nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Насеньне сіянакратыі : Аб’ект найпільнай увагі – моладзь

18 лютага, 2009 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

d09cd196d185d0b0d0bbd0b5d0b2d196d187Акрамя дзейнасьці, скіраванай у Беларусі на тыя ці іншыя сектары ўлады і грамадства, сіянакратыя ўлічвае і чыньнік часу. Яе паразітныя планы грандыёзныя і нават больш за тое – глабальныя, таму посьпех ёй не абавязкова патрэбны менавіта сёньня ці заўтра. Яна дзейнічае з разьлікам на далёкую персьпектыву. Яе задаволяць вынікі, якія будуць і праз дзесяцігоддзі, абы ўсё ішло “ў патрэбным кірунку”. Праўда, каб гэтыя вынікі мець, сіянакратыя ўжо сёньня закладае грунт пад свае будучыя “дасягненьні” ў розных вузлавых кропках беларускага грамадскага арганізму. Таму яе асабліва цікавіць наша моладзь. Давайце і мы зьвернем увагу на гэта.


1.

Пачнем з цытаваньня паведамленьня, якое зьявілася на сайце “Нашай нівы” недзе каля 21 студзеня 2009 г. (гл. www.nn.by/index.php?c=ar&i=23164; дата, якая пададзена там – 30 лiстапада 1999 г. – няверная; гл. 21.by/u.php?u=http://news.tut.by/politics/127170.html).

МІХАЛЕВІЧ ПОЙДЗЕ Ў ПРЭЗЫДЭНТЫ

Зміцер Панкавец

“Выключаны з Партыі БНФ Алесь Міхалевіч (гл. фота ўверсе ў цэнтры) стаў другім, пасля Аляксандра Мілінкевіча, палітыкам, які заявіў пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах‑2011. Пра гэта Міхалевіч паведаміў на канферэнцыі ва ўкраінскім Чарнігаве, якая праходзіла 10-11 студзеня [2009 г.]. Большасць удзельнікаў канферэнцыі складалі рэгіянальныя і сталічныя актывісты Руху “за Свабоду” – Алесь Зарэмбюк, Яраслаў Берніковіч, Зміцер Кухлей, Юры Карэтнікаў, Юрась Губарэвіч і іншыя. Алесь Міхалевіч заявіў, што не збіраецца перацягваць людскія рэсурсы ад Мілінкевіча і замінаць ягонай выбарчай кампаніі. Ён не выключае магчымасці, што пасля рэгістрацыі здымецца з гонкі на карысць Мілінкевіча. Некаторыя з прысутных у Чарнігаве не выключаюць, што Міхалевіч ідзе на найбліжэйшыя выбары з разлікам на 2015 год і будзе выкарыстоўваць гэтую кампанію для ўласнай раскруткі. Алесь Міхалевіч нарадзіўся 15 траўня 1975 у Мінску. Скончыў БДУ (1997), спецыяльнасць — паліталогія. У 1993 уступіў у Партыю БНФ, быў адным з заснавальнікаў Задзіночання беларускіх студэнтаў [цікава, а куды падзеліся іншыя? некаторых з гэтых лідараў мы ведалі асабіста як шчырых беларускіх патрыётаў… – Рэд.]. Быў намеснікам старшыні Партыі БНФ” (канец паведамленьня).

Ну, па-першае, па тых зьвестках, якія маем мы, у дадзенай чарнігаўскай падзеі ўдзельнічала значна больш людзей, чым тыя, прозьвішчы якіх пададзены. У тым ліку такіх людзей, якія вядомыя ня менш, чым Зарэмбюк, Берніковіч, Кухлей…

Па-другое, усе гэтыя людзі былі завезены ва ўкраінскі Чарнігаў за “грошы Міхалевіча”. Ім там было забясьпечана пражыванье і харчаваньне. Гэта цікавы момант, паколькі над пытаньнем паходжаньня грошай у гэтага палітолага ламаюць галовы многія. Ну, не за свае ж, запрацаваныя ўласным мазалём, ён туды вазіў людзей Мілінкевіча.

Мы – людзі незайздросныя, аднак з пэўнага часу не рэагуем на выказваньні накшталт такога: “якая вам справа, у каго адкуль грошы? гэта ж грошы не вашыя”. Справа ў тым, што з бытавога пункту гледжаньня – гэта выказваньне вернае. Аднак мы бытавухай не займаемся, нас яна, як вядома, не цікавіць. Нас цікавіць беларуская грамадска-палітычная сітуацыя і тое, як яе істотна палепшыць. А вось тут ужо чыньнік грошай вельмі важкі, у наш час у многіх момантах – вырашальны. У нас цяпер чалавек зь вялікімі грашыма на шляху да ўлады можа зь лёгкасьцю расьпіхаць, нібы крэйсер лядашчыя чоўны, многіх іншых людзей, у тым ліку нашмат больш годных за яго…

Нас цікавяць інтарэсы беларускага народу. А ці тое ж самае цікавіць таго, хто дае вялікія грошы Міхалевічу – чалавеку бяз партыі, арганізацыі, проста – чалавеку, каб ён праводзіў у Беларусі нейкую палітыку, ішоў у прэзідэнты?! А калі ў заказчыка Міхалевіча нейкія свае інтарэсы, дык як яны суадносіцца з тым, што аб’ектыўна трэба беларускаму народу? А, можа, грошы Міхалевіча маюць тую ж крыніцу паходжаньня, што і, напрыклад, грошы “Хартыі”?!..

Ну, як? Цяпер наша цікавасьць да ўзьнятага пытаньня дастаткова абгрунтаваная?

Дарэчы будзе нагадаць, што адной з галоўных прычын выключэньня Міхалевіча з партыі БНФ (www.svaboda.org/content/Article/1189787.html) была менавіта патаемнасьць паходжаньня яго грошай. У чэрвені 2008 г. многія сябры Партыі БНФ атрымалі ліст, падпісаны яе старшынём Лявонам Баршчэўскім, у якім ён напісаў, што “запатрабаваў як кіраўнік партыі ад сваіх намеснікаў справаздачаў пра атрыманне фінансавання з любых крыніц і пра выкарыстанне гэтых сродкаў. Міхалевіч гэта праігнараваў. Затое ён… перакупляў актывістаў Партыі БНФ”, – сьцьвярджаў Баршчэўскі ў сваім лісьце (гл. www.racyja.by/news/naviny/palityka/4204.html). А сп-р Лявон – гэта чалавек у Беларусі даволі паважаны, для таго, каб яму ня верыць, павінны быць вельмі грунтоўныя прычыны.

Усім напэўна добра вядомы выраз: “Хто плоціць, той і заказвае музыку”. Дык хто заказвае Міхалевічу музыку і якую музыку? А, можа, замест даўно чаканай “Зоркі Венеры”, “Лявоніхі” ці “Пагоні” мы пасьля нейкіх пераломных агульнаграмадскіх падзей у Беларусі раптам штодня вымушаны будзем слухаць надакучлівае… “7/40”? А, можа, пара “беларускім апазіцыйным палітыкам” спыніць гуляцца зь людзьмі ў цёмную? Можа, досыць скупляць людзей? А, можа, і самім хлопцам досыць купляцца? Вы ж не прастытуткі? А, можа, мы ўжо адсталі ад нейкай новай рэчаіснасьці й памыляемся?…

Чакаем адказаў, каментароў, меркаваньняў…

Нарэшце, трэцяе. Па тых зьвестках, якія маем мы, Міхалевіч вазіў людзей ажно ва ўкраінскі Чарнігаў не для таго, каб там паведаміць “пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах‑2011”. Там адбылося сапраўднае вылучэньне, з падніманьнем рук і падлікам галасоў…

І вось тут мы ўжо хацелі б зьвярнуцца да пана Мілінкевіча. Аляксандр Уладзіміравіч, памятаеце, як некаторыя з нас папярэджвалі вас пра “нож у сьпіну”? Ну, што, зьдзяйсьняецца?! А, між тым, гэта ўсё вашыя людзі, ваша каманда, вы іх самі падбіралі, самі прызначалі на пасады, ставілі перад імі нейкія задачы, нешта тлумачылі, яны ўважліва слухалі, затойваючы дыханьне ды зазіраючы ў вочы, і чакалі… “костку”. А цяпер, як толькі надарылася аказія, яны ўсе, як адзін, перабеглі да Міхалевіча. Носам адчуваюць: цяпер “косткі” будзе кідаць ён… Нехта вырашыў, што час “старога …” (ну, самі ведаеце, каго, бо вы самі аднаму з нас казалі) закончыўся, час даручыць справу маладому, энэргічнаму й больш цынічнаму “…” (ну, самі ведаеце, каму).

Калі мы памыляемся, напішыце нам, запярэчце. Але ж мы і вы ня першы дзень у палітыцы і ведаем, што выраз: “Міхалевіч не выключае магчымасці, што пасля рэгістрацыі здымецца з гонкі на карысць Мілінкевіча”, – у перакладзе на нармальную мову трэба чытаць так: “Міхалевіч будзе з усіх сіл змагацца, каб вылучыцца, калі ў яго гэта атрымаецца, абавязкова пачне зьбіраць подпісы, а калі зьбярэ подпісы, абавязкова папрэцца да канца – растопча пана Мілінкевіча, свайго было патрона, і зробіць выгляд, што не заўважыў”. Так будзе перціся яшчэ шмат гадоў, бо на яго сёньня, з усёй відавочнасьцю, робіць стаўку нейкая патаемная сіла…

Аляксандр Уладзіміравіч, а, між тым, некаторыя з нас папярэджвалі вас ня толькі вусна, а і пісьмова (апошні раз, а гэта было аж у 2005 г., перадавалі вам тэкст: “Наша галоўная праблема – этнацыд, наша мэта – беларуская дзяржава”; пачынаць адсюль: https://nashaziamlia.org/2006/04/04/14/#more-14). Дый перачытайце зноў хаця б артыкул «Яму застаецца альбо прыняць нашу канцэпцыю, альбо застацца ў гісторыі блазнам…» (гл. nashaziamlia.org/2006/10/28/363/). Можа, сапраўды настаў час падумаць, у якім вобразе вы ўвойдзеце ў гісторыю. Пакуль яшчэ тое-сёе можна паправіць, але пройдзе невялікі час і ўсё – нічога немагчыма будзе выправіць.

2.

Павал Севярынец (на фота зьлева). Цудоўны, таленавіты, энэргічны беларускі хлопец зь вялікім патэнцыялам.

Быў…

Чаму быў? Тлумачым. Вось вы бачыце яго на фота зьлева зь яго ж новай кнігай. Мы яе яшчэ не чыталі, але паколькі гаворка ў назве ідзе пра “фэномэны нацыянальнай ідэі”, абвестку пра яе ўжо падалі (гл. https://nashaziamlia.org/2008/12/16/1667). Праўда, зрабілі мы гэта, улічваючы наш папярэдні досьвед, з пэўнымі агаворкамі.

У свой час мы чыталі і, нават, разьмясьцілі на нашым сайце ранейшую кнігу Паўла “Нацыянальная ідэя” (пачынаць адсюль https://nashaziamlia.org/2007/07/29/809). Падзякі мы не дачакаліся. Дый мы і не пра гэта – не за падзякі працуем… А выставілі мы гэтую кнігу з-за таго, што ўсе падобныя кнігі, тым больш беларускіх аўтараў, узялі сабе за правіла, калі знойдзем, выстаўляць.

Мы – сайт ідэалагічны. Наша задача – фармаваць Праграмны вобраз будучай Беларускай Дзяржавы. Усе каштоўныя думкі на гэты конт, тым больш ад беларусаў, мы імкнемся зьбіраць так, як гэта робяць заўзятыя калекцыянеры. Наколькі хапае нашых сіл і часу.

І што ж мы знаходзім у гэтай кнізе?

Вось вялікая цытата:

