Рэдакцыя.
Пэўны час, як з нашым сайтам перапісваецца магістар Кіева-магілянскай акадэміі Антон Глушко. Вось што ён паведаміў пра сябе ў адным зь лістоў: “Я 1987 г. нараджэння, магістр Гуманітарнага факультэта Нацыянальнага універсітэта “Кіева – Магілянская Акадэмія”, галоўны трэнэр НаУКМА з шахмат. Палітычнай дзейнасцю не займаўся, але ўдзельнічаў у шэрагу грамадскіх асьветных праэктаў, працую над праблемамі славістыкі, праводзіў прэзэнтацыю беларускамоўнай літаратуры ў бібліятэке НаУКМА, аднойчы чытаў вершы Я. Коласа па Нацыянальным радыё Украіны. Мая запаветная мроя – авалодаць усімі славянскімі мовамі і ў будучыні ажыццявіць праэкт Інстытута славістікі пры НаУКМА. Добрую глебу дзеля гэтага закладае вывучэньне беларускай і сэрбскай моў, якія паміж усіх працягваюць знаходзіцца в кепскіх умовах, нават на мяжы знішчэння. Супрацьстаяць моцнаму інфармацыйнаму прэсынгу Расеі можна толькі праз яднання нашых славянскіх народаў, у першую чаргу, – беларусаў і ўкраінцаў, як найблізкароднаснейшых суседзяў. Такім чынам, для мяне і для нашай навучальнай установы працэс супраціву імперыям (найперш, в культурна-адукацыйнай галіне) ідзе сінхронна з атрыманнем ведаў па гісторыі і культуры розных народаў навакол. Выдатна бачна, што вывучыць розныя славянскія мовы ня дужа складана, калі ёсць унутранае мэтанакіраванае жаданне і крыху часу”.
Днямі пан Глушко даслаў нам чарговы ліст, зь якім мы асабліва хацелі б пазнаёміць нашых чатачоў: “Ёсць шэраг цікавых спраў ў кантэксце беларускага Адраджэньня і пашыраньня яго на ўкраінскіх абшарах. Прыкладам, 22-26.04. 2009 г. у Кіеве адбудзецца вялікае Сьвята нацыянальных моў і культур (Лігва-Фестываль) “Екологія спілкування-2009” (гл. http://www.interkulturo.info/index.files/UKR_LF_2009.htm), і я спадзяюся на Вашу магчымую дапамогу – відеа-матэрыяламі для праэктара, фотаздымкамі, літаратурай, каб лепей і глыбей паказаць пяшчотнасьць беларускай мовы і прыгожасьць, старажытную глебу беларускай культуры, фальклорных традыцый, адзеньня і гэтак далей. Калі Вы будьзеце сачыць за падзеямі на сайце, дык зьвярніце ўвагу на дату 21.03.2009 г., калі трэба канчаткова аформіць і надаслаць заяўку. Магчымы прыезд у Кіеў і прыяднаньне да тых беларусаў, што жывуць ва Украіне. Можна нават прыязджаць групай, ажда мяне адному складана абараняць аўтарытэт Беларусі, а пасольству [РБ], відавочна, напляваць альбо… З павагай, Антон Глушко.
Жыве пакутны Дух Беларусі! За злуку славян!”
Падаем цытату з адной абвесткі пра гэты Лінгва-Фестываль: “Ідея фестивалю мов (ЛФ) дуже проста. Представники різних націй та етносів в легкій популярній формі представляють свої рідні мови та культури з метою зацікавити ними аудиторію. Цими представниками можуть бути не обов’язково викладачі мов, а й просто люди, що люблять свою культуру і спроможні закохати в неї інших”.
Мы заклікаем усіх чытачоў сайта – шчырых беларусаў, асабліва тых, хто мае прафесійнае дачыненьне да беларускай культуры, мовы, фальклору, з удзячнасьцю прыняць і падтрымаць ініцыятыву брацкага ўкраінскага народу, у т.л. і яго прадстаўніка Антона Глушко. Зьвяртаем увагу, што да канчатковага часу падачы заяўкі на ўдзел у Сьвяце нацыянальных моў і культур у Кіеве засталося крыху больш за тыдзень часу.
media@interkulturo.info (сюды дасылаць заяўкі на ўдзел у фестывалі)
Тэлэфоны: +38-044-587-62-97, +38-097-780-26-02, +38-063-849-31-98.
Спадар Уладзімір Сарока
Спадарыня Яўгэнія Славачэўская
Падаем узор анкеты ўдзельніка Лінгва-Фестывалю
Для тых беларусаў, хто вырашыў прыняць удзел у фестывалі, падаем таксама Е-адрэсу Антона Глушко: antglushko@yahoo.com
P.S.
На Фестывалі, напэўна, будзе шмат размовы пра “талерантнасьць”. Беларусам варта тлумачыць паўсюль, дзе толькі можна, што перад тым, як казаць беларусам пра талерантнасьць, ім трэба аказаць інтэрнацыянальную дапамогу ў змаганьні з этнацыдам! Іншы падыход – гэта ці то блюзнэрства, ці то сатанізм.
Вялікі дзякуй за матэрыял, пане Алесь та паважаная рэдакцыя! З павагай, Антон.
Srečno pot in mir in dobro! Me veseli.
Za novo življenje slovenskih narodov! Hvala lepa! Antin.