nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

STOP Lukashenkа !

13 красавіка, 2009 | 16 каментарыяў

Валеры Грыцук (незалежны палітолаг, з замежжа)

d09dd0b5d0b2d18fd0b4d0bed0bcd18b

На Усход ад ЭўраЗвязу (ЭЗ) дыктатары аб’ядноўваюцца, іхні клан павялічваецца. Азербайджанскі дыктатар таксама зладзіў “рэферэндум” дзеля сваёй пажыцьцёвай улады. А што Эўропа? Зразумела, што геаграфічна Беларусь – гэта Эўропа. Але… выключна геаграфічна. 19 сакавіка г.г. на саміце краін ЭЗ зацьверджана праграма “Усходняе Партнэрства”. Гэта праграма фінансавай дапамогі на 600 мільёнаў эўра для 6 краін (Грузія, Украіна, Малдова, Арменія, Азербайджан і Беларусь ). Да апошняга моманту ўдзел Беларусі быў пад пытаньнем. На папярэдняй нарадзе міністраў ЭЗ было прынятае фармальнае рашэньне уключыць Беларусь. Але пытаньне заставалася. Саміт такі зацвердзіў удзел Беларусі. Добра гэта ці дрэнна?


Калі ўладам Беларусі пры падпісаньні дамовы ня будзе выстаўлена патрабаваньне ў неабходнасьці дэмакратызацыі – то дрэнна.

Нагадаю, што тры гады таму Эўракамісія ЭЗ выставіла Менску 12 патрабаваньняў, сярод якіх былі вызваленьне палітвязьняў, спыненьне перасьледу апазыцыі, няўрадавых арганізацый, СМІ…Эўрапейцы не прызналі дэмакратычнымі парлямэнцкія выбары 2008 г. Тым ня менш, неўзабаве, у кастрычніку, ( супраць логікі падзей) ЭЗ на паўгады прыпыніў візавыя санкцыі супраць высокіх беларускіх чыноўнікаў. Гэта азначае, што ЭЗ ігнаруе свае ўласныя патрабаваньні і трымае дзьверы шырока адчыненымі, асабліва, калі ўлічваць пазіцыю здрадніка Дэмакратыі і прынцыпам ЭЗ містэра Саланы (Javier Solana).

Але зь іншага боку ёсьць Еўрапейскі камісар па міжнародных справаж Беніта Ферэра-Вальднер. Гэтая спадарыня, прынамсі, адзначае, на якіх умовах Беларусь можа далучыцца да праграмы “Усходняе Партнэрства”: “Для гэтага яны (улады ў Беларусі – аўт.) павінны выканаць шэраг умоваў. Найперш – працягнуць дэмакратычныя працэсы. Мы бачым, што адбываюцца пэўныя зьмяненьні. Але мы павінны быць асьцярожнымі. Мы павінны быць перакананыя, што зьмены замацаваліся, што не проста прымаюцца нейкія касмэтычныя захады альбо яны толькі дэкляруюцца”.

Спадарыня Фэрэра-Вальднэр чакае ад Менска найперш:

“1/ рэформы выбарчага заканадаўства (мы ведаем, што без удзелу апазыцыі ў камісіях выбараў ня будзе – аўт.);

2/ простай магчысьці атрыманьня для ўсіх грамадзян незалежнай інфармацыі (вольныя СМІ – аўт.);

3/ паляпшэньня сітуацыі для НУА (NGO);

4/ забеспячэньня свабоды сходаў.

Гэта (праграма “Усходняе Партнэрства” – аўт. ) не вуліца з аднабаковым рухам”, – падкрэсліла камісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр.

[мы ў Беларусі ўжо звыкліся з тым, ўто ні паны саляны, ні паненкі беніты – такія ўсе цывілізаваныя, еўрапейскія, дэмакратычныя – не чакаюць спыненьня этнацыду, генацыду, дыскрымінацыі беларусаў па нацыянальнай прыкмеце, спыненьня захопу нашай маёмасьці і да т.п. – Рэд.]

Але пытаньне “чаму” прынята гэта Праграма” вельмі складанае. Есьць некалькі чыньнікаў.

Найперш, Эўропу ўзрушыў напад Расеі на Грузію. ЭЗ ня хоча, каб Беларусь прызнала дзяржавамі Паўднёвую Асэтыю і Абхазыю.

Па-другое. Сярод эўрапейскіх палітыкаў (і палітолагаў) зашмат чыстых тэарэтыкаў і летуценьнікаў. Кожнае спатканьне прадстаўнікоў беларускай апазыцыі ў Бруселі гэта пацьвярджала. Вельмі шмат яшчэ ў Эўропе людзей (якія з’яўляюцца стваральнікамі думак), якія не разумеюць сітуацыю ў Беларусі.

У якасьці прыклада, важнага для нас, можна прывесьці выказваньне кіраўніка прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфэля: “Краіны, якія ўваходзяць ва Ўсходняе партнэрства, маюць агульную гісторыю, вельмі падобную бягучую сытуацыю. Усе яны належаць да пераходных краінаў, перад імі ўсімі стаяць прыкладна адны і тыя ж праблемы”.

АЛЕ! Як можна параўноўваць ментальна розныя Азербайджан і Беларусь (хаця абедзьве краіны маюць дыктатуру). Беларусь і Грузію. Ці Беларусь і Украіну? Можа, сярод эўрапейцаў пануе такая думка: “Апазыцыянераў не расстрэльваюць, у Сібір не высылаюць…то ўсё не так дрэнна”… Найлепшы прыклад – гэта Гішпанія і ейны міністр замежных справаў Мігель Марацінас. Ён сказаў у Менску: “Гішпанія таксама зацікаўлена ў тым, каб у час яе старшынёўства ў ЕЗ, якое пачнецца 1 студзеня 2010 года, была падпісана першая базавая дамова паміж Беларусьсю і Еўразьвязам, якая б вызначала адносіны бакоў. Каб гэта адбылося, мы павінны цалкам пакончыць з санкцыямі, якія ёсьць механізмам учорашняга дню”. Бадай, м-р Мігель забыўся, што існуюць маральныя нормы, прыцыпы ЭЗ і Рады Эўропы. Што час генерала Франка даўно мінуў і жывем мы ў 21 стагодзі, дзе Правы Чалавека для эўрапейскіх лідэраў нібы не пусты гук [абстрактныя правы абстрактнага чалавека – гэта ёсьць лібералістычны прынцып і адначасна пусты гук з пазіцыі сапраўднай дэмакратыі. – Рэд.].

Калі судзілі Мілошэвіча, то чаму не павінны судзіць Лукашенка?

Тое, што абсалютная большасьць жыхароў Эўропы ня ведае пра Беларусь, зразумець можна. Але “лідэры думак” за 15 гадоў павінны былі зразумець, што ў Беларусі пануе тыповая дыктатура. З дыктатарам Александром Лукашенкам, як то запісана ў Рэзаюцыі Эўрапейскага Парламенту. Аднак толькі вайна Расеі з Грузіяй прымусіла палітыкаў ЭЗ звярнуць-такі сваю ўвагу і на Беларусь. У гэты час стала моднай канцэпцыя “адарваць Беларусь ад Расеі”, таксама як й іншыя краіны. Нібы менавіта дзеля гэтага (так сцвярджаюць расейскія эксперты) і была прынята праграмма “Усходняе Партнэрства”.

Для справядлівасьці трэба дадаць, што гэтая Праграмма мае вельмі моцнага канкурэнта – іншую Праграмму (Сярэдняморскае парнерства). Якую моцна лабуе прэзыдэнт Францыі Сарказі. А каго там і ад каго хочуць “адарваць” эўрапейцы?..

Вяртаючыся да Беларусі, можна пераканана сьцьвярджаць, што памылковае разуменьне сітуацыі ў Беларусі можа прывесьці да шэрагу больш значных памылак эўрапейскай палітыкі.

Найперш эўрапейцам трэба да канца зразумець, што Беларусьсю кіруе дыктатар – хворы чалавек, які цалкам залежыць ад Расеі. Адарваць дыктатара ад Масквы немагчыма. Вербальна свой “адрыў” Лукашэнка можа паказаць так, як гэта паказваў Чаўшэску. Тады румынскаму дыктатару доўгія гады Захад даваў розную дапамогу, у т.л. і фінансавую. Толькі ільготнымі крэдытамі ён атрымаў 15 млрд. $ ЗША. Ка́та румынскага народу запрашалі да сябе вядучыя краіны Эўропы. Быў ён і ў ЗША. І што? Дыктатура Чаўшэску скончылася ТОЛЬКІ з забойствам дыктатара. Зразумела, што на дамову з Гітлерам (Мюнхенская дамова 1938 г.) эўрапейскія палітыкі таксама забыліся. Сёньня Салана (Javier Solana — генеральны сакратар Рады Еўразвязу) заняў гэткую ж “мюнхенскую”, здрадніцкую пазыцыю. Дарэчы, раней ён гаварыў аб каштоўнасьцях: “супрацоўніцтва ў канкрэтных галінах павінна базавацца на нейкіх агульных каштоўнасьцях”.

Але сёньня ЭЗ аніяк ня зможа даваць дыктатару Лукашэнка штогод 3-5 млрд. эўра на падтрымку ягонай антыдэмакратычнай улады і штодзённае парушэньне Правоў Чалавека [на 2009 г. ЕЗ ужо практычна выдаў Луцэ 3 млр. $. – Рэд.]. А калі грошай няма, то і “адрыву” няма!

Ёсьць, вядома, і яшчэ адна праблема. Найперш для Польшчы і Нямеччыны – гэта спакойны бяспечны транспартны калідор. Для спакойнага “транзіту” якраз дыктатура (па меркаваньні некаторых) добрая ўлада. Але тады атрымліваецца, што бізнес-інтэрэсы задушылі эўрапейскія каштоўнасьці. І гэта ва ўмовах, калі грамадзяне “старой Эўропы” не стаяць перад выбарам: знайсьці кавалак хлеба ці змагацца за “чужыя” Правы Чалавека!

“Палітычны кантэкст расейска-грузінскай вайны, сусьветны крызіс і расейска-украінскі газавы канфлікт выразна загадваюць нам падвысіць актыўнасьць сярод нашых усходніх суседзяў” – менавіта гэта і стала грунтам для ўхваленьня Праграммы. Але ж сусветнай вайны няма і рабіць “мараторый” на праблему Правоў Чалавека абсалютна няма падстаў. А таму выключна важным іспытам для ЭЗ будзе сам тэкст падпісанай (ці непадпісанай) Дамовы з уладамі Беларусі. Дамовы з умовамі.

Галоўным жа іспытам для ЭЗ на сумленнасьць і павагу да Каштоўнасьцяў будзе запрашэньне альбо НЕЗАПРАШЭНЬНЕ дыктатара Лукашенка ў Прагу. Я вельмі спадзяюся, што ён ня будзе запрошаны ў краіну “Пражскай вясны” і, наогул, у якую-кольвек эўрапейскую сталіцу. Stop Lukashenko!

Меркаваньне некаторых эўрапейскіх палітыкаў і гарадзенца, якому пашчасьціла быць “адзіным”, аб “гаранце суверэнітэту Беларусі” ў асобе Александра Лукашенка ёсьць памылковае і ШКОДНАЕ! Гэтая асоба гарантуе толькі “суверэнітэт” СВАЁЙ улады, а Беларусь толькі “пры гэтым”.

Гарантам і падтрымкай суверэннай Беларусі павінны быць (і абяцалі) ЗША і эўрапейскія краіны [акрамя ЗША яшчэ Расея і Вялікабрытанія. – Рэд.], сёньня ЭўраЗвяз. Дастаткова прыняць адпаведную Дэкларацыю для Беларусі і распрацаваць механізм такой падтрымкі. Але найлепш рэальна падтрымаць дэмакратычную частку грамадзян Беларусі, што паскорыць змену ўлады і пабудову дэмакратычнай краіны Беларусь [дзесяцігоддзі “Захад” сапраўдных беларускіх дэмакратаў ігнараваў, будзе ігнараваць далей; прычына простая: “Захад” арыентуецца і будзе далей арыентавацца на СВАЕ інтарэсы, а не на інтарэсы беларускага народу! – Рэд.].

Цывілізаваныя краіны не павінны запрашаць дыктатара да сябе. Інакш гэта значыць прызнаць правільнай палітыку Лукашенка на працягу 15 гадоў – забыцца на забойствы і штодзённыя парушэньні Правоў Чалавека.

Апошнія падзеі сведчаць, што ў Беларусі ціск на дэмакратаў ня зменшыўся. Ізноў мы бачым абсурды рашэньняў ўлады. 17 сакавіка – “Аляксандр Лукашэнка скрайне негатыўна ацаніў дзеяньні беларускай апазіцыі, якая патрабавала ад Захаду зрабіць больш жорскімі санкцыі ў адносінах да Беларусі. Ён назваў яе прастаўнікоў “пятай калонай” і “ворагамі беларускага народу”.

Такія выказваньні таксама не на шляху “лібералізацыі”!

Больш за тое, ягоная ўлада паказала, што Александ Лукашенка – вораг Беларускага народу.

Калі караюць маладога апазыцыянера за дотык да міліцэйскага чаравіка. “Махал руками” заменілі на “наступил на ногу милиционеру”. То якім будзе наступны абсурд улады, каб працягнуць пераслед дэмакратаў?

Сьмяротна хвораму на дыктатуру ніколі не быць здаровым.

А таму: Stop Lukashenko!

16 каментарыяў

  1. Вось мяне наогул, нават і блізка не цікавіць: паедзе ці не паедзе Лу-ка ў Прагу. Ад гэтага нічога ў жыцці беларусаў не паменяецца. Аб тым, што Захад спакойна ставіцца да дыктатуры ў Беларусі, таксама вядома. Захад будзе толькі шукаць форму, як выгледаць прыгожа перад лохамі, якія глытаюць гэтую нажыўку, каб выклікаць давер да сябе. Ні з якай апазыцыяй Захад не будзе раіцца, бо не ад апазыцыі залежыць удзел ў прыхватызацыі беларускай маёмасці. Захад будзе утрымліваць на свае гранты толькі тых, хто лабіруе іх інтарэсы ў беларускім грамадстве. А такіх у нас хоць адбаўляй. Напрыклад, зусім нядаўна сп. Карніенка В. ездзіў ахмурываць гамяльчукоў. З чаго сп. Карніенка вырашыў, што народу ад гэтага будзе добра, калі маёмасць пяройдзе ў рукі іншыземцаў? Людзям будзе толькі тады добра, калі іх маёмасць будзе ў іх руках і калі яны самі на сваёй зямлі будуць гаспадарамі. Альтэрнатывы проста не існуе.
    Мяне больш за ўсё цікавіць: ці з’явіцца ў Беларусі суб’ект, які б стаяў на абароне інтарэсаў беларусаў? Імітатараў гэтага суб’екту больш чым дастаткова, а вось сапраўднага такога суб’екту няма. Не будзе такога суб’екту, не будзе і будучыні, будзе толькі рабства нам і свеціць.
    Думайце, думайце мужыкі…

  2. “Вось мяне наогул, нават і блізка не цікавіць: паедзе ці не паедзе Лу-ка ў Прагу. Ад гэтага нічога ў жыцці беларусаў не паменяецца”
    Не паменяецца. калі паедзе. Можа паменяцца, калі не паедзе.

    Паважаная Галіна!
    Палітыка- гэта , найперш. знакі, праз дыпламатыю.
    Гэта знак – запросяць . ці не. Запросяць – “оК” . мы прыймаем тваю дыктатарскую палітыку і рабі Ў Беларусі ўсё што хочаш. Звальняй людзей ( і вас. ці вашых сваякоў . Галіна), напрыклад. Так, як зараз краіна дыктаара Мусоліні- Італія, запрасіла да сябе дыктатара Туркментістана Г.Бердымухамедава. Італія НІКОЛІ не падымала праблему катаваньняў людзей і не патрабавала вызваліць (некалькі тысяч) правабаронцаў з-за крат у Туркменістане.Таксама. як Італія ніколі не патрабавала не парушаць Правы Чалавека ў Беларусі.
    Вельмі сумна,што. Вы, (на гэтым сайце) узялі за крытэрый–будзе больш танай каўбасы. ці меньш. Бадай. Чалевек – гэта ня толькі страўніка
    Адносна прыватызацыі. Яна будзе абавязкова. То можа лепш. каб прыватызавалі эўрапейцы і прынеслі сучасныя тэхнялёгіі, чым хаўруснікі дыктатара, ці расійскія алігархі. Апошнія высіснуць. сапраўды. усе “сокі” з беларусаў і пакінуць пустэчу.

  3. Паважаны сп.Валеры Грыцук, я вас не крытыкую, бо вы ўсё правільна напісалі. І мяне не каўбаса цікавіць. Справа ў тым, што гэта Захад цікавіць наша каўбаса. Наша каўбаса цікавіць і Расею, і крымінальнікаў і ўсіх прайдох з усяго свету. Так, гэта ёсць палітыка. Але суб’ект палітыкі павінен бачыць, што скрываецца за беласнежнай улыбкай, бо калі палітык гэтага не бачыць, ён проста нуль, а не палітык. Калі ж палітык бачыць што хаваецца за такой улыбкай і робіць выгляд. што ўсё добра, то ён ці здраднік, ці дурак. Я стаю на той пазіцыі, каб не закрываць вочы на усе працэсы і казаць так, як яно ёсць. Таму што гэта наша жыццё, наша будучыня, наш лёс.
    “То можа лепш. каб прыватызавалі эўрапейцы і прынеслі сучасныя тэхнялёгіі, чым хаўруснікі дыктатара, ці расійскія алігархі.” — Не, не будзе лепш. Бо я тут жыву і бачу, як да нас адносяцца. Адна справа жыць ў Нямеччыне і працаваць на нямецкага шэфа, а другая справа жыць і працаваць ў Беларусі на гэта ж шэфа. Гэта дзве вялікія разніцы. Калі не верыце, злётайце ў Таіланд і паглядзіце на мясцовых абарыгенаў.
    І чаму мы проста так павінны аддаць сваю маёмасць? Аддай жонку дзядзі, а сам ідзі к б… О, не! Лепш жыць ў халупе, ды сваёй. Я проста папярэджваю – не самаабманывайцеся. Змагайцеся за сваё, сколькі гэта магчыма. Тым больш, што ёсць і праграма выхаду з гэтага крызісу. Я тут крытыкую больш тых, хто шмат гаворыць, ды нічога не робіць па абароне інтарэсаў беларусаў.

  4. Паважаная, Галіна!

    Даруйце. калі не зразумеў вас. Але . Жыццё- гэта вечныя кампрамісы. Больш таго. я лічу. што Палітыка- гэта мастацтва кампрамісаў. Так. на жаль. большасьць палітыкаў – гэта цынікі.
    Але мы павінны выбіраць Я беларус. часова па-за межамі Беларусі.
    Таіланд нам не прыклад, бо “абарыгены” там жылі яшчэ недаўна ў каменай эры. Мы- беларусы, больш-меньш эўрапейцы.
    Прыватызацыя павінна адбыцца. Як? Я не эканаміст, але магу зрабіць кампіляцыю артыкулаў. Чэхія. Польшча, Літва- розныя ўзоры прыватызацыі. Але без сучасных тэхналёгій нам сапраўды капцы. з Дэмакратыяй . ці бяз яе. Як узяць. як купіць? У нас няма грошай. Вы бачыце. што нават”магутная” улада дыктара шукае новыя крэдыты.
    У халупе. у 21 стагодзе жыць не атрымаецца – знясуць, разбураць.
    Мы павінны і можам быць эўрапейцамі і жыць як эўрапейцы.
    Які шлях мы павінны прайсьці да Эўропы? Гэта нам вырашаць.
    Я маю “мапу” гэтай дарогі.
    Але, вашая пастава цікавая.
    Толькі як далей ? Асабліва. калі глябалізацыя . як лава з гары, прыходзіць і да нас, у Беларусь….
    У палескіх балотах нам ужо не адсядзецца.

  5. Дарафей кажа:

    Еўрапейская палітыка заўсёды была вельмі прагматычнай. Эканамічныя інтэрэсы заўсёды ішлі наперадзе, а часам, насуперак інтэрэсам сапраўднай дэмакратыі. А вось чучала нейкай міфічнай “дэмакратыі” ЕЗ вельмі удала выкарыстоўваў для вырашэння сваіх эканамічных патрэб. Куды глядзеў ЕЗ, калі адбываліся апошнія выбары ў Азербайджане? Вядома куды- на азербайджанскую нафту! Каму будзе кепска ад санкцый, якія накладвае ЕЗ на Беларусь? Лукашенку ці камусці з вертыкалі? Ім яны, як прашлагодні снег. А лягуць яны на плечы простых беларусаў, на якіх брусэльскім чыноўнікам начхаць, бо ў самой Еўропе шмат свайго насельніцтва пра якое трэба клапаціцца, каб не было выбуху сацыяльнай незадаволеннасці. Спадзяваца на тое, што прыдзе добры дзядзька і прынясе “цёмным беларусам” сучасныя тэхналогіі, інвестыцыі- не трэба. У лепшым вападку адкрые завод, які па экалагічным стандартам не можа працаваць у ЕЗ ці наладзіць зборку якой-небудзь тэхнікі, вядомаж беларусу не трэба плаціць як немцу ці французу. Але як толькі прадпрыемства перастане прыносіць навар, ён выкіня беларуса, не заплаціўшы ні гроша. За прыкладамі хадзіць далёка не трэба, дастаткова паглядзець на тое, як паводзіць капітал старой Еўропы ў краінах Усходняй Еўропы. Каліж усёж-такі ЕЗ, добра прафінансавўшы так званую “апазіцыю”, звергне рэжым (у апошнім вельмі сумняваюсь), ён будзе патрабаваць дывідэнты. Пасодзяць у Мінску новага еўрапейскага “Лукашэнку”, якім будуць кіраваць з Брусэля. У выніку: адно ярмо знялі, новае з прыгожымі звонамі адзелі. К чаму я гэта ўсё? Дык вось, ні хто акрамя нас саміх пра нас не паклапоціцца. Не трэба нас уцягваць ні ў РФ, ні ў ЕЗ. Каб стаць паўнапраўнай часткай чагосьці, трэба самім стаць чымсьці. Трэба спачатку стварыць сапраўды беларускую дзяржаву. А не на ўсіх парах ляцець у абдымкі за абяцанкі-цацанкі.

  6. Я вось яшчэ што хачу сказаць, сколькі інвестыцый ў заводы не укладывай, але праходзіць час і зноў патрэбны інвестыцыі, і зноў узнікае тая ж праблема. Таму я і прапаную укладываць інвестыцыі не ў заводы, а ў самога чалавека (у яго навучанне). Вось тут ніякія інвестыцыі не прападаюць. З кожным годам чалавек толькі усё больш і больш развівае сябе. Навучаць прафесіі дзяцей трэба з ранняга узросту. Тады да 20 год яны ўжо будуць спецыялістамі, а ў 40 – вялікія майстры. Праблемы беларускага грамадства ніколі не вырашыцца праз інвестыцыі заводаў. Праблемы беларусаў вырашацца толькі праз адукацыю. Для дыктатараў, эксплуататараў патрэбны людзі недавучкі – дастаткова ГПТУ. Напрыклад, калі немцы ў вайну акупіравалі тэрыторыю Беларусі, яны дазвалялі беларусам вучыцца толькі ў ГПТУ, а ў інстытутах беларусам не дазвалялася вучыцца. Лу-ка таксама нядаўна зарубіў новую рэформу ў адукацыі, заявіўшы, што і так шмат развялося граматных. Скажаце, што доўгі шлях? Не, не дольшы за перабудову заводаў. Вось-вось стыніцца МАЗ – няма куды падзець прадукцыю. Але МАЗы не прадаюцца на Захадзе не з-за таго, што яны дрэнныя, а з-за таго што няма майстэрнях па іх абслужванні, няма спецыялістаў механікаў па рамонце машын. Гэта ведаю дакладна, бо мае дзеці хацелі наладзіць прадажу МАЗаў ў Нямеччыне. Але ў Беларусі гэта нікога не цікавіць, бо ніхто не хоча працаваць на Лу-ку і яго дзяцей. Рабская праца вельмі не эфектыўная. Наша група, якая на практыцы распрацоўвае методыку па ператварэнні жабрака ў міліянера, ужо мае каштоўнейшыя разпрацоўкі ў гэтым плане. Гэтая методыка потым ляжа ў адукацыйную праграму. Безвыходных становішчаў не бывае, бо даўно ужо б знікла чалавецтва.
    Баяцца патрэбна трэцяй сусветнай вайны. А цяпер скажу чаму (праўда сама учора даведалася). Ва ўсіх краінах існуе рэзервовы фонд. Напрыклад, рэзервовы фонд Расеі, Японіі і Кітая знаходзіцца ў амерыканскіх доларах, ў краінах ЭЗ на 70% ў золаце, а астатняе ў доларах, ў ЗША – ў золаце. Дык вось, ЗША цяпер хоча увесці новы долар. А што гэта значыць? А тое, што Расея, Кітай і Японія імгненна ператвараюцца ў жабракоў, калі ЗША ўводзіць новы долар (кажуць, што ён ужо надрукаваны). Натуральна, што ні Кітай, ні Расія з гэтым не змірацца. Калі б у такім становішчы апынулася адна Расея, то новы долар ужо б увялі. Але тут яшчэ Кітай. І ЗША ніяк не вырашаць, як ім далей паступіць. Але свет рыхтуецца да самага дрэннага варыянту: у ЗША і Расеі ваенны бюджэт павялічаны ў 2 разы, ледзь меней ў ЭЗ. У НАТО ўступіла Францыя са сваім моцным ядзерным арсеналам. І гэта што, свет рыхтуецца да вайны? І ўсё так праходзіць ціхенька-ціхенька…
    Нам спадзявацца няма на каго і нас шкадаваць ніхто не будзе. Нам патрэбна думаць як выжываць…

  7. ні хто акрамя нас саміх пра нас не паклапоціцца—То так.

    Але астатнея, даруйце – эклектыка. Тыя жахі, пра якія піша Дарафей магчымы пры недэмакратычным скарумпаваным урадзе. Там, дзе няма вялікай карупцыі ( як у Балгарыі, Румыніі) падман народа не магчымы. Відавочны новыя тэхналёгіі і заводы ў Славакіі, Польшчы, Чэхіі. Галоўнае. Трэба памятаць. ЭЗ – гэта не імпэрыя на чале з царом. Больш таго інвестыцыі ідуць праз прыватны капітал, таму ён (Эўра Звяз) НЕ будзе патрабаваць дывідэнты, бо няма цара, нават моцнага адзінага суб’екту КТО будзе патрабаваць. Пакіньце гэтыя страшылкі. Дарафей. сваім дзецям.

    Няма Трэцяга шляху. Нам, беларусам, патрэбна развіццё. Сучасныя тэхналёгія ёсьць у Захада. Як нам іх узяць – гэта нашая задача.
    Але гэты шлях вядомы. найперш праз дэмакратычна абраную ўладу, празрыстая , дакладная заканадаўства. Дарэчы я прапаную, усе законы ” паставіць на кампутар”,зрабіць адпаведныя праграмы пошуку і параўнаньня. Кампутарны суддзя. Неабходна выгодныя падаткі ( і умовы) для інвестараў. А не “слова президента”- сёньня даю, а заўтра забіраю.
    Карацей. Мы НЕ першыя на гэтым шляху. Ня трэба казак аб унікальнасьці.
    Але галоўнае – гэта скінуць дыктатара Лукашенко і абраць дэмакратычную ўладу.
    Што рабіць потым? Азірнемся навокал, падумаем і параўнаем вопыт суседзяў. Усё вядома. Толькі трэба рэалізаваць.
    ХОЧАМ.МОЖАМ. ПЕРАМОЖАМ. – гэта я прапанаваў яшчэ ў 2006.

  8. Алесь кажа:

    Грыцуку.
    1) “…галоўнае – гэта скінуць дыктатара Лукашенко і абраць дэмакратычную ўладу. Што рабіць потым? Азірнемся навокал, падумаем”
    Думаць трэба цяпер, як прапануе рэдакцыя гэтага сайта (чытайце беларускую дактрыну). Потым будзе позна, страцім час у бессэнсоўных спрэчках з агентамі ўплыву, дыскрэдытуем сябе і беларускую ідэю.
    2) “…параўнаем вопыт суседзяў. Усё вядома. Толькі трэба рэалізаваць”.
    Ня ўсё вядома. Усё лепшае, што вядома цяпер, калісьці і не існавала, і не было вядома.
    Трэба высьвятліць пра ўсё, што вядома (цяпер), параўнаць (цяпер) і далей падумаць, што яшчэ можна зрабіць лепш, арыентуючыся на стратэгічныя інтарэсы нашага народа і ўсяго чалавецтва. Трэба паспрабаваць стаць узорам для чалавецтва (беларусы-літвіны выпакутоўваюць цяпер права, каб паспрабаваць апошняе). Нельга сябе абмяжоўваць тым, што ёсьць, і думаць, што лепш быць ня можа. Ідэалу няма нідзе, ён недасягальны, але пошук яго і шлях у яго кірунку адзіна праведны…

  9. Дарафей кажа:

    Грыцуку.
    Паважаны спадар Грыцук, зусім не збіраўся палохаць Вас! Але Вам, як і кожнаму інтэлегенту, характэрна ідэалізацыя пэўных рэчаў. Я маю на ўвазе Еўразвяз. Вы дарэчы вельмі памыляецесь, адвяргаючы карумпаванасць еўрачыноўнікаў. Зусім нядаўна ў сродках інфармацыі прыводзіліся факты карупцыі і лабізма інтэрэсаў буйных карпарацый сярод еўрапарламентарыяў. Але ў ЕЗ ёсць вакцына, якой нажаль няма яшчэ ў Беларусі,- прававое грамадства. Таму і не трэба спадзявацца, што у Брусэлі сядзяць закончаныя альтруісты, які дзённа і ночна думаюць аб Беларусі. Там сядзяць даволі жорсткія прагматыкі. Па-другое, ніякага трэцяга шляху развіцця я не прапанаваў. Гэта шлях, якім прайшлі ўсе цывілізаваныя краіны. Шлях, які пачынаецца з пабудовы сапраўднай нацыянальнай дзяржавы, а не чарговай бананавай рэспублікі. Вы, дарэчы, дакладна, але не цалкам выдзялілі галоўнае з майго высказвання. Паўтаруся “ні хто акрамя нас саміх пра нас не паклапоціцца. Не трэба нас уцягваць ні ў РФ, ні ў ЕЗ. Каб стаць паўнапраўнай часткай чагосьці, трэба самім стаць чымсьці. Трэба спачатку стварыць сапраўды беларускую дзяржаву“. Таму мне сёння таксама не цікава персона Лукашэнкі, бо гэта ўжо адпрацаваны персанаж, які рана ці позна зыйдзе з палітычнага памосту. Куды цікавей хто будзе пасля яго.

  10. Цвлкам згодны з Алесям.
    Але, калі я напісаў “Што рабіць потым?….” Я спадзяваўся, што мяне зразумеюць. Гэта “падумаем” не адносна Канцэпцыі, падыхода, а адносна рэальнай сітуацыi на ТОЙ момант.Зразумела, дэмакраты маюць ужо Праграмы. Маю і я сваю праграму. Хочацца, канешне, жадаць і ідэальнага . як піша Алесь. Але -гэта ІДЭАЛІЗМ. Наша краіна існуе ня толькі ў пэўных геаграфічных каардынатах , але і геапалітычных і ментальных.
    А таму. рэальны выбар, рэальныя дзеяньні абмежаваны адпаведнымі рамкамі. Трэба быць рэалістам.
    Дарафею.
    Карупцыя. як і іншыя сацыяльныя з’явы ёсьць усюды. Праблема ў суадносінах і талерантнасьці грамадзтва да з’явы.Напрыклад, балгары талеруюць.
    Адносна ЭўраПарламенту. ЭП мае ВЕЛЬМІ абмежаваныя магчымасьці.
    “Не трэба нас уцягваць ні ў РФ, ні ў ЕЗ”. Вы ведаеце аб магнітным полі? Вось Беларусь , як кавалак жалеза, паміж 2-мя магнітамі (РФ і EU) У Беларусі не атрымецца быць Швайцарыяй. Ніхто вам не дасьць часу на “спачатку”. Усе працэсы ідуць адначасова.
    Беларусам на працягу 10-20 гадоў такі трэба будзе ВЫБРАЦЬ – на Захад, ці на Усход.
    Такі наш лёс.

  11. Дарафей кажа:

    Грыцуку Неабавязкова выбіраць паміж РФ і ЕЗ, пры разумным падыходзе магчыма вельмі удала гуляць на супрацьстаянні інтэрэсаў. І ніякага часу не трэба, Лукашэнка, з розным поспехам выкарыстоўвае гэта сёння. РФ- гэта турма народаў сёння , ЕЗ- турма народаў заўтра. Глабалізацыя, якую нясе з сабой ЕЗ- такоеж зло і смерць беларускай самабытнасці, як і расейскі імперыялізм.

  12. Дарафей кажа:

    Не жадаю мірыцца з такім лёсам. Жыве Беларусь!

  13. Для Дарафей. Я адчуваю . што вы патрабуеце лекцію па геапалітыцы і формам дзяржаўнага кіраваньня.
    Але карацей. Гэта толькі дыктатар Аляксандр Лукашенко. марыянетка ( больш ці меньш) Масквы можа НЕКАТОРЫ час так прагібацца. Расія ( у сучасным варыянце) ніколі ня будзе дэмакратычнай і прававой краінай. А таму будзе імкнуцца паглынуць Беларусь. Пакуль Маскве не вельмі трэба глынуць суседку Беларусь. Але гэта толькі пакуль. Больш таго, калі Беларусь будзе мець дэмакратычную ўладу з Масквой дамовіцца будзе не магчыма. Чаму Літва Лавія Эстонія так хутка ўвайшлі у НАТО. а потым у ЭЗ. Чаму ня быць ім як Швайцарыя, Манако?
    Хацець та можна – але трэба быць рэалістам.
    Жыве Беларусь!
    Змагаймся за Нашу Беларусь!

  14. Алесь кажа:

    Сп-р Валеры, а як жа тады быць зь Фінляндыяй?! (падтрымліваю Дарафея)

  15. Дарафей кажа:

    Грыцуку. Розніца нашых пазіцый прынцыповая, яна ляжыць зусім не ў плоскасці геапалітыкі. Розніца, як я гэта разумею, у месцы беларусаў у будучай дэмакратычнай Беларусі. Я бачу гэта месца з пазіцыі тытульнай нацыі: Беларусь – для беларусаў. Ваша пазіцыя касмапалітычная. Гатоўнасць аб’яднаца з меньшым злом супрать большага. Усё складна, але паасобку не складваецца. Каб забяспечыць суверынетэт патрэбен НАТО, а не ЕЗ. Далейшую дыскусію на гэту тэму лічу безпрадуктыўнай, бо кожны застанецца на сваіх пазіцыях.

  16. Рэдакцыя кажа:

    Грыцуку і Дарафею.
    1) Мы ў рэдакцыі прынялі формулу, што Беларусь ня “толькі для беларусаў”, але “найперш для беларусаў”. Гэта азначае, што калі ў якой-небудзь іншай групы насельніцтва (нацыянальнай, сацыяльнай, рэлігійнай ці сексуальнай), якая знаходзіцца на тэрыторыі нашай дзяржавы, ёсьць нейкія праблемы, яны ня маюць права пачаць вырашацца, пакуль аналагічныя праблемы ня будуць вырашыны ў беларусаў! Мы прынялі, што гэтая формула і тэарэтычна, і практычна ёсьць найсапраўднай праявай цывілізаванасьці й дэмакратычнасьці! Усё іншае – гэта большае ці меншае злачынства. Тое, што так сёньня ня ёсьць – гэта злачынства. Будзе ўлада ў нашых руках, будзем судзіць…
    2) Гэапалітычна мы будучую Беларускую Дзяржаву бачым як геапалітына неўтральную. Формула: Беларусь – другая Швайцарыя ў геаграфічным цэнтры Еўропы! Прычына ў тым, што сапраўды дэмакратычных і адначасна моцных краін, зь якімі можна было б шчыльна геапалітычна супрацоўнічаць, побач няма (блізкімі да такіх краін ёсьць краіны Балтыі, Скандынавіі, Чэхія, Славакія, Японія, вялікі спадзеў на Украіну), а пераходзіць з агню ў полымя сэнсу няма. З мэтай абароны суверэнітэту трэба так зрабіць, каб нападаць на Беларусь было нявыгадна ні расейскаму, ні заходняму (у т.л. польскаму) імперыялізмам (на Швайцарыю нават Гітлер не напаў). І тут праблема больш псіхалагічнага плана. Найперш трэба думаць не пра тое, да якога з двух бандытаў далучыцца, а як самому стаць моцным… Адначасна варта ведаць, што неўтралітэт будучай Беларусі не азначае яе ізаляцыі. На яго фоне, наадварот, магчыма вельмі шырокае эканамічнае супрацоўніцтва з усім сьветам.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы