У сувязі з складанымі гістарычнымі абставінамі ў Беларусі й вакол яе (грамадска-палітычны зьмест гэтых абставін тры гады аналізуецца на даным сайце), прапануецца сабрацца тым, каму неабыякавы лёс беларускага народа. Мэта – стварыць зародак
Беларускага Дэмакратычнага Руху (партыі)
Месца:
Прапануецца сабрацца каля помніку Янку Купалу (Менск, прасьпект Скарыны-Незалежнасьці, сквер насупраць Цырку).
Час:
28 сакавіка 2009 г. (субота), 10.30 раніцы.
Чыя прысутнасьць пажаданая.
Пажадана, каб прыйшлі тыя, хто ёсьць беларусам (хто лічыць сябе беларусам, маючы, як мінімум, аднаго з бацькоў беларуса), і хто пры гэтым жадае спрыяць зьдзяйсьненьню АБ’ЕКТЫЎНЫХ ІНТАРЭСАЎ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА. Шэрагоўцы – чальцы грамадскіх арганізацый і партый – могуць прыходзіць.
Асаблівасьці арганізацыі.
Рух (партыя) ня будзе зьвяртацца па грошы да г.зв. “Захаду” (і, вядома ж, да “Расеі”).
Трэба будзе распрацаваць адмысловыя захады для абароны Руху (партыі) ад уплыву розных сіл, варожых інтарэсам беларускага народа і беларускай дэмакратыі.
Саюзьнікі.
Усе сілы, якія прадстаўляюць інтарэсы народаў, што знаходзяцца ў межах сваіх этнічных тэрыторый і жадаюць будаваць уласныя дэмакратычныя дзяржавы.
Чый прыход ёсьць непажаданым.
Небеларусаў, кіраўнікоў сучаснай “аб’яднанай апазіцыі”, а таксама тых, хто мае іншыя мэты сваёй грамадска-палітычнай дзейнасьці, у т.л. і тых, хто прадстаўляе інтарэсы іншых грамадска-палітычных сіл і сацыяльных груп, просім не турбавацца.
Плануемы вынік:
Стварэньне зародка грамадска-палітычнай сілы, накіраванай на адстойваньне і зьдзяйсьненьне інтарэсаў беларусаў у Беларусі – г.зн накіраванай на пабудову ў нашай дзяржаве сапраўднай дэмакратыі. Сёньня такой сілы, на жаль, няма (пра КХП патрэбна асобная гаворка).
Заўвагі:
1. Неабавязкова, каб адразу прыйшло 100 ці 200 чалавек. На першы раз хопіць і 10, нават 3-5…
2. Ніхто зь сябраў рэдакцыі сайта “nashaziamlia.org” не імкнецца стаць палітычным кіраўніком такога Руху (з нас дастаткова й ідэалагічнай працы). Калі зь кіраўніцтвам складзецца складаная сітуацыя, тады наш удзел можна абмеркаваць.
3. Да падзеі ёсьць 3 тыдні часу. Заклікаем абмеркаваць прапанову. Шмат што яшчэ можна зкарэктаваць. Пішыце каментары.
Жыве Беларусь – наша зямля!
Загляне Сонца і ў наша ваконца!
Толькі ўжо з таго, што вы лічыце КХП не нацыянальна накіраванай сілай у вас значна паменьшыцца колькасць прыхільнікаў (у тым ліку і ў маёй асобе).
Кожны “Актывіст” бачыць тое, што яму бачыцца…
Паспрабуйце, калі ласка, прачытаць тэкст яшчэ раз на сьвежую галаву.
Актывісту
На жаль КХП пераўтварылася ў нейкую сэкту. Акрамя лёзунгаў ды заклікаў у яе ,
за душой, няма нічога.
Што ж відаць настаў час сказаць – Беларусь для беларусаў!
Ужо досыць нагуляліся ў інтернацыяналізм.
Можа я вас не так зразумеў… Але гэта значыць, што і Вам трэба лепей выказываць сваю думку, каб пасля не ўзнікала нейкіх недакладнасцей.
Шчыра жадаю Вам поспехаў.
У т.л. і спадару Мурашку.
На жаль, мы жывем у сьвеце, дзе злачынныя соцыя-паразітныя сілы наўмысна і маштабна блытаюць паняцьці. Але гэта ня значыць, што ад пэўных паняцьцяў трэба адмаўляцца.
КАСМАПАЛІТЫЗАЦЫЮ-ХААТЫЗАЦЫЮ чалавецтва, якую праводзіць у асноўным такі соцыя-паразітны монстар, як глабалісцкая фінансавая алігархія, і што ёсьць відавочным злачынствам, яна называе … ці ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІЗМАМ, ці то на сучасны манер ГЛАБАЛІЗАЦЫЯЙ. І глабалізацыя, і інтэрнацыяналізм на справе – гэта нешта зусім іншае. Інтэрнацыяналізм – гэта на справе інтэн(між)-НАЦЫЯНАЛІЗМ, гэта – УЗАЕМАДЗЕЯНЬНЕ нацыяналізмаў, а ня іх зьнішчэньне.
Тая ж самая сітуацыя з паняцьцем ДЭМАКРАТЫЯ. Тое, штэ гэтым словам называюць сёньняшнія лібералы, дэмакратыяй не зьяўляецца. Гэта адна са стадый яе выраджэньне – ліберастызм. Дэмакратыя – гэта рэалізацыя ўлады ў імя народа, канктрэтнага народа, праца ўлады ў кірунку зьдзяйсьненьня яго аб’ектыўных інтарэсаў. Дэмакратычная дзяржава – гэта інструмант, прылада для пералічанага.
Ня варта адмаўляцца ад гэтых паняцьцяў. Трэба вярнуць ім сапраўдны зьмест.
Навошта нам рух
Рухі (як і партыі) ствараюцца ў грамадстве, калі гэта неабходна, і гэтая неабходнасьць ёсьць інтарэсам пэўнай групы людзей. Гэты інтарэс (неабходнасьць) выкладаюцца ў канцэпцыі.
Канцэпцыя ўяўляе сабой апісаньне ў адвольнай форме такіх кампанентаў як:
філязофскі светагляд, на якім грунтуецца інтарэс у стварэньні руху;
вонкавае (дзяржаўнае) прававое поле;
унутранае (арганізацыйнае) прававое поле;
умовы функцыянаваньня руху;
функцыі руху на вонкавым (дзяржаўным) прававым полі;
функцыі руху на ўнутраным (арганізацыйным) прававым полі;
функцыянальная і арганізацыйная схемы арганізацыі руху;
мэты і вынікаючыя зь іх задачы прапануемай формы самаарганізацыі грамадзян;
суб’екты ўзьдзеяньня: адносна каго і ў чыіх інтарэсах будуць вырашацца задачы;
унутраныя (унутрыдзяржаўныя) партнэры (саюзьнікі) і праціўнікі;
вонкавыя (пазадзяржаўныя) партнэры (саюзьнікі) і праціўнікі;
суб’екты і механізмы прыняцьця рашэньняў;
механізмы зваротнай сувязі паміж суб’ектамі ўнутранага (арганізацыйнага) прававога поля;
крыніцы рэсурсаў.
Канешне, распрацоўка канцэпцыі патрабуе глыбінных і сістэмных ведаў філязофіі, псыхалёгіі, гісторыі, паліталёгіі, сацыялёгіі, эканомікі, права і іншых галінаў. Але менавіта канцэпцыязакладвае аснову для далейшага пошука рашэньняў, распрацоўкі статута арганізацыі, стратэгіі і праграмы дзейнасьці, пастаноўкі задач і плянаў. Надалей канцэпцыя можа ўдакладняцца, мяняцца ў залежнасьці ад глыбіні разуменьня сытуацыі.
Адсутнасьць такіх канцэпцый у палітычных партый і грамадскіх арганізацый у вялікай ступені тлумача нізкую выніковасьць іхняй дзейнасьці, няздольнасьць распрацоўваць стратэгіі дзейнасьці, пошука рашэньняў паўстаючых задач, а ўрэшце, вядзе да сварак і варожасьці паміж рознымі структурамі грамадзянскай супольнасьці.
Рух ці партыя?
Ва ўмовах адсутнасьці магчымасьці правядзеньня свабодных празрыстых дэмакратычных выбараў (ускоснай зваротнай сувязі) функцыянаваньне палітычных партый практычна не магчыма. Калі яны афіцыйна й існуюць, то іхняя дзейнасьць больш нагадвае дзейнасьць грамадскіх арганізацый. У такіх умовах стварэньне яшчэ адной палітычнай партыі нічога не мяняе. Больш за тое, кансалідацыя і самаарганізацыя грамадзянаў у партыі магчымае толькі на канцэптуальна-праграмнай аснове. Гэта значыць, што палітычная партыя мусіць распрацоўваць праграму ўладкаваньня (рэфармаваньня) дзяржавы і праграму, паводле якой партыя зьбіраецца ажыцьцяўляць праграму рэфармаваньня дзяржавы.
Праграмная кансалідацыя ў партыі вельмі абмежаваная, бо людзі з розным сьветаглядам ня здольныя самаарганізавацца ў адной партыі. Таму і патэнцыяла партыі, каб дамагчыся правядзеньня свабодных празрыстых дэмакратычных выбараў недстаткова. (Калі гэта не ўзброеная барацьба супраць прыўладнай сацыяльнай групоўкі).
Задача дамагчыся правядзеньня свабодных празрыстых дэмакратычных выбараў па сіле толькі грамадскаму руху, у якім грамадзяне з розным сьветаглядам часова кансалідуюцца (дзеля непасрэднай зваротнай сувязі) не пад праграму (і атрыманьне ўлады дзеля рэалізацыі гэтай праграмы), а пад задачы. Прыкладам, у нас такімі задачамі маглі б быць:
нацыянальнае адзінства;
абарона незалежнасьці;
непасрэдная зваротная сувязь;
правядзеньне свабодных празрыстых дэмакратычных выбараў.
Ужо на выбарах партыі прадстаўляюць свае праграмы. У залежнасьці ад выбару грамадзян (а не партыі перамагаюць адна адну ці грамдзян) партыям перадаецца функцыя ўлады.
Спробы стварэньня грамадскіх рухаў пад праграмы і ўладныя мэты заканчваюцца не кансалідацыяй, а новым вітком свараў.
Нажаль адсутнасьць такога руху ў нашым грамадстве (і адсутнасьць разуменьня неабходнасьці такога руху) дасюль не дазваляюць вырашыць задачу кансалідацыі дастатковага грамадскага патэнцыялу (пры тым, што ён у грамадстве прысутнічае) дзеля вырашэньня задачы: дамагчыся правядзеньня свабодных празрыстых дэмакратычных выбараў. Замест вырашэньня гэтай задачы прапануецца перманентная і пажыцьцёвая “барацьба з рэжымам”. Гэта як бой зь ценем: ты нікога не перамагаеш, але сіл у самога застаецца ўсё меней і меней.
Але каб “грамадзянам” кансалідавацца нават часова ў руху пад акрэсьленыя задачы неабходна дастатковы духоўны (рэлігійнасьць чалавека, гістарычная памяць, нацыянальная самаідэнтыфікацыя, валоданьне нацыянальнай культурай, мовай, любоў да дадзенага Богам народа) і інтэлектуальны (адпаведныя веды аб функцыянаваньні дзяржавы, яе прыродзе, валоданьне працэдурамі карыстаньня магчымасьцямі, якія ўзьнікаюць у дзяржаве) патэнцыял. Гэты патэнцыял робіць чалавека здольным да свабоды, да пошука і прыняцьця рашэньняў, да адказнасьці за іхнія вынікі.
Пытаньне паўстае так: ці гэты дастатковы патэнцыял ёсьць ці яго няма. У залежнасьці ад адказу на гэтае пытаньне будзе ўдакладняцца і канцэпцыя руху і фармулюемыя задачы.
Мая прапанова: паспрабаваць сфармуляваць канцэпцыю руху (не партыі) хаця б у тэзах. Без дакладнага разуменьня што і як рабіць, а галоўнае навошта і дзеля чаго (калі гэта ёсьць інтарэсам грамадзян) выходзіць да людзей не варта.
Месыа збору БПС,толькі ў другі час.Ды і БПС мы сілай баронячай беларускі народ мы не лічым,КХП таксама.Як усё прыгожа пачынаецца!?…дзесьці я гэта ўжо бачыў…Хаця можа памыляюся?хацелася б так.
Назва руху ( не партыі) патрабуе ўдакладнення і змянення. Слова “дэмакратычны” абгадзіла і дзяржаўная і апазіцыйная прапаганда ( першая – прымітыўнай хлуснёй, другая – ідэалістычнай правакацыяй).Беларусы ў большасці нерэлігійныя і рацыянальныя – ім патрэбная “курыца,якая нясе нармальныя яйкі на танным сваім зерні, а не заморская з залатымі “яйцамі”, якую трэба карміць талярамі”. А хрысціянскія ці шляхецкія памкненні – ўвогуле сярэднявечча. Рух на базе вышэйвыкладзенага на сайце рэдакцыяй магчымы, але арганізацыя яго каля 25-га амаль неверагодная. Калі мэта новага руху не прымітыўная канкурэнцыя з ужо існуючымі “рухамі” і партыйкамі, а агульнае змаганне за нацыянальную спадчыну – Зямлю Беларусі, нашу зямлю пад нацыянальнай ідэалогіяй і сімволікай – дзеля прагрэсіўнага развіцця і ўдасканалення беларускага народу як нацыі – то і я “за”. А назва можа быць і больш нейтральна свежая “Дабро і сіла” – ДіС ці т .п.
Дабро народу – сілай нацыі! Дабро прыроды возьмем сілай ведаў! Сваё дабро асілім самі!
Стварэнне партыі, альбо руху – адказны крок і падыходзіць да яго трэба з усёй адказнасцю. Каб гэты рух не перарос у клуб палітычных клоунаў, трэба рэалістычна узважыць тыя ідэі, якія ён будзе несці грамадству і іх патрабаванасць у гэтым грамадстве. Зараз само слова “партыя” і “апазіцыя” дэскрэдытавана ў вачах беларусаў і тут заслуга нятолькі прапаганысткай машыне рэжыму, а больш належыць “дэмакратычнай апазіцыі”, якая ператварае барацьбу за свабоду народа у торг гэтай свабодай. Таму прапаную спачатку стварыць нешта накшалт таварыства. Не трэба ў самым пачатку браць колькасцю, але людзі, якія стануць у пачатку гэтага шляху павінны быць фанатыкамі.
Вельмі добра. Пачынаецца тое, на што мы разьлічвалі.
1. З абвесткай, як бачна, пазнаёміліся прадстаўнікі ключавых арганізацый, на сяброў якіх можна ўскладаць пэўны спадзеў: КХП, БПС, БНФ, МФ.
2. Цяпер глядзім на грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі: улада антынародная, беларусафобская (вось ужо 15 гадоў); татальны этнацыд; масавае выміраньне беларускага народа; масавая эміграцыя яго найбольш адукаванай, працаздольнай часткі; інфармацыйныя дэзарыентацыя, шызафрэнізацыя, хаатызацыя, абыдленьне. Ідзе разбурэньне ўсяго – ад экалогіі да ідэалогіі. У бліжэйшай будучыні ў дадатак да гэтага плануецца прыхватызацыя эканамічных рэсурсаў нашага народу сіламі, якія варожыя беларусам. Наш народ вось-вось канчаткова стане рабом на ўласнай зямлі…
3. Адсюль пытаньні:
– а хто ўзяў адказнасьць за правал супраціву ўсяму пералічанаму і пайшоў у адстаўку, вызваліўшы месца іншым? Няўжо ўсё было ідэальна і ў нікога няма яго долі віны ў тым, што адбылося?
– хто гатовы аб’явіць, што ён НЕ ДАПУСЬЦІЦЬ ЗАПЛАНАВАНАЙ ШЫРОКАМАШТАБНАЙ ПРЫХВАТЫЗАЦЫІ, не дапусьціць рабаваньня беларусаў?
4. Калі такі адказны чалавек аб’явіцца (канкрэтна скажа: “я бяру адказнасьць на сябе!”) і выкліча ў нас давер, мы ўсёй рэдакцыяй з задавальненьнем далучымся да яго. Аднак, дзе ён?! Сярод вядомых асоб (Пазьняк, Шушкевіч, Домаш, Ганчарык, Мілінкевіч, Казулін) такога няма.
5. Выйсьце зь сітуацыі мы бачым толькі ў тым, каб усё пачаць з нуля. А адзіная мэта, якая павінна нас аб’ядноўваць – гэта АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА. Яму павінны належаць і яму служыць беларуская дзяржава, беларуская эканоміка, беларуская мова, культура, гісторыя і г.д. Гэта і будзе дэмакратыя.
6. Зьвяртаем увагу, што кожны, хто супраць пошукаў выйсьця зь сітуацыі, супраць спробаў стварыць нейкую новую арганізацыю, аўтаматычна бароніць правальную дзейнасьць існуючых. Спадарове-беларусы, яднацца трэба вакол слушных мэт, а не чапляцца да дробязяў. Прынамсі, нічога не рабіць, пакінуць усё так, як ёсьць – гэта відавочна найгоршы варыянт.
Дадаткова пытаньне да “Змагара”: мы не зразумелі, тое, што прапануецца сабрацца каля помніку Купалу – гэта кепска ці добра? Калі кепска, мы запрапануем іншае месца.
Пытанне: што гэта будзе рух, партыя, грамадская арганізацыя, стан (саслоў’е) ў грамадстве, ордэн ці яшчэ нешта незвычайнае?
Партыя – гэта інструмент для прыхода да улады калектыўна. Парытя ніколі не выражае інтарэсы ўсяго народа. Яна выражае інтарэсы толькі групы людзей, якія маюць свае погляды на уладу (камуністычныя, дэмакратычныя, ліберальныя, манархічныя, каставыя і т.д.).
Рух – гэта паняцце больш шырэйшае, бо рух можа ўключаць ў сябе некалькі партый, безпартыйных, грамадскія арганізацыі, проста адзіночных грамадзянаў.
Грамадская арганізацыя – гэта група людзей, якая бароніць інтарэсы нейкага аб’екта (экалогію, жывёл, чалавека, горада і т.д.)
Стан (саслоў’е) – гэта частка насельніцтва ў краіне, якой адпавядае нейкая ніша ў грамадстве (людзі багатыя, бедныя, люмпен і г. д.)
Ордэн – гэта закрытая еднасць людзей, падпарадкаваная практычна ваеннай дысціпліне і ствараецца ў выпадку неабходнасці выжыць.
Магчыма я не даскальна апісала гэтыя аб’яднанні людзей, але больш менш зразумела. Сёння нам патрэбна практычна ўсе формы аб’яднання людзей, але патрэбна глядзець што больш за ўсё неабходна.
