць Станкевіча, чалавека напраўду адукаванага і недурнога – яшчэ ў 1936 г. ён абараніў у Віленскім універсітэце доктарскую дысертацыю па беларускай літаратуры, што ў Польшчы таго часу патрабавала немалых высілкаў. Аднак розум і адукацыя спалучаліся ў ім з садысцкай лютасьцю і цынізмам – а ці ж мала такіх інтэлектуалаў было ў нацысцкай Нямеччыне? [наяўнасьць у нацысцкай Нямеччыне “такіх інтэлектуалаў” аніяк ня сьведчыць пра “садызм і цынізм” Станкевіча. – Рэд.]. А пасьля барысаўскай трагедыі, даказаўшы гаспадарам “Новай Еўропы” сваю адданасьць, Станкевіч пайшоў на падвышэньне – яго прызначылі кімсьці накшталт губернатара адной з дзьвюх вобласьцяў, на якія быў падзелены генеральны округ “Беларутэнія”, з цэнтрам у Баранавічах. Яго выдатныя арганізатарскія здольнасьці і тут выявіліся на поўную сілу – перад усім, у арганізацыі сістэмы татальнага зьнішчэньня ворагаў “беларускай справы”, як ён яе разумеў.

Наступным па важкасьці, пасьля габрэяў, ворагам былі палякі – і ня толькі магчымыя ўдзельнікі супраціву, але і ўся інтэлігенцыя, прадпрымальнікі, касьцельны актыў, увогуле ўсе колькі-небудзь сацыяльна актыўныя каталікі. Праскрыпцыйныя сьпісы для акупацыйных уладаў, якія былі амаль роўныя сьмяротнаму прысуду, з энтузіязмам складаліся нацыяналістычнымі актывістамі на месцах. Менавіта Баранавічы сталі ў вайну сапраўднай “цытадэльлю” беларускіх калабарацыяністаў. Станкевіч быў адным зь ініцыятараў стварэньня канцлагера Колдычава ў 16 км ад Баранавічаў і выпрасіў для нацыстаў “ганаровую” ролю практычна паўнаўладных яго гаспадароў – 4-я рота “элітнага” 13-га батальёна СД, які быў набраны зь ідэйных нацыяналістаў, ня толькі несла яго ахову, але і на пачатковым этапе існаваньня лагера яго камендантам быў камандзір гэтай роты Сяргей Бабко.

Паводле даных савецкай Надзвычайнай Дзяржаўнай Камісіі па расследаваньні злачынстваў акупантаў, у Колдычава было забіта і закатавана 22 тысячы чалавек – габрэяў, палякаў, беларусаў, рускіх, цыганоў. Яшчэ адна рота таго ж батальёну ахоўвала значна больш вядомы лагер сьмерці Трасьцянец пад Менскам, чацьверты ў Рэйху па маштабах зьнішчэньня людзей пасьля Асьвенцыма, Трэблінкі і Бухенвальда, але там яна “гублялася” ў агульнай масе ахоўнікаў, як нямецкіх, так і з суседніх зь Беларусьсю краінаў. Такога “фірмовага”, чыста “беларутэнскага” канцлагера, як Колдычава, не было больш нідзе, і гэтую заслугу можна аднесьці на рахунак Станіслава Станкевіча, інтэлектуала і арганізатара, які карыстаўся бязьмежным даверам гітлераўцаў. Пасьля адступленьня разам зь імі ў ліпені 1944 г. у Нямеччыну ён да самай капітуляцыі выдаваў у Берліне нацысцкую газету “Раніца”, дзе заклікаў да вайны да пераможнага заканчэньня. А пасьля вайны, перавербаваны амерыканцамі, перабраўся разам з паплечнікамі і адзінадумцамі за акіян, дзе заклаў традыцыі беларускай рэдакцыі Радыё Свабода і ўсёй пасьляваеннай эміграцыйнай публіцыстыкі.

Справа далёка не ў адным Станкевічы, а ў цэлай тэндэнцыі, якая становіцца ўсё больш пагражальнай. Можна было б не зьвяртаць увагу на асобна ўзятую кнігу (падборку біяграмаў, якія прагучалі ў 2006-07 гг. на Радыё Свабода), калі б яна не была своеасаблівым вынікам сінтэзу беларускага нацыяналістычнага пантэону апошняга дваццацігоддзя (1988-2008) і, фактычна, часткай афіцыйнай дактраны Беларускага Народнага Фронту і (у меншай ступені) саюзных яму палітычных партыяў. Імёны, якія былі ўлучаны ў нацыяналістычны “канон”, за гэтыя 20 гадоў прашлі своеасаблівую “абкатку” на тысячах публікацыяў он-лайн і на паперы, напісаных дзясяткамі, калі ня сотнямі, аўтараў, і ў апазіцыйнай частцы грамадства, на сёньня, зьяўляюцца агульнапрызнанымі “іконамі”. Найверагодней – праз невуцтва і абыякавасьць, а не праз сьвядомую падтрымку іх рэальнай, а не фальсіфікаванай, дзейнасьці ў гады Другой сусьветнай вайны. Але гэта мала што зьмяняе.

Практычна ўсе нацыяналістычныя дзеячы часоў Другой сусьветнай вайны, якіх услаўляе Уладзімір Арлоў у кнізе “Імёны Свабоды”, заплямілі сябе злачынствамі супраць чалавечнасьці, у большай ці меншай ступені.

Міхаіл Вітушка, у пачатку вайны галава карнай групы, якая пры наступленьні нямецкай арміі па яе сьлядах “абараняла” Заходняе Палесьсе ад атачэнцаў, савецкіх актывістаў, габрэяў, у канцы вайны – дыверсант, закінуты СС у тыл савецкіх войскаў пад час іх наступленьня. Францішак Кушаль, галоўны арганізатар практычна ўсіх пра-нацысцкіх узброеных фармаваньняў у Беларусі (цалкам заслугоўвае асобнай кнігі). Шматлікія злачынствы беларускіх паліцаяў супраць габрэяў, палякаў, увогуле ўсіх непажаданых для нацысцкага рэжыму, беларусаў у тым ліку, непасрэдна датычаць яго як свайго роду “галоўнага кадравіка” як паліцыі, так астатніх узброеных фармаваньняў. Янка Філістовіч, які канваіраваў габрэяў на галоўную фашысцкую фабрыку сьмерці ў Беларусі, у Трасьцянец.

Спынімся трохі больш падрабязна на Барысе Рагулі, камандзіры 68-га эскадрону СС, які выслужыўся перад нацыстамі даносам на манахіняў-назарэтак, якія былі расстраляныя ў Наваградку 01.08.1943 як закладніцы за ўсю каталіцкую інтэлігенцыю горада. Манастыр жа быў аддадзены пад казармы яго эскадрону, які быў набраны пераважна са студэнтаў настаўніцкай семінарыі. Пасьля вайны Рагуля, які нарабаваў у сваіх ахвяраў, пераважна габрэяў і каталікоў, немалыя сродкі, пераведзеныя ў жоўты метал, перабраўся за акіян і праз шчодрыя ахвяраваньні рамантычна настроеным журналістам дамогся стварэньня міфа пра сабе, як пра галоўнага нібы “пасьлядоўнага барацьбіта на два франты”, г.зн. супраць камунізму і нацызму. У цэнтры гэтага міфа знаходзіўся выдуманы праект коннага паходу “рагуляўцаў” на Менск у чэрвені 1944 г. і нібы абвяшчэньня незалежнай Беларускай дзяржавы – сюжэт, цалкам варты вялікага камбінатара Астапа ці гогалеўскага Хлестакова, – з тым адрозьненьнем, што за пыхлівымі басьнямі Рагулі крыюцца реальныя трагедыі яго ахвяраў. Ён нажываўся на санкцыянаваным немцамі, “з высокімі мэтамі”, рабаваньні забітых габрэяў, але і не забываў аб звычайным крымінале. Яго падазраюць у забойствах, з мэтай рабаўніцтва [ “падазраюць”? хто? НКВД? – Рэд.], некалькі шляхецкіх сем’яў у Наваградку і Дзятлава, якія вярнуліся пры немцах з Заходняй Еўропы і Польшчы.

Адзінае, з чым не пашанцавала Рагулі, сапраўднаму пестуну лёсу – гэта з народнай памяцьцю пра адзінаццаць сёстраў-назарэтак. Адплата не насьпела яго пры жыцьці, але залічэньне наваградскіх пакутніцаў да ліку блажэнных нябожчыкам Папай Іаанам Паўлам ІІ пачало, нарэшце, размываць абсурдны культ нацысцкага “героя”-кавалерыста. Увогуле, беларускім нацыстам вельмі не пашанцавала з адраджэньнем каталіцызму ў Беларусі (асабліва нечаканым для пасьляваеннай заакіянскай дыяспары), які значна ўзмацніў свае пазіцыі ў грамадстве за апошнія 20 гадоў. Факты мэтанакіраванага зьнішчэньня каталіцкага актыву гітлераўцамі і актыўная памагальніцкая роля ў гэтым беларускіх калабарантаў у апошні час выплываюць рэгулярна. У тым жа Колдычава і ў Баранавічах было зьнішчана больш за 40 ксяндзоў – то бок практычна ўвесь клір даваеннага Наваградскага ваяводства. Ды і ў іншых частках нацысцкай “Беларутэніі” справа мелася ня лепш – колькасьць зьнішчаных нацыстамі ў Беларусі ксяндзоў лічыцца на сотні. Вельмі часта іх каралі сьмерцю за хаваньне і дапамогу габрэям. У прыватнасьці, Адама Штарка (Слонім), забітага 19.12.1942 беларускімі паліцэйскімі разам з дзьвюма сёстрамі-“непакаянкамі”, таксама залічанага да блажэнных. А ўсяго ў Беларусі вядома некалькі дзясяткаў выпадкаў пакараньня сьмерцю ксяндзоў за дапамогу габрэям: Ф.Пачобут-Адляніцкі (Лунінец), М.Акрэйц (Браслаў), Я.Урбановіч (Брэст), К.Грахоўскі (Слонім, З.Міклоўскі (Валожын) і іншыя [ці ўсе яны былі палякамі? – Рэд.].

Заслуга ў адраджэньні памяці пра каталіцкіх пакутнікаў, якія аддалі свае жыцьці ў барацьбе з нацызмам, належыць перад усім кардыналу Казіміру Сьвёнтку, чалавеку легендарнаму, які прайшоў і гітлераўскія, і сталінскія лагеры і захаваў веру непахіснай. Яго намаганьні не дазволілі зрабіць Касьцёл і каталіцкі актыў саюзьнікамі нацыяналістаў. Многія каталікі актыўна ўдзельнічаюць у адраджэньні, ці, дакладней, – у стварэньні наноў беларускай культуры [пасьля зьнішчэньня кім? – Рэд.], але пры гэтым сьвядома дыстанцуюцца ад радыкальнага нацыяналізму [а гэта што такое? – Рэд.]. Касьцёлу цалкам неўласьцівыя расізм і нацыянальная выключнасьць, у казаньнях і ў практычных справах нязьменна падкрэсьліваецца неабходнасьць павагі і супрацы з прадстаўнікамі іншых канфесій [так, пра “Карту апалячанага” мы нядаўна пісалі; як і пра ролю касьцёлу ў апалячваньні белаурсаў. – Рэд.]. Менавіта за гэта нацыяналісты і недалюбліваюць Касьцёл, нягледзячы на тое, што гэта адзіны ўплывовы грамадскі інстытут у краіне, які афіцыйна выкарыстоўвае беларускую мову і пасьлядоўна патрануе беларускую культуру [напрыклад, на Гарадзеншчыне… – Рэд.]. Нацыяналісты ж у апошняе дзесяцігоддзе настолькі захапіліся “барацьбой з рэжымам” і асваеньнем сродкаў, якія выдзяляюцца на разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці [цікава пачуць прозьвішча хоць аднаго беларускага нацыяналіста, які з Захаду атрымаў хаця б 1000 баксаў; усё гэтыя “нацыяналісты” толькі такога тыпу, як сам “Алесь Белы”. – Рэд.], што патрэбы культурнага будаўніцтва ў краіне, якая ня мае традыцыі ўласнай дзяржаўнасьці [сапраўды, нават ВКЛ не было… – Рэд.], адкрыта ігнаруюць [напрыклад, наш сайт, дзе мы ўвесь час кажам ЭТНАЦЫД, ЭТНАЦЫД, ЭТНАЦЫД; цікава, а колькі разоў “Алесь Белы” выказаўся супраць этнацыду беларусаў? – Рэд.].

Рэжым Лукашэнкі, які рэзка крытыкуюць на Захадзе, ставіць сабе ў заслугу ня толькі адносную эканамічную стабільнасьць (якая пакуль што ў цэлым адпавядае большасьці насельніцтва), але і цалкам намацальны міжэтнічны і міжканфесійны мір у грамадстве [гэты “мір” знакамітага могілкавага варыянта; такім ён заўсёды бывае пры дыктатуры. – Рэд.]. Захады, з дапамогай якіх гэта было дасягнута, падабаюцца ня ўсім [“Алесю Беламу”, з усёй відавочнасьцю, падабаюцца. – Рэд.], але відавочна, што Лукашэнка не дапусьціў “сакралізацыі” і кананізацыі мясцовай версіі нацызму [Лу-ка не дапусьціў ўвогуле нічога нацыянальнага, у т.л. такой з усёй відавочнасьцю “нацысцкай зьявы”, як беларуская мова ў Беларусі; во які маладзец! – Рэд.], у адрозьненьне ад таго, што адбылося, напрыклад, ва Украіне і Латвіі [а пра Эстонію чаму забыў? – Рэд.].

Цяпер Беларусь знаходзіцца на выключна важным этапе сваёй гісторыі, на ростанях. Пачынаецца вымушаная лібералізацыя жорсткай ідэалагічнай сістэмы, створанай за апошнія 10-12 год [этнацыднай дыктатуры ў Беларусі ўжо 15 гадоў! – Рэд.], вышукваюцца магчымасьці збліжэньня з Захадам [абе рабое. – Рэд.]. Улада на ўласным досьведзе пераканалася ў неабходнасьці выбудоўваньня структураванай нацыянальнай тоеснасьці [а гэта што за зьвер? – Рэд.] – што раней аспрэчвалася ёю прынцыпова. Усё гэта – станоўчыя зьявы, якія трэба вітаць. Але яны ж ствараюць небясьпеку, што ў ідэалагічны вакуум пераходнага перыяду будуць “зацягнутыя” ідэі і сімвалы, якія раней у масавую грамадскую сьвядомасьць не дапускаліся. Выразнага імунітэту супраць нацысцкіх ідэй у сучасным беларускім грамадстве няма: да гэтага часу яны стрымліваліся магутнасьцю бюракратычнага апарату і дзяржаўнай прапаганды, масавай, але слаба аргументаванай, ня здольнай да вядзеньня прынцыповых дыскусій. Пакаленьне, якое ведае вайну не з пагалосак, ужо практычна перайшло ў іншы сьвет, а дзейснага антыфашысцкага і антыксенафобскага выхаваньня моладзь не атрымлівае. Паглыбленьне эканамічнага крызісу – вось што робіць беларускі нэа- і крыптанацызм асабліва небясьпечным. Як і ў Нямеччыне 1930-х, пагаршэньне эканамічнай сітуацыі падвышае запатрабаванасьць радыкальных ідэй сярод эканамічна дэпрэсіўных слаёў насельніцтва. У нейкі момант сітуацыя можа зьмяніцца гвалтоўна, лавінападобна [і такая ўлюбёная “Алесем Белым” лукашысцкая ўлада абрынецца; вось што яго пужае; а стабільнасьць этнацыду – гэта для яго, што трэба…; калі вы раптам забыліся, нагадваем: гэты тэкст аўтар перадаў у ізраільскую газету (чытай – ізраільскім сьпецслужбам). – Рэд.].

У сувязі з гэтым скрайне важнай зьяўляецца пазіцыя, якую прымуць у стаўленьні да беларускага нацызму і крыптанацызму іншыя краіны. Перад усім, Расея, Польшча і Ізраіль [вось хто – дзьве імперыі й сіяністы – павінны вырашаць лёс беларусаў; самі мы ня здольныя, больш за тое – ня маем права, таму што нацысты… – Рэд.]. Бо менавіта народы гэтых трох краінаў прынеслі найбольшыя ахвяры на алтар перамогі над гітлераўскім нацызмам [не, даражэнькі; найбольшыя ахвяры на алтар перамогі над гітлераўскім нацызмам прынесьлі менавіта беларусы, і гэта агульнавядома! а можа, гэта новая ўстаноўка, якую цяпер нам і ўсяму сьвету будуць намаўляць сіяністы?! – Рэд.]. Беларусь можна было б таксама дадаць да іх ліку, але праблема існуе ў тым, што яе страты, якія арыфметычна вылічваюцца ў сучасных палітычных межах і складаюць чвэрць, а як сьцьвярджае апошнім часам афіцыйная прапаганда – нават траціну даваеннага насельніцтва – як бы падзеленыя менавіта паміж гэтымі трыма культурнымі і гістарычнымі традыцыямі – руска-савецка-праваслаўнай, польска-літоўска-каталіцкай і габрэйскай [ясна, беларускай культурнай традыцыі не існуе, як і ніводнага беларуса, які загінуў у час Другой сусьветнай! вось да чаго дагаварыўся аўтар! вось яно – аблічча новага шавінізму-нацызму-фашызму! пазнаёмцеся! – Рэд.]. Супярэчнасьці паміж гэтымі традыцыямі і дазваляюць прыхільнікам нацызму ў Беларусі лавіраваць і накопліваць сілы [ва ўмовах 15-гадовай этнацыднай беларусафобскай дыктатуры ў Беларусі, тут сапраўды няма нікога акрамя “прыхільнікам нацызму”; знаёмцеся з рэінкарнаваным Гёбельсам, фота ўверсе справа! – Рэд.]. Пры гэтым нацысцкія калабаранты выступаюць, для радыкальных нацыяналістаў, як бы правобразам “аб’яднальнікаў нацыі”, яе “вызваліцелямі ад чужароднага ўплыву” [сапраўды, які “чужародны ўплыў”? усё ў Беларусі апошнія 200 гадоў робіцца беларусамі (і ва ўладзе, і ў апазіцыі), і ўсё выключна ў імя аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу; у т.л. этнацыд, генацыд, экацыд, дыскрымінацыя, рабаваньне, абкраданьне, шызафрэнізацыя, дэбілізацыя, разбэшчваньне, абыдленьне і г.д.. – Рэд.].

Абсалютная большасьць продкаў сучасных грамадзянаў Беларусі ў гады Другой сусьветнай вайны змагаліся з нацызмам – ці то ў савецкіх узброеных сілах, ці то ў польскіх, ці то ў партызанскіх атрадах – савецкіх, польскіх, габрэйскіх [цікава, а беларусы сярод гэтых “сучасных грамадзянаў Беларусі” ёсьць? – Рэд.]. Гітлераўскія калабаранты складалі мізэрную меншасьць сярод іх. І аднак, менавіта іх фізічныя і ідэйныя нашчадкі прэтэндуюць на тое, каб прадстаўляць “сапраўдную” волю ўсёй беларускай нацыі [толькі што аўтар аднёс усіх каталікоў у Беларусі да палякаў, усіх праваслаўных – да рускіх; беларускую культуру, паводле аўтара, трэба ствараць наноў. І тут ў яго раптам зьяўляецца беларуская нацыя, “сапраўдную волю якой” ён сабраўся прадстаўляць сам… – Рэд.]. Усіх астатніх суграмадзянаў яны ганарыста лічаць ці то незаконнымі прышлымі (“імігрантамі”, “акупантамі”), ці то “манкуртамі”, то бок людзьмі, якія страцілі нібы “сапраўдную”, то бок, санкцыянаваную нацыяналістамі, гістарычную памяць [во-во, зараз “Алесь Белы” нам распавядзе, якой павінна быць “сапраўдная гістарычная памяць” у беларусаў… – Рэд.].

Праблемы з гістарычнай памяцьцю ў Беларусі сапраўды вельмі актуальныя, але яны ў значнай меры тлумачацца сінтэтычнай канцэпцыяй самой Беларусі як краіны, ідэя якой узьнікла нямногім больш за 100 гадоў таму, і чые гістарычныя традыцыі ўлучаюць у сябе мінулае як уласна Беларусі (то бок практычна аднастайна-праваслаўнага ўсходу краіны), славянізаванай перыферыі былой гістарычнай Літвы, яшчэ зусім нядаўна каталіцкай і польскамоўнай, і ўкраінамоўнага Заходняга Палесься [ну, вядома ж, ніякага ВКЛ. – Рэд.]. І, вядома ж, нельга забываць пра шматлікую (да Халакосту) габрэйскую меншасьць, якая складала 100 гадоў таму 1/6 частку насельніцтва сучаснай Беларусі – больш, чым дзе-небудзь у сьвеце, на той момант [як можна забыць пра “шматлікую габрэйскую меншасьць”? ніяк; а вось габрэйская меншасьць пра гасьціннасьць беларускага народў можа забыць… – Рэд.]. Краіны з назвай “Беларусь”, з сучаснымі межамі і ўсеахопным для ўсёй тэрыторыі і ўсіх сацыяльных слаёў самасьвядомасьцю, да пачатку ХХ ст. проста не існавала [а краіны з назвай “Ізраіль” не існавала да сярэдзіны ХХ стагоддзя і што з гэтага вынікае; паслухаем парадаў “Алеся Белага”. – Рэд.]. Яе ўзьнікненьне нельга назваць гістарычнай выпадковасьцю, але яе тэрыторыя і сімвалічныя каштоўнасьці фармаваліся як бы паводле “рэшткавага прынцыпу”, то бок паступова ўлучалі ў сябе тое, што не было эфектыўна асвоена суседзямі [з багатай і разнастайнай спадчыны беларусаў засталося тое, што не ўдалося зьесьці ці зьнішчыць суседнім злачыным імперыям. – Рэд.]. З пункту гледжаньня радыкальных нацыяналістаў, гэта надае асаблівае значэнье нацысцкім калабарантам, паколькі яны САПРАЎДЫ былі фактычна першай адносна арганізаванай сілай, якая выступіла няхай з нясьмелымі, але ўзброенымі спробамі дэклараваць існаваньне Беларусі як суб’екта, няхай і за сьпіной у Гітлера [так, у гісторыі ня толькі не існавала ВКЛ, але і БНР, і БССР; не існавала – вось, што цяпер трэба ведаць… – Рэд.]. (Зрэшты, гэтая “нясьмеласьць” не перашкодзіла ім бязьлітасна распраўляцца з безабароннымі няўзброенымі людзьмі). Гэта ж – абумоўлівае асаблівую небясьпечнасьць радыкальнага беларускага нацыяналізму, у параўнаньні з аналагічнымі рухамі ў суседніх краінах. Дастаткова выразна гэтую небясьпечнасьць сфармуляваў палітолаг Юры Шэўцоў, аўтар артыкула “Дзяржаўны антынацызм Беларусі”: “Любое распаўсюджаньне беларускага нацыяналізму ў Беларусі абавязкова цягне за сабой культ вельмі яскрава выяўленых нацысцкіх калабарантаў. Іншых герояў у беларускага нацыяналізму ў эпоху Другой сусьветнай вайны проста не было. Беларускія нацыяналісты не стварылі аналага украінскай УПА ці польскай Арміі Краёвай – нацыяналістычнай арганізацыі, якая б супрацьстаяла “камуністам і нацыстам”. Яны не абвясьцілі ніякай незалежнасьці няхай і пад уладай нацыстаў, як гэта зрабіла АУН улетку 1941 году ва Львове. У іх не было сваёй дзяржаўнасьці ў міжваенны перыяд, якая была б зьліквідаваная “камуністамі і нацыстамі”, як у “прыбалтаў”. У гісторыі беларускага нацыяналізму проста няма за што зачапіцца, каб пабудаваць ненацысцкі беларускі нацыяналістычны “міф” Другой сусьветнай вайны” [аб’ява: цяпер рэдакцыя будзе надаваць адмысловую ўвагу асьвятленьню ўсіх пералічаных пытаньняў, каб беларусы ведалі, наколькі падобныя выказваньні ёсьць дэбільным прапагандысцкім міфам расейскіх і сіяніцкіх беларусафобаў-невукаў. – Рэд.].

Такія ненацысцкія “міфы”, дакладней – сістэмы калектыўнай гістарычнай памяці, хаця і нятоесныя адна адной, ёсьць ва ўсіх этнаканфесіянальных груп насельніцтва Беларусі. (Нагадаем, што ў даваеннай БССР было 4 дзяржаўныя мовы – беларуская, руская, польская і ідыш) [мы, беларусы, умеем працаваць над памылкамі: цяпер у будучай Беларускай дзяржаве будзе толькі адна дзяржаўная мова – беларуская! – Рэд.]. І ўсе яны, урэшце, усходзяць да адзінай біблейскай, юдэахрысьціянскай сістэме каштоўнасьцяў, да Дэкалогу. Бо нават тыран і садыст Сталін пад час вайны вымушаны быў, хаця б зьнешне, зьвярнуцца за падтрымкай да Праваслаўнай Царквы. Ды і роля ксяндзоў і рабінаў, якая звонку ня так кідаецца ў вочы, у арганізацыі духовага супраціву нацызму, немагчыма пераацаніць [а гэта якім бокам тут? – Рэд.]. Зрэшты, вырашальнай была ня столькі арганізатарская роля духавенства ў гэты момант, колькі назапашаная папярэднімі пакаленьнямі, і ня сьцертая да канца сталінскімі і гітлераўскімі рэпрэсіямі, рэшта прывітых імі [кім? рабінамі? – Рэд.] этычных нормаў і ўяўленьняў пра чалавечнасьць, то бок фактычна – вобраз Божы [такім чынам, “вобраз Божы” быў толькі ў тых, хто хадзіў да рабінаў і ксяндзоў… – Рэд.].

Але, калі пасьлядоўна выключыць з культурнага поля Беларусі ўсе гэтыя тры традыцыі, – праваслаўе, каталіцызм і юдаізм, як хацелася б радыкальным нацыяналістам, дык што застанецца? [усе, хто зьнішчаў, зьнішчае ці будзе зьнішчаць беларускі народ, сапраўды, прыйдзе час, адкажуць перад суворым судом! – Рэд.] Толькі язычніцкі слой, дацывілізацыйны, варожы да ўсіх монатэістычных рэлігій і цывілізацыйных структур, створаных іх культурнымі кодамі [застаецца] [цікава, а куды падзеліся ўніяты, пратэстанты, атэісты, няверуючыя, малаверуючыя ды іншыя? – Рэд.]. Сучасны беларускі ідэйны нэанацызм (пакуль яшчэ – не арганізацыйны, бо нацыяналістычныя арганізацыі накшталт Беларускага Народнага Фронту не зьяўляюцца, на дадзены момант, аднастайна нацысцкімі) вельмі шчыльна зьвязаны з нэаязычніцтвам. Гэтая арганічная сувязь не заўсёды пасьлядоўна ўсьведамляецца прыхільнікамі гэтых ідэалагічных плыняў, але сярод моладзі, захапленьне язычніцкімі рытуаламі і “багамі” амаль аўтаматычна цягне за сабой інтарэс да про-нацысцкіх фармаваньняў, іх сімвалікі і гістарычнай міфалогіі. І наадварот: нацысцкія погляды і ў асаблівасьці – праекты будучыні [зьвярніце ўвагу, вось чаго баяцца “белыя”; больш за ўсё яны баяцца, калі беларусы сфармулююць сваю МЭТУ – Праграмны вобраз будучай беларускай дзярдавы! – Рэд.] – патрабуюць “сакральнай санкцыі”, якую можа даць толькі язычніцтва [этнічна-нацыянальныя ўтварэньні – гэта АБ’ЕКТЫЎНЫЯ часткі чалавецтва (у адрозьненьне ад рэлігійнага падзелу, які зьяўляецца штучным), за кошт разнастайнасьці і ўзаемадзеяньня якіх толькі і можа адбывацца прагрэсіўнае разьвіцьцё людскай цывілізацыі. Так што нацыянальнай ідэі не патрэбныя ніякія “сакральныя санкцыі”. – Рэд.]. Сотні персанальных блогаў у Байнэце даюць магчымасьць у гэтым пераканацца.

Дзьве грані радыкальнай нацыяналістычнай сьвядомасьці, нацызм і язычніцтва, сімвалічна аб’ядноўваюцца свастыкай, рознымі варыянтамі якой багаты Байнэт. Нацыяналістычныя вярхі гэтай тэндэнцыі ня толькі не супрацівяцца, але і ўсяляк культывуюць. Арганізаваныя групоўкі прыхільнікаў язычніцтва адкрыта дзейнічаюць практычна ва ўсіх гуманітарных ВНУ краіны [моладзь выдатна адчувае крывадушша і блюзнэрства расейскаімперскіх папоў ды прапольскіх ксяндзоў і шукае сваё. – Рэд.]. Іх лідары прама заяўляюць, што нібы “ўсе аўраамічныя рэлігіі” глыбока чужыя глыбіннай псіхалогіі беларусаў, іх сапраўдным, а не навязаным звонку, культурным запытам. З аднаго боку, беларускія нацыяналісты стала апелююць да міжнароднай грамадскасьці ў барацьбе з “апошняй дыктатурай Еўропы”. Зь іншага боку, яны паціху, у спадзяваньні на няўважлівасьць ці невуцтва сваіх спонсараў і проста сімпатызуючых абстрактным дэмакратычным ідэалам людзей [няма “абстрактных дэмакратычных ідэалаў”, можа быць толькі дэмакратыя для канкрэтнага народу на яго ўласнай зямлі. – Рэд.], зацята прасоўваюць у меркаваную сьветлую пост-лукашэнкаўскую будучыню каштоўнасьці самай адыёзнай і чалавеканенавісьніцкай з калі-небудзь існых у Еўропе і ў сьвеце дыктатур [так і напісана, што беларусы менавіта да таго і імкнуцца, каб “перацягнуць у постлукашэкаўскую будучыню нацысцкія каштоўнасьці”; аўтар ужо забыў, што толькі што хваліў Лукашэнка, які хваліў Гітлера; акрамя таго, свой данос ён напісаў у газету краіны, якая зноў толькі што зьнішчала палестынцаў Газы ў лепшых нацысцкіх традыцыях; вось так некаторыя людзі свае нацысцкія рэфлексы скідваюць на іншых. – Рэд.].

Ня варта, зрэшты, адчайвацца і думаць, што ўсё абсалютна безнадзейна. У стаўленьні да нацысцкага рэвізіянізму трэба займаць прынцыповую пазіцыю, і пры гэтым ні ў якім разе не зьмешваць нацызм і белерускую культуру як такую. У асяроддзі нацыяналістаў ужо заўважаецца расслаеньне што да пытаньня аб калабарацыі з нацыстамі [грошыкаў падкіньце, і “расслаеньне” яшчэ больш павялічыцца. – Рэд.]. Валер Булгакаў, галоўны рэдактар самага ўплывовага ў асяроддзі нацыяналістычных інтэлектуалаў часопіса Arche, прыйшоў да разуменьня невыпадковасьці, абгрунтаванасьці палітычнай паразы нацыяналістаў ў Беларусі за апошнія 15 год: “Адсутнасьць патрэбнай дыстанцыі [ад нацызму – А.Белы] і рэфлексіі праз сорак-пяцьдзесят год пасьля сканчэньня вайны садзейнічалі разгрому нацыянальна-дэмакратычнага руху ў другой палове 1990-х”. Нядаўні тэматычны нумар гэтага часопіса, прысьвечаны тэме нацысцкай акупацыі, дастаткова цьвяроза і шчыра, без амаль абавязковых у нацыяналістычным асяроддзі рэверансаў у бок нацыстаў, ацэньвае іх ролю ў нацыянальнай трагедыі Другой сусьветнай вайны. На жаль, матэрыялы гэтага нумара – вынік працы не ўласна беларускіх, а ізраільскіх, нямецкіх і іншых гісторыкаў. Беларускія гісторыкі Другой сусьветнай у асноўным “кідаюцца” паміж двума палюсамі – стандартным савецкім патрыятызмам, зь яго зацертымі штампамі, дэмагагічным і няздольным да прынцыповай дыскусіі, і цалкам ідэалагізаванай, тэндэнцыйнай і ілжывай, нацыяналістычнай апалагетыкай калабарацыі. Ужо зьявіліся аўтарытэтныя, шчырыя і прафесійныя гісторыкі, якія сумленна працуюць з дакументамі і не ігнаруюць патрабаваньні чалавечнасьці на карысьць палітычнай кан’юнктуры – Аляксей Літвін, Юры Грыбоўскі, Кузьма Казак – але яны пакуль не ўтвараюць зьяднаную карпарацыю, са сваёй групавой этыкай і пасьлядоўным сьветаглядам, а без такой карпарацыі [ведае, што кажа, і намякае: утварайце карпарацыю і грошай вам падкінуць… – Рэд.] немагчыма трывалае асуджэньне нацызму грамадскай думкай.

Сучаснай Беларусі надзённа патрэбны аналаг польскага Інстытута Нацыянальнай памяці, ці ізраільскага Яд Вашэм, але яго стварэньне пакуль выглядае скрайна праблематычным. У адрозьненьне ад Польшчы і Ізраіля, такой інстытут павінен ня толькі (і ня столькі) выяўляць тых, хто зьдзейсьніў “злачынствы супраць нацыі”, колькі садзейнічаць усталяваньню трывалара міжнацыянальнага і міжканфесійнага міру. То бок, ацэнка тых жа нацысцкіх зладзействаў у Беларусі не павінна манапалізавацца прадстаўнікамі якой-небудзь адной канфесіі, этнічнай групы, палітычнай плыні ці, скажам так, цывілізацыйнай арыентацыі [а што, рабіць ацэнкі ў Яд Вашэм ці ў ІНП Польшчы беларусаў ужо запрасілі? а справядліва было б запрасіць… Бо і асобныя прадстаўнікі габрэйскага і асобныя прадстаўнікі польскага народаў таксама рабілі рэальную шкоду народу беларускаму. – Рэд.]. Верагодна, фармальнаму стварэньню такога інстытута павінен папярэднічаць працяглы перыяд “прыціркі”, збліжэньня пазіцый прафесійных гісторыкаў Другой сусьветнай вайны [а мы наіўна лічылі, што гісторыкі ў сваіх меркаваньнях павінны абапірацца толькі на факты; але аўтар лічыць, што яны павінны “прыцерці” свае погляды і сьледаваць “сьветагляду карпарацыі”. – Рэд.] розных арыентацый, у тым ліку небеларускіх, але якія актыўна дасьледуюць беларускую праблематыку – з Ізраіля, Польшчы, Расеі, Нямеччыны [беларусы, зразумела, не справяцца; замест беларусаў іх “гісторыю” і так ужо вельмі працяглы час пішуць то палякі-імперцы, то такія ж маскалі; вось менавіта праз гэта і існуюць узгаданыя аўтарам вышэй “праблемы з гістарычнай памяцьцю” у беларусаў (гл. nashaziamlia.org/2008/07/19/1454). – Рэд.]. Регулярныя канферэнцыі, сталыя працоўныя групы па найбольш важных дыскусійных пытаньнях, выпрацоўка ўзважаных і ўзгодненых ацэнак, публікацыя ключавых дакументаў – вось што патрабуецца для таго, каб паставіць заслон на шляху ілжы, фальсіфікацый і прыхаванага падбухторваньня да нацысцкага рэваншу. Дарэчы сказаць, еўрапейскія структуры, якія настойліва прапануюць Беларусі дапамогу ў грамадскіх ператварэньнях, ня толькі могуць, але і павінны паставіць гэтае пытаньне ў лік сваіх прыярытэтаў – у адваротным выпадку ўзьнікаюць сумневы што да шчырасьці і чыстаты іх намераў.

 

2.

УДАКЛАДНЕНЫ СПІС НАЦЫСЦКІХ БЕЛАРУТЭНАЎ І ЭНЦЫКЛАПЕДЫЧНАЕ ВЫЗНАЧЭННЕ

Dec. 9th, 2008 г. (gorliwy-litwin.livejournal.com/194045.html)

d093d0bed180d0bbd196d0b2d18bПан Нікалаеў часта папракае мяне, што гэты мой тэрмін сэнсава неакрэслены і можа тлумачыцца (успрымацца) занадта шырока. Катэгарычна з ім нязгодны, і ўдакладняю асабліва для тых, у каго слаба развітыя філалагічная і этычная інтуіцыя.

Нацысцкія беларутэны – гэта актыўныя саўдзельнікі нацысцкіх ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавечнасці ў гады ІІ Сусветнай вайны, якія прыкрываліся дэмагагічнымі лозунгамі беларускага нацыяналізма, а таксама іх апалагеты і ідэйныя спадкаемцы, ад 1940-х гадоў аж да нашых дзён.

Гэта – энцыклапедычнае вызначэнне, а цяпер спіс найбольш яскравых прыкладаў.

Вітушка, Міхась
Рагуля, Барыс
Станкевіч, Станіслаў
Філістовіч, Ян
Родзька, Усевалад
(дададзены)
Кушаль, Францішак (дададзены)
Кандыбовіч, Сымон (дададзены)

Арлоў, Уладзімер
Лукашук, Аляксандр
Ёрш, Сяргей
(як я мог пра яго забыцца!?)

Пан Нікалаеў, калі Вам яшчэ не ўсё зразумела, не саромцеся звяртацца па тлумачэнні.

Таксама вялікая просьба да ўсіх людзей добрай волі, а асабліва – да манархістаў, дапамагчы мне дапоўніць гэты спіс.

 

Ад рэдакцыі:

У адной зь сецевых дыскусіяў “Алесь Белы” дае спасылку на сайт: http://naziscum-by.noblogs.org/category/minsk, маючы на ўвазе, што пералічаныя ім вышэй асобы такія ж, як паказаныя там…

 

 

4 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    1. Можа А. Белы выхаваны на стужке “Дзеці хлусні” Азаронка? Можа ён сябра БРСМ? Можа ён лічыць сябе нашчадкам Я. Свярдлоа, Ягоды, Яжова? Можа спецслужбы разыгрываюць нейкую камбінацыю? Можа гэта проста запаскуджванне дэзай інфармацыйных каналаў? Цяжка уцяміць навошта яму гэта хлусня.
    2. Можа Рэд. ня трэба рэагаваць на кожны брэх?

  2. Зразумела, сп. Белы жадае справядлівасці. Будзе табе справядлівасць, але пачнем з 1917 г. Назавем імя кожнага ката, факты і колькасць ахвяраў. Прапаганду і міты апусцім, не той час. Я разумею боль за загінуўшых супляменнікаў, але пры чым тут гісторыя, культура, рэлігія беларускага народа. Хто даў такое права вось гэтаму нашчадку троцкіх-свердлавых, тых хто здзіраў скуру з жывых людзей, таптаць беларускі народ, ганьбіць. Вылізаў беларускаму рэжыму не толькі задняе место, а і ўсю прамую кішку, гэты жыдок вырашыў, што толькі ён можа быць суддзёй над беларускім народам. Над нацыстамі быў міжнародны суд: калі ласка, выкладзі рашэнне гэтага суду, што гэта ёсць нацыскія злачынцы. Калі няма, то няма і размовы.
    І што гэта за такая навіна: язычніцтва і нацызм адно і тое ж. А пры чым тут язычніцкія сімвалы да растрэлаў у часы ВАВ. Што не падабаецца Беламу ў язычніцкіх сімвалах? Чэсна скажу, надаела чуць абразы аб сваім народзе, надаела чытаць хлусню аб сваім народзе. Я капітальна ўзялася за працу, каб даведацца хто ёсць такія беларусы і адкуль яны ўзяліся. Я ганаруся сваім народам, бо гэта ёсць нашчадкі сапраўдных арыяў, якія і паклалі пачатак сусветнай культуры, навуцы і чалавечаму прагрэсу. Каб сказаць такія словы, патрэбна быць упэўненым ў сваёй праваце. І я ў гэтым упэўнена, бо якую не возьмеш пазыцыю, які не возьмеш элемент арыйскай культуры, ён прыводзіць да беларускіх земляў. На нашых землях заўсёды існавала свая культура, якая потым пераймалася іншымі народамі, свая навука, сваё баяваое майстэрства, свая улада і свая дзяржаўнасць. Гэтая дзяржаўнасць была і да ВКЛ, але яе аналагаў няма і сёння, бо гэта была самая дэмакратычная, навукова кіруемая, узначаліваемая элітай, улада. Без народа не вырашалася нічога, але не дапускалася і ахлакратыя, бо кіравалі лепшыя. А каб быць лепшым, патрэбна было служыць свайму народу так, як служылі белыя віцязі, ад чаго і пайшоў назоў беларусаў. Не ведаю, што мае на увазе Белы, называючы беларускіх нацыналістаў беларутэнамі, а то што белымі называліся воіны паганскага бога Святавіта з нямецкай выспы Рюген, гэта дакладны гістарычны факт. І то што белыя віцязі (белая ратна) паганскага бога Святавіта прыйшлі на беларускія землі пасля падзення галоўнага горада нашай паганскай веры Арконы – гэта гістарычны факт. Белая ратна (войска) прыйшло не заваёўваць, а прыйшло ў глыбіну сваіх зямель захавацца ад заваёўнікаў. Наша гісторыя мае не менш як 40 тыс гадоў, а можа і больш. Нам беларусам, патрэбна падняць усю гэтую гістоыю, каб ні адна морда не пасмела адкрыыць свой паганы рот, што мы. наогул ніколі не існавалі як народ, што мы штучна створаная нацыя ці яшчэ што-небудзь падобнае.

  3. Гэта не просты брэх. Гэта брыдкая справа скіраваная супраць нацыянальнага адраджэння беларусаў, пры тым замоўленая. Гэты сквапны чалавек працуе за грошы, а атрыманыя грошы трэба адпрцоўваць. Вось ён і адпрацоўвае, бо тым хто дае гэтыя грошы вельмі страшна, калі паднімуцца сапраўдныя арыі з каленаў.

  4. Антось кажа:

    Годзе зьвяртаць увагу на хворых людзей, калі іх ігнараваць, то яны ў хуткім часе самі заткнуцца, і зразумеюць што яны па-сапраўднаму нікчэмныя, бо нікому непатрэбны. Самае галоўнае каб гэткіх пранцаватых было як мага меней.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы