nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

23 сакавіка, 2009 | 13 каментарыяў

Паўторная абвестка аб прапанове стварыць зародак

Беларускага Дэмакратычнага Руху

У сувязі з дыскусіяй, якая разгарнулася вакол папярэдняй абвесткі, стала зразумелым, што неабходна пацьвердзіць, а што ўдакладніць.

1. Месца і час сустрэчы застаюцца ранейшымі. Гэта Менск, помнік Янку Купалу (прасьпект Скарыны-Незалежнасьці, сквер насупраць Цырку), 28 сакавіка 2009 г. (субота) у 10.30 раніцы.


2. Пажаданы прыход беларусаў, якія шчыра жадаюць спрыяць зьдзяйсьненьню аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу – найперш г.зн., што беларускі народ павінен мець сваю дзяржаву і быць яе гаспадаром. Непажаданы прыход небеларусаў, кіраўнікоў сучаснай “аб’яднанай апазіцыі”, а таксама тых, чые інтарэсы супярэчаць аб’ектыўным інтарэсам беларускага народу.

3. Плануецца заняцца наступным:

3.1. Неабходна стварыць і абгрунтаваць Праграмны вобраз будучай беларускай дзяржавы, якая павінна быць інструмантам для зьдзяйсьненьня гістарычнай місіі беларускага народу, забясьпечваць умовы для раскрыцьця яго патэнцыялу. Натуральна, што гэтая Праграма павінна ўпісвацца ў прагрэсіўны кірунак разьвіцьця ўсёй агульналюдскай цывілізацыі. Апошняя без разнастайнасьці народаў, без іх нацыянальна-дзяржаўных утварэньняў і без іх мірнага супрацоўна разьвівацца ня можа! І натуральна, што такая Праграма будзе пярэчыць інтарэсам розных сацыльных паразітаў, якія будуць усяляк перашкаджаць яе стварэньню, успрымаючы яе стваральнікаў як сваіх ворагаў. Да этага трэба быць падрыхтаваным.

Заўвага: Праграмны вобраз будучай беларускай дзяржавы павінен грунтавацца на аб’ектыўных інтарэсах беларускага народу, уключаючы захаваньне і разьвіцьцё сваіх Сьвятых нацыянальных каштоўнасьцяў – сімвалаў, мовы, культуры, гісторыі, генетычнага адзінства, нацыянальнага сьветагляду, мэтаў і г.д. – г.зн. тых беларускіх каштоўнасьцяў, якія выконваюць функцыю яднаньня і грунту для гарманічнага, справядлівага ўладкаваньня і Беларускай дзяржавы, і беларускага грамадства (менавіта з-за гэтай функцыі на нашы Сьвятыя каштоўнасьці ідзе такая зацятая атака). У аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу таксама ўваходзіць адпаведная доля капіталаў, якія ёсьць на тэрыторыі Беларусі, і якія павінны быць у прыватнай ўласнасьці беларусаў; беларуская ўлада, скіраваная на зьдзяйсьненьне аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу; беларуская эканоміка, экалогія, ідэалогія, дэмаграфічная палітыка, геапалітыка, натуральна, незалежная беларуская дзяржава і г.д.

У сувязі з азначаным, тых, хто выступае за рускамоўнасьць беларусаў (напрыклад, В. Мацкевіч), хто спрабуе вывесьці прынцыпы ўладкаваньня беларускай дзяржавы з “правоў і свабод” абстрактнага індывіда (напрыклад, “Сейбіт”), хто фармальна ўспрымае дэмакратыю, хто імкнецца накінуць беларусам заходнюю сіёна-ліберастыю ці расейскі каланіялізм, хто падпявае польскім імперыялістам, а таксама тых, хто прапануе ісьці ў лясы,… просім не турбавацца (прынамсі, да часу карэннага пераасэнсаваньня свайго сьветагляду).

Акрамя Праграмнага вобразу будучай беларускай дзяржавы (1) неабходна стварыць Праграмы і сабраць адпаведныя матэрыялы для навучаньня актыўных беларусаў беларускай мове і культуры (2), беларускай гісторыі (3) й, па-магчымасьці, тактыцы выніковага негвалтоўнага змаганьня за беларускія інтарэсы ў сучасных грамадска-палітычных рэаліях (4). Гэта ёсьць чатыры галоўных прадметы для навучаньня.

Гэтая форма дзейнасьці (усё пададзенае ў п. 3.1.) завецца ВЕДЫ (I).

3.2. Пасьля выкананьня ўсяго папярэдняга, трэба арганізаваць навучаньне ўсіх грамадскі актыўных беларусаў, якія жадаюць атрымаць неабходныя веды і якія разумеюць, што без пададзеных у п.3.1. ВЕДАЎ ніякае змаганьне за беларускі народ і яго інтарэсы (у нашых умовах гэта і ёсьць змаганьне за дэмакратыю) ня можа даць плёну.

Больш падрабязна сістэму перадачы ведаў беларускім актывістам (іх навучаньня) пакуль апісваць ня будзем. Адзначым толькі адзін момант – яна павінна быць сталай, зьвязанай з выкарыстаньнем сучасных інфармацыйных сістэм, легальнай і мінімальна матэрыяльна затратнай.

Гэтая форма дзейнасьці завецца КАДРЫ (II).

3.3. Пасьля таго, як колькасьць падрыхтаваных актывістаў дасягне хаця б некалькі сотняў, можна пачынаць ставіць пытаньне аб арганізацыі Беларускага дэмакратычнага руху, каб усе беларускія падрыхтаваныя актывісты маглі дзейнічаць сістэмна, як адна арганізаваная сіла.

Гэты этап дзейнасьці завецца АРГАНІЗАЦЫЯ (III).

Паколькі гэты этап дзейнасьці зьяўляецца яшчэ больш аддаленым, цяпер пра яго казаць тым больш ня варта.

3.4. Калі будзе створаны Беларускі дэмакратычны рух, яго галоўнай задачай будзе прывіць (праз асьветніцтва) максімальнай колькасьці беларусаў разуменьне таго, што іх суб’ектыўныя інтарэсы могуць быць зьдзейсьнены толькі шляхам зьдзяйсьненьня АБ’ЕКТЫЎНЫХ інтарэсаў усяго беларускага народу. І прапарцыйна ім. Трэба імкнуцца максімальна ператварыць аб’ектыўныя інтарэсы наша народу ў суб’ектыўныя інтарэсы грамадскай масы. Паралельна з такім тлумачэньнем у ўсё большай колькасьці беларусаў павінна нарастаць пачуцьцё, што тыя, хто прадстаўляе “Беларускі дэмакратычны рух”, адначасова прадстаўляе й іх асабістыя суб’ектыўныя інтарэсы.