Беларускае грамадства не здольнае змагацца толькі па адной прычыне, у людзей няма матывацыі за што змагацца, бо народ вельмі бедны. Яны не змагаюцца нават за сваю краіну, бо зямля на якой жывуць не з’яўляецца іх маёмасцю.Яны змагаюцца толькі за грошы. І тут яны сябе праяўляюць усебакова, не саромеюцца ніякіх формаў запалучэння гэтых грошаў. Гэта ёсць актыўная зона праяўлення сёняшняга беларуса. За ўсё астатняе беларус не будзе змагацца. Толькі адзінкі пойдуць за нейкі ідэал. Наш ідэал – гэта інтарэсы народа. Лепш абараняць гэтыя інтарэсы, калі будзе ў руках улада. Але калі не будзе, што тады рабіць? Загібацца? Я лічу, што патрэбна налажываць супраціў. У першую чаргу супраціў рабству ў любых яго праявах, каланіялізму, амаральнасці, дэградацыі, беднасці, крыміналу. Мы павінны імкнуцца жыць ў гарманічным асяродку і імкнуцца да шляхетнага грамадства (незалежнага, высокакультурнага, усебакова развітага, высокапрафесіянальнага). Гэты будзе супраціў з сучаснымі тэхналогіямі змагання, з навуковым цэнтрам, з дысціплінай падпарадкавання прынятым нормам, з інтэлектуальнымі ваярамі і публічнай палітычнай партыяй.
Мяркую, што пра партыю ў нашай сітуацыі гаварыць не сур’ёзна. Няма палітычнага поля, працэсу–няма месца й партыям. Тое, што ёсьць сёньня–гэта палітызаваныя НДА.
Рух, на маю думку, мусіць стаць рухавіком рэальнага негвалтоўнага супраціву, барацьбы й перамогі над варожымі сіламі.
Да не ў месцы справа.Гэта так дадатковыя рэчы.Проста столькі пафасу, што хутка у беларускай палітыке з’явіцца новы місія.Я проста спадзяюся ,што гэта не будзе паўторам такіх недарэчных з’яў, як КРАЙ,Правы альянс… Сціпласць і праца вось з чаго трэба пачынаць.А мы ўжо адразу пра адказнасць.З Рэдакцыі я ведаю больш менш А . Астроўскага, хаця бачыліся адзін раз,таму і выказваю спадзеў,што гэты годны чалавек у недарэчнасцях удзел браць не будзе.
Ёсць яшчэ адно пытанне:што можна зразумець пад выразам: “З абвесткай, як бачна, пазнаёміліся прадстаўнікі ключавых арганізацый, на сяброў якіх можна ўскладаць пэўны спадзеў: КХП, БПС, БНФ, МФ.”?
Асабліва выраз пэўны спадзеў.Можа новы рух разлічвае на перацягванне гэтых сябраў да сябе.Дык гэта дзейнасць адпавядае таму ж Мілінкевічу,ды розным хартыйным структурам (край,зюбр).Канешне калі гаврка ідзе пра МФ,БНФ,тоя асабліва не супраць,проста ў БПС і КХП ,як ідэйна чыстых і паслядоўных арганізацыях у мяне сумневу няма,хаця ў кожнай свая спецыфіка.Ды і годныя сябры з гэтых партыяц нікуды не сыйдуць,калі хто і сыйдзе,туды яму і шлях,атрымаеццы натуральнае ачышчэнне.
Што гэта так разпетушыўся змагар што да пераходу “чыстых” і “нячыстых” ў супраціў? Яшчэ ніхто не прыходзіў, яшчэ ніхто не збіраўся прыходзіць, яшчэ мала хто і ведае. Не хвалюйся сп. змагар ні “чыстыя”, ні “нечыстыя” да нас не прыйдуць, бо грантаў у нас няма. Мы прынцыпова адмаўляемся ад грантаў. Мы ставім задачу навучыць людзей самім здабываць грошы, вялікія грошы і стварыць нацынальна-сведамую эліту, якая б стала суб’етам усіх працэсаў, якія адбываюцца на Беларусі і ў свеце. Гэта вельмі грандыёзная задача, бо нашу нацыянальную эліту знішчалі вякамі. Але мы пакладзем пачатак гэтаму працэсу. Мы не збіраемся займацца гаварыльняй, бо за 20 год гэтая гаварыльня папярок горла стаіць. Для нас сёння не мае значэння колькасць людзей, для нас мае значэнне якасць гэтых людзей, калі так можна сказаць. Мы не збіраемся ісці ў партызаны, у лясы, бо мы збіраемся дасягнуць сваіх мэтаў розумам, калектыўным розумам. Прыйдуць тыя, хто мае ў гэтым патрэбу, хто не можа больш цярпець уціск волі, хто не хоча сысці ў вечнасць, як Яніна Палякова, якая не бачыла выйсця з крытычнай для нармалёвага чалавеку сітуацыі.
Рызыкую наклікаць на сябе гнеў шаноўнага спадарства, але 15 год “змаганьня за…..” наводзяць на пэўны думкі, якімі і хацелася б падзяліцца. (Адразу хачу папярэдзіць, што на ісьціну не прэтэндую, нават магчыма памыляюся, і буду ўдзячны, калі гэтыя думкі будуць абвергнутыя).
Дзеяньні пад назовам “змаганьне”, “барацьба” ў мяне асацыююцца:
• з сілавым аднамаментным супрацьдзеяньнем гвалту, ужываньню сілы супраць мяне, маіх родных, блізкіх, супляменьнікаў, магчыма, іншых людзей;
• з узброенай барацьбой супраць ваенных нападаў на маю краіну;
• з узброенай барацьбой за свабоду (дакладней, за вызваленьне з пад прыгнёту варожых сацыяльных групаў, асобаў);
• з узброенай барацьбой за зьвяржэньне дзеючай прыўладнай каманды і захоп функцыі ўлады (як бальшавікі);
• з інфармацыйнай барацьбой па раскрыцьці злачыннай прыроды дзеяньняў асобных людзей, пэўных групаў у дачыненьні мяне, маіх родных, блізкіх, супляменьнікаў;
• з арганізацыяй і правядзеньнем масавых пратэстаў супраць дзеяньняў пэўных асобаў і групаў людзей, дзеяньні якіх нясуць пагрозу супольнай жыцьцяздольнасьці соцыюма.
Змагары гэта людзі, якія адпачатку псыхалягічна гатовыя ахвяраваць сваім (а магчыма і сваіх блізкіх) дабрабытам, здароўем і нават жыцьцём.
Яны ня б’юць сябе ў грудзі, што яны, маўляў, “змагары”, “героі” і г.д., а астатнія людзі вартыя жалю. Магчыма, што пра іхняе змаганьне ніхто ніколі не даведаецца.
Яны не злуюцца і не абураюцца, а робяць абраную імі справу. Яны не скардзяцца да іншых, што іх б’юць і зьневажаюць. Бо б’юць і яны. І на вайне як на вайне.
Яны мусяць ведаць на што ідуць. Аргумэнты накшталт: “А я ня ведаў…” тут не дапамагаюць.
Змагары не выходзяць на плошчы перад “немцамі” з шыльдай на грудзёх: “Я – партызан”.
Змагары не вывешваюць аб’яў у інтэрнэце: дзе і калі яны зьбіраюцца сабрацца разам.
Ёсьць яшчэ “змагары” з апанэнтамі. Знаходзяць сабе апанэнта і “змагаюцца” зь ім. (Гэтак мы ніколі не кансалідуемся ня тое, што пад праграму, нават пад часовыя задачы).
Канешне, такім “змагарам” карціць каб усё і адразу і помнік пры жыцьці. І сапраўды, чаму б паехаўшы ў эўрапейскае турнэ, на прыёме вышэйшага гатунку не аб’явіць сябе “апазыцыяй” і “змагарамі з рэжымам”, папрасіць грошай для “ратаваньня айцоў беларускай дэмакратыі”, і вярнуўшыся распавесьці, якія там на “захадзе” лохі, а наўздагон паабурацца “захадам”, што ім не прапануюць месца за сталом перамоваў “з рэжымам”. Ім “змагарам” няўцям, што за сталом перамоваў яны будуць, толькі калі ў выніку іхняй дзейнасьці прыўладная каманда вымушана будзе прапанаваць ім перамовы.
К. Каліноўскі ні пад час змаганьня, ні пад шыбеніцай не скардзіўся на цара ці маскалёў да эўрапейскіх “гуманітарыяў”, а зьвяртаўся да народа беларускага, тутэйшага. Лясныя браты, Я.Філістовіч ды іншыя не скардзіліся, што іх не сустракаюць хлебам-сольлю.
Яна Палякова абрала шлях барацьбы, цана якой – жыцьцё.
Прыклады можаце працягваць самі.
Спробы пад покрывам “жорсткасьці рэжыма” запісаць сябе ў “змагары”, каб атрымаць мажлівасьць прасіць на “захадзе” грошай “на пропитание”, атрымаць прытулак як “палітычнага ўцекача”, таму што “рэжым не стварае належных умоў для барацьбы за народнае шчасьце”, выглядаюць, мягка кажучы, недарэчнымі.
Ды й з інтарэсамі такой “барацьбы” трэ быць вельмі асьцярожнымі. Асабліва, калі дэкляруецца “змаганьне” за інтарэсы народа. Таму што, змаганьне можа быць зь кімсьці, яно ўяўляе суб’екта, зь кім змагаешся. Свае інтарэсы народ рэалізуе сам праз стваральную дзейнасьць, калі ён на гэта здольны. Бо гісторыя мае шмат прыкладаў “змаганьня за інтарэсы народа”: бальшавікі, Ф.Кастра, Гітлер, Пол Пот з хаўрусьнікамі, і іншыя. А ў Паўночнай Карэе “змагары” за інтарэсы народа ўжо перадаюць “свой клопат аб народзе” ў спадчыну. Ды і ў нашай дзяржаве далёка за прыкладамі хадзіць ня трэба.
Ёсьць і іншы род дзейнасьці – стваральны, асьветніцкі, – які робіць народ жыцьцяздольным: здольным да свабоды, да самаарганізацыі, да ажыцьцяўленьня зваротнай сувязі на рашэньні прыўладнай каманды, да кантроля за прыўладнымі групамі, асабліва тымі, хто выступае “за інтарэсы народа”. (А то будзе як у тым фільме “Вясельле ў Малінаўцы”: “Ізноў будуць рабаваць”).
Але гэтая праца доўгая, напростая, нябачная, сістэмная, магчыма, няўдзячная. За яе не назавуць героем і не паставяць помнік. Згубішся ў гісторыі пакаленьняў. Затое вынікам такой працы (а не змаганьня ці барацьбы) будзе падвышэньне жыцьцяздольнасьці нацыі ў пакаленьнях дзеля Божага прызначэньня.
Уласна кажучы, я не супраць змагароў, людзей, гатовых браць на сябе цалкам усю адказнасьць за свае дзеяньні і ахвяраваць сваім жыцьцём. На пажарышчы патрэбныя пажарнікі. Толькі той, хто бярэцца за справу стварэньня нашай дзяржавы, мусіць вырашыць: ці ён змагар, ці стваральнік. (Ці пажарнік ці будаўнік). І ня варта безадказна называць сябе “змагаром”, там дзе трэба не ляніцца крыху папрацаваць.
Мяне зьдзіўляюць людзі, якія самі сябе завуць “змагарамі”, але пры гэтым і стваральнай працай не займаюцца, і ад змагарства далёкія. Ці не таму столькі гадоў мы топчымся на месцы, а “змагары” спрачаюцца між сабой, хто зь іх пры жыцьці глыбей увайшоў у гісторыю?
Гэтыя думкі ня трэба ўспрымаць як прэтэнзіі ці крытыку да кагосьці асабіста. Гэта думкі для абмеркаваньня ў магчымым далейшым пошуку рашэньняў.
Правільна сп. Сейбіт. Змаганне – гэта ёсць нейкае дзеянне, накірованае супраць нечага ці некага. Вось я гляжу і тут пачалося дзеянне супраціву і аб’ект знайшоўся. Гэта мы. Калі вы ўспомнілі пра палітычнага ўцекача, якому неэтычнага змагацца пасля прыняцця дапамогі, то гэта значыць, што вы накіравалі свае стрэлы супраць мяне. А другі, па прозвішчу Змагар ужо вызначыў, што абавязкова прыйдуць ідэйна нечыстыя, бо толькі ён ідэйна чысты і толькі ён мае права змагацца. Ведаеце, што я вам скажу – не выпендрывайцеся. Надакучыла, слухаць гэтае трызненне. Я сама асабіста была сябрам шматлікіх гэтых партыяў і арганізацыяў і ведаю іх не па чутках, а знутры. І не таму, што пераходзіла з партыі ў партыю, а проста на працягу многіх год была удзельнікам ўсіх акцый, якія толькі праводзілі апазыцыйныя структуры. Самае цяжкае – гэта перажыць здраду, калі цябе кідаюць тыя, за кім ты ішоў, рызыкуючы лёсам сваіх дзяцей. І я гэтую здраду перажыла, але выйшла хворым чалавекам. Я ніколі ў жыцці больш не даверуся гэтым людзям, і не трэба казаць пра ідэйна чыстых. Сп. Сейбіт вось вашы словы:” • з інфармацыйнай барацьбой па раскрыцьці злачыннай прыроды дзеяньняў асобных людзей, пэўных групаў у дачыненьні мяне, маіх родных, блізкіх, супляменьнікаў;” Няўжо праца на гэтым сайце не цягне на гэтую катэгорыю? І вось яшчэ вашыя словы: “Ёсьць і іншы род дзейнасьці – стваральны, асьветніцкі, – які робіць народ жыцьцяздольным: здольным да свабоды, да самаарганізацыі, да ажыцьцяўленьня зваротнай сувязі на рашэньні прыўладнай каманды, да кантроля за прыўладнымі групамі, асабліва тымі, хто выступае “за інтарэсы народа”. Дык няўжо не мае сэнсу людзям аб’ядноўвацца вакол гэтых мэтаў? Ці гэта ёсць толькі права для некаторых, а астатнія гэта угнаенне, якое нават не мае права і думаць пра гэта. Давайце так, вы “ідэйна чыстыя” рабіце сваю справу, а мы “нуль” будзем рабіць сваю, на якую здольныя.
1. Вымушаны паправіцца. Сапраўды, у Беларусі сёньня вядомы дзьве беларускія ідэйныя партыі – гэта КХП і БПС.
1а. Пафаса ў нас няма ніякага. Мы адчуваем наперадзе вялікую і цяжкую працу, але якую, нажаль, трэба рабіць. У нас хутчэй адчуваньне, якое было ў Геракла, калі яму трэба было ачышчаць Аўгіевыя канюшні…
2. Зь месцам збору пакуль усе згодныя. Гэта месца сімвалічнае ня толькі помнікам Купалу. Яно – яшчэ і АЛЬТЭРНАТЫВА іншаму вядомаму месцу на супрацьлеглым беразе Сьвіслачы, разьмешчанаму амаль сіметрычна, але з альтэрнатыўнай аўрай.
3. Ёсьць пытаньне з часам збору. Але вельмі важна, каб падзея была зьвязана з 25 Сакавіка – Днём Адраджэньня Беларускай Дзяржаўнасьці. Таму мы ў рэдакцыі пакуль аддаем перавагу дню і часу, якія абвешчаныя.
4. Наконт назвы. Пададзеная назва “Беларускі дэмакратычны рух” – ідэалагічная. Яна навукова-дакладна адлюстроўвае зьмест дзейнасьці. Але, сапраўды, у сёньняшніх умовах у якасьці назвы нейкай арганізацыі наўрад ці набудзе шырокую масавую прыхільнасьць з-за дыскрэдытацыі паняцьця “дэмакратыя” пэўнымі сіламі. Таму ці “Дабро і сіла”, ці “Грамадска-палітычнае таварыства Беларускі форум”, ці як-небудзь інакш – варта думаць далей.
5. Неяк дзіўна выглядае імкненьне некаторых дыскутантаў паспытаць тое, чаго яшчэ няма, на… зуб. Гэта тым больш дзіўна, калі ўлічваць рэальную сітуацыю, якую мы каротка апісалі ў нашым каментары № 3 (дадайце туды толькі, што мы “дазмагаліся” за дэмакратыю ў Беларусі, што вось-вось адбудзецца аншлюс расейскай імперыяй). Паўтараем яшчэ раз: а што, тыя арганізацыі, якія ёсьць, яны ўзялі на сябе адказнасьць і заявілі, што ў выніку іх дзейнасьці беларускі народ будзе гаспадаром на сваёй уласнай зямлі? Вы ведаеце, многія чакалі, чакалі хоць нейкіх вынікаў, але становіцца толькі горш і горш. Больш за тое, нагадаем, у стратэгічным дакуменце, які нарадзілі АДС – у “Малой канстытуцыі” – няма ўжо нават словаў “беларускі народ”. Паступова ВЫТРУЦІЛІ… А між тым, гэтую “Канстытуцыю” падпісалі ня толькі АГП, сацыял-дэмакраты і камуністы, а і БНФ!!!
6. У сувязі з папярэдне азначаным, хацелася б пачуць ад дыскутантаў больш думак, зьвязаных з аналізам ПРЫЧЫН І МЕХАНІЗМАЎ суцэльных паразаў такой харошай апазіцыі (паколькі іншай ня трэба) ў змаганьні з рэжымам. Наш такі аналіз вы можаце рэгулярна сустрэць на сайце. А цяпер, калі ласка, падайце ВАШ!
7. Што да змаганьня. У нашых сёньняшніх “беларускіх” умовах простае жыцьцё ўжо ёсьць змаганьне. Акрамя таго, зьвяртаем увагу, што і змаганьне за нейкія агульнаграмадскія каштоўнасьці можа мець дзьве формы – дэструктыўную і канструктыўную. Таму заклік да змаганьня – гэта зусім не абавязкова заклік да вайны. Дэструктыўная форма змаганьня – гэта сапраўды разбурэньне агрэсара, ворага, злачынца. Гэты вызваленьне роднай зямлі з-пад акупацыі якіх заўгодна варожых сіл. Канструктыўная форма змаганьня – гэта падвышэньне ўзроўню ўласных ведаў і ўменьняў, гэта арганізацыйная дзейнасьць, гэта пашырэньне праўдзівых ведаў сярод простых людзей. Нам патрэбна і тое, і тое, але найперш канструктыўна-стваральная форма змаганьня. У свой час мы сфармулявалі шэраг прынцыпаў Пераможнай дактрыны, якія ўскосна пададзенае пацьвярджаюць. Вось некалькі з гэтых палажэньняў:
– пры ўсіх падзеях у сьвеце беларусы заўсёды павінны нацэльвацца на такое мысьленьне: спачатку БЕЛАРУСКАЯ ЎЛАДА, спачатку АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ, а толькі пасьля ўсё іншае, бо акрамя нас ніхто нашыя праблемы вырашаць ня будзе (П пр-п 2);
– развiццё грамадска-палітычнай арганiзацыi – гэта найперш РАЗВIЦЬЦЁ СЯБРАЎ гэтай арганізацыі (П пр-п 4);
– актыўны супраціў антынародным уладам магчымы пры выкананьні шэрагу ўмоў: 1. Калі адсутнасьць супраціву можа прывесьці да значна большых страт нацыі ў людзях, часе разьвіцьця, тэрыторыі, матэрыяльных ды іншых рэсурсах; 2. Пры поўнай бесперсьпектыўнасьці негвалтоўна-пасіўнага супраціву (у апошняга на справе ёсьць вялікі рэсурс; гэта, будзем шчырымі, даказалі падзеі ў Індыі, ЮАР, негры ЗША і г.д.); 3. Калі актыўны супраціў не завершыцца вынішчэньнем пасіянарыяў, з-за чаго нацыя можа на доўгі час страціць жыцьцяздольнасьць, а то і ўвогуле загінуць (захаваньне пасіянарыяў магчымае, калі сілавыя органы рэжыму пачнуць пераходзіць на бок паўстанцаў ці, прынамсі, будуць абсалютна неўтральныя што да рэвалюцыйных падзей) (П пр-п 13);
– ідэалогія – як сьфера фармуляваньня і абгрунтаваньня грамадскі значных мэт – вышэй за палітычную практыку. Ідэалогія ёсьць для апошняй кіруючым арыентырам. Таму перамагчы ў нашай грамадска-палітычнай рэчаіснасьці (г.зн. дамагчыся на практыцы ўсталяваньня ў Беларусі рэжыму зьмястоўнай дэмакратыі) можна толькі тады, калі папярэдне будзе сфармулявана перадавая, актуальная, значна больш прагрэсіўная, больш высокаўзроўневая ідэалогія. І толькі грунтуючыся на ёй (П пр-п 14);
– з нашага пункту гледжаньня, адным з найістотнейшых фактараў персьпектыўнасьці партызанскага змаганьня ёсьць пэўная прапорцыя паміж перакананасьцю насельніцтва ў справядлівасьці змаганьня народных мсьціўцаў супраць захопнікаў (такая перакананасьць дасягаецца ідэалагічна-прапагандысцкай дзейнасьцю) й інтэнсіўнасьцю непасрэднай дыверсійнай дзенасьці партызанаў. Чым больш першае і менш другое, тым больш працяглай, выніковай і персьпектыўнай можа быць партызанская барацьба. Назавем гэта Законам персьпектыўнасьці партызанскай барацьбы (П пр-п 15).
8. Ёсьць яшчэ адзін асьпект нашага змаганьня. Калі хто-небудзь лічыць, што калі яго дзейнасьць на карысьць беларускага народу будзе выключна мірнай (улёткі, семінары, напісаньне артыкулаў і г.д.) і што гэта забясьпечыць яго спакойнае жыцьцё, ён памыляецца. Калі такая яго дзейнасьць будзе дастаткова выніковай і, т.ч., будзе пагражаць рэжыму ці сілам, якія ідуць яму на зьмену, гэта ўжо будзе дастаковай ПРЫЧЫНАЙ, каб такі чалавек стаў аб’ектам агрэсіі. Ён будзе лічыць, што нічога супрацьзаконнага не рабіў, а на яго ўжо нападаюць. Для таго, каб на вас напалі, дастаткова, што вы – БЕЛАРУС, адстойваеце ПРАЎДУ й ІНТАРЭСЫ СВАЙГО НАРОДА!!! Вы ментальна не падрыхтаваны змагацца, але з вамі ўжо змагаюцца, на вас ужо нацэліліся і лічаць сваім ворагам…
9. Галоўнае. Мы бачым, што многія ўсё яшчэ не зразумелі сэнсу прапановы. Таму каротка яшчэ раз.
Каб нам перамагчы, нам нельга нацэльвацца на зрынаньне рэжыму як адзіную і галоўную мэту. Хаця на гэта нас многія накіроўваюць. Калі мы прымем такую МЭТУ, мы праіграем, таму што будзем выкарыстаныя ў якасьці прылады для дасягненьня ЧУЖЫХ МЭТ.
Нам трэба нацэліцца на тое, што мы СПАЧАТКУ павінны СТВАРЫЦЬ Праграмны вобраз будучай беларускай дэмакратычнай дзяржавы (усё, што для гэтага трэба сфармуляваць, абгрунтаваць і сістэмна скласьці), а затым ПАДРЫХТАВАЦЬ мінімум некалькі сотняў чалавек да таго, каб у вольнай Беларусі спакойна зрэалізаваць гэтую Праграму. Гэтыя людзі павінна быць у асноўным беларусамі, дастаткова інтэлектуальнымі, сумленнымі, дасьведчанымі й авалодаць наступнымі ведамі: культура і мова беларусаў, беларуская гісторыя, Праграмны вобраз будучай беларускай дэмакратычнай дзяржавы. А ЗАТЫМ мы павінны стаць вядомымі масам й пажадана любімымі імі…
Вось гэтым усім і прапануецца заняцца. У прынцыпе, гэтым шчыльна займаемся мы ўжо тры гады. Але нашай рэдацыі, дзе могуць рэгулярна працаваць 1,5-2 чалавекі, на выкананьне гэтай праграмы спатрэбіцца 100 гадоў. Хацелася б справіцца за гадоў так 20-25, каб быў шанец дажыць і пабачыць…
Мы прапануем, а іншыя могуць скарыстацца з гэтага шанца. У прынцыпе, так.
10. Апошняе. У любой дзейнасьці галоўнае ня маштаб, інтэнсіўнасьць і г.д. Галоўнае – правільны кірунак. Вось за гэта мы і адказваем.
Шаноўная спадарыня Галіна! Вельмі шкадую, што пакрыўдзіў Вас! Тым больш, што я Вас, нажаль, ня ведаю. Нядаўна пазнаёміўся з Вашай працай у блогу: на маю думку гэта ідзе па вышэйшай адзнацы.
У сваіх развагах я казаў не пра канкрэтных людзей, а пра зьяву, якую цяжка не заўважаць. Я меў на ўвазе “палітычных ўцекачоў”, якія шукаюць даведкі пра тое, што яны нібыта былі ў той ці іншай партыі або ўдзельнічалі ў той ці іншай акцыі пратэсту. Або Вы не знаёмы з выказваньнямі прадстаўнікоў розных “апазыцыйных сілаў”?
Наогул, мяне мала цікавяць абвінавачваньні каго-небудзь. Мяне цікавіць пошук рашэньня нашых праблем, а ня хто вінаваты. Крытычныя заўвагі я прымаю, як чыньнік, які магчыма, неабходна ўлічваць пры пошуку рашэньняў.
Што тычыцца Вашых перажываньняў наконт здрады, то добра Вас разумею. І таму ні за кім не хаджу, а толькі разам і поруч.
З працай гэтага сайта знаёмы даўно. Добрая справа. Але пры пошуку рашэньня для мяне яна знаходзіцца ў катэгорыі неабходнай, але не дастатковай для рашэньня.
Наконт аб’яднаньня дзеля падкрэсьленых Вамі мэтаў. Думаю, што сэнс ёсьць. Нашая бяда, што мы ня ўмеем гэтага рабіць (ці ня здольны?) Бо як толькі пачынаецца спроба кансалідавацца, адразу пераскокваем на ацэнкі, замест таго, каб хоць бы паспрабаваць зразумець, чаму чалавек так думае. І можа ў гэтых развагах ёсьць хоць зернейка карыснага для справы.
Што сказаць Вам пра “ідэйна чыстых” ці “нуль”, ня ведаю: я такімі катэгорыямі не валодаю.
Яшчэ раз перапрашаю за крыўду, і жадаю плёну ў той працы, на якую Вы здольная.
І дапамажы нам Божа, хоць крыху навучыцца працаваць разам на жыцьцяздольнасьць нашай краіны і на славу Божую!
Сейбіту: вялікі дзякуй за добрую адзнаку за працу, якую вы бачылі у блогу. Я вас таксама не ведаю, тым больш, што вы пад псеўданімам. Думаю, што мы б з вамі найшлі паразуменне, тым больш я не настроена каму-небудзь шкодзіць. Беларуская улада зрабіла з нас амаль што 10млн. жабракоў. Ва ўсіх цывілізаваных краінах Захаду, ЗША, Канадзе, Аўстраліі нас лічаць недачалавекамі. Расея нас зрабіла рабамі. Габрэі-бальшавікі знішчылі фізічна ўсю беларускую эліту. Сёння сіяністы-глабалісты рвуцца захапіць эканамічна Беларусь. Вы нават і ўявіць не можаце, што гэта за ваўкі. Нас называюць сферай уплыву (як бы мы недзеяздольныя). Раздаюцца галасы ўвесці паняцце – абмежаваны сувернітэт. Вам не зразумела, калі маленькім дзецям ў садку кажуць: “Не гуляй з ім, бо ён рускі, дрэнны хлопчык”. А мы прайшлі пекла дома, а потым прайшлі пекла тут, ў эміграцыі. Проста ніхто яшчэ не казаў праўды пра эміграцыю, пра замужжа з іншаземцам і пра ту безперспектыўнасць, якая нас чакае ўсіх і дома і на чужбіне. Пасля пераследу і здрады дома, пасля знявагі ў эміграцыі, пасля сур’ёзных захворванняў ад усяго, што звалілася на галаву, я сёння працую па 12 гадзін у суткі, каб хоць нешта зварушыць з мёртвай кропкі, каб палажыць нейкі пачатак уздыму нашай нацыі, бо аднаму выжыць немагчыма і не проста. Супольна выжыць лягчэй. Мы не плебеі і не рабы. Мы нашчадкі арыяў і вікінгаў. Я рыхтую сур’ёзны аналіз па гэтай тэме. Мне ўсёраўно што скажуць іншыя. Мне галоўнае, каб загаварылі арыйскія гены ў нас, для мяне галоўнае, ўнесці энергетыку ў нашых людзей.
Паважаная рэдакцыя! Чытаю Вас 6 месяцаў. Ніколі каментараў не дасылаў, але тут ужо не вытрымаў! Вы існуеце амаль 3 гады (самі любіце гэта паўтараць), і за ўвесь гэты час Вы так і не здолілі зразумець, што зь сябе ў’яўляюць АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ! Вы ж, дарослыя людзі, павінны ведаць, што большасьці беларусаў ПЛЯВАЦЬ НА СТАНОВІШЧА РОДНАЙ МОВЫ, РОДНАЙ КУЛЬТУРЫ, РОДНАГА СЬЦЯГУ! І гэта факт (на жаль, канешне)! Што ім трэба? Правільна Галіна кажа – ГРОШЫ! Найперш за ўсе ўсіх цікавіць сваё эканамічнае становішча. Гэта мы з вамі, сапраўдныя патрыеты (што тут зьбіраемся), гатовыя ахвяраваць жыццё дзеля незалежнасьці й свабоды нашай Радзімы. Але большасьць гатова “войти в состав России, если зарплаты от этого станут больше” (так мне сказала калега па рабоце, падчас размовы аб магчымай анэксіі). І гэта не штучная думка нейкай шызы, паверце.
Ну, калі вы й створыце нейкае ўтварэнне (“партыя” – слова, сапраўды, абгажанае, а “рух” для простага люду – незразумелае), то зь якім заклікам вы зьвернецеся да Нацыі? Вашая дактрына вЫклікае, самае большае, – РАЎНАДУШША!
Колькі ў нашай краіне нацыяналістаў? Тысяч 15 ці будзе? А колькі хаця б людзей, якія проста хацелі б у штодзённым жыцці размаўляць на роднай мове? Напэўна, тысяч 60…
Ну, зьбярэціся вы ля таго помніка (вас 10 чалавек і 15 ГБ’істаў). Што далей? Чым вы будзеце займацца? Хадзіць, раздаваць улёткі з заклікамі зьвярнуць увагу на сваю Айчыну? Альбо мэта стаіць – проста аб’яднацца? Аб’ядналіся й, зноў такі, што далей? Ды Нацыю ўжо ванітуе ад усялякіх “рухаў”, “партыяў”, “змагароў” ды “координаторов незарегистрированных инициатив”. Па гэтай прычыне й я ўдзельнічаць не зьбіраюся.
Запамятайце! Патрыётаў у Беларусі мала. Большасьць зь іх – за мяжой (амаль мільён)!
Дарэчы, адкажыце самі сабе на пытаньне. Калі б былі вялікія грошы, то як лягчэй было б зьнішчыць антыбеларускі лукашэнскі рэжым – змагаючыся зь менскім отпрыскам паразітнай сістэмы, альбо з МАСКВОЙ?
Да рэдакцыі.
1. “хацелася б пачуць ад дыскутантаў больш думак, зьвязаных з аналізам ПРЫЧЫН І МЕХАНІЗМАЎ суцэльных паразаў такой харошай апазіцыі (паколькі іншай ня трэба) ў змаганьні з рэжымам”.
Часткова такі аналіз выкладзены мной у артыкуле “Выбары” – закончыліся, ВЫБАРЫ – пачаліся!”, які я даслаў у рэдакцыю 05.01.2009 г.
2. “беларусы заўсёды павінны нацэльвацца на такое мысьленьне: спачатку БЕЛАРУСКАЯ ЎЛАДА, спачатку АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ, а толькі пасьля ўсё іншае, бо акрамя нас ніхто нашыя праблемы вырашаць ня будзе”.
Мне падаецца, што беларускай улада будзе, калі беларускім стане народ. Спадзяюся, што спадарства не мае ілюзіяў наконт “беларускасьці” цяперашніх пакаленьняў нашага народа. Вярнуць сабе беларускасьць, увесь той досьвед, культуру, гістарычную памяць, што стагоддзямі назапасілі нашыя продкі, гэта была б пачэсная задача.
3. На маю думку, пункты 9, 10 можна разглядаць як канцэптуальныя пры стварэньні руху. Іншыя патрабуюць удакладненьня.
Аршанскаму нацыяналісту: на вялікі жаль, вы думаеце як ўсе. Народу не патрэбны нацынальныя каштоўнасці, а патрэбны грошы. Але народ не разумее, што каб былі гэтыя грошы патрэбна свая незалежная краіна з моцнай нацыянальна-сведамай элітай, якая б і вяла свой народ да шчаслівага жыцця. Народ не разумее, што каланіяльная сістэма, жыццё на працягу вякоў пад гнётам чужынцаў і прывяло да такога жабрацтва і дэградацыі. Натуральна, што увесь народ не пойдзе за намі, але і мы не жадаем ісці за гэтым народам, добра разумеючы куды гэта прывядзе. Гэта натуральнае самагубства. Расею разбураць сіяністы-глабалісты. Яны ж не проста так зрабілі сусветны крызіс. А вось разбурыць сістэму рабавання, створаную сіяністамі-глабалістамі можа толькі нацыяналізм. Яны ж не проста так заціскаюць усякі нацыянальны рух. Нам жа патрэбна падрыхтавацца да самых цяжкіх часоў, якія наперадзе ў беларусаў. Яны не за гарамі гэтыя часы. Вы нават не ўяўляеце, што гэта будзе. Зразумейце правільна: адначасова прадаюцца прадпрыемствы і ўся маёмасць беларусаў і бяруцца вялікія крэдыты. Маёмасці не будзе, а чым тады плаціць крэдыты? Паглядзіце на Афрыку і Лацінскую Амерыку. Гэта наш лёс. І нас ніхто не пашкадуе, як не пашкадавалі гэтыя кантыненты. Па-гэтаму задача стаіць такая: падрыхтавацца да гэтага змрочнага часу, а не быць засцігнутымі ўрасплох, бо калі не быць падрыхтаванымі – узнікне грамадзянская вайна, як гэта адбываецца ў гэтых абрабаваных рэгіёнах. Не думайце, што мы лепшыя. У першую чаргу, нам патрэбна моцная, здольная прымаць рашэнні і вырашаць праблемы, нацыянальна-сведамая эліта. Вось гэтым мы цяпер і будзем занімацца. Спачатку патрэбна дасягнуць беларускасці ў сваім асяродку, дасцігнуць таго маральнага і духоўнага узроўня, якія патрэбны чалавеку, каб быць высокакультурным і высокамаральным, быць моцным і здольным прымаць рашэнні, вырашаць праблемы. Потым патрэбна авалодаць вялікімі ведамі, каб вырашаць праблемы. Патрэбна стаць суб’ектам фінансава-эканамічнай сферы ў свеце. Толькі з суб’ектам моцныя міру гэтага маюць стасункі, а мы усяго толькі аб’ект. Ніхто нічога не зробіць для народа, калі ён сам нічога не хоча рабіць. Мы будзем працаваць толькі з тымі, хто хоча змяніць сваё жыццё. І гэта ваша права меняць сваё асабістае жыццё ці застацца ў тым жа становішчы. Мы ужо працуем, але па за межамі нашай групы вельмі шмат людзей, якія раскіданы па аднаму. Мы гэта бачым. Па-гэтаму і настала неабходнасць з’яднаць гэтых людзей, каб змяніць жыццё гэтых людзей да лепшага. Я на двесці адсодкаў упэўнена, як толькі людзі пабачаць, што тут іншае жыццё, чым вакол іх да яшчэ вялікія грошы ёсць -валам паваляць. І дзеля гэтых грошаў не то што па-беларуску пачнуць размаўляць, а нават па-кітайску. Але нам гэта не патрэбна, бо гэтыя людзі прадажныя. А нам патрэбен крэмень. І ніякія улады не змогуць нам перашкодзіць гэта рабіць, бо гэта жыццё і свядомасць. Ну і што з таго, што прыдуць кэдэбісты? Запішуцца ў нашы шэрагі, ці паб’юць? А за што? То што мы маем ў сваёй праграме і кэдэбісты будуць за.
Шаноўная спадарыня Галіна! Дзякуй, што болей не крыўдуеце на мяне. Спадзяюся, што і надалей у маіх развагах не знойдзіце крыўдных прэтэнзій ці да сябе, ці да каго іншага. Разумею Ваш боль. Магчыма мае словы падаюцца залішне спакойнымі, але маю досьвед, што калі даю волю эмоцыям, пачуцьцям, то не ўстане шукаць рашэньні. А мой інтарэс: вырашаць нашыя праблемы і здымаць іх. Абурацца тымі праблемамі, якія перад намі паўстаюць, і тымі, хто, магчыма ў іх вінаваты, гэта вялікая раскоша для мяне. Таму і псэўданім, каб меней зьвяртаць увагі на сваю асобу, а болей на пошук рашэньняў.
Разумею, што адзін чалавек, і нават невялікая група людзей, не ў стане ахапіць усю складанасьць праблемаў, якія патрабуюць пошуку рашэньняў. Я таксама не магу гэтага зрабіць. І таму вельмі ўдзячны людзям (у тым ліку і аўтарам гэтага сайту), хто працуючы ў рознай тэматыцы, дапамагае сістэматызаваць прыроду праблемы, каб знайсьці яе рашэньне. У гэтым сэнсе Вашая праца вельмі важная. І не важна, ці з усім я магу на сёньня пагадзіцца, але для мяне там было шмат цікавых і карысных адкрыцьцяў, якія дапамаглі мне ўдакладніць заканамернасьці разьвіцьця гістарычных працэсаў, у тым ліку і нашага народа, і выйсьці на новы ўзровень пошука рашэньняў паўстаючых праблем.
І дай нам, Божа, мудрасьці знайсьці тыя рашэньні і сілы, каб іх зьдзейсьніць!
Спадарыня Галіна! Вы кажаце: “Але народ не разумее, што каб былі гэтыя грошы патрэбна свая незалежная краіна з моцнай нацыянальна-сведамай элітай, якая б і вяла свой народ да шчаслівага жыцця”. Цалкам згодны з гэтым меркаваньнем. Але людзі не тое, што не разумеюць гэтага. Яны разумеюць, але дакладна наадварот. Лічаць, што каб былі грошы ў маштабах краіны, трэба быць не незалежнымі, а абавязкова легчы пад кагосьці (Расея альбо Еўропа – не важна) – гэта вынік шматвяковага рабскага жыцьця. Лічаць, што каб былі грошы ў асабістым маштабе, трэба быць цішэй вады, ніжэй травы й не падводзіць начальства на рабоце. Гэта жыцьцёвае крэда, да якога нас прымушалі да развалу СССР і пасьля працягваюць.
Я працую ўрачом, і з кожным пацыентам спрабую паразмаўляць на гэтую тэму. Калі растлумачваеш становішча нацыянальных каштоўнасьцяў у сёньняшняй Беларусі і кажаш, што трэба гэта зьмяняць, то ўсе адказы можна абагульніць у прыблізна наступны: “Да, нужно что-то делать, конечно, но на голодный желудок как-то не думается об этом”… Такім чынам вынікае адваротнае разуменьне праблемы Нацыяй – патрэбен спачатку матэрыяльны дабрабыт, а потым – будзе й мова, і культура, і каштоўнасьці й… беларуская Нацыя. Але гэты шлях асуджаны на безвыніковасьць. Чаму ў 90-я гады людзі дзесяткамі тысяч ішлі за БНФ’ам на вуліцу мітынгаваць супраць рэжыму? Таму што нац. каштоўнасьці зьнішчалі (як аб гэтым казаў з трыбуны БНФ)? Толькі маленькая частка. Большасьць ішла таму, што жыць было няма за што!
“Натуральна, што увесь народ не пойдзе за намі, але і мы не жадаем ісці за гэтым народам, добра разумеючы куды гэта прывядзе”. Канешне, не пойдзе. Пойдзе маленькая частка тых, хто й так усё разумее. Але калі згубіць веру ГЭТЫХ людзей у магчымасьць зьменаў, то сыдуць і апошнія. Проста ад адчаю… Але ёсьць магчымасьць таго, што пойдзе ўвесь народ. Трэба знайсьці тое, што народу неабходна. І гэта не так цяжка. Тут рэжым дапаможа. Уключыце БТ… Што там паказваюць часьцей за ўсё? Чамусьці Другую Сусьветную Вайну… Якія фільмы часьцей за ўсё здымае Беларусьфільм? Чамусьці пра Другую Сусьветную Вайну (амаль 70%)… Людзям аж дрэнна становіцца ад насаджэньня выявы вайсковых дзеянняў! Дык што мы чуем ад простых беларусаў пра рэжым? “Хай будзе Лукашэнка, абы не было вайны!”. Дык вось да людзей трэба толькі данесьці, што такая пагроза цяпер ужо ёсьць! І яна рэальная! (Узгадайце нядаўнюю дамову рэжыму з Масквой аб стварэньні сілаў хуткага рэагаваньня). Хоць у народзе папаўзлі толькі яшчэ чуткі на гэты конт, але гэта ўсім рэзка ўжо не спадабалася! А чаму? Таму што датычыцца амаль кожнага, у каго ёсьць дзеці, а тым больш каму самому трэба адслужыць. Спадабалася, напэўна, толькі “аўганцам”, зь якімі я размаўляў. Кажуць, маўляў, “мы интернациональный долг отдавали, пускай и они повоюют за братскую нацию, мужчинами станут”. Такія безглуздыя высновы робяцца толькі тымі, хто жыцьцё амаль пражыў і адпачывае, атрымліваючы пенсіі, альбо ільготы, якіх “аўганцаў” пазбавіў “ладно сшитый и крепко сложеный”. І калі размова заходзіць аб гэтым (аб ільготах) – нарастае пратэст у апошніх. Я прывёў толькі маленькія прыклады, а іх шмат. Гэта тыя нітачкі, якімі можна весьці за сабой народ. Толькі патрэбна арганізаванасьць, якой у нас няма. Рэдакцыя кажа, што менавіта яе нашаму народу й не хапае апошнія часы. А я лічу, што не было ў нас яе ніколі! Мы індывідуалісты з часоў нараджэньня нашай Нацыі. І працаваць трэба абапіраючыся з гэтага!
“Расею разбураць сіяністы-глабалісты. Яны ж не проста так зрабілі сусветны крызіс”. Не пагаджуся. Я лічу, што не патрэбна ім гэта. Дарэчы, мяркую, што Беларусь так і выйдзе з крызісу некранутай. А калі так, то зькінуць Лу-ку будзе ўвогуле не рэальна, бо за ім амаль усе пойдуць!
“Паглядзіце на Афрыку і Лацінскую Амерыку. Гэта наш лёс”. Напэўна… Але беларусы лічаць, што гэта наш лёс у тым выпадку, калі “апазіцыя” прыйдзе да ўлады (і гэтаксама верна), але можна спаць спакойна пакуль у нас ёсьць Бацька. Гэта меркаваньне большасьці.
“Ніхто нічога не зробіць для народа, калі ён сам нічога не хоча рабіць”. Гэта правільна! І абыякавасьць да навакольных падзей і да ўдзелу ў іх – гэта, лічу, наша галоўная праблема нашай Нацыі!
“Мы будзем працаваць толькі з тымі, хто хоча змяніць сваё жыццё”. Дарэмна вы так… Трэба ствараць у КОЖНАГА чалавека імкненьне да зьменаў, а не працаваць у замкнёным крузе.
P.S. Я нарадзіўся ў 1987 годзе. Гэта, скажам так, матэрыяльна. Духоўна я нарадзіўся ў 2008 годзе. Дык вось, каб адбыліся патрэбныя нам зьмены, проста трэба каб духоўна нарадзілася ўся БЕЛАРУСЬ!
Аршанскаму нацыяналісту: гэта вельмі добра, што вы так аналізуеце настроі людзей. У асноўным кропкі погляду у нас з вамі супадаюць. Наконт крызісу вы, на маю думку, зрабілі неправільныя высновы. Нам ужо вядомы тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца для рабавання краінаў, міжнародныя арганізацыі, частка карпарацый і нават некаторыя сем’і. Проста Расея захацела стаць манапалістам на нафту і газ, дыктаваць свае умовы тым, хто трымае фінансавыя рэсурсы ў сваіх руках. Пуцінская Расея стала небяспечнай. Акрамя таго, Расея вельмі багата прыроднымі рэсурсамі. Тут і думаць нечага для чаго зроблен крызіс. А наконт Беларусі, паглядзіце на Літву, Чэхію.
Чыста тэаратычна, я з вамі згодна, што патрэбна змяняць ўсё грамадства. Але гэта магчыма, калі ў цябе ў руках улада. А калі улады няма, патрэбна падрыхтаваць дастаткова моцны авангард гэтага народа, які сумее ўзяць ў свае рукі уладу. Сярод народа можна вясці толькі агітацыйную працу, але вынік ад яе практычна нулявы. І нават калі б ён быў суперпаспяховы, ўсёроўна б гэтага нічога не дало, бо улада ў Беларусі захоплена злачынным чынам і утрымліваецца за кошт сілавых структураў, на якія працуюць беларускія рабы. Што можа раб зрабіць ў гэтай сістэме? Проста не працаваць. Вы ж помніце з гісторыі, што рабская праца не эфектыўная. Вы скажаце, а як жыць? А вось для гэтага мы і ствараем такое з’яднанне.
З апошніх каментароў нас больш за іншыя ўразілі наступныя выказваньні:
Сейбіт: “беларускай улада будзе, калі беларускім стане народ”.
Аршанскі нацыяналіст: “не было ў нас [арганізаванасьці] ніколі! Мы індывідуалісты з часоў нараджэньня нашай Нацыі. І працаваць трэба абапіраючыся з гэтага!”
Нам падаецца, што такое разуменьне сітуацыі (на наш погляд – нявернае) ёсьць вынікам недакладанага разуменьня, што такое Народ. Абодва каментатары, як відавочна, называюць народам той стан грамадства (штучна разбураны, наўмысна хворы стан), які існуе цяпер. Гэта – стратэгічная памылка. Мы ўжо тлумачылі, што Народ у норме – гэта этнічная супольнасьць, дзе ўсе людзі знаходзяцца паміж сабой ў адноснай генетычнай роднасці-крэўнасьці (1-я рыса); супольнасьць сістэмна зьяднаная агульнанацыянальнымі каштоўнасьцямі (адзіныя мова, культура, гісторыя, сімвалы, сьветагляд, мэты; 2-я рыса); супольнасьць, на чале якой знаходзяцца прадстаўнікі сапраўднай нацыянальнай эліты (3-я рыса).
Сацыяльным паразітам удалося пазбавіць наш народ дзьвюх апошніх рыс. У выніку “народ” фактычна ператварыўся ў… біямасу, складзеную зь нібы людзей. Падкрэсьлім яшчэ раз: так зроблена наўмысна, каб на такой біямасе паразітаваць. У выніку, сёньня Народ прадстаўляе толькі яго эліта – г.зн. тыя прадстаўнікі некалі Вялікага і Арганізаванага народа, якія і ў такіх варунках працягваюць захоўваць сваю адданасьць агульнанацыянальным каштоўнасьцям і нясуць у сабе патэнцыял Адраджэньня. Толькі гэтыя людзі і зьяўляюцца сапраўднымі Людзьмі. Адсюль відавочна, што арыентавацца на тое, што ёсьць Народ, трэба па яго лепшых прадстаўніках, як і ўскладаць надзею Адраджэньня Беларускага Народу таксама на іх.
Ворагі беларускага народа гэта выдатна ведаюць і накіроўваюць сваё атрутнае вастрыё найперш на эліту (“лепшага з гояў забі!”). Яны ведаюць, што без нацыянальнай эліты, без агульнацыянальных каштоўнасьцяў народ – гэта біямаса – тое, што ім і трэба. На жаль, усяго гэтага ўсё яшчэ не ведаць ці не ўспрымаюць нават многія нашы шчырыя беларускія хлопцы.
Усе пададзенае – агульнасістэмныя прынцыпы. Яны працуюць і ў іншых сітуацыях. Мы ўжо падавалі ў некаторых нашых матэрыялах вобраз аўтамабіля з кіроўцам. Нагадаем, калі машына сабраная, у ёй усё ўладкавана, чалавек можа на ёй ехаць, а саму машыну называць аўтамабіль. А калі той жа “аўтамабіль” знаходзіцца ў гаражы ў цалкам разабраным выглядзе (сувязі паміж яго часткамі разарваныя), ці можна тады гару металу назваць аўтамабілем. Вы ж так ня зробіце! Больш за тое, вы будзеце разьлічваць, што гару металу зноў можа ператварыць у аўтамабіль добры механік. І пры гэтым вы ж ня станеце прад’яўляць прэтэнзіі металу, што ён не аўтамабіль!
Чаму ж вы дазваляеце сабе такія элементарныя памылкі ў стаўленьні да тых, каго вы лічыце прадстаўнікамі “народу”? Хочаце ў саўкоў убачыць праявы вышэйшых маральных якасьцяў? Мала што ёсьць больш недарэчным…
1. “Нам падаецца, што такое разуменьне сітуацыі (на наш погляд – нявернае) ёсьць вынікам недакладанага разуменьня, што такое Народ. Абодва каментатары, як відавочна, называюць народам той стан грамадства (штучна разбураны, наўмысна хворы стан), які існуе цяпер. Гэта – стратэгічная памылка”.
“У выніку, сёньня Народ прадстаўляе толькі яго эліта – г.зн. тыя прадстаўнікі некалі Вялікага і Арганізаванага народа, якія і ў такіх варунках працягваюць захоўваць сваю адданасьць агульнанацыянальным каштоўнасьцям і нясуць у сабе патэнцыял Адраджэньня….”
“Адсюль відавочна, што арыентавацца на тое, што ёсьць Народ, трэба па яго лепшых прадстаўніках…”
1.1. Ці тады праграмная тэза “бараніць інтарэсы народа” азначае “бараніць інтарэсы нацыянальнай эліты”?
1.2. Ёсьць грузінскі народ, чачэнскі, французкі, нямецкі, урэшце, рускі і г.д.. Чаму мы гэтыя супольнасьці гэтак завем? Ну не таму ж што яны жывуць у Грузіі, Чачэніі, і г.д.. Напэўна таму, што яны ёсьць носьбітам культур сваіх народаў, моў, рэлігій.
Пра нашу сучасную супольнасьць, якая пражывае ў Беларусі сказаць, што яна ёсьць беларускай, як носьбіт культуры нашых продкаў, даволі цяжка. Але мы можам стаць беларускім народам (ці нават ліцьвінскім), а можам і не стаць. Пытаньне: што і як будзем рабіць, каб вярнуць сабе скарбы, назапашаныя продкамі.
1.3. І ў якой краіне пры ўладзе “нацыянальная эліта”? Польшча, Літва, Нямеччына, ЗША, Кітай, а мо Україна ці Расея? Нацыянальная эліта пры ўладзе толькі ў Паўночнай Карэі. І тут справа ня ў тым, каб пры ўладзе была менавіта эліта, а ў тым, каб разам з элітай грамадства дамаглося абмежаваньня функцыяў інстытутаў дзяржаўнага рэгуляваньня, прыўладнай каманды і кантролю за ёй. А там дастаткова ўмеру амбітных, адукаваных і прыхільных інтарэсам народа “слугаў народа”, а не “нацыянальнай эліты”. Нацыянальная эліта заўсёды знойдзе што рабіць і без уладных інструмэнтаў.
2. “Сацыяльным паразітам удалося пазбавіць наш народ дзьвюх апошніх рыс. У выніку “народ” фактычна ператварыўся ў… біямасу, складзеную зь нібы людзей. Падкрэсьлім яшчэ раз: так зроблена наўмысна, каб на такой біямасе паразітаваць.”
Якая сёньня розьніца: зроблена гэта наўмысна ці па недарэчнасьці. Той, хто гэта зрабіў, нічога мяняць ня будзе: не ў ягоных інтарэсах. Для нас больш важна важна як набыць (вярнуць і г.д.) народу якасьці нацыі, жыцьцяздольнай у далейшым працягу жыцьця.
3. “Ворагі беларускага народа гэта выдатна ведаюць і накіроўваюць сваё атрутнае вастрыё найперш на эліту (”лепшага з гояў забі!”). Яны ведаюць, што без нацыянальнай эліты, без агульнацыянальных каштоўнасьцяў народ – гэта біямаса – тое, што ім і трэба. На жаль, усяго гэтага ўсё яшчэ не ведаюць ці не ўспрымаюць нават многія нашы шчырыя беларускія хлопцы.”
Думаю, пра гэта трэба не шкадаваць, а думаць як зрабіць, каб “нашы шчырыя беларускія хлопцы” пра гэта даведаліся і рабіць гэта. Але пытаньне, ізноў жа, ня ў тым, што робяць ці ня робяць нашыя “ворагі” (яны і надалей, пэўна будуць гэта рабіць; гэта проста трэба ўлічваць як вецер пры стрэлах і рабіць адпаведную папраўку). Пытаньне, што будзем (і ці будзем наогул) рабіць мы і “нашы шчырыя беларускія хлопцы”, калі даведаюцца пра “ўсё гэта”.
4. “А калі той жа “аўтамабіль” знаходзіцца ў гаражы ў цалкам разабраным выглядзе (сувязі паміж яго часткамі разарваныя), ці можна тады гару металу назваць аўтамабілем. Вы ж так ня зробіце! Больш за тое, вы будзеце разьлічваць, што гару металу зноў можа ператварыць у аўтамабіль добры механік. І пры гэтым вы ж ня станеце прад’яўляць прэтэнзіі металу, што ён не аўтамабіль!”
Так, гару мэталу называць аўтамабілем, а тым больш, прад’яўляць прэтэнзій мэталу я ня буду. Каб ім карыстацца, яго сапраўды трэба зьбіраць Так, і атамізаванае грамадства трэба доўга зьбіраць ў сістэму, каб стварыць жыцьцяздольную дзяржаву. Але, калі аўтамабіль можа сабраць механік, то на якога “мэханіка” разьлічваць у дзяржаве? Калі пад “мэханікам” маецца на ўвазе прыўладная каманда, то чаму “мэханіка” трэба называць “элітай”. “Мэханік” абслугоўвае “дзяржаву-аўтамабіль”, а “эліта-народ”, заплаціўшы “механіку”, езьдзе на гэтым “аўтамабіле”, карыстаецца ім.
5. “Чаму ж вы дазваляеце сабе такія элементарныя памылкі ў стаўленьні да тых, каго вы лічыце прадстаўнікамі “народу”? Хочаце ў саўкоў убачыць праявы вышэйшых маральных якасьцяў? Мала што ёсьць больш недарэчным…”
Тут наогул цяжка што-небудзь сказаць. У пэўнай ступені вышэй я гэтага пытаньня кранаўся. Думаю дастаткова.
6. Наогул, пытаньне не ў памылковасьці паняткаў, а ў тым, каб ведаць, што кожны з бакоў дыскусіі разумее пад акрэсьленым паняткам. Але мне падаецца, што я ў сваіх выказваньнях ужо нарабіў шмат памылак. Хацелася б паслухаць тых, хто не памыляецца. Калі ёсьць дакладнае і адзіна правільнае разуменьне (рашэньне) што, як, навошта і дзеля чаго трэба рабіць, я прапанаваў бы выкласьці сваё бачаньне тэзамі, сістэмна і ўзаемазьвязана, без эмацыйных суправаджэньняў і абурэньняў (якія цалкам падзяляю). І тады будзе што абмяркоўваць. А так мы не рашэньне шукаем, а высьвятляем, хто больш памыляецца. (Ці шуканьне памылак у развагах іншых людзей азначае, што правільнае рашэньне ўжо ёсьць?)
Мы можам доўга безсістэмна каментаваць адзін аднаго. Наўрад гэта нас наблізіць да пошука рашэньняў (калі гэта толькі не зьяўляецца дэклярацыяй “добрых намераў”, якімі вядома куды мосьціцца дарога). Каб не рабіць такое каментаваньне повадам для спрэчкі, я прапаную ўсе мае выказваньні лічыць памылковымі, і далей гатовы да абмеркаваньня “правільнага” сістэмнага сьветабачаньня і канструктыўных прапаноў.
7. І яшчэ. Як ужо казаў, перавагу ў вырашэньні нашых сучасных праблем я надаю асьветніцка-адукацыйнай працы (не адмаўляючы й іншыя накірункі). У асьветніцкую сфэру могуць уваходзіць праграмы па філязофіі, псыхалёгіі, нацыянальнай гісторыі, нацыянальнай культуры, мове, паліталёгіі, эканоміцы, сацыялёгіі, праву і іншыя. Досьвед паказвае, што на 1000 чалавек (ці нават на 10000 чалавек, што таксама даволі добра) заўсёды ёсьць 2-3 чалавека (не PR-шчыкі), якія хацелі б займацца такой працай. Гэтага зусім дастаткова, каб пачынаць сістэмна вучыцца самім і навучаць іншых (ня блытаць з агітацыяй і прапагандай). Калі такія спадары і спадарыні ёсьць сярод гасьцей сайта, буду рады пазнаёміцца. Думаю, можна праз рэдакцыю сайта.