Эўрапейскае скрыжаваньне. Небывалая талеранцыя. Натуралёвая духовасьць. Багаты й утульны край. Беларусь? Ды проста зямля абяцаная! Па меры таго, як у тагачаснай Эўропе ў выніку крыжовых паходаў, эпідэміі чумы й разгулу цемрашальства габрэі пачалі падвяргацца ўсё больш моцнаму ўціску, цэнтар цяжару габрэйскага расьсяленьня паволі перамяшчаўся зь Нямеччыны на ўсход, праз Польшчу да ВКЛ – дабраславёнага Ханаану, дзе цякуць малако і мёд. У XV – XVI стст. міграцыя прыняла масавы характар: на беларускіх землях аселі дзесяткі тысячаў габрэяў. Беларусь Залатога веку чула на ўласныя вушы й бачыла на ўласныя вочы, як выконвалася Божае абяцаньне габрэям: “Я дабраслаўлю тых, што дабраслаўляюць цябе…” (Быцьцё 12:3) Беларусь атрымала дар велізарнага гістарычнага значэньня. На працягу апошніх стагодзьдзяў, да аднаўленьня габрэйскае дзяржаўнасьці, якраз тут, у Сэрцы Эўропы, і быў Ізраіль! Мільёны габрэяў век за векам канцэнтраваліся на тэрыторыі колішняга Вялікага Княства. … У XIX – пачатку ХХ стст. абмежаваныя імпэрскай рысай аселасьці габрэі складалі асноўнае насельніцтва беларускіх гарадоў. Менск, Магілёў, Берасьце, Віцебск, Гомель, Пінск, Мазыр былі габрэйскімі на 50-80%! У Валожыне, Міры, Слоніме, Слуцку дзейнічалі самыя вядомыя ў сьвеце іешывы – юдаісцкія ўнівэрсытэты. Сюды, да знакамітых равінаў і тлумачальнікаў Талмуду таго часу зьяжджаліся вучыцца габрэі з ЗША, Нямеччыны, Ангельшчыны. Беларусь выконвала ролю агромністага рэзэрвуару, дзе намнажаліся сілы для адраджэньня народа, абранага Богам. Беларусь – другая радзіма габрэйства, ня больш, ня менш. … Фэномэн габрэйскага расьсеяньня, які спрабуюць сарамліва не заўважаць дагэтуль, насамрэч іскрыць і зьзяе ў беларускай нацыянальнай ідэі [! – Рэд.] на поўную сілу. Бліскучыя імёны, пляяды талентаў, паўсюдныя прозьвішчы зь беларускай сэмантыкай на Захадзе і Усходзе – ад клясычных Рабіновіча й Кагановіча да Гомельскага, Слонімскага, Слуцкай, Шклоўскага ці Магілевіча, па якіх можна вывучаць геаграфію Беларусі – скрышталізоўваліся тут, у краіне ціхай, сьветлай і празрыстай, у вобласьці высокае духовае канцэнтрацыі. … Зорны час беларускага габрэйства, пік ягонае трагедыі й нацыянальны трыюмф – ХХ стагодзьдзе. Беларусь літаральна выбухнула габрэйскай пасіянарнасьцю. З плоднасьцю біблійных патрыярхаў яна нараджала: мастакоў з сусьветным імем: Марка Шагала, Хаіма Суціна, Саламона Юдовіна, Льва Бакста; клясыкаў габрэйскай літаратуры: Мендэля Мойхер-Сфорыма, Ізі Харыка, Майсея Кульбака; фантаста Айзэка Азімава, філёзафа Саламона Маймана, скульптара Заіра Азгура, пісьменьніка Зьмітрака Бядулю; Егуду Бэн-Эліезэра, што стварыў наноў іўрыт, і Людвіка Замэнгафа, што вынайшаў эспэранта; лідэра рэлігійнага сіянізму Меіра Бар-Ілана з Валожына; заснавальніка Сусьветнага Сіянісцкага Кангрэсу Навума Гольдмана зь Вішнева, стваральніка габрэйскага руху Расеі, Шмуэля Магілевера, старшыню Габрэйскае Агенцыі й Сусьветнай Сіянісцкай Арганізацыі Ар’е Дульчына зь Менску; Ісэра Харэла (Ізю Гальперына), бацьку “Масаду”, які здолеў здабыць і перадаць у ЦРУ даклад Хрушчова аб разьвенчваньні культу Сталіна яшчэ да яго выступу на ХХ зьезьдзе КПСС; Міхала Грузэнбэрга, у 1941-49 гг. галоўнага рэдактара Саўінфармбюро, і Сямёна Косбэрга, асноўнага канструктара савецкіх касьмічных рухавікоў… І што, вы скажаце мне, што гэта ня нашыя людзі?! … Беларускія габрэі – гэта супэрзоркі заходняе цывілізацыі. Норбэрт Вінэр, заснавальнік кібэрнэтыкі – зь сям’і беларускіх эмігрантаў. Давід Сарноў, кіраўнік Радыёкарпарацыі ЗША, дарадца Эйзэнхаўэра і патрыярх сучаснае мэдыя-індустрыі – зь Меншчыны. Ізя Бейлін, ён жа Ірвінг Берлін, аўтар “God Bless to America”, музыкі для 19 мюзіклаў, 18 кінафільмаў і 282-х найпапулярнейшых гітоў ЗША – з Магілёва. Ляўрэат нобэлеўскае прэміі Аарон Клуг – зэльвенскі. Давід Мэр-Сухаўлянскі – заснавальнік Лас-Вегасу, “самая загадкавая постаць амэрыканскае мафіі”, што ніводнага разу не трапляўся ў турму і стаў прататыпам для Майкла Карлеонэ з “Хроснага бацькі” Марыё К’еза – гарадзенскі. Легенды Галівуду Кірк Дуглас з сынам Майклам Дугласам – магілёўскія!Беларускае габрэйства спарадзіла бомбаў сусьветнае рэвалюцыі – Паўла Аксельрода са Шклова, рэдактара “Іскры” й старшыню партыі меншавікоў; Рыгора Гершуні зь Менску, стваральніка баявой арганізацыі эсэраў; Аляксандра Парвуса зь Бярэзіна, галоўнага фінансіста й выдаўца партыі бальшавікоў, а ў дадатак і Фані Каплан з Рэчыцы, якая старшыню гэтае партыі ледзь не адправіла на той сьвет стрэламі з рэвальвэру, а яшчэ пяцёх зь дзевяці заснавальнікаў РСДРП … Менавіта Беларусь выканала ключавую ролю ў цудоўным уваскрасеньні Ізраілю, прадказаным Бібліяй. Пасьля амаль дзьвюхтысячагадовага блуканьня па сьвеце, прыцясьненьняў на чужыне, вякоў антысэмітызму й кашмару нацысцкага генацыду богаабраны народ вярнуўся на Сьвятую Зямлю. Першы прэзыдэнт Ізраілю, Хаім Вейцман, з Моталю і трэці, Залман Шазар, зь Міру; прэм’ер-міністры Іцхак Шамір, Арыэль Шарон, Голда Мэір, Мэнахем Бегін, Шымон Перас, Іцхак Рабін (апошнія трое – яшчэ й ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру) – родам зь Беларусі! … Іх пачынаеш пазнаваць паводле няўлоўнага генэтычнага коду: большасьць “літоўскіх”, “рускіх”, “польскіх” ды “савецкіх” габрэяў – носьбіты ўзьнёслае, сьветлае, адухоўленае беларускае мэнтальнасьці … Калі чытаеш Біблію, напоўненую дабраславеньнямі й пракляцьцямі ізраільскаму народу, перабіраеш неверагодную й драматычную гісторыю беларускага габрэйства – кожнае імя, кожны вобраз, кожнае прароцтва адкрывае перад табою Беларусь. Гэта кранае асабіста. Гэта прымушае трымцець. Гэта працінае да пачуцьця яўнае роднасьці ... Зрэшты, мы даўно пра гэта здагадваліся. Такі праўда, кожны з нас хоць крыху габрэй! (канец цытаты)

А вось яшчэ вялікая цытата:

… што такога дала Беларусь габрэйскай культуры? Ды ўсё: Марка Шагала й Хаіма Салавейчыка, літаратуру і мастацтва, знакамітыя іешывы, дзяржаўны ідыш і адноўлены іўрыт. Госпад Бог натхніў свой выбраны народ Беларусьсю перад найстрашнейшымі выпрабаваньнямі Халакосту й найвялікшым шчасьцем Адраджэньня. Беларускія габрэі, ствараючы Ізраіль ХХ стагодзьдзя, прывезьлі беларушчыну з сабою ў Палестыну. Беларусы й габрэі – народы, пародненыя Богам. Напэўна, таму беларушчына й габрэйства так суладна сьпяваюць дуэтам. Карціны Шагала – суцэльны Віцебск. Скульптуры Азгура – пантэон беларускіх дзеячаў. Аркестр Фінбэрга – флагман нацыянальнай эстрады.Тутэйшыя жылі з жыдамі адной сям’ёй. У краме, карчме, фальварку, майстэрні беларус пераймаў вечнага жыда. Вось чаму беларусы такія кемлівыя ды руплівыя. Вось чаму беларус, як і габрэй, увесь час сабе наўме. Вось чаму ў беларусаў так шмат прозьвішчаў з габрэйскімі каранямі: Хаймовіч, Ханок, Шыманскі, Шлома, Якубовіч… Вось чаму беларус, брат габрэю па лініі Бога-Айца, з поўным правам можа пачынаць свой радавод: “Абрагам нарадзіў Ісака, Ісак нарадзіў Якуба…” … Пейсы, лапсердак, кашэрная ежа? Беларус адразу адчуе ў гэтым цымус! … Эфэкт габрэйскае прысутнасьці ахапляе ўвесь Новы Запавет беларускае гісторыі: згасаньне Залатога веку, паланізацыю й расейскую акупацыю, рэвалюцыі, войны ды барацьбу за незалежнасьць. 10-15% усяго насельніцтва і 40-70% гараджанаў складалі габрэі. Менавіта таму нас так заводзіць “Нагіла Хава”, таму беларусы настолькі ўдала парадыруюць жыдоўскае вымаўленьне й так трапна ўгадваюць габрэйскія абліччы ды прозьвішчы на кіруючых пасадах, у газэтах і тытрах пасьля фільмаў. Зьмяшанае пачуцьцё шкадобы ды павагі суправаджала габрэяў у Беларусі паўсюль – у быце, забаве, фальклёры.”Жывем, як браты, а рахуемся, як жыды.” “Дзеля аднаго жыда і кірмаш будзе.” “Лепш сябраваць з жыдам галапятым, як з панам багатым.” У сваю чаргу, сьвядомыя беларусы штораз ставілі моцныя традыцыі габрэйства ў прыклад уласнаму народу.Габрэйская культура – цэлы пласт беларушчыны. Разам з Трасьцянцом і дзесяткамі гета, спаленых у Другую Сусьветную, з забітым у Менску Саламонам Міхаэлсам, з руінамі сынагогаў і абавязковымі габрэйскімі могілкамі. Габрэйская традыцыя стала нашай зямлёй, глебай, зь якой растуць беларускія гарады. … Гэта праўда: гарады Беларусі XVIIIXIX стст. кшталтавалі ні што іншае як габрэйскасьць. У многіх беларускіх гарадоў і мястэчкаў яшчэ і зараз па-жыдоўску трагічны, згублены выгляд; дамы быццам блукаючыя, расьсеяныя ў прасторы, і сам дух узьнёслы ды прыгнечаны адначасова. … Беларускае Міжмоўе сфакусавалася для габрэйства ў прызнаньні афіцыйнага статусу ідышу й уваскрасеньні іўрыту. У Беларусі нарадзіліся клясыкі габрэйскае літаратуры Мэндэль Мойхер-Сфорым і Майсей Кульбак. … Спалучэньне беларускасьці з габрэйскай традыцыяй кідаецца ў вочы адразу. Драматычна бледнае, з глыбокім позіркам, вытанчана інтэлігентнае й абавязкова адухоўленае – штосьці вельмі знаёмае, праўда? Узгадалі? Зьмітрок Бядуля (Самуіл Плаўнік), рэпрэсаваныя паэты Зэлік Аксэльрод ды Ізі Харык, мастакі Хаім Суцін і Саламон Юдовін. Беларусь, цяжарная Ізраілем, вынасіла традыцыю сучаснага габрэйства пад сэрцам з мацярынскай ласкаю й пяшчотай, шэптам паўтараючы да Бога: “… Дзень і ноч малюся перад Табою за сыноў ізраілевых…” (Нээміі 1:6)”.

Яшчэ вялікая цытата:

Ізраіль – першая ў сьвеце нацыя, створаная Богам. Больш таго – гэта народ, празь які ў сьвет прыйшло і Сьвятое Пісьмо, і Хрыстова збавеньне. Як і Ізраіль, Беларусь ёсьць фэномэнам Божае волі. Як і габрэі, беларусы – духовая нацыя. І, падобна габрэйскай, беларуская ідэя – гэта ідэя Бога. … Факт аграмаднага духовага значэньня: менавіта ў Беларусі расьсеяны па сьвеце Ізраіль набраўся сілаў для адраджэньня. … У Новым Запавеце беларускае гісторыі Ізраіль быў тут. Інквізыцыя з Захаду й дэспатыя з Усходу гналі вечных вандроўнікаў у Беларусь – ціхую, талерантную, Боскую. “Бо Я ўвяду іх у зямлю добрую, дзе цячэ малако і мёд…” (Другазаконьне 31:20). У выніку зь XVII да ХХ стагодзьдзя найбольшая габрэйская дыяспара ў сьвеце – некалькі мільёнаў! – пражывала на тэрыторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай, паміж заходнім антысэмітызмам і імпэрскай рысай аселасьці. … Беларускія ешывы, у якія прыяжджалі юдэі з усяго сьвету, былі найзнакамітшымі цэнтрамі габрэйскае рэлігіі. Беларускія гарады насамрэч былі габрэйскімі. Беларускія габрэі, якіх называлі і “літоўскімі”, і “польскімі”, і “рускімі”, і “савецкімі”, аднавілі дзяржаву Ізраіль: 2 прэзыдэнты й аж 6 прэм’ер-міністраў – і гэта за паўстагодзьдзя! – паходзяць зь Беларусі. Іўрыт, “Масад”, Шагал, клясыка сучаснае габрэйскае літаратуры й філязофіі маюць беларускія карані. Беларускае сэрца, якое набрыньвала крывёю тры стагодзьдзі Новага Запавету, жывіла богаабраны народ ва ўсіх войнах і рэвалюцыях ХХ веку. … Так багата Беларусі ўкладзена ў сучасны Ізраіль! Зямлю абяцаную, зямлю сьвятую дагэтуль саграюць беларускае цяпло, сьвятло і любоў. … Роднасьць Беларусі й Ізраілю дасягае біблійнага ўзроўню. Абодва фэномэны ўражвальна трагічныя. Пакутныя. Ахвярныя. Адухоўленыя. Беларуская гісторыя, як і ізраільская, адбывалася паводле Бібліі. Беларускае расьсеяньне, як і ізраільскае, жывіла паў-Эўропы працаўнікамі ды геніямі. Беларусаў, як і ізгояў-габрэяў зьнішчалі вялікія дзяржавы й таталітарныя імпэрыі. Уздымы Беларусі, як і Ізраілю, прыходзілі з духовымі абуджэньнямі, а заняпады – усьлед за слабасьцю духу. Беларуская місія веры, праўды й свабоды гэтак жа сустракалася неразуменьнем ды нянавісьцю. … Вера ў Бога 4 тысячы гадоў была сэнсам існаваньня габрэйскага народу, і захавала нацыю нават ва ўсясьветным расьсеяньні. Тысячагадовая гісторыя Беларусі [няўжо толькі тысячагадова? – Рэд.] ўся была вытворнай ад ступені духовасьці й вызначыла беларускую нацыянальную ідэю як сутнасна хрысьціянскую. Беларускі белы сьцяг з Крывёю Хрыста мае сваім папярэднікам ізраільскі сьцяг зь нябёснага колеру зоркай Давіда. … Ізраіль – нацыянальны вобраз для Беларусі. Мы пазнаем сябе ў Бібліі як народ вернікаў, прарокаў і апосталаў – і адначасова народ грэху ды страху; мы бачым нацыянальны трыюмф у абуджэньні веры, і галоўны правал – у вырачэньні Бога. Ізраіль, які стагодзьдзямі жыў у адным целе зь Беларусьсю, зараз жыве ў адным з намі часавым поясе. … Беларускае пакліканьне – быць хрысьціянскім Ізраілем у Сэрцы Эўропы” [нічога сабе “пакліканьне”!!! – Рэд.].

І яшчэ пара кароткіх цытат:

“… Беларусь [зьвярніце ўвагу, не беларусы, а Беларусь. – Рэд.] нароўні з палякамі ды габрэйствам належыць да найвялікшых ахвяраў чалавецтва. Сусьветныя войны й катастрофы, імпэрыі й таталітарныя рэжымы, акупацыі й генацыд канцэнтравалі на 1/1000 сушы зьдзек, кроў і сьлёзы ўсяго тысячагодзьдзя. Беларусь, ахвярная Беларусь – прытулішча гнанага адусюль габрэйства. А там, дзе атабарваецца абраны Богам народ, там, дзе адвечны жыд знаходзіць абжытую абяцаную зямлю – чакай вялікае таямніцы” [каму чакаць?! – Рэд.];

Бел-чырвона-бела сьцяг – найвялікшы беларускі сымбаль, наймацнейшая канцэнтрацыя сэнсу нацыянальнае ідэі, зашыфраванае імя Беларусі. Бо вось ужо дзьве тысячы гадоў гэта – сьцяг Ісуса Хрыста. Усё проста: белая палатніна, у якую, згодна з габрэйскім звычаем, на пахаваньні загарнулі скрываўленае цела ўкрыжаванага Ісуса, засталася людзям як знак перамогі над злом, нянавісьцю й сьмерцю, калі Хрыстос уваскрос” (усё, адмучыліся, больш цытатаў Севярныца пра габрэяў ня будзе).

У цэлым у кнізе Севярынца пад назовам “Нацыянальная ідэя” ці ня соткі разоў узгадваецца “габрэйства”, “габрэі”, “габрэйскі народ” ды іншыя варыяцыі на гэтую тэму. Але, на жаль, у ёй мы не знаходзім нешт аналагічнае, такое ж пафаснае, толькі сказанае пра беларускі народ! Мы ня можам сказаць, што ў ёй зусім нічога няма пра беларусаў-літвінаў (як, памятаеце, было ў “Алеся Белага”). Знайшлі мы пару згадак. Вось яны:

– “Беларусы – нацыя-ахвяра, укрыжаваная на галоўным геапалітычным скрыжаваньні Эўразійскага мацерыка”;

– “Нацыянальная ідэя застаецца ўсяго толькі ідэяй, пакуль не авалодае нацыяй. Нажаль, беларускі народ дагэтуль слаба ўсьведамляе сябе нацыяй. У выніку не сьвядомасьць вобразу і падабенства Божага, як наканавана звыш, вызначае нацыянальнае быцьцё, а навакольнае быцьцё, згодна зь лёгікай матар’ялізму, фармуе бездуховую, рабскую, “тутэйшую” сьвядомасьць. Заняпад мовы, кволасьць эліты, нішчымнасьць улады карэняцца ў неразуменьні рэальнасьці Божага прызначэньня для Беларусі”(канец усіх цытатаў).

З большага ўсё. Адсюль заканамерна паўстае пытаньне: дык чыя “нацыянальная ідэя” пануе ў галаве Паўла Севярынца і які народ паводле яго павінен быць гаспадаром Беларусі?… Тое ж, што яго “нацыянальная ідэя” не беларуская, думаем, цяпер відавочна ўсім.

Вы можаце падумаць, што прайшло пару гадоў і сітуацыя магла памяняцца. Не, не памянялася. Выступаючы нядаўна як сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Севярынец зноў заявіў (гл. www.svaboda.org/content/Article/1331141.html), што “тэма беларускіх габрэяў патрабуе больш пільнай увагі”: “тры прэзыдэнта і шэсьць прэм’ер-міністраў Ізраілю, заснавальнікі сіанізму і шмат хто з Беларусі. Гэтай тэме, увогуле, не надаецца нічога. У любой нармальнай краіне ўжо б даўно некалькі інстытутаў займалася б гэтым” [во як! Паша, а ты раптам пра этнацыд і генацыд беларусаў не забыў? А пра ўсялякае іншае? Ты сапраўды так лічыш, што беларусам у цяперашні час для поўнага шчасьця толькі некалькі інстытутаў для ўшанаваньня “заснавальнікаў сіянізму” не хапае? – Рэд.].

Каментуючы выданьне новай сваёй кнігі “Люблю Беларусь. 200 фэномэнаў нацыянальнай ідэі”, выдадзенай у кнігарні “Нашай Нівы” (зноў “Наша Ніва”), Павал Севярынц сказаў (www.svaboda.org/content/Article/1360199.html), што, працуючы над ёй, ён “зразумеў, што беларуская нацыянальная ідэя – сутнасна хрысьціянская”.

Гарантуем, што калі і ў гэтай кнізе “нацыянальная ідэя” будзе пададзена ў такім жа ключы, як і ў папярэдняй, дык яна ня толькі ня будзе мець ніякага дачыненьня да ідэалогіі Беларускага адраджэньня, а і да хрысьціянства. І, нават, больш за тое – у такім падыходзе няма нават богашукальніцтва, бо ў сіянізьме Бога няма. Гэта, як кажуць, медыцынкі факт.

І тут стоп! Нас як токам ударыла. Ёсьць такое хрысьцянства, якое выконвае ролю падсьцілкі пад гнюсны сіянізм-шавінізм-паразітызм. Такое “хрысьціянства” ёсьць у… ЗША. Пра яго нашых чытачоў дзякуючы прафесарам Джону Міршаймеру і Сьцівену Уолту мы інфармавалі, напрыклад, тут: nashaziamlia.org/2007/11/20/1064. Так, частку сіянісцкага лобі ЗША складаюць хрысьціянскія тэлевізійныя прапаведнікі Гары Баўэр, Джэры Фолуэлл, Ральф Рыд і Пэт Робінсан. Да іх прымыкаюць лідэры партыі большасьці ў Кангрэсе – Дзік Армі й Том Дэлэй. Усе яны вераць, што адраджэньне Ізраіля зьяўляецца выкананьнем біблейскіх прароцтваў, і падтрымліваюць яго [Ізраіля] экспансію. На іх думку, выступаць супраць Ізраіля азначае супраціўляцца воле Бога. Шэраг найбольш уплывовых кангрэсмэнаў таксама зьяўляюцца хрысьціянскімі сіяністамі. У цэлым у ЗША 13% насельніцтва належыць да такіх “хрысьціян”. Усе яны ў час выбараў абавязкова прыходзяць галасаваць, а паколькі ў ЗША ў час выбараў яўка звычайна складе каля 50%, дык любы палітык, якія атрымае прыхільнасьць гэтых людзей, на выбарах будзе мець ужо да 25% галасоў! Зназумела, што многія амерыканскія палітыкі заляцаюцца перад такой “хрысьціянскай” сілай…

Адсюль у нас адно пытаньне да Севярынца: Паша, няўжо і ты такую ж “хрысьціянскую” партыю ствараеш у Беларусі? Напішы – хоць артыкул, хоць каментар – разьвей нашыя сумневы, супакой душу…

3.

Зьміцер Дашкевіч (на фота справа). Таксама цудоўны, здольны, энэргічны беларускі хлопец і таксама зь вялікім патэнцыялам.

І зноў – быў… Чаму?

Некалькі матэрыялаў таму мы (і вы) ўбачылі яго сярод хартыйцаў. Для нас гэта быў шок – Дашкевіч разам з хвастататымі… Ня можа быць. Такі чысты, сьветлы некалі быў хлопец, а цяпер разам з гэтымі…

Потым успомнілі, што Малады Фронт рэгулярна ходзіць на “яму” (гл. тут http://www.svaboda.org/content/Article/1331395.html). Пра тое, што ён з такой жа рэгулярнасьцю наведвае Хатынь, мы нешта ня ведаем. Няўжо і Дашкевіч – лідэр МФ – лічыць, што сьмерць у агні менш пакутлівая, чым ад стрэлу. А, можа, ужо лічыць, што сьмерць беларуса-гоя значна менш трагічная падзея, чым прадстаўніка “богаабраных”?

Навялікія даведкі. Аказваецца, сапраўды па Менску ходзяць чуткі, што Дашкевіч рэгулярна кантактуе ня толькі з сумнавядомай Хартыяй, а і зь кіраўнікамі габрэйскіх арганізацый у Беларусі і, бывае, заяўляе ў вузкім коле, што ён “у душы габрэй”…

Ці так гэта, Зьміцер? Няўжо гэта праўда? Няўжо справы зайшлі так далёка? А можа, ты забыў, што душа – гэта галоўная частка чалавека, і што ёю вельмі рызыкоўна гандляваць?…

Напішы нам, разьвей нядобрыя думкі…

4.

Я – Барыс Керзач, з дазволу рэдакцыі хачу выказаць сваё ўласнае меркаваньне і задаць некалькі пытаньняў Севярынцу і Дашкевічу (зь Міхалевічам мне ўсё зрадумела, думаю, што і вам таксама).

У мяне ўзьнікла нядобрае падазрэньне, датычна эвалюцыі сьветагляду хлопцаў. Раней мы іх сапраўды ведалі, як шчырых, таленавітых, беларускіх хлопцах, як лідараў беларускай моладзі, добрых патрыятычных прамоўцаў. Мы ў іх верылі, мы разьлічвалі, што яны вырастуць у новых Каліноўскіх ці Касьцюшкаў. Аднак праз пэўны час і першы, і другі “захварэлі” на хрысьціянства, а затым і на сіянізм. Гэтая сьветаглядная дэградацыя ды яшчэ яе паўторанасьць, на мой погляд, можа быць патлумачана дзьвюма прычынамі:

– грашовай залежнасьцю ад пэўных сіл, варожых да беларускага народу – сілаў, якія хацелі б накласьці сваю лапу на Беларусь і наш народ (1-я прычына);

– моцным сьпецыфічным замбіруючым узьдзеяньнем (апошняе цяпер даволі проста зьдзесьніць з дапамогай гіпнозу, намаўленьня, дадатковага фармакалагічнага і псіхатроннага ўзьдзеяньня; прычына другая).

Мажліва, што такім чынам абодвух персьпектыўных беларускіх хлопцаў, адных зь лепшых, нехта імкнецца ня толькі прыбраць са сваёй дарогі, а і выкарыстаць у сваіх інтарэсах.

Каб выключыць (або пацьвердзіць) першую прычыну, прашу чытачоў, як і саміх Паўла і Зьміцера, паінфармаваць усіх нас пра крыніцы свайго фінансаваньня – на жыцьцё і на палітычную дзейнасьць.

Каб выключыць (або пацьвердзіць) другую прычыну, прашу ўжо дакладна толькі Паўла і Зьміцера на працягу месяца адказаць на наступныя простыя пытаньні (вы ж упэўнены ў сваёй праваце!):

1. Ці лічыце вы, што габрэі – гэта “богаабраныя”, а беларусы-літвіны – гэта “гоі” (г.зн. іхныя рабы)?

2. Ці лічыце вы, што Вітушка, Рагуля, Станкевіч, Родзька, Філістовіч, Кушаль, Кандыбовіч, а таксама Арлоў, Лукашук і Ёрш – гэта не адныя зь лепшых сыноў беларускага народу, магчыма, нават, яго героі, а “белорутенские нацисты”, як гэта лічыць нейкі “Алесь Белы”?

3. Ці лічыце вы, што, нягледзячы на тое, што ў Беларусі жыве да 90% беларусаў-літвінаў (з улікам апалячыных і абруселых), ім павінна належаць значна меншая доля ўласнасьці? Хопіць, напрыклад, і 2-3%, максімум 7-9%.

4. Ці лічыце вы, што беларусы-літвіны не павінны самі сабой кіраваць, бо яны, напрыклад, недастаткова разьвітыя? Напрыклад, яны не павінны займаць у Беларусі вышэйшых дзяржаўных пасад, не павінны кіраваць эканомікай, фінансамі, не павінны кіраваць інфармацыйнай прасторай, культурай, адукацыяй?

5. Як вы лічыце, у Беларусі беларуская культура і беларуска мова не павінна быць (ці павінна быць) дзяржаўнымі? Беларусам іх гісторыю павінны пісаць эксьперты зь Яд Вашэм ці яны самі?

6. Ці лічыце вы, што ў персьпектыве Беларусь павінна называцца, напрыклад, так –“Беларусь-Ізраіль”, а пазьней і ўвогуле “Другі Ізраіль” ці “Вялікі Ізраіль”. Усё гэта па меры таго, як у выніку пэўных “дэмаграфічных механізмаў” колькасьць беларусаў будзе стала памяншацца, а колькасьць, напрыклад, габрэяў – стала павялічвацца?

Прашу адказаць, як я ўжо напісаў, на працягу месяца, але, чым хутчэй, тым лепш.

І яшчэ. Хачу папярэдзіць, што любы вынік – што б вы ні напісалі, ці не напісалі ўвогуле, дасьць мне абсалютна дакладную інфармацыю пра вас.

Чакаю адказаў, ваш Б.К.

 

 

N.B.

Калі мы рыхтавалі й выстаўлялі дадзены матэрыял, адбылася онлайн-канфэрэнцыя са Зьмітром Дашкевічам, як старшынём «Маладога фронту».

Нажаль, на ёй не былі зададзены тыя пытаньні, якія найбольш хвалююць нас – напрыклад, пра хрысьціянскі сіянізм, пра разуменьне Зьмітром зьместу беларускай дэмакратыі. Але, некаторыя яго выказваньні з гэтай канферэнцыі ў адпаведнасьці з тэмай дадзенага матэрыяла варта дадаць, бо яны хоць трохі тое-сёе гавораць аб сьветаглядзе Зьмітра:

– “Я, чалавек, які вельмі добра ставіцца да сваёй нацыі, бо гэтая нацыя, насуперак некалькім стагоддзям палянізацыі і русыфікацыі, сямідзесяцігодзьдзю найстрашнейшага камуністычнага генацыду аднавіла дзяржаўнасьць, захавала мову, узьняла бел-чырвона-белы Сьцяг і Пагоню”;

– “Самае важкае, Малады Фронт заснаваны на хрысьціянскіх каштоўнасьцях і таму мы перакананая, што ўсялякае злачынства і беззаконьне будзе пасаромлена. І ня намі, але Госпадам”;

– “Малады Фронт – арганізацыя, якая базуе сваю дзейнасьць на маральным падмурку хрысьціянскіх запаветаў. Таму мы ня можам вітаць на сваіх мерапрыемствах прапагандыстаў садомства. У адмове ім удзельнічаць у акцыі на Дзень сьвятога Валянціна мы гэта і патлумачылі, папрасіўшы не займацца нізкім піярам ды ня толькі не ўдзельнічаць у малдафронтаўскіх акцыях, але нават і просьбаў такіх нам не накіроўваць. … Самі сабе мы не супярэчым. Эўропа ёсьць не аплотам гомасэксуалізму, а супольнасьцю народаў, якія дасягнулі свайго росквіту засноўваючы жыцьцядзейнасьць сваю на хрысьціянскіх каштоўнасьцях. Калі Эўропа станецца аплотам садомства, у чым лібералы нас хочуць пераканаць, яе, паводле біялагіных законаў, заселяць мусульмане”;

– “Да плёну дзейнасьці [МФ] трэба аднесьці ўзьдзеяньне на грамадзка-палітычныя працэсы, то бак праз розныя акцыі і кампаніі – абарона незалежнасьці Беларусі, барацьба за каштоўнасьці справядлівасьці і свабоды”;

– “Перамога для нас, не мэханічная замена Лукашэнкі на Мілінкевіча, але структурныя, каштоўнасныя перамены ў сьвядомасьці беларускага народу. Над гэтым мы і працуем, распаўсюжваючы ў грамадзтве каштоўнасьці нацыянальнай ідэі і хрысьціянскіх прынцыпаў”;

– “Гаворачы аб каштоўнасьцях Маладога Фронту, мы імкнемся найперш закладаць ідэалягічны падмурак у разьвіцьцё беларускага грамадзтва. Малады Фронт імкнецца данесьці кожнаму сябру і прыхільніку сваёй арганізацыі – любыя зьнешнія перамены пачынаюцца з унутраных, духовых пераменаў у кожным чалавеку. Гэта не адмаўляе таго, што Малады Фронт, як палітычная сіла, ставіць перад сабою пэўныя палітычныя мэты, такія як зьмена самаабвешчанай беларускай улады [няўжо беларускай?! – Рэд.], дэмакратычныя пераўтварэньні і інш”;

– “Аб сям’і пакуль ня думаю. Па-першае, Бацькаўшчына ў небясьпецы. А па-другое, па палітычная ярархіі я магу толькі пасьля Паўла Севярынца аб гэтым думаць. А ён, гляджу, задумвацца аб тым не сьпяшаецца асабліва. Таму пачакаем”;

– “Нам трэба будзе абвесьціць агульнаграмадзкае прымірэньне і амніставаць усіх, хто не датычны забойстваў палітычных апанэнтаў рэжыму [у т.л. усіх этнацыдчыкаў?! – Рэд.]. Бо нашая задача, у адрозьненьні ад Лукашэнкі, прымірыць беларускае грамадзтва і зьяднаць яго. Наколькі гэта магчыма, канешне”;

– “Нашыя мэты вызначаюцца ідэямі патрыятызму і хрысьціянства. Нашая ж галоўная мэта – закладаньне ідэалягічнага падмурку ў сьвядомасьць грамадзтва і найперш моладзі”;

– “Малады Фронт будзе рэгістравацца ў Польшчы” [і прымірыцца з акцыяй “Кара апалячанага”? – Рэд.].


6 каментарыяў

  1. Актывіст кажа:

    Не ведаю, як у іх там справы з сіяністамі, а всоь з беларускімі інтарэсамі ў іх сапраўды туга:

    Дашкевіч: АЭС трэба будаваць
    Лідэр Маладога Фронту пра пабудову Беларускае атамнае электрастанцыі.
    Я ўжо агучваў сваю пазыцыю адносна будаўніцтва АЭС і яна выклікала даволі шумную рэакцыю. Паўтару яшчэ раз,
    я зьяўляюся прыхільнікам будаўніцтва атамнай электрастанцыі на Беларусі, бо гэта адпавядае стратэгічным інтарэсам нашай краіны.
    Многія дэмакраты, на жаль, займаюцца папулізмам адмаўляючы ўсё тое, што прапаноўвае Лукашэнка. Хаця, канешне, ёсьць і ідэйныя, што называецца, праціўнікі пабудовы АЭС. Аднак большасьць займаюцца проста крытыканствам.
    Калі Лукашэнка не прадаваў заводаў, яны крычалі: «Дыктатар, давай прадаваць, няхай ідзе капітал!». Калі ён пачаў прадаваць, яны крычаць: «Дыктатар, не прадавай нашыя заводы!»
    Таму мы ў сваіх ацэнках ініцыятываў улады павінны сыходзіць з інтарэсаў Беларусі, а не піяру і ўласных, кароткатэрміновых інтарэсаў. Калі Лукашэнка гаворыць, што не аддасьць бюджэтнаўтваральных прадпрыемстваў Беларусі, бо гэта эканамічнайя незалежнасьць, а на ёй трымаецца незалежнасьць і палітычная, я яго падтрымоўваю. І калі ён гаворыць аб тым, што нам ня выжыць без АЭС, я зь ім таксама згодны. І гэта даўно даказана навукоўцамі.
    Колькі б мы ні распрацоўвалі альтэрнатыўныя віды электрычнасьці, мы імі не пакрыем усіх патрэбаў Беларусі.
    Адзін з асноўных лёзунгаў праціўнікаў пабудовы АЭС – маўляў, выбухне, і ўсім гамон. Аднак гэты аргумэнт быў бы слушны толькі ў тым выпадку, каб мы жылі на высьпе. Аднак Беларусь атачаюць краіны, якія маюць і будуюць АЭС. У Расеі дык увогуле ў стратэгічным пляне разьвіцьця краіны – пабудова аднаго рэактару штогод! І гэта Расея, зь яе запасамі нафты, газу і іншых выкапняў!
    Адзінае, што напружвае мяне, гэта ўдзел у пабудове АЭС Расеі. Каб тое ня сталася яшчэ большаю залежнасьцю, ад якое мы так хочам адарвацца. Аднак гэта пытаньне ўжо не да таго «ці будаваць?», а таго, «як будаваць?»
    http://nn.by/index.php?c=ar&i=23907

  2. Вельмі своечасовы артыкул. Пару гадоў таму мне давялося размаўляць са сп. Мілінкевічам аб адраджэнні шляхецкага стану ў Беларусі. Сп. Мілінкевіч засаромеўся ад гэтай прапановы, бо лічыць, што шляхта гэта старамодна і выклікае смех з боку грамадства. Чаму будзе смех? У нас 30-40% насельніцтва нашчадкі шляхцічаў. Няўжо людзі будуць смяяцца са сваіх продкаў? Не меншае здзіўленне выклікае і пазыцыя Паўла Севярынца. Мне думаецца, што Павел, турбуючыся за духоўны стан насельніцтва, улез ў хрысціянства, не дастаткова валодаючы тэмай: Чаму на Беларусі адбываецца дэградацыя народу і з якіх часоў яна пайшла? Каб знайсці прычыны дэградацыі, патрэбна дасканальна ведаць культуру і гісторыю народа, потым рабіць выснову. Але узвышаць чужы народ над сваім уласным нават і не ведуючы яго гісторыі і культуры – гэта ўжо звыш усяго. Дык што ж будзе адраджаць Павел Севярынец ў Беларусі? Вельмі шкада, што такія хлопцы блудзяць ў прыцемках гісторыі і хітраспляценнях прапаганды, скіраванай супраць беларусаў, ды і не толькі беларусаў.
    Людзі, дык што ж мы будзем адраджаць? Асабіста я вырашыла адраджаць тое, што было і што ёсць ў нашым народзе, каб быць разам з народам, каб народ мяне разумеў, а я разумела народ. Гэта ёсць ідэалагічная дактрына, бо мая праца накіравана на тое, каб абараніць свой народ.
    Дык што гэта за народ беларусы? Адкуль ён узяўся? Ці патрэбен беларусам нейкі старэйшы брат?
    Мая аматарская, не зусім дасканалая, не зусім прыгожа аформленая, напісаная на недастаткова прыгожай беларускай мовай (проста не хапае часу шліфаваць) праца дае мне падставы вельмі ганарыцца сваім народам, бачыць ў ім нашчадкаў вялікай цывылізацыі, на жаль, загубленай хрысціянствам (шкада, але гэта так).
    Беларусы – гэта нашчадкі некалькіх плямёнаў сапраўдных арыяў – абарыгенаў Еўропы. Плямёны арыяў (як карэнная нацыя) жылі практычна па ўсёй Еўропе і з’яўляюцца паміж сабой родзічамі, што і падтвердзіла наяўнасць ў крыві гаплагрупы Ra1. На сёняшні дзень гэтую гаплагрупу знайшлі ў сорбаў (80-100 тыс. чалавек ў Нямеччыне, у большай частцы палякаў, што жывуць на землях, якія не прымыкаюць да Чэхіі і Славакіі, а гэта фактычна землі этнічных беларусаў і прусаў (Беласточчына, Падляшша, былыя землі Прусіі, Мазоўшчына), у самой Беларусі, у этнічных беларусаў Расеі (Смаленшчына, Браншчына, Пскоўшчына, Курская земля), у этнічных беларусаў Украіны (Жытоміршчына, Ровеншчына, Чарнігаўшчына) і ў Летуве, што таксама натуральна. У іншых мясцінах свету таксама знаходзяць гэтую складовую, але незначна. Прыналежнасць нашага народа да высокай тагачаснай арыйскай культуры кажа не толькі складовая крыві, але і наша беларуская мова, на якой размаўляла ўся Еўропа (руніцкая пісьмовасць – прачытайце руны на пячатцы Міндаўга і параўнайце іншыя надпісы), беларускі герб “Пагоня” (арыйскі конь), назоў самой Беларусі (беларусы – бела раса), шляхецкія роды (каста ваяроў і выбітных асобаў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці), каставае кіраванне на чале з соймам, раён вынаходніцтва і распаўсюду баявой сякеры (сяке Ра – беларуская мова), раён узнікнення васьміканцовай зоркі (перунова зорка, калядная зорка (зара) – за Ра – час калі няма сонца), раён Ярылавага крыжа і свастыкі (суасціка – се ёсць, Бог ёсць) і яшчэ вельмі шмат якіх рэчаў, якія патрабуюць даследванняў. Тут няма нічога дзіўнага, што шляхціч Сіменовіч ў Сярэдневеччы вынайшаў трохступенёвую ракету, бо навука ў нашых продкаў была ўжо на такім узроўні (што было б, каб не было змагання з ерассю). Сам назоў слова кажа, з чым змагалася хрысціянства (закатаваныя і жывымі спаленыя на агні язычнікі не адракаліся ад сваёй веры і казалі: е Ра се).
    Дык няўжо ўсё гэта трэба выкінуць з нашай гісторыі, каб потым стаць недачалавекамі, недаразвітымі і шукаць нейкага “старэйшага брата”, ад якога зьявіліся беларусы? Да ведама: Біблія налічвае, што габрэі на зямлі жывуць 6 тысячаў год. А беларусы жывуць, кажа археалогія, 27 тысячаў год (гл. Юравічы і Бердыж Гомельскай вобласці).

  3. rashyd кажа:

    Дзякуй рэдакцыі за матэрыял і асабліва за яго першую частку пра Міхалевіча. Гэта асоба, якая даўно патрабуе асабліва пільнай увагі. Асоба, якая да чаго не дакранецца – усё развальвае.

    Пры яго ўдзеле, а дакладней сказаць, пры адсутнасці любой дзейнасці пачынае развальвацца ўсё да чаго ён дакранаецца ці што ён узначальвае.

    Так адбывалася і з ЗБС, так адбылося з Радай моладзевых арганізацый, адным з сустаршыняў якой ён з’яўляўся, так адбылося і з апошнім “вэрхалам” у БНФ.

    Можна прывесці і іншыя прыклады, але гэта не істотна. Істотна тое, што ў кожным з выпадкаў Міхалевіч дзейнічае такім самым чынам:
    1) Укараняецца на пасаду сустаршыні
    2) Замест дзейнасці на карысць арганізацыі ў якой павінен працаваць – выкарыстоўвае сваю пасаду для знаходжання адзінадумцаў ці асоб, якія матэрыяльна ці іншым чынам былі б асабіста зацікаўлены ў Міхалевічы і падтрымлівалі яго
    3) Праз арганізацыю паддывановых інтрыгаў пачынае канфлікты ў арганізацыі і падважае аўтарытэт арганізацыі
    4) Выстаўляе сваю кандыдатуру на наступных выбарах ў арганізацыі на старшыню і альбо выігрывае і становіцца, альбо, што дзякуй богу робіцца часцей, не становіцца. Але як гэта не дзіўна ад гэтага не праіграе, а ўключаецца ў “гульню” у іншую структуру ці арганізацыю больш высокага ўзроўню і дзейнічае дакладна тым самым чынам.

    Напрыклад у Радзе з яго падачы і пры яго ўдзеле пачаўся канфлікт, завязаны на сакратары арганізацыі, які амаль прывёў да закрыцця самай моцнай парасонавай структуры канца 90-х гадоў моладзевай арганізацыі, якая давала моцны адпор БПСМ і была яго антыподам.

    Тое самае Міхалевіч зрабіў і з Фронтам. Сабраў прыхільнікаў і зрабіў проста бучу, вынік бучы – “новы” вобраз БНФ, якое не можа падзяліць месцы ў кіраўніцтве.

    Дзейнасць Міхалевіча можна параўнаць з дзейнасцю паразіта, які пранікае ў здаровы арганізм. Але ў адрозненні ад паразіта, які знішчае сябе разам з арганізамам, Міхалевіч у патрэбны час выходзіць з хворага арганізама і пераскоквае ў новы, больш значны арганізм і пачынае сваю гульню спачатку, толькі для таго, каб пераскочыць у іншы.

    У адным я не згодны з аўтарамі матэрыялу. Міхалевіч не будзе змагацца за прэзідэнцкае крэсла, калі вылучыцца. Цяжка сказаць на якім этапе ён АБАВЯЗКОВА здыме сваю асобу з выбараў, але гэта адбудзецца напэўна. Гэта алгарытм дзейнасці Міхалевіча. На папярэдніх, а не апошніх, выбарах у кіраўніцтва БНФ Міхалевіч зняў сваю кандыдатуру на карысць Вячоркі, за што атрымаў пасаду намесніка. Тое самае адбудзецца тут. Паразіты ў арганізме таксама не хочуць быць навідавоку ці несці непасрэдную адказнасць, ім хапае выкарыстоўваць той рэсурс, які дазваляе ім развівацца…

  4. З гэтым “трыо” усё зразумела.
    Міхалевіч адчувае сябе “пупам Зямлі”, таму прынясе шмат кепскага для беларускай справы.
    Двое маладзёнаў, натуральна, кіруюцца не ў той бок. Невядома пад чыім уплывам. Тут правамоцна задаць пытаньне – каму гэта выгадна? Сіяністам, Лукашэнку ці Крамлю?
    Адно супакойвае, што гэта адкрылася цяпер., бо у будучым магло бы мець больш сур’ёзныя наступствы.

  5. rashyd кажа:

    2 Яўген Мурашка

    Здаецца што збочванне перспектыўных моладзевых лідэраў цікавіць усе названыя Вамі сілы. Пры любым раскладзе збочванне – гэта паслабленне руху, а значыць выгоднае ўсім сілам, якія здольны выкарыстаць такое паслабленне на сваю карысць.

  6. Б.Керзач кажа:

    Прайшло амаль 2 месяцы з часу, калі я прасіў хлопцаў патлумачыць тое-сее і адказаць на некалькі пытаньня. Адказаў няма. Хлопцы ўключылі ігнор.
    Тады настаў час выканаць мне сваё абяцанне і патлумачыць, што азначае такая рэакцыя. Гэта азначае, што нашы непрыемныя падазрэнні, датычныя іх, маюць пад сабой раэльны грунт, а па-простаму, хутчэй за ўсё адпавядаюць праўдзе.
    Нажаль.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы