Галіна Арцёменка.
Хрысьціянства, якім прасякнута сучасная культура ў Беларусі, на жаль перашкаджае пашырэньню гістарычнага сьветагляда за межы 1000-гадовай даўніны. Цяперскія ўлады па вядомых прычынах гэтаму не спряюць тым больш, яны ўсё яшчэ накідаюць нам міфы нават пра блізкія 1917-22, 1937 і 1941-45 гг… Хрысьціянства ж, як толькі гаворка пачынае заходзіць пра падзеі, якія мелі месца 2000 і больш гадоў таму, адразу падсоўвае нам міфы пра нейкіх Каіна і Авеля, Маісея і Саламона, а таксама пра жыцьцё і пакуты Хрыста, якія да сапраўднай гісторыі беларусаў-літвінаў ня маюць аніякага дачыненьня (усе гэтыя постаці з культуры іншага народу навязьліва накідаюцца нам, каб замяніць нам нашае). Гэтую штучную перашкоду надзвычай варта пераадолець, бо сапраўдная гісторыя беларуска-літвінскага народу пачынае выглядаць больш-менш цьмяна толькі недзе за мяжой 4.500-5.000 гадоў. А таму наш гістарычны сьветагляд, калі ён ахоплівае меншы час, варта запоўніць больш-менш навуковымі ведамі, а ня міфамі. Так, у апошняй кнізе нашага знакамітага навукоўца-генетыка Аляксея Мікуліча “Беларусы ў генетычнай прасторы” (да скарочанага агляду гэтай кнігі мы, на жаль, аніяк не дабярэмся) сьцьвярджаецца: “Карыстаючыся “генетычным гадзіньнікам”, можна сьцьвярджаць, што папуляцыі карэнных жыхароў Беларусі вядуць свой радавод цягам ня меней як 130-140 пакаленьняў, гэта значыць, пачынаючы сама пазьней з сярэдзіны 2-га тысячагоддзя перад Нараджэньнем Хрыстовым”. Гэты й іншыя факты заклікаюць нас набываць веды аб перыядзе жыцьця нашых далёкіх продкаў у інтэравале часу 5.000-1.000 гг. таму. На асьвятленьне гэтага пытаньня накіравана энтузіястная праца шаноўнай пані Галіны. Таму мы выстаўляем трэцюю запар яе працу. Нагадваем таксама пра сайты, на якіх падобныя матэрыялы падаюцце спадарыняй Галінай больш шырока і свабодна: http://bel-diaspora-de.livejournal.com/; http://galinaartemenko.livejournal.com/.
Рэдакцыя.
Кожны нармалёвы чалавек дбае пра свой народ. Я таксама раблю пэўныя намаганні ў гэтым кірунку. Вельмі шкада, што аматару даводзіцца падмяняць навукоўцаў, каб абараніць наш беларуска-літвінскі народ ад абразаў, якія чуваць на ўсялякіх мовах і ад кожнага, каму толькі захочацца. Але ва ўзнагароду за зробленую працу маю вялікае задавальненне і гонар за свой народ. Думаю, што пасля прачытання гэтага артыкула і ў шмат каго з вас таксама сэрца ўзрадуецца, а ў душу ўвойдзе баявы дух нашых продкаў, якія пакінулі нам такую вялікую спадчыну.
Сярод вялікай колькасьці разнастайных археалагічных культур, вядомых археалогіі як навуцы (археалагічная культура – гэта сукупнасць матэрыяльных помнікаў, якія адносяцца да адной тэрыторыі, этнасу і маюць агульныя асаблівасці), нас найперш цікавіць культура шнуравай керамікі, яна ж – культура баявых сякер. Гэтая культура ахоплівае перыяд 3.200 гадоў да н.э. – 1.800 гадоў да н.э. Рэгіён знаходжання гэтай культуры – Сярэдняя, Усходняя і Паўночная Еўропа. Яе носьбіты – еўрапеоіды (славяне, балты, германцы).
А дзе ж тут беларусы? – запытаеце вы мяне. Як бачым, пра іх не ўспамінаецца.
Што такое культура шнуравай керамікі ці культура баявых сякераў.
Культуры шнуравай керамікі.
Помнікі культуры шнуравай керамікі, якая паслужыла прататыпам для культуры баявых сякер, уяўляюць з сябе характэрную кераміку: вільготная гліна ўпрыгожвалася адбіткамі вяровак (ільняных альбо пяньковых). Кераміка знаходзіцца галоўным чынам у пахаваннях: у магілах і мужчын, і жанчын знаходзяць характэрна ўпрыгожаны посуд.
Большасць даследнікаў у якасці найболеш старажытнага гарызонту культуры шнуравай керамікі вылучае комплекс старажытнасцяў, у першую чаргу пахавальных, выяўленых на тэрыторыі цэнтральна-усходняй Нямеччыны, Чэхіі, Польшчы, а таксама ўздоўж узбярэжжаў Балтыйскага і Паўночнага мораў. Самыя раннія пахаванні і селішчы, атаясняныя з культурай шнуравай керамікі, адносяцца да 3.000-2.900 гадоў да н.э. У сярэдзіне – другой палове 3-га тысячагоддзя да н.э., у перыяд свайго максімальнага распаўсюджання, элементы, характэрныя для кола культур шнуравай керамікі, адзначаюцца на шырокіх прасторах Еўропы: ад берагоў Рэйна да Паўднёвай Скандынавіі, Усходняй Прыбалтыкі, Паволжа, Верхняга і Сярэдняга Падняпроўя. Усходнім фарпостам культуры шнуравай керамікі была сярэднедняпроўская культура і фацьянава–баланаўская культура ў вярхоўях Волгі. Сярэднедняпроўская культура пакінула вельмі мала слядоў, аднак займала самы зручны шлях у Цэнтральную і Паўночную Еўропу з стэпаў. Размяшчалася яна, як відаць з назову, па плыні Дняпра і яго прытокаў прыкладна паміж Смаленскам і Кіевам.
У асноўны комплекс старажытнасцяў кола культур шнуравай керамікі адмыслоўцы звычайна ўключаюць: дэкараваныя шнурам або іншым арнаментам кубкі, амфары, гаршкі, каменныя свідраваныя і крэмневыя сякеры, нажы своеасаблівай формы, некаторыя тыпы ўпрыгожанняў. Са з’яўленнем культуры шнуравай керамікі ў Еўропе актыўна пачынае распаўсюджвацца курганны абрад пахавання, а таксама індывідуальныя пахаванні без курганнага насыпа. Магілы вельмі часта атачаліся кругавой канаўкай, слупамі. Памерлы звычайна ляжаў у пахавальнай яміне скукожаным на баку (хаця пахаванні мужчын, жанчын і дзяцей істотна адрозніваліся). Сустракаюцца пахаванні з крэмацыяй. У пахавальным рытуале вялікае значэнне надавалася агню і дарункам, якія прыносіліся, у тым ліку і ў выглядзе пахавальнай керамікі, каменных і крэмневых сякер, стрэл, ахвярных жывёл. Сярод вывучаных селішчаў рэдка сустракаліся доўгачасовыя пасёлкі. Звычайна носьбіты культуры шнуравай керамікі стваралі невялікія кароткачасовыя паселішчы з сезоннымі жылымі і гаспадарчымі пабудовамі. Мусіць, гэта было звязана з асноўным тыпам гаспадаркі – жывёлагадоўляй.
У групах прадстаўнікоў культур шнуравай керамікі вялікае значэнне належала дарослым мужчынам. Іх пахаванні вылучаліся спецыфічным пахавальным інвентаром, у тым ліку і вайсковага прызначэння, а таксама слядамі адмысловых рытуальных дзеянняў. Не выключана, што дарослыя мужчыны ў супольнасцях такога тыпу стваралі свае сацыяльна-ўзроставыя кланавыя структуры, падкрэсліваючы сваю выняткавасць пэўным рэчыўным комплексам і адмысловымі рытуаламі.
На тэрыторыі Беларусі ўзнікненне комплексаў, характэрных для культуры шнуравай керамікі, відавочна, мела месца бліжэй да сярэдзіны 3-га тысячагоддзі да н.э. Распаўсюджванне “шнуравых” традыцый магло адбыцца, як лічаць гісторыкі, як у выніку інфільтрацыі невялікіх груп мігрантаў, так і ў працэсе абмену ідэямі ў выніку доўгіх культурных кантактаў, якія ўсталяваліся ў 3-м тысячагоддзі да н.э. на прасторах ад Одэра да Верхняга, Сярэдняга Падняпроўя і Верхняга Паволжа [Гэта быў адзіны народ, што і пацвердзілі сучасныя генетычныя даследванні. – Г.А.].
У гэты час у межах сучаснай Беларусі жыло позненеалітычнае насельніцтва, культура якога грунтавалася галоўным чынам на старажытных мясцовых традыцыях больш ранніх этапаў каменнага стагоддзя. У канцы 4-га – пачатку 3-га тысячагоддзяў да н.э. на тэрыторыі Беларускага Палесся і Панёмання яно ўжо адчула ўплыў культуры варонкападобных кубкаў, а затым, пачынаючы з сярэдзіны 3-га тысячагоддзя да н.э., пранікненне носьбітаў культуры шарападобных амфар.
Сінтэз прыўнесеных і засвоеных традыцый культур шнуравай керамікі, культуры шарападобных амфар ды некаторых іншых вонкавых элементаў, з аднаго боку, і аўтахтонных неалітычных культурных рыс, з іншага боку, прывёў да ўзнікнення груп насельніцтва, якія ў адмысловай літаратуры атрымалі назоў сярэднедняпроўская культура, паўночнабеларуская культура, група палескай шнуравай керамікі, група шнуравай керамікі Беларускага Панёмання.
Як бачым з гэтага артыкула, таксама ўзятага з крыніцаў інтэрнэту, культуру шнуравой керамікі беларусы нібыта перанялі ад “невялікіх груп мігрантаў, і ў працэсе абмену ідэямі і доўгіх культурных кантактах, якія ўсталяваліся ў 3-ім тысячагоддзі да н.э. на прасторах ад Одэра да Верхняга, Сярэдняга Падняпроўя і Верхняга Паволжа”.
Пойдзем далей, паглядзім у тыя ж крыніцы пра культуру баявых сякер.
Культура баявых сякер.
Слова сякера з’яўляецца старажытным беларускім словам альбо старажытным іранскім запазычаннем (*tараrа-). Слова сякера (секера) складаецца з складоў, праз якія выражае свае якасці і адпавядае той рэлігійнай свядомасці, якая была ў тыя часы. Се Ке(а) Ра (се зло Ка (бог цемры) і дабро Ра (бог дня). На сучаснай мове можна сказаць сякера – гэта ёсць зло і дабро. У сучаснай рускай мове тэрмін “сякера” адносіцца, як архаізм, да баявой сякеры, але, відавочна, узяты з беларускай мовы. Старажытнае іранскае слова запазычана ў скандынаваў, якія таксама размаўлялі на старажытнай беларускай мове. Словастварэнне тое ж, што і сякера, толькі ад імя скандынаўскага бога Тора (То Ра – тапара: то па(-карае, -б’е, -рэжа, -калеча, -малоціць і т.д.) Ра). Так у адной мове склалася два варянты назова гэтай прылады, але абодва яны звязаны з імем язычніцкага бога Ра.
Першыя сякеры, якія мелі форму, падобную да сучаснай, з’явіліся яшчэ ў мезаліце (каля 6.000 да н. э.). Да гэтага людзі карысталіся проста замяняючымі прыладамі або камянямі без трымальні. Лёзы першых сякер вырабляліся з косткі або рогу. Першыя крэмневыя сякеры былі вырабленыя ў выглядзе цясла. Сякеры выкарыстоўваліся для рубкі дрэў і для апрацоўкі атрыманай драўніны. Функцыя сякер з тых часоў практычна не змянілася. Пачынаючы з позняга неаліту распаўсюджанымі былі невялікія каменныя сякеры з прастакутным лязом. Тады ж пачалі з’яўляцца сякеры з лёзамі з медзі. Бронзавыя сякеры былі знойдзеныя ў самым пачатку Бронзавага стагоддзя.
Ладдзепадобная каменная баявая сякера з Нярке пададзена на малюнку ў пачатку артыкула (лічба 1).
Культура баявых сякер – агульны назоў групы позненеалітычных археалагічных культур, распаўсюджаных у лясной паласе Сярэдняй і Ўсходняй Еўропы (Сярэднедняпроўская культура, Фацьянаўская культура, культура ладдзепадобных сякер, Злота культура і інш.) і, відаць, звязаных агульным паходжаннем. Для іх характэрны: каменныя паліраваныя сякеры, якія служылі галоўнай зброяй; кераміка (кубкі і амфары) з адбіткамі шнура (гл. культура шнуравай керамікі); аднолькавы пахавальны абрад (адзінкавыя пахаванні ў скручаным становішчы) і іншыя прыкметы. Плямёны культуры баявых сякер займаліся жывёлагадоўляй і земляробствам. Ім былі вядомыя першыя ў Еўропе колавыя павозкі, у якія запрагаліся быкі. Некаторыя навукоўцы звязваюць распаўсюджванне культуры баявых сякер у 2-й палове 3-га тыс. да н. э. на шырокіх тэрыторыях Еўропы з рассяленнем найпозняй хвалі індаеўрапейцаў (славяна-балта-германскіх плямёнаў).
Культура баявых сякер пачалася ад сярэднедняпроўскай культуры. Тэрыторыя сярэднедняпроўскай культуры – рэгіён Гомельскай і Магілёўскай вобласці.
На мапе ўнізе пададзены прыблізны распаўсюд культуры баявых сякер і суседніх культур у III тысячагоддзі да н.э.
Культура баявых сякер (яна ж, нагадаем, таксама культура шнуравай керамікі – corded ware, або культура адзінкавых магілаў) – велізарны археалагічны пласт у Еўропе, які бярэ пачатак у познім неаліце, дасягнуўшы свайго росквіту ў меднае стагоддзе і які скончыўся ў раннім бронзавым стагоддзі. У розных мясцовасцях працягваўся з 3.200-2.900 гг. да н.э. да 2.300-1.800 гг. да н.э. Плямёны культуры баявых сякер часта лічацца першымі індаеўрапейцамі на тэрыторыі Сярэдняй Еўропы.
Тэрыторыя. Ахоплівае вялікую частку кантынентальнай Еўропы, за выключэннем краін міжземнаморскага рэгіёну, які насялялі сінакаўказцы (ад іх засталіся баскі), і поўначы Скандынавіі, які насялялі продкі лапландцаў.
Назоў “культура баявых сякер” паўстаў дзякуючы звычаю класці ў мужчынскія магілы каменную баявую сякеру (якая была неэфектыўная ў якасці зброі і пазначала сацыяльны стан). Іншыя назовы, “культура шнуравай керамікі” і “адзінкавых магілаў”, заснаваны на характэрным спосабе арнаментацыі керамікі і пахавальным абрадзе.
Паходжанне і развіццё. Паводле распаўсюджвання па кантыненце, відавочна прасочваецца зліццё больш ранніх археалагічных культур у рознай ступені з элементамі культур усходу і поўдня. Культура ўяўляла не адзінае цэлае, а хутчэй пранікненне тэхналагічных і культурных новаўвядзенняў. Той факт, што культура шарападобных амфар займае значную частку вобласці культуры шнуравай керамікі, пацвярджае гэта.
Вакол Балтыйскага мора і далей на захад у прыбярэжных раёнах Скандынавіі відавочны ўплыў прыморскага гаспадарча-культурнага тыпу, дзе мора з’яўлялася аб’яднаўчым элементам – гэтак жа, як Эгейскае мора аб’ядноўвала грэкаў.
На захадзе ўключае ў сябе ўсе вобласці больш ранняй культуры варонкападобных кубкаў і, відавочна, з’яўляецца яе спадчыннікам (не абавязкова адзіным). На тэрыторыі сучасных Балтыйскіх краін і Калінінградскай вобласці культура шнуравай керамікі, мабыць, стала культурай прышэльцаў, якая змяніла паўднёва-заходнюю частку аса-нараўскай культуры. У іншых месцах, аднак, асабліва ва ўсходніх абласцях, была цалкам новай, не звязанай ні з якой з больш ранніх культур.
Гаспадарка. Характэрны маленькія паселішчы і земляробства, падобнае з культурай варонкападобных кубкаў, а таксама ўтрыманне хатняга быдла. Большасць, аднак, відаць, вяла качавы або напаўкачавы вобраз жыцця. Выкарыстоўваўся колавы транспарт (меркавана, з валамі ў якасці цяглавай сілы). Коні, магчыма прыручаныя, былі прадстаўлены тарпанам. Асноўнай хатняй жывёлай была свіння – ежа, якая з’яўляецца характэрнай рысай кельцкай, ангельскай і ўкраінскай кухняў.
Магілы. Пахаванні рабіліся глыбінёй каля метра, без якіх-небудзь вонкавых прыкмет. Целы клаліся ў скручаным становішчы – мужчыны ляжалі на правым баку, жанчыны на левым. І тыя, й іншыя тварам на поўдзень. Магілы часта размешчаны ў шэраг. Шматлікія адзначаны невялікім насыпам. Магілы мужчын звычайна ўтрымоўваюць каменную баявую сякеру.
Існаваўшая прыкладна ў той жа час культура званападобных кубкаў мела падобныя пахавальныя традыцыі, і разам гэтыя дзве культуры займалі вялікую частку Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Зьяўляючыся відавочна роднасным культуры шнуравай керамікі, народ званападобных кубкаў уяўляе з сябе адну з загадак дагістарычнай Еўропы.
Гіпотэзы аб пратакультуры
Народ культуры шнуравай керамікі часцей за ўсё разглядаецца ў якасці продка протабалта-славян на ўсходзе і протагерманцаў, протакельтаў і протаіталь’янцаў на захадзе.
Культура шнуравай керамікі ў тэрмінах тэорыі Гімбутас можа разглядацца як “курганная” культура, узнікшая ў Еўропе ў эпоху неаліту. Пачатак гэтай “курганізацыі” або індаеўрапеізацыі прыкладна супадае з Культурай шарападобных амфар (каля 3400-2800 да н.э.) і Бадэнскай культурай (каля 3600-2800 да н.э.) – працэс, апісаны Гімбутас як другая хваля “ўварвання” курганнай культуры.
Падобна, што ў ранняй фазе існавала вялікая неіндаеўрапейская агульнасць, частка якой Гімбутас пазначыла як Старая Еўропа. Пасля гэтая агульнасць, магчыма, станавілася больш індаеўрапейскай.
Гісторыя баявой сякеры.
Сякера – першая двускладовая прылада ў гісторыі. У знак магутнасці і ўлады сякера ператварылася вельмі рана. Яе сацыяльнае значэнне пераканаўча прадэманстраваў амерыканскі антраполаг Лорыстан Шарп, які вывучаў аўстралійскае племя Йір-Ёрант. Каменныя сякеры – найкаштоўнейшая племянная ўласнасць – захоўваліся ў старэйшын і выдаваліся малодшым чальцам клана ў арэнду.
З сякерай у руках намаляваны на сваім трыўмфальным рэльефе грозны акадскі цар Нарамсін (2.254-2.218 гг. да н. э.). На іншых рэльефах, егіпецкіх, фараоны дзівяць ворагаў сякерамі. Сякерка была знакам дзяржаўных паўнамоцтваў у Старажытным Рыме – яе насілі ліктары, целаахоўнікі консулаў. У шматлікіх міфалогіях сякера – атрыбут багоў. Так, у індуізме Шыва ўручае гэтую зброю Раме, і той становіцца Парашурамай, гэта значыць Рамай-з-Сякерай. З яе дапамогай ён “тройчы па сем разоў чысціў зямлю ад кшатрыяў, напоўніўшы іх крывёй пяць азёр”. Велізарную сімвалічную ролю адыгрывала сякера ў крыта-мікенскай культуры: нават знакаміты Лабірынт, калі верыць Плютарху, атрымаў назоў ад святой сякеры – лабрыса, яго малюнак знойдзены на сценах Кноскага палаца.
Вядома, пры пераходзе ад адной культуры і аднаго арэала да іншага аблічча сякеры магло моцна змяняцца. Спачатку распаўсюджанне атрымала так званая сякера-клявец – з вузкім выцягнутым прастакутным лязом, арыентаваным папярок сякерышча. Прылада, якая сумяшчала функцыі матыкі і кіркі, паўстала ў IV тысячагоддзі да н. э. у Месапатаміі і распаўсюдзілася па Блізкім Усходзе. На акадскай мове яна звалася “пілаку“, слова было запазычана з індаеўрапейскай мовы, якая пачала нараджацца яшчэ да яе падзелу на “інда-” і “еўрапейскія”. Аднак, запазычыўшы слова, індаеўрапейцы рашуча перайначылі прадмет, ім абазначаны. Напрыклад, крыцкая сякера мела два лязы, якія пашыраныя і круглявыя на канцы.
Фасцыя рымскага ліктара – сякера з трымальняй з перавязаных дубцоў.
Каменныя сякеры на тэрыторыі Беларусі.
Сякера як прылада працы на тэрыторыі Беларусі ўзнікла вельмі даўно. Але тое, што нашы продкі з’яўляюцца вынаходнікамі баявой сякеры, мала каму вядома, а можа, да такой крамолы ніхто не пасмеў і дадумацца. Каб не быць галаслоўнай, прывяду даныя архелагічных даследванняў, прыведзеныя ў энцыклапедзіі “Археалогія і нумізматыка Беларусі” 1993 года выдання.
1. г. Орша: знойдзена майстэрня камянёвых прылад, узрост – 8-7 тысячаў год; знойдзена двухбаковаапрацаваная сякера 3-га тысячагоддзя да н. э.
2. в. Бабінавічы Лёзнінскага раёну: знойдзены сякеры, узрост 4-3 тысячагоддзе да н.э. (звярніце увагу: назоў г. Лёзна паходзіць ад слова лязо).
3. в. Бабровічы Івацэвіцкага раёну: знойдзены міндалепадобныя сякеры або разакі, узрост 10-6 тысячагоддзе да н.э.
4. в. Бакінічы Пінскага раёну: знойдзена сякерападобная прылада 5-4-га тысячагоддзя да н.э.
5. в. Баркалабава Быхаўскага раёну: знойдзена сякера з перахватам, узрост 10-8 тысячагоддзе да н.э.
6. в. Берагавая Слабада Рэчыцкага раёну: знойдзена каля 7 тысячаў прыладаў з крэйдавага (“сожскага”) крэменю, сякеры ўзростам 9-8-е тысячагоддзе да н.э.
7. в. Берасцёнава Аршанскага раёну: знойдзены сякеры 9-8 –га тысячагоддзя да н.э.
8. в. Бердыж Чачэрскага раёну: знойдзена сякерападобная прылада узростам 25-27 тысячаў год.
9. в. Ваўчуны Слонімскага раёну: знойдзена прылада тыпу сякеры, узрост 6-5 тысячаў год.
10. в. Востраў Пінскага раёну: знойдзены пікападобныя сякеры, узрост 5-4 тысячаў год да н.э.
11. в. Гайкоўка Касцюковіцкага раёну: знойдзена 2000 прыладаў, сярод якіх авальныя сякеры, узрост – 5 тысячаў год да н.э.
12. в. Глыбаўка Веткаўскага раёну: знойдзена майстэрня часу сожскай культуры і 33 тысячы вырабаў з крамяню, у тым ліку і сякеры.
13. в. Горкі Чэрыкаўскага раёну: знойдзены клінападобныя і розныя віды сякер, узрост 6-5 тысячагоддзе да н.э.
14. в. Камень Пінскага раёну: знойдзена майстэрня і 40 тысячаў апрацаваных крамянёў, сякеры і цёслы, узрост 5-2 тысячагоддзе да н.э.
15. в. Мірагошча-Горкі Чэрыкаўскага раёну: знойдзена майстэрня і 15 тысячаў крамянёвых прыладаў, сякеры, узрост 6-5 тысячагоддзе да н.э.
16. г. Дубна Ровенская вобласць (раён пражывання этнічных беларусаў-драўлян): знойдзена нуклепадобная сякера свідэрскай культуры, узрост 19-12 тысячагоддзе да н.э.
17. в. Моталь Іванаўскага раёна: знойдзена майстэрня і 15 тысячаў рэчаў эпохі неаліту, сярод якіх сякеры, а таксама 600 крамянёвых прылад узросту 9-5 тысячагоддзя да н.э., сярод якіх сякеры. Тут таксама знойдзены авальныя сякеры ўзростам 8-5 тысячагоддзе да н.э., якія адносяцца да Нёманскай мезалітычнай культуры.
18. в. Новыя Грамыкі Веткаўскага раёну: знойдзена майстэрня эпохі позняга мезаліту (“сожская культура”) і 40 тысячаў вырабаў, сярод якіх сякеры, у тым ліку і сякера з перахватам.
19. в. Сасёнка Вілейскага раёну: знойдзены сякеры узростам 7-5 тысячагоддзе да н.э.
20. в. Струмень Кармянскага раёну: знойдзена больш за 1300 вырабаў, сярод якіх сякеры і цёслы, узрост – позні этап верхнедняпроўскай, ранні сярэднедняпроўскай і сярэдні сосніцкай культур.
21. в. Хвойна Магілёўскага раёну: знойдзена сякера з двухбаковай выемкай, узрост 12-10 тысячагоддзе да н.э.
22. в. Церабень Пінскага раёну: знойдзены каменныя сякеры з усечаным абухам і клінападобныя. Узрост – позні неаліт і ранні бронзавы век.
23. в. Чырвоная Слабада Бялыніцкага раёну: знойдзены клінападобныя сякеры 3-2 тысячагоддзяў да н.э.
У гэтым спісе пададзены яшчэ не ўсе знаходкі на тэрыторыі Беларусі, іх нашмат больш. Як бачна, беларусам баявая сякера была ўжо вядомая з 12 тысячагоддзя да н.э. Да іх яе яшчэ ніхто не ведаў. Вынаходства баявой сякеры змяніла аблічча зямной цывілізацыі. Прыемна здзіўляе і шматлікасць відаў сякеры. Яшчэ больш здзіўляе той факт, што аб гэтых знаходках нават і блізка нідзе не ўпамінаецца. У мяне пытанне – чаму? Па-першае: У нас проста адсутнічае археалагічная навука, а калі яна і ёсць, то бяздзейнічае. Гэтая навука выказвае палітызаваную думку, а не зыходзіць з інтарэсаў народу. Яна не дапускае нават і блізка такой думкі, што продкі беларусаў змянілі сваім вынаходствам аблічча зямлі. Па-другое: У нас не дапускаецца і блізка думка, што гісторыя Беларусі пачынаецца з 27 тысячаў гадоў назад, а не з 1917 года. Такая палітыка прывяла да таго, што кожны, хто зазірнуў у “зазеркалле” за 1917 год ці ў дахрысціянскую Беларусь, лічыцца нацыстам-фашыстам. Аб гэтым кажа нават той факт, што сумнавядомага “Алеся Белага”, які выступіў у “чорным колеры” супраць усведамлення дахрысціянскай культуры носьбітам гэтай культуры, беларускім народам, улада стала ўзвялічваць, прыняла ў сваю каманду. Натуральна, што такое стаўленне да свайго народа, да яго культуры вядзе да вялікіх духоўных і матэрыяльных стратаў. Хто з вас бачыў музей Культуры баявой сякеры? Куды падзеліліся гэтыя знаходкі з вышэй пералічаных вёсак? Дзе турыстычныя маршруты па гэтых мясцінах? Ці там нават і намёку няма, што былі каменныя майстэрні такога ўзросту? Нават агідна ўспамінаць пра такую нядбайную ўладу. Ганьба ёй вялікая. Народ, які змяніў сваім вынаходствам аблічча ўсёй планеты, сёння жыве ў жабрацтве. Проста звышдэградацыя, агідства і цемрашальства – вынік палітыкі каланізацыі.
Сякера ў традыцыйнай культуры беларусаў.
Вось што аб гэтым пішуць Аксана Катовiч, Янка Крук.
Сякера – прылада працы, з дапамогай якой можна секчы, раз’ядноўваць рэчы, нарыхтоўваць дровы і г.д. Так, сякера ў традыцыйнай культуры беларусаў стала сiмвалам “раз’яднання”. Часам яна выступала прыладай забойства (напрыклад, галаву курыцы адсякалi менавiта сякерай). Сякера магла выступаць i сiмвалам кроўнай ахвяры i помсты.
* Часам сякера была сiмвалам сiлавога вырашэння пытанняў. І сёння iснуе выраз: “Сказаў, як сякерай адсек…”, якi азначае рэзкi ў адносiнах да суразмоўцы тон i валявое рашэнне.
* З сякерай параўноўвалi таго, хто дрэнна плаваў: “Плыве, як сякера”.
* Сякера была абавязковай прыладай працы цесляроў, якiя, дзякуючы свайму майстэрству, пры дапамозе сякеры i практычна без цвiкоў будавалi храмы, каплiцы, калодзежы i г.д.
* Сякеру, як рэч з вострым лязом, якое раз’ядноўвае iншыя рэчы адным рухам, выкарыстоўвалi ў рытуальнай i магiчнай практыцы, каб “рассекчы” нябачныя нiцi, якiя “ахутваюць чалавека” i не даюць яму магчымасцi жыць паўнавартасным жыццём. У дачыненнi да хворага з дапамогай сякеры выконвалi рытуальныя дзеяннi: ставiлi на сякеру; умоўна “секлi” на яго галаве рытуальныя рэчы; клалi сякеру пад яго падушку цi ложак.
* Часам сякеру, як рытуальную рэч, якая сiмвалiзуе разрыў, выкарыстоўвалi ў сямейнай абраднасцi. Так, пупавiну нованароджанага хлопчыка трэба было абавязкова адсекчы сякерай цi разрэзаць на сякеры.
* Калi памiраў адзiн з блiзнятаў, трэба было на парозе хаты рассекчы на дзве часткi манету, i тую частку, якая трапiла за парог, кiнуць у магiлу, а другую, тую, што трапiла ў хату, захаваць у ёй. Гэта дзеянне выконвалi, каб засцерагчы ад немiнучай смерцi другога з пары блiзнятаў.
* Жанчыне, асаблiва цяжарнай, забаранялася без нагоды браць у рукi сякеру, каб не справакаваць нараджэнне дзiцяцi з рассечанымi, г.зн. “заячымi” вуснамi.
* Той жанчыне, якая збiралася яшчэ нараджаць дзяцей, забаранялася секчы галаву курыцы — гэта павiнен зрабiць мужчына.
* Сякеру забаранялася прыносiць у хату ў той момант, калi рыхтавалi рошчыну цi калi хлеб стаяў у печы. Лiчылася, што ў такiм выпадку хлеб “няўдалы будзе”.
* Парушэнне гэтых забаронаў выклiкала шэраг негатыўных наступстваў у хаце: бiўся посуд, не магла ацялiцца карова i г.д.
* Сякера ў шэрагу iншых вострых рэчаў (нож, серп, iголка) была абярэгам хаты ад нячыстай сiлы i чалавека “з дурнымi намерамi”.
Знак Перуна
Пярун – бог вайскоўцаў. Знак Перуна паказаны на малюнку ў пачатку артыкула пад лічбай 2. Без сумневу, гэта татэм баявой сякеры. У беларускай традыцыйнай культуры такія рэчы, як сякера, стрэлы, дзіды, называлі Перуновымі стрэламі. Сімвал перуновых стрэлаў беларусамі зафіксаваны ў звязах народнай вышыўкі (гл. фота ўнізе).
Вось гэта спадчына! Ай, да малайцы нашы продкі! І якая ганьба нам, іх нашчадкам, што нават пра гэта не ведаем і не імкнемся даведацца. Традыцыі нашых далёкіх продкаў ў распрацоўцы баявой тэхнікі працягнулі іх нашчадкі: нашчадак шляхецкага роду Урбан вынайшаў артылерыю, шляхціч К.Сімяновіч вынайшаў трохступенёвую ракету яшчэ ў сярэднявеччы, нашчадак шляхецкага роду Сікорскі вынайшаў баявы верталёт, гамельчанін Сухі вынайшаў самалёт-знішчальнік, беларус Б.Кіт запусціў амерыканцаў на Месяц…
Жыве Беларусь!
Ад рэдакцыі:
Адзінае, што, зыходзячы з патрабаваньняў навуковасьці, мы б не спяшаліся заяўляць пра тое, што беларусы былі вынаходнікамі пэўных відаў сякеры. Дастаткова ўжо таго, што нашы далёкія проді былі выбітнымі майствамі…
Тое што Вы робіце, спадарыня Галіна, гэта вельмі добра – пашырэнне гарызонта ведаў, сьвядомасьці. Толькі ня трэба адмоўна ставіцца да Хрысціянства. Культура, якая ўзнікла пасьля Хрыста, гэта другасны эфект. Галоўнае ў Слове – гэта Дух, форма духа, у ім сіла і жыццё. Гэта не матэрыяльная культура ні арыяў, ні семітаў. З Вашых артыкулаў кантэкстам прасочываецца матэрыялізм і ваяўнічасьць. Вайна самаразубральна. Няўжо Вам не вядомы прыклад з гісторыі ўсіх войнаў, імперый. Можна прагназаваць развіццё падзей нават па першых кроках. А вынікі Вашых даследаванняў могуць стаць фундаментам для новага этапа развіцця Літвы-Беларусі. Народ, які жыве ў паганьскім праваслаўі, без апоры ў жыцці, сьпіваючыся ад безвыходнасьці, можа з легкасьцю ўспрыняць гэта. Няўжо разрубанне манеты на дзьве часткі абароніць чалавека? Гэта насамрэч пагружэнне ў ніжэйшы ўзровень: ад духа, да метала, матэрыі і дзеянняй з імі. Калі казаць пра духоўны сэнс гэтага дзеяння, і калі ён ёсьць, то гэта варажба, магія. Я думаю Вы ведаеце, што такое магія. Калі ліцьвінскі народ быў магутны, чаго яго задушылі? Ніхто, ніякія войскі не зрабілі б гэтага, калі б не было ўнутраных супярэчнасцяў. Ваяўнічасьць ліцьвінаў, братазабойства (гляджу хаця б “Пана Тадэвуша” Міцкевіча), ганарыстасьць – гэта галоўны мінусы у адносінах да бліжняга свайго і прычыны зьнікнення Літвы на некаторы час, прычым я ніяк не адмаўляю станоўчых рыс. Любі бліжняга – вось фундамент ва ўзаемаадносінах. Я не бяруся казаць наколькі Вы разумеце Слова, аднак прашу асьцярожна ставіцца да гострых выказванняў наконт Хрысціянства як духоўнай з’явы, але не матэрыальнай з сьвечкамі, царквамі, касьцеламі, ікономі… Акрамя карысьці ў новых гістарычных ведах, Вашы дасьледванні могуць даць і адмоўныя вынікі для беларускага народа.
Паважаны сп. Яўген, цяжка мне з вамі так размаўляць і тым не менш паспрабую. Усе рэлігіі хрысціянства, мусульманства і т.д. адбыліся ад адной. Гэта дакладна. Я наогул яшчэ ніяк не адношуся ні да якой рэлігіі. Я пакуль прытрымліваюся тых святаў і абрадаў, якіх прытрымліваліся мае родныя. І з гэтага шляху мяне пакуль ніхто не зкірававаў у нейкі бок. Я нікога не падштурхоўваю да вайны, хіба можа толькі да інтэлектуальнай. Але я лічу, што народ без нацыянальнага патрыятызму, мёртвы народ і ён не здольны вырашаць жыццёвыя праблемы. Вы гаворыце, што ў маіх артыкулах адчуваецца ваяўнічы дух. Гэта вельмі добра. Значыць уліваецца новая энергетыка ў жылы людзей. Гэта ёсць залог будучыні беларусаў. Людзі моцныя духі і сілай волі – толькі такімі павінны быць беларусы. Бязвольнасць, бязхрыбетнасць вядзе людзей да дэградацыі і да таго стану які вы бачыце. Я пісала аб сваёй праграме: Беларусь павінна стаць высокаадукаванай, высокакультурнай, шляхетнай, заможнай краінай. Калі вы думаеце, што гэта можна зрабіць з ніякімі людзьмі, то гэта проста самахлусня. Гэтага могуць дасягнуць людзі без комплексаў. Я пішу аб тым. што ёсць за такія людзі беларусы. Як бачыце, беларусы – гэта адна з высокаразвітых нацыяў. Пастаяннае зацвержванне, што беларусы ніякія, мова іх прымітыўная, сфера уплыву і г.д., прывялі да фізічнага і духоўнага памірання народу. Лічу, што дальнейшая гульня ў талерантнасць вядзе да поўнага знікнення беларусаў. Нам не хапае ваяўнічага духу, гонару і адчування сваёй годнасці. Дзяўчына з годнасцю не пойдзе стаяць на трасу, а хлапец са шляхецкім гонарам не будзе валяцца п’яным каля пад’езду. Людзі са шляхецкім выхаваннем не стануць збіваць сваіх суграмадзянаў, толькі за тое, што яны размаўляюць на беларускай мове, не будуць адмаўляцца ад сваёй гісторыі, культуры, сваіх продкаў і называць вуліцы і гарады іменем забойцаў. Баявая сякера – гэта гонар нашага народа і беларусы павінны ведаць аб гэтым і ганарыцца. Аб в. Бердыж і баявой сякеры-бердыш павінен ведаць не толькі кожны беларус, а і кожны іншаземец. каб ніхто ніколі не пасмеў сказаць, што мы штучна створаная нацыя. Паважаны сп. Яўген, каб нешта дрэннае казаць пра нашу дахрысціянскую веру, вы спачатку яе даследуйце: святы, абрады, рытуалы і г.д. Магія нашых продкаў – не такі ужо пусты гук, як вы думаеце. Уся гэта магія аснова на магнітных уласцівасцях зямлі і сонца. на зямным прыцяжэнні, якое вывучаецца ў школе, на прылівах і адлівах, на шанаванні прыроды і ведах па вядзенню земляробства і жывёлагадоўлі. Напрыклад, у культуры беларусаў існуюць святы шанавання крыніцаў, птушак, жывёлы. хлеба, збожжа. Што ў гэтым дрэннага? І паглядзіце што шануе праваслаўная царква? Напрыклад, маскоўскіх князёў, якія забівалі наш народ ці наогул невядомых асобаў. Людзі сёння не жывуць ў паганскім праваслаў’і, людзі сёння жывуць ў атэістычным бальшавіцкім безбожжы і ліберальным прагматызму-паразітызму, ў культуры крымінальна-браткоўскага цынізму. Вось такая свядомасць сёняшніх людзей.
“Народ без нацыянальнага патрыятызму – мертвы народ”, – усё правільна. Супраць гэтага не выказваюся.
“Людзі моцныя духі і сілай волі – толькі такімі павінны быць беларусы”,- таксама ўсе правільна, толькі дух павінен быць, як модна казаць зараз, крэацыністскім, а не дыструктыўным. Наваявалі і наразбуралі без нас.
“Калі вы думаеце, што гэта можна зрабіць з ніякімі людзьмі, то гэта проста самахлусня”, – з ніякімі нельга, бо з людзей, частак народа, складаецца народная душа. І над імі трэба працаваць.
“Гэтага могуць дасягнуць людзі без комплексаў”: калі комплексам лічыць забойства, то трэба і дадаць лозунг “Цель оправдывает средства”, за якім многа чаго замешана ў сусветнай гісторыі.
“Паважаны сп. Яўген, каб нешта дрэннае казаць пра нашу дахрысціянскую веру, вы спачатку яе даследуйце: святы, абрады, рытуалы і г.д.”: усё правільна, я мала ведаю. Калі УСЯ магія заснавана на навуцы аб уласцівасцях прыроды, на законах фізікі, то тады трэба развітацца з яшчэ адным мітам.
Але шанаваць прыроду – гэта значыць беражна да яе ставіцца, а не адухаўляць як жывую, і не лічыць розныя прыродныя прадметы і з’явы Багамі.
Усе галоўнае я напісаў вышэй. Посьпехаў у вашай працы!
Дзе ж гэта я вяду размова пра забойства? Я не ведаю што там у вашай галаве мроіцца, але у мяне пра забойства і размоў няма. Я толькі вяду размову пра інтэлектуальнае змаганне, пра адукацыю і шляхетныя паводзіны. А як патрэбна працаваць з заблудшымі людзьмі? Нянькацца, ціліўкацца? Ці можа кожны дарослы чалавек павінен адказваць за свае учынкі? А я лічу, што ў краіне павінна быць такая створана сістэма, каб чалавек сам бег да шляхетных паводзінаў, каб ён сам бег бараніць сваю краіну. А казаць аб маралі і ствараць не выносныя умовы для жыцця проста цынізм.
З такім поспехам можна сказаць і пра абразы (намаляваныя сухія доскі і т.д.) Але прырода і ёсць жывая істота. У кожнай расліне, у кожнай жывёліне праходзяць біяхімічныя працэсы, значыць яны жывыя. Зямля, лес, вада, камяні – гэта жывая прырода, бо яны маюць фізічныя і хімічныя уласцівасці, яны жывуць і калі становяцца мёртвымі гніюць і распадаюцца ў нешта іншае.