Гэтая этап дзейнасьці завецца АСЬВЕТНІЦТВА + ПРЫХІЛЬНАСЬЦЬ МАС (IV).

3.5. Наступныя этапы, думаем, відавочныя – гэта УЛАДА (V) і ЗЬДЗЯЙСЬНЕНЬНЕ ПРАГРАМЫ (VI), з укладаньня якой мы прапануем пачаць (п. 3.1.) .

4. У час выкананьня гэтага плана прапануецца ўлічваць таксама наступныя фонавыя чыньнік:

4.1. Уся запланаваная дзейнасьць ёсьць АБСАЛЮТНА ЛЕГАЛЬНАЙ. Што можа быць нелегальна ў тым, калі сабярэцца група інтэлектуалаў і будзе думаць, як палепшыць умовы жыцьця свайго народа?! Таму нам ні ад каго ня трэба хавацца. Але тое, што мы будзем успрымацца як ворагі пэўнымі сацыяльнымі паразітамі – гэта факт. Таму любая агрэсія на нас будзе справай іх рук.

4.2. Уся запланаваная дзейнасьць павінна рабіцца толькі на беларускія грошы. І нават залежнасьць ад іх трэба мінімізаваць. Гэта неабходна, каб не ператварыцца (звычайна такое адбываецца паступова, незаўважальна) ў прыладу для дасягненьня чужых мэт.

4.3. Нельга адначасова зьдзейсьніць адразу ўсе запланаваныя этапы. Яны таму і завуцца этапамі. А гэта значыць, спачатку этап Веды, затым этап Кадры і г.д.

4.4. Нашай задачай ня ёсьць “скінуць Лу-ку любым коштам”, а выкананаць праграму (ад пп. 3.1. да пп. 3.5), паколькі простае скіданьне Лу-кі 1 у тых варунках, якія ёсьць цяпер, можа прывесьці ўсяго толькі да прыходу Лу-кі 2 на месца цяперашняга Лу-кі 1. Напрыклад, нават рускамоўны й ідэалагічна аморфны Казулін (мы ўжо ня кажам пра многіх іншых) можа раптам аказацца пасьля прыходу да ўлады такім. Беларусы зноў застануцца з носам… Гэта – самае горшае. Гэтага нельга дапусьціць!

Трэба таксама ведаць і прыняць, што галоўнае не барацьба, не змаганьне, а перамога, не маштаб дзейнасьці, не яе інтэнсіўнасьць, а правільны кірунак.

4.5. Натуральна, што маштаб й інтэнсіўнасьць запланавай дзейнасьці будзе залежыць ад таго, колькі й якіх людзей прыйдзе. Калі прыйдзе 3-5 беларусаў-інтэлектуалаў, створым спачатку толькі, напрыклад, Таварыста “Беларускі альянс” і зоймемся выкананьнем п.3.1. Прыйдзе 20-30, зоймемся выкананьнем пп. 3.1 і 3.2. Прыйдзе 100-200 беларусаў, створым, напрыклад, Таварыста “Беларускі альянс”, зоймемся выкананьнем пп. 3.1, 3.2 і падрыхтоўкай да выкананьня п. 3.3.

Колькі прыйдзе, столькі і зробім.

Ведаючы рэальную сітуацыю, мы разьлічваем на 3-5 чалавек. Пагадзіцеся, гэта ўжо лепш, чым 1,5-2, якія працуюць у рэдакцыі.

4.5. Прапановы на наш лозунг і лагатып такія: “Беларусь – наша зямля!” і бусьлік над нашымі галовамі пад ясным беларускім небам… (гл. верхні левы кут на старонцы сайта)

4.6. Улічваючы досьвед самадэградыцыі іншых аналагічных ініцыятываў, а таксама дэструктыўную дзейнасьць звонку, накіраваную на іх, думаем, што ўсе пагодзяцца, што бясьпека будучага Таварыства ад магчымасьці такой дэградацыі й такой дэструкцыі ёсьць базавым прынцыпам, які таксама абавязкова павінен улічвацца.

Жыве Беларусь – наша зямля!

13 каментарыяў

  1. Franciszak кажа:

    Shanounaje Spadarstwa!

    Toje shto Wy khochacie zarhanizawac’ – wiel’mi dobra i wazhna, alie ci warta heta rabic’ tak adkryta i halosna?
    Ci ni baiciesia taho shto za kozhnym z Was budie ustanoulieny pil’ny nahliad i kahos’ci udasca zapalokhac’ al’bo jakims’ci inshym chynam pauzdiejnichac’, kab uziac’ kantrol’ nad dziejnas’ciu arhanizacyi?
    Abmiezhawan’nie wa udzielie (siabroustwie) u arhanizacyi wykliuchna bielarusau, khiba shto, ni zusim razumna, tamu shto apaliachanyja ci zrusyfikawanyja bielarusy, kali jany lichac’ siabie bielarusami, budzie usprymacca niеkatorymi, jak dyskryminacyja, a hetaha WY ni pawinny dapuskac’.
    Pos’piekhau Wam. Zhywie Bialarus’.

  2. Рэдакцыя кажа:

    Сп-ру Францішку.
    1) А што, у пададзеных планах ёсьць нешта нелегальным, каб іх і людзей, якія па іх гатовыя працаваць, хаваць?
    2) Што да небеларусаў. Нешта за 15 гадоў этнацыду, генацыду, дыскрымінацыі, рабаваньня і г.д. беларускага народу мы ні разу ня чулі ніводнага голаса пратэсту ад прадстаўнікоў іншых народаў – ні ад тых, якія жывуць у Беларусі, ні ад тых, якія жывуць за межамі (!). Больш за тое, мы дастаткова галосна і неаднаразова зьвярталіся па гэтых праблемах да прадстаўнікоў розных нацыянальных суполак. Успомніце нашы акцыі ў сувязі з Фестывалем нацыянальных культур у Гародні. Вынік – нуль!!! Танчылі й сьпявалі на могілках беларускай культуры, хоць бы што – паказвалі, нашы праблемы іх не цікавяць!
    Адсюль відавочнае: дай Бог, каб беларусы дапамаглі хаця б самі сабе…

  3. Сейбіт кажа:

    Як усё ня проста!
    1. “Праграмны вобраз будучай беларускай дзяржавы павінен грунтавацца на аб’ектыўных інтарэсах беларускага народу… .
    У сувязі з азначаным, тых, …, хто спрабуе вывесьці прынцыпы ўладкаваньня беларускай дзяржавы з “правоў і свабод” абстрактнага індывіда (напрыклад, “Сейбіт”)”…, … просім не турбавацца (прынамсі, да часу карэннага пераасэнсаваньня свайго сьветагляду).”
    Дзякуй за папярэджаньне. І то праўда: нязваны госьць – горш за татарына.
    Што тычыцца майго сьветагляду, то ён ніяк ня зводзіцца да “вываду прынцыпаў уладкаваньня беларускай дзяржавы з “правоў і свабод” абстрактнага індывіда”. Ён больш просты, і ў ягонай аснове – Божае паходжаньне чалавека (а не абстрактнага індывіда), а таксама народа, у якім Бог даў чалавеку жыць імклівы зямны час. А “правы і свабоды” вынікаюць з той ступені адказнасьці перад Богам, якую чалавек здольны браць за сябе, за сваіх родных, свой народ, сваю дзяржаву, краіну. Трэба сказаць, што над сваім сьветаглядам працую даўно, але чагосьці відаць яшчэ не хапае: буду асэнсоўваць яго і надалей. Дзякуй.

    2. “….такая Праграма будзе пярэчыць інтарэсам розных сацыльных паразітаў, якія будуць усяляк перашкаджаць яе стварэньню, успрымаючы яе стваральнікаў як сваіх ворагаў. Да этага трэба быць падрыхтаваным.”
    Ці трэба гэта разумець, што калі такой Праграмы ня будзе створана, то прычынай гэтага будуць “ворагі”? (Тады чаго тычыцца фраза: “Да гэтага трэба быць падрыхтаваным”?)

    3. “Наступныя этапы, думаем, відавочныя – гэта УЛАДА (V) і ЗЬДЗЯЙСЬНЕНЬНЕ ПРАГРАМЫ (VI), …”
    Гэтыя этапы азначаюць закладку яшчэ адной палітычнай партыі?

    4. “…Але тое, што мы будзем успрымацца як ворагі пэўнымі сацыяльнымі паразітамі – гэта факт. Таму любая агрэсія на нас будзе справай іх рук.”
    Любыя захады “ворагаў” трэба ўлічваць пры пошуку рашэньня, а не крытыкаваць іх за тое, што яны ёсьць.

    5. “… Гэта – самае горшае. Гэтага нельга дапусьціць!”
    Па п.4.4 варта ўдакладніць: што самае горшае і чаго нельга дапусьціць.

    6. “Трэба таксама ведаць і прыняць, што галоўнае не барацьба, не змаганьне, а перамога, не маштаб дзейнасьці, не яе інтэнсіўнасьць, а правільны кірунак. “
    Канешне барацьба ня ёсьць самамэтай, але перамога ёсьць яе вынікам, а ня рэччу ў сабе. І калі галоўнае “перамога”, то варта памятаць пра яе альтэрнатывы: параза альбо сьмерць. У любым разе варта прадугледзіць форму адказнасьці перад народам (ці яго лепшымі прадстаўнікамі?) за вынікі прапанаванай дзейнасьці (ці барацьбы), памятаючы куды мосьціцца шлях добрымі намерамі.

    7. “Прапановы на наш лозунг і лагатып такія: “Беларусь – наша зямля!” і бусьлік над нашымі галовамі пад ясным беларускім небам… (гл. верхні левы кут на старонцы сайта).”
    У кантэксьце прачытанага лёзунг варта было б адкарэктаваць напрыклад так: “Беларусь – зямля беларускага народа!”, а то гучыць двухсэнсова: хто “нашы”, а хто тыя, хто, напрыклад, ня прыйдзе ва ўказаны час і месца. А лепей як і раней: “За нашу і вашу волю!” Ці: “Каго любіш? – Люблю Беларусь! – Тады ўзаемна!” Бо нам так бракуе любові. Нават паміж тымі, для каго родныя беларуская зямля і беларускі народ!

    Нават калі ўдасца толькі стварыць сталую адукацыйна-асьветніцкую сістэму, можна будзе лічыць працу пасьпяховай. Таму шчыра жадаю посьпехаў у добрай справе. Нас ня так шмат, каб сварыцца на кожным кроку, калі наперадзе столькі працы.
    Жыве Беларусь!

  4. Рэдакцыя 2 кажа:

    Сп-ру Сейбіту. Просім не крыўдаваць, ставімся да вас з усёй павагай, але агульная справа магчымая толькі тады, калі зьбіраюцца людзі ня толькі з блізкімі мэтамі, а і з блізкімі сьветаглядамі.
    А цяпер адказы:
    1) На першае пытаньне. На жаль, у нас, як у навукоўцаў, іншае (не рэлігійнае) ўяўленьне пра Бога. Мы ўжо неаднаразова шкадавалі, што не разьвіваем нашу сьветглядную дактрыну. У самы бліжэйшы час будзем выпраўляцца… Нашы прынцыпы мы выводзім з заканамернасьцяў прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету, у прыватнасьці, з таго, што прагрэсіўнае разьвіцьцё агульналюдскай цывілізацыі магчымае на грунце вялікай разнастайнасьці народаў і іх дзяржаў. У гэтай разнастайнасьці ёсьць сваё месца і для нашага беларуска-літвінскага народу. Баронячы яго аб’ектыўныя інтарэсы, мы адначасна выступаем і за прагрэс усяго чалавецтва, калі ня ўвогуле за яго існаваньне… Спрошчана можна сказаць, што лёс беларускай мовы і беларускага народу – гэта прагноз лёсу ўсяго чалавецтва.
    2) На другое пытаньне. Праграма будзе створана (як ідзе працэс – бачна па ўжо 117 прынцыпах Беларусай дактрыны), калі будуць жывымі, здаровымі й вольнымі тыя, хто яе будзе ствараць. Таму на здароўе і жыцьцё стваральнікаў такой праграмы, на іх свабоду, на іх арганізацыю (з мэтай дэзарганізацыі) могуць быць напады. Менавіта гэта мелася на ўвазе…
    3) На трэцяе пытаньне. А якая зь сёньняшніх раскручаных і фінансуемых “дэмакратычным Захадам” партый бароніць аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу? Паўторымся: пачытайце “Малую канстытуцыю” АДС і паспрабуйце там знайсьці хаця б словы “беларускі народ”, ня тое што “яго інтарэсы”!!! Па гэтым крытэры ёсьць толькі КХП і БПС, але яны заціснутыя… Атрымліваецца, што ў Беларусі беларускай партыі фактычна няма. Колькі б ні было яшчэ небеларускіх партый, хоць у 10 разоў больш – гэта не мяняе сітуацыі. Акрамя таго, мы патлумачылі, што да выкананьня пп. 3.1-3.2. ніякай беларускай партыі ствараць ня варта.
    4) На чацьвертае пытаньне. Мы нідзе не крытыкавалі сацыяльных паразітаў “за тое, што яны ёсьць”. Мы ўспрымаем іх, як і біялагічных паразітаў – як аб’ектыўны чыньнік нашай рэчаіснасьці. Проста мы заяўляем, што без уліку дэструктыўнай дзейнасьці сацыяльных паразітаў у сучасных умовах немагчыма зрабіць ніводную дастаткова вялікую прагрэсіўную грамадскую справу. Як ні дзіўна, гэта відавочна, але чамусьці мы ў гэтых пастулатах першыя. Акрамя таго, мы заклікаем усьвядоміць, што арганізацыя супраціву сацыяльным паразітам ёсьць справа ня толькі неабходная, а і абсалютна легальная. Калі, напрыклад, у вас у кішках завядуцца глісты, якія пачнуць вас труціць, аб’ядаць і пагражаць яшчэ больш цяжкімі наступствамі – гнаць іх будзе легальным?! Мы лічым, што так!
    5) Адказ на 5-е пытаньне. Самае горшае, чаго нельга дапусьціць – гэта прыход ва ўладу чалавека (Лу-ка №2), які працягне (пад тым ці іншым прэтэкстам) этнацыд; генацыд; дыскрымінацыю і вымушаную эміграцыю беларусаў; працягне палітыку дэмаграфічнай і культурнай касмапалітызацыі; перадачу капіталаў, якія ёсьць на нашай зямлі (прадпрыемствы, трубаправоды, зямля, вада, лясы, нетры і г.д.) у рукі не беларусаў; будзе далей разбураць (напрыклад, праз “падзел уладаў”, як у сёньняшняй Украіне) беларускую дзяржаву, што можа канчаткова прывесьці да аншлюсу ці анэксіі…
    6) На 6-е пытаньне. Вы пералічылі ня ўсе альтэрнатывы. Акрамя паразы і сьмерці ёсьць яшчэ працяг змаганьня за мэту, ёсьць яшчэ пошук альтэрнатыўных (лепшых) шляхоў для дасягненьня мэты – перамогі. Што да адказнасьці, дык гаворачы, што галоўнае – ПРАВІЛЬНЫ кірунак дзейнасьці, мы мелі на ўвазе, што бярэм АДКАЗНАСЬЦЬ за такі кірунак, як АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ІНТАРЭСЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ. Усё, што будзе адпавядаць гэтаму кірунку нашага руху, будзе вітацца. Усё, што будзе пярэчыць – будзе адкідацца. А колькі мы пройдзем па гэтым шляху, залежыць, на жаль, ня толькі ад нас, а і ад абставін, на якія мы ўплываць часта ня ў стане.
    7) На 7-е пытаньне. Беларусь – гэта зямля беларускага народу, гэта – наша зямля. Напрыклад, Расея – гэта імперыя, таму яе тэрыторыя належыць шматлікім народам. На тэрыторыі Беларусі іншых народаў не жыве, жывуць прадстаўнікі іншых народаў, якія ў іншых месцах маюць свае этнічныя тэрыторыі й свае дзяржавы. Таму лозунг “Беларусь – наша зямля!” датычыць найперш беларусаў, а потым тых, хто хоча жыць разам з беларусамі, але прызнаючы, што гэта менавіта беларускі народ ёсьць гаспадаром вялікага беларускага дома.
    Мы ня супраць любові, больш за тое, мы – за, але што гэта такое, прыйдзецца асобна тлумачыць.
    Дзякуй за пытаньні. Посьпехаў у працы.
    Жыве!

  5. STOP Lukashenko !

    На Усход ад ЭўраЗвязу дыктары аб’ядноўваюцца, іхні клан павелічваецца. Азербайджанскі дыктатар таксама зладзіў “рэферэндум” дзеля сваёй пажыццёвай улады.
    А што Эўропа? Зразумела, што геаграфічна Беларусь – гэта Эўропа.. але выключна геаграфічна.
    19 сакавіка, на саміту краін ЭЗ зацверджана праграма “Усходняе Партнэрства”. Гэта праграма фінансавай дапамогі для 6 краін(Украіна, Грузія, Молдова, Арменія, Азербайджан і Беларусь ) на 600 мільёнаў эўра. Да апошняга моманту ўдзел Беларусі быў пад пытаньнем. На папярэдняй нарадзе міністраў ЭЗ была фармальная рашэньне уключыць Беларусь. Але пытаньне заставалася. Саміт такі зацвердзіў удзел Беларусі. Добра гэта ці дрэнна?
    Калі ўладам Беларусі пры падпісаньні дамовы не будзе выстаўлены патрабаваньне ў неабходнасьці дэмакратызацыі – то дрэнна. Нагадаю, што тры гады таму Эўракамісія ЭЗ выставіла Менску 12 патрабаваньняў, сярод якіх былі вызваленьне палітвязьняў, спыненьне перасьледу апазыцыі, няўрадавых арганізацый, СМІ…Эўрапейцы не прызналі дэмакратычнымі парлямэнцкія выбары 2008. Тым ня менш неўзабаве, у кастрычніку, ( супраць логікі падзей) ЭЗ на паўгода прыпыніў візавыя санкцыі супраць высокіх беларускіх чыноўнікаў. Гэта азначае, што ЭЗ ігнаруе свае ўласныя патрабаваньні і трымае дзьверы шырока адчыненымі, асабліва калі ўлічваць пазіцыю здрадніка Дэмакратыі і прынцыам ЭЗ містэра Саланы ( Javier Solana) Але. З іншага боку, The European Commissioner for external Relations and European Neighbourhood Policy Benita Ferrero-Waldner.
    Спадарыня Фэрэра-Вальднэр прынамсі адзначае, на якіх умовах Беларусь можа далучыцца да праграмы “Усходняе Партнэрства”:
    “Для гэтага яна ( улада Беларусі – аўт.)павінна выканаць шэраг умоваў. Найперш – працягнуць дэмакратычныя працэсы. Мы бачым, што адбываюцца пэўныя зьмяненьні.. Але мы павінны быць асьцярожнымі. Мы павінны быць перакананыя, што зьмены замацаваліся, што не проста прымаюцца нейкія касмэтычныя захады альбо яны толькі дэкляруюцца.”
    Спадарыня Фэрэра-Вальднэр чакае ад Мінска найперш: 1/ рэформу выбарчага заканадаўства ( мы ведаем, што без удзелу апазыцыі ў камісіях, выбараў ня будзе – аўт) 2/простая магчысць атрыманьня для ўсіх грамадзян незалежнай інфармацыі ( вольныя СМІ – аўт) 3/паляпшэньня сітуацыі для НУА (NGO) 4/забяспячэньня свабоды сходаў.
    Гэта ( праграма “Усходняе Партнэрства” – аўт. ) не вуліца з аднабаковым рухам”, – падкрэсліла камісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр .

    Але пытаньне “чаму” прынята гэта Праграма вельмі складаная. Есьць некалькі чыннікаў.
    Найперш, Эўропу ўзрушыла агрэсія Расіі на Грузію . ЭЗ ня хоча каб Беларусь прызнала дзяржавамі паўднёвую Асэтыю і Абхазыю.
    Па-другоя. Сярод эўрапейскіх палітыкаў ( і палітолагаў) зашмат чыстых тэарэтыкаў і летуценьнікаў. Кожнае спатканьне прадстаўнікоў беларускай апазыцыі ў Бруселі гэта падцвярджала. Вельмі шмат яшчэ ў Эўропе людзей (якія з’яўляюцца стваральнікамі думак) што не разумеюць сітуацыю ў Беларусі. У якасьці прыклада, важнага для нас, можна прывесьці выказваньне кіраўніка прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфэля: “Краіны, якія ўваходзяць ва Ўсходняе партнэрства, маюць агульную гісторыю, вельмі падобную бягучую сытуацыю. Усе яны належаць да пераходных краінаў, перад імі ўсімі стаяць прыкладна адны і тыя ж праблемы.“ АЛЕ ! Як можна параўновываць ментальна розныя Азербайджан і Беларусь ( абедве краіны маюць дыктатуру). Беларусь і Грузію. Ці Беларусь і Украіну? Можа сярод эўрапейцаў пануя такая думка :”Апазыцыянераў не растрэльваюць, у Сібыр не высылаюць…то ўсё не так дрэнна”. Тоя што абсалютная большасьць жыхароў Эўропы не ведае пра Беларусь, то зразумець можна. Але “лідэры думак” за 15 гадоў павінны былі зразумець, што на Беларусі пануе тыповая дыктатура. З дыктатарам Александром Лукашенко, як то запісана ў Рэзаюцыі Эўрапейскага Парламенту. І толькі вайна Расіі з Грузіяй прымусіла палітыкаў ЭЗ звярнуць такі сваю ўвагу і на Беларусь.У гэты ж час стала моднай канцэпцыя “адарваць Беларусь ад Расіі”, таксама як і іншыя краіны. Нібы менавіта дзеля гэтага ( так сцвярджаюць расійскія эксперты) і была прынята праграмма “Усходняе Партнэрства”. Для справядлівасьці трэба дадаць, што гэтая Праграмма мае вельмі моцнага канкурэнта: іншую Праграмму (Сярэдняморская парнерства). Якую моцна лабуя прэзыдэнт Францыі Саркозі. А каго там і, ад каго хочуць “адарваць” эўрапейцы ?
    Вяртаючыся да Беларусі , можна пераканана сцвярджаць, што памылковае разуменьне сітуацыі ў Беларусі можа прывесьці да шэрагу больш значных памылак эўрапейскай палітыкі.
    Найперш, эўрапейцам трэба да канца зразумець, што Беларусьсю кіруе дыктатар, хворы чалавек. Які цалкам залежыць ад Расіі. Адарваць дыктатара ад Масквы не магчыма. Вербальна свой “адрыў” Лукашэнка можа паказаць, так як гэта паказываў Чаушэску. Тады румынскаму дыктатару доўгія годы Захад даваў дапамогу,розную, і фінансавую.Толькі ільготнымі крэдытамі ён атрымаў 15 млрд. дал. ЗША. Ката румынскага народу запрашалі да сябе вядучыя краіны Эўропы. Быў ён і ў ЗША. І што ? Дыктатура Чаушэску скончылася ТОЛЬКІ з забойствам дыктатара. Зразумела, што на дамову з Гітлерам ( Мюнхенская дамова. 1938) эўрапейскія палітыкі таксама забыліся. Але зараз Салана (Javier Solana — генеральны сакратар Рады Еўразвязу) менавіта і заняў гэтую “мюнхенскую, здрадніцкую пазыцыю. Дарэчы , раней ён гаварыў аб каштоўнасцях: “супрацоўніцтва ў канкрэтных галінах павінна базавацца на нейкіх агульных каштоўнасьцях”.
    Але сёньня ЭЗ аніяк не зможа даваць дыктатару Лукашэнка штогод 3 -5 млрд.эўра. на падтрымку ягонай антыдэмакратычнай улады і штодзённая парушэньне Правоў Чалавека.
    А калі грошай няма, то і”адрыву” няма!
    Ёсьць канешне і яшчэ адна праблема. Найперш, для Польшчы і Германіі – гэта спакойны бяспечны транспартны калідор. Для спакойнага “транзіту” якраз дыктатура ( па меркаваньню некаторых) добрая ўлада. Але тады атрымліваецца, што бізнес-інтэрэсы задушылі эўрапейскія каштоўнасьці.
    І , бадай, грамадзяне “старой Эўропы” не стаяць перад выбарам : знайсьці кавалак хлеба, ці змагацца за “чужыя” Правы Чалавека!

    “Палітычны кантэкст расейска-грузінскай вайны, сусветны крызіс і расейска-украінскі газавы канфлікт выразна загадвае нам павысіць актыўнасьць сярод нашых усходніх суседзяў” – менавіта гэта і дала падставу аб ухваленьні Праграммы. Але ж сусветнай вайны няма і рабіць “мараторый” на праблему Правоў Чалавека абсалютна няма падстаў. А таму выключна важным іспытам для ЭЗ будзе сам тэкст падпісанай ( ці непадпісанай) Дамовы з уладамі Беларусі. Дамовы з умовамі.

    Але галоўным іспытам для ЭЗ на чэснасьць і павагу да Каштоўнасцей будзе запрашэньне альбо НЕЗАПРАШЭНЬНЕ дыктатара Лукашенко ў Прагу. Я вельмі спадзяюся, што Александр Лукашенко не будзе запрошаны ў краіну “Пражскай вясны” і , наогул, у якую-кольвек эўрапейскую сталіцу. Stop Lukashenko!

    Меркаваньне некаторых эўрапейскіх палітыкаў і гарадзенца, якому пашэнціла быць “адзіным” аб “гаранце суверэнітэту Беларусі “ў асобе Александра Лукашенко ёсьць памылковае і ШКОДНАЕ! Гэтая асоба гарантую толькі “суверэнітэт” СВАЁЙ улады, а Беларусь толькі “пры гэтым”.
    Гарантам і падтрымкай суверэннай Беларусі павінны быць ( і абяцалі) ЗША і эўрапейскія краіны, зараз ЭўраЗвяз. Дастаткова прыняць адпаведную Дэкларацыю для Беларусі і распрацаваць механізм такой падтрымкі. Але найлепш, рэальна падтрымаць дэмакратычную частку грамадзян Беларусі, што паскорыць змену ўлады і пабудову дэмакратычнай краіны Беларусь.

    Цывілізаваныя краіны не павінны запрашаць дыктатара да сябе.. Інакш, то значыць прызнаць правільнай палітыку Лукашенко на працягу 15 гадоў. Забыцца на забойствы і штодзённыя парушэньня Правоў Чалавека.
    Больш таго, апошнія падзеі сведчаць, што ціск на дэмакратаў не зменшыўся. Ізноў мы бачым абсурды рашэньняў ўлады. 17 сакавіка –«Александр Лукашенко крайне негативно оценил действия беларуской оппозиции, требующей от Запада ужесточения санкций в отношении Беларуси, назвав ее представителей “пятой колонной” и “врагами белорусского народа”.»»» Такія выказваньня таксама не на шляху “либерализации”!
    Больш таго. ягоная ўлада паказала, што менавіта Александ Лукашенко вораг Беларускага народу.

    Калі караюць маладога апазыцыянера за дотык да міліцэскага чаравіка. “Махал руками” зараз заменілі на “наступил на ногу милиционеру”. То які абсурд улады наступны каб працягнуць пераслед дэмакратаў ?

    А таму Stop Lukashenko ! Бо смяротна хвораму на дыктатуру ніколі не быць здаровым.
    Валеры Грыцук

  6. Вітаю стварэньне Беларускага дэмакратычнага Руху. Прапаную назваць яго “Ордэн Белага вершніка” (гэта, Алесь, твая прапанова) З адпаведным Статутам, Прысягай, жалезным падпарадкаваньнем і выпрабавальным тэрмінам. Яго сябрамі могуць быць толькі сумленныя беларусы, для якіх беларуская нацыянальная ідэя, не пусты гук. Няхай будзе менш, чым набраць абы каго. Нас могуць абвінаваціць ў стварэньні нейкай масонскай ложы аднак для нас гэта не істотна, бо я бачу ў гэтым адраджэньне беларускай эліты, шляхетнага стану. Шлях доўгі, самаахвярны і цяжкі таму нам патрэбны людзі якія сьвядома пойдуць з намі. Агітаваць і ахмурываць нікога не будзем Заўсёды наперад, ні кроку назад”
    Жыве Беларусь!
    Яўген Мурашка.
    24.03.09 года.

  7. Дачыненні заходняй Еўропы з Беларусьсю патрэбна разглядаць не з пазыцыі правоў чалавека і інтарэсаў беларусаў, а з пазыцыі інтарэсаў еўрапейцаў і ў прыватнасці з пазіцыі буйнога бізнесу. Хто у нас народ – жабракі, а хто Лу-ка – буйны бізнэсмэн (бо ён гандлуе не толькі каштоўнасцямі беларусаў, а і самымі беларусамі у якасці таннай працоўнай сілы, г.зн. рабамі). Усё тады становіцца на свае месцы і ўпісваецца ў логіку. Там дзе Саляна, там заўсёды дзярмо. Гэта дакладны прагноз.

  8. jauhien кажа:

    Warta uwahi

    Ім іх не зразумець…

    25 сьнежня 2006 года ў цэнтры Чэркеска, як толькі разьвіднела, вялізная колькасьць элітнага расейскага сьпецназа штурмавала кватэру пяціпавярховага дома, у якой забарыкадаваўся ўсяго адзін маджахед, узброены толькі аўтаматам і пісталетам.
    Пуцінскія тэрарысты выкарыстоўвалі бронетэхніку, але зламіць супраціў мусульманіна ў іх не атрымоўвалася. Тады ФСБ захапіла ў закладнікі яго маці й прывезла яе да месца бою з пагрозамі растраляць яе, калі ён ня здасца.
    Маджахед выслухаў пагрозы ФСБ, пачуў голас перапужанай да сьмерці маці й толькі вымавіў у адказ: “Прабач, мама!…”, – і больш на сувязь не выходзіў.
    Ён вёў бой амаль 12 гадзін, перад тым, як стаў Шахідам. Яго звалі Рамзан Токаў.
    Прыкладна праз месяц гісторыя паўтарылася яшчэ двойчы…
    3 лютага 2007 года ў Малгабеку (вілайят Інгушэція) цэлая армада расейскіх і мясцовых марыянеткавых бандфармаваньняў увесь вечар спрабавала ўзяць штурмам кватэру ў 5-павярховым доме па вуліцы Асканава, выкарыстоўваючы бронетэхніку, агнямёты, гранатамёты і цяжкія кулямёты. У 8 вечара стральба з ахопленай полымем кватэры спынілася. На наступны дзень стала вядома, што Шахідам стала невядомая жынчына, якая трымала шматгадзінную абарону, маючы ва ўласныў узбраеньні толькі аўтамат.
    5 лютага 2007 года ў станіцы Шэлкаўская (вілайят Нохчійчоь) расейскія акупанты і мясцовыя калябарацыяністы, дзякуючы даносу, пранюхалі, што маджахед Саламбек Бушуеў прыйшоў наведаць маці. Дом маці чачэнскага маджахеда быў акружаны. На прапанову здацца ён адказаў агнём. У выніку жорскага бою Саламбек і яго маці загінулі – сталі Шахідамі.
    Тры баі – чатыры сьмерці, зь якіх адна – сьмерць маці…
    Чым занятыя сучасныя пісьменьнікі, рэжысэры? Няўжо яны ўсе так нізка палі? Чаму ніхто зь іх не зьвярнуў ўвагі на гэтыя трагічныя гісторыі?
    Я не кажу пра пуцінскіх шавак – з гэтымі творчымі куртызанкамі, якія весяляць мафійны блатняк, даўно ўсё ясна. Мне цікава, што здарылася з Захадам, які так любіць разглагольстваваць пра духовасьць і павучаць увесь сьвет.
    Заходнія дзеячы мастацтва – зрэшты, як і большасьць заходніх журналістаў – татальна ігнаруюць сур’ёзныя глыбокія тэмы і, гледзячы па ўсім, з усіх сілаў спрабуюць апусьціцца да ўзроўня расейскага “развлекалава” – узроўня выгрэбной яміны.
    Грамадства, якое заве сябе “хрысьціянскім”, прадало ўсё хрысьціянскае – найперш самаго Хрыста. Чаго толькі каштуюць так званыя “сьвяты нараджэньня Хрыстовага”…
    Слова “каштуюць” тут вельмі дарэчы, бо ягоны зьмест у нашыя дні можна паказаць выключна ў далярах і эўра.
    Заходнія палітыкі ды журналісты, калі й кажуць пра вайну ў Чачні, працягваюць называць яе “сепаратысцкай”. Прачніцеся, панове. Пра якіх “чачэнскіх сепаратыстаў” ідзе гаворка? Атрады паўстанцаў дзейнічаюць ужо ня толькі ў Чачні, але і ў Дагестане, Інгушэціі, Паўночнай Асэціі, Кабардзіна-Балкарыі, Карачаева-Чаркесіі. Калі ўжо і казаць пра “сепаратызм”, дык не пра чачэнскі, а пра паўночна-каўказскі.
    Дый ці сепаратызм гэта?
    Каўказскія маджахеды жадаюць аднаго – жыць па законах Усявышняга, быць вольнымі, прыстойнымі людзьмі. Яны ня хочуць, каб іх пераўтварылі ў быдла, якое таньчыць на дыскатэках зь “цёлкамі”, напіваецца ў кабаках і рэстаранах, поўзае перад уладай, абірае жабракоў, а само пры гэтым хлусьлівае і сквапнае.
    Вайна ідзе не за тэрыторыю, а за вобраз жыцьця. Імкненьне Паўночнага Каўказу да вызваленьня сваёй зямлі ад акупацыйнага сапага не тэрытарыяльная самамэта. Гэта духоўнае імкненьне.
    Захад, зрэшты, духоўнае разумее ўсё горш. Яго цалкам задавальняе расейскі рэжым шарыкавых. Альбо дыктатура Службы поўнага задавальненьня: “Вясельле! Забава! Бесклапотнасьць!” [алюзыя да твора дацкага пісьменьніка Нільса Нільсэна «Нікчэмны музыка»; http://zverolovlev.narod.ru/misc_sf_618000.htm ]. “Толькі людзі, здольныя думаць, ствараюць клапоты ўладам. Пустыя і бяздумныя – ніколі!” “Людзей разумных і духоўных трэба альбо зьнішчыць, альбо ў лепшым выпадку накіраваць у палату 1014”, – гэта цытаты з апавяданьня Нільсэна, якія ўсё больш становяцца злабадзённымі.
    Рамзан Токаў ды іншыя не жадалі быць часткай грамадства, дзе зьнішчана ўсё, што можа абудзіць бумку і душу.
    Тым, хто на Захадзе і на Ўсходзе сьпявае: «Мілая, скажы умба-ум!», – іх не зразумець…

    Яўген Наважылаў, былы палітвязень
    Краснадар – Варшава

  9. Яўген кажа:

    Яшчэ ў 1994 годзе, калі здавалася, што беларушчына будзе ісьці толькі паступальна, я ў Лінгвістычным універсітэце прэзэнтаваў сваю методыку падачы граматыкі (нямецкай мовы)праз вобразы. Напісаная яна была па-беларуску, паколькі нельга з метадычнага пункту гледжаньня ствараць карыстальніку-навучэнцу дзьве цяжкасьці запар: чужую мову і, у дадзеным выпадку, граматыку.

    Дык застыглыя на расейшчыне лінгвістэры, чалавек дваццаць, даволі тактоўна, праўда, пачалі спрабаваць мяне на зуб. Я ім і сказаў тое, чаго трымаюся па сёньня: пытаньне выжываньня беларускай мовы гэта найперш экалагічнае пытаньне. Калі мы не зялёныя, у нас няма будучыні, бо мы не дамо яе Зямлі і загінем разам зь ёю.

    Я хачу лепшай аўдыторыі, больш людзей, бо мне ёсьць што сказаць. Прапаноўваў вось гэтым шрайбікусам, якія падымаюць бясконца нагу на Лу-ку: давайце зробім разам пазітыў! Не, яшчэ адзін мульцік знялі, і ў галованьцы тупой думка, відаць, сьвярбіць: правакацыя. А я хачу зьняць маляваны фільм пра граматыку нямецкай мовы, ва ўвязцы з беларускай, з вобразамі, г.зн. там будзе прысутнічаць паэзія. Гэта ж крута, няўжо гэта нельга адчуць? Адно што аднаму гэта зрабіць цяжка.

    Па-мойму, мы тут цалкам аднадумцы, пачытаўшы тое, што было найперш у гэтым пасьце. І гэта прыемна.

  10. Адказ кулікам.
    Пасля некаторых публікацый аб беларусах, іх вынаходствах, аб культуры і г.д., асабіста на мяне абрынуўся шквал негадаванняў, абвіненняў ў непрафесійнасці, ў стварэнні ваяўнічага духу і яшчэ ў шматлікіх недобрых рэчах з майго боку. Па-першае, я не прэтэндуе ні на якія навуковыя тытулы. Мне дастаткова, каб аб гэтым пачалі казаць навукоўцы, каб яны прафесійна заняліся нашай гісторыяй, культурай, мовай і сваімі навуковымі працамі абаранілі гонар і годнасць свайго беларускага народа. Асабіста у мяне на душы застаецца вельмі непрыемны асадак, калі навукоўцы гавораць, што нейкія там плямёны прыйшлі на тэрыторыю Беларусі і прынеслі з сабой ту ці іншую культуру, як бы самі беларусы ну такія ўжо нікчэмныя, што і не здольныя былі самі нешта вынайсці. Яшчэ больш мяне здзіўляе пазыцыя некаторых нашых грамадзянаў, калі яны абвіняюць мяне ў непрафесіаналізму, а самі выказваюць абсалютную ерунду тыпа таго, што к нам ўсё прыйшло з паўночнай Еўропы, калі паўночная Еўропа яшчэ была ў ледніках. Не зразумелы вой і па прычыне, каб не вывучаць культуру і развіццё народа ў дахрасціянскія часы. Як бы гэта фашызм. Але такія думкі проста дзівяць сваёй абсурднасцю. Яшчэ больш дзівяць выказванні аб недапушчальнасці вывучэння гэтага перыяду па прычыне узнікнення ў народзе цягі да магіі ці з’яўлення ў беларусаў ваяўнічага духу. Нават з’явіўся такі шапаток, не прыслухоўвайцеся да гэтай жанчыны, бо яна сваімі публікацыямі згубіць патрыятызм народа. Адзін нават напісаў так, што сёння народ жыве ў паганскім праслаў’і і па гэтай прычыне дэградуе. Я вельмі удзячна усім тым хто на мяне нападае, крытыкуе. Як кажуць: “кожны кулік сваё балота хваліць” Цяпер я дакладна ведаю, што за кулікі водзяцца на нашым балоце. Вось мой вам адказ. Калі немцы акупавалі у часы другой сусветнай вайны Беларусь, то беларусам было дазволена атрымлівць адукацыю толькі на узроўні ГПТУ. Па законам нацыскай Нямеччыны недачалавекам (а толькі такімі яны нас лічылі) не дазвалялася атрымліваць вышэйшую адукацыю. З тых пор палітыка ў Беларусі не вельмі змянілася. Я чула, што зусім не так даўно Лу-ка адхіліў рэформы па адукацыі заявіўшы, што ў Беларусі вельмі шмат развялося граматных, а вось ў калгасных аборах ды ў гарачых прымітыўных цэхах няма каму працаваць. Уся гэта брація, якая так хоча мяне зняважыць працуе на рэжым і робіць ўсё магчымае, каб беларусы заставаліся малаадукаванымі і не валодалі дастатковымі ведамі, каб самім паспяхова вырашаць свой лёс і свае праблемы.
    Прыкрываючыся хлуслівай заботай аб душы чалавека, абараняючы чужыя цэрквы на зямлі беларускай, некаторыя беларусы ці то ад неразумення праблемы, ці ад карысных мэтаў стараюцца трымаць беларусаў ў стане рабскай псіхалогіі і безвольнасці. Абвіняючы мяне ў распаўсюджанні ваяўнічага духу, якога беларусам вельмі не хапае, некаторыя рупліўцы тым самым працуюць на рэжым. Каму патрэбны безвольныя, духам упаўшыя беларусы? Натуральна тым, хто хоча паразытаваць на іх працы.
    Калі праўду сказаць, я сапраўды жадаю каб наш народ стаў не то што ваяўнічым, а проста моцным духам, з высокім энергетычным патэнцыялам, здольным вырашаць свае праблемы, стаць суб’ектам міжнародных палітычных працэсаў, паважаным сярод народаў і меў свой гонар, не задзірыстасць і ганарлівасць, а гонар, які дазваляе раскаваць мозг чалавека і даць магчымасць творча працаваць. Прызывы усмірыць сваю гардыню не такія ужо і просценькія рэчы. Скажыце мне, дзе ёсць мяжа усмірэння гардыні, пасля якой не наступае бязволле і недзеяздольнасць? Чалавек абсалютна высвабадзіўшыйся ад гонару становіцца недзеяздольным, пазбаўленным творчай думкі і ператвараецца сапраўды ў жывёльны стан. Дык вось я за той гонар, які робіць чалавека моцным, шляхетным і высокакультурным.
    Хачу астанавіцца аб паганскім праваслаў’і у якім нібы сёння знаходзіцца народ і ад якога дэградуе. Я так разумею, што гэта так сказана аб паганскай веры. Але паганская вера да дэградацыі нашага народа не мае ніякіх адносінаў. Свядомасць нашага народа збудавана на наступных ідэалогіях:
    1. атэістычна-бальшавіцкай;
    2. ліберальна-прагматычна-паразітычнай;
    3. крымінальна-браткоўскай.
    Свядомасць народа пабудаваная на гэтых каштоўнасцях прывяла народ да таго стану які ёсць сёння, да дэградацыі і фізічнага вымірання, да рабства і недзеяздольнасці. ААН прапанаў выхад з гэтага становішча – заселяць высвабаждаючыяся землі афра-лацінаамерыка-азіятамі. Здрасце, прыехалі!
    Некаторыя чытачы маіх артыкулаў абвінілі мяне да імкнення забіваць. І гэта толькі за то, што я напісала артыкул аб тым, што беларусы вынаходнікі баявой сякеры. Ад завісці да беларусаў ці што, мяне так звінавацілі? Каб быць здольным вырашаць свае праблемы, каб забяспечыць сваю сям’ю, каб проста быць здаровым і больш пражыць, у чалавека павінна быць дастаткова энергіі. У Бібліі сказана, што залішне прыгнечаны дух у чалавека, вядзе да захворванняў. Аб гэтым вам скажа любы доктар. Гэта элементарныя веды. І тым не менш, калі я толькі паспрабавала сваім словам ўселяць ў чытачоў гэтую энергетыку, адразу ж з’явілася гвардыя заткнуць мне рот. Народ без энергетыкі – гэта мёртвы народ. Гэты народ ні нашто не здольны. Калі мне прапаноўваюць пачаць адраджаць душу чалавека, то я пытаю: Якім чынам? Стаяць у царкве і слухаць рэчы Філарэта, што Лу-ка месія Божая? А потым ісці ў краму і купіць бутэльку гарэлкі, якую прывезла царква для продажу? Ці слухаць рэчы аб сусветным урадзе, які ужо кіруе нашым светам? Гэта што размова ідзе пра сіяніска-фінансавую глабальную алігархію, якая сёння стварыла крызіс і сапраўды кіруе светам, якая раздзела і разула і давяла да галоднай смерці шматлікія краіны Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Азіі? Гэта не я павінна апомніцца, гэта павінны апомніцца тыя, хто малюе радужныя надзеі, што іх памілуюць. Свет вельмі прагматычны і жорсткі. І гэта не я яго стварыла, я толькі кажу аб рэаліях. Вельмі добра усведамляючы усе гэтыя рэчы і шукаючы выйсця з таго становішча ў якім мы апынуліся не па сваёй волі, не па свайму жаданню, несучы адказнасць перад сваімі дзецьмі і будучымі нашчадкамі і ствараецца новая супольнасць беларусаў, якія не жадаюць і фізічна не могуць выжыць ў сістэме абсурдаў, ў сістэме рабства, ў сістэме падпарадкавання чужым інтарэсам. Ніхто і нішто не можа нас звесці ў бок ад таго накірунку які вядзе нас да дасягнення нашых мэтаў, дадзеных нам Богам ад нараджэння. Мы не жадаем жыць ў крымінальным, амаральным, цынічным асяродку. Мы ствараем моцную, высокаадукаваную, высокакультурную, шляхетную, высокамаральную супольнасць. У любога чалавека ёсць тры шляхі:
    1. крымінальны, амаральны, цынічны, паразітычны;
    2. высокакультурны, высокамаральны, шляхетны;
    3. жывёльны, рабскі, выміраючы.
    Які вам выбіраць шлях, справа асабістага выбару.

  11. Сп-ру Яўхену.
    Пададзены вамі артукул ужо больш года, як выстаўлены на нашым сайце вось тут: https://nashaziamlia.org/2008/01/10/1142/

  12. Яўген кажа:

    Да Галіны Арцёменка ад Яўгена, што каментаваў наконт Хрысціянства, бо тут ужо нейкая неаразбярыха: Паважаная Галіна, Вы малайчына, ні ўякім разе не хацеў Вас зьняважыць. Калі гэта зрабіў, то прабачце мяне, калі ласка. Шкада толькі, што Вы мяне не так зразумелі ў агульным. А у дробязах, напрыклад, пад паганьскім праваслаўі я меў на ўвазе стан праваслаўнай рэлігіі, які мы зараз назіраем.

  13. І вы на мяне сп. Яўген не крыўдуйце. Я думаю, што калі мы будзем ведаць больш інфармацыі. то і знойдзем паразуменне. Наша сёння задача набываць веды, а не станавіцца сябар супраць сябра ў нейкіх догмах.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы