nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Эксьперты ААН”: “… а абязьлюдзелую Беларусь трэба засяліць выхадцамі… з Азіі й Афрыкі” (ФАЗВ–1)

26 сакавіка, 2009 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

d0a4d090d097d092-1Некаторым нашым чытачам можа падацца, што мы сваімі прагнозамі пішам гісторыю будучых падзей, а паколькі прагнозы ў асноўным негатыўныя – дык ледзь ня самі наклікаем бяду. Аднак, па-першае, падзеі ў сёньняшнім сьвеце масава разгортваюцца ў дэструктыўным ключы (фактычна, усе сацыяльныя паразіты што хочуць – тое і робяць, адкрыта рыхтуючы чарговы глабальны катаклізм). А, па-другое, проста мы, як і павінны рабіць усе навукоўцы, робім свае высновы не пад уплывам намаўленьня, а на грунце аб’ектыўных фактаў, сістэматызуючы іх і выяўляючы заканамернасьці. Так і атрымліваюцца прагнозы, якія спраўджваюцца. Адсюль пытаньне ня ў тым, што мы ў нечым вінаватыя, а чаму ў беларускай інфармацыйнай прасторы мы такія адзіныя… Так, вось ужо пару гадоў мы паказваем, што самому існаваньню беларускага народу, а тым больш яго свабоде і дабрабыту пагражае ня толькі “Расея”, а і г.зв. “Захад” (мы нават адпаведныя рубрыкі завялі, каб зьбіраць факты). Гэтую лінію мы праводзім насуперак магутнай і багата праплочанай плыні, якая дамінуе ў сёньняшняй “аб’яднанай” “дэмакратычнай” “апазіцыі” (тая сьцьвярджае, што “Захад” – наша выратаваньне…). Пакуль Захад ціха дэградаваў, мы абмяжоўваліся крытыкай таго, што там адбываецца. Аднак сёньня “Захад” пачаў актыўна ўмешвацца ў беларускія падзеі – маска “памочнікаў” у будаваньні беларускай дэмакратыі скінутая. У такіх абставінах адэкватным становіцца ня проста сачэньне, а пратэст. Для таго, каб наша такая пазіцыя не зацерлася наступнымі падзеямі, вырашылі завесьці рубрыку: Фіксуем акты “заходняга” варварства (усе фота і малюнкі, а таксама ўсе іншыя матэрыялы ўзяты з сайта радыё “Свабода”).

Так, мы ўжо зьвярталі ўвагу, што ў сувязі з цяжкім станам “Расеі” актыўна падтрымліваць існаваньне лукашысцка-цяперскага рэжыму пачаў Міжнародны валютны фонд (2,5 мільярды даляраў ад МВФ ураду пад ялінку; www.svaboda.org/content/Article/1365434.html); што на “Захадзе” ўжо працуюць пэўныя сілы, каб накінуць нацыянальным дзяржавам “абмежаваны суверэнітэт” (http://nashaziamlia.org/2008/11/30/1641/); што Еўрапарламент імкнецца лабіраваць інтарэсы еўрапейскіх кампаній, каб тыя маглі прыватызаваць уласнасьць беларускага народу (Чаго Эўрапарлямэнт патрабуе ад Беларусі?; www.svaboda.org/content/Article/1370557); і на да т.п. справы. Сёньня падаем чарговую порцыю такіх фактаў…

1. ГЭТА ЗАВЕЦЦА “ФІЯСКА”!

Чытаем рэпартаж Яна Максімюка “Эўразьвязу даводзіцца ісьці па вельмі вузкай кладачцы” (18.02.2009 г., www.svaboda.org/content/Article/1495263.html)

“Мы зьвязаліся з Ахтам Лоб’якасам, шматгадовым карэспандэнтам Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода ў Брусэлі, каб даведацца пра мэты візыту кіраўніка зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хавіера Саляны ў Менск.

Радыё Свабода: 14 і 16 лютага менская міліцыя жорстка разагнала мірныя дэманстрацыі апазыцыі. На мінулым тыдні былі арыштаваныя былыя палітвязьні Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў. Чаму на тле такіх відавочна нелібэральных дзеяньняў беларускіх уладаў візыт Хавіера Саляны ў Беларусь усё ж адбываецца? Чаму наогул ён адбываецца менавіта цяпер?

Ахта Лоб’якас: Я думаю, нам тут трэба глянуць на шырэйшую карціну. Візыт — гэта частка намаганьняў Эўразьвязу зрабіць абсалютна ўсё магчымае, каб далучыць Беларусь да гэтак званага Ўсходняга партнэрства. Праграма Ўсходняга партнэрства была запрапанаваная шасьці постсавецкім краінам, і гэтая прапанова будзе афіцыйна зацьверджаная ў сакавіку. Так што Саляна будзе абмяркоўваць з уладамі ў Менску засьцярогі Эўразьвязу да іх, будзе абмяркоўваць гэтую прапанову і шукаць шляхоў паразуменьня, каб Беларусь далучылася да гэтай ініцыятывы [а на што ў вас пайшло 15 гадоў?! – Рэд.].

Радыё Свабода: На Ваш погляд, наколькі Эўразьвяз зацікаўлены ў далучэньні Беларусі да праграмы Ўсходняга партнэрства? Паводле заяваў прадстаўнікоў Эўразьвязу Беларусь запрошаная ў гэту праграму ўмоўна, яна павінна яшчэ зрабіць пэўныя крокі ў накірунку дэмакратызацыі, каб атрымаць паўнацэннае запрашэньне. Ці гэтыя ўмовы ўжо па змаўчаньні зьнятыя?

Ахта Лоб’якас: Не. Але Эўразьвязу тут даводзіцца ісьці па вельмі вузкай кладачцы. З аднаго боку, вы маеце рацыю — існуюць доўгатэрміновыя патрабаваньні Эўразьвязу адносна дэмакратызацыі, правоў чалавека, прававой дзяржавы і таму падобнае. Але з другога, і гэта таксама зусім відавочна, шмат дзяржаваў-сяброў і шмат вядучых палітыкаў Эўразьвязу выразна і востра адчулі патрэбу зрабіць нешта, каб прадухіліць сасьлізгваньне усходніх суседзяў Эўразьвязу ў расейскую зону ўплыву. Усходняе партнэрства — гэта адказ Эўразьвязу на такую пагрозу [паўтараем: а куды ў вас пайшло 15 гадоў?! – Рэд.]. Аднак рэч у тым, што безь Беларусі гэтак званае шматбаковае вымярэньне Ўсходняга партнэрства будзе пустым гукам [паўтараем у трэці раз: а куды ў вас пайшло 15 гадоў?! – Рэд.]. Калі не далучыцца Беларусь, праграма будзе ўсяго наборам двухбаковых пагадненьняў — паміж Эўразьвязам і Ўкраінай, паміж Эўразьвязам і Малдовай ці Грузіяй, і так далей, — але яна ня будзе мець шматбаковай, рэгіянальнай дынамікі. Я думаю, што тут Эўразьвяз дзейнічае з геапалітычнага разьліку, стараючыся зьмякчыць тыя аб’ектыўныя патрабаваньні і заключыць хоць якое-небудзь пагадненьне зь Беларусьсю.

Радыё Свабода: Многія апазыцыйныя палітыкі крытыкуюць новую стратэгію Брусэлю, на іх погляд, лібэралізацыя ў Беларусі ўяўная, гэта будоўля “пацёмкінскіх вёсак” для таго ж Эўразьвязу, тым часам як рэжым зноў пачынае практыкаваць перасьлед сваіх палітычных апанэнтаў. Чаму, на Ваш погляд, гэтыя аргумэнты і меркаваньні не пераконваюць прадстаўнікоў Эўразьвязу?

Ахта Лоб’якас: Гэта таму, што беларуская апазыцыя не была дастаткова пасьлядоўная ў прадстаўленьні сваіх аргумэнтаў [а вось і козьлік ахвярны зьявіўся, якога самі ж стварылі й пеставалі! – Рэд.]. Здаецца, у кастрычніку мінулага году спадар Аляксандар Мілінкевіч і яшчэ адзін апазыцыйны палітык, чыё прозьвішча я цяпер не магу прыгадаць, выступалі ў Эўрапейскім парлямэнце ў Брусэлі, і іх пасланьне было цалкам адназначнае: Эўразьвяз у першую чаргу мусіць забясьпечыць незалежнасьць Беларусі. Мілінкевіч і іншыя далі выразна зразумець, што паміж Эўразьвязам і Лукашэнкам трэба наладзіць нейкі дыялёг. У гэтым сэнсе Эўразьвяз робіць дакладна тое, што падказвалі некаторыя апазыцыйныя лідэры, прынамсі да гэтага моманту”.

2. МВФ ЦІКАВІЦЦА БЕЛАРУСКАЙ ПРЫВАТЫЗАЦЫЯЙ (паводле www.svaboda.org/content/Article/1505202.html; 06.03.2009 г.)

“Міжнародны валютны фонд (лагатып МВФ уверсе пад № 1) разглядае пэрспэктывы продажу акцый буйных беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасьці.

Гэтае пытаньне абмяркоўвалася падчас сустрэчы старшыні камітэту Рыгора Кузьняцова зь кіраўніком місіі МВФ па Беларусі Крысам Джарвісам і старшым эканамістам місіі Шуанем Дзінгам, паведамляе Інтэрфакс.

Прадстаўнікоў місіі МВФ цікавілі пытаньні парадку продажу акцый, якія належаць дзяржаве, пэрспэктывы продажу пакетаў акцый буйных прадпрыемстваў, мэханізму продажу аб’ектаў нерухомасьці за адну базавую велічыню.

Нагадаем, у Менску знаходзіцца місія МВФ, якая вывучае эканамічную сытуацыю ў Беларусі ў рамках праграмы standby. Чарговая місія МВФ наведае Беларусь у красавіку.

У студзені 2009 года МВФ ухваліў выдзяленьне Беларусі крэдыту ў памеры 2,46 мільярда даляраў пад рэалізацыю праграмы рэформаў, разьлічаную на 15 месяцаў”.

3. У 2008 годзе Ў БЕЛАРУСІ НАДАЛЕЙ СУР’ЁЗНА ПАРУШАЛІСЯ ПРАВЫ ЧАЛАВЕКА (паводле www.svaboda.org/content/Article/1499684.html; 26.02.2009 г.)

“Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША (лагатып уверсе, № 2) апублікаваў штогадовую справаздачу аб правах чалавека ў сьвеце. У справаздачы за 2008 год аглядаецца па краінах сытуацыя зь міжнародна прызнанымі індывідуальнымі, грамадзянскімі, палітычнымі і працоўнымі правамі чалавека, абвешчанымі Усеагульнай Дэклярацыяй правоў чалавека ААН. Паводле справаздачы, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2008 годзе надалей заставалася вельмі дрэнная, працягваліся частыя сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека з боку ўладаў.

Сярод іншага ў справаздачы адзначаецца:

– Рэзка абмежаваным было права грамадзянаў на зьмену сваіх уладаў.

– Улады ня здолелі расьсьледаваць ранейшыя палітычна матываваныя зьнікненьні грамадзянаў.

– Умовы ў турмах заставаліся надзвычай дрэнныя, працягвалі паступаць паведамленьні пра жорсткае абыходжаньне са зьняволенымі і затрыманымі.

– Працягваліся таксама адвольныя арышты, затрыманьні і зьняволеньні грамадзянаў паводле палітычных матываў, за крытыку ўладаў або за ўдзел у дэманстрацыях.

– Некаторыя судовыя працэсы праводзіліся за зачыненымі дзьвярамі, без прысутнасьці незалежных назіральнікаў.

– Была абмежаваная незалежнасьць судовых уладаў, вынікі судовых працэсаў звычайна былі вызначаныя загадзя.

– Улады надалей абмяжоўвалі грамадзянскія свабоды, у тым ліку свабоду друку, выказваньняў, сходаў і веравызнаньня.

– Улады канфіскоўвалі друкаваныя матэрыялы ў актывістаў грамадзянскай супольнасьці і спынялі або абмяжоўвалі пашырэньне некаторых незалежных сродкаў масавай інфармацыі.

– Дзяржаўныя сілавыя структуры ўжывалі неапраўданую сілу для разгону мірных пратэстаў.

– Карупцыя працягвала заставацца праблемай.

– Няўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі зазнавалі ўціск, штрафы, перасьлед і забароны.

– Рэлігійныя лідэры зазнавалі штрафы, зьняволеньні і дэпартацыю за правядзеньне багаслужбаў, цэрквы зачыняліся, пазбаўляліся рэгістрацыі або выдаляліся з займаных будынкаў.

– Сур’ёзнай праблемай заставалася кантрабанда людзьмі, хоць у змаганьні зь ёй быў дасягнуты пэўны прагрэс.

Назіраліся дыскрымінацыйныя дзеяньні супраць цыганоў, этнічных і сэксуальных меншасьцяў і ўжываньня беларускай мовы.

– Улады ўціскалі незалежныя прафсаюзы і іх членаў, рэзка абмяжоўвалі магчымасьці рабочых ствараць незалежныя прафсаюзы і ўступаць у іх, арганізоўваць і весьці калектыўныя дамовы”.

4. БЕЛАРУСІ ВАРТА АДМОВІЦЦА АД КАНЦЭНТРАЦЫІ ЎЛАДЫ (паводле www.svaboda.org/content/Article/1500456.html; 27.02.2009 г.)

“Завяршыўся візыт у Менск упаўнаважанага ўраду Нямеччыны ў Фэдэральным міністэрстве замежных спраў па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Гюнтэра Ноке (№4) і амбасадараў па правах чалавека з Даніі – Арнольда Крысьціяна дэ Фін Скібстэд, зь Фінляндыі – Кары Кахілуота і з Галяндыі – Ар’яна Гамбургера. Эўрапейскія омбудсманы сустракаліся з прадстаўнікамі ўладаў, апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Нефармальным лідэрам групы эўрапейскіх омбудсманаў у Менску быў упаўнаважаны ўраду Нямеччыны ў Фэдэральным міністэрстве замежных спраў па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Гюнтэр Ноке. Па-першае, ён ужо бываў у Беларусі ў 2006 годзе, а па-другое, ён паходзіць з былой ГДР, а таму шмат якія беларускія рэаліі яму лепш зразумелыя, чым калегам з Даніі ці Галяндыі.

Гюнтэр Ноке па выніках сваіх сустрэч у Менску заўважыў у Беларусі пэўную лібэралізацыю: “У мяне ёсьць адчуваньне, што, калі можна спакойна хадзіць па горадзе, сустракацца з апазыцыяй і прадстаўнікамі няўрадавых арганізацыяў, то сітуацыя нейкім чынам лібэралізуецца. Але калі браць пад увагу становішча ва ўладнай сістэме, у сродках масавай інфармацыі, у заканадаўстве, у парлямэнце, то я настроены больш скептычна наконт таго, што тут адбываюцца сутнасныя зьмены”.

На сустрэчы зь беларускімі журналістамі спадар Ноке заявіў, што Беларусі трэба адмовіцца ад празьмернай канцэнтрацыі ўлады ў руках прэзыдэнта і перайсьці да рэальнага падзелу галінаў улады. Патрэбныя, на ягоную думку, і іншыя пераўтварэньні:
“У Беларусі яшчэ застаюцца вялікія праблемы ў галіне свабоды СМІ і свабоды сходаў. Таксама ўтварэньне партыяў і рэгістрацыя няўрадавых арганізацыяў залежаць ад волі чыноўнікаў ці ад нормаў заканадаўства, якія хутчэй перашкаджаюць, чым дапамагаюць таму, каб тут узьнікла адкрытае і свабоднае грамадзтва”.

Справаздача спадара Ноке і ягоных калегаў будзе ўлічаная Эўразьвязам пры разглядзе ў сакавіку пытаньня аб санкцыях супраць беларускага кіраўніцтва, якія летась былі замарожаныя на паўгода”.

5. ЭКСПЭРТЫ ААН ПРА ПАГРОЗУ ВЫМІРАНЬНЯ ДЛЯ БЕЛАРУСАЎ (паводле www.svaboda.org/content/Article/1509485.html; 13.03.2009 г.)

Беларусь увайшла ў лік 45 краін сьвету, дзе ў пэрыяд 2010—2050 гг. насельніцтва скароціцца прынамсі на 10%. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў апошнім дакладзе ААН “Пэрспэктывы насельніцтва сьвету”. Паводле аналітыкаў ААН (лагатып арганізацыі №3), падобная тэндэнцыя да зьніжэньня паказчыкаў нараджальнасьці — якая, акрамя Беларусі, назіраецца ў такіх эўрапейскіх краінах, як Баўгарыя, Грузія, Латвія, Літва, Малдова, Нямеччына, Расея, Румынія і Ўкраіна, – зьяўляецца прыкметай нацыянальнага выміраньня.

Аўтары дакладу раяць названым краінам ратаваць сытуацыю за кошт імігрантаў.

Паводле экспэртаў у галіне народанасельніцтва, агульная папуляцыя на Зямлі да 2050 году павялічыцца на 2,3 мільярда чалавек — ад 6,8 мільярда да 9,1. Асноўныя колькасныя зьмены насельніцтва будуць адбывацца дзякуючы афрыканскім, азіяцкім і лацінаамэрыканскім краінам. Такіх, як, напрыклад, Самалі, Уганда, Нігер, Буркіна-Фасо ды іншыя”.

6.

6.1. ПОЛЬШЧА ПАДТРЫМАЕ БЕЛАРУСЬ У ІНТЭГРАЦЫІ (паводле www.svaboda.org/content/Article/1492736.html; 13.02.2009 г.)

“Польшча разьлічвае, што Беларусь пойдзе шляхам інтэграцыі з Эўропай, заявіў кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі (№5).

Маштабы супрацоўніцтва залежаць ад таго, ці гатовыя беларускія ўлады лібэралізаваць палітычную сыстэму, зазначыў дыплямат, выступаючы ў Сойме.

“Польшча будзе падтрымліваць спробы Беларусі пабудаваць грамадзянскую супольнасьць, дзе ўсе грамадзяне, у тым ліку палякі, змогуць аб’ядноўвацца ў арганізацыі і выказваць свае думкі, ідэі і жаданьні”, — цытуе словы міністра Інтэрфакс”.

6.2. МЗС ПОЛЬШЧЫ: ВАРШАВА НЕ ВЫСТАЎЛЯЛА МЕНСКУ ЎЛЬТЫМАТУМУ (паводле www.svaboda.org/content/Article/1508076.html; 11.03.2009 г.)

“Інфармацыя, зьмешчаная ў тыднёвіку “Wprost аб тым, што з нагоды набліжэньня зьезду Саюзу Палякаў МЗС Польшчы перадаў Беларусі ўльтыматум, непраўдзівая”, – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

Паводле інфармацыі “Wprost”, перададзены дыпляматычнымі каналамі ўльтыматум меўся палягаць у тым, што Аляксандар Лукашэнка атрымае запрашэньне на саміт ЭЗ (7 траўня, Прага) пры ўмове, што беларускія ўлады ня будуць перашкаджаць правядзеньню заплянаванага на 14-15 сакавіка зьезду непрызнаванага ўладамі Саюзу Палякаў пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс.

У заяве МЗС гаворыцца таксама, што “апошнім часам польска-беларускія дачыненьні маюць добрую дынаміку, абмяркоўваецца шырокі спэктар пытаньняў, у тым ліку гаспадарчыя праблемы, візы, пытаньні нацыянальных меншасьцяў у тым ліку і справа СПБ, а таксама справа дачыненьняў Беларусь – Эўразьвяз, асабліва ўдзел беларусаў ва Ўсходнім партнэрстве”.

Міністэрства адзначае, аднак, што ў гэтых дачыненьнях ёсьць і “цяжкія пытаньні”, якія абодва бакі “стараюцца вырашыць у духу кампрамісу і ўзаемнага разуменьня”.

6.3. ЛЯБЕДЗЬКА: ДАВЯЛОСЯ ПЕРАЙСЬЦІ ДА ЖОРСТКАЙ РЫТОРЫКІ (паводле www.svaboda.org/content/Article/1509570.html; 13.03.2009 г.)

“Аляксандар Казулін і Анатоль Лябедзька падчас знаходжаньня ў Эўрапейскім парлямэнце абвінавацілі Польшчу ў немаральным торгу зь беларускімі ўладамі ў справе польскай меншасьці і новай палітыкі ЭЗ. Кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі абверг гэтыя закіды беларускіх апазыцыянэраў. Маўляў, у беларускай справе няма ніякага немаральнага торгу.

Камэнтуючы гэта, Анатоль Лябедзька заявіў: “У нас няма ніякіх антыпольскіх выказваньняў. Ёсьць дыскусія, і мы гатовыя дыскутаваць, ці трэба запрашаць Аляксандра Лукашэнку, ці ня трэба. Ці трэба адмяняць санкцыі без умоваў? Ці трэба, каб амаль 40% беларусаў ня мелі сваіх прадстаўнікоў у палітычным дыялёгу? Можа, некаму і не падабацца наш падыход, але ён прынцыповы. Калі мы прыяжджаем у Страсбур і высьвятляем, што на 90% адказы на пытаньні, запрашаць ці не запрашаць, сфармаваныя, — то, на вялікі жаль, мы ня можам з гэтым пагадзіцца”.

У Страсбуры палітыкі высьветлілі, што пытаньне пра запрашэньне Лукашэнкі на саміт ЭЗ фактычна вырашана. Таму яны вырашылі ўжыць жорсткую і не зусім дыпляматычную рыторыку.

6.4. КІРАЎНІК TVP ЛІЧЫЦЬ НЕМЭТАЗГОДНЫМ ФІНАНСАВАНЬНЕ “БЕЛСАТУ” (паводле www.svaboda.org/content/Article/1514093.html; 20.03.2009 г.)

“Прэзыдэнт Польскага грамадзкага тэлебачаньня Пётар Фарфал заявіў, што ня бачыць прычын для далейшага фінансаваньня беларускамоўнага тэлеканалу “Белсат”. Пра гэта паведамляюць выданьне Wiadomości ды іншыя польскія мэдыі. Калі ж польскі ўрад хоча мець такі канал, хай выдаткуе на гэта 100% сродкаў. Сёньня ж у размове з газэтай “Polska” Пётар Фарфал падкрэсьліў, што TVP ня можа ўкладаць грошы ў тое, што робіцца не на польскай мове і нават не для палякаў. Фарфал, паводле ягоных слоў, можа зразумець, калі TVP перадае праграмы для палякаў у замежжы, аднак зусім не разумее, чаму гэта трэба рабіць для беларусаў. Кіраўнік Польскага грамадзкага тэлебачаньня падкрэсьліў, што зусім ня мае на мэце ліквідаваць “Белсат”, аднак “TVP — гэта камэрцыйная кампанія”, у якой “ёсьць шмат больш важных праблемаў, чым фінансаваньне Белсату”.

7. Каметар рэдакцыі:

А цяпер давайце сцісла падагулім прыведзеныя факты (хаця і так усё зразумела):

– прыехалі еўрапейскія амбудсмэны. Яны этнацыду, генацыду, дыскрымінацыі беларусаў і прыхватызацыі нашай уласнасьці (г.зн. “сланоў”) не заўважылі. Яны заўважылі “лібералізацыю” і параілі Беларусі, якая знаходзіцца ў найцяжкім геапалітычным становішчы… падзяліць уладу – г.зн., яны параілі зрабіць такі ж каляўладны бардак, як і ва Украіне… Дзякуем, ня трэба нам такіх парадаў. Нам патрэбна беларуская ўлада, а гэта мы ведаем і без падказак з “Захаду”;

– вельмі прыемна, што хаця б Дзярждэп ЗША заяўляе пра дыскрымінацыю беларускай мовы (і гэта ўжо вельмі добра), але… у адным радку з дыскрымінацыяй сексуальных мяншыняў. Мусім заявіць (больш, відаць, няма каму): такое суседства ня толькі істотна прымяншае праблему этнацыду, а і абражае беларускі народ. Заклікаем Дзярждэп ЗША ўнесьці этнацыд у шэраг найбольш істотных беларускіх праблем;

– высьвятляецца, што жаданьне паўдзельнічаць у прыхватызацыі ў Беларусі мае ня толькі Еўраперламент, а і МВФ. Натуральна, перадачай таго, што зьяўляецца ўласнасьцю народу ў рукі народу, МВФ не цікавіцца…;

– высьвятляецца таксама, што Еўразьвяз цяпер гатовы ня толькі ўцягнуць Лу-ку ў праграму “Усходняе партнэрства” на любых умовах, а і (такое ўражаньне) стаць перад ім на калені і цалаваць у любое месца, у якой той пажадае. Вось вынік 15-гадовага “змаганьня” “Захаду” за дэмакратыю ў Беларусі… А між тым, за гэты час столькі ім было сказана, столькі патлумачана. Вы б бачылі, зь якой фанабэрыяй яны раней глядзелі на прыстойных беларусаў…;

– у гэтай кампаніі не адстаюць у сваім цынізме і некаторыя “эксьперты” ААН. Яны кастатуюць нацыянальнае выміраньне беларусаў, але, па-першае, нічога ня кажуць пра прычыны гэтага (што такое звалілася на беларускі народ, з-за чаго ён пачаў выміраць), а, па-другое, прапануюць проста жахлівае абсалютна генацыднае рашэньне – маўляў, беларускім уладам варта заняцца перасяленьнем людзей з перанаселеных краін Азіі й Афрыкі… Тое, што аўтары ААНнаўскага дакладу раяць Беларусі ратаваць дэмаграфічную сытуацыю за кошт імігрантаў, ёсьць формай вядзеньня вайны супраць беларускага народу з дапамогай дэмаграфічнай зброі!!! Віншую, беларусы, вам ужо і ад імя ААН адкрыта аб’яўлена вайна на вынішчэньне!

– ну, і заключаюць карціну інтрыгі польскіх імперыялістаў, якія, карыстаючыся найцяжкай сітуацыяй, у якой знаходзіцца беларуска-літвіскі народ, імкнуцца за яго плячыма рабіць сваю агідную справу… (з нагоды, нагадваем, хто не чытаў, пазнаёміцца з нашым аналізам акцыі польскіх імперыялістаў пад назвай “Карта паляка”. Матэрыялы тут: nashaziamlia.org/2008/12/30/1706/#more-1706; nashaziamlia.org/2009/01/01/1709/#more-1709; nashaziamlia.org/2009/01/08/1712/#more-1712).

Як можна разам абагуліць пададзеныя факты?

На наш погляд, толькі аднім словам – агіда !

А як яшчэ можна назваць імкненьне вырашаць свае праблемы ў Беларусі ды за кошт беларусаў у адзін з найгоршых перыядаў нашай гісторыі?! Няўжо “дапамогай у замаганьні за дэмакратыю ў Беларусі?”

3 каментарыя

  1. Калі б не пабачыла на уласныя вочы гэты свет, не паверыла б таму, аб чым напісала рэдакцыя гэтага сайту. Лу-ка ужо крычаў, што адмарозкі перашкаджаюць яму працаваць з Захадам. То што краіны Захаду багатыя і людзі жывуць вельмі добра – гэта праўда. Але гэта грамадзяне гэтых краінаў. А вось як будуць жыць грамадзяне эканамічна захопленых краінаў, іх не цікавіць. А чытачам проста патрэбна пацікавіцца, што адбылося з тымі краінамі, якія папалі ў гэтыя сеткі. Мяне таксама шакавалі ўсе гэтыя заявы гасцей і ААН. Яны нават не лічаць саромецца казаць. ААН нават палец аб палец не ударыла, каб дапамагчы чарнобыльскім рэгіёнам, а сёння заяўляе засяліць Беларусь афра-азіятамі. І што гэта будзе? Ні апазыцыя, ні улады, якія не могуць і не жадаюць бараніць інтарэсы беларускага народу, не маюць права выступаць ад імя беларускага народа, не могуць быць прадстаўнікамі беларускага народа. Чаму 15 гадоў Лу-ка душыў беларускіх прадпрымальнікаў, не даў узняцца нацыянальнай бізнес-эліце, а сёння прадае не толькі усё, што ёсць ў Беларусі, а і сам народ ў якасці рабоў? І чаму гэтыя прадпрымальнікі не ідуць з палітычнымі лозунгамі, не падтрымліваюць сваю нацыянальную палітычную эліту, каб стаць ў сваёй краіне суб’ектамі прыватызацыі, а не наглядальнікамі прыхватызацыі? Што, жаба душыла адсцёгіваць на нацыянальную палітычную эліту? Я глядзела тут на сайце адным, як гомельскі лукашэнкаўскі чыноўнік размаўляў з прадпрымальнікамі. Уражанне, што перад ім стаяць арыштанты часоў Екацерыны Другой. Няхай прыходзяць усе гэтыя арлы і коршуны, толькі няхай не думаюць усе гэтыя бязглуздыя чыноўнікі, што яны і надалей будуць жыраваць на гарбу працоўнага люду. Не будуць. Бо на гарбу працоўнага народу будзе жыраваць сусветны капітал. У першую чаргу, гэта яны застануцца без сродкаў існавання, бюджэту то не будзе. І АМОН ім не патрабен. Яны свой прывезуць, як вязуць ва ўсе краіны. Напрыклад, ў Таіланд, Парагвай і т.д. Там скуплена ўсё. Гаспадары там з усяго свету. І ўсе трымаюць ахову з сваіх краінаў. Насельніцтва выкарыстоўваецца для цяжкіх працаў, абслугі. Маладым дзяўчатам шлях толькі ў бардэль. Іх прадаюць. Вельмі шкада глядзець на гэтых 15-20-гадовых дзяўчынак. Ажно слёзы прашыбаюць. Ох, як будзе цяжка.

  2. FA кажа:

    Liepsh apisac’ situacyiu na Bielarusi i adnosiny Zakhadu i Uskhodu, jak heta robic’ dauno Redakcyja sajtu ciazhka, a prawil’niej skazac’ ni mahchyma. Mozhna tolki dadac’, bachachy usio heta troshki blizhej (maju na uwazie adnosiny Zakhadu da Bielarusi). Sprawa u tym, shto wiel’mi mnoha niadarechnas’ciau robiac’ zmahary “demakraty”, katoryja bajacca kab Zakhad wiedau rtoshki bol’sh praudy pra sapraudnaje stanowishcha na Bielarusi, stwaryushy swaje shmatlikija skarumpawanyja struktury, kudy nikoha blizka ni dapuskajuc’, alie prauda jak tlushch wykhodzic’ na pawierkhniu, i toje-sioje stanowicca jaunym.

    Tut karotkaja infarmacyja pra s’wiatkawan’nie 10-hod’dzia siabroustwa pol’shchy u NATO

    Беларусь і НАТО

    На мінулым тыдні Польшча вельмі шырока адзначала сваё 10-годдзе сяброўства ў НАТОю З гэтае нагоды, а таксама з нагоды 60-годдзя НАТО і 15годдзя Аб’яднаньня
    Эура-Атлянтыцкага была праведзена грамадская дыскусія “Што з тым НАТО?”
    Варта адзначыць што сярод выступоўцаў былі міністар нацыянальнае абароны Польшчы Богдан Кліх, міністар замежных спраў Радаслаў Сікорскі віцэ-прэм’ер
    Гоузіі Тэмур Якобашвіліб, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва НАТО, не лічачыпалітыкаў высокага рангу Польшчы. Удзел у дэбатах прынялі амбасадары
    Краін сябраў НАТО, навукоўцы ды палітычныя дзеячы з навядзеннем тэлемaстоў з
    Кіевам, Кабулам ды Вашынгтонам.

    Сьведкам тых вельмі цікавых выступаў быў і я. Каб ні займаць шмат часу і ні таміць
    Вас пераказам таго, хто што сказаў, хачу толькі зрабіць свае высновы.

    НАТО – найбольшая і наймацнейшая ў сьвеце вайсковае спалучэньне з 4-мільённай арміяй, якая прызвана бараніць бяспеку ў сьвеце і стабільнасьць, не забываючыся пра
    Інтарэсы краін з’вязу, за што і называюць нікаторыя гэты аб’яднаньне жандармам сьвету.

    Найвялікшай праблемай НАТО з’яўляецца Аўганістан з якога ні можна выйсьці без “перамогі”, дзе Расея пацярпела паразу і ні можа быць поўнавартасным партнёрам, але
    праз свае амбіцыі мае вялікія ўплывы ды інтарэсы ні толькі ваенныя ці палітычныя. Таму з Расеяй НАТО вымушана лічыцца.Перш за ўсё на пярэдні план выходзяць эканамічныя інтарэсы нікаторых краін сябраў НАТО. Усе тая газавая труба ні дае
    спакою і ,нарэшце зразумелі, што лепей мець 3 трубы з розных месц, чым 7 з аднаго.

    Ні трэба перабольшваць магчымасьці Расеі, а трактаваць яе як звычайную краіну без
    чагосьці там надзвычайнага. Як адзначыў Тэмур Якабашвілі, Расея ні такая моцная,
    як хочуць бычыць нікаторыя прадстаўнікі Захаду і сьвядома прерабольшваюць яе моц.
    Вайскоўцы Расеі моцна здэгоадаваныя і на вялікія высілкі ні здольныя.
    Сучвсны крызіс у Расеі будзе мець больш значныя наступствы, чым у другіх краінах
    І калі яна будзе дзейнічаць на савецкі манер 0 ьым горш для яе.

    Ці могуць Украіна і Грузія лічыць на сяброўства ў НАТО? Так! У перспектыве 3-5 гадоў. Калі нічога надзвычайнага ні здарыцца раней. Хтосьці скажа, што Расея ні дапусьціць да такога, алеж некалі страшна было падумаць пра сяброўства ў НАТО
    былых краін Варшаўскага З’вязу. Тым ні менш, цяпер пра гэта маскалі ні хочуць, яны
    прымаюць дзейсны ўдзел у плянах НАТО і з’яўляюцца яго поўнавартаснымі сябрамі.

    Добра. Паважаны чытач можа сказаць, а каліж будзе мова пра Беларусь, калі такі назоў мае артыкул. На вялікі жаль, за ўвесь дзень пра Беларусь ніхто так і ні ўспомніў, як бы
    Такой краіны ўвогуле не існуе і там няма аніякіх праблем. А на пытаньне, чаму так здарылася, ці можа на сам рэч нас лічыце прыдаткам Расеі, прадстаўнік ЗША адказаў,
    Што амбіцыі Беларусі нельга параўноўваць з Грузіяй ці Украінай, а “адвакатам” нашым
    На міжнародным узроўні будзе Польшча.

    Які ўплыў можа зрабіць Польшча ў справе збліжэньня інтарэсаў Беларусі з інтарэсамі
    Эўропы ці ЗША? Цяжка спадзявацца на нешта пазітыўнае, калі тэндэнцыйнасьць, фальшаваньне сапраўдных гістарычных падзей, узвялічваньне адных і безпадстаўнае шальмаваньне іншых бярэ перавагу, асабліва ў сродках масавай інфармацыі. Такія дзеянні ніколі ні давалі пазітыўных вынікаў.

    Аж просіцаа на язык думка, што ў нікаторых польскіх струкрурах і перш за ўсё ў медыях, працуе шмат расейскіх агентаў. Сьведчаньнем таму можа быць лёзунг у
    самым цэнтры Варшавы пры выхадзе з метро на станцыі “Цэнтр” на сьцяне падземнага
    пераходу побач з велiмзным чырвоным клінам напмсана: “Кліном красным бей белых”,
    Хіба што каментар ні патрэбны. Як ні дзіўна, гэта ўжо шмат месяцаў нікога абсалютна ні турбуе, хаця ведаюць многія, у тым ліку СМІ.

    Адзіная аптымістычная нотка са ўсіх дэбатаў, гэта тое, што старшыня Эўра-Амерыканскага А’бяднаньня амбасадар Ежы Новак пасьля нашай прыватнай размовы
    ў кулуарах, абяцаў падняць на высокім узроўні нашы пытаньні.

    A wos’ tut sprawazdacha Departamientu USA pra tykh, kamu daruchana byc’ “adwakatam” Bialarusi

    http://wiadomosci.wp.pl/kat,1356,title,USA-Polska-to-kraj-korupcji-antysemityzmu-i-rasizmu,wid,10895301,wiadomosc.html

    USA: Polska to kraj korupcji, antysemityzmu i rasizmu

    2009-02-28 (21:33)

    Nadużycia policji, przepełnione więzienia, korupcja, nieskuteczne sądownictwo, zbyt wolne zwracanie zagrabionych majątków, łamanie prawa do prywatności, antysemityzm, rasizm i brak tolerancji wobec homoseksualistów. To nie Białoruś, Uzbekistan czy Chiny. Tak Polskę opisuje w swoim najnowszym raporcie amerykański Departament Stanu.

    Departament Stanu USA co roku ocenia, jak przestrzegane są prawa człowieka na świecie. W tym roku Amerykańscy dyplomaci ocenili, że „polski rząd generalnie przestrzega praw człowieka, ale…” i w tym miejscu padają zarzuty z których wynika, że jest zupełnie inaczej.

    Mowa jest m.in. o niewłaściwym zachowaniu i brutalności policjantów. Amerykanie przypominają że w 2007 r. odnotowano w Polsce 6184 przypadków nadużyć ze strony policjantów. Dokument zwraca też uwagę na przepełnione areszty i więzienia oraz wynikające stąd skargi od więźniów.

    Raport podkreśla, że jednym z powodów przepełnienia polskich więzień jest nadużywanie przez sądy aresztu przedprocesowego. Systemowi sądownictwa wytknięto także to, że jest niesprawny i brak mu zaufania publicznego.

    W dokumencie jest również mowa o skandalach korupcyjnych na wysokich szczeblach władzy (np. przy przetargach publicznych). “Rząd nie wprowadza skutecznie w życie przepisów antykorupcyjnych. Panuje przekonanie, że korupcja jest akceptowana zarówno w sferach rządowych, jak i w samym społeczeństwie” – czytamy raporcie.

    Kolejnym przewinieniem Polski, jest według Departamentu Stanu USA, powolne zwracanie majątków zagrabionych w czasach PRL. Zauważono jednak, że w naszym kraju trwają prace nad prawem, które uregulują te kwestie.

    Dokument zauważa też, że polskie władze łamią prawo obywateli do prywatności korespondencji. Amerykanie jako przykład podają system skanujący charakter pisma zainstalowany na sortowni pocztowej w Poznaniu na zlecenie ABW.

    Raport przyjrzał się też wolności mediów, zwrócono uwagę na różne przepisy prawne, które ją ograniczają. Jednocześnie USA wskazało na nadużycia samych dziennikarzy – podano przykład Radia Maryja, któremu zdarza się propagować treści antysemickie.

    Duża cześć dokumentu jest poświęcona handlowi ludzi i nielegalnemu przerzutowi imigrantów. “Są oni zarówno przywożeni, jak i wywożeni z Polski” – czytamy w raporcie. Amerykanie piszą, że osobom ze Wschodu obiecuje się lukratywne posady, a potem okazuje się, że są zmuszane do prostytucji lub niewolniczej pracy.

    Na końcu zwrócono uwagę na prawa kobiet i mniejszości. Raport podkreśla, że ciągle wielkim problemem pozostaje przemoc domowa. Dokument zauważa, że jednocześnie nieoszacowaną kwestią jest molestowanie seksualne kobiet w pracy. W tym kontekście raport jako przykład podaję sprawę seksafery w Samoobronie i skandalu z udziałem prezydenta Olsztyna Czesława Małkowskiego oskarżanego przez byłe pracownice o molestowanie.

    Raport wylicza przypadki ataków rasistowskich w Polsce – wobec Romów, czarnoskórych, Azjatów czy Arabów. Amerykanie podkreślają, że dyskryminacji doświadczają także Białorusini i Ukraińcy.

    Jest też mowa o przypadkach stosowania przemocy wobec homoseksualistów. Podkreślono jednak, że ataków dokonują skinheadzi i zauważono, że zmienia się nastawienie władz – że pozwala się na przeprowadzanie parad równości w największych polskich miastach.

    Karolina Woźniak

    Oświadczenie Piotra Paszkowskiego, rzecznika Ministerstwa Spraw Zagranicznych przekazane Wirtualnej Polsce

    Jawny, coroczny raport Departamentu Stanu liczy kilkaset stron i dotyczy wszystkich państw. Opracowywany jest na podstawie własnych danych, a także organizacji humanitarnych i pozarządowych.

    Polsce poświęconych jest kilka stron, z generalnie dobrą oceną, porównywalną z recenzjami wystawionymi innym krajom europejskim, takim jak np. Szwajcaria.

    Większość z podnoszonych w raporcie problemów w zakresie przestrzegania praw człowieka jest niezmiennie sygnalizowana od wielu lat w kolejnych edycjach sprawozdania. Także w znakomitej większości są to kwestie będące przedmiotem debaty publicznej w Polsce, obszernie opisywane i komentowane przez polskie media.

    Chociaż nasza ocena w odniesieniu do pewnych szczegółowych zarzutów jest odmienna, nie ma procedury, ani obyczaju uzupełniania raportu o sprostowania, podejmowania polemiki lub opatrywania krytycznych stwierdzeń komentarzem.

    Raport nie implikuje, z natury sposobu jego kompilowania, żadnych konsekwencji w jakiejkolwiek postaci dla poszczególnych krajów. Jest formą wywierania przez USA globalnej presji w zakresie przestrzegania praw człowieka, a więc kwestii – funkcjonowania państwa i społeczności międzynarodowej – do których Polska przywiązuje dużą wagę.

    (meg)

  3. Дарафей кажа:

    Адно ведаю, пакуль аб Беларусі клапоцяцца ў Маскве, Варшаве альбо Брусэле,- нічога добрага не чакай.Трэба каб палітыка Беларусі рабілася ў Менску. Пра клопат аб беларусах з боку Польшчы альбо Расіі нам добра вядома- гэта клопат каб урваць болей. Еўразвяз ад іх не адрозніваецца, яму патрэбны танныя рэсурсы (людскія, транспартныя і інш.)

